radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Для ідэнтыфікацыі цел, перададзеных Расеяй, Украіне спатрэбіцца больш як год

Пра гэта паведаміў міністар унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка ў тэлемаратоне.

«Кожны пакет, які мы атрымліваем, можа зьмяшчаць ня толькі адно цела, а многія парэшткі, аднаго, двух ці трох чалавек. Падчас правядзеньня экспэртызы мы пачалі выяўляць [фрагмэнты] цела аднаго чалавека ў некалькіх пакетах або розных рэпатрыяцыях. Вораг спрабуе зрабіць усё, каб ускладніць нам працу і зацягнуць час», – распавёў Ігар Кліменка.


Канчатковая мэта працы судмедэкспэртаў – вылучэньне ДНК, паведаміў Кліменка.

«[На прапрацоўку] шасьці тысяч [цел], паводле найбольш сьціплага папярэдняга меркаваньня нашых спэцыялістаў, спатрэбіцца прыкладна 13–14 месяцаў. Гэта мінімальны тэрмін, які нам спатрэбіцца для поўнай ідэнтыфікацыі», – сказаў кіраўнік МУС Украіны.


Масква перадала Кіеву парэшткі больш як 6000 загіблых украінскіх грамадзян. Украінскія СМІ паведамлялі, што сярод цел былі і парэшткі расейскіх вайскоўцаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хамэнэі адказаў Трампу

Вярхоўны лідэр Ірану Алі Хамэнэі ў адказ на заклік Дональда Трампа да безумоўнай капітуляцыі заявіў, што ягоная краіна ніколі яго ня прыме і што іранскі народ "ніколі ня здаецца". Ягоныя словы прыводзіць агенцтва Mehr News Agency.

Хамэнэі ў звароце да іранцаў, які зачыталі па ТВ, падкрэсьліў, што Тэгеран адкажа на любое ваеннае ўмяшаньне Вашынгтону ў канфлікт. У гэтым выпадку ЗША «панясуць непапраўны урон», сказаў Хамэнэі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чым дапаможа беларускае консульства ў Ізраілі

Пасольства Беларусі ў Ізраілі расказала БЕЛТА аб зьмене працы консульскага аддзелу.

«З 17 чэрвеня консульскі аддзел Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ізраілі ажыцьцяўляе прыём толькі па экстраных консульскіх пытаньнях, уключаючы выдачу пасьведчаньня на вяртаньне ў Рэспубліку Беларусь».


Прыём дакумэнтаў па іншых зваротах прыпынены.

«На гэты момант пытаньне эвакуацыі ў практычнай плашчыні не разглядаецца», – падкрэсьлілі ў пасольстве.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Калі ў Ціханоўскай галоўным дарадцам будзе жанчына? Што адказалі сама Сьвятлана і Франак Вячорка

https://smarturl.click/201jX

Франак Вячорка сказаў, што непублічныя супрацоўнікі — у бальшыні жанчыны:

«Праблема ў тым, што часта вельмі моцныя, здольныя жанчыны, які могуць кіраваць, не гатовыя рабіць гэта публічна. Мы штурхаем, натхняем, Сьвятлана прапануе ім гэта. Але вялікая праблема — бясьпека. Сваякі ў Беларусі, дзеці, ціск рэжыму. Гэта стрымлівае многіх жанчын. Таму на публічныя ролі часам выходзяць мужчыны, якім ужо няма чаго траціць, якія ўжо «старыя зубры» і гатовыя браць на сябе публічную функцыю. Я думаю, што гэта вынік рэпрэсіўнай атмасфэры, якая пануе ў Беларусі, і вынік трансьмежавых рэпрэсіяў».


Сьвятлана Ціханоўская кажа, што ў Офсе працаваць «дастаткова цяжка»:

«Там працуюць людзі, якія ахвяруюць асабістым жыцьцём, вольным часам, якія гатовыя працаваць 24 гадзіны на содні. Часьцей за ўсё ў жанчын ёсьць дзеці, і ня могуць яны ўвесь свой час прысьвячаць працы. Тая ж Вольга Зазулінская з гэтай катэгорыі людзей. Яна таксама працуе бесьперапынна. Гэта цяжка вытрымаць. Мы ніколі не абвяшчалі адкрыты конкурс на пасаду дарадцы Сьвятланы Ціханоўскай. Гэта людзі, якія сваім прыкладам паказваюць, што могуць працаваць, ахвяраваць. Мы ня можам забясьпечыць камфортную працу ў Офісе. Гэтая праца вельмі самаахвярная. Калі ёсьць людзі, якія думаюць, што могуць у такім тэмпе працаваць, у якіх ёсьць досьвед і разуменьне, як рабіць лепей, дык welcome».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У расейскім Уладзівастоку зьбілі дыпляматку Эўразьвязу

Супрацоўніца прадстаўніцтва ЭЗ у Расеі ў канцы траўня была ў камандзіроўцы ва Ўладзівастоку. Каля 7-й раніцы 26 траўня дыпляматка выйшла з гатэлю на шпацыр. Перад ёй спыніўся аўтамабіль, адкуль выйшлі два мужчыны. Яны сталі пагражаць ёй і зьбіваць.

Пасьля інцыдэнту жанчыну, грамадзянку Румыніі, вывезьлі з Расеі. Аб гэтым піша часопіс Spiegel са спасылкай на дыпляматычныя колы Эўразьвязу.

Эўрапейскія дыпляматы падазраюць, што нападнікамі былі супрацоўнікі ФСБ. У Маскве 17 чэрвеня прайшла нарада прадстаўнікоў розных краін ЭЗ, якія павінны абмеркаваць інцыдэнт. Прадстаўніка Расеі ў Бэльгіі выклікалі ў структуры ЭЗ для тлумачэньняў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уезду ў Польшчу, Літву і Латвію чакаюць 3020 легкавікоў, грузавікоў і аўтобусаў

Як вынікае з афіцыйнага сайту Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, а 10.00 18 чэрвеня найбольш грузавікоў зафіксавалі на мяжы зь Літвой: 420 перад літоўскімі памежнымі пераходамі Меднікі (Каменны Лог зь беларускага боку) і 480 — у Салечніках (Беняконі зь беларускага боку).

На літоўскім кірунку чаргі легкавікоў і аўтобусаў няма.

Перад польскай мяжой (у пункце пропуску Казловічы — Кукурыкі) стаяць 10 грузавікоў, а таксама 1745 легкавых аўтамабіляў і 25 аўтобусаў — зь Берасьця перад польскім пунктам Тарэспаль.

Выезду ў Латвію праз пункт пропуску Патэрніекі (Грыгораўшчына зь беларускага боку) чакаюць 340 грузавікоў. Легкавыя аўтамабілі і аўтобусы на гэтым кірунку пакуль адсутнічаюць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У гомельскага і гарадзенскага шклозаводаў растуць запазычанасьці

https://smarturl.click/0BpX8

Як паведаміла беларускае выданьне «Люстэрка», першы намесьнік міністра архітэктуры і будаўніцтва Алег Швец зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі зь аб складанай фінансавай сытуацыі на прадпрыемствах «Гомельшкло» і Горадзенскім шклозаводзе, для якіх закрыўся эўрапейскі рынак пасьля увядзеньня летась у кастрычніку санкцый Эўразьвязу.

Улады неаднаразова заяўлялі, што ўведзеныя супраць Беларусі санкцыі не паўпдывалі на вынікі дзейнасьці эканомікі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Берасьцейшчыне пачаліся мабілізацыйныя вучэньні з удзелам сіл спэцыяльных апэрацый

У Берасьцейскай вобласьці з 18 да 24 чэрвеня праходзяць мабілізацыйныя вучэньні з прызывам вайсковаабавязаных.

Як паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі, на вучэньнях будуць адпрацаваныя навыкі валоданьня зброяй і вайсковай тэхнікай, а таксама мерапрыемствы па апавяшчэньні і выкліку вайсковаабавязаных у вайсковыя камісарыяты.

У вучэньнях возьмуць удзел падразьдзелы сіл спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Белгародчыне ад атакі бесьпілётніка загінуў кіраўнік Ганчароўскага сельскага пасяленьня Суджанскага раёна Курскай вобласьці Аляксандар Гаркавенка

Бесьпілётнік ударыў па легкавіку, у якім ён ехаў, у Ракіцянскім раёне, што непадалёк ад Украіны, паведаміў белгародзкі губэрнатар Вячаслаў Гладкоў.

Летась у жніўні Гаркавенка крытыкаваў мясцовыя ўлады і вайскоўцаў за негатоўнасьць да адбіцьця ўкраінскага наступу, прычынай чаму, як ён казаў, было «карупцыйнае разгільдзяйства» чыноўнікаў і вайсковага кіраўніцтва.

17 чэрвеня ў Курскай вобласьці ў пасёлку Коранева дрон забіў яшчэ адну жанчыну.

Міністэрства абароны Расеі заявіла аб перахопе і зьнішчэньні 198 украінскіх бесьпілётнікаў уначы 17 чэрвеня, не паведаміўшы, колькі дронаў даляцелі да цэлі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: пяць гадоў ад арышту Бабарыкаў, 85 гадоў з дня ўвядзеньня савецкіх войскаў у Латвію і Эстонію

https://smarturl.click/0BpQ8

Эдуарда Бабарыку і ягонага бацьку Віктара Бабарыку, які сабраў дзясяткі тысяч подпісаў за вылучэньне кандыдатам на прэзыдэнта, затрымалі 18 чэрвеня 2020 году, калі яны накіроўваліся ў ЦВК здаць сабраныя подпісы.

Віктара Бабарыку пазьней судзілі і прызналі вінаватым у атрыманьні хабару і легалізацыі грошай, атрыманых злачыннным шляхам, і асудзілі на 14 гадоў зьняволеньня.

Ягонага сына Эдуарда, які ўзначальваў перадвыбарны штаб Віктара Бабарыкі, судзілі толькі ў ліпені 2023 году і прысудзілі 8 гадоў зьняволеньня. Яго прызналі вінаватым паводле трох «палітычных» артыкулаў Крымінальнага кодэксу, уключна з 342-м («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Праз год да гэтага тэрміну дадалі яшчэ 2 гады зьняволеньня.

На фота: Эдуард і Віктар Бабарыка, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 17 чэрвеня на Радыё Свабода ❤️

📌На Гомельшчыне рабочых адпраўляюць у неаплатныя адпачынкі, бо кітайскія канкурэнты пераймаюць замовы з Расеі

📌У Беларусі ўводзяць крымінальную адказнасьць за парушэньне правілаў увозу і карыстаньня бесьпілётнікамі

📌Уначы Расея бамбіла Кіеў, Адэсу і Запарожжа. Ёсьць забітыя і параненыя

📌Ці ёсьць негалоснае распараджэньне не даваць замежнікам украінскае грамадзянства? Меркаваньні беларусаў Украіны

📌«Мы ўсе крыху звар’яцелі». Рэпартаж з варшаўскай сустрэчы Сьвятланы Алексіевіч

📌«Жанчыны добрыя на доўгіх дыстанцыях». Як зьмянілася роля жанчын у палітыцы пасьля 2020 году

📌Цана вайны: іранскія і ізраільскія мірныя жыхары ў эпіцэнтры ўдараў. ФОТА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У час форуму «Women Empowerment & Democracy for Belarus Forum 2025» Сьвятлана Ціханоўская і Марыя Мальмэр Стэнэргард абвесьцілі пра стварэньне праграмы разьвіцьця жаночага лідэрства. Праграму падтрымаў швэдзкі ўрад.

10 жанчын-лідэрак былі адабраныя праз конкурс на ўдзел у праграме. Сярод іх журналісткі, грамадзкія дзяячкі, праваабаронцы і дзяячкі культуры. Іх чакае інтэнсіўная праграма — з сустрэчамі і трэнінгамі ў розных краінах.

Акрамя таго, у час сустрэчы зь Ціханоўскай міністарка заявіла, што Швэцыя павялічыць падтрымку незалежных СМІ, вылучыць падтрымку для Радыё Свабода, Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, праваабарончых і культурніцкіх ініцыятываў, грамадзянскай супольнасьці.

Таксама анансавалі, што Швэцыя разам зь беларускімі праваабаронцамі запускае праграму дзіцячых летнікаў для дзяцей палітзьняволеных.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Белавескай пушчы знайшлі рэдкі від расьлінаў

У час правядзеньня палявых дасьледаваньняў супрацоўнікі навуковага аддзелу Белавескай пушчы знайшлі буйную папуляцыю балотнага вужавага зельля (Ophioglossum valgatum), якая раней не адзначалася.

У папуляцыі адзначана каля 70 расьлін, якія растуць у высокай траве на ўскрайку лесу, які складаецца зь бярозы пухнатай і алешыны звычайнай.

Балотнае вужавае зельле — даволі незвычайная і рэдкая шматгадовая папараць зь сямейства вужоўнікавыя, якая ўвасабляе старажытную, эвалюцыйна адасобленую галіну расьлінаў. Вонкава і па сваёй будове яна істотна адрозьніваецца ад большасьці вядомых папарацяў, вылучаецца сваім унікальным становішчам у эвалюцыйнай гісторыі.

🌱 Балотнае вужава зельле можа не прарастаць па некалькі гадоў і жыць пад пластом глебы, сілкуючыся за кошт сымбіёзу з грыбамі. Лісьце простае і непадзеленае, больш падобнае на ландыш або майнік, чым на тыповую папараць. Спораносныя органы (спарангіі) разьмешчаныя на адмысловай частцы ліста, якая формай нагадвае невялікі колас. Усё гэта значна ўскладняе пошукі гэтага віду ў дзікай прыродзе.

Від уваходзіць у сьпіс расьлінаў Чырвонай кнігі, якія маюць патрэбу ў прафіляктычнай ахове. Сьпіс стварылі для недастаткова вывучаных і рэдкіх відаў флёры Беларусі, якія патрабуюць увагі з прычыны высокага глябальнага прыродаахоўнага статусу і шэрагу іншых прычынаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскія ўлады абнавілі лічбу забітых у Кіеве ў выніку апошніх расейскіх удараў. Пацьверджана 10 сьмерцяў. Сярод забітых — грамадзянін ЗША.

У першай палове дня ўкраінскія ўлады паведамлялі пра большую колькасьць ахвяраў, але гэтыя лічбы не пацьвердзіліся.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Супрацоўніца банку, шматдзетны бацька: хто трапіў у абноўлены «сьпіс тэрарыстаў»

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі абнавіў сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці». У ім зьявіліся прозьвішчы пяці чалавек. Сярод іх Аляксандар Сьцепановіч, Ганна Папай, Іван Каваленка, Аляксандар Мазурын, Яўген Кудзін.

Цяпер у «тэрарыстычным сьпісе» 1303 чалавекі, зь іх 609 — беларусы.

🔸Яўген Кудзін — шматдзетны бацька, пратэстанцкі вернік. Мужчыну абвінавачвалі ў «закліках да нанясеньня шкоды нацыянальнай бясьпецы» (ч. 3 арт. 361 КК), яму пагражала ад 4 да 12 гадоў калёніі. Аднак, мяркуючы па інфармацыі ў «сьпісе экстрэмістаў», ён застаўся на волі. Прысудам, падобна, стала «хатняя хімія» або адтэрмінаваньне пакараньня, мяркуе dissidentby.

🔸Аляксандар Мазурын, хутчэй за ўсё, быў затрыманы ў пачатку сьнежня 2024 году. Яму 44 гады, а судзілі яго за «распальваньне сацыяльнай варожасьці і варажнечы».

🔸Івану Каваленку 30 гадоў, яго асудзілі за «гвалт або пагрозу гвалту ў дачыненьні міліцыянта». Вядома, што мужчына — зь Ніканавічаў.

🔸Ганна Папай (на здымку) працавала ў банку, яе асудзілі за ахвяраваньні пратэстоўцам, прызначыўшы 2,5 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

🔸Пра справу 44-гадовага Аляксандра Сьцепановіча вядома таксама няшмат. Яго асудзілі ў Берасьцейскім абласным судзе паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Такім чынам, з названых людзей, якіх КДБ унёс у сьпіс «тэрарыстаў», праваабаронцы ведаюць дакладны прысуд толькі аднаму чалавеку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Cьмерць маці, «трывожныя» ўколы і допыт у лесе. Гутарка з былым палітвязьнем Дзьмітрыем Сушчыкам

https://smarturl.click/zd6JJ

Жыхар Наваградку Дзьмітры Сушчык адседзеў больш за два гады за «абразу Лукашэнкі» і «зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў». За гэты час у яго памерла маці, ад яго сышла жонка, ён страціў добрую працу.

Дзьмітры расказаў Свабодзе,

• як яго павезьлі на допыт у лес,

• як пры спробе выезду зь Беларусі яго затрымалі расейскія памежнікі і

• як у турме яму калолі ўколы, ад якіх станавілася вельмі страшна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп у трэці раз адклаў забарону на TikTok у ЗША

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падоўжыць на 90 дзён тэрмін, на працягу якога кітайская кампанія ByteDance павінна была прадаць амэрыканскія актывы праграмы для кароткіх відэа TikTok, цытуе Reuters заяву Белага дому.

Трамп ужо двойчы даваў адтэрміноўку на выкананьне забароны на TikTok, уведзенай Кангрэсам, якая павінна была ўступіць у сілу ў студзені. «Прэзыдэнт Трамп падпіша дадатковы выканаўчы загад на гэтым тыдні, каб TikTok працягваў працаваць», – заявіла ў аўторак прэс-сакратар Белага дома Кэралайн Лівіт.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Будзе парадачак». Беларусаў прымушаюць касіць траву на прыватных участках. Спыталі ў эколяга, ці ёсьць у гэтым сэнс

https://smarturl.click/OLeoa

Новыя правілы. Трава ня божа быць вышэй за 20 см. Трэба касіць ня толькі свой участак але і ўздоўж дарогі каля ўчастку і на 10 мэтраў абапал яго. Пакараньне — 1050 рублёў штрафу (25 базавых).

Вясковец: «Абкасіць увесь участак каштуе недзе каля 200 рублёў». «Касіў два разы на год і буду касіць».


Эколяг: «Ну гэта ж як яблыкі зьбіраць у сваім садзе. Трэба гэта рабіць ці ня трэба?»


Не існуе навуковага абгрунтаваньня велічыні ў 20 см, дадае эколяг. У Эўропе, наадварот, стараюцца не касіць там, дзе можна не касіць. Пагатоў там ніхто ня лезе ў прыватную зямлю

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вярхоўная рада Ўкраіны ўхваліла праект закону, які дазваляе мець падвойнае грамадзянства

Ён набудзе юрыдычную моц пасьля таго, як яго падпіша прэзыдэнт.

Як паведамляюць дэпутаты, нормы закону будуць распаўсюджвацца на грамадзян Украіны, а таксама асобаў украінскага паходжаньня з тых краін, якія прызналі Расею краінай-агрэсаркай і ўвялі супраць яе санкцыі.

Праект закону вызначае выпадкі, пры якіх дазволяць падвойнае грамадзянства. У прыватнасьці, гаворыцца аб дзецях паводле нараджэньня з украінскім грамадзянствам і грамадзянствам іншай краіны, дзецях-грамадзянах Украіны, якія маюць яшчэ грамадзянства сваіх усынавіцеляў, а таксама грамадзяне Ўкраіны, якія аўтаматычна атрымліваюць іншае грамадзянства ў выніку шлюбу.

Апроч таго, падвойнае грамадзянства дазволена асобам украінскага паходжаньня, якія маюць замежнае грамадзянства (напрыклад, для прадстаўнікоў замежнай украінскай дыяспары).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пяты раз запар Акіхіра Гаеўскі-Ханада сустракае дзень народзінаў за кратамі, 18 чэрвеня актывісту анархісцкага руху споўнілася 25

https://smarturl.click/DYe7E

Акіхіра Гаеўскі-Ханада — былы студэнт БДУ, да затрыманьня ў 2020 годзе вучыўся ў ЭГУ.

Акіхіру інкрымінавалі 12 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку арганізацыю масавых беспарадкаў. Менгарсуд прысудзіў яму 16 гадоў, але падчас апэляцыі ў Вярхоўным судзе тэрмін зьменшылі на тры месяцы.

Паводле праваабаронцаў, першыя тры гады пасьля суду Акіхіра адбываў у шклоўскай калёніі № 17, дзе трапляў у ШЫЗА і ПКТ. Дакладна вядома, што ў 2024 яму прысудзілі турэмны рэжым і ўлетку перавялі ў крытую турму № 4 у Жодзіна.

Сябры Акіхіры Гаеўскага-Ханады, зь якімі зьвязалася «Свабода», сказалі, што даўно ня маюць ад яго зьвестак.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

5 гадоў таму арыштавалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў. Інфармацыі пра іх вобмаль

https://smarturl.click/VRvA4

Адвакатка Натальля Мацкевіч, якая абараняла Віктара Бабарыку, распавяла ў інтэрвію Свабодзе:

Віктара Дзьмітрыевіча больш за ўсё хваляваў лёс Эдуарда. Ён казаў, што, у прынцыпе, сам ужо пажыў, і можа пакласьці сваю частку жыцьця на гэты алтар, каб паказаць, што Беларусь можа быць нармальнай краінай і што трэба рабіць гэтыя спробы.

За Эдуарда ён вельмі турбаваўся. Казаў: «Ён жа [Эдуард] не абавязаны быў гэта рабіць. Гэта ж мая ідэя. Я, атрымліваецца, падставіў яго ці што?»

Але мы ведалі настрой Эдуарда. Мы казалі [Віктару Дзьмітрыевічу], што мы заўсёды перажываем за дзяцей, але дзеці нашмат мацнейшыя, чым мы думаем пра іх, і яны лягчэй пераносяць нейкія цяжкасьці. Гэта было, каб яго падтрымаць, але я і насамрэч так думаю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

https://smarturl.click/E1G90

Вярхоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі выступіў з пагрозамі ў бок Ізраілю.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў Хамэнэі «лёгкай мішэньню» і запатрабаваў ад Ірану «безумоўнай капітуляцыі».

Удзельнікі нарады Трампа з дарадцамі па нацыянальнай бясьпецы далі зразумець, што ў наступныя 24-48 гадзін стане зразумела, ці мае канфлікт дыпляматычнае рашэньне. Калі не — ЗША давядзецца зьвярнуцца да ваенных дзеяньняў супраць Ірану, піша ABC News.

Тым часам ЗША перакідаюць на Блізкі Ўсход зьнішчальнікі і авіяносцы.

Тысячы іранцаў бягуць з Тэгерана ў паўночныя раёны або ў Армэнію.

Сын зрынутага ў 1979 годзе апошняга іранскага шага Рэза Пехлеві заклікаў іранцаў да паўстаньня супраць рэжыму і заявіў, што «Ісламская рэспубліка прыйшла да свайго канца і знаходзіцца ў працэсе разбурэньня».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША па Ўкраіне Кіт Кэлаг плянуе ў бліжэйшыя дні наведаць Беларусь для сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

https://smarturl.click/qBbep

Пра гэта паведаміў Reuters з спасылкай на чатыры крыніцы.

Гэта будзе першы візыт такога высокага амэрыканскага чыноўніка ў Беларусь за апошнія гады.

Дакладны парадак дня сустрэчы невядомы, але Кэлаг лічыць, што паездка можа дапамагчы пачаць мірныя перамовы па спыненьні вайны ва Ўкраіне.

Дзярждэпартамэнт і амбасада Беларусі адмовіліся ад камэнтароў.

У 2020 годзе дзяржсакратар Майк Пампэа наведваў Беларусь, каб палепшыць адносіны паміж краінамі. Аднак пасьля выбараў 2020 году і жорсткага задушэньня пратэстаў ЗША кантакты спыніліся.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькасьць ахвяр расейскага ўдару па Кіеве 17 чэрвеня ўзрасла да 21 загінулага і 134 пацярпелых

З-пад завалаў дзевяціпавярховага дому дасталі целы 16 чалавек, і пошукі працягваюцца.

У Кіеве і вобласьці 18 чэрвеня абʼяўлены Днём жалобы.

Агулам па Ўкраіне ўначы і раніцай 17 чэрвеня расейскія войскі выпусьцілі 472 сродкі паветранага нападу, зь якіх 428 былі зьнішчаны сіламі СПА.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму Лукашэнка пастаянна гаворыць пра кароваў?

Лукашэнка неаднаразова прапаноўваў паставіць помнік карове, ён пастаянна езьдзіць на фэрмы і крычыць на чыноўнікаў, якія ніяк ня могуць забясьпечыць патрэбны яму ўзровень сельскай гаспадаркі. Чаму так адбываецца? Глядзіце ў відэа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі выявілі выцек пэрсанальнай інфармацыі ў дзьвюх сфэрах. Што вядома

Дырэктар Нацыянальнага цэнтру абароны пэрсанальных даных Андрэй Гаеў заявіў, што ў кампаніях, якія займаюцца арганізацыяй відэаназіраньня, а таксама будаўнічы рынкам, адбыўся выцек асабістай інфармацыі.

«Літаральна на мінулым тыдні мы атрымалі інфармацыю аб выцеках асабістай інфармацыі, што мелі месца. Самі кампаніі, падобна, яшчэ пра гэта ня ведаюць. Прыкметы таго, што адбылося, сьведчаць, што выцекі адбыліся праз упаўнаважаных асобаў гэтых арганізацый», – сказа Андрэй Гаеў на пленарнай дыскусіі форуму Digital Expo, паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Паводле яго, першыя зьвесткі, якія ўдалося сабраць па гэтых інцыдэнтах, сьведчаць, што «зусім не былі арганізаваныя тэхнічныя і многія іншыя захады».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны паведаміў, што колькасьць загінулых у Кіеве вырасла да 13 чалавек. Ратавальнікі працягваюць працу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Грамадзянін Беларусі, які ваяваў на баку Расеі ва Ўкраіне, атрымаў расейскае грамадзянства

https://smarturl.click/mBlzn

Грамадзянства Расеі атрымаў беларус Антон Хілько, які спачатку як валянтэр дапамагаў расейскім салдатам, а вясной 2025 году падпісаў кантракт зь Міністэрствам абароны Расеі. Адметна, што ў Беларусі яго судзілі за ўхіленьне ад службы ў войску.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жыхары Тэгерану апісваюць дні ізраільскіх авіяўдараў

У гутарцы з журналістамі жыхарка іранскай сталіцы гаворыць, што ў Тэгеране пакуль хапае прадуктаў. На выезьдзе з гораду заторы, бо многія спрабуюць выехаць у правінцыю, каб ня трапіць пад удар. Дэталі ў відэа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці ёсьць негалоснае распараджэньне не даваць замежнікам украінскае грамадзянства? Меркаваньні беларусаў Украіны

https://smarturl.click/zd6jE

Расейскі вайсковец, які ваюе на баку Ўкраіны, заявіў каналу «Настоящее время», што міграцыйная служба краіны мае негалоснае распараджэньне не выдаваць украінскія пашпарты добраахвотнікам зь Беларусі і Расеі. Што пра гэта кажуць беларусы.

Читать полностью…
Subscribe to a channel