radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік памежнай аховы: Латвія — галоўная мэта гібрыднай вайны Беларусі

Латвія цяпер зьяўляецца галоўнай мэтай у гібрыднай вайне, якую вядзе Беларусь, заявіў начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунціс Пуятс. https://smarturl.click/WbR34

Паводле яго, з пачатку 2026 году латвійскія памежнікі спынілі каля 7600 спробаў незаконнага перасячэньня беларуска-латвійскай мяжы — значна больш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году.

Пуятс адзначыў, што перавозчыкі нелегальных мігрантаў сталі больш агрэсіўнымі, таму памежнікам даводзіцца выкарыстоўваць больш жорсткія мэтады. Ён заявіў пра неабходнасьць большай падтрымкі з боку ўзброеных сілаў Латвіі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

WSJ: былыя «вагнэраўцы» і сын Прыгожына стварылі наркаімпэрыю ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы

Былыя найміты ПВК «Вагнэр» разам з сынам заснавальніка групы Яўгена Прыгожына Паўлам стварылі нелегальны бізнэс у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, піша The Wall Street Journal са спасылкай на дасьледчыкаў і былых наймітаў. https://smarturl.click/8REVa

Асновай іх дзейнасьці стала кантрабанда трамадолу – моцнага абязбольвальнага прэпарату, які ў вялікіх дозах выкарыстоўваюць як наркатычны сродак. Паводле выданьня, структуры «Вагнэра» распаўсюджваюць таблеткі з павышанай дозай рэчыва.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША нанесьлі новыя ўдары па Іране пасьля закрыцьця Армускай пратокі

ЗША ў ноч на 12 ліпеня нанесьлі новую хвалю ўдараў па Іране пасьля таго, як Тэгеран абвясьціў пра закрыцьцё Армускай пратокі і атакаваў гандлёвы карабель пад сьцягам Кіпру. https://smarturl.click/kb61k

Паводле Цэнтральнага камандаваньня ЗША, былі атакаваныя каля 140 іранскіх вайсковых аб’ектаў, у тым ліку радыёлякацыйныя сыстэмы, склады ракет і дронаў, пускавыя ўстаноўкі і сродкі супрацьпаветранай абароны.

Эскаляцыя адбылася пасьля правалу перамоваў у Амане аб свабодзе навігацыі. ЗША і Іран абменьваюцца пагрозамі, што павышае рызыку пашырэньня канфлікту ў рэгіёне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр амэрыканскі сэнатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм. Яму быў 71 год

Грэм падтрымліваў дэмакратычныя перамены ў Беларусі, выступаў за Ўкраіну ў вайне з Расеяй і быў адным з найбольш вядомых рэспубліканцаў у Сэнаце ЗША.

Апошні раз ён наведаў Кіеў 10 ліпеня і сустрэўся з Уладзімірам Зяленскім. Лідэрка беларускіх дэмсілаў Сьвятлана Ціханоўская выказала спачуваньні, адзначыўшы яго «цьвёрдую прыхільнасьць свабодзе, дэмакратыі і бясьпецы ў нашым рэгіёне». https://smarturl.click/WbDZe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце эпоху і герояў паўстаньня Кастуся Каліноўскага? ТЭСТ

У ліпені 1863 году Кастусь Каліноўскі другі раз прыйшоў да кіраўніцтва паўстаньнем 1863–1864 гадоў і заставаўся яго лідэрам да канца. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце эпоху, герояў і рэаліі паўстаньня. https://smarturl.click/QEe6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень памяці гісторыка Ігната Даніловіча

12 ліпеня 1788 году памёр Ігнат Даніловіч, беларускі ўніяцкі і праваслаўны сьвятар, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, правазнаўца і гісторык. Падрыхтаваў першае навуковае выданьне Статуту ВКЛ 1529 году. Разам з прафэсарам Віленскага ўнівэрсытэту Міхалам Баброўскім у бібліятэцы Супрасьлеўскага манастыра адкрыў гэтак званы Літоўскі летапіс 1446 году.

Пра іншыя падзеі ў Беларусі і сьвеце 12 ліпеня можна пачытаць на сайце Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чалавек-эпоха, голас свабоды. Палітыкі, дыпляматы, літаратары віншуюць Уладзімера Някляева з 80-гадовым юбілеем: https://smarturl.click/DzWmm

11 ліпеня беларускі паэт, празаік і грамадзка-палітычны дзяяч, ляўрэат прафэсійных і дзяржаўных узнагародаў за літаратурную дзейнасьць Уладзімер Някляеў адзначае свой другі дзень нараджэньня: афіцыйна лічыцца, што ён нарадзіўся 9 ліпеня, а паводле вэрсіі ягонага бацькі — 11 ліпеня 1946 году.

З нагоды свайго 80-гадовага юбілею Ўладзімер Някляеў у гэты дзень праводзіць літаратурную вечарыну ў Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы (Ossolineum) ва Ўроцлаве.

Свабода паглядзела, як яго павіншавалі з днём нараджэньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэмакратычныя сілы Беларусі створаць працоўную групу ў пытаньнях бясьпекі: https://smarturl.click/kxkyo

У нарадзе ўзялі ўдзел Сьвятлана Ціханоўская, прадстаўнікі яе офісу, Аб'яднанага пераходнага кабінэту, Каардынацыйнай рады, арганізацыі BelPol і міжнароднай экспэртнай ініцыятывы iSANS.

Галоўная тэма: пытаньні, зьвязаныя з магчымай эскаляцыяй вакол Беларусі і аналіз сытуацыі ў сфэры рэгіянальнай бясьпекі.

Удзельнікі адзначылі шэраг прыкмет, якія могуць сьведчыць пра падрыхтоўку рэжыму Пуціна да чарговага этапу эскаляцыі. У сувязі з гэтым выказалі ацэнку, што існуе высокая імавернасьць уцягваньня тэрыторыі Беларусі і рэжыму Лукашэнкі ў гэты сцэнар.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску пасьля моцных дажджоў падтапіла некалькі вуліц. У Гомлі ратавалі машыну «хуткай дапамогі»:
https://smarturl.click/DzZz0

Белгідрамэт паведаміў аб моцных дажджах 11 ліпеня, якія прынёс цыклён «Бэрнадэт», што рухаецца з Балтыйскага мора.

У Менску падтапіла 6 вуліц, у Гомлі — тры. Пацярпелых няма

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Віцэ-прэзыдэнт CEPA: Расея, Кітай і Іран дзейнічаюць як нефармальны саюз: https://smarturl.click/nmBk4

Аўтарытарныя дзяржавы ўсё часьцей супрацоўнічаюць на ваенным, эканамічным і інфармацыйным франтах, нават без фармальнага альянсу, кажа амэрыканскі аналітык Крыстафэр Ўокер. Ён лічыць, што дэмакратыям патрэбна доўгатэрміновая стратэгія, каб супрацьстаяць гэтаму ўсё большаму супрацоўніцтву.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шантажаваў украінскіх валянтэраў, вайскоўцаў, палітыкаў. Украіна шукае беларуса, які займаўся «чорным піярам»: https://smarturl.click/GA2Ed

Грамадзяніну Беларусі Юрыю Захараву пагражае ад 7 да 12 гадоў зьняволеньня з поўнай канфіскацыяй маёмасьці. Суд ва Ўкраіне на патрабаваньне сьледчых арыштаваў некалькі крыптагаманцоў беларуса, на якія яму пералічвалі грошы за выдаленьне з інтэрнэту дыскрэдытацыйных публікацыяў пра вядомых украінцаў.

Свабода высьветліла дэталі дзейнасьці беларуса і абвінавачаньняў супраць яго.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія войскі атакавалі Кіеў, Адэскую і Запароскую вобласьці: https://smarturl.click/76mo7

Згодна з інфармацыяй апэратыўнага камандаваньня Паветраных сіл Украіны, расейскія войскі выкарысталі супраць мірных жыхароў 12 ракетамі і 121 дронам.

Сілы супрацьпаветранай абароны змаглі абясшкодзіць 2 ракеты і 11 бесьпілётнікаў. Іншыя ракеты і дроны пацэлілі па 11 лякацыях на поўначы, поўдні і ўсходзе Ўкраіны. Сама меней 2 чалавекі загінулі і 52 чалавекі параненыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На расейскіх аўтазапраўках — бойкі за бэнзін

Паліва рэзка стала дэфіцытам у большасьці рэгіёнаў Расеі. У краіне, вядомай велізарнымі запасамі нафты — чэргі і бойкі на запраўках. Усё гэта наступствы трапных удараў украінскіх вайскоўцаў па расейскіх энэргетычных аб'ектах з мэтай абрэзаць дастаўку паліва расейскім войскам у акупаваных рэгіёнах Украіны.

Што адбываецца цяпер, расказваем у нашым відэа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 10 ліпеня на Радыё Свабода

📌Што мог ведаць былы асабісты апэратар Лукашэнкі. Інга Хрушчова назвала, хто можа даць паказаньні пра выкраданьне Завадзкага

📌У Расеі павялічыўся лік пашкоджаных нафтавых аб’ектаў. Зяленскі пракамэнтаваў імпарт паліва зь Беларусі

📌Былы палітвязень і журналіст Ігар Карней застаўся за мяжой без легальных дакумэнтаў

📌Ад казак для дарослых да «Сьмерці прапагандыста». Расказваем пра дзесяць беларускіх кніжных навінак

📌Чаму вайны паміж Беларусьсю і Ўкраінай пакуль ня будзе. Тлумачыць Карбалевіч

📌Чалы: Лукашэнка перажывае велізарную адзіноту і ўсё больш губляе сувязь з рэальнасьцю

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму Лукашэнка запрашае ў Беларусь узбэцкіх працоўных мігрантаў?

Пасьля пакістанцаў — узбэкі. Што прымушае ўлады Беларусі ўсё часьцей гаварыць пра працоўную іміграцыю? Разьбіраемся ў відэа

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 12 ліпеня

«Канапа». Гліньнік — пра Ціханоўскую, Мельнікаву і Офіс дэмакратычных сілаў 

Чалы: Чаму Лукашэнка робіць стаўку на Ўзбэкістан 

Ці добра вы ведаеце эпоху і герояў паўстаньня Кастуся Каліноўскага? ТЭСТ 

ЗША нанесьлі новыя ўдары па Іране пасьля таго, як Тэгеран абвясьціў пра закрыцьцё Армускай пратокі 

Памёр амэрыканскі сэнатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм. Ён выступаў за дэмакратычныя перамены ў Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна атакавала НПЗ у Расеі, Расея ўдарыла па гарадах Украіны

Уначы 12 ліпеня ўкраінскія беспілотнікі атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у Сызрані Самарскай вобласьці Расеі. Таксама паведамляецца пра пашкоджаньне танкера ў Азоўскім моры і атакі на Растоўскую вобласьць. Расея заявіла пра зьнішчэньне 349 украінскіх дронаў. https://smarturl.click/zg2lA

Расейскія войскі ўначы атакавалі Ўкраіну 13 ракетамі і 115 беспілётнікамі. Загінулі людзі ў Крывым Рогу, Хэрсоне і Дніпрапятроўскай вобласьці. У Хэрсоне адзін чалавек загінуў, трое параненыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ангельшчына выйшла ў паўфінал Чэмпіянату сьвету ў футболе

Ангельшчына перамагла Нарвэгію 2:1 у чвэрцьфінале ЧС-2026 і згуляе ў паўфінале з Аргентынай.

Галоўным героем матчу стаў Джуд Бэлінгэм – ён забіў два галы. Гары Кейн і Эрлінг Голян галамі не адзначыліся. https://smarturl.click/YbdZA

У другім паўфінале сустрэнуцца Францыя і Гішпанія. Матчы пройдуць 14 і 15 ліпеня, фінал — 19 ліпеня ў Нью-Джэрзі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чалы: Чаму Лукашэнка робіць стаўку на Ўзбэкістан

https://www.youtube.com/watch?v=U9UQxH1bJbE

Эканамічны аглядальнік Сяргей Чалы ў эфіры «Піку Свабоды» пракамэнтаваў вынікі візыту ў Беларусь прэзыдэнта Ўзбэкістану Шаўката Мірзіёева. На яго думку, супрацоўніцтва з Ташкентам можа адкрыць для Менску новыя магчымасьці, але ня здольнае замяніць страчаныя рынкі Захаду. https://smarturl.click/LJvkM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Канапа». Станіслава Гліньнік пра Ціханоўскую, Мельнікаву і Офіс дэмакратычных сілаў

https://www.youtube.com/watch?v=JzydCiMV7DU

Ці сапраўды Сьвятланай Ціханоўскай нехта кіруе? Як выглядае праца яе офісу? Што вядома пра зьнікненьне Анжалікі Мельнікавай? Ці праўда, што офіс уплывае на гранты, і чаму Ціханоўская цяпер жыве ў Варшаве?

Пра гэта ў праекце «Канапа» гаворым з Станіславай Гліньнік — унучкай першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча і дарадцай Сьвятланы Ціханоўскай. Адно з самых адкрытых інтэрвію пра беларускія дэмакратычныя сілы за апошні час.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

11 ліпеня 2023 году ў рэанімацыі горадзенскага шпіталя пры нявысьветленых абставінах памёр палітзьняволены мастак Алесь Пушкін. Туды яго даставілі з Горадзенскай турмы. Алесю Пушкіну было 57 год, у яго засталіся жонка і двое дзяцей.

Паглядзіце, якім быў Алесь Пушкін у кароткай стужцы Радыё Свабода.

https://www.youtube.com/watch?v=-5NjjIyVHSQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 11 ліпеня

📌Лукашэнка абавязаў адсочваць працаўладкаваньне сілавікоў, звольненых за «дыскрэдытацыю», цягам пяці гадоў

📌Чалы: «Лукашэнка сказаў: „На гэтую вайну вас ніхто не пашле“. Але ён не сказаў — ні на якую вайну»

📌Былы палітвязень Мікалай Дзядок расказаў пра апошнія дні Алеся Пушкіна ў турме

📌Шантажаваў украінскіх валянтэраў, вайскоўцаў, палітыкаў. Украіна шукае беларуса, які займаўся «чорным піярам»

📌Затрыманы ў Харкаве беларус-добраахвотнік не прызнае сваёй віны, яго будуць трымаць пад вартай да 10 жніўня

📌Няўлоўны гурман і рамантык беларускіх лясоў. Расказваем цікавыя факты пра рысь

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Затрыманы ў Харкаве беларус-добраахвотнік не прызнае сваёй віны, яго будуць трымаць пад вартай да 10 жніўня: https://smarturl.click/98V45

Як стала вядома Свабодзе з інфармаваных крыніц, суд таксама яшчэ раз прадоўжыў тэрміны дасудовага расьсьледаваньня справы Аляксандра Красоўскага.

Украінскае заканадаўства вызначае два месяцы на правядзеньне дасудовага расьсьледаваньня з магчымасьцю працягу тэрмінаў, але ў суме ня больш чым на адзін год.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы палітвязень Мікалай Дзядок расказаў пра апошнія дні Алеся Пушкіна ў турме:https://smarturl.click/3qz9Z

Мікалай Дзядок перакананы, што ў гібелі Алеся Пушкіна вінаваты кіраўнік мэдчасткі Горадзенскай турмы, бо не надалі своечасовай мэдычнай дапамогі.

«А ў шырокім сэнсе — вінаватая сыстэма, бо ў Горадзенскай турме такая палітыка адносна ўсіх вязьняў увогуле, ня толькі палітычных», — падкрэсьліў ён.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чалы: «Лукашэнка сказаў: „На гэтую вайну вас ніхто не пашле“. Але ён не сказаў — ні на якую вайну»: https://smarturl.click/jEwx8

Ці выканае Лукашэнка абяцаньне не дасылаць беларускіх вайскоўцаў «на бойню» ва Ўкраіну? У ПіКу Свабоды падсумоўвалі галоўныя падзеі тыдня з эканамічным аналітыкам Сяргеем Чалым.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Няўлоўны гурман і рамантык беларускіх лясоў. Расказваем цікавыя факты пра рысь: https://smarturl.click/X4W7W

Рысі жывуць у Беларусі спрадвеку. Яшчэ ў ХІХ стагодзьдзі іх было мноства ўва ўсіх рэгіёнах краіны. Вялікі, да 30 кіляграмаў вагой, памерамі вышэйшы за калена чалавеку і мэтровай даўжыні (гэта без хваста) — такі зьвер вядомы ў гістарычных крыніцах, літаратурных творах. Рысь можна пабачыць на гербе Гомля.

Разам з эколягам і экспэрткай альянсу «Зялёная Беларусь» Інэсай Балоцінай разьбіраемся, чым гэты зьвер адрозьніваецца ад іншых беларускіх драпежнікаў і ці праўда, што ён палюе на чалавека, скачучы яму на галаву з вышыні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: трэцяя гадавіна сьмерці палітвязьня Алеся Пушкіна

11 ліпеня 2023 — у Горадні памёр палітвязень Алесь Пушкін (6 жніўня 1965 — 11 ліпеня 2023) — беларускі жывапісец-нонканфарміст, тэатральны мастак.

Вядомы многімі мастацкімі пэрформансамі, скіраванымі супраць Лукашэнкі і ягоных памагатых. Яшчэ адной важнай тэмай, якую ён узьнімаў у сваёй творчасьці — ушанаваньне герояў Беларускага антысавецкага супраціву. Гэта і стала прычынай ягонага палітычнага перасьледу рэжымам Лукашэнкі.

Алесь Пушкін памёр у турэмным шпіталі ў ноч на 11 ліпеня 2023 году. Ягонае сэрца спынілася падчас апэрацыі. Пазьней стала вядома, што ў турме ў Пушкіна разьвіўся пэрытаніт. Незалежныя крыніцы ў СМІ адзначалі, што сьмерць наступіла празь неаказаньне мэдычнай дапамогі ў турме.

Іншыя падзеі 11 ліпеня ў гісторыі: https://smarturl.click/Rw4Mm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі праваліўся праект з «тараматамі». Куды цяпер падзець плястык?

https://smarturl.click/V5oZb

Апараты дазвалялі здаваць плястыкавыя бутэлькі і алюмініевыя слоікі, а наўзамен атрымаць кампэнсацыю, часьцей за ўсё ў выглядзе зьніжкавых купонаў на куплю ў розных крамах.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Белпошта» ўвяла камісію за міжнародныя паштовыя пераказы

https://smarturl.click/88vLv

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белпошта» паінфармавала пра тое, што з 11 ліпеня зьменіцца парадак выплаты ўваходных паштовых пераказаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускую драўляную грэка-каталіцкую царкву ў Лёндане прызналі адным з найлепшых будынкаў Брытаніі

https://smarturl.click/o6kpO

Царква сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу ў брытанскай сталіцы ўвайшла ў выданьне з найцікавейшымі архітэктурнымі рашэньнямі краіны за ХХІ стагодзьдзе.

У кнізе беларуская царква побач з такімі славутасьцямі як Вялікі двор Брытанскага музэю, стадыён «Уэмблі», будынкі Валійскага і Шатляндзкага парлямэнтаў і іншыя адметныя творы сучаснае архітэктуры.

Читать полностью…
Subscribe to a channel