Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Трох менчукоў асудзілі за салідарнасьць з палітвязьнямі — да 5 гадоў турмы
12 чэрвеня ў Менскім гарадзкім судзе абвешчаныя прысуды ў справе аб салідарнасьці з палітвязьнямі. Пра прысуды паведамляе @dissidentBY. Падсуднымі сталі тры беларусы, затрыманыя ў жніўні і верасьні 2024 году:
🔸Любоў Драгель — 3 гады пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму;
🔸Аляксандар Якушкоў — 2 гады пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму;
🔸Яўген Бойка — 5 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
«Кібэрпартызаны» ўзламалі каля сотні сайтаў расейскіх адміністрацый
https://smarturl.click/WR6jO
Сваю акцыю беларускія хакеры прымеркавалі расейскаму дзяржаўнаму сьвяту «Дзень Расеі», які адзначаецца 12 чэрвеня.
У Маскве затрымалі дырэктара беларускай кампаніі «Авіяцыйная мануфактура» Зязюліна
https://smarturl.click/Y3pnl
Беларус Валер Зязюлін, дырэктар менскай кампаніі «Авіяцыйная мануфактура», 11 чэрвеня адпраўлены Лефортаўскім раённым судом Масквы пад варту. Яго затрымалі ў Маскве па абвінавачаньні ў «незаконным экспарце ўзбраеньняў».
Дональд Трамп падоўжыў на год рэжым надзвычайнай сытуацыі ў дачыненьні да Беларусі
https://smarturl.click/134Qb
У апавяшчэньні зазначаецца, што «дзеяньні і палітыка некаторых членаў ураду Беларусі і іншых асоб, а таксама згубная дзейнасьць і шматгадовыя злоўжываньні беларускага рэжыму працягваюць уяўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу для нацыянальнай бясьпекі і зьнешняй палітыкі Злучаных Штатаў».
«Мэдыятурма ў сэрцы Эўропы»: міжнародная фэдэрацыя журналістаў патрабуе свабоды для зьняволеных беларускіх калег
https://smarturl.click/vdYGy
Выканаўчы камітэт Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў (IFJ) патрабуе ад уладаў Беларусі вызваліць беларускіх журналістаў з турмаў і спыніць іх перасьлед.
У заяве адзначаецца, што «нягледзячы на тое, што з моманту пратэстаў супраць сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году прайшло амаль пяць гадоў, рэпрэсіі ў краіне супраць журналістаў і грамадзянскай супольнасьці ня зьменшыліся».
На фота: прадстаўнікі IFJ правялі акцыю салідарнасьці зь зьняволенымі беларускімі журналістамі. Манрэаль, Каада, 10 чэрвеня 2025 году. Фота Simon Séguin-Bertrand
У Беларусі адбыўся чарговы этап вялікага абмену паміж Украінай і Расеяй. Беларусаў сярод палонных не было
https://smarturl.click/7vEoR
У Каардынацыйным штабе Ўкраіны ў пытаньнях абыходжаньня абыходжаньня з ваеннапалоннымі паведамілі аб правядзеньні чарговага этапу абмену ў фармаце «усе на ўсіх», аб якім бакі дамовіліся на перамовах у Турэччыне ў пачатку чэрвеня.
Як адзначаецца ў паведамленьні, з расейскага палону вызваленыя цяжкапараненыя і цяжкахворыя вайскоўцы. Аб колькасьці вызваленых не паведамляюць «у мэтах бясьпекі».
Сярод вызваленых, у тым ліку, абаронцы Марыюпалі, якія знаходзіліся ў палоне больш за тры гады. Частку перададзеных Расеяй украінскіх вайскоўцаў дагэтуль лічылі зьніклымі бязь вестак.
На фота: вызваленыя з расейскага палону ўкраінскія вайскоўцы, 12 чэрвеня 2025
Лайнэр авіякампаніі Air India, які ляцеў у Лёндан, разьбіўся ў жылым раёне гораду Ахмэдабад побач з аэрапортам, перадае Reuters. Паводле мясцовых тэлеканалаў, самалёт упаў на ўзьлёце. На борце былі, паводле розных зьвестак, ад 130 да 240 чалавек.
Пра колькасьць ахвяраў і пацярпелых не паведамляюць, але пішуць, што ёсьць тыя, хто выжылі.
На відэазапісах, якія распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках, бачны густы дым, людзей пераносяць на насілках і вязуць на машынах хуткай дапамогі.
Пратэсты ў ЗША выйшлі за межы Каліфорніі. Масавыя акцыі заплянаваныя на дзень народзінаў Трампа
https://smarturl.click/JnBgv
Дэманстранты сабраліся ўвечары 11 чэрвеня ў Сіетле, іх разганяла паліцыя, піша The Seattle Times.
Пратэстанты ў Сіетле выступалі супраць рэйдаў іміграцыйнай і мытнай паліцыі ЗША (ICE) і рашэньня Трампа ўвесьці войскі Нацыянальнай гвардыі ў Лос-Анджэлес. Дэманстранты паводзілі сябе нямірна, паліцыя разагнала натоўп.
На фота: пратэсты ў Сіетле, 11 чэрвеня 2025 году
Ці гатовы ПВК прыняць IT-спэцыялістаў, якія хочуць вярнуцца. Што расказала новая кіраўніца
https://smarturl.click/ReY5m
«Я скажу шчыра, што, круцячыся [...] у гэтым асяродзьдзі, казаць, што яны сапраўды нейкія людзі, якія ўвогуле ня могуць ацаніць перавагі радзімы, напэўна, гэта было б няправільна. Таму тут, напэўна, мова будзе ісьці пра тое, наколькі гэтыя людзі гатовыя, па-першае, працаваць на тых правілах і ўстаноўках, якія дае наша краіна, і наколькі мы са свайго боку прапануем рэжым, умовы, якія максымальна дазваляюць ім задаволіць свае амбіцыі. Таму тут такі двухбаковы рух», — сказала ў інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь 1» Ганна Рабава, якую 29 траўня прызначылі на пасаду Начальніца сакратарыяту назіральнай рады Парку высокіх тэхналёгій.
Пры гэтым яна дадала, што ня думае, што «ёсьць нейкія забароны, калі няма нейкіх наўпрост жорсткіх абмежаваньняў для вяртаньня».
На фота: Парк высокіх тэхналёгій. Архіў
Галоўчанка расказаў пра ўстойлівасьць беларускага рубля і «іржавы друкаваны станок»
https://smarturl.click/6WvOZ
Старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Раман Галоўчанка заявіў аб умацаваньні беларускага рубля.
Паводле яго, Нацыянальны банк супольна з урадам пасьлядоўна «адвязваюць» ад замежнай валюты падаткі, арэндную плату, тарыфы і скарачаюць яе выкарыстаньне ва ўнутраных разьліках.
«Грамадзяне стабільна прадаюць замежную валюту, аддаючы перавагу захоўваць сродкі на рублёвых укладах у банках. Як вынік, нягледзячы на ваганьні сусьветных валют, наш унутраны валютны рынак збалянсаваны. Напрыклад, за першыя пяць месяцаў 2025-га беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША на 13,7 %, пры гэтым некалькі паслабіўся да расейскага рубля — на 12,8 %», — паведаміў старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі.
На фота: Раман Галоўчанка, архіў
Ужо сёньня: Сусьветны дзень барацьбы зь дзіцячай працай
12 чэрвеня 2002 году Міжнародная арганізацыя працы ўпершыню правяла Сусьветны дзень барацьбы зь дзіцячай працай.
Паводле зьвестак ААН, сёньня 160 мільёнаў дзяцей па-ранейшаму занятыя ў сфэры дзіцячай працы — гэта амаль кожнае 10-е дзіця ў сьвеце.
9% усіх дзяцей у краінах з даходам ніжэйшым за сярэдні і 7% усіх дзяцей у краінах з даходам вышэйшым за сярэдні ўцягнутыя ў дзіцячую працу.
Больш падзей 12 чэрвеня ў гісторыі Беларусі і сьвету — па спасылцы:
https://smarturl.click/134eD
За адсутнасьць у крамах бульбы і цыбулі — адміністрацыйная адказнасьць
https://smarturl.click/nVlLA
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 232, каб вырашыць праблему зь недахопам садавіны і гародніны ў крамах, асабліва ў міжсэзоньне.
Забесьпячэньне крамаў прадукцыяй з палёў і садоў цяпер ня права, а абавязак пастаўшчыкоў. А мець гэтую прадукцыю на паліцах — абавязак крамаў.
Палітзьняволенай Вікторыі Кульшы зноў прысудзілі год зьняволеньня
https://smarturl.click/zd64n
Вікторыю Кульшу чацьвёрты раз судзілі па 411 артыкуле Крымінальнага кодэксу за «злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі папраўчай установы». Суд над палітзьняволенай адбыўся ў Сьветлагорску 11 чэрвеня.
Жанчыне прысудзілі яшчэ год зьняволеньня ў дадатак да першага тэрміну ў 2,5 году, які яна атрымала ў 2021 годзе, і 3 гадам, атрыманым пазьней.
🇮🇷 Улады абвінавацілі сабачнікаў у «падрыве іранскага ладу жыцьця». Чым не дагадзілі сабакі?
https://smarturl.click/oVlwO
Іранскія ўлады распаўсюдзілі забарону на выгул сабак у грамадзкіх месцах са сталіцы Тэгерану як мінімум на 18 гарадоў па ўсёй краіне, уключаючы буйныя гарадзкія цэнтры.
Валоданьне сабакамі і шпацыр зь імі доўгі час былі прадметам спрэчак у Іране, асабліва пасьля Ісламскай рэвалюцыі 1979 году. Многія рэлігійныя аўтарытэты лічаць сабак «нячыстымі» і сымбалем заходняга культурнага ўплыву.
#rfe_rl
«Беларусы працуюць больш за эўрапейцаў». Чаму Лукашэнка зноў гаворыць аб працоўных мігрантах?
https://smarturl.click/DYed3
Эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі, аўтар праекту «Оптимум» на YouTube-канале «Белорусы и рынок», разважае, ці паедуць працоўныя мігранты ў Беларусь, і тлумачыць, чаму словы Лукашэнкі аб прадукцыйнасьці працы беларусаў — недарэчнасьць.
На фота: праца на будоўлі ў Менску, архіў
Галоўнае за 12 чэрвеня на Радыё Свабода ❤️
📌«За найменшыя кантакты паміж сабой кідаюць у ШЫЗА», — былы вязень пра новы ціск на палітычных
📌Ці гатовы ПВТ прыняць IT-спэцыялістаў, якія хочуць вярнуцца. Што расказала новая кіраўніца
📌5 гадоў без камэнтароў і лайкаў. Як і чаму ў Беларусі за адзін месяц 2020 году арыштавалі большасьць вядомых блогераў
📌Эўразьвяз уводзіць новыя мыты на ўгнаеньні зь Беларусі і Расеі
📌У Беларусі адбыўся чарговы этап вялікага абмену паміж Украінай і Расеяй. Беларусаў сярод палонных не было
📌Пачынаюцца суды ў справе «Беларускага Гаюна» — «Вясна»
📌Агенцтвы: у авіякатастрофе ў Індыі выжыў адзін пасажыр
Пачынаюцца суды па справе «Беларускага Гаюна» — «Вясна»
https://smarturl.click/qBbx9
Праваабаронцам вядома пра як мінімум 20 фігурантаў «справы Гаюна», якіх зьмясьцілі пад варту. Нагодай для затрыманьняў сталі дасланыя вясной 2022 году ў «Беларускі Гаюн» фота і відэа з расейскімі вайскоўцамі і тэхнікай.
У Польшчы пасьля рашэньня Вярхоўнага суду можа адбыцца пералік галасоў на прэзыдэнцкіх выбарах
https://smarturl.click/OLe1o
Вярхоўны суд Польшчы дазволіў пералік галасоў, пададзеных у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў. Мова ідзе пра трынаццаць выбарчых камісіяў, дзе былі выяўлены парушэньні пры падліку галасоў.
«За найменшыя кантакты паміж сабой кідаюць у ШЫЗА», — былы вязень пра новы ціск на палітычных
https://smarturl.click/3Q1vX
Былы вязень папраўчай калёніі № 15, якая знаходзіцца пад Магілёвам, па вызваленьні распавёў, як тамтэйшая адміністрацыя ставіцца да вязьняў, асуджаных па палітычных артыкулах.
Паводле крыніцы, ціск на вязьняў, якія носяць на вопратцы жоўтыя біркі «схільных да экстрэмізму» апошнім часам зноў павялічыўся.
Эўразьвяз уводзіць новыя пошліны на ўгнаеньні зь Беларусі і Расеі
https://smarturl.click/6WvnE
Рада Эўразьвязу прыняла пастанову, якая пашырыла тарыфы на сельскагаспадарчую прадукцыю і на некаторыя ўгнаеньні з Расеі і Беларусі, якія яшчэ не абкладаліся дадатковым мытам.
«Мэта — паменшыць залежнасьць ЭЗ ад гэтага імпарту, а таксама скараціць прыбыткі Расеі ад экспарту, тым самым абмяжоўваючы яе здольнасьць фінансаваць сваю агрэсіўную вайну супраць Украіны», — гаворыцца ў прэс-рэлізе Эўрапейскай рады.
Павышэньне тарыфаў на ўгнаеньні будзе адбывацца паступова, на працягу пераходнага пэрыяду тры гады.
На фота: Беларуськалій, Салігорск. Архіў
Лукашэнка пра нацыянальную ідэю: «Можа, яна і ёсьць... Але я не адчуваю»
https://smarturl.click/e06XY
А галоўным органам у сваёй адміністрацыі дзеля падбору кадраў ён лічыць «шчупальцы».
Аляксандар Лукашэнка правёў нараду з кіраўніцтвам сваёй адміністрацыі, якую назвай «палітычным штабам і кантралюючым органам».
На фота: Аляксандар Лукашэнка, архіў
Cамалёт зь дзясяткамі людзей на борце ўпаў на жылы раён у Індыі
Лайнэр авіякампаніі Air India, які ляцеў у Лёндан, разьбіўся ў жылым раёне горада Ахмэдабад побач з аэрапортам, перадае Reuters. Па зьвестках мясцовых тэлеканалаў, самалёт упаў на ўзьлёце. На борце было, паводле розных зьвестак, ад 130 да 240 чалавек.
Пра колькасьць ахвяр і пацярпелых не паведамляецца, але пішуць, што ёсьць тыя, хто выжылі.
На відэазапісах, якія распаўсюджваюцца ў сацсетках, бачны густы дым, публікуюцца кадры, на якіх людзей пераносяць на насілках і вязуць на машынах хуткай дапамогі.
5 гадоў без камэнтароў і лайкаў. Як і чаму ў Беларусі за адзін месяц 2020 году арыштавалі большасьць вядомых блогераў
https://smarturl.click/j74ZZ
Роўна пяць гадоў таму менш чым за месяц — з 29 траўня па 25 чэрвеня 2020 году — у Беларусі затрымалі дзясятак папулярных блогераў.
Арышты блогераў ішлі і пасьля выбараў. Бальшыні іх прысудзілі вялікія тэрміны зьняволеньня: ад 13 да 18 гадоў. Выйсьці на волю пашанцавала лічаным адзінкам: Аляксандру Кабанаву, Сяргею Пятрухіну, Вадзіму Ермашуку, якія цалкам адбылі па 3 гады калёніі. А таксама Вользе Такарчук — яна адседзела 1,5 году.
Узгадваем падзеі тых часоў разам з мэдыяэкспэртам і адным з арыштаваных.
На фота: судовы працэс па справе Сяргея Ціханоўскага, Уладзімера Цыгановіча, Ігара Лосіка і іншых. Архіў
Мытнікі папярэджваюць пра большыя, чым звычайна, чэргі на літоўска-беларускай мяжы
https://smarturl.click/xVdlO
Рух транспарту праз пункт пропуску «Беняконі» можа быць больш складаным 12 і 13 чэрвеня, папярэджвае Дзяржаўны мытны камітэт.
«12 і 13 чэрвеня ў пункце пропуску „Беняконі“ на беларуска-літоўскай мяжы будуць праводзіцца працы па фрэзэраваньні асфальтабэтоннага пакрыцьця. Правядзеньне рамонтных работ можа адбіцца на цяжкасьці руху транспартных сродкаў праз гэты пункт пропуску», — гаворыцца ў паведамленьні.
Мытнікі просяць улічваць гэтую інфармацыю пры плянаваньні перасячэньня беларуска-літоўскай мяжы.
На фота: памежны пераход зь Літвой, ілюстрацыя
Расея не спыняе атакі па Харкаве, у ААН паведамілі аб павелічэньні ахвяр расейскіх абстрэлаў
https://smarturl.click/7vE9y
У Харкаве пасьля чарговай ночы расейскіх абстрэлаў пацярпелі сама меней 12 чалавек, у тым 4 дзяцей.
«Пад абстрэлы трапілі жылыя раёны, навучальныя ўстановы, дзіцячыя садкі, інфраструктура. Пашкоджаныя дзясяткі аўтамабіляў, выбітыя шыбы ў школах і жылых дамах. Адбываліся пажары на тэрыторыях жылых дамоў і адукацыйных устаноў. У некаторых выпадках аскепкі падалі наўпрост каля дзіцячых пляцовак. Адзін з удараў пашкодзіў ліфтавую шахту шматпавярховіка, іншы зьнішчыў частку нежылога памяшканьня і прыпынак грамадзкага транспарту», — паведаміў мэр Харкава Ігар Церахаў.
Паводле маніторынгавай місіі ААН, за першыя пяць месяцаў 2025 году колькасьць загінулых і параненых сярод грамадзянскага насельніцтва Ўкраіны ў выніку расейскіх абстрэлаў на 50 адсоткаў перавысіла аналягічны паказьнік за той самы пэрыяд 2024 году.
На фота: наступствы расейскіх абстрэлаў Харкава 11 чэрвеня 2025 году
Галоўнае за 11 чэрвеня на Радыё Свабода ❤️
🔖 Больш за 50 эўра за 180 км дарогі. Чаму растуць цэны на аўтобусныя квіткі зь Менску ў Вільню
🔖 У Беларусі яшчэ больш як 30 рэсурсаў дадалі ў сьпіс экстрэмісцкіх. А колькі там усяго?
🔖 Палітзьняволенай Вікторыі Кульшы зноў прысудзілі год зьняволеньня
🔖 У Беларусі з 1 верасьня спыняць усе прыватныя адукацыйныя праграмы ў дашкольных установах
🔖 Чаму не працуюць пастановачныя пакаяньні школьнікаў? Адказваюць гісторык, псыхоляг і пэдагог. ВІДЭА
🔖 У Беларусі дазволілі будаваць аб’екты ў абыход зацьверджаных генэральных плянаў гарадоў
🔖 «Беларусы працуюць больш за эўрапейцаў». Чаму Лукашэнка зноў гаворыць аб працоўных мігрантах?
🔖 Чаму на «Беларусьфільме» «кіна ня будзе». Тлумачыць Валер Карбалевіч
🔖 У Беларусі стала значна менш станцый хуткай дапамогі і шпіталяў
📹 Чаму не працуюць пастановачныя пакаяньні школьнікаў? Адказваюць гісторык, псыхоляг і пэдагог
https://smarturl.click/0BpYn
«Мне здаецца, гэта такая гістэрычная, псыхапатычная рэакцыя на любую форму нонканфармізму. Усё, што не патрапляе пад шаблён, пад стандарт, яно становіцца нагодай для пакараньня, для ўжываньня гвалту», — кажа кандыдат гістарычных навук Павал Церашковіч.
«Гэта публічнае прыніжэньне», — кажа псыхоляг Ганна Матуляк. Гэта форма, якая ніколі не прыводзіць да пераасэнсаваньня свайго ўчынку, чаго б хацелася ўладам.
«Страх і запужваньне на дзяцей дзейнічаюць адваротным чынам. Яны ператвараюць гэта ў такую своеасаблівую гульню, каб абараніць сваю псыхіку ад ціску», — кажа настаўніца Тацяна Крапіневіч.
У Беларусі яшчэ 31 рэсурс дадалі ў сьпіс экстрэмісцкіх
https://smarturl.click/vdY7E
Сабралі з гэтай нагоды хуткую статыстыку з гэтага фаліянту.
• 1700 старонак
• 18 тысяч абзацаў
• Больш за 4300 фраз «рашэньне суду»
• Telegram — амаль 2200 згадак.
• Instagram — больш за 1770.
• TikTok — 1100.
• Facebook — больш за 960.
• YouTube — амаль 900.
• vk.com— амаль 670.
• ok.ru — больш за 320.
• twitter + x.com — амаль 300.
• Агулам згадана інтэрнэт-адрасоў — больш за 5800.
Чаму на «Беларусьфільме» «кіна ня будзе»
https://smarturl.click/j74Oq
Лукашэнка ставіць перад кінэматографам супярэчлівыя, а таму невыканальныя задачы. З аднаго боку, ён патрабуе акупнасьці фільмаў. А зь іншага боку – настойвае: «галоўнае, каб ідэалягічна вы правільна выбудоўвалі». Але пралукашэнкаўскі ідэалягічны прадукт паводле вызначэньня ня можа быць запатрабаваны на рынку кінапрадукцыі. Аналіз Валера Карбалевіча.
Фота ілюстрацыйнае
Расея перадала Ўкраіне целы 1212 загінулых вайскоўцаў
https://smarturl.click/VRvb0
У Каардынацыйным штабе Ўкраіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалонным паведамілі аб рэпатрыяцыі 1212 вайскоўцаў, якія загінулі ў баях з расейцамі на тэрыторыі Курскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запароскай і Херсонскай вобласьцяў.
Як адзначаецца ў паведамленьні, перадачы цел з Расеі спрыяў Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа.
Расейскія ўлады пакуль нічога не паведамляюць аб вяртаньні целаў сваіх загінулых вайскоўцаў.
За некалькі дзён да перадачы цел загінулых Расея абвінаваціла Ўкраіну ў зрыве абмену і адмове прымаць целы загінулых вайскоўцаў. У гэтую інфармацыйную кампанію уключыўся і міністар замежных спраў Беларусі.
Фота ілюстрацыйнае.