radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Ізраіль на тле абвастрэньня сытуацыі з Іранам закрыў амбасады і кансуляты

https://smarturl.click/oVlXM

Ізраіль 13 чэрвеня нанёс па ядзерных аб’ектах і вайсковых базах Ірану ўдары, назваўшы іх «прэвэнтыўнымі», а іх мэту — ня даць Ірану стварыць уласную ядзерную зброю. Іран у сваю чаргу паабяцаў удары ў адказ.

Асьцерагаючыся правакацый, ізраільскае кіраўніцтва часова зачыняе дыпляматычныя місіі за мяжой.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп адрэагаваў на ўдары Ізраілю па Іране: можа быць яшчэ горш, калі ня будзе ўгоды аб ядзернай зброі

https://smarturl.click/ZXpkO

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўдар Ізраіля па Іране стаў вынікам адмовы іранскіх уладаў аб заключэньні дамоўленасьці пра ядзерную зброю.

«Я даваў Ірану адзін шанец за другім заключыць угоду. Я казаў ім вельмі рэзка: „Проста зрабіце гэта“. Але як бы яны ні стараліся, як бы блізкія ні былі да гэтага, яны проста не маглі гэтага зрабіць», — напісаў Дональд Трамп у сетцы Truth Social.


«Ужо было шмат сьмерцяў і разбурэньняў, але яшчэ ёсьць час пакласьці канец гэтай бойні, бо наступныя, ужо заплянаваныя, атакі будуць яшчэ больш жорсткімі. Іран павінен заключыць угоду. [...] Проста зрабіце гэта, пакуль ня позна», — заклікаў Дональд Трамп.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы паведамілі аб сьмерці хворай на рак жанчыны — пасьля затрыманьня на мяжы і арышту

https://smarturl.click/WR6k6

Жанчына памерла празь некалькі тыдняў пасьля суду, паведаміла «Вясна». Прычына — слабы імунітэт і запаленьне лёгкіх.

Яе затрымалі за «падабайкі» ў сацсетках на пачатку году ў адным з пунктаў пропуску па вяртаньні ў Беларусь.

Тры дні да суду яна правяла ў берасьцейскім ізалятары.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇻 У Латвіі забаранілі грамадзянам Беларусі і Расеі працаваць на аб’ектах крытычнай інфраструктуры

https://smarturl.click/p2lyW

Сярод такіх аб’ектаў — сыстэмы і іх часткі, разьмешчаныя ў Латвіі і неабходныя для выкананьня важных грамадзкіх функцый, а таксама для абароны здароўя, бясьпекі, эканамічнага ці сацыяльнага дабрабыту людзей.

Два тыдні таму Латвія забараніла ўезд на сваю тэрыторыю некаторым грамадзянам Расеі, якія валодаюць нерухомасьцю побач з стратэгічнымі аб’ектамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ізраіль уначы атакаваў ядзерныя аб’екты і ракетныя базы Ірану

https://smarturl.click/ReYvW

«Мы ўдарылі ў самае сэрца іранскай праграмы па ўзбагачэньні ўрану. Асабліва па аб’екце ў Натанзе. Мы таксама ўдарылі па іранскай праграме балістычных ракетаў», — сказаў кіраўнік Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу.

Іранскае агенцтва Tasnim дадала, што ў выніку ўдару загінуў камандзір Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі генэрал-маёр Хусэйн Салямі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трох менчукоў асудзілі за салідарнасьць з палітвязьнямі — да 5 гадоў турмы

12 чэрвеня ў Менскім гарадзкім судзе абвешчаныя прысуды ў справе аб салідарнасьці з палітвязьнямі. Пра прысуды паведамляе @dissidentBY. Падсуднымі сталі тры беларусы, затрыманыя ў жніўні і верасьні 2024 году:

🔸Любоў Драгель — 3 гады пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму;
🔸Аляксандар Якушкоў — 2 гады пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму;
🔸Яўген Бойка — 5 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Кібэрпартызаны» ўзламалі каля сотні сайтаў расейскіх адміністрацый

https://smarturl.click/WR6jO

Сваю акцыю беларускія хакеры прымеркавалі расейскаму дзяржаўнаму сьвяту «Дзень Расеі», які адзначаецца 12 чэрвеня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Маскве затрымалі дырэктара беларускай кампаніі «Авіяцыйная мануфактура» Зязюліна

https://smarturl.click/Y3pnl

Беларус Валер Зязюлін, дырэктар менскай кампаніі «Авіяцыйная мануфактура», 11 чэрвеня адпраўлены Лефортаўскім раённым судом Масквы пад варту. Яго затрымалі ў Маскве па абвінавачаньні ў «незаконным экспарце ўзбраеньняў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дональд Трамп падоўжыў на год рэжым надзвычайнай сытуацыі ў дачыненьні да Беларусі

https://smarturl.click/134Qb

У апавяшчэньні зазначаецца, што «дзеяньні і палітыка некаторых членаў ураду Беларусі і іншых асоб, а таксама згубная дзейнасьць і шматгадовыя злоўжываньні беларускага рэжыму працягваюць уяўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу для нацыянальнай бясьпекі і зьнешняй палітыкі Злучаных Штатаў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мэдыятурма ў сэрцы Эўропы»: міжнародная фэдэрацыя журналістаў патрабуе свабоды для зьняволеных беларускіх калег

https://smarturl.click/vdYGy

Выканаўчы камітэт Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў (IFJ) патрабуе ад уладаў Беларусі вызваліць беларускіх журналістаў з турмаў і спыніць іх перасьлед.

У заяве адзначаецца, што «нягледзячы на тое, што з моманту пратэстаў супраць сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году прайшло амаль пяць гадоў, рэпрэсіі ў краіне супраць журналістаў і грамадзянскай супольнасьці ня зьменшыліся».

На фота: прадстаўнікі IFJ правялі акцыю салідарнасьці зь зьняволенымі беларускімі журналістамі. Манрэаль, Каада, 10 чэрвеня 2025 году. Фота Simon Séguin-Bertrand

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі адбыўся чарговы этап вялікага абмену паміж Украінай і Расеяй. Беларусаў сярод палонных не было

https://smarturl.click/7vEoR

У Каардынацыйным штабе Ўкраіны ў пытаньнях абыходжаньня абыходжаньня з ваеннапалоннымі паведамілі аб правядзеньні чарговага этапу абмену ў фармаце «усе на ўсіх», аб якім бакі дамовіліся на перамовах у Турэччыне ў пачатку чэрвеня.

Як адзначаецца ў паведамленьні, з расейскага палону вызваленыя цяжкапараненыя і цяжкахворыя вайскоўцы. Аб колькасьці вызваленых не паведамляюць «у мэтах бясьпекі».

Сярод вызваленых, у тым ліку, абаронцы Марыюпалі, якія знаходзіліся ў палоне больш за тры гады. Частку перададзеных Расеяй украінскіх вайскоўцаў дагэтуль лічылі зьніклымі бязь вестак.

На фота: вызваленыя з расейскага палону ўкраінскія вайскоўцы, 12 чэрвеня 2025

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лайнэр авіякампаніі Air India, які ляцеў у Лёндан, разьбіўся ў жылым раёне гораду Ахмэдабад побач з аэрапортам, перадае Reuters. Паводле мясцовых тэлеканалаў, самалёт упаў на ўзьлёце. На борце былі, паводле розных зьвестак, ад 130 да 240 чалавек.

Пра колькасьць ахвяраў і пацярпелых не паведамляюць, але пішуць, што ёсьць тыя, хто выжылі.

На відэазапісах, якія распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках, бачны густы дым, людзей пераносяць на насілках і вязуць на машынах хуткай дапамогі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пратэсты ў ЗША выйшлі за межы Каліфорніі. Масавыя акцыі заплянаваныя на дзень народзінаў Трампа

https://smarturl.click/JnBgv

Дэманстранты сабраліся ўвечары 11 чэрвеня ў Сіетле, іх разганяла паліцыя, піша The Seattle Times.

Пратэстанты ў Сіетле выступалі супраць рэйдаў іміграцыйнай і мытнай паліцыі ЗША (ICE) і рашэньня Трампа ўвесьці войскі Нацыянальнай гвардыі ў Лос-Анджэлес. Дэманстранты паводзілі сябе нямірна, паліцыя разагнала натоўп.

На фота: пратэсты ў Сіетле, 11 чэрвеня 2025 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці гатовы ПВК прыняць IT-спэцыялістаў, якія хочуць вярнуцца. Што расказала новая кіраўніца

https://smarturl.click/ReY5m

«Я скажу шчыра, што, круцячыся [...] у гэтым асяродзьдзі, казаць, што яны сапраўды нейкія людзі, якія ўвогуле ня могуць ацаніць перавагі радзімы, напэўна, гэта было б няправільна. Таму тут, напэўна, мова будзе ісьці пра тое, наколькі гэтыя людзі гатовыя, па-першае, працаваць на тых правілах і ўстаноўках, якія дае наша краіна, і наколькі мы са свайго боку прапануем рэжым, умовы, якія максымальна дазваляюць ім задаволіць свае амбіцыі. Таму тут такі двухбаковы рух», — сказала ў інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь 1» Ганна Рабава, якую 29 траўня прызначылі на пасаду Начальніца сакратарыяту назіральнай рады Парку высокіх тэхналёгій.

Пры гэтым яна дадала, што ня думае, што «ёсьць нейкія забароны, калі няма нейкіх наўпрост жорсткіх абмежаваньняў для вяртаньня».

На фота: Парк высокіх тэхналёгій. Архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўчанка расказаў пра ўстойлівасьць беларускага рубля і «іржавы друкаваны станок»

https://smarturl.click/6WvOZ

Старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Раман Галоўчанка заявіў аб умацаваньні беларускага рубля.

Паводле яго, Нацыянальны банк супольна з урадам пасьлядоўна «адвязваюць» ад замежнай валюты падаткі, арэндную плату, тарыфы і скарачаюць яе выкарыстаньне ва ўнутраных разьліках.

«Грамадзяне стабільна прадаюць замежную валюту, аддаючы перавагу захоўваць сродкі на рублёвых укладах у банках. Як вынік, нягледзячы на ваганьні сусьветных валют, наш унутраны валютны рынак збалянсаваны. Напрыклад, за першыя пяць месяцаў 2025-га беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША на 13,7 %, пры гэтым некалькі паслабіўся да расейскага рубля — на 12,8 %», — паведаміў старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі.

На фота: Раман Галоўчанка, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскаму дэпутату, які езьдзіў да Лукашэнкі, пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне

https://smarturl.click/4OpzX

Сьледчыя выставілі новыя абвінавачаньні на падставе экспэртызы аб выказваньнях Яўгена Шаўчэнкі, які «ганарыўся сваім асабістым сяброўствам зь беларускім дыктатарам».

Яўген Шаўчэнка ў пачатку расейскага ваеннага ўварваньня дапамагаў арганізаваць камунікацыю паміж Кіевам і афіцыйным Менскам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❤️Ціханоўская: Радыё Свабода важнае для Ўкраіны, Беларусі, Малдовы, Грузіі, Армэніі

https://smarturl.click/mBl4Q

Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію DW адрэагавала на заяву расейскай апазыцыянэркі Юліі Навальнай пра тое, што Эўразьвязу ня варта падтрымліваць Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (РСЭ/РС).

Мэдыякарпарацыя змагаецца за выжываньне пасьля выканаўчага загаду Дональда Трампа пра радыкальнае скарачэньне амэрыканскага замежнага вяшчаньня.

«Магчыма, Радыё Свабода ня важнае для расейскай апазыцыі, але яно важнае для Ўкраіны, Беларусі, Малдовы, Грузіі, Армэніі, і мы ўдзячныя ЭЗ за тое, што яны шукаюць шляхі падтрымаць яго і астатнія мэдыя», — сказала Ціханоўская.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Верце мне». Як вучань рэжысэра Мазынскага адраджае «Вольную сцэну» ў Польшчы

https://smarturl.click/b5o6V

У Беластоку аднавілася тэатральная лябараторыя «Вольная сцэна», якая існавала ў Менску з 1990 па 2000 гады.

Першым пастаівлі спэктакль «Інсургенты», створаны па матывах п’есы Зянона Пазьняка.

«Калі я ўбачыў у Беластоку канцэнтрацыю таленавітых беларускіх артыстаў, то зразумеў, што гэтым неабходна скарыстацца», — кажа рэжысэр Уладзімер Лісоўскі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аказваецца, мэта ўварваньня ва Ўкраіну — стварэньне Саюзнай дзяржавы зь Беларусьсю і Расеяй.

Пра гэта заявіў член камітэту расейскай Дзярждумы па абароне Віктар Собалеў.

Чым скончыцца прасоўваньне расейскага войска ў Сумскай вобласьці. Ці не паўторыцца сцэнар атакі на Ўкраіну зь беларускай тэрыторыі?
🔽

https://smarturl.click/5ZW7p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень нараджэньня Канстанціна Вераніцына, аўтара паэмы «Тарас на Парнасе»

13 чэрвеня 1834 году нарадзіўся Канстанцін Вераніцын, аўтар паэмы «Тарас на Парнасе». Ягонае аўтарства (паэма доўга лічылася ананімнаю) даказаў Генадзь Кісялёў.

Палесаўнік Тарас у таварыстве грэцка-рымскіх багоў гаворыць жывой беларускай мовай з рысамі паўночна-ўсходняга дыялекту. Радкі гумарыстычнай паэмы сталі ўстойлівымі выразамі й гутарковымі цытатамі.

На здымку скульптура «Тараса на Парнасе» ў Гарадку на Віцебшчыне

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/201WD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 12 чэрвеня на Радыё Свабода ❤️

📌«За найменшыя кантакты паміж сабой кідаюць у ШЫЗА», — былы вязень пра новы ціск на палітычных

📌Ці гатовы ПВТ прыняць IT-спэцыялістаў, якія хочуць вярнуцца. Што расказала новая кіраўніца

📌5 гадоў без камэнтароў і лайкаў. Як і чаму ў Беларусі за адзін месяц 2020 году арыштавалі большасьць вядомых блогераў

📌Эўразьвяз уводзіць новыя мыты на ўгнаеньні зь Беларусі і Расеі

📌У Беларусі адбыўся чарговы этап вялікага абмену паміж Украінай і Расеяй. Беларусаў сярод палонных не было

📌Пачынаюцца суды ў справе «Беларускага Гаюна» — «Вясна»

📌Агенцтвы: у авіякатастрофе ў Індыі выжыў адзін пасажыр

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пачынаюцца суды па справе «Беларускага Гаюна» — «Вясна»

https://smarturl.click/qBbx9

Праваабаронцам вядома пра як мінімум 20 фігурантаў «справы Гаюна», якіх зьмясьцілі пад варту. Нагодай для затрыманьняў сталі дасланыя вясной 2022 году ў «Беларускі Гаюн» фота і відэа з расейскімі вайскоўцамі і тэхнікай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы пасьля рашэньня Вярхоўнага суду можа адбыцца пералік галасоў на прэзыдэнцкіх выбарах

https://smarturl.click/OLe1o

Вярхоўны суд Польшчы дазволіў пералік галасоў, пададзеных у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў. Мова ідзе пра трынаццаць выбарчых камісіяў, дзе былі выяўлены парушэньні пры падліку галасоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«За найменшыя кантакты паміж сабой кідаюць у ШЫЗА», — былы вязень пра новы ціск на палітычных

https://smarturl.click/3Q1vX

Былы вязень папраўчай калёніі № 15, якая знаходзіцца пад Магілёвам, па вызваленьні распавёў, як тамтэйшая адміністрацыя ставіцца да вязьняў, асуджаных па палітычных артыкулах.

Паводле крыніцы, ціск на вязьняў, якія носяць на вопратцы жоўтыя біркі «схільных да экстрэмізму» апошнім часам зноў павялічыўся.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўразьвяз уводзіць новыя пошліны на ўгнаеньні зь Беларусі і Расеі

https://smarturl.click/6WvnE

Рада Эўразьвязу прыняла пастанову, якая пашырыла тарыфы на сельскагаспадарчую прадукцыю і на некаторыя ўгнаеньні з Расеі і Беларусі, якія яшчэ не абкладаліся дадатковым мытам.

«Мэта — паменшыць залежнасьць ЭЗ ад гэтага імпарту, а таксама скараціць прыбыткі Расеі ад экспарту, тым самым абмяжоўваючы яе здольнасьць фінансаваць сваю агрэсіўную вайну супраць Украіны», — гаворыцца ў прэс-рэлізе Эўрапейскай рады.

Павышэньне тарыфаў на ўгнаеньні будзе адбывацца паступова, на працягу пераходнага пэрыяду тры гады.

На фота: Беларуськалій, Салігорск. Архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка пра нацыянальную ідэю: «Можа, яна і ёсьць... Але я не адчуваю»

https://smarturl.click/e06XY

А галоўным органам у сваёй адміністрацыі дзеля падбору кадраў ён лічыць «шчупальцы».

Аляксандар Лукашэнка правёў нараду з кіраўніцтвам сваёй адміністрацыі, якую назвай «палітычным штабам і кантралюючым органам».

На фота: Аляксандар Лукашэнка, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Cамалёт зь дзясяткамі людзей на борце ўпаў на жылы раён у Індыі

Лайнэр авіякампаніі Air India, які ляцеў у Лёндан, разьбіўся ў жылым раёне горада Ахмэдабад побач з аэрапортам, перадае Reuters. Па зьвестках мясцовых тэлеканалаў, самалёт упаў на ўзьлёце. На борце было, паводле розных зьвестак, ад 130 да 240 чалавек.

Пра колькасьць ахвяр і пацярпелых не паведамляецца, але пішуць, што ёсьць тыя, хто выжылі.

На відэазапісах, якія распаўсюджваюцца ў сацсетках, бачны густы дым, публікуюцца кадры, на якіх людзей пераносяць на насілках і вязуць на машынах хуткай дапамогі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

5 гадоў без камэнтароў і лайкаў. Як і чаму ў Беларусі за адзін месяц 2020 году арыштавалі большасьць вядомых блогераў

https://smarturl.click/j74ZZ

Роўна пяць гадоў таму менш чым за месяц — з 29 траўня па 25 чэрвеня 2020 году — у Беларусі затрымалі дзясятак папулярных блогераў.

Арышты блогераў ішлі і пасьля выбараў. Бальшыні іх прысудзілі вялікія тэрміны зьняволеньня: ад 13 да 18 гадоў. Выйсьці на волю пашанцавала лічаным адзінкам: Аляксандру Кабанаву, Сяргею Пятрухіну, Вадзіму Ермашуку, якія цалкам адбылі па 3 гады калёніі. А таксама Вользе Такарчук — яна адседзела 1,5 году.

Узгадваем падзеі тых часоў разам з мэдыяэкспэртам і адным з арыштаваных.

На фота: судовы працэс па справе Сяргея Ціханоўскага, Уладзімера Цыгановіча, Ігара Лосіка і іншых. Архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мытнікі папярэджваюць пра большыя, чым звычайна, чэргі на літоўска-беларускай мяжы

https://smarturl.click/xVdlO

Рух транспарту праз пункт пропуску «Беняконі» можа быць больш складаным 12 і 13 чэрвеня, папярэджвае Дзяржаўны мытны камітэт.

«12 і 13 чэрвеня ў пункце пропуску „Беняконі“ на беларуска-літоўскай мяжы будуць праводзіцца працы па фрэзэраваньні асфальтабэтоннага пакрыцьця. Правядзеньне рамонтных работ можа адбіцца на цяжкасьці руху транспартных сродкаў праз гэты пункт пропуску», — гаворыцца ў паведамленьні.

Мытнікі просяць улічваць гэтую інфармацыю пры плянаваньні перасячэньня беларуска-літоўскай мяжы.

На фота: памежны пераход зь Літвой, ілюстрацыя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея не спыняе атакі па Харкаве, у ААН паведамілі аб павелічэньні ахвяр расейскіх абстрэлаў

https://smarturl.click/7vE9y

У Харкаве пасьля чарговай ночы расейскіх абстрэлаў пацярпелі сама меней 12 чалавек, у тым 4 дзяцей.

«Пад абстрэлы трапілі жылыя раёны, навучальныя ўстановы, дзіцячыя садкі, інфраструктура. Пашкоджаныя дзясяткі аўтамабіляў, выбітыя шыбы ў школах і жылых дамах. Адбываліся пажары на тэрыторыях жылых дамоў і адукацыйных устаноў. У некаторых выпадках аскепкі падалі наўпрост каля дзіцячых пляцовак. Адзін з удараў пашкодзіў ліфтавую шахту шматпавярховіка, іншы зьнішчыў частку нежылога памяшканьня і прыпынак грамадзкага транспарту», — паведаміў мэр Харкава Ігар Церахаў.

Паводле маніторынгавай місіі ААН, за першыя пяць месяцаў 2025 году колькасьць загінулых і параненых сярод грамадзянскага насельніцтва Ўкраіны ў выніку расейскіх абстрэлаў на 50 адсоткаў перавысіла аналягічны паказьнік за той самы пэрыяд 2024 году.

На фота: наступствы расейскіх абстрэлаў Харкава 11 чэрвеня 2025 году

Читать полностью…
Subscribe to a channel