radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14477

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 23 верасьня

• Ціханоўскі адказаў жонцы, 30 рублёў за двухпакаёўку паводле Лукашэнкі, новы будынак амбасады Польшчы. Відэанавіны 23 верасьня

10 гадоў за 128 дзён. Доўгая размова зь перакладнікам «Адысэі» на беларускую Лявонам Баршчэўскім

• Рыжанкоў сустрэўся з кіраўніком МЗС Польшчы. Пра што размаўлялі?

• NEXTA патлумачыў, ці маглі спэцслужбы Расеі дэзынфармаваць яго ў 2020, каб уплываць на пратэст

• ЗША запрасілі Пуціна на саміт G20 у Маямі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новы ўказ Лукашэнкі ўскладніў збор грошай для хворых людзейhttps://smarturl.click/y8pblR

Маці дачкі з СМА запісала зварот да Лукашэнкі, бо ёй не адкрываюць дабрачыннага рахунку, спасылаючыся на гэты ўказ.

«Банкі спасылаюцца на часовае прыпыненьне працэдураў праз устіпленьне ў сілу ўказу № 304 „Аб фондах і дабрачыннай дзейнасьці ў сфэры аховы здароўя“.

Жыцьцё дзіцяці залежыць ад таго, наколькі хутка пачнецца лячэньне, але праз тэхнічную і юрыдычную паўзу ў банках я пазбаўленая законнага права ратаваць сваю дачку», — напісала жанчына ў ollaa1108_cosmetics/post/DdlkuyQiPzf">Threads.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вольга Лойка: Імпарт беларускага калію ў ЗША з закрытай тэмы стаў прадметам перамоваўhttps://smarturl.click/x85LkO

Эканамічная экспэртка, галоўная рэдактарка выданьня «План Б» Вольга Лойка кажа, што пытаньне імпарту калію зь Беларусі ў ЗША ўжо стала прадметам перамоваў сярод зацікаўленых бакоў.

«Гэта даволі тонкая сытуацыя: падаецца, што ўсім бакам гэта выгадна і зручна, але кожны зь іх мае досыць сур’ёзныя абмежаваньні. Інтарэсы Літвы тут, відавочна, ёсьць.

Ужо сёньня эўрадэпутаты пачалі казаць: давайце ўсё ж разгледзім магчымасьць дазволіць транзыт пры ўмове, што церазь Літву таксама павязуць украінскае збожжа.

Увогуле, пазл пачынае складвацца. Інтарэсы ўсіх бакоў ужо выразна акрэсьленыя, яны дакладна ляжаць на стале, і ўсе ўжо адкрыта пра гэта гавораць», — сказала Вольга Лойка ў камэнтары «ПіКу Свабоды».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

NEXTA патлумачыў, ці маглі спэцслужбы Расеі дызэнфармаваць яго ў 2020, каб уплываць на пратэстhttps://smarturl.click/wGgLqQ

Стваральнік мэдыйнага рэсурсу NEXTA Сьцяпан Пуціла ў інтэрвію Дзьмітрыю Гурневічу адказаў на пытаньне, ці магла расейская выведка ў 2020 годзе наўмысна дызэнфармаваць супрацоўнікаў рэсурсу, каб радыкалізаваць пратэст і ў выніку адкінуць Беларусь ад Захаду. Такую верагоднасьць дапусьціў былы кіраўнік польскай выведкі Пётр Краўчык.

«У нас і цяпер застаюцца крыніцы ў Беларусі, але мы папрасілі, каб цяпер яны з намі не кантактавалі. Але ў нас былі людзі і са Службы бясьпекі прэзыдэнта, КДБ, з самых розных структур», — сказаў Сьцяпан Пуціла.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністар замежных справаў Польшчы анансаваў адкрыцьцё новага будынку амбасады ў Менску: https://smarturl.click/V1ozX0

З гэтай нагоды кіраўніца Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс заявіла пра «пацяпленьне дачыненьняў паміж Польшчай і Беларусьсю»

«Людзі ў Беларусі прагнуць нармалізацыі. Падчас маіх частых паездак па краіне і зносін як з палякамі, так і зь беларусамі адчуваецца атмасфэра нармалізацыі — урэшце, „цяжкі“ дыялёг лепшы за „добрую вайну“»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фінляндыя дадаткова вылучыць 100 тысяч эўра на дапамогу беларускім палітвязьням: https://smarturl.click/26odV0

Сьвятлана Ціханоўская правяла сустрэчы з міністаркай замежных справаў Фінляндыі.

Пасьля сустрэчаў фінскі бок абвясьціў пра вылучэньне дадатковых 100 тысяч эўра на дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў.

«Дзякую Фінляндыі за пасьлядоўную салідарнасьць зь беларусамі. Мы павінны быць гатовыя да новых вызваленьняў загадзя, каб чалавек, які выходзіць з турмы, адразу атрымаў неабходную падтрымку»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Некаторыя з нас былі ўжо ня супраць, каб нас вывозілі з чорнымі мяхамі на галаве, толькі каб выйсьці з гэтага месца»

Як палітвязьняў вывозілі зь Беларусі паводле ўгоды Лукашэнкі з ЗША

https://www.youtube.com/watch?v=JZAO7hncnA8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. 90 гадоў Сямёну Шарэцкаму — апошняму старшыні Вярхоўнага Саветуhttps://smarturl.click/mqw58G

Улетку 1996 году Лукашэнка заявіў пра намер правесьці рэфэрэндум пра пашырэньне ягоных паўнамоцтваў. У адказ 11 верасьня Шарэцкі выступіў са зваротам да беларускага народу:

«Людзі, будзьце пільныя! У рэспубліцы запахла фашызмам!»


19 лістапада ў Канстытуцыйны суд былі перададзеныя 73 дэпутацкія подпісы за імпічмэнт Лукашэнку.

Але ўначы на 22 лістапада Шарэцкі пад ціскам высокапастаўленай дэлегацыі з Расеі паставіў подпіс пад пагадненьнем, якое сарвала імпічмэнт.

📕 Пра тыя лёсавызначальныя для Беларусі падзеі падрабязна расказаў Сяргей Навумчык у дакумэнтальнай кнізе «Дзевяноста шосты».

Пра іншыя гістарычныя падзеі 23 верасьня чытайце на сайце Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп заявіў, што Беларусь хацела б прадаваць ЗША калійныя ўгнаеньні па значна ніжэйшай цане, чым Канадаhttps://smarturl.click/26oDwD

«У Беларусі шмат калію, а нашым фэрмэрам патрэбныя добрыя цэны», — сказаў Трамп журналістам падчас двухбаковай сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, перадае Reuters.

«Мы працягнем купляць у Канады, але Беларусь хацела б прадаваць яго па значна ніжэйшай цане», — сказаў Трамп.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 22 верасьня

• Чаму Трамп можа не атрымаць калій зь Беларусі. Відэанавіны 22 верасьня

• Ці магчымая «вялікая калійная зьдзелка» паміж Беларусьсю і ЗША. У пытаньнях і адказах

«Жонка некалькі разоў бачыла гэтага пана». Як расьсьледуюць справу аб пабіцьці беларускай пары ў Варшаве

• У Варшаве затрымалі 69-гадовага паляка ў справе нападу на беларуску Марыну Нікандрыну

• Ва Ўкраіне ў арганізацыі расстрэлаў пратэстоўцаў у 2014 годзе падазраюць адмірала родам зь Беларусі

• Суд у Швайцарыі разгледзеў скаргу сваякоў зьніклых Захаранкі і Красоўскага на апраўданьне экс-байца САХР Гараўскага

• NEXTA расказаў, ці мог Раман Пратасевіч быць супэршпіёнам Лукашэнкі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму Трамп можа не атрымаць калій зь Беларусі

1️⃣ Дональд Трамп абвясьціў, што разьлічвае на вялікую дамову па закупцы беларускіх калійных угнаеньняў. Ці атрымаецца разьвязаць праблему з транзытам і ці ёсьць у Беларусі што прадаваць?

2️⃣ У Швайцарыі зноў судзяць беларускага спэцназаўца, які прызнаўся ў выкраданьні апазыцыйных палітыкаў Захаранкі і Ганчара.

3️⃣ У Варшаве затрымалі паляка, якога падазраюць у нападзе на беларуску.

4️⃣ На Гомельшчыне кожная восьмая проба паказала заражэньне радыяактыўным цэзіем у грыбах і ягадах.

5️⃣ Машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Знайшліся людзі, якія гатовыя ахвяраваць грошы на рэстаўрацыю, але з адной умовай.

Пра гэта ды іншае — у «ПіКуСвабоды, дзе мы расказваем пра навіны 22 верасьня і тлумачым, што яны значаць.

https://www.youtube.com/watch?v=XlletKILKs0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🕵️‍♂️ NEXTA расказаў, ці мог Раман Пратасевіч быць супэршпіёнам Лукашэнкіhttps://smarturl.click/97EXxz

Стваральнік мэдыйнага рэсурсу NEXTA Сьцяпан Пуціла ў інтэрвію Дзьмітрыю Гурневічу адказаў на пытаньне, ці мог Раман Пратасевіч быць супрацоўнікам спэцслужбаў у пэрыяд працы на канале NEXTA.

Пра тое, што Пратасевіч быў агентам пад прыкрыцьцём заявіў у 2025 годзе Лукашэнка.

Цалкам інтэрвію зь Сьцяпанам Пуцілам глядзіце на Youtube.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне ў арганізацыі расстрэлаў пратэстоўцаў у 2014 годзе падазраюць адмірала родам зь Беларусі: https://smarturl.click/YwLwm1

Юры Ільін нарадзіўся ў Рагачове Гомельскай вобласьці, скончыў Менскую сувораўскую вучэльню. Генэральным штабам Узброеных сілаў Украіны ў 2014 годзе ён кіраваў 9 дзён.

Пасьля ўцёкаў Віктара Януковіча Аляксандар Турчынаў адправіў яго ў адстаўку. Адразу пасьля гэтага Ільін паехаў у Крым і застаўся там пасьля анэксіі паўвострава Расеяй.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у Швайцарыі разглядае скаргу сваякоў зьніклых Захаранкі і Красоўскага на апраўданьне экс-байца Гараўскага: https://smarturl.click/V1o1Qn

У 2023 годзе яго апраўдалі, палічыўшы доказы недастатковымі. Гараўскі раней сам заяўляў журналістам DW, што ўдзельнічаў у выкраданьні і забойстве трох апанэнтаў Лукашэнкі ў 1999 годзе.

Алена Захаранка: Пасьля дваццаці гадоў безвыходнасьці я маю права нарэшце атрымаць адказ на пытаньне, якога мой сын чакаў ад мяне чвэрць стагодзьдзя. Я жадаю праўды і справядлівага прысуду, а таксама таго, каб саўдзельнікі гэтага злачынства панесьлі крымінальную адказнасьць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Жонка некалькі разоў бачыла гэтага пана». Як расьсьледуюць справу аб пабіцьці беларускай пары ў Варшаве: https://smarturl.click/Xw9wkm

Здарэньне зь беларусам Сяргеем Пелехавым і ягонай жонкай адбылося ў Варшаве, калі яны выйшлі на шпацыр з сваім лябрадорам. У гэты час з суседняга дому выйшла пара мясцовых жыхароў з двума малымі сабачкамі без павадкоў. Сяргей некалькі разоў папрасіў іх навязаць гадаванцаў, бо лябрадор мог тых укусіць. Польскамоўны мужчына пачуў усходні акцэнт беларуса і стаў казаць, каб ён «валіў ва Ўкраіну». А калі даведаўся, што Сяргей зь Беларусі, — «каб валіў дадому».

Потым мужчына пхнуў жонку Пелехава, а самога Сяргея пачаў біць. Да канфлікту далучыліся яшчэ некалькі чалавек, адзін зь іх пырснуў у сужэнцаў газам.

Цяпер гэтым займаецца пракуратура. А мы паглядзелі, як прасоўваеццца гэта справа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы — здарэньні на чыгунцы і ў паветрыhttps://smarturl.click/0O5bWW

🚁 23 верасьня расейскі вайсковы верталёт Мі-8 парушыў паветраную прастору Польшчы — у неба ўзьнімаліся зьнішчальнікі, паведаміла Апэратыўнае камандаваньне Ўзброеных сілаў Польшчы.

🛤 Сёньня ж невядомыя зламысьнікі перагарадзілі бэтоннымі блёкамі чыгунку, што вядзе з Польшчы ва Ўкраіну. На блёкі наехалі два грузавыя цягнікі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўскі адказаў жонцы, 30 рублёў за двухпакаёўку паводле Лукашэнкі, новы будынак амбасады Польшчы. Відэанавіны 23 верасьня

1️⃣ Беларусы ў сацсетках зьняпраўджваюць заяву Лукашэнкі пра 30 рублёў у месяц за арэнднае жытло ў абласных цэнтрах.

2️⃣ Міністар замежных справаў Польшчы анансаваў адкрыцьцё новага будынку амбасады ў Менску.

3️⃣ Як намер Коўла вызваляць і расейскіх палітвязьняў паўплывае на працэс вызваленьня беларускіх палітычных зьняволеных.

4️⃣ Ціханоўскі рэзка зрэагаваў на расповед жонкі пра нябачную жаночую працу.

У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 23 верасьня і тлумачым, што яны значаць.

https://www.youtube.com/watch?v=x6P_ue3-KZw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Няма за што крыўдзіцца на Сьвятлану». Гендэрная дасьледніца пра рэакцыю Ціханоўскага на публікацыю жонкіhttps://smarturl.click/Jk6ygv

Сьвятлана Ціханоўская пісала пра нябачную працу жанчын, а не адмаўляла ўдзелу мужа ў жыцьці сям’і. Такую думку ў камэнтары праграме «ПіК Свабоды» выказала гендэрная дасьледніца Ірына Сідорская.

ℹ️ 19 верасьня «Люстэрка» апублікавала калёнку Ціханоўскай, дзе яна расказала пра дзесяць гадоў, прысьвечаных рэабілітацыі сына і пра працу жанчын, якая часта застаецца незаўважанай.

У адказ яе муж Сяргей Ціханоўскі абвінаваціў Офіс Сьвятланы Ціханоўскай у выкарыстаньні дзяцей у сваіх мэтах. Ён таксама заявіў, што ягоны фінансавы ўнёсак у забесьпячэньне сям’і і рэабілітацыю сына, цалкам выкрасьлены.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На 7 гадоў за хабар асудзілі колішняга дэлегата Ўсебеларускага народнага сходу: https://smarturl.click/0O5bGM

Гаворка пра былога гендырэктара «Гродзенскага мясакамбінату» Алега Іванова. Паводле абвінавачаньня, з 2019 па 2025 год ён атрымліваў ад кіраўнікоў прыватных кампаній крыптавалюту і гатоўку — усяго каля 1,8 млн рублёў.

Іваноў быў яшчэ і дэлегатам шостага і сёмага Ўсебеларускіх народных сходаў, сябрам «Белай Русі» і чальцом Савета Рэспублікі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі пятая частка прадпрыемстваў стратныя. Што гэта значыць: https://smarturl.click/ekVzOR

За студзень–ліпень 2026 году доля стратных арганізацый вырасла да 20,2% супраць 16,5% пяць гадоў таму. У Менску — ужо 24,3%, то бок амаль кожнае чацьвёртае прадпрыемства. А рэнтабэльнасьць продажаў за гэты час упала з 8,1% да 6,7%.

Пры гэтым дзяржава працягвае ратаваць праблемныя заводы: у 2025 годзе «Беларускі цэмэнтны завод», «Гомельшкло», «Івацэвічыдрэў», «Крычаўцэменташыфэр» і Светлагорскі ЦКК атрымалі дзясяткі мільёнаў рублёў дзяржаўнай падтрымкі.

У чэрвені прэм’ер Аляксандар Турчын прызнаў: колькасьць стратных прадпрыемстваў — найбольшая за апошнія сем гадоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

10 гадоў за 128 дзён. Доўгая размова зь перакладнікам «Адысэі» на беларускую Лявонам Баршчэўскім: https://smarturl.click/Og8yjA

«Гэта ж наша сага — вяртаньне Адысэя на Ітаку, якое доўжылася 10 гадоў пасьля Траянскай вайны. Гэта лёс беларусаў, гэта перажываньні, у пэўным моманце сугучныя нашым людзям, якія ня могуць да гэтай Ітакі дабрацца»


У гутарцы з Свабодай Лявон Баршчэўскі расказвае, што ня так зь фільмам Нолана і ці вернуцца беларусы дадому раней за Адысэя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рыжанкоў сустрэўся з кіраўніком МЗС Польшчы. Анансавалі адкрыцьцё новай амбасады ў Менску: https://smarturl.click/Rk4W0x

«Гэта пачатковая, азнаямленчая сустрэча, але адбываюцца таксама сустрэчы паміж іншымі міністэрствамі і на іншых узроўнях. Хутка мы адкрываем новы будынак амбасады ў Менску»


«ААН — гэта нэўтральная тэрыторыя», — сказаў Радаслаў Сікорскі і дадаў, што гэта дазваляе сустракацца з прадстаўнікамі краін, зь якімі адносіны неабавязкова былі б нармалізаваныя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кампанія, зьвязаная з сынам Лукашэнкі, рэгулярна атрымлівае заказы зь дзяржаўным фінансаваньнем — расьсьледаваньнеhttps://smarturl.click/1BpRdD

«Саундкафе продакшн» — буйная беларуская кампанія, якая займаецца тэхнічным забесьпячэньнем канцэртаў, дзяржаўных сьвятаў і іншых масавых мерапрыемстваў.

Паводле расьсьледніцкага цэнтру «Бюро», яна рэгулярна атрымлівае дзяржаўныя заказы, у тым ліку на буйныя патрыятычныя мерапрыемствы, і шчыльна супрацоўнічае з Прэзыдэнцкім спартовым клюбам, які ўзначальвае Дзьмітры Лукашэнка, сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Джон Коўл будзе займацца вызваленьнем і расейскіх палітвязьняўhttps://smarturl.click/V1ogGR

Пра гэта спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл заявіў у эфіры незалежнага расейскага тэлеканала «Дождь».

«Так, цяпер мы пачынаем працаваць над тэмай расейскіх зьняволеных. І, дарэчы, над пытаньнем украінскіх палонных таксама. У абедзьвюх краінах ёсьць цывільныя асобы, якія знаходзяцца ў палоне, і цяпер мы рыхтуем пэўныя прапановы», — сказаў ён.


Паводле Коўла, сьпісы палітычных зьняволеных у яго «ёсьць», але пакуль ён ня будзе іх агучваць.

«Я хацеў бы займацца гэтым пытаньнем больш шчыльна і, у прынцыпе, зьбіраюся гэта рабіць. Я лічу, што надзея ёсьць», — сказаў Коўл.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская заклікала ў ААН знайсьці рашэньне для беларусаў, якія засталіся без дакумэнтаўhttps://smarturl.click/L6Zd3d

«Дапамажыце беларусам без сапраўдных пашпартоў. Уключыце дэмакратычную Беларусь у міжнародныя форумы. Падрыхтуйцеся да Беларусі пасьля Лукашэнкі.

Працуйце зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі над пераходным пэрыядам, эканамічнай стабілізацыяй, прадухіленьнем расейскага ўмяшаньня і свабоднымі выбарамі.

І забясьпечце беларусам выразны доступ да эўрапейскай пэрспэктывы», — заклікала міжнародную супольнасьць Сьвятлана Ціханоўская.


21 верасьня ў Нью-Ёрку яна правяла 10 сустрэч з уплывовымі палітыкамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рашэньне суду над Юрыем Гараўскім агучаць пазьнейhttps://smarturl.click/V1o1Qn

Пры канцы сёньняшняга пасяджэньня судзьдзя абвясьціў, што рашэньне будзе апублікаванае на афіцыйнай старонцы суду да сярэдзіны кастрычніка.

Але папярэдне Алене Захаранцы сказалі ў судзе, што рашэньне будзе вынесена 24 верасьня.

Таксама суд вырашыць, якая частка інфармацыі па справе будзе даступная публічна, а якая застанецца закрытай, перадае «Новы час».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці магчымая «вялікая калійная ўгода» паміж Беларусьсю і ЗША: https://smarturl.click/37O7yV

Дональд Трамп заявіў, што ЗША працуюць над буйным пагадненьнем аб набыцьці беларускага калію. Пасьля санкцыяў ЭЗ беларускі калій ня можа ісьці праз Клайпеду.

Адзіны рэалістычны маршрут у ЗША — чыгункай празь Беларусь і Расею, а адтуль морам. Гэта даўжэй і даражэй, чым канадзкія пастаўкі, а расейскія парты ўжо занятыя іншымі грузамі.

Разьбіраемся, колькі Беларусь можа прадаць калію і як яго вывезьці ў ЗША ў абыход ЭЗ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Варшаве затрымалі 69-гадовага паляка ў справе нападу на беларуску Марыну Нікандрыну: https://smarturl.click/97E7gz
 
69-гадоваму грамадзяніну Польшчы выставілі абвінавачаньне ў справе нападу на беларуску Марыну Нікандрыну. Яму забаранілі набліжацца да яе і кантактаваць зь ёй.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Будрыс і Ціханоўская адрэагавалі на прапанову Трампа купляць беларускі калій: https://smarturl.click/7jWj0k

«Цяпер не час гандляваць з рэжымам, пакуль усе даходы ад продажу калійных угнаеньняў ідуць на рэпрэсіі і падтрымку расейскай ваеннай машыны»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму — у СІЗА КДБ. Што вядома?

Читать полностью…
Subscribe to a channel