radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. Шэсьць ураджэнцаў Беларусі, якія зрабілі Амэрыку вялікай

Да 250-годзьдзя незалежнасьці ЗША мы сабралі шэсьць неймаверных гісторый людзей зь беларускай зямлі, якія паўплывалі на гісторыю Амэрыкі.

https://www.youtube.com/watch?v=ImzpPjAqWoo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп заявіў, што пасьля аднаўленьня баявых дзеяньняў угоды з Іранам «больш няма»: https://smarturl.click/X4oy6

«Я лічу, што ўсё скончана. Я больш не хачу мець зь імі справу. Яны падонкі. Гэта хворыя людзі. Імі кіруюць хворыя людзі.

Гэта жорсткія, буяныя людзі, і калі б у іх была ядзерная зброя, яны б яе выкарысталі»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка вярнуў у палітыку Надзею Каткавец, якая апошнія 9 гадоў не працавала ў дзяржаўных структурах: https://smarturl.click/18ykO

Надзея Каткавец з 1987 па 1995 год працавала галоўным эканамістам, старшынёй каапэратыву саўгаса «Гарадзец» у Шклоўскім раёне, якім кіраваў Лукашэнка да абраньня дэпутатам парлямэнту.

У публічнай прасторы Надзея Каткавец запомнілася выказваньнямі пра «хаацічаскі складзеныя цэны» і «як зь цялушкі зрабіць карову».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як Лукашэнка рыхтуецца да вайны. 7 крокаў, якія спрашчаюць масавую мабілізацыю: https://smarturl.click/V5A5n

Пасьля 2022 году ўлады Беларусі паступова рэфармавалі заканадаўства, яно цяпер дазваляе ім значна хутчэй правесьці мабілізацыю, а таксама спрашчае прызыў у войска салдатаў тэрміновай службы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кыргызстан просіць паліва ў Беларусі і Кітая, каб кампэнсаваць крызіс паставак з Расеі: https://smarturl.click/jEeVd

Паліўны крызіс, выкліканы ўкраінскімі атакамі на расейскія НПЗ, перакінуўся ў Кырзызстан.

Кыргызстан падпісаў кантракты з Беларусьсю на тры пастаўкі авіяцыйнага і дызэльнага паліва.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

165 гадоў таму нарадзілася мэцэнатка Магдалена Радзівіл

◽8 ліпеня 1861 году, 165 гадоў таму, нарадзілася Марыя Магдалена Радзівіл (у дзявоцтве Завіша), мэцэнатка, дзяячка беларускага нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя. Яна фінансавала беларускія выдавецтвы і пэрыёдыку, падтрымлівала выданьне кніг па-беларуску, адкрывала беларускія школы.

◾5 гадоў таму, у 2021-м сілавікі правялі ператрус у рэдакцыі «Нашай Нівы». Арыштаваныя ў той дзень супрацоўнікі Ягор Марціновіч, Андрэй Скурко, Андрэй Дынько. Марціновіч і Скурко правядуць у турме 2,5 гады і выйдуць на волю. Дынько правядзе на Акрэсьціна 13 содняў.

Больш падзей 8 ліпеня пад спасылкай: https://smarturl.click/A6k7y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эстонія адмовілася пусьціць беларускіх і расейскіх стралкоў на першынство Эўропы. Турнір у яе забралі

https://smarturl.click/qQgev

Гэта ня першы выпадак, калі міжнародныя спаборніцтвы пройдуць на тле скандалу, зьвязанага з допускам на турнір прадстаўнікоў Расеі і Беларусі. Іх можа быць яшчэ больш, бо сёньня МАК зьняў усе абмежаваньні з Расеі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Наваградку заснавалі Мэмарыяльны музэй Галакосту і габрэйскага супраціву

https://smarturl.click/EaaBL

Нядаўна існавалі асьцярогі наконт будучыні музэю, прысьвечанага дзьвюм вялікім гісторыям супраціву — уцёкам з гета і партызанам аддзелу Бельскіх. Але сытуацыя разьвязалася станоўча.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр Мікалай Чаргінец

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра сьмерць на 89-м годзе жыцьця Мікалая Чаргінца — былога кіраўніка праўладнага Саюзу пісьменьнікаў.

Апошнія гады Чаргінец рэдка зьяўляўся ў публічнай прасторы. Нейкі час ён узначальваў Грамадзкую раду маральнасьці, якая спрабавала зрываць разнастайныя мерапрыемствы ў Беларусі, напрыклад, канцэрты Rammstein і Элтана Джона.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇰🇿 Канстытуцыйны суд Казахстану прызнаў права Такаева балятавацца ў прэзыдэнты ў трэці раз

https://smarturl.click/Y445m

Канстытуцыйны суд прыйшоў да высновы, што абмежаваньні, прапісаныя ў новым Асноўным законе, прымяняюцца толькі да абраньня або прызначэньня па новых правілах. Факты знаходжаньня на пасадзе ў пэрыяд дзеяньня Канстытуцыі 1995 году пры гэтым ня ўлічваюцца.

Такім чынам, яшчэ адзін палітык на постсавецкай прасторы «абнуліў» свае тэрміны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Адышоў адзін з апошніх тытанаў сучаснасьці». Як згадалі Пётру Садоўскага сябры і калегі: https://smarturl.click/maa3Q

Пазьняк: «Яго роля ў палітыцы актыўная, беларуская і станоўчая.

Палепшыцца час, і яшчэ шмат добрага напішуць удзячныя нашчадкі пра гэтага чалавека, удзельніка вялікіх гістарычных падзей»


Зь Пётрам Садоўскім разьвіталіся ў Менску, у рытуальнай залі на вуліцы Сямашкі. Пахаваюць яго на могілках у Нясьвіскім раёне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

7 ліпеня 1882 нарадзіўся Іван Луцэвіч (Янка Купала), клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выдатны дзяяч беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.

Не любіў Пушкіна, перапіў Коласа. 20 фактаў пра Янку Купалу: https://smarturl.click/BEll9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На фронце ва Ўкраіне зьнік бязь вестак беларус, які ваяваў на баку Расеі. Яго шукае маці і чакаюць трое сыноў: https://smarturl.click/V58O0

32-гадовы ўраджэнец Менску зьнік бязь зьвестак праз пяць тыдняў пасьля падпісаньня кантракту зь Міністэрствам абароны Расеі.

Ягоны падразьдзел перакінулі ў раён Купянску, дзе адбываліся вельмі жорсткія баі. Менавіта на гэтым кірунку ён мог ўьнікнуць бязь вестак.

Колькі дакладна грамадзян Беларусі ваявалі на баку Расеі і зьніклі бязь вестак, невядома. Трапілі ўва ўкраінскі палон або здаліся добраахотна сама меней 17 грамадзян Беларусі, якія ваявалі на падставе кантракту з расейскім войскам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

7 ліпеня 2000 выкрадзены і зьнік Зьміцер Завадзкі, журналіст і тэлеапэратар.

Дзьмітры Завадзкі быў асабістым апэратарам Аляксандра Лукашэнкі, потым пайшоў на ОРТ. Працаваў з апазыцыйным журналістам Паўлам Шараметам.

Раніцай таго дня Завадзкі выехаў з дому ў Нацыянальны аэрапорт Менск сустракаць Паўла Шарамета, карэспандэнта ОРТ па Беларусі, які прылятаў з Масквы. Машыну знайшлі на стаянцы аэрапорту з павыціранымі адбіткамі пальцаў, Зьмітра ў ёй не было. З тых часоў Завадзкага больш ніхто ня бачыў.

Што вядома пра гвалтоўныя зьнікненьні апанэнтаў Лукашэнкі: https://smarturl.click/Re2bD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у Менску асудзіў на 15 содняў юнака, які кінуў акурак на Нямізе. Кажуць, што ён жыхар Горадзеншчыны: https://smarturl.click/28YVz

Як вынікае з паведамленьня БелТА, гэта быў не расейскі турыст, як паведамлялі раней, а «жыхар Горадзенскай вобласьці», які разам з маці прыехаў у Менск да сваякоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што адбываецца ў Омску пасьля ўкраінскага нападу на найбуйнейшы НПЗ ў Расеі: https://smarturl.click/GAo54

«Майму сябру, які выклаў ролік з прылётам, патэлефанавалі на мабільны. Прадставіліся паліцыяй, запатрабавалі неадкладна сьцерці запіс, заявіўшы, што ён раскрывае працу СПА»


«Нафтазавод бачны з любога пункту гораду, таму што Омск — досыць плоскі горад. І, вядома ж, здарыўся абсалютны шок практычна ва ўсіх.

Мы фіксуем велізарную колькасьць цікавасьці да незалежных рэсурсаў. Гэта вельмі моцна ўдарыла па даверы да ўлады. І людзі ўсьвядомілі, што тая карцінка, якой іх кармілі, — гэта фэйк»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто і чаму забараняе кнігі ў Беларусі?

Вось гэтыя людзі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейцы стаяць у чэргах па бэнзін. А як запраўляюцца на АЗС украінцы пад пастаяннымі расейскімі атакамі?

ФОТА і ВІДЭА: https://smarturl.click/lzeW5

За апошнія два тыдні толькі ў Харкаўскай вобласьці расейскае войска атакавала больш за 20 АЗС. Ідзе паліўная вайна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна атакавала авіябазу і яшчэ адзін НПЗ. У Омску завод спыніў працу: https://smarturl.click/qQemw

Саратаўскі НПЗ не ўпершыню цярпіць ад украінскіх нападаў. Апошні раз яго атакавалі сёлета ў траўні.

Апроч таго, шэраг Telegram-каналаў паведамілі аб атацы на Ніжнякамск у Татарстане. У гэтым горадзе маглі атакаваць нафтахімічны комплекс «Ніжнякамскнафтахім».

А агенцтва Reuters паведаміла аб спыненьні працы Омскага нафтаперапрацоўчага заводу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіеў, Адэса, Харкаў і Мікалаеў пацярпелі ад новага маштабнага ўдару Расеі. Ёсьць загінулыя і параненыя: https://smarturl.click/989d5

Сьцьвярджаюць, што ў Кіеве пацэлілі ў прадпрыемства «Самсунг-Украіна», на якім нібыта выраблялі і захоўвалі камплектуючыя для крылатых ракет «Фламінга», а таксама па цэху, у якім зьбіралі баявыя дроны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 7 ліпеня на Радыё Свабода

📌Офіс прэзыдэнта Ўкраіны: Беларусь пачула папярэджаньні Кіева

📌«Адышоў адзін з апошніх тытанаў сучаснасьці». Як згадалі Пётру Садоўскага сябры і калегі

📌У Варшаве прэзэнтавалі кнігу «Архіпэляг Беларусь» зь сьведчаньнямі былых палітвязьняў

📌Лецішча забралі, кватэру забралі, тэлевізар забралі. Размова зь беларусам, у якога дзяржава сканфіскавала амаль ўсё

📌Экспэрты ААН падалі ўраду Беларусі запыт, чаму анулявалі пашпарты былых палітвязьняў

📌Памёр былы кіраўнік праўладнага саюзу пісьменьнікаў Мікалай Чаргінец

📌Лукашэнка не пашле ў «бойню»? Што стаіць за памілаваньнямі. Трыюмф нарвэскіх «вікінгаў». Навіны 7 ліпеня

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы падвялі вынікі году пасьля вяртаньня памежнага кантролю зь Літвой і Нямеччынай

https://smarturl.click/lzgb1

Мінуў год з моманту часовага аднаўленьня памежнага кантролю на ўчастках мяжы зь Літвой і Нямеччынай. Кантроль першапачаткова ўвялі толькі на месяц, але затым падаўжалі наступнымі пастановамі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.

Кантроль на мяжы зь Літвой увялі пасьля таго, як у суседнюю краіну сталі трапляць мігранты з Азіі і Афрыкі праз тэрыторыю Беларусі. Да якіх высноў прыйшлі ў Польшчы?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка не пашле ў «бойню»? Што стаіць за памілаваньнямі. Трыюмф нарвэскіх «вікінгаў». Навіны 7 ліпеня

🔸Лукашэнка абяцае не пасылаць беларускіх вайскоўцаў «у бойню». Ці магчыма гэта?
🔸Новыя ахвяры расейскага ўдару па Кіеве
🔸Каго памілаваў Лукашэнка да 3 ліпеня?
🔸Чаму ў Беларусі забараняюць кнігі?
🔸Як Нарвэгія заваёўвае чэмпіянат сьвету ў футболе ня толькі гульнёй, але і флэшмобам заўзятараў

У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 7 ліпеня і тлумачым, што яны значаць: https://www.youtube.com/watch?v=jGEPUeKbRpA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр сузаснавальнік «Песьняроў» Уладзіслаў Місевіч

https://smarturl.click/wXXpQ

Да апошніх гадзін жыцьця музыка вёў актыўны лад жыцьця. Ён увайшоў у гісторыю як адзін з заснавальнікаў легендарнага беларускага ансамблю.

Уладзіслава Місевіча ня стала ўвечары 6 ліпеня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кіеве — дзень жалобы

Пасьля чарговай маштабнай атакі Расеі на горад 19 чалавек загінулі

А за некалькі дзён да гэтага, Расея таксама нанесла адзін з наймацнейшых удараў. Тады загінуў 31 чалавек

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт і сьпікер Сейму Літвы выказаліся пра магчымыя зьмены палітыкі да Беларусі. Ціханоўская адрэагавала: https://smarturl.click/M38Wb

«Бясьпека Літвы ня можа быць поўнай, пакуль Аляксандар Лукашэнка застаецца пры ўладзе ў Беларусі.

Пакуль Беларусь знаходзіцца ў распараджэньні крамлёўскага дыктатара, Літва ня будзе ў бясьпецы, прадоўжацца пагрозы, шантаж і правакацыі. Для Лукашэнкі — гэта спосаб выжыць, а для Ўладзіміра пуціна — ціснуць на Эўропу»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Буданаў мяркуе, што Аляксандар Лукашэнка пачуў папярэджаньні Кіева: https://smarturl.click/4eYlW

Паводле яго, уступ у вайну Расеі супраць Украіны для Беларусі можа завяршыцца крахам.

«З аднаго боку Расея, якая будзе душыць у братэрскіх абдымках і задушыць у такіх умовах да канца. І яны гэта выдатна ведаюць.

З іншага боку, Украіна, якая, скажам так, нешта можа»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лецішча забралі, кватэру забралі, тэлевізар забралі. Размова зь беларусам, у якога дзяржава сканфіскавала амаль ўсё: https://smarturl.click/Rw83m

«Вядома, настальгічныя моманты ёсьць. Але для мяне матэрыяльнае — не галоўнае. Самае дарагое — гэта адносіны зь сям’ёй, зь сябрамі, захоўваць людзкасьць. Ніякая таталітарная дзяржава ня здолее гэтага забраць у людзей»


Лядоўня, тэлевізар, пральная машына, лецішча, кватэра. Гэта сьпіс маёмасьці, якую дзяржава забрала ў гарадзенца Ўладзімера Хільмановіча.

Уладзімер пазбавіўся амаль усяго набытку, які займеў за свае 59 гадоў жыцьця. Месца, дзе вырасьлі ягоныя старэйшыя дзеці. Мары пра лецішча на беразе Нёмана. Калекцыі рэдкіх кніг і газэт, якія зьбіраў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кіеве — дзень жалобы. Колькасьць ахвяр расейскага абстрэлу павялічылася да 19 чалавек: https://smarturl.click/p0mO6

За апошнія 24 гадзіны ад расейскіх абстрэлаў у розных вобласьцях Украіны загінулі сама меней 10 чалавек. Дзясяткі атрымалі раненьні.

Пад заваламі яшчэ знаходзяць загінулых.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 230 гадоў Яну Чачоту

7 ліпеня 1796 году ў Малюшычах Наваградзкага павету нарадзіўся беларускі паэт, фальклярыст, перакладнік, этнограф Ян Чачот. У сваёй прадмове да «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзьвіны» ў 1846 годзе ён зрабіў нарыс граматычных асаблівасьцяў беларускай мовы і ўпершыню паставіў пытаньне аб прынцыпах будучага «крывіцкага» правапісу. Ужываў беларускія словы нават у польскай мове.

Запісаў мноства беларускіх песень, уваходзіў у таварыства філяматаў. За ўдзел у ім быў высланы расейскімі ўладамі ў Арэнбург.

Пахаваны ў Друскеніках, у Новай Мышы на Баранавіччыне стаіць бюст Чачота, а ў Карэлічах – помнік.

Меней чым праз стагодзьдзе 7 ліпеня народзіцца яшчэ адзін выбітны беларус — Янка Купала.

Больш падзей 7 ліпеня ў гісторыі – пад спасылкай: https://smarturl.click/BEXGl

Читать полностью…
Subscribe to a channel