Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
«Сэк’юрытызацыя» замест «мяккай сілы». Адносіны Беларусі і Польшчы вачыма экспэртаў.
Беларуска-польскія дачыненьні вельмі напружаныя, знаходзяцца на мяжы варажнечы. Для афіцыйнага Менску заходні сусед зьяўляецца галоўным ворагам. Як і ў іншых краінах Эўразьвязу, у Польшчы назіраецца працэс, які ўжо атрымаў назву «сэк'юрытызацыя палітыкі». А фактар «мяккай сілы» зьніжаецца. Піша Валер Карбалевіч. https://smarturl.click/p2586
Ужо сёньня. Акцыя Алеся Пушкіна ў 2019 годзе
7 чэрвеня 2019 году мастак Алесь Пушкін выйшаў да крамы «Эўраопт» у цэнтры Крупак з плякатамі «Achtung Russia!» і «Bloodymir!» з выявамі Пуціна, плякатамі «Stop russian agression on Europe», «Russia – war!» («Расея – вайна»), «Беларусь у NATO». Мастак памёр у зьняволеньні 11 ліпеня 2023 году.
Болей пра даты і падзеі 7 чэрвеня чытайце тут https://smarturl.click/ZXLEY
MARA пасярод пустыні. Беларусы ўпершыню рыхтуюць свой лягер на фэстывалі Burning Man, расказваем падрабязнасьці
Каманда беларусаў з 35 чалавек абяцае прадставіць Беларусь на адным з самых вядомых у сьвеце фэстываляў альтэрнатыўнай сучаснай культуры. Гэты фэстываль штогод праходзіць на захадзе ЗША, сёлета ён пачнецца ў другой палове жніўня. Пагаварылі з адным з арганізатараў беларускага лягеру на ім. https://smarturl.click/nV5AW
У Менску зносяць савецкую вышку, якая глушыла заходнія радыёстанцыі
Сярод радыёстанцый, якія глушыла гэтая вышка, былo і Радыё Свабода. Аднойчы яе зьбіраўся падарваць беларускі дысыдэнт Сяргей Ханжанкоў. У апошнія гады ўлады мелі нават пляны ператварыць вышку ў турыстычны атракцыён.
Расейская ПВК «Вагнэр» пакідае Малі, але расейскі кантынгент у гэтай краіне застанецца
https://smarturl.click/aRzQJ
«Афрыканскі корпус», кантраляванае Крамлём паўваеннае фармаваньне, у пятніцу заявіў, што застанецца ў Малі пасьля таго, як расейская прыватная вайсковая кампанія «Вагнэр» пакіне краіну пасьля 3,5-гадовай дзейнасьці.
Галоўнае за 6 чэрвеня
📌Belavia правяла прэзэнтацыю адноўленага Airbus 330-200, прывезенага ў абыход санкцыяў
📌«Шыкоўная і ўнікальная». Расказваем пра мапу ВКЛ, арыгінал якой нядаўна выкупілі беларусы
📌Лукашэнка — патрыярху Кірылу: «За Беларусь вы можаце быць абсалютна спакойныя»
📌Улады Беларусі абмежавалі доступ да 18 тысяч інфармацыйных рэсурсаў
📌Падзеі тыдня: Лукашэнка просіць у Сі абароны ад Пуціна? Беларускі кантэкст «Павуціны». Чаго хацеў кіраўнік РПЦ
📌Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам. Лукашэнка зьезьдзіў у Пэкін, каб Коля папрактыкаваўся ў кітайскай
📌«Вясна»: У справе «Беларускага Гаюна» затрымалі ня менш за 20 чалавек
📌На Меншчыне зьнікала сьвятло ў 223 паселішчах. А ў сталіцы быў наймацнейшы дождж
📌У Вільні прайшоў матч у падтрымку палітзьняволеных — беларускіх журналістаў. ФОТА
З пачатку году золатавалютныя рэзэрвы Беларусі вырасьлі на чвэрць і склалі больш за 11 мільярдаў даляраў
https://smarturl.click/vdqXQ
Гэта рэкордна высокі для Беларусі ўзровень рэзэрваў.
Масавая расейская атака супраць Украіны
У выніку прылётаў бесьпілётнікаў і балістычных ракет у Кіеве загінулі чатыры чалавекі, па ўсёй Украіне каля 40 асобаў параненыя. Адзін з удараў быў і каля беларускай мяжы.
Belavia правяла прэзэнтацыю адноўленага Airbus 330-200, прывезенага ў абыход санкцыяў
https://smarturl.click/ZXLJW
Як раней паведамляла Свабода ў сваім сумесным з праектам «Бюро Мэдыя» расьсьледаваньні, Airbus A330-200 трапіў у Беларусь праз фірму-пракладку, зарэгістраваную ў афрыканскай дзяржаве Гамбія. Самалёты вырабленыя ў Эўропе. Такім чынам, рэжым Лукашэнкі знайшоў спосаб, як абысьці санкцыі Эўразьвязу, уведзеныя за прымусовую пасадку самалёта 18 траўня 2021 году.
Улады Беларусі абмежавалі доступ да 18 тысяч інфармацыйных рэсурсаў
https://smarturl.click/0Bjlp
Зь іх амаль 7 тысяч прызналі «экстрэмісцкімі».
Пра гэта паведаміў міністар інфармацыі Беларусі Марат Маркаў (на фота), піша БелТА.
«Інфармацыйная вайна ў Беларусі працягваецца і нават узмацняецца», сказаў Маркаў і дадаў пра кнігі:
«110 кніг мы ўжо прызналі шкоднымі для нашых дзяцей. Яны адкрыта зьяўляюцца крыніцай прапаганды гвалту, жорсткасьці, парнаграфіі, ужываньня наркотыкаў».
У Лёндане пачаўся суд за падпал украінскага складу на замову «Вагнэра»
https://smarturl.click/9od54
Абвінавачваньне сьцьвярджае, што падсудныя ўчынілі пажар на складзе кампаніі, якая пастаўляла абсталяваньне ва Ўкраіну, у тым ліку спадарожнікі Starlink. Прычым падпал замовіла расейская вайсковая група «Вагнэр».
Іх таксама падазраюць у рыхтаваньні выкраданьня знанага расейскага бізнэсоўца Яўгенія Чычваркіна, які трымае вінны рэстаран у Лёндане.
На Меншчыне зьнікала сьвятло ў 223 населеных пунктах. А ў сталіцы быў самы моцны дождж
https://smarturl.click/0Bjkp
У Менску выпала ад 18 (ва Ўруччы) да 36 мм (на вуліцы Шаранговіча) ападкаў. Месячная норма — 79 мм.
У сталіцы былі збоі амаль у 100 маршрутах грамадзкага транспарту. Спыненьне руху дасягала дзьвюх з паловай гадзін — ад паловы на сёмую да дзявятай вечара.
«Шыкоўная і ўнікальная». Расказваем пра мапу ВКЛ, арыгінал якой нядаўна выкупілі беларусы
https://smarturl.click/aRzm0
Ініцыятыва MALDZIS выкупіла ўнікальную мапу Вялікага Княства Літоўскага, створаную Янам Няпрэцкім і ўпершыню надрукаваную ў Нюрнбэргу ў 1749 годзе.
Гэта была першая адноўленая за амаль 150 гадоў і найбольш дасканалая мапа ВКЛ пасьля Радзівілаўскай мапы.
Гэта ўжо другая геаграфічная мапа, набытая ініцыятывай. У студзені 2025 году MALDZIS выкупіў Радзівілаўскую мапу ВКЛ, выдадзеную ў 1613 годзе ў Амстэрдаме.
Ужо сёньня: 46 гадоў палітвязьню Дзянісу Івашыну
6 чэрвеня 1979 году нарадзіўся Дзяніс Івашын. Журналіст-расьсьледавальнік. Па адукацыі эканаміст і палітоляг. Працаваў журналістам у незалежнай газэце «Новы час» і рэдактарам-валянтэрам беларускай вэрсіі сайту ІnformNapalm, якая дасьледуе ўплыў расейскай агрэсіі на іншыя краіны.
Вядомы публікацыямі пра забудову ў Курапатах, за што ён і газэта «Новы час» судзіліся з забудоўнікам, а таксама пра ўплыў «русского мира» на Беларусь і Сырыю.
Івашына затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка 2021 году. Яму выставілі абвінавачаньне за «ўмяшаньне ў дзейнасьць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў». У верасьні 2022 журналіста асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц пазбаўленьня волі па артыкулах «здрада дзяржаве» і «незаконны збор і распаўсюд зьвестак пра прыватнае жыцьцё».
За кратамі Івашын зазнае моцнага ціску. Яго неаднаразова кідалі ў ШЫЗА і пазбаўлялі тэлефанаваньняў і перадач.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/vdqMv
ЗША прызначылі Алексуса Грынкевіча новым камандуючым сіламі NATO ў Эўропе
Цяпер пра прызначэньне заяўлена афіцыйна.
6 чэрвеня ў Беларусі зафіксаваны новы тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняў
Пра гэта сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных даных Белгідрамета. У Брагіне і Лельчыцах паветра прагрэлася да 31,7 градуса цяпла. https://smarturl.click/gg8XD
Расея ў ноч на суботу атакавала Ўкраіну 215 бесьпілётнікамі і ракетамі. Ёсьць забітыя і параненыя
Удар наносіўся таксама дзевяцьцю ракетамі: «Іскандэр», «Хвасон», Х-59/69, зь іх, як сьцьвярджаецца, шэсьць зьбіты.
У выніку ўдару па Харкаве дронамі, ракетамі і кіраванымі бомбамі зафіксавана трапленьне па неназваным заводзе. Плошча пажару склала 10 тысяч квадратных мэтраў. Пад заваламі могуць знаходзіцца людзі. У адным з раёнаў горада бесьпілётнік патрапіў у дзевяціпавярховы жылы дом. Пажар узьнік на трох паверхах. Усяго загінулі тры чалавекі, яшчэ 17 атрымалі раненьні.
Мэр Харкава Ігар Церахаў паведаміў аб пашкоджаньні 18 шматкватэрных і 13 прыватных дамоў. Два чалавекі загінулі ў Хэрсоне. https://smarturl.click/B4Mj5
«Выпрабаваньня няма звыш сілаў». Павал Севярынец ужо 5 гадоў за кратамі
https://smarturl.click/3QMlG
5 гадоў таму затрымалі аднаго зь лідэраў беларускага дэмакратычнага руху Паўла Севярынца. Узгадваем яго палітычную і творчую біяграфію.
У Беларусі адзін мабільны апэратар верне безьлімітныя тарыфы, а іншы адклаў іх закрыцьцё
https://smarturl.click/mBbZB
Аб пераглядзе раней агучаных рашэньняў па архіўных безьлімітных тарыфах апэратары сувязі А1 і МТС праінфармавалі 6 чэрвеня на сваіх сайтах.
Рулетка для беларусаў па-новаму: Лукашэнка падпісаў указ аб дзейнасьці ў сфэры гульнявога бізнэсу
https://smarturl.click/zdlLp
Прынятым указам, гаворыцца ў паведамленьні, узмоцнены мэханізм ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў азартных гульняў. Іх рэгістрацыя ў віртуальных гульнявых установах будзе праходзіць або пры асабістым наведваньні рэальнай гульнявой установы, або з дапамогай відэасэансу ў інтэрнэце.
За чатыры гады Беларуская чыгунка скараціла амаль 4,5 тысячы работнікаў
https://smarturl.click/E1XzL
Лічбы паказваюць скарачэньне работнікаў толькі ў асноўных відах дзейнасьці арганізацыі. З улікам жа неасноўнай лічба можа быць яшчэ большай.
«Вясна»: У справе «Беларускага Гаюна» затрымалі ня менш за 20 чалавек
https://smarturl.click/MGeD2
«Беларускі Гаюн» — незалежны маніторынгавы праект, які адсочваў перасоўваньне расейскіх і беларускіх войскаў на тэрыторыі Беларусі. Канал апэратыўна зьбіраў і аналізаваў дадзеныя, адпраўленыя жыхарамі краіны. Улады Беларусі абвясьцілі яго «экстрэмісцкім фармаваньнем» яшчэ ў 2022 годзе.
У Беларусі абнавілі падатковыя формы і правілы для грамадзян
https://smarturl.click/oVj0W
Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі з 6 чэрвеня абнавіла формы дакумэнтаў і інструкцыі, як іх запаўняць. Каго яны тычацца?
Падзеі тыдня: Лукашэнка просіць у Сі абароны ад Пуціна? Беларускі кантэкст «Павуціны». Чаго хацеў кіраўнік РПЦ
Якія сапраўдныя мэты візыту кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы патрыярха Кірыла ў Беларусь? Навошта Лукашэнка езьдзіў у Пэкін? Беларускі кантэкст і расейскі адказ на ўкраінскую апэрацыю «Павуціна».
А 16-й гадзіне менскага часу ў жывым эфіры youtube-каналу Свабода Premium гэтыя ды іншыя найважнейшыя падзеі тыдня вядоўца Ганна Соўсь абмяркуе з гісторыкам і палітолягам Розай Турарбекавай і аглядальнікам Свабоды Юр’ем Дракахрустам.
Далучайцеся да эфіру, задавайце пытаньні.
🎥 https://www.youtube.com/live/HX7FNtc1HZ4
У Вільні прайшоў матч у падтрымку палітзьняволеных — беларускіх журналістаў
https://smarturl.click/7vd4l
5 чэрвеня адбыўся таварыскі матч паміж прадстаўнікамі Офісу Сьвятланы Ціханоўскай і Сейму Літвы на знак падтрымкі зьняволеных у Беларусі журналістаў.
Перад пачаткам гульні прайшла акцыя салідарнасьці зь беларускімі журналістамі і журналісткамі, якія знаходзяцца за кратамі за сваю працу і праўду.
↘️ У беларускай эканоміцы нарастае адмоўнае сальда замежнага гандлю
https://smarturl.click/nV50W
Паводле Белстату, за першы квартал 2025 году склалася адмоўнае сальда замежнага гандлю Беларусі — мінус 630 мільёнаў даляраў.
Калі за 4 месяцы летась адмоўнае сальда гандлю таварамі склала мінус 1,21 мільярда даляраў, то за 4 месяцы сёлета — мінус 2,26 мільярда.
Акцыі Tesla ўпалі на 15% пасьля публічнага канфлікту Ілана Маска і прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа
https://smarturl.click/mBbwo
Гэта самае буйное падзеньне за дзень за тры месяцы.
Прычынай стала публічнае высьвятленьне адносін у сацсетках паміж амэрыканскім прэзыдэнтам і ягоным нядаўнім паплечнікам.
Прасачылі, як прыязнасьць перарасла ў канфлікт, і да чаго ён прывёў.
Украіна пацярпела ад адной з самых масавых расейскіх атак, ёсьць ахвяры і разбурэньні
https://smarturl.click/qBj20
У ноч на 6 чэрвеня Расея зьдзейсьніла, верагодна, самы маштабны, шматгадзінны камбінаваны наступ на ўсе рэгіёны Ўкраіны. Расійская армія выпусьціла бесьпілётнікі, крылатыя і балістычныя ракеты па Кіеўскай, Чарнігаўскай, Луцкай, Цярнопальскай, Львоўскай, Хмяльніцкай абласьцях, Крывому Рогу
Загінулі як мінімум чатыры чалавекі і дзясяткі атрымалі раненьні.
Пуцін даручыў разьвіваць расейскую мову, у тым ліку за мяжою. У Беларусі — 27 арганізацый расейцаў
Відавочна, праграма папулярызацыі расейскай мовы за мяжою можа ўключыць і Беларусь. Пры гэтым у краіне й так дзейнічае 27 «арганізацый суайчыньнікаў», — установаў і суполак, якія фінансуюцца Масквою праз амбасаду Расеі ў Менску. Становішча беларускага школьніцтва штогод пагаршаецца.
Пра гэта, а таксама пра скандалы з расейскімі арганізацыямі ў іншых краінах і стан моваў народаў Расеі чытайце ў матэрыяле Свабоды: https://smarturl.click/XDLMz
На здымку «Дом Масквы» ў беларускай сталіцы
Польскі кансулят у Горадні працуе ў чаканьні канфіскацыі будынку
https://smarturl.click/nV5M9
Суўладальнікам нерухомасьці зьяўляецца Станіслаў Буйніцкі, былы актывіст Саюзу палякаў Беларусі, які даўно пакінуў Беларусь з палітычных матываў. Яму суд вынес абвінаваўчы вырак, а будынак кваліфікаваў як «сродак злачынства».