radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Адбыўся найбольшы ў гісторыі выцек інфармацыі: 16 мільярдаў пароляў апынуліся ў адкрытым доступе

Дасьледчыкі пацьвердзілі выцек 30 масіваў зьвестак, у кожным зь якіх ад дзясяткаў мільёнаў да больш за 3,5 мільярдаў запісаў, які адбыўся сёлета.

Як паведаміла выданьне Forbes, агулам лік скампрамэтаваных пароляў дасягнуў 16 мільярдаў – гэта найбольшы ў гісторыі крадзеж зьвестак.

Паводле спэцыялістаў, фармат большай часткі выкрадзеных пароляў адкрывае доступ «амаль да любога онлайн-сэрвісу, які можна ўявіць – ад Apple, Facebook і Google да GitHub, Telegram і нават дзяржаўных паслуг».

«Гэта ня проста звычайны выцек. Гэта плян для зламыснага выкарыстаньня», – падкрэсьлілі экспэрты. Адмыслоўцы рэкамэндуюць кампаніям узмацніць абарону карыстальнікаў, а звычайным людзям – тэрмінова зьмяніць свае паролі і ўключыць двухфактарную ідэнтыфікацыю.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд Заводзкага раёну Менску 27 чэрвеня пачне разглядаць справу Максіма Урбановіча

Справу супраць Максіма Урбановіча, брата Дзяніса Урбановіча, які абараняе Украіну, суд Заводзкага раёну Менску пачне разглядаць 27 чэрвеня.

Як паведаміў «Белсат», Максіма, брата лідэра «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча, які ваюе ва Украіне ад самага пачатку поўнамаштабнага ўварваньня расейскіх войскаў пад пазыўным Ваўкалак, абвінавачваюць паводле «народнага» артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаваньне дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

У справе яшчэ некалькі артыкулаў, але якія менавіта, пакуль не вядома.

Сваякі не маюць канкрэтнай інфармацыі, а Дзяніс Урбановіч больш за два гады не падтрымлівае з сваім братам кантактаў.

2 красавіка ў кватэру, што арандаваў Максім Урбановіч, уварваліся сілавікі. Пасьля ператрусу яго адвезьлі на допыт у КДБ. Спачатку Максіма трымалі ў СІЗА КДБ, а потым перавезьлі ў СІЗА № 1, што ў Калядзічах.

На фота: Максім Урбановіч, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У МНС паказалі, як ратавалі барсукоў з калодзежу

Здарэньне адбылося ўвечары 18 чэрвеня ў Карэлічах.

У Міністэрстве ў надзвычайных сытуацыях паведамілі, што да іх зьвярнуліся грамадзяне, якія пабачылі, што тры барсукі трапілі ў калодзеж і ня могуць адтуль выбрацца.

Працаўнікі міністэрства дасталі жывёл з пасткі глыбінёй 2 мэтры і выпусьцілі іх на прыроду.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы – другая па колькасьці група замежных студэнтаў у Польшчы

Як паведаміла Беларуская служба Польскага радыё з спасылкай на Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы, у 2024/2025 навучальным годзе ва ўнівэрсытэтах Польшчы навучалася 1 мільён 280 тысяч чалавек, што на 34,9 тысячы больш, чым годам раней.

Большасьць замежных грамадзян прыехалі з эўрапейскіх краін, прычым самую вялікую групу складалі грамадзяне Украіны (47,5 тысячы чалавек або 43,8% ад усіх замежных грамадзян), Беларусі (12,2 тыс. – 11,3%) і Турэччыны (5,2 тыс. – 4,7%).

На фота: Ягелонскі ўнівэрсытэт у Кракаве (Польшча)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ракета-носьбіт SpaceX Starship 36 выбухнула падчас выпрабаваньняў на стартавай пляцоўцы ў Тэхасе, – NASA

Касьмічны карабель праходзіў перадпалётную працэдуру – статычнае агнявое выпрабаваньне, і па заявах SpaceX, сутыкнуўся з «сур'ёзнай анамаліяй», што і прывяло да выбуху.

Пацярпелых няма.

Папярэдні, дзявяты тэставы палёт самай вялікай касьмічнай ракеты ў сьвеце таксама ня быў пасьпяховым. Прыкладна праз паўгадзіны пасьля запуску кантроль над другой ступеньню Starship быў страчаны.

Відэа NASASpaceflight

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На менскай Камароўцы прымушаюць гандляроў зьніжаць цэны

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю праверыла Камароўскі рынак у Менску, каб параўнаць цэны з тымі, што ў крамах.

Падчас маніторынгу правяральнікі знайшлі агуркі і памідоры за 40 руб/кг. У той час, як у крамах цана на агуркі ад 4,50 да 9 рублёў за кг, а на памідоры — ад 5 да 10 рублёў. Раней Белстат паведаміў, што агуркі і памідоры ў траўні патаньнелі на 30%.

Інспэктары выклікалі адміністрацыю рынку і прымусілі гандляроў зьнізіць цэны больш як на 40%. А скаргу на парушэньні накіравалі ў Менгарвыканкам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

https://smarturl.click/JnBak

У ноч на 19 чэрвеня расейскія войскі нанесьлі ўдар па некалькіх абласьцях Украіны. Зноў ёсьць ахвяры сярод цывільных, але Пуцін зноў зьняпраўдзіў, што Расея абстрэльвае мірнае насельніцтва.

«Удар быў не па жылых кварталах, а па аб’ектах абаронна-прамысловага комплексу, па заводах, якія вырабляюць вайсковую тэхніку. Мы гэтым і займаемся. Тут мы ня робім ніякага сакрэту. Адна з мэтаў спэцыяльнай ваеннай апэрацыі — гэта дэмілітарызацыя Ўкраіны», — заявіў расейскі прэзыдэнт на сустрэчы з кіраўнікамі замежных інфармацыйных агенцтваў у Санкт-Пецярбургу.


На фота: наступствы пацэльваньня расейскай ракеты па жылым дому ў Кіеве 17 чэрвеня

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новая Зэляндыя ўвяла дадатковыя санкцыі супраць Беларусі

Урад Новай Зэляндыі ўвёў увёў дадатковыя санкцыі супраць Беларусі за падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні зьнешнепалітычнага ведамства краіны, у сьпіс уключылі восем арганізацый і дзесяць фізычных асоб, у тым ліку паўночнакарэйскіх, іранскіх і беларускіх суб'ектаў, якія падтрымліваюць ваенныя дзеяньні Расеі, а таксама расейскіх субʼектаў, якія ўдзельнічаюць у вытворчасьці бесьпілётнікаў і іншай зброі

У санкцыйны сьпіс уключаны два беларускія прадпрыемствы: Віцебскае ААТ «Завод Легмаш» і яго дырэктар Уладзіслаў Паўленка, а таксама менскае «КБ Бесьпілётныя верталёты» і яго стваральнік Уладзімір Чудакоў.

На фота: сьцяг Новай Зэляндыі, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі праз узмацненьне ветру і навальніцы

Белгідрамэт папярэдзіў аб неспрыяльнай гідрамэтэаралягічнай зьяве, што адпавядае аранжаваму ўзроўню небясьпекі.

У прыватнасьці, 19 чэрвеня ў многіх раёнах краіны прагназуюць узмацненьне заходняга і паўночна-заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с.

У сувязі з гэтым у Міністэрстве надзвычайных сытуацыяў (МНС) Беларусі папярэдзілі аб магчымых абрывах лініяў сувязі і электраперадачаў, парушэньні энэргазабесьпячэньня, адключэньні электрападстанцыяў, пашкоджаньні і падзеньні канструкцыяў і дрэваў.

Мэтэаролягі прагназуюць воблачнае надвор’е ў Беларусі, на большай частцы – кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпэратура паветра +17 +23°С.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

/channel/radiosvaboda/77635

Беларусы, якія захочуць атрымаць украінскі пашпарт, ня змогуць захаваць грамадзянства Беларусі

«Некаторыя народныя дэпутаты былі супраць ухваленьня закону аб падвойным грамадзянстве, паколькі мяркуюць, што колішні грамадзяне Расеі і Беларусі, якія маюць грамадзянства іншай краіны, напрыклад, эўрапейскай, будуць спрабаваць атрымаць украінскі пашпарт. Аднак, наша Служба бясьпекі сумленна працуе», – сказаў народны дэпутат Украіны, намесьнік старшыні камітэту Вярхоўнай Рады Руслан Гарбенка ў інтэрвію агенцтву «Укрінформ».

Паводле яго, інфармацыя пра такіх асобаў будзе пільна вывучацца і правярацца.

«Калі асоба ня будзе мець нічога супольнага з краінай-агрэсаркай, а будзе пражываць на тэрыторыі Ўкраіны неабходны час, здасьць іспыт па ўкраінскай мове, гісторыі Ўкраіны, на веданьне Канстытуцыі, будзе мець праўкраінскую пазыцыю, тады зможа атрымаць грамадзянства», – удакладніў ён.


Дэпутат дадаў, што закон асобна рэглямэнтуе мэханізм атрыманьня грамадзянства грамадзянамі Беларусі і Расея, якія трапілі пад палітычныя рэпрэсіі, а таксама грамадзян, якія ваююць у замежным легіёне.

«Такія асобы ня могуць афіцыйна адмовіцца ад грамадзянства Расеі і Беларусі, бо ня могуць вярнуцца ў свае краіны, аформіць неабходныя дакумэнты для спыненьня грамадзянства. Таму мы надаем такім асобам права декляратыўнай адмовы. Згодна з законам, дэклярацыя пра адмову ад замежнага грамадзянства – гэта дакумэнт, які пацьвярджае адмову замежніка ад грамадзянства іншай краіны, і які прызнае сябе толькі грамадзянінам Украіны. У такім выпадку асоба павінна падаць афіцыйны зварот у нашы органы ўлады», – дадаў Руслан Гарбенка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 18 чэрвеня на Радыё Свабода ❤️

📌Cьмерць маці, «трывожныя» ўколы і допыт у лесе. Гутарка з былым палітвязьнем Дзьмітрыем Сушчыкам

📌Трамп заявіў, што параіў Пуціну заняцца Расеяй замест прапановаў урэгуляваць канфлікт на Блізкім Усходзе

📌5 гадоў таму арыштавалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў. Інфармацыі пра іх вобмаль

📌«Будзе парадачак». Беларусаў прымушаюць касіць траву на прыватных участках. Спыталі ў эколяга, ці ёсьць у гэтым сэнс

📌Ва Ўкраіне дазволілі мець падвойнае грамадзянства. Што ад закону можна чакаць беларусам

📌Беларускі-ўцякачкі ўзялі ўдзел у стварэньні спэктаклю пра ПВК «Вагнэр». Яго паказалі ў Нямеччыне

📌Пачалася працэдура банкруцтва аднаго з найвядомейшых беларускіх футбольных клюбаў — салігорскага «Шахтара»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп пра ўдары ЗША па Іране: «Я магу гэта зрабіць, магу і не зрабіць»

Прэзыдэнт ЗША ня выключыў магчымасьці прамога канфлікту з Тэгеранам.

«Я магу гэта зрабіць, магу і не зрабіць. Ніхто ня ведае, што я зьбіраюся рабіць», — заявіў Дональд Трамп, адказваючы на ​​пытаньне журналістаў, ці нанясуць ЗША ўдар па іранскіх ядзерных аб’ектах.

Як перадае ABC News 18 чэрвеня з спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі ЗША, рашэньне аб удзеле ў апэрацыі можа быць прынятае на працягу двух дзён.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская ў Брусэлі падпісала мэмарандум пра супрацу дэмсілаў з кансультацыйным органам Эўразьвязу

Паводле галоўнага дарадцы беларускай дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай Франака Вячоркі, дакумэнт падпісалі Ціханоўская і прэзыдэнт EESC Олівэр Рэпцы.

У прыватнасці, EESC, офіс Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінэт і Каардынацыйная рада дамовіліся «праводзіць <…> мерапрыемствы па павышэньні абазнанасьці аб унутранай сытуацыі ў Беларусі што да парушэньня правоў чалавека, уключаючы палітычныя перасьлед, становішча палітвязьняў, задушэньне свабоды слова і сходаў, пазбаўленьне грамадзян выбарчых правоў».

Бакі таксама маюць намер «прасоўваць і падтрымліваць прадстаўнікоў беларускіх незалежных СМІ і журналістаў, падаючы плятформы для нагляднасьці, супрацы і нарошчваньня патэнцыялу; сумесна ладзіць мерапрыемствы па прасоўваньні беларускай спадчыны, культуры і мовы ў ЭЗ».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску перапахавалі 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі ў раёне дачы кіраўніка НКУС БССР Цанавы

https://smarturl.click/p2ldG

У лесе менскага мікрараёну Сьцяпянка будуецца жылы комплекс «Утульны». Летам 2024 году там у раёне вуліцы Парніковая былі знойдзены астанкі расстраляных людзей.

Парэшткі былі перапахаваныя як ахвяры «генацыду беларускага народу», паведаміла дзяржаўнае агенцтва «Менск-Навіны». У публікацыі прыводзяцца словы пракурора Менску Алега Лаўрухіна аб тым, што «не было ніякай інфармацыі пра трагічныя падзеі ў гэтай мясцовасьці». Цырымонія адбылася 17 чэрвеня 2025 году на Чыжоўскіх могілках у Менску.

Выданьне «Люстэрка» зьвяртае ўвагу на тое, што жылы комплекс «Утульны» ўзводзіцца паблізу месца, дзе разьмяшчалася дача Лаўрэнція Цанавы, які ўзначальваў НКУС і органы дзяржаўнай бясьпекі БССР у 1938-1941 і 1943–1951 гадах. Там у 1948 годзе былі раздушаныя грузавіком знакаміты габрэйскі актор і рэжысэр Саламон Міхоэлс і тэатральны крытык Уладзімір Голубаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шаўцоў заявіў, што санкцыі не паўплывалі на яго жыцьцё

Кіраўнік Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзьмітры Шаўцоў гаворыць, што ніколі не адпачываў у Эўропе і не перажывае праз уведзеныя абмежаваньні.

«На мяне гэта не паўплывала і не адлюстравалася. Я не пераймаюся, што не наведаю Эўропу. Я ніводнага разу не адпачываў у Эўропе. Адзін раз на каляды езьдзіў да сябра», — сказаў Дзьмітры Шаўцоў у інтэрвію прапагандыстцы Людміле Гладкай.

Дзьмітры Шаўцоў паведаміў, што ён знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Эўропы, Украіны, Аўстраліі, Новай Зэляндыі. «Гэта ўвогуле сьмешна. Ну абвясьціў Кангрэс ЗША мяне неўязным. Ну і хай, не паеду. [...] Гэта ўвогуле сьмешна», — дадаў ён.

Дзьмітры Шаўцоў ачольвае Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа. Яго абвінавачваюць у дачыненьні да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў.

Улетку 2023 году ён езьдзіў у вопратцы з нашыўкай «Z» на акупаваны Данбас і перадаў туды гуманітарную дапамогу. Перад гэтай паездкай у рэпартажы тэлеканалу «Беларусь-1» Шаўцоў прызнаўся, што яго арганізацыя бярэ ўдзел у вывазе дзяцей з Украіны.

Акрамя падтрымкі Расеі ў вайне супраць Украіны кіраўнік беларускага аддзяленьня Чырвонага Крыжа таксама заклікаў прадэманстраваць Захаду гатовасьць прымяніць ядзерную зброю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем» праект Petitions.bу

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што 18 чэрвеня Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала «экстрэмісцкім фармаваньнем» праект Petitions.bу.

У МУС лічаць датычным да гэтага праекту Ўладзіміра Кавалкіна.

Апроч таго, у сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» дадалі праект «Adu.plасе». Паводле КДБ, паведаміла «Вясна», да яго маюць дачыненьне Дар'я Рублеўская, Кацярына Буніна, Ганна Комлач і Вера Моніна.

КДБ таксама абнавіў датычных да «экстрэмісцкага фармаваньня» «Честные люди» – у сьпіс дадалі Алену Жылачкіну (Жываглод), Зарыну Сарокіну (Жываглод), Цімафея Малахоўскага, Алега Давыдчыка.

На фота: Будынак КДБ Беларусі, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нецікавыя дзеці. Чаму ў Беларусі за дзесяць гадоў удвая зьнізілася нараджальнасьць

https://smarturl.click/0Bpav

Беларускія ўлады ўпершыню за чатыры гады апублікавалі новую статыстыку нараджальнасьці. Пагаварылі аб прычынах яе рэзкага зьніжэньня з псыхолягам і замужняй беларускай, якая сьвядома хоча жыць у сям’і безь дзяцей.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Міністэрстве адукацыі патлумачылі, ці павінны бацькі пацьвярджаць, што іх дзеці вучацца за мяжой

У ведамстве ўдакладнілі, што бацькі непаўналетніх дзяцей, якія зарэгістраваныя ў Беларусі, але жывуць за межамі краіны, не павінны падаваць у школы Беларусі дакумэнты, якія пацьвярджаюць іхнае навучаньне на месцы жыхарства за мяжой.

«Гэта ж датычыць і выпадкаў прыезду на канікулы непаўналетніх дзяцей, грамадзян Беларусі, якія жывуць і вучацца за мяжой», — адзначылі ў Міністэрстве.


Так у ведамстве адрэагавалі на пытаньні, якія пачалі абмяркоўваць беларусы замежжа праз зьмены ў Кодэксе аб адукацыі, што пачынаюць дзейнічаць з 1 верасьня.

На фота: 9-я магілёўская школа, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На прадпрыемствах МАЗу больш за тры тысячы вакансій і больш за 200 – у менскай лякарні

Камітэт па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне Менскага гарвыканкама апублікаваў 3975 вакансій на прадпрыемствах беларускай сталіцы, найбольш супрацоўнікаў – 3413 – патрабуюцца на прадпрыемствах ААТ «МАЗ».

Як вынікае зь інфармацыі, разьмешчанай на электроннай ярмарцы вакансій 19 чэрвеня, на прадпрыемствы холдынгу патрабуюцца ня толькі рабочыя, а і кіраўнікі падразьдзелаў.

У 10-й гарадзкой клінічнай лякарні шукаюць 217 працаўнікоў – пераважна малодшы мэдычны пэрсанал, а таксама працоўных для абслугоўваньня і рамонту памяшканьняў установы.

На фота: МАЗ, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея вывозіць сваіх супрацоўнікаў з АЭС Бушэр у Іране

«Росатом» вывез частку супрацоўнікаў з АЭС «Бушэр» у Іране, якія знаходзіліся там у камандзіроўцы, паведаміў кіраўнік кампаніі Аляксей Ліхачоў. Ён ня выключыў эвакуацыі ўсяго пэрсаналу.

Ізраіль абяцаў Расеі гарантаваць бясьпеку яе спэцыялістаў, якія працуюць у Іране на Бушэрскай АЭС, заявіў прэсавы сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў.

«Мы захоўваем вельмі роўныя даверныя адносіны з Ізраілем. Толькі ўчора Пуцін згадваў аб тым, што з Ізраілем ёсьць разуменьне, што нашы спэцыялісты, якія працуюць у Бушэры, ня будуць у небясьпецы і пад пагрозай удару».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін пра мірныя перамовы з Украінай, недапамогу Ірану, «плян Б» зь Беларусьсю

https://smarturl.click/oVlya


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правёў 18 чэрвеня сустрэчу з прадстаўнікамі сусьветных інфармагенцтваў на Пецярбурскім міжнародным эканамічным форуме. Сабралі асноўныя цытаты.

На фота: Уладзімір Пуцін

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ізраіль атакаваў неактыўны іранскі ядзерны рэактар. Сэнатары-дэмакраты заявілі, што Трамп павінен атрымаць ухвалу Кангрэсу на вайну з Іранам

Прэзыдэнт ЗША абавязаны пракансультавацца з Кангрэсам і запытаць дазволу, калі разглядае «магчымасьць пашырэньня ўдзелу ЗША ў вайне» у Іране. Аб гэтым заявіла група сэнатараў-дэмакратаў.

«Паколькі прэзыдэнт Трамп, як паведамляецца, разглядае магчымасьць пашырэньня ўдзелу ЗША ў вайне, мы глыбока занепакоеныя адсутнасьцю падрыхтоўкі, стратэгіі і дакладна вызначаных мэт, а таксама вялікай рызыкай для амэрыканцаў і мірных жыхароў у рэгіёне», – заявілі сэнатары і нагадалі, што Іран прыгразіў ударам у адказ па амэрыканскіх вайсковых базах.


Ізраіль уначы атакаваў ядзерны рэактар ​​у раёне Арака ў Іране, уключаючы ахоўную абалонку рэактара, якая зьяўляецца асноўным кампанэнтам у вытворчасьці плютонію.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кіеве завяршылі разбор завалаў зьнішчанага расейскай ракетай дому – 28 загінулых, больш за 140 параненых

У Офісе генэральнага пракурора Ўкраіны паведамілі аб завяршэньні пошукавай апэрацыі ў Кіеве на месцы часткова зьнішчанага расейскімі войскамі шматпавярховага жылога дому.

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, у выніку расейскай атакі 17 чэрвеня ў Кіеве загінулі 28 чалавек (23 асобы жылі ў кватэрах зьнішчанага пад’езду шматпавярховіка) і больш за 140 атрымалі раненьні.

Найстарэйшай загінулай быў 91 год, а наймаладзейшай ахвяры – 22 гады.

На фота: выратавальнікі на месцы пашуковай апэрацыі ў Кіеве

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча супольна з NATO падрыхтуе плян дзеяньняў на пэрыяд вучэньняў «Захад-2025»

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што NATO мусіць рэагаваць на рознага кшталту пагрозы з боку Расеі, у тым ліку на вучэньні «Захад-2025».

«Не сакрэт, што пагрозай, прынамсі для эўрапейскай часткі NATO, зьяўляецца імпэрская палітыка Расеі. У гэтым кантэксьце важным момантам зьяўляецца набліжэньне вучэньняў «Захад-2025», – сказаў Анджэй Дуда на пасяджэньні Рады нацбясьпекі Польшчы.


Ён нагадаў, што поўнамаштабная агрэсія Расеі супраць Украіны пачалася пасьля адных з такіх вучэньняў, што праводзіліся ўвосень 2021 году.

«Таму я лічу, што на гэта трэба зьвярнуць увагу і гэта трэба выразна данесьці да нашых хаўрусьнікаў, бо гэта будзе патрабаваць узмацненьня ўвагі ўнутры альянсу і дадатковай дэманстрацыі гатоўнасьці з боку NATO», – перакананы прэзыдэнт Польшчы.


Анджэй Дуда паведаміў, што Польшча супольна з хаўрусьнікамі па NATO на пэрыяд вучэньняў «Захад-2025» падрыхтуе адпаведныя пляны дзеяньняў.

На фота: Анджэй Дуда, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 370-годзьдзе спаленьня маскоўцамі Барысаўскага замку, народзіны Васіля Быкава, гадавіна першага мітынгу ў Курапатах

🗒 У 1655 годзе ў час Трынаццацігадовай вайны маскоўскае войска спаліла Барысаўскі замак, а таксама дашчэнту разрабавала і зруйнавала места.

🗒 19 чэрвеня 1924 году нарадзіўся Васіль Быкаў, беларускі пісьменьнік. Большасьць твораў Быкава — ваенныя аповесьці, у якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найболей драматычныя моманты жыцьця. У час кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі пісьменьніка цкавалі, і на пачатку 1998 году ён зьехаў за мяжу. Вярнуўся ў Беларусь незадоўга да сьмерці, перанёсшы ў Чэхіі цяжкую апэрацыю. Памёр 22 чэрвеня 2003 году.

🗒 У 1988 годзе ў Курапатах прайшоў мітынг памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў з патрабаваньнем стварыць сьледчую камісію.

Больш падзей 19 чэрвеня ў гісторыі чытайце ў падборцы: https://smarturl.click/nVldV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пачалася працэдура банкруцтва аднаго з найвядомейшых беларускіх футбольных клюбаў — салігорскага «Шахтара»

Адпаведная інфармацыя пра клюб, які тройчы быў чэмпіёнам Беларусі і столькі ж разоў здабываў кубак краіны, зьявілася ў Адзіным дзяржаўным рэестры зьвестак аб банкруцтве.

«Шахтар» быў заснаваны ў 1961 годзе, а праз год пачаў выступаць у першынстве Менскай вобласьці. У гэтым жа сэзоне гарнякі заваявалі першую ўзнагароду — кубак вобласьці. Неўзабаве «Шахтар» выйшаў на рэспубліканскі ўзровень. У найноўшы час салігорцы сталі адной з наймацнейшых камандаў Беларусі, неаднаразова прадстаўлялі Беларусь у міжнародных гульнях.

Адметна, што на сайце клюбу, які пакуль працуе, пазначана, што той быў чэмпіёнам краіны і ў 2022 годзе. Аднак тое званьне ў «жоўта-чорных» забралі рашэньнем фэдэрацыі, бо клюб быў удзельнікам махлярскай схемы з падтасоўваньнем вынікаў сустрэчаў і подкупам. Тады ўпершыню ў гісторыі Беларусі каманду пазбавілі залатых мэдалёў.

У 2024 годзе агучылі прысуды пасадовым асобам клюбу. Былому дырэктару Аляксандру Марчанку прысудзілі 6 гадоў калёніі, адказнаму за працу з заўзятарамі Яўгену Култаеву — 7 гадоў. Іх прызналі вінаватымі ў «крадзяжы шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі».

Футбольны клюб «Шахтар» дзейнічаў ад зарэгістраванай у сярэдзіне жніўня 2003 году юрыдычнай асобы. Яе зарэгістравалі ў форме закрытага акцыянэрнага таварыства. У канцы сакавіка 2025 году акцыянэры ЗАТ прынялі рашэньне «аб прызнаньні немэтазгодным далейшае правядзеньне захадаў у папярэджаньні неплацежаздольнасьці» і вырашылі падаць заяву аб банкруцтве.

Сваю дзель у футбольным клюбе мелі «Будаўнічы трэст № 3», «Беларуськалій» і «Машынабудаўнічая карпарацыя».

Як вынікае з матэрыялаў справы, «Шахтар» завінаваціўся сваім крэдыторам 16 млн рублёў. Патрабаваньні крэдытораў будуць прымаць да 18 жніўня.

Таксама ў сакавіку футбольны клюб расфармавалі. Стала вядома, што пасьля выбываньня з Найвышэйшай лігі ён не стартуе нават у Першай. Пазьней зьявілася інфармацыя, што ў Салігорску стварылі новую каманду для ўдзелу ў Другой лізе беларускага першынства.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лідэры краін G7 маюць намер супрацьдзейнічаць транснацыянальным рэпрэсіям. Гэта актуальна і для беларусаў

Глыбокую занепакоенасьць «усё больш частымі паведамленьнямі пра транснацыянальныя рэпрэсіі» (ТНР) выказалі лідэры краін G7 («Вялікая сямёрка») па выніках сустрэчы 17 чэрвеня ў канадзкім Кананаскісе.

У адпаведнай заяве гаворыцца, што ТНР зьяўляюцца «агрэсіўнай формай замежнага ўмяшаньня, пры якой дзяржавы або іх пасярэднікі спрабуюць запалохаць, перасьледаваць, нанесьці шкоду або прымусіць да дзеяньняў асобных людзей або супольнасьці па-за межамі сваіх рубяжоў».

Праблема транснацыянальных рэпрэсій актуальная для беларусаў, што былі вымушаныя пакінуць сваю краіну праз рызыку палітычнага перасьледу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп сказаў, што зноў размаўляў з Пуціным і параіў таму заняцца Расеяй

Паводле словаў амэрыканскага прэзыдэнта, кіраўнік Крамля прапанаваў яму ў тэлефоннай гутарцы 17 чэрвеня пасрэдніцкую дапамогу пры ўрэгуляваньні канфлікту паміж Ізраілем і Іранам. На гэта Трамп, паводле яго самога, сказаў:

«Зрабі мне ласку — займіся спачатку Расеяй»


Расейскія ўлады пакуль ніяк не камэнтавалі словы Трампа. Раней амэрыканскі прэзыдэнт неаднаразова заклікаў Маскву і Кіеў да міру.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьмены клімату прывядуць у Беларусь небясьпечны хмызьняк

Хмызьняк, які паразытуе на дубе, распаўсюдзіцца і на Беларусь. Пра гэта пішуць польскія навукоўцы з Прыродазнаўчага ўнівэрсытэту ў Познані. Іх публікацыю ў часопісе Scientific Reports заўважыў канал De facto. Беларуская навука.

Хмызьняк Loranthus europaeus, які паразытуе на дубе, цяпер расьце ў Цэнтральнай Азіі, Турэччыне, у Крыме і Паўднёва-Заходняй Эўропе.

З дапамогай мадэляваньня дасьледнікі ацанілі ўплыў прагназаванага зьмяненьня клімату на 2041 — 2060 і 2061–2080 гады.

Вынікі паказалі, што арэал Loranthus europaeus патэнцыйна можа пашырыцца на Нямеччыну, Польшчу і Беларусь. І пры гэтым яго стане менш у Грэцыі і Турэччыне. Такія зьмяненьні будуць мець значныя наступствы для мясцовых экасыстэмаў і эканомікі. Перадусім для лясной гаспадаркі.

Хмызьняк-паразыт можа выклікаць адміраньне дрэў-гаспадароў, што прыводзіць да значных эканамічных стратаў. Адміраньне дрэваў-гаспадароў ня толькі зьніжае ўраджайнасьць драўніны, але і ўплывае на біяразнастайнасьць і здароўе лясоў.

Неабходная распрацоўка эфэктыўных стратэгій для зьмякчэньня ўзьдзеяньня Loranthus europaeus.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дональд Трамп зноў выказаўся пра Іран. Пытаньне магчымага амэрыканскага ўдару не раскрытае

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў адзначыў, што афіцыйны Тэгеран «хоча дамаўляцца», і ніколі ня позна для гэтага.

«Яны цалкам пазбаўленыя абароны, яны ўжо ня маюць абароны ад авіяцыі. Я гаварыў пра безумоўную капітуляцыю. Наступны тыдзень будзе вялікім, магчыма, не такім вялікім, як гэты, але пабачым, што адбудзецца, нічога ня скончана».

Таксама Трамп, гаворачы пра аяталу Хамэнэі, адзначыў, што «цярпеньне скончылася».

Сакратар Пэнтагону Хегсэт адзначыў, што не раскрые журналістам, якія будуць варыянты ў прэзыдэнта ў пытаньні ўдару па Іране. Ён падкрэсьліў, што на выпадак рашэньняў пра вайну або мір, якія прымае Трамп, Міністэрства абароны будзе ў гатовасьці выконваць загады.

Читать полностью…
Subscribe to a channel