radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Лідэры краін G7 маюць намер супрацьдзейнічаць транснацыянальным рэпрэсіям. Гэта актуальна і для беларусаў

Глыбокую занепакоенасьць «усё больш частымі паведамленьнямі пра транснацыянальныя рэпрэсіі» (ТНР) выказалі лідэры краін G7 («Вялікая сямёрка») па выніках сустрэчы 17 чэрвеня ў канадзкім Кананаскісе.

У адпаведнай заяве гаворыцца, што ТНР зьяўляюцца «агрэсіўнай формай замежнага ўмяшаньня, пры якой дзяржавы або іх пасярэднікі спрабуюць запалохаць, перасьледаваць, нанесьці шкоду або прымусіць да дзеяньняў асобных людзей або супольнасьці па-за межамі сваіх рубяжоў».

Праблема транснацыянальных рэпрэсій актуальная для беларусаў, што былі вымушаныя пакінуць сваю краіну праз рызыку палітычнага перасьледу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп сказаў, што зноў размаўляў з Пуціным і параіў таму заняцца Расеяй

Паводле словаў амэрыканскага прэзыдэнта, кіраўнік Крамля прапанаваў яму ў тэлефоннай гутарцы 17 чэрвеня пасрэдніцкую дапамогу пры ўрэгуляваньні канфлікту паміж Ізраілем і Іранам. На гэта Трамп, паводле яго самога, сказаў:

«Зрабі мне ласку — займіся спачатку Расеяй»


Расейскія ўлады пакуль ніяк не камэнтавалі словы Трампа. Раней амэрыканскі прэзыдэнт неаднаразова заклікаў Маскву і Кіеў да міру.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьмены клімату прывядуць у Беларусь небясьпечны хмызьняк

Хмызьняк, які паразытуе на дубе, распаўсюдзіцца і на Беларусь. Пра гэта пішуць польскія навукоўцы з Прыродазнаўчага ўнівэрсытэту ў Познані. Іх публікацыю ў часопісе Scientific Reports заўважыў канал De facto. Беларуская навука.

Хмызьняк Loranthus europaeus, які паразытуе на дубе, цяпер расьце ў Цэнтральнай Азіі, Турэччыне, у Крыме і Паўднёва-Заходняй Эўропе.

З дапамогай мадэляваньня дасьледнікі ацанілі ўплыў прагназаванага зьмяненьня клімату на 2041 — 2060 і 2061–2080 гады.

Вынікі паказалі, што арэал Loranthus europaeus патэнцыйна можа пашырыцца на Нямеччыну, Польшчу і Беларусь. І пры гэтым яго стане менш у Грэцыі і Турэччыне. Такія зьмяненьні будуць мець значныя наступствы для мясцовых экасыстэмаў і эканомікі. Перадусім для лясной гаспадаркі.

Хмызьняк-паразыт можа выклікаць адміраньне дрэў-гаспадароў, што прыводзіць да значных эканамічных стратаў. Адміраньне дрэваў-гаспадароў ня толькі зьніжае ўраджайнасьць драўніны, але і ўплывае на біяразнастайнасьць і здароўе лясоў.

Неабходная распрацоўка эфэктыўных стратэгій для зьмякчэньня ўзьдзеяньня Loranthus europaeus.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дональд Трамп зноў выказаўся пра Іран. Пытаньне магчымага амэрыканскага ўдару не раскрытае

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў адзначыў, што афіцыйны Тэгеран «хоча дамаўляцца», і ніколі ня позна для гэтага.

«Яны цалкам пазбаўленыя абароны, яны ўжо ня маюць абароны ад авіяцыі. Я гаварыў пра безумоўную капітуляцыю. Наступны тыдзень будзе вялікім, магчыма, не такім вялікім, як гэты, але пабачым, што адбудзецца, нічога ня скончана».

Таксама Трамп, гаворачы пра аяталу Хамэнэі, адзначыў, што «цярпеньне скончылася».

Сакратар Пэнтагону Хегсэт адзначыў, што не раскрые журналістам, якія будуць варыянты ў прэзыдэнта ў пытаньні ўдару па Іране. Ён падкрэсьліў, што на выпадак рашэньняў пра вайну або мір, якія прымае Трамп, Міністэрства абароны будзе ў гатовасьці выконваць загады.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Маскве па адрасе беларускай амбасады зьявілася прадстаўніцтва таямнічага фонду

У Беларусі «Фонд першага» альбо не вядзе ніякай дзейнасьці, альбо старанна яе прыхоўвае.

Як высьветліла выданьне «Люстэрка», маскоўскае прадстаўніцтва фонду называецца «Криница», а ўзначальвае яе экс-начальнік упраўленьня асабістай аховы палітыка і цяпер яго памочнік у агульных пытаньнях.

У Беларусі фонд заснаваны з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі ў кастрычніку 2022 году. Паводле яго, гэтая арганізацыя павінна была замяніць зьліквідаваныя ў краіны грамадзкія ініцыятывы.

«Мы зможам акумуляваць грошы тых, хто неабыякавы. І з майго боку — гарантыя таго, што гэтыя грошы раскрадзеныя ня будуць», — казаў Лукашэнка ў кастрычніку 2023-га, праз год пасьля стварэньня фонду.

Арганізацыя зарэгістраваная ў Маскве па адрасе, па якім знаходзіцца амбасада Беларусі — вуліца Марасейка, 17/6. Яе дырэктарам прызначылі Мікалая Леанідавіча Латышонка — поўнага цёзку вайскоўца і былога кіраўніка ўпраўленьня асабістай аховы Лукашэнкі, а цяпер — ягонага памочніка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі-ўцякачкі ўзялі ўдзел у стварэньні спэктаклю пра ПВК «Вагнэр». Яго паказалі ў Нямеччыне

https://smarturl.click/zd6Jo

У Нямецкай опэры ў Бэрліне паказалі опэру Wagner Weltweit, аўтары якой паспрабавалі прааналізаваць уплыў гераічнага патасу нямецкага кампазытара Рыхарда Вагнэра на прыватную вайсковую кампанію Прыгожына.

«Чаму Вагнэра выкарыстоўваюць расейскія нэанацысты?», - задаўся пытаньнем рэжысэр і драматург Енс Дытрых.

Зьбіраць факты для будучага спэктаклю запрасілі беларускую журналістку Любоў Касьпяровіч (яе затрымлівалі ў траўні 2020 году), а таксама журналістку з Расеі Машу Барзунову. Яны зьбіралі матэрыялы з інфармацыйнай прасторы і аналізавалі, як ствараўся культ наймітаў у сацыяльных сетках, Telegram-каналах, прапагандысцкіх фільмах. Гэтыя матэрыялы сталі часткай сцэнаграфіі спэктаклю.

Беларуская сьпявачка, якая выступае пад сцэнічным псэўданімам Katsia Kaya, выконвае ў спэктаклі клясычныя арыі Вагнэра.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Cьмерць маці, «трывожныя» ўколы і допыт у лесе. Гутарка з былым палітвязьнем Дзьмітрыем Сушчыкам

https://smarturl.click/zd6JJ

Жыхар Наваградку Дзьмітры Сушчык адседзеў больш за два гады за «абразу Лукашэнкі» і «зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў». За гэты час у яго памерла маці, ад яго сышла жонка, ён страціў добрую працу.

Дзьмітры расказаў Свабодзе,

• як яго павезьлі на допыт у лес,

• як пры спробе выезду зь Беларусі яго затрымалі расейскія памежнікі і

• як у турме яму калолі ўколы, ад якіх станавілася вельмі страшна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп у трэці раз адклаў забарону на TikTok у ЗША

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падоўжыць на 90 дзён тэрмін, на працягу якога кітайская кампанія ByteDance павінна была прадаць амэрыканскія актывы праграмы для кароткіх відэа TikTok, цытуе Reuters заяву Белага дому.

Трамп ужо двойчы даваў адтэрміноўку на выкананьне забароны на TikTok, уведзенай Кангрэсам, якая павінна была ўступіць у сілу ў студзені. «Прэзыдэнт Трамп падпіша дадатковы выканаўчы загад на гэтым тыдні, каб TikTok працягваў працаваць», – заявіла ў аўторак прэс-сакратар Белага дома Кэралайн Лівіт.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Будзе парадачак». Беларусаў прымушаюць касіць траву на прыватных участках. Спыталі ў эколяга, ці ёсьць у гэтым сэнс

https://smarturl.click/OLeoa

Новыя правілы. Трава ня божа быць вышэй за 20 см. Трэба касіць ня толькі свой участак але і ўздоўж дарогі каля ўчастку і на 10 мэтраў абапал яго. Пакараньне — 1050 рублёў штрафу (25 базавых).

Вясковец: «Абкасіць увесь участак каштуе недзе каля 200 рублёў». «Касіў два разы на год і буду касіць».


Эколяг: «Ну гэта ж як яблыкі зьбіраць у сваім садзе. Трэба гэта рабіць ці ня трэба?»


Не існуе навуковага абгрунтаваньня велічыні ў 20 см, дадае эколяг. У Эўропе, наадварот, стараюцца не касіць там, дзе можна не касіць. Пагатоў там ніхто ня лезе ў прыватную зямлю

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вярхоўная рада Ўкраіны ўхваліла праект закону, які дазваляе мець падвойнае грамадзянства

Ён набудзе юрыдычную моц пасьля таго, як яго падпіша прэзыдэнт.

Як паведамляюць дэпутаты, нормы закону будуць распаўсюджвацца на грамадзян Украіны, а таксама асобаў украінскага паходжаньня з тых краін, якія прызналі Расею краінай-агрэсаркай і ўвялі супраць яе санкцыі.

Праект закону вызначае выпадкі, пры якіх дазволяць падвойнае грамадзянства. У прыватнасьці, гаворыцца аб дзецях паводле нараджэньня з украінскім грамадзянствам і грамадзянствам іншай краіны, дзецях-грамадзянах Украіны, якія маюць яшчэ грамадзянства сваіх усынавіцеляў, а таксама грамадзяне Ўкраіны, якія аўтаматычна атрымліваюць іншае грамадзянства ў выніку шлюбу.

Апроч таго, падвойнае грамадзянства дазволена асобам украінскага паходжаньня, якія маюць замежнае грамадзянства (напрыклад, для прадстаўнікоў замежнай украінскай дыяспары).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пяты раз запар Акіхіра Гаеўскі-Ханада сустракае дзень народзінаў за кратамі, 18 чэрвеня актывісту анархісцкага руху споўнілася 25

https://smarturl.click/DYe7E

Акіхіра Гаеўскі-Ханада — былы студэнт БДУ, да затрыманьня ў 2020 годзе вучыўся ў ЭГУ.

Акіхіру інкрымінавалі 12 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку арганізацыю масавых беспарадкаў. Менгарсуд прысудзіў яму 16 гадоў, але падчас апэляцыі ў Вярхоўным судзе тэрмін зьменшылі на тры месяцы.

Паводле праваабаронцаў, першыя тры гады пасьля суду Акіхіра адбываў у шклоўскай калёніі № 17, дзе трапляў у ШЫЗА і ПКТ. Дакладна вядома, што ў 2024 яму прысудзілі турэмны рэжым і ўлетку перавялі ў крытую турму № 4 у Жодзіна.

Сябры Акіхіры Гаеўскага-Ханады, зь якімі зьвязалася «Свабода», сказалі, што даўно ня маюць ад яго зьвестак.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

5 гадоў таму арыштавалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў. Інфармацыі пра іх вобмаль

https://smarturl.click/VRvA4

Адвакатка Натальля Мацкевіч, якая абараняла Віктара Бабарыку, распавяла ў інтэрвію Свабодзе:

Віктара Дзьмітрыевіча больш за ўсё хваляваў лёс Эдуарда. Ён казаў, што, у прынцыпе, сам ужо пажыў, і можа пакласьці сваю частку жыцьця на гэты алтар, каб паказаць, што Беларусь можа быць нармальнай краінай і што трэба рабіць гэтыя спробы.

За Эдуарда ён вельмі турбаваўся. Казаў: «Ён жа [Эдуард] не абавязаны быў гэта рабіць. Гэта ж мая ідэя. Я, атрымліваецца, падставіў яго ці што?»

Але мы ведалі настрой Эдуарда. Мы казалі [Віктару Дзьмітрыевічу], што мы заўсёды перажываем за дзяцей, але дзеці нашмат мацнейшыя, чым мы думаем пра іх, і яны лягчэй пераносяць нейкія цяжкасьці. Гэта было, каб яго падтрымаць, але я і насамрэч так думаю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

https://smarturl.click/E1G90

Вярхоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі выступіў з пагрозамі ў бок Ізраілю.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў Хамэнэі «лёгкай мішэньню» і запатрабаваў ад Ірану «безумоўнай капітуляцыі».

Удзельнікі нарады Трампа з дарадцамі па нацыянальнай бясьпецы далі зразумець, што ў наступныя 24-48 гадзін стане зразумела, ці мае канфлікт дыпляматычнае рашэньне. Калі не — ЗША давядзецца зьвярнуцца да ваенных дзеяньняў супраць Ірану, піша ABC News.

Тым часам ЗША перакідаюць на Блізкі Ўсход зьнішчальнікі і авіяносцы.

Тысячы іранцаў бягуць з Тэгерана ў паўночныя раёны або ў Армэнію.

Сын зрынутага ў 1979 годзе апошняга іранскага шага Рэза Пехлеві заклікаў іранцаў да паўстаньня супраць рэжыму і заявіў, што «Ісламская рэспубліка прыйшла да свайго канца і знаходзіцца ў працэсе разбурэньня».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША па Ўкраіне Кіт Кэлаг плянуе ў бліжэйшыя дні наведаць Беларусь для сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

https://smarturl.click/qBbep

Пра гэта паведаміў Reuters з спасылкай на чатыры крыніцы.

Гэта будзе першы візыт такога высокага амэрыканскага чыноўніка ў Беларусь за апошнія гады.

Дакладны парадак дня сустрэчы невядомы, але Кэлаг лічыць, што паездка можа дапамагчы пачаць мірныя перамовы па спыненьні вайны ва Ўкраіне.

Дзярждэпартамэнт і амбасада Беларусі адмовіліся ад камэнтароў.

У 2020 годзе дзяржсакратар Майк Пампэа наведваў Беларусь, каб палепшыць адносіны паміж краінамі. Аднак пасьля выбараў 2020 году і жорсткага задушэньня пратэстаў ЗША кантакты спыніліся.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькасьць ахвяр расейскага ўдару па Кіеве 17 чэрвеня ўзрасла да 21 загінулага і 134 пацярпелых

З-пад завалаў дзевяціпавярховага дому дасталі целы 16 чалавек, і пошукі працягваюцца.

У Кіеве і вобласьці 18 чэрвеня абʼяўлены Днём жалобы.

Агулам па Ўкраіне ўначы і раніцай 17 чэрвеня расейскія войскі выпусьцілі 472 сродкі паветранага нападу, зь якіх 428 былі зьнішчаны сіламі СПА.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская ў Брусэлі падпісала мэмарандум пра супрацу дэмсілаў з кансультацыйным органам Эўразьвязу

Паводле галоўнага дарадцы беларускай дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай Франака Вячоркі, дакумэнт падпісалі Ціханоўская і прэзыдэнт EESC Олівэр Рэпцы.

У прыватнасці, EESC, офіс Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінэт і Каардынацыйная рада дамовіліся «праводзіць <…> мерапрыемствы па павышэньні абазнанасьці аб унутранай сытуацыі ў Беларусі што да парушэньня правоў чалавека, уключаючы палітычныя перасьлед, становішча палітвязьняў, задушэньне свабоды слова і сходаў, пазбаўленьне грамадзян выбарчых правоў».

Бакі таксама маюць намер «прасоўваць і падтрымліваць прадстаўнікоў беларускіх незалежных СМІ і журналістаў, падаючы плятформы для нагляднасьці, супрацы і нарошчваньня патэнцыялу; сумесна ладзіць мерапрыемствы па прасоўваньні беларускай спадчыны, культуры і мовы ў ЭЗ».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску перапахавалі 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі ў раёне дачы кіраўніка НКУС БССР Цанавы

https://smarturl.click/p2ldG

У лесе менскага мікрараёну Сьцяпянка будуецца жылы комплекс «Утульны». Летам 2024 году там у раёне вуліцы Парніковая былі знойдзены астанкі расстраляных людзей.

Парэшткі былі перапахаваныя як ахвяры «генацыду беларускага народу», паведаміла дзяржаўнае агенцтва «Менск-Навіны». У публікацыі прыводзяцца словы пракурора Менску Алега Лаўрухіна аб тым, што «не было ніякай інфармацыі пра трагічныя падзеі ў гэтай мясцовасьці». Цырымонія адбылася 17 чэрвеня 2025 году на Чыжоўскіх могілках у Менску.

Выданьне «Люстэрка» зьвяртае ўвагу на тое, што жылы комплекс «Утульны» ўзводзіцца паблізу месца, дзе разьмяшчалася дача Лаўрэнція Цанавы, які ўзначальваў НКУС і органы дзяржаўнай бясьпекі БССР у 1938-1941 і 1943–1951 гадах. Там у 1948 годзе былі раздушаныя грузавіком знакаміты габрэйскі актор і рэжысэр Саламон Міхоэлс і тэатральны крытык Уладзімір Голубаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шаўцоў заявіў, што санкцыі не паўплывалі на яго жыцьцё

Кіраўнік Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзьмітры Шаўцоў гаворыць, што ніколі не адпачываў у Эўропе і не перажывае праз уведзеныя абмежаваньні.

«На мяне гэта не паўплывала і не адлюстравалася. Я не пераймаюся, што не наведаю Эўропу. Я ніводнага разу не адпачываў у Эўропе. Адзін раз на каляды езьдзіў да сябра», — сказаў Дзьмітры Шаўцоў у інтэрвію прапагандыстцы Людміле Гладкай.

Дзьмітры Шаўцоў паведаміў, што ён знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Эўропы, Украіны, Аўстраліі, Новай Зэляндыі. «Гэта ўвогуле сьмешна. Ну абвясьціў Кангрэс ЗША мяне неўязным. Ну і хай, не паеду. [...] Гэта ўвогуле сьмешна», — дадаў ён.

Дзьмітры Шаўцоў ачольвае Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа. Яго абвінавачваюць у дачыненьні да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў.

Улетку 2023 году ён езьдзіў у вопратцы з нашыўкай «Z» на акупаваны Данбас і перадаў туды гуманітарную дапамогу. Перад гэтай паездкай у рэпартажы тэлеканалу «Беларусь-1» Шаўцоў прызнаўся, што яго арганізацыя бярэ ўдзел у вывазе дзяцей з Украіны.

Акрамя падтрымкі Расеі ў вайне супраць Украіны кіраўнік беларускага аддзяленьня Чырвонага Крыжа таксама заклікаў прадэманстраваць Захаду гатовасьць прымяніць ядзерную зброю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскага мільярдэра Самвэла Карапэцьяна абвінавацілі ў Армэніі ў закліках да захопу ўлады

Расейскі мільярдэр Самвэл Карапэцьян абвінавачаны ў Армэніі ў публічных закліках да захопу ўлады.

Сьледчы камітэт краіны накіраваў у суд хадайніцтва аб ягоным арышце. Пра гэта паведамляе Армянская служба Радыё Свабода з спасылкай на ягонага адваката Армэна Фэраяна.

Мільярдэр не прызнае віны. Сёньня яго затрымалі.

59-гадовы мільярдэр, ураджэнец Армэніі Самвэл Карапэцьян асноўны бізнэс вядзе ў Расеі. Учора ў інтэрвію News.am ён выступіў у абарону Армянскай апостальскай царквы, якую апошнім часам рэзка крытыкуе кіраўнік ураду Нікол Пашыньян.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За палову чэрвеня краіны Эўразьвязу спынілі больш спробаў парушэньня мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы квартал

У чэрвені рэзка пабольшала спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы, чым за пэрыяд студзень — сакавік. Пра гэта сьведчыць праведзены навіновым агенцтвам «Позірк» аналіз даных памежных службаў суседніх дзяржаў, што ўваходзяць у Эўразьвяз.

За 17 дзён чэрвеня Літва спыніла 67 такіх спробаў, Латвія — 998 (пасьля складаньня штодзённых даных; агульная колькасьць, якую прыводзіць памежнае ведамства, на некалькі дзясяткаў большая), Польшча — 3095 (з улікам прыблізных даных за мінулыя суткі). Агулам — 4160 спробаў.

За першы квартал гэтыя краіны прадухілілі 4068 спробаў парушэньня мяжы з боку Беларусі (студзень — 431, люты — 686, сакавік — 2951). Колькасьць спробаў, якія спыніла ад пачатку чэрвеня Літва, большы чым у студзені (16; у 4,2 раза), але меншы, чым у лютым і сакавіку (83, -19,3%; 104, -35,6%). Колькасьць спробаў, прадухіленых за гэты час Латвіяй, у 3,1 раза большая, чым за першыя тры месяцы году агулам (студзень — 132, люты — 75, сакавік — 118; агулам — 325). Паказьнікі Польшчы за чэрвеньскія дні істотна большыя, чым за ўвесь студзень (283; у 10,9 раза), люты (528; у 5,9 раза), прыкметна вышэйшыя за сакавіцкія (2729; +13,4%).

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ цягнецца зь вясны 2021 году. Улады суседніх эўрапейскіх дзяржаў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве. Тыя ж сваю датычнасьць адмаўляюць, абвінавачваючы Эўразьвяз у негуманным абыходжаньні зь мігрантамі. У той жа час улады суседніх дзяржаваў неаднаразова фіксавалі на фота і відэа, як беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам ламаць агароджу на мяжы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Для ідэнтыфікацыі цел, перададзеных Расеяй, Украіне спатрэбіцца больш як год

Пра гэта паведаміў міністар унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка ў тэлемаратоне.

«Кожны пакет, які мы атрымліваем, можа зьмяшчаць ня толькі адно цела, а многія парэшткі, аднаго, двух ці трох чалавек. Падчас правядзеньня экспэртызы мы пачалі выяўляць [фрагмэнты] цела аднаго чалавека ў некалькіх пакетах або розных рэпатрыяцыях. Вораг спрабуе зрабіць усё, каб ускладніць нам працу і зацягнуць час», – распавёў Ігар Кліменка.


Канчатковая мэта працы судмедэкспэртаў – вылучэньне ДНК, паведаміў Кліменка.

«[На прапрацоўку] шасьці тысяч [цел], паводле найбольш сьціплага папярэдняга меркаваньня нашых спэцыялістаў, спатрэбіцца прыкладна 13–14 месяцаў. Гэта мінімальны тэрмін, які нам спатрэбіцца для поўнай ідэнтыфікацыі», – сказаў кіраўнік МУС Украіны.


Масква перадала Кіеву парэшткі больш як 6000 загіблых украінскіх грамадзян. Украінскія СМІ паведамлялі, што сярод цел былі і парэшткі расейскіх вайскоўцаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хамэнэі адказаў Трампу

Вярхоўны лідэр Ірану Алі Хамэнэі ў адказ на заклік Дональда Трампа да безумоўнай капітуляцыі заявіў, што ягоная краіна ніколі яго ня прыме і што іранскі народ "ніколі ня здаецца". Ягоныя словы прыводзіць агенцтва Mehr News Agency.

Хамэнэі ў звароце да іранцаў, які зачыталі па ТВ, падкрэсьліў, што Тэгеран адкажа на любое ваеннае ўмяшаньне Вашынгтону ў канфлікт. У гэтым выпадку ЗША «панясуць непапраўны урон», сказаў Хамэнэі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чым дапаможа беларускае консульства ў Ізраілі

Пасольства Беларусі ў Ізраілі расказала БЕЛТА аб зьмене працы консульскага аддзелу.

«З 17 чэрвеня консульскі аддзел Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ізраілі ажыцьцяўляе прыём толькі па экстраных консульскіх пытаньнях, уключаючы выдачу пасьведчаньня на вяртаньне ў Рэспубліку Беларусь».


Прыём дакумэнтаў па іншых зваротах прыпынены.

«На гэты момант пытаньне эвакуацыі ў практычнай плашчыні не разглядаецца», – падкрэсьлілі ў пасольстве.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Калі ў Ціханоўскай галоўным дарадцам будзе жанчына? Што адказалі сама Сьвятлана і Франак Вячорка

https://smarturl.click/201jX

Франак Вячорка сказаў, што непублічныя супрацоўнікі — у бальшыні жанчыны:

«Праблема ў тым, што часта вельмі моцныя, здольныя жанчыны, які могуць кіраваць, не гатовыя рабіць гэта публічна. Мы штурхаем, натхняем, Сьвятлана прапануе ім гэта. Але вялікая праблема — бясьпека. Сваякі ў Беларусі, дзеці, ціск рэжыму. Гэта стрымлівае многіх жанчын. Таму на публічныя ролі часам выходзяць мужчыны, якім ужо няма чаго траціць, якія ўжо «старыя зубры» і гатовыя браць на сябе публічную функцыю. Я думаю, што гэта вынік рэпрэсіўнай атмасфэры, якая пануе ў Беларусі, і вынік трансьмежавых рэпрэсіяў».


Сьвятлана Ціханоўская кажа, што ў Офсе працаваць «дастаткова цяжка»:

«Там працуюць людзі, якія ахвяруюць асабістым жыцьцём, вольным часам, якія гатовыя працаваць 24 гадзіны на содні. Часьцей за ўсё ў жанчын ёсьць дзеці, і ня могуць яны ўвесь свой час прысьвячаць працы. Тая ж Вольга Зазулінская з гэтай катэгорыі людзей. Яна таксама працуе бесьперапынна. Гэта цяжка вытрымаць. Мы ніколі не абвяшчалі адкрыты конкурс на пасаду дарадцы Сьвятланы Ціханоўскай. Гэта людзі, якія сваім прыкладам паказваюць, што могуць працаваць, ахвяраваць. Мы ня можам забясьпечыць камфортную працу ў Офісе. Гэтая праца вельмі самаахвярная. Калі ёсьць людзі, якія думаюць, што могуць у такім тэмпе працаваць, у якіх ёсьць досьвед і разуменьне, як рабіць лепей, дык welcome».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У расейскім Уладзівастоку зьбілі дыпляматку Эўразьвязу

Супрацоўніца прадстаўніцтва ЭЗ у Расеі ў канцы траўня была ў камандзіроўцы ва Ўладзівастоку. Каля 7-й раніцы 26 траўня дыпляматка выйшла з гатэлю на шпацыр. Перад ёй спыніўся аўтамабіль, адкуль выйшлі два мужчыны. Яны сталі пагражаць ёй і зьбіваць.

Пасьля інцыдэнту жанчыну, грамадзянку Румыніі, вывезьлі з Расеі. Аб гэтым піша часопіс Spiegel са спасылкай на дыпляматычныя колы Эўразьвязу.

Эўрапейскія дыпляматы падазраюць, што нападнікамі былі супрацоўнікі ФСБ. У Маскве 17 чэрвеня прайшла нарада прадстаўнікоў розных краін ЭЗ, якія павінны абмеркаваць інцыдэнт. Прадстаўніка Расеі ў Бэльгіі выклікалі ў структуры ЭЗ для тлумачэньняў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уезду ў Польшчу, Літву і Латвію чакаюць 3020 легкавікоў, грузавікоў і аўтобусаў

Як вынікае з афіцыйнага сайту Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, а 10.00 18 чэрвеня найбольш грузавікоў зафіксавалі на мяжы зь Літвой: 420 перад літоўскімі памежнымі пераходамі Меднікі (Каменны Лог зь беларускага боку) і 480 — у Салечніках (Беняконі зь беларускага боку).

На літоўскім кірунку чаргі легкавікоў і аўтобусаў няма.

Перад польскай мяжой (у пункце пропуску Казловічы — Кукурыкі) стаяць 10 грузавікоў, а таксама 1745 легкавых аўтамабіляў і 25 аўтобусаў — зь Берасьця перад польскім пунктам Тарэспаль.

Выезду ў Латвію праз пункт пропуску Патэрніекі (Грыгораўшчына зь беларускага боку) чакаюць 340 грузавікоў. Легкавыя аўтамабілі і аўтобусы на гэтым кірунку пакуль адсутнічаюць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У гомельскага і гарадзенскага шклозаводаў растуць запазычанасьці

https://smarturl.click/0BpX8

Як паведаміла беларускае выданьне «Люстэрка», першы намесьнік міністра архітэктуры і будаўніцтва Алег Швец зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі зь аб складанай фінансавай сытуацыі на прадпрыемствах «Гомельшкло» і Горадзенскім шклозаводзе, для якіх закрыўся эўрапейскі рынак пасьля увядзеньня летась у кастрычніку санкцый Эўразьвязу.

Улады неаднаразова заяўлялі, што ўведзеныя супраць Беларусі санкцыі не паўпдывалі на вынікі дзейнасьці эканомікі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Берасьцейшчыне пачаліся мабілізацыйныя вучэньні з удзелам сіл спэцыяльных апэрацый

У Берасьцейскай вобласьці з 18 да 24 чэрвеня праходзяць мабілізацыйныя вучэньні з прызывам вайсковаабавязаных.

Як паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі, на вучэньнях будуць адпрацаваныя навыкі валоданьня зброяй і вайсковай тэхнікай, а таксама мерапрыемствы па апавяшчэньні і выкліку вайсковаабавязаных у вайсковыя камісарыяты.

У вучэньнях возьмуць удзел падразьдзелы сіл спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Белгародчыне ад атакі бесьпілётніка загінуў кіраўнік Ганчароўскага сельскага пасяленьня Суджанскага раёна Курскай вобласьці Аляксандар Гаркавенка

Бесьпілётнік ударыў па легкавіку, у якім ён ехаў, у Ракіцянскім раёне, што непадалёк ад Украіны, паведаміў белгародзкі губэрнатар Вячаслаў Гладкоў.

Летась у жніўні Гаркавенка крытыкаваў мясцовыя ўлады і вайскоўцаў за негатоўнасьць да адбіцьця ўкраінскага наступу, прычынай чаму, як ён казаў, было «карупцыйнае разгільдзяйства» чыноўнікаў і вайсковага кіраўніцтва.

17 чэрвеня ў Курскай вобласьці ў пасёлку Коранева дрон забіў яшчэ адну жанчыну.

Міністэрства абароны Расеі заявіла аб перахопе і зьнішчэньні 198 украінскіх бесьпілётнікаў уначы 17 чэрвеня, не паведаміўшы, колькі дронаў даляцелі да цэлі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: пяць гадоў ад арышту Бабарыкаў, 85 гадоў з дня ўвядзеньня савецкіх войскаў у Латвію і Эстонію

https://smarturl.click/0BpQ8

Эдуарда Бабарыку і ягонага бацьку Віктара Бабарыку, які сабраў дзясяткі тысяч подпісаў за вылучэньне кандыдатам на прэзыдэнта, затрымалі 18 чэрвеня 2020 году, калі яны накіроўваліся ў ЦВК здаць сабраныя подпісы.

Віктара Бабарыку пазьней судзілі і прызналі вінаватым у атрыманьні хабару і легалізацыі грошай, атрыманых злачыннным шляхам, і асудзілі на 14 гадоў зьняволеньня.

Ягонага сына Эдуарда, які ўзначальваў перадвыбарны штаб Віктара Бабарыкі, судзілі толькі ў ліпені 2023 году і прысудзілі 8 гадоў зьняволеньня. Яго прызналі вінаватым паводле трох «палітычных» артыкулаў Крымінальнага кодэксу, уключна з 342-м («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Праз год да гэтага тэрміну дадалі яшчэ 2 гады зьняволеньня.

На фота: Эдуард і Віктар Бабарыка, архіў

Читать полностью…
Subscribe to a channel