radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязьня Ўладзімера Кнігу асудзілі яшчэ да года зьняволеньня за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»

https://smarturl.click/gg8J2

Гэта другая крымінальная справа за кратамі паводле гэтага артыкула супраць палітвязьня.

Валянтэр каманды Сьвятланы Ціханоўскай, былы сілавік Уладзімер Кніга знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада зь верасьня 2023 году. Трымаюць палітвязьня ў папраўчай калёніі № 14 у Навасадах.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Reuters: Расея страціла 20 самалётаў падчас апэрацыі «Павуціньне»

https://smarturl.click/13wGO

Паводле зьвестак амэрыканскай выведкі, у выніку ўкраінскіх паветраных удараў па расейскіх вайсковых аэрадромах 1 чэрвеня было выведзена са строю 20 самалётаў. Каля дзесяці зь іх было зьнішчана, астатнія пашкоджаныя.

Гэтая лічба ніжэйшая за лічбу, прыведзеную прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, які заявіў аб тым, што падчас атакі быў пашкоджаны 41 вайсковы самалёт, пры гэтым палова з іх не падлягае аднаўленьню.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі-малодшы

https://smarturl.click/xVYon

Яму было 46 гадоў, ён памер за межамі Беларусі.

Аляксандр Класкоўскі-малодшы з 1999 да 2005 году быў інспэктарам ДПС. Апрануўшыся ў міліцэйскую форму, браў удзел у акцыі пратэсту ў Менску супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году (на фота).

У траўні наступнага году яго асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў шклоўскай калёніі № 17. Вызвалены праз памілаваньне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

155 гадоў Зыгмунту Лазінскаму — біскупу, які правёў першую беларускую службу ў Менску

5 чэрвеня 1870 году нарадзіўся Зыгмунт Лазінскі, беларускі каталіцкі сьвятар, біскуп Менскі, пасьля Пінскі, правёў у Менску першае беларускае богаслужэньне (у 1918 годзе).

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/13wXO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што Лукашэнка прывёз з Пэкіну? Тлумачэньне кітаіста Чыгадаева

https://smarturl.click/w4wZA

2 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка паляцеў у Кітай, 4 чэрвеня вярнуўся ў Менск. Паведамлялася пра ягоную сустрэчу зь «дзелавымі коламі» і са старшынём КНР Сі Цзіньпінем. Якія вынікі візыту Лукашэнкі? Як яго прымалі ў Пэкіне? Ці раўнуе Пуцін Лукашэнку да Сі?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае кітаіст, магістрант кірунку «Кітайскія дасьледаваньні» Ляйпцыгскага ўнівэрсытэту Аляксей Чыгадаеў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бацька непаўналетняй школьніцы, якая памерла ў Ельску, падаў заяву ў міліцыю

https://smarturl.click/kZgQy

Дзяўчынка памерла ў ельскай лякарні 17 траўня, што выклікала вялікі розгалас у сацыяльных сетках. Сьледчы камітэт нават пагражаў людзям адказнасьцю за камэнтары. А цяпер ейны бацька напісаў заяву ў міліцыю, патрабуючы разабрацца ў абставінах сьмерці дачкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка запрашае ў Беларусь папу з Ватыкану, але прыяжджае патрыярх з Масквы

У Менск прыляцеў патрыярх Расейскай праваслаўнай царквы Кірыл (Гундзяеў). Хто азначае гэты візыт? Разьбіраем у відэа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эстонія выйшла з пагадненьня пра двайное падаткаабкладаньне зь Беларусьсю

https://smarturl.click/aRzob

Урад Эстоніі дэнансаваў пагадненьне зь Беларусьсю аб прадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня і папярэджаньні ўхіленьня ад падаткаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі: расейскі мэмарандум Украіна не ўспрымае сур’ёзна

Ён падкрэсьліў, што патрабаваньні Расеі зьяўляюцца ўльтыматыўнымі і ня могуць быць задаволеныя.

Зяленскі зноў прапанаваў спыніць агонь без папярэдніх умоваў. Ён дадаў, што гэтаму магла б наступнічаць сустрэча лідэраў дзьвюх краін, магчыма пры пасярэдніцтве ЗША.

Улады Украіны доўгі час пазьбягалі размоваў аб магчымасьці перамоваў з Пуціным, а Зяленскі нават падпісаў указ аб забароне такіх перамоваў. Пазыцыя была скарэктаваная, верагодна, пад уплывам ЗША, якія настойваюць на наўпроставых перамовах Украіны і Расеі.
https://smarturl.click/aRzoX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇰🇬 У Кіргізстане завочна асудзілі яшчэ аднаго былога прэзыдэнта — за карупцыю і арганізацыю беспарадкаў

https://smarturl.click/8pd1b

Алмазьбека Атамбаева абвінавацілі ў забойстве, арганізацыі беспарадкаў, пагрозах прадстаўнікам улады, незаконным абарачэньні зброі, перашкодзе сьледзтву, захопе закладнікаў, замаху на забойства, а таксама ў карупцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Люстрацыя для Качанавай, сілавіка ці дробнага чыноўніка? Выслухалі аргумэнты стваральнікаў канцэпцыі люстрацыі і яе крытыкаў

https://smarturl.click/qBj9d

3 чэрвеня ў Офісе дэмакратычных сілаў у Таліне прэзэнтавалі распрацаваную Офісам Сьвятланы Ціханоўскай канцэпцыю «Люстрацыя для Беларусі». Паводле дакумэнту, у беларускай дзяржаве ў будучыні прапануецца правесьці люстрацыю праз самадэкляраваньне.

Пагутарылі з адным з распрацоўнікаў канцэпцыі «Люстрацыя для Беларусі» Анатолем Лябедзькам, а таксама выслухалі крытычную думку прадстаўніка ByPOL Аляксандра Азарава пра гэты дакумэнт. Трошкі іншым падыходам падзяліўся сьпікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.

Усе трое суразмоўцаў Свабоды ў розныя часы пайшлі ў апазыцыю з розных пасадаў ва ўладзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

КДБ правёў ператрусы ў дамах удзельнікаў сацыялягічных апытаньняў Беларускай аналітычнай майстэрні, ёсьць затрыманыя

https://smarturl.click/OLGk8

Беларуская аналітычная майстэрня — незалежная сацыялягічная і аналітычная ініцыятыва, заснаваная ў 2012 годзе ў Варшаве Андрэем Вардамацкім (на фота).

Падчас ператрусаў канфіскоўвалі тэхніку: кампутары, ноўтбукі, тэлефоны.

16 траўня КДБ прызнаў «Майстэрню» «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На прапанову Лукашэнкі прадстаўнікі канфэсій выбралі духоўныя цэнтры па-за Менскам

«Хай у Менску вашыя прадстаўніцтвы будуць, якія сёньня ёсьць. У каго іх няма — можа быць, нам трэба падумаць і дапамагчы іх пабудаваць. А вось цэнтры, куды могуць прыехаць свабодна людзі, не штурхаючыся адно з адным, павінны быць», — сказаў Лукашэнка ў лютым.


І вось якія цэнтры выбралі вернікі🔽
https://smarturl.click/DYXQv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка ў Пэкіне сустрэўся зь Сі Цьзіньпінам

https://smarturl.click/WRyg6

Аляксандар Лукашэнка 15-ы раз наведвае Кітай за апошнія 30 гадоў.

Сустрэча адбылася ў доме кітайскага кіраўніка, і Лукашэнка падзякаваў Сі Цьзіньпіну «за дружалюбнасьць», перадае дзяржаўнае беларускае агенцтва БелТА:

«Яно падкрэсьлена тым, што вы запрасілі мяне ў свой дом... Вы вельмі правільна адзначылі асноўную асаблівасьць цяперашняга часу — беспрэцэдэнтны ціск з боку Захаду на нас, перш за ўсё на Кітай. І сёньня погляды многіх дзяржаў, як і Беларусі, зьвернуты да вас, у Пэкін».

Лукашэнка заявіў, што «Кітай вытрымаў і не дазволіць зламаць сусьветны парадак».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як жывуць горад Гарадня і вёска Ягаднае, што перажылі расейскую акупацыю ў 2022?

Гэтыя населеныя пункты ўбачылі дэманстрацыю сілы расейскага войска. Праўда, ужо неўзабаве калёну тэхнікі, якая праехала тут, моцна разьбілі ўкраінскія абаронцы. Але бяды і шкоды мясцоваму насельніцтву расейцы нарабілі ўдосталь. 400 чалавек месяц вымушана жылі ў падвале школы, а дарогі па сёньня замінаваныя. Падрабязнасьці ў відэа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму Лукашэнка дагэтуль не правёў Усебеларускі народны сход і ня выступіў перад дэпутатамі? Адказвае Валер Карбалевіч

https://smarturl.click/20w4l

На паседжаньні Прэзыдыюма Усебеларускага народнага сходу 12 лютага было аб’яўлена, што ён мае прайсьці ў красавіку. Ужо надышоў чэрвень, а сходу няма.

Імаверная прычына — вялікая няпэўнасьць Аляксандра Лукашэнкі па многіх пытаньнях, якія патрабуюць адказу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🧑‍⚖️ У Беларусі абмежавалі доступ да раскладу судоў

https://smarturl.click/w4wpA

Паглядзець яго можна будзе толькі зарэгістраваным карыстальнікам.

Праваабаронца Леанід Судаленка назваў гэта «спробай прыхаваць маштаб рэпрэсій»:

«Каб адкрыць прыватны кабінэт, патрэбная будзе беларуская сім-карта, а мы, так званыя »беглыя«, безь беларускіх сім-карт ня зможам завесьці там асабісты кабінэт.

Апрача таго, думаю, што тут будзе поўны кантроль улады над тымі ў Беларусі, хто рэгіструе гэты прыватны кабінэт, бо пры рэгістрацыі трэба будзе падаваць свае асабістыя зьвесткі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея атакавала Чарнігаўшчыну і Харкаўшчыну

https://smarturl.click/E1X35

Ва ўкраінскіх Прылуках на Чарнігаўшчыне ў выніку масаванага расейскага ўдару бесьпілётнікамі ўначы 5 чэрвеня загінулі пяць чалавек, у тым ліку аднагадовае дзіця.

У Харкаве паведамляюць пра 17 пацярпелых. Сярод іх — цяжарная жанчына, дзеці і 93-гадовая жанчына.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Маладзейшыя пакаленьні менш рызыкуюць захварэць на дэмэнцыю, сьведчыць дасьледаваньне

https://smarturl.click/QbdXY

Дасьледчыкі сьцьвярджаюць, што людзі, народжаныя адносна нядаўна, асабліва жанчыны, маюць меншую рызыку захварэць на дэмэнцыю ў тым жа веку, што і іхныя дзядулі й бабулі, і гэты трэнд больш выяўляецца ў жанчынаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Матольку налічылі віны на 118 гадоў, але далі толькі 20. Ён расказаў, колькі за што

https://smarturl.click/XDL2l

Засуджаны да 20 гадоў калёніі блогер Антон Матолька апублікаваў у Фэйсбуку дэталі прысуду, які завочна вынес яму Горадзенскі абласны суд.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што варта ведаць пра падзеі ў Беларусі 4 чэрвеня

▪️У Беларусь прыехаў патрыярх Кірыл. Што вядома пра яго, ягоныя багацьці і падатковы псэўданім

▪️У баях на Данеччыне ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін беларус. Цяпер абмену чакаюць 8 грамадзян Беларусі

▪️КДБ правёў ператрусы ў дамах удзельнікаў сацыялягічных апытаньняў Беларускай аналітычнай майстэрні, ёсьць затрыманыя

▪️Стала вядома пра затрыманьне былой журналісткі Ціны Палынскай і яе дачкі

▪️Зьезд Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў у тэрміновай заяве запатрабаваў вызваленьня журналістаў з турмаў Беларусі

▪️Эстонія выйшла з пагадненьня пра двайное падаткаабкладаньне зь Беларусьсю

▪️Лукашэнка вярнуўся з Пэкіну. Што ён адтуль прывёз? Тлумачэньне кітаіста Чыгадаева

▪️Экскаватарам па карчме. Як у Заслаўі рыхтуюцца да абласных Дажынак

▪️Люстрацыя для Качанавай, сілавіка ці дробнага чыноўніка? Выслухалі аргумэнты стваральнікаў канцэпцыі люстрацыі і яе крытыкаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як выглядаюць расейcкія авіябазы «Аленья» і «Белая» пасьля атакі ўкраінскіх бесьпілётнікаў. Спадарожнікавыя здымкі

https://smarturl.click/0BjnL

Сьвежыя спадарожнікавыя здымкі кампаніі Maxar паказваюць наступствы ўкраінскай атакі бесьпілётнікаў на вайсковыя аэрадромы «Аленья» у Мурманскай і «Белая» у Іркуцкай вобласьцях Расеі 1 чэрвеня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская прапанавала Літве прыняць сумесную дэклярацыю пра гістарычную спадчыну

https://smarturl.click/zdl8Z

Дэклярацыю аб гістарычнай спадчыне, якую маглі б падпісаць прадстаўнікі літоўскіх і беларускіх палітычных партый і грамадзкіх арганізацый прапанавала беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская, выступаючы 4 чэрвеня на паседжаньні дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» Сейма Літвы.

Пракамэнтаваць магчымы зьмест мэмарандуму Свабода папрасіла дарадцу Ціханоўскай у канстытуцыйнай рэформе Анатоля Лябедзьку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусь прыехаў патрыярх Кірыл. Што вядома пра яго, ягоныя багацьці і падатковы псэўданім

https://smarturl.click/5ZMyp

У аэрапорце Менску яго сустрэлі мітрапаліт Веньямін, духавенства, пасол Расеі Барыс Грызлоў, віцэ-прэм'ерка Натальля Пяткевіч і ўпаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Аляксандр Румак, паведамляе прэс-служба патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома пра затрыманьне былой журналісткі Ціны Палынскай і яе 22-гадовай дачкі Маргарыты

https://smarturl.click/3QMnp

Яны ў віцебскім СІЗА.

Падрабязнасьці абвінавачаньня не раскрываюцца.

Праваабаронцы мяркуюць, што справа можа быць зьвязаная з рашэньнем КДБ прызнаць Беларускую аналітычную майстэрню прафэсара Андрэя Вардамацкага «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Тым часам журналіста зь Берасьця будуць судзіць за супрацоўніцтва з БАЖ. Справа ўжо ў судзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У баях на Данеччыне ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін беларус. Цяпер абмену чакаюць 8 грамадзян Беларусі

https://smarturl.click/e0Ll9

У часе найбольшага за апошні час абмену Ўкраіна перадала Расеі трох палонных беларусаў. Цяпер яшчэ 8 застаюцца ва ўкраінскім палоне.

У траўні каля паселішча Пятроўка Данецкай вобласьці на пакроўскім кірунку ва ўкраінскі палон трапіў грамадзянін Беларусі Сяргей Кузьменка, які ваяваў на баку Расеі. З улікам яго ва ўкраінскім палоне цяпер 8 беларусаў, якія ваявалі за Расею. Прыводзім поўны сьпіс.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп павысіў мыта на імпарт сталі і алюмінію ў два разы — з 25 да 50%

https://smarturl.click/ZXL9O

На думку прэзыдэнта ЗША, падвышэньне тарыфаў «забясьпечыць вялікую падтрымку гэтым галінам і зьнізіць або ліквідуе пагрозу нацыянальнай бясьпецы, якая зыходзіць ад імпарту вырабаў са сталі і алюмінію, а таксама іх вытворных».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Заслаўі ўлады рыхтуюцца да абласных Дажынак — у запаведнай зоне масава зносяць будынкі, якія раней былі ў сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў.

https://smarturl.click/Qbd2w

Пагаварылі з экспэртам у ахове спадчыны пра тое, якія законы парушаныя і навошта гэта робіцца.

«Унікальныя драўляныя дамы, старая карчма і аптэка былі неабходныя, каб захаваць аблічча Заслаўя. Іх незаконна пазбавілі ахоўнага статусу. Разьвязалі рукі мясцовым уладам, і пачалося зьнішчэньне гісторыка-культурных каштоўнасьцяў ня толькі ў Заслаўі, а паўсюль»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень памяці Язэпа Варонкі і Юрася Бушлякова

4 чэрвеня 1952 году ў Чыкага памёр Язэп Варонка, першы прэмʼер і міністар замежных спраў ураду БНР.

У гэты ж дзень у 2013 годзе пайшоў з жыцьця Юрась Бушлякоў (на здымку), беларускі мовазнаўца, супрацоўнік беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. Адзін з суаўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс».

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/L3apA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каманда офісу Ціханоўскай згуляе ў футбол з дэпутатамі літоўскага Сейма ў падтрымку беларускіх палітвязьняў

https://smarturl.click/qBjY9

«Галоўная мэта — выказаць падтрымку людзям у Беларусі, якія апынуліся за кратамі, бо казалі праўду», — напісаў у сваім тэлеграм-канале Франак Вячорка.

Читать полностью…
Subscribe to a channel