14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
ЗША будуць працаваць зь дзейнымі лідэрамі Вэнэсуэлы, калі яны прымуць «правільнае рашэньне» — дзяржсакратар Рубіё
https://smarturl.click/8paZ2
«Я ведаю адно: калі яны ня прымуць правільнае рашэньне, у Злучаных Штатаў застанецца мноства рычагоў уплыву», — дадаў ён.
На здымку, апублікаваным у акаўнце прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Truth Social 3 студзеня, дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф, Дональд Трамп і дзяржсакратар Марка Рубіё назіраюць у жывым эфіры за місяй амэрыканскіх вайскоўцаў у Вэнэсуэле (US President Donald Trump's TRUTH Social account / AFP)
Лінкявічус: «Не бывае добрых і дрэнных дыктатараў. Бываюць яшчэ не асуджаныя дыктатары»
https://smarturl.click/0B737
Знаны літоўскі палітык, былы пасол у Беларусі і былы міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, выказаўся пра захоп войскамі ЗША кіраўніка Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуры.
«Я зь нецярплівасьцю чакаю, калі да гэтага сьпісу нарэшце далучацца дыктатары Расеі і Беларусі», — напісаў ён у Фэйсбуку.Читать полностью…
Ва Ўкраіне новыя ахвяры расейскіх абстрэлаў мірных паселішчаў. У Маскве заявілі пра адбітую атаку дронаў
https://smarturl.click/ReXaD
• На Херсоншчыне ад расейскіх абстрэлаў загінулі два чалавекі і яшчэ двое атрымалі раненьні
• У Запароскай і Данецкай абласьцях за содні было амаль 2 тысячы абстрэлаў дзясяткаў населеных пунктаў
• У Харкаве на месцы ўдару РФ знайшлі фрагмэнты цела яшчэ аднаго чалавека
• Бесьпілётнікі атакавалі расейскую сталіцу
Вялікая Брытанія і Францыя нанесьлі супольны ўдар па меркаваным складзе зброі «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі
https://smarturl.click/dwoOE
Тунэлі да падземнага аб’екту атакавалі кіраванымі бомбамі. Каб даляцець да цэлі, вайсковыя самалёты дазапраўляліся ў паветры ўначы (фота з допісу Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ў X).
«Можа, так і трэба». Як штучны інтэлект замяняе «жывы» кантэнт у сацыяльных сетках
https://smarturl.click/aR65J
Больш за 20% відэа для новых карыстальнікаў YouTube — гэта нізкаякасны кантэнт ад штучнага інтэлекту.
Разьбіраемся, як набірае абароты кантэнт ад ШІ і ці зможа ён пацясьніць людзей на прасторах сацсетах.
Прэзыдэнт ЗША расказаў, хто цяпер будзе кіраваць Вэнэсуэлай, і паказаў затрыманага Мадура
https://smarturl.click/E1E2L
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп апублікаваў першы здымак, на якім, паводле яго, затрыманы прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура.
Гэты здымак Трамп разьмясьціў у realDonaldTrump/posts/115832088990838303">сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social. На ім Мадура стаіць у спартовым гарнітуры з завязанымі вачыма і ў навушніках.
«Нікаляс Мадура на борце амэрыканскага вайсковага карабля Iwo Jima», — напісаў Трамп.
«Такім чынам, мы будзем кіраваць краінай да таго часу, пакуль ня зможам зрабіць бясьпечны, належны і разумны пераход улады, і ён павінен быць разумным, бо гэта тое, чаго мы хочам. Мы хочам міру, свабоды і справядлівасьці для выдатнага народу Вэнэсуэлы», — працытавала Трампа агенцтва.Читать полностью…
Што адбываецца ў Вэнэсуэле пасьля ўдару ЗША па Каракасе і затрыманьня Мадура
Амэрыканская апэрацыя супраць Вэнэсуэлы працягвалася ўсяго 30 хвілін, але пацьверджанай інфармацыі пра падзеі ў Каракасе доўгі час не было.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп толькі празь некалькі гадзін паведаміў аб «бліскучай апэрацыі» у Вэнэсуэле і затрыманьні яе лідэра Нікаляса Мадура.
Тады ж пачалі зьяўляцца і першыя здымкі. На іх рэпартэры агенцтваў Reuters, AFP і іншых міжнародных кампаніяў зафіксавалі, як жыхары Каракасу пасьля заканчэньня ўдараў стаяць у чэргах па прадукты і лекі.
У некалькіх краінах, прыкладам, у Гішпаніі, Чылі, дзе жывуць шмат грамадзян Вэнэсуэлы, што ўцяклі з сваёй краіны ад перасьледу, яны выйшлі на вуліцы, каб разам парадавацца затрыманьню Мадуры.
У іншых краінах — Вялікай Брытаніі, Турэччыне, Аўстрыі — прадстаўнікі левых палітычных сілаў выйшлі з пратэстам супраць дзеяньняў ЗША ў Вэнэсуэле.
Мытнікі сканфіскавалі дрон у ўкраінкі пры спробе яго ўвезьці ў Беларусь. Сьцьвярджаюць, што яе пакаралі штрафам
https://smarturl.click/lA7Zm
У Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі паведамілі, што ў 2025 годзе берасьцейскія мытнікі папярэдзілі больш за 30 спробаў незаконнага перамяшчэньне праз беларуска-польскую мяжу фізычнымі асобамі цывільных бесьпілётных апаратаў і авіямадэляў.
«Ва ўсіх выпадках датычна такіх грамадзян ужылі меры адміністрацыйнага спагнаньня ў выглядзе штрафу з канфіскацыяй тавараў, якія незаконна перамяшчаліся», — паведамілі ў мытным камітэце.
Літва яшчэ на паўтара гады прадоўжыць нацыянальныя санкцыі супраць грамадзян Беларусі
https://smarturl.click/oVo8W
МЗС Літвы прапанавала Сейму прадоўжыць нацыянальныя санкцыі, уведзеныя супраць грамадзян Беларусі і Расеі пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.
«Мы прапануем прадоўжыць тэрмін дзеяньня закону і абмежаваньняў не на адзін год, а да 31 сьнежня 2027 году. Такая прапанова не супярэчыць прынцыпу прапарцыйнасьці і таму факту, што абмежаваньні зьяўляюцца часовымі і падлягаюць перагляду», — адзначаецца ў тлумачальнай запісцы да адпаведнага праекту закону, паведаміла выданьне LRT.
Дагэтуль парлямэнт Літвы працягваў абмежаваньні на адзін год. Тэрмін іх дзеяньня мусіў скончыцца сёлета 2 траўня.
У МЗС Літвы сьцьвярджаюць, што працяг дзеяньня закону забясьпечыць Літве магчымасьць у сувязі з вайной Расеі супраць Украіны дадаткова, разам з санкцыямі Эўразьвязу, выкарыстоўваць на нацыянальным узроўні абмежаваньні датычна краін-агрэсарак у якасьці інструмэнту замежнай палітыкі.
«Тата прыйшоў!»
Як толькі Павал Мажэйка трапіў у СІЗА, ён вырашыў, што не змарнуе ніводнага дня, каб быць актыўным і патрэбным сваім дзецям. Праз паўтара месяца пасьля затрыманьня, 14 кастрычніка 2022 году, ён напісаў першы ліст дачцэ і прапанаваў ёй весьці сваю перапіску і абмяркоўваць розныя цікавосткі з жыцьця.
Асобна Павал пісаў лісты да 3-гадовага сына Юркі.
Як паведаміла агенцтва Reuters, урад Вэнэсуэлы ня ведае цяперашняга месца знаходжаньня Нікаляса Мадуры (на фота) і ягонай жонкі.
Читать полностью…
Трамп заявіў аб затрыманьні лідэра Вэнэсуэлы Мадуры
https://smarturl.click/aR6VJ
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што амэрыканскія войскі захапілі лідэра Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуру пасьля нанясеньня «маштабнага ўдару» па гэтай паўднёваамэрыканскай краіне.
«Злучаныя Штаты Амэрыкі пасьпяхова правялі маштабны ўдар па Вэнэсуэле і яе лідэру, прэзыдэнце Нікалясу Мадуры, які разам зь яго жонкай быў захоплены ў палон і вывезены з краіны», — напісаў Дональд Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social.
Прэзыдэнт ЗША паабяцаў пазьней правесьці прэсавую канфэрэнцыю.
У сталіцы Вэнэсуэлы адбылася сэрыя выбухаў. Частка Каракаса засталася без сьвятла
https://smarturl.click/zdAL8
Выбухі адбыліся пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, які разгарнуў вайскова-марскія сілы ў Карыбскім басэйне, заявіў пра магчымасьць наземных удараў па Вэнэсуэле.
Як паведаміла агенцтва AFP, выбухі суправаджаліся гукамі, падобнымі на пралёты самалётаў.
Шэраг іншых СМІ паведамляюць, што вайсковыя сілы ЗША нібыта пачалі наземную апэрацыю ў Каракасе.
Канал NTN24 Venezuela апублікаваў некалькі відэазапісаў у момант выбухаў. У подпісе да аднаго зь іх паведамляецца аб атацы на авіябазу Ла Карлота ў Каракасе.
На фота: на месцы выбуху ў Каракасе раніцай 3 студзеня 2026 году, скрын з запісу, атрыманага агенцтвам Reuters
Што адбудзецца з дэмакратычнымі сіламі ў 2026 годзе? Прагнозы Карбалевіча і Цыганкова
https://smarturl.click/xVaOZ
Палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў адказалі на пытаньне пра будучыню дэмакратычных сілаў у навагоднім выпуску праграмы «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам».
У 2025 годзе на волю па памілаваньні выйшлі шэраг буйных грамадзкіх і палітычных постацяў — Сяргей Ціханоўскі, Марыя Калесьнікава, Віктар Бабарыка, Павал Севярынец, Ўладзімер Мацкевіч, Аляксандар Фядута. На травень 2026 году прызначаныя выбары ў Каардынацыйную раду новага скліканьня. Якіх зьменаў можна чакаць у дэмакратычных сілах у 2026 годзе?
Фота ілюстрацыйнае
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 2 студзеня
Андрэй Стрыжак зьбірае каманду і запускае новую дабрачынную ініцыятыву
Як камунальнікі змагаюцца з наступствамі сьнегападу ў Менску
Cупраць сьвятара Аляксандра Кухты ў Беларусі завялі крымінальную справу
Офіс Уладзіміра Зяленскага ўзначаліў кіраўнік украінскай выведкі. Ён асабіста сустракаў палітвязьняў зь Беларусі
Маці Кацярыны Ваданосавай памерла
Вайна, рубель, санкцыі, палітвязьні. Вялікае апытаньне Свабоды пра 2026 год
«Палітыка зь Юрыем Дракахрустам». Чаго чакаць у 2026 годзе: прагнозы аглядальнікаў Свабоды
Паслабленьне санкцый МАК, футбольны клюб дыяспары, мэдаль Жодзік. Вынікі 2025 году для беларускага спорту
Не гуляйце ў гульні з Трампам. Карбалевіч — пра вэнэсуэльскі ўрок для Лукашэнкі
Зусім нядаўна Аляксандар Лукашэнка радасна анансаваў хуткую сустрэчу з Дональдам Трампам. Аднак цяпер, можна меркаваць, ён калі і чакае такой сустрэчы, то зь вялікай асьцярогай і падазрэньнем. Перад вачыма стаіць выява затрыманага кіраўніка Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура, якога ў кайданках вядуць у амэрыканскі турэмны ізалятар.
Чытаць цалкам аналіз палітычнага аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча: https://smarturl.click/j7o5d
NYT: ня менш за 40 чалавек загінулі ў выніку апэрацыі ЗША ў Вэнэсуэле
https://smarturl.click/E1EL4
Пра гэта The New York Times напісала з спасылкай на высокапастаўленага вэнэсуэльскага чыноўніка.
У апэрацыі ўдзельнічалі 150 амэрыканскіх самалётаў для задушэньня сродкаў супрацьпаветранай абароны. Як піша NYT, уся апэрацыя заняла 2 гадзіны 20 хвілін.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ніводзін амэрыканскі вайсковец не загінуў, але ёсьць некалькі параненых.
Ці сустрэнуцца сёлета Лукашэнка і Трамп?
https://smarturl.click/vdxQQ
У 2025 годзе прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп тэлефанаваў Лукашэнку, называў «глыбокапаважаным прэзыдэнтам Беларусі», адбываліся рэгулярныя і плённыя беларуска-амэрыканскія перамовы. Ці будзе ў 2026 годзе працяг гэтай палітыкі дыялёгу і прызнаньня?
Прагназуюць Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Усе палітычныя прагнозы аналітыкаў на 2026-ы глядзіце на YouTube.
Нікаляса Мадура зьмясьцілі ў цэнтар строгага рэжыму ўтрыманьня ў нью-ёрскім раёне Бруклін
https://smarturl.click/GgzxV
Што кажуць саюзьнікі і праціўнікі ЗША пра амэрыканскую вайсковую апэрацыю ў Вэнэсуэле?
#rfe_rl
Ужо сёньня: Дзень народзінаў Юрыя Захаранкі
https://smarturl.click/4Ova1
4 студзеня 1952 году нарадзіўся Юры Захаранка, беларускі палітычны дзеяч, былы міністар унутраных справаў Беларусі. Ён зьнік у 1999 годзе. Пазьней зьявіліся сьведчаньні пра датычнасьць ўладаў да яго выкраданьня і забойства.
Гэты дзень у гісторыі
1591 — Слонім атрымаў герб.
1925 — У Менску прайшоў І-ы Ўсебеларускі зьезд настаўнікаў.
1948 — М’янма атрымала незалежнасьць ад Вялікай Брытаніі.
1964 — Пачаўся візыт папы Паўла VI на Сьвятую зямлю; ён стаў першым папам, які наведаў Ерусалім.
2004 — Прэзыдэнтам Грузіі стаў лідэр «Рэвалюцыі ружаў» Міхэіл Саакашвілі.
2022 — звольнілі з пасады Алену Ляшковіч, дырэктарку музэя Янкі Купалы, за тое, што адмовілася звальняць супрацоўнікаў з палітычных матываў.
У гэты дзень нарадзіліся:
Мікалай Радзівіл Чорны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ; Ісак Ньютан, ангельскі фізык, матэматык і астраном; Яўхім Храптовіч, грамадзкі, палітычны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, публіцыст, паэт і перакладчык; Ядвігін Ш.
Галоўнае за 3 студзеня
📌У сталіцы Вэнэсуэлы адбылася сэрыя выбухаў. Улады абвінавацілі ЗША ў агрэсіі і заклікалі грамадзян да мабілізацыі
📌Трамп заявіў аб затрыманьні лідэра Вэнэсуэлы Мадура, а апэрацыю войскаў ЗША ў Каракасе назваў «бліскучай»
📌У ЭЗ заклікалі паважаць міжнароднае права, Расея і Беларусь катэгарычна асудзілі. Рэакцыя на падзеі ў Вэнэсуэле
📌Што адбываецца ў Вэнэсуэле і за яе межамі пасьля ўдару ЗША па Каракасе і затрыманьня Мадура. ФОТА
📌 У Менску заявілі, што амбасада ў Каракасе працуе «ў штатным рэжыме», інфармацыі аб пацярпелых беларусах няма
📌Ціханоўская выказалася аб падзеях у Вэнэсуэле: «Дыктатары ня вечныя»
📌Што адбудзецца з дэмакратычнымі сіламі ў 2026 годзе? Прагнозы Карбалевіча і Цыганкова
📌За кратамі, але побач: гісторыя турэмнага бацькоўства Паўла Мажэйкі
📌Стала вядома аб памілаваньні найлепшага футбаліста Беларусі, асуджанага на «хімію» за ўдзел у пратэстах
Стала вядома аб памілаваньні найлепшага футбаліста Беларусі, асуджанага на «хімію» за ўдзел у пратэстах
https://smarturl.click/7vz0l
Футбалісту мазырскай «Славіі» Андрэю Салаўю і ягонай жонцы Аксане ў канцы 2024 году прысудзілі па два гады «хатняй хіміі» паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі за фота з пратэстаў 2020 году.
Як паведаміла выданьне by.tribuna.com, нягледзячы на на прысуд і ўключэньне ў сьпіс «экстрэмістаў», Салавей працягваў гуляць за клюб з Мазыра — з гэтым яму дапамаглі галоўны трэнэр каманды і кіраўнік Мазырскага НПЗ. Але ён мусіў праходзіць праз міліцэйскія праверкі і інфармаваць аб ад’ездах на гасьцявыя матчы і вяртаньнях пасьля іх.
Згодна зь інфармацыяй выданьня, Аляксандар Лукашэнка памілаваў Андрэя Салаўя і ягоную жонку Аксану ў 2025 годзе.
У праваабарончым цэнтры «Вясна» мяркуюць, што гэта адбылося напярэдадні так званага Дня народнага адзінства 17 верасьня. Тады былі памілаваныя 25 чалавек, «асуджаных, у тым ліку, за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці».
Ціханоўская выказалася аб падзеях у Вэнэсуэле: «Дыктатары ня вечныя»
https://smarturl.click/Y32EM
Сьвятлана Ціханоўская выказала спадзяваньне, што цяперашнія падзеі ў Вэнэсуэле прынясуць вэнэсуэльцам справядлівасьць, свабоду і вяршэнства закону.
«Сёньня маё сэрца з народам Вэнэсуэлы», — напісала Сьвятлана Ціханоўская на сваёй старонцы на плятформе Х.
«Я спадзяюся, што нядаўнія падзеі прынясуць справядлівасьць, свабоду і вяршэнства закону, якія вэнэсуэльцы даўно заслужылі і за якія адважна змагаліся. Дыктатары ня вечныя — і сёньня, падобна, нелегітымны Лукашэнка страціў яшчэ аднаго блізкага сябра», — падкрэсьліла яна.Читать полностью…
У Менску заявілі, што амбасада ў Каракасе працуе «ў штатным рэжыме», інфармацыі аб пацярпелых беларусах няма
https://smarturl.click/JnA47
У Міністэрстве замежных спраў Беларусі разглядаюць «узброеную агрэсію» супраць Вэнэсуэлы як наўпроставую пагрозу міжнароднаму міру і бясьпецы.
«Беларускі бок заяўляе аб сваёй непахіснай падтрымцы законнага ўраду Вэнэсуэлы і далучаецца да закліку аб тэрміновым скліканьні Рады бясьпекі ААН, на якую ўскладзена галоўная адказнасьць за падтрыманьне міру», — адзначаецца ў заяве МЗС Беларусі.
У дакумэнце адзначаецца, што дыпляматычная місія Беларусі ў Каракасе працуе ў штатным рэжыме, яе пэрсанал у бясьпецы. «Вядзецца праца па маніторынгу сытуацыі з беларускімі грамадзянамі; інфармацыя аб экстрэмальных здарэньнях зь імі не паступала», — паведамілі ў МЗС Беларусі.
Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў патэлефанаваў кіраўніку замежнапалітычнага ведамства Вэнэсуэлы Івану Хілю і выказаў падтрымку вэнэсуэльскаму ўраду.
У ЭЗ заклікалі паважаць міжнароднае права, Расея і Беларусь катэгарычна асудзілі. Рэакцыя на падзеі ў Вэнэсуэле
https://smarturl.click/w4zOb
Раніцай 3 студзеня войскі ЗША нанесьлі ўдар па сталіцы Вэнэсуэлы Каракасе. Ад атакі пацярпелі цывільныя і вайсковыя аб’екты. Нафтавыя аб’екты не пацярпелі.
Празь некалькі гадзін пасьля ўдару прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб захопе ў палон вэнэсуэльскага лідэра Нікаляса Мадуры разам зь ягонай жонкай.
Свабода сабрала рэакцыю ў сьвеце на гэтыя падзеі.
На фота: Каракас у часе атакі ЗША раніцай 3 студзеня 2026 году
У Мурманскай вобласьці працягваюць пошукі зьніклай у моры беларускай турысткі
https://smarturl.click/VR2Yb
У Мурманскай вобласьці (Расея) працягваюць пошукі зьніклай грамадзянкі Беларусі 1968 году нараджэньня.
Як паведамілі ў амбасадзе Беларусі ў Расеі, 1 студзеня жанчыну зьнесла ў мора ў часе групавых заняткаў айс-флаацінгам у акваторыі ракі Тулома.
«На месцы здарэньня складаныя ўмовы надвор’я і нізкая тэмпэратура. Паводле апэратыўнай інфармацыі, на 20:00 2 студзеня 2026 году зьніклую грамадзянку ня выявілі. Пошукавую апэрацыю прадоўжаць», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.
Паводле зьвестак расейскіх СМІ, беларуску зьнесла ў мора ўвечары 1 студзеня. Паведамлялася, што яна «плавала ў гідракасьцюме разам з групай у акваторыі ракі Туломы» (упадае ў Барэнцава мора).
Сьледчы камітэт Мурманскай вобласьці завёў крымінальную справу паводле факту наданьня паслуг, якія не адпавядалі патрабаваньням бясьпекі.
На фота: Барэнцава мора, ілюстрацыя
За кратамі, але побач: гісторыя турэмнага бацькоўства Паўла Мажэйкі
https://smarturl.click/mBLZo
Палітвязень Павал Мажэйка правёў за кратамі тры гады. Увесь гэты час ён ані разу не сустрэўся з сваімі дзецьмі. Але зь першых дзён за кратамі бацька вырашыў, што не прапусьціць ані дня ў іх выхаваньні. Нават з турмы ён дыскутаваў зь імі, гуляў у гульні, гатаваў, меў штодзённыя рытуалы, а нават выдаваў для іх дзіцячы часопіс.
Калі Паўла Мажэйку затрымалі ў жніўні 2022 году, ягонай дачцэ Ніне было 11 год, а сыну Юрку — 3 гады. Сям’я жыла ў роднай Горадні, дзе Павал шмат гадоў займаўся грамадзка-палітычнай дзейнасьцю і кіраваў Цэнтрам гарадзкога жыцьця. Гэтая ўстанова стала адной з ключавых культурных прастораў гораду. Спачатку Паўла хацелі судзіць за выставу карцін Алеся Пушкіна, але ў выніку прысудзілі 6 гадоў турмы за «экстрэмізм».
На фота: Павал Мажэйка пасьля вызваленьня з турмы з сынам Юркам. 2025 год
Ужо сёньня: дзень нараджэньня Багдана Андрусышына (Данчыка)
3 студзеня 1958 году ў Нью-Ёрку нарадзіўся Багдан Андрусышын (Данчык), культавы сьпявак для беларусаў 90-х і журналіст, нашчадак айцоў-заснавальнікаў БНР братоў Луцкевічаў.
Таксама ў гэты дзень https://smarturl.click/5ZElo
1906 — у Менску пачала выдавацца расейская нацыяналістычная газэта «Минское слово».
1918 — створаны Выканкам Рады Ўсебеларускага Зьезду.
1925 — Бэніта Мусаліні распусьціў парлямэнт і прыняў тытул «дучэ» (правадыр).
1959 — Аляска была прызнаная 49-м штатам ЗША.
2021 — затрымалі актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк.
🌱 Нарадзіліся: Казімер Нарбут, Францішак Дзеружынскі, Міхал Башылаў, Фёдар Леантовiч, Соф’я Кавалеўская, Уладзімер Хадыка, Міхась Раманюк, Віктар Дашкевіч, Тадэвуш Кандрусевіч, Васіль Гігевіч.
Выведка Ўкраіны папярэдзіла аб верагоднай правакацыі Крамля «з чалавечымі ахвярамі» да Калядаў дзеля зрыву мірных перамоваў
Як паведамляе Служба зьнешняй выведкі Ўкраіны, месцам можа стаць «культавы будынак або іншы сымбалічны аб’ект у РФ або на часова акупаваных тэрыторыях», гаворыцца ў заяве ведамства. https://smarturl.click/E1EzV
«Пасьля так званага нападу на рэзыдэнцыю Пуціна мы фіксуем распаўсюджваньне Крамлём новай сфальсыфікаванай інфармацыі для падрыхтоўкі расейскай і замежнай аўдыторыі да далейшай эскаляцыі. Для фальсыфікацыі доказаў дачыненьня Ўкраіны плянуецца выкарыстоўваць фрагмэнты ўдарных БПЛА заходняй вытворчасьці для дастаўкі на месца правакацыі зь лініі баявога сутыкненьня».
Расея ўдарыла па жылым доме ў Харкаве: 19 параненых, у тым ліку немаўля
Расейскія войскі нанесьлі ўдар па пяціпавярховым жылым доме ў Кіеўскім раёне Харкава. Колькасьць параненых павялічылася да 19 чалавек, у тым ліку 6-месячнае дзіця, якому не патрэбна шпіталізацыя, паведаміў начальнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сынегубаў. https://smarturl.click/xVajZ
У выніку ўдару будынак цалкам разбураны, узьнік пажар. Таксама пашкоджаны вокны і фасады бліжэйшых будынкаў.