Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
За гады кіраваньня Лукашэнкі закрылася больш як траціна шпіталёў
З 1994 году колькасьць бальнічных арганізацый у Беларусі зьменшылася на 35,2% — з 871 да 564, падлічыў «Позірк».
Скарачэньне закранула ўсе рэгіёны краіны, за выключэньнем Менску, дзе адзначаны рост на 12,8%.
Найгорш — у Магілёўскай вобласьці, дзе шпіталёў стала менш у 2,1 раза.
На 17 чэрвеня лякарні, што засталіся, шукалі амаль 2800 спэцыялістаў.
Цана вайны: іранскія і ізраільскія мірныя жыхары ў эпіцэнтры ўдараў.
https://smarturl.click/y6kjJ
Мірнае насельніцтва Ізраілю і Ірану апынулася ў эпіцэнтры масавых удараў паміж дзьвюма краінамі — гэта дэманструюць фота зь месца падзеяў.
На Гомельшчыне рабочых адпраўляюць у неаплатныя адпачынкі, бо кітайскія канкурэнты пераманьваюць замоўцаў з Расеі
«Загрузка ўпала прыкладна на траціну, замоваў стала менш. Ужо ёсьць прастоі», — расказала «Флагштоку» крыніца, зьвязаная з прадпрыемствам.
Паводле суразмоўцы, выкарыстаньне магутнасьцяў скарацілася ў тым ліку праз замоўцаў з Расеі, якія падпісалі кантракт, але потым адмовіліся ад яго выкананьня. Прычына ў прыходзе на расейскі рынак канкурэнтаў з Кітаю — у Рэчыцкага заводу мэталавырабаў сарвалася маштабная замова: «Учынілі заводу страты на 6 ці 7 мільёнаў даляраў».
https://smarturl.click/4OpeW
Армія Ізраілю заявіла пра гібель новага начальніка іранскага Генштабу: другога за чатыры дні
У выніку начнога нападу ізраільскіх ВПС у Іране быў забіты начальнік Генштабу ўзброеных сіл Алі Шадмані. Пра гэта паведамляе прэс-служба ЦАХАЛ.
У Іране гібель Шадмані афіцыйна пакуль не пацьвердзілі.
Шадмані быў прызначаны начальнікам Генштабу ўзброеных сіл Ірану некалькі дзён таму – пасьля таго як у выніку ізраільскага нападу 13 чэрвеня быў забіты папярэдні кіраўнік Генштаба Махамад Багеры.
Нетаньяху ня выключыў ліквідацыю Хамэнэі
Прэмʼер-міністар Ізраілю Біньямін Нетаньяху ня выключыў магчымасьці ліквідацыі вярхоўнага лідэра Ірану Алі Хамэнэі, заявіўшы:
«Гэта не прывядзе да эскаляцыі канфлікту, а пакладзе яму канец».
🇺🇦У начы Расея бамбіла Кіеў, Адэсу і Запарожжа. Ёсьць ахвяры
📌 Кіеў. Сама меней 14 чалавек загінулі, у тым ліку грамадзянін ЗША.
Больш за 40 чалавек пацярпелі, 30 зь іх шпіталізаваныя.
Былі атакаваныя 27 месцаў у розных раёнах украінскай сталіцы, у тым ліку жылыя дамы, адукацыйныя ўстановы і абʼекты крытычнай інфраструктуры.
У адным з шматпавярховікаў абрынуўся падʼезд.
📌 Запорожжа. Расейскія войскі нанесьлі як мінімум чатыры ўдары. Пашкоджаны шматпавярховы дом, інтэрнат і 30 гаражоў. Выбуховай хваляй выбіты вокны ў больш чым 50 кватэрах. На тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў адбыўся пажар.
📌 Адэса. Сама меней 13 чалавек пацярпелі, у тым ліку дзіця. Пад заваламі могуць знаходзіцца людзі.
🇷🇺 Расея. Міністэрства абароны заявіла, што за ноч перахапіла і зьнішчыла 198 украінскіх дронаў над Белгародзкай, Курскай, Бранскай, Варонескай, Цьвярской, Ліпецкай, Арлоўскай, Тамбоўскай, Тульскай абласьцямі і ў Маскоўскім рэгіёне.
Галоўнае за 16 чэрвеня на Радыё Свабода ❤️
📌«Нацыянальная ідэя разгромленая, яе найлепшыя носьбіты або забітыя, або сядзяць у турмах, або ў падпольлі і эміграцыі», — Сяргей Дубавец
📌Выпрабаваньне на ўкраінскі патрыятызм. Украінскія байцы з Расеі і Беларусі гадамі ня могуць атрымаць новыя пашпарты ва Ўкраіне
📌Радыё Свабода ідэнтыфікавала расейскіх вайскоўцаў, імаверна, датычных да забойстваў у Бучы
📌Нафтавы падарунак і ўзьвелічэньне Пуціна. Як канфлікт Ізраілю і Ірану можа паўплываць на вайну Расеі супраць Украіны?
📌Як выглядаюць іранскія заводы пасьля ўдараў Ізраілю. Фота з спадарожніка
📌Чым выкліканы дыпляматычны плюралізм Менску ў пытаньні вайны Ізраілю і Ірану
📌Публікацыя Свабоды атрымала ўзнагароду ад «Зялёнай сеткі»
📌У Беларусі на траціну вырасьлі даўгі прадпрыемстваў і фіксуецца запаволеньне росту розьнічнага таваразвароту
📌Улады Беларусі прыдумалі чарговае абмежаваньне для агратурыстычнага бізнэсу
У Канадзе адкрываецца саміт G7. Запрошаны і Ўладзімір Зяленскі
Лідэры ЗША, Вялікай Брытаніі, Канады, Францыі, Нямеччыны, Італіі і Японіі, а таксама прадстаўнікі ЭЗ, сустрэнуцца на фоне вайны Расеі супраць Украіны, рэзкага абвастрэньня канфлікту паміж Ізраілем і Іранам, а таксама рознагалосьсяў паміж ЗША і шэрагам іншых краін «сямёркі», у прыватнасьці, у пытаньні мытаў.
«Самай важнай мэтай для сямі вядучых індустрыяльных краін сьвету было б дасягнуць згоды і пачаць дзейнічаць», — заявіў перад пачаткам сустрэчы канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц, які ўпершыню ўдзельнічае ў такім мерапрыемстве.
Улады Беларусі прыдумалі чарговае абмежаваньне для агратурыстычнага бізнэсу
Міністэрства спорту і турызму вынесла на грамадзкае абмеркаваньне законапраект, у якім прадугледжаныя зьмены для тых, хто займаецца агра- і экатурызмам.
Адно з магчымых новаўвядзеньняў — забарона аграсядзібам праводзіць спартова-масавыя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы. Таксама чыноўнікі маюць намер увесьці цэнтралізаваны збор інфармацыі аб уладальніках аграсядзібаў.
У Беларусі на траціну вырасьлі даўгі прадпрыемстваў і фіксуецца запаволеньне росту розьнічнага таваразвароту
Агенцтва «Позірк» прааналізавала зьвесткі эканамічнай статыстыкі Белстату. У краіне расьце запазычанасьць прадпрыемстваў, павялічваюцца складзкія запасы нерэалізаванай прадукцыі і падае розьнічны таваразварот.
Даўгі прадпрыемстваў (або так званая крэдыторская запазычанасьць) паводле стану на 1 траўня павялічыліся да 111,1 млрд рублёў (83,9 млрд; +32,4%). За год аб’ём складзкіх запасаў прамысловай прадукцыі вырас амаль на 30%.
Таксама ў Беларусі другі месяц запар фіксуецца запаволеньне росту розьнічнага таваразвароту. У студзені — траўні 2025 году розьнічны таваразварот склаў 31 млрд рублёў, павялічыўшыся на 9,3% у супастаўных цэнах да аналягічнага пэрыяду 2024 году.
Беларуская дыяспара Баўгарыі прапанавала назваць імем Алеся Пушкіна алею
Алея месьціцца ў парку імя Геа Мілева ў Сафіі, побач — амбасада Беларусі ў Баўгарыі. Беларусы Баўгарыі склалі пэтыцыю на адрас кіраўніка сталічнага раёна Слаціна.
«Мы лічым важным сымбалічна захаваць памяць пра такога годнага чалавека на нашай новай радзіме, якой, спадзяемся, стане для нас дэмакратычная і свабодная Баўгарыя», — адзначылі аўтары пэтыцыі.
Мастак Алесь Пушкін трапіў у няволю ў палітычна матываванай справе, праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем. 11 ліпеня 2023 году ён памёр у лякарні, куды яго прывезьлі з горадзенскай турмы № 1. У мастака была прабадная язва страўніка, разьвіўся пэрытаніт, паліорганная недастатковасьць. Пушкіну было 57 гадоў.
Алесь Пушкін браў актыўны ўдзел у руху нацыянальнага адраджэньня, рэстаўраваў гістарычныя будынкі, расьпісваў цэрквы, яго шмат разоў затрымлівалі з палітычных матываў.
Чым выкліканы дыпляматычны плюралізм Менску ў пытаньні вайны Ізраілю і Ірану
https://smarturl.click/aReZJ
Афіцыйная пазыцыя Менску (нэўтральная) і Масквы (праіранская) ў пытаньні вайны Ізраілю і Ірану разыходзяцца. Таксама моцна адрозьніваецца зьмест заявы ШАС, якую падтрымала Беларусь, і заявы беларускага МЗС. Піша Валер Карбалевіч.
Сейм Літвы папярэдне ўхваліў магчымасьць увядзеньня нацыянальных санкцый на выпадак блякаваньня эўрапейскіх
Як адзначаецца на афіцыйным сайце парлямэнту, адпаведны праект закону аб увядзеньні абмежавальных мер у сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны падтрымалі 123 дэпутаты, два прагаласавалі супраць і адзін утрымаўся. Сейм Літвы пастанавіў тэрмінова разгледзець дакумэнт на паседжаньні 19 чэрвеня.
Законапраект прадугледжвае магчымасьць увядзеньня нацыянальных эканамічных санкцый супраць Расеі і Беларусі ў выпадку спыненьня або частковага (ці поўнага) скасаваньня санкцый, уведзеных на ўзроўні Эўрапейскага Зьвязу.
Прадугледжваецца, што ўрад Літвы зможа ўводзіць два тыпы санкцый: замарожваньне актываў і сэктаральныя абмежаваньні.
Дырэктарку пецярбурскай кнігарні аштрафавалі на 20 тысяч рублёў за кнігу беларускага палітвязьня
Рашэньне аб штрафе ў дачыненьні да Алены Арловай прыняў Куйбышаўскі раённы суд Пецярбурга. Пра гэта паведамляе прэс-служба суда. Яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў дзейнасьці «непажаданай» арганізацыі.
Як паведамляла Радыё Свабода, падставай для пратакола стаў продаж кнігі «Еду ў Магадан» Ігара Аліневіча. Яе выдалі пры падтрымцы беларускага Анархічнага чорнага крыжа. Суд палічыў, што гэта падразьдзяленьне Фэдэрацыі анархічнага чорнага крыжа, якая прызнана ў Расеі «непажаданай» арганізацыяй.
Стала вядома яшчэ пра аднаго беларуса, які ваяваў на баку Расеі і трапіў ва ўкраінскі палон
Цяпер ён мае статус ваеннапалоннага і можа трапіць у сьпіс будучых абменаў паміж Расеяй і Ўкраінай.
Грамадзяніну Беларусі Артуру Аракеляну, які ваяваў на баку Расеі, яшчэ ня споўніўся 21 год. Ён трапіў ва ўкраінскі палон сёлета ў траўні.
https://smarturl.click/Y3p7M
Ілан Маск апублікаваў аналіз мачы, каб даказаць, што не наркаман
Такім чынам ён хоча абвергнуць абвінавачваньне Трампа на свой адрас, кінутае падчас публічнай сваркі: «Кончаны наркаман». Вынікі аналізу, зробленага 13 чэрвеня, сьведчаць, што ў Маска ў арганізьме ня выяўлена ніякіх наркотыкаў і сьлядоў ад іх.
🇺🇦 Так выглядае Кіеў пасьля начной атакі расейскімі дронамі і ракетамі
Читать полностью…«Мы ўсе крыху звар’яцелі». Рэпартаж з варшаўскай сустрэчы Сьвятланы Алексіевіч
https://smarturl.click/w45X8
Нягледзячы на ХХІ стагодзьдзе, мы жывём у нейкім новым сярэднявеччы.
Вельмі важна захаваць сябе. Ня даць цемры часу нас растаптаць.
Нянавісьць яшчэ нікога ня выратавала.
Чалавек сацыялізму, які дзясяткі гадоў сядзеў у лягеры, — ня можа ён выйсьці за браму лягеру і адразу стаць вольным.
Часу ім не перамагчы. Час заўсёды ідзе наперад.
Беларусы, якіх эвакуявалі з Ірану, прыляцелі ў Менск
Эвакуяваныя з Ірану грамадзяне Беларусі і Расеі прыляцелі ў Менск рэйсам «Белавія» з Баку, паведамілі ў МЗС.
Пасольствы Беларусі ў Азэрбайджане і Іране арганізавалі выезд з Ірану 20 грамадзян Беларусі і трох грамадзян Расеі. Яны перасеклі сухапутную мяжу Ірану і Азэрбайджану ўчора.
Сёньня раніцай эвакуяваныя вылецелі рэйсам «Белавія» з Баку ў Менск.
Трамп датэрмінова пакінуў саміт G7, каб заняцца «важнымі справамі» ў Вашынгтоне
Пры гэтым ён публічна realDonaldTrump/posts/114696999897040583">абверг словы прэзыдэнта Францыі Эмануэля Макрона, нібыта ён вяртаецца для таго, каб заняцца спыненьнем агню паміж Ізраілем і Іранам.
«Няправільна! Ён не ўяўляе, чаму я зараз еду ў Вашынгтон, але гэта дакладна ня мае нічога агульнага са спыненьнем агню. Значна больш маштабнае. Наўмысна ці не, Эмануэль заўсёды памыляецца. Чакайце навін!» — напісаў Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы.
«Іран павінен быў падпісаць „угоду“, якую я ім казаў падпісаць. Якая ганьба і марнаваньне чалавечых жыцьцяў. Проста кажучы, ІРАН НЯ МОЖА МЕЦЬ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОІ. Я казаў гэта зноў і зноў! Усе павінны неадкладна эвакуавацца з Тэгерану!» — realDonaldTrump/posts/114695407357588413">напісаў Трамп.Читать полностью…
Ужо сёньня: гадавіна стварэньня Бяроза-Картускага лягеру для палітычных зьняволеных, дзень памяці Аркадзя Смоліча
📆 17 чэрвеня 1934 году польскі прэзыдэнт Ігнацы Масьціцкі падпісаў загад стварыць лягер у Бярозе-Картускай для асобаў, якія пагражалі бясьпецы, спакою і грамадзкаму парадку. У Польшчы пачаў дзейнічаць Бяроза-Картускі лягер для палітычных зьняволеных.
📆 У гэты ж дзень у 1938 годзе расстраляны Аркадзь Смоліч, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі, навуковец у галіне эканомікі і сельскай гаспадаркі, географ, картограф.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/e06gD
Ціханоўская ў Стакгольме заявіла, што беларускія жанчыны ў 2020 годзе зьмянілі ход гісторыі
16–17 чэрвеня ў Стакгольм прымае форум «Women Empowerment & Democracy for Belarus Forum 2025» — міжнародную плятформу, прысьвечаную ролі беларускіх жанчын у змаганьні за дэмакратыю.
Сьвятлана Ціханоўская ў вітальным слове зьвярнула ўвагу на тое, як жанчыны сталі маральнай апорай рэвалюцыі 2020 году.
«Пасьля таго, як у нас скралі перамогу на выбарах, беларускія жанчыны зьмянілі ход гісторыі. Яны выступілі супраць адной з самых жорсткіх дыктатур, але не дзеля палітычных амбіцый. Яны ня выйшлі са зброяй ці лёзунгамі нянавісьці. Яны выйшлі з годнасьцю, мужнасьцю і любоўю — да сваёй краіны і свайго народу».Читать полностью…
«Белтэлекам» зьменіць сымболіку на юбілей
Тэлекамунікацыйны апэратар падаў у Нацыянальны цэнтар інтэлектуальнай уласнасьці заяўкі на рэгістрацыю чатырох таварных знакаў. Адзін знак выкананы на беларускай мове, а вось ягоны варыянт лацінскай графікай узяты з расейскай назвы кампаніі.
Сёлета «Белтэлекам» адзначае 30-годзьдзе. Кампанію стварылі ў пачатку ліпеня 1995 году.
Заяўкі на рэгістрацыю таварных знакаў «Белтэлекам» падаў ва ўсе клясы паслугаў і тавараў, апрача 25-га, які ўключае абутак і адзеньне.
Мінімум 20 чалавек за кратамі ў справе «Беларускага Гаюна»
Неўзабаве над імі пачнуцца суды. Беларусы фатаграфавалі расейскую тэхніку і дасылалі зьвесткі ў адмысловы бот, чым дапамагалі ўкраінскаму войску арыентавацца і ацэньваць пагрозы. На думку юрыста Паўла Сапелкі, іх дзеяньні паказалі сапраўдныя настроі беларускага народу, яго стаўленьне да расейскай вайны супраць Украіны і рэжыму Лукашэнкі, які гэтую агрэсію падтрымаў.
Ізраіль ударыў па будынку іранскай дзяржаўнай тэлевізіі
Сядзіба тэлевізіі Ірану была атакаваная ізраільскімі сіламі ў час жывога этэру. Ізраільская авіяцыя працягвае ваенную апэрацыю і атакуе сталіцу краіны Тэгеран.
Навіновая агенцыя Ісламскай рэспублікі Іран пацьвердзіла ўдар, аднак адзначыла, што празь некалькі хвілінаў вяшчаньне працягнулася.
Публікацыя Свабоды атрымала ўзнагароду ад «Зялёнай сеткі»
Журы, складзенае з эколягаў і журналістаў, адзначыла першую публікацыю і яе адаптацыю ў сацыяльных сетках з цыклю «Сьляды».
Эколягі «Зялёнай сеткі» назвалі пераможцаў 5 чэрвеня, ў Сусьветны дзень аховы навакольнага асяродзьдзя. 16 чэрвеня ў Вільні прайшло офлайн мерапрыемства, дзе пераможцам уручылі адпаведныя ўзнагароды.
Экалягічны цыкль публікацый «Сьляды» выходзіў на сайце Свабоды вясной 2025 году. Акрамя публікацыі-пераможцы, прысьвечанай стану аховы беларускіх лясоў пасьля падзей 2020 году, у яго ўвайшлі таксама публікацыя пра беларускія балоты, а таксама тэкст пра ўплыў Беларускай АЭС на экалёгію ва ўмовах адсутнасьці грамадзкага кантролю.
Публікацыі:
📄Дыктатура супраць лясоў. Як палітыка ўладаў шкодзіць прыродзе
📄Дыктатура супраць балотаў. Як улады Беларусі шкодзяць лёгкім Эўропы
📄Дыктатура і БелАЭС. Як улады Беларусі шкодзяць людзям і прыродзе праз атамную станцыю
«Ва ўмовах, калі чалавецтва сутыкнулася з кліматычным крізысам, а ў глябальнай павестцы ізноў гучыць пагроза ядзернай вайны, асабліва важна падтрымліваць тых, хто кажа пра каштоўнасьці міру, прыроды, жыцьця, — адзначыла прадстаўніца „Зялёнай сеткі“ Ірына Сухій. — Адзначаючы найлепшых, мы абвяшчаем, што праўда, адказнасьць і клопат пра плянэту застаюцца нашымі каштоўнасьцямі ды прыярытэтамі».
У складзе журы конкурсу Green Awards Belarus працавалі Надзея Белахвосьцік, Барыс Гарэцкі, Ірына Сухій, Эдуард Мельнікаў ды Яніна Мельнікава. На конкурс сёлета падалі 47 работаў, якія ацэньвалі па 10-бальнай шкале паводле 7 крытэраў. Журы вызначыла перможцаў у чатырох намінацыях: аналітычныя матэрыялы СМІ, відэа, падкасты і кантэнт сацыяльных сетак.
Поўны сьпіс пераможцаў
Кіраўнік МУС Украіны заявіў, што ў час апошніх абменаў Кіеву «перадалі і целы расейскіх вайскоўцаў — зьмяшаныя зь целамі ўкраінцаў»
Міністар унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка ў сваім тэлеграм-канале заявіў, што пры апошніх абменах Кіеву «перадалі і целы расейскіх вайскоўцаў — зьмяшаныя зь целамі ўкраінцаў». У Расеі ягоную заяву пакуль не камэнтавалі.
Кліменка заявіў, што пасьля кожнай рэпатрыяцыі пачынаецца карпатлівая праца па выкрыцьці, аглядзе сьледчым, правядзеньні ДНК і праверкі ўсіх дэталяў.
«Гэты працэс і так складаны і працяглы. А Расея яшчэ наўмысна ўскладняе нам працэс ідэнтыфікацыі. Целы вяртаюцца ў вельмі зьнявечаным стане, часткі целаў — у розных мяшках. Ёсьць выпадкі, калі рэшткі аднаго чалавека вяртаюць нават у час розных этапаў рэпатрыяцыі. Да таго ж, у час апошніх рэпатрыяцый нам перадалі і целы расейскіх вайскоўцаў — зьмяшаныя зь целамі ўкраінцаў. На жаль, гэта факт».Читать полностью…
Сьвет увайшоў у новую небясьпечную гонку ядзерных узбраеньняў, — Інстытут дасьледаваньня міру
Міжнародны Стакгольмскі інстытут дасьледаваньня праблемаў міру (SIPRI) апублікаваў штогадовую справаздачу пра мір, вайну і міжнародную бясьпеку.
Паводле справаздачы, сьвет уступае ў новую, небясьпечную гонку ядзерных узбраенняў. Правілы і дамовы, якія раней абмяжоўвалі ядзерную гонку, цяпер моцна аслабленыя або зусім ня дзейнічаюць.
Актыўна абнаўляюць свае арсэналы амаль усе дзевяць краін, якія валодаюць ядзернай зброяй. ЗША, Расея, Вялікая Брытанія, Францыя, Кітай, Індыя, Пакістан, Паўночная Карэя і Ізраіль мадэрнізуюць старую зброю і ствараюць новую.
Падрабязьней у тэксьце: https://smarturl.click/3Q1YG
Расея і Ўкраіна правялі чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў. Але лічбы назвалі розныя
У Каардынацыйным штабе Ўкраіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі паведамілі аб вяртаньні на ўкраінскую тэрыторыю целы 1245 загінулых вайскоўцаў.
«Ва Ўкраіну вярнулі яшчэ 1 245 целаў, якія паводле сьцьвярджэньня расейскага боку належаць украінскім грамадзянам, у прыватнасьці, вайскоўцам. Такім чынам, Украіна атрымала 6057 целаў у межах Стамбульскіх дамоўленасьцяў», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.
У той жа час Міністэрства абароны Расеі паведаміла аб перадачы Ўкраіне 1248 целаў і вяртаньні цел 51 свайго вайскоўца. Усяго ў часе апошніх абменаў Расея атрымала целы 78 загінулых.
«Гатовы на цяперашнім этапе перадаць яшчэ 2239 целаў загінулых вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны», — паведамілі ў Мінабароны Расеі.
Памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзімір Мядзінскі паведаміў, што працягваецца і абмен палоннымі. «Наладзілі тэрміновыя санітарныя перадачы цяжкапараненых зь лініі фронту», — падкрэсьліў ён.
(Фота — з каналу Мядзінскага)
Як выглядаюць іранскія заводы пасьля ўдараў Ізраілю. Фота з спадарожніка
https://smarturl.click/9oeJ4
На здымках, зробленых спадарожнікам Maxar 15 чэрвеня, выразна бачныя наступствы ізраільскіх удараў па розных аб’ектах у Іране.