Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Служба бясьпекі Ўкраіны заявіла пра ўдалую атаку Керчанскага моста
https://smarturl.click/qBja9
Паводле СБУ, мост замінавалі ўкраінскія дывэрсанты-падводнікі, і сёньня а 04.44 раніцы прагрымеў выбух.
Паводле заявы СБУ, сіла выбуху склала 1100 кг у трацілавым эквіваленце, і апоры моста пашкоджаныя на ўзроўні дна.
Праверыць гэтыя зьвесткі зь іншых крыніц на дадзены момант немагчыма.
Пасьля мірных перамоваў у Стамбуле Расея зноў атакавала Ўкраіну, ёсьць ахвяры.
https://smarturl.click/mBbJ9
Паводле папярэдніх зьвестак, расейская армія ўжыла рэактыўную сыстэму залпавага агню, у выніку чаго ў Сумах было пяць пападаньняў.
У выніку нападу пашкоджаныя мэдычная ўстанова, аўтамабілі і жылыя дамы.
Краіны Эўразьвязу ў чаканьні новых санкцыяў супраць Расеі. Што ў 18-м пакеце і чаму ён затрымліваецца
https://smarturl.click/xVYQQ
Калі ў мінулым месяцы Эўрапейская камісія пачала інфармаваць дзяржавы ЭЗ аб плянаваным наступным пакеце санкцыяў супраць Расеі, 27 краін-чальцоў чакалі канкрэтных пісьмовых прапановаў. І ўсё яшчэ чакаюць.
Што ж будзе ў 18-м пакеце?
Беларускія выдаўцы Надзея Кандрусевіч і Дзьмітры Строцаў сталі ляўрэтамі прэміі Prix Voltaire 2025 Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў (IPA) за свабоду публікацыі.
https://smarturl.click/b5Bnv
Кіраўніца IPA Гванца Джобава сказала, што для асацыяцыі гонар адзначыць беларускіх выдаўцоў, для якіх кнігадрук — гэта яшчэ супраціў.
«Рызыкуючы сабой, яны натхняюць надзеяй, патрабуюць роздуму, нясуць культуру», — сказала яна.
Камандуючым сіламі NATO ў Эўропе можа стаць нашчадак беларускіх імігрантаў у ЗША
https://smarturl.click/y65WL
Новым Вярхоўным галоўнакамандуючым Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі NATO ў Эўропе можа стаць генэрал-лейтэнант паветраных сілаў ЗША Алексус Грынкевіч (Alexus Grynkewich).
Як высьветліла Свабода, ягоны прадзед прыехаў у ЗША на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў зь Менску.
Караль Наўроцкі — новы прэзыдэнт Польшчы
Кансэрватар, якога на выбарах падтрымала апазыцыйная партыя „Права і справядлівасьць“, перамог на выбарах. У краіне, дзе парлямэнт кантралюе праэўрапейская кааліцыя, абраньне прэзыдэнтам кансэрватара можа азначаць вэта на шэраг законаў. Што яшчэ можа чакаць Польшчу? Падрабязнасьці ў відэа Свабоды.
Зяленскі зноў папярэдзіў, што Масква можа рыхтаваць напады зь Беларусі. Ён спаслаўся на выведку
https://smarturl.click/VRGO0
Дапамога Ўкраіне ў барацьбе з Расеяй перадухіляе агрэсію супраць Эўразьвязу. Пра гэта прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў 2 чэрвеня на адкрыцьці сустрэчы лідэраў «Бухарэсцкай дзявяткі» і NATO ў Вільні.
«Гэта філігранная праца», — прадстаўнік BelPol назваў беларускія прадпрыемствы, якія могуць стаць «законнымі цэлямі для Ўкраіны»
https://smarturl.click/E1XOW
Прадстаўнік ініцыятывы былых беларускіх сілавікоў BelPol Уладзімер Жыгар камэнтуе для Свабоды, ці магчымыя ўкраінскія дронавыя атакі па расейскіх ваенных аб’ектах на тэрыторыі Беларусі, а таксама па беларускіх прадпрыемствах, якія працуюць на расейскую ваенную прамысловасьць.
Дэлегацыі Украіны і Расеі дамовіліся ў Стамбуле аб новых абменах палоннымі
Пра гэта заявіў міністар абароны Ўкраіны Рустэм Умераў:
«У пытаньні вызваленьня ваеннапалонных мы дамовіліся засяродзіцца на канкрэтных катэгорыях, а не на лічбах. Мы дамовіліся аб абмене «ўсіх на ўсіх» цяжкапараненымі і цяжкахворымі ваеннапалоннымі. Другая катэгорыя – гэта маладыя салдаты ва ўзросьце ад 18 да 25 гадоў. Мы таксама дамовіліся аб вяртаньні 6000 целаў загінулых салдат».
«Наўроцкі будзе ехаць у адным цягніку з Трампам», — аглядальнік газэты Rzeczpospolita Шошын
https://smarturl.click/6We3D
🇵🇱 Што азначае абраньне прэзыдэнтам Польшчы Караля Наўроцкага для адносінаў паміж Варшавай і Менскам? Як яго абраньне можа паўплываць на становішча беларусаў, якія жывуць у Польшчы? Ці зьменіцца пасьля абраньня новага прэзыдэнта польская палітыка адносна Ўкраіны?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае аглядальнік польскай газэты Rzeczpospolita Руслан Шошын.
У Беларусі з 2020 года ліквідавалі 1936 некамэрцыйных арганізацый, а зарэгістравалі адзінкі
https://smarturl.click/aRzdA
Рашэньне аб самастойнай ліквідацыі прыняло прынамсі 746 некамэрцыйных арганізацый.
Стала вядома яшчэ аб адным беларусе, які ваяваў на баку Расеі і прапаў бязь вестак у баях на Луганшчыне
https://smarturl.click/9odyz
У баях пад Белагораўкай Луганскай вобласьці сёлета ў студзені-лютым прапаў бязь вестак дваццацігадовы Раман Карпенка, які ваяваў на баку Расеі.
Раней сваякі пачалі шукаць яшчэ двух беларусаў, якія зьніклі ў баях на тэрыторыі Ўкраіны.
«Цяпер вайна дайшла і да нас»: расейцы, што жывуць далёка ад Украіны, — пра напады бесьпілётнікаў
https://smarturl.click/Remox
Тры гады зь лішнім большая частка Расеі назірала за вайной, якую пачало поўнамаштабнае ўварваньне Крамля ва Ўкраіну, здалёк.
Цяпер, як кажуць некаторыя, сьмелая атака Кіева ў глыбіні Расеі азначае, што вайна дайшла да іхнага парогу.
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/dwA0J
«Украінцы дзесьці ў Сібіру атакавалі расейскія аэрадромы. Кажуць, зьнішчылі большасьць самалётаў, якія штодня бамбяць бедную Ўкраіну. Бамбяць «з асаблівым цынізмам». Пуцін у тэлевізары ўсьміхаецца, дэманструе гэты самы цынізм. А нехта ў сеціве ўспомніў словы Карэла Чапэка: «Вораг падступна напаў на нашы самалёты, якія мірна бамбілі ягоныя гарады»... Пуцін усьміхаецца. Люблю гумар і не люблю асаблівага цынізму».Читать полностью…
Часткова сталі вядомыя пазыцыі бакоў на новых мірных перамовах Украіны і Расеі ў Стамбуле
https://smarturl.click/B4M9n
Сярод прапаноў Украіны — спыненьне агню і абмен палоннымі ў фармаце «ўсіх на ўсіх».
Два тунэлі, пераезд Купалаўскага ў офіс ГУБАЗіКа, пешаходны мост у Траецкае. Што зьбіраюцца рабіць са старым Менскам
https://smarturl.click/XDL0G
Нядаўна ў Менску прайшло грамадзкае абмеркаваньне дэталёвага праекту тэрыторыі гістарычнага Менску. Пра ягоныя вынікі расказала minsknews.by.
Пляны горадабудаўнікоў можна падзяліць на блізкія і далёкія. Прычым нават блізкія рэалізуюцца часам са скрыпам.
Блогера Матольку завочна пакаралі на 20 гадоў пазбаўленьня волі
https://smarturl.click/Ax40v
Супраць блогера, грамадзкага дзеяча, кіраўніка закрытага цяпер праекту «Беларускі гаюн» Антона Матолькі правялі так званае спэцыяльнае вядзеньне паводле 14 артыкулаў КК.
36-гадоваму Матольку інкрымінавалі 14 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «здрада дзяржаве».
Беларускія праваабаронцы падрыхтавалі даклад аб выкананьні правоў чалавека ў сфэры працы і зьвярнуліся ў МАП
https://smarturl.click/WRyx9
Асноўныя праблемы ўключаюць
📌 фактычную ліквідацыю свабоды аб’яднаньня шляхам ліквідацыі ўсіх незалежных прафсаюзаў,
📌 перасьлед актывістаў грамадзянскай супольнасьці ды сябраў незалежных прафсаюзаў,
📌 масавыя звальненьні ды ціск на неляяльных уладам працаўнікоў, у тым ліку паводле палітычных матываў.
Праваабаронцы таксама распавялі, што былыя палітычныя зьняволеныя, адвакаты, жанчыны, асобы з інваліднасьцю ды іншыя ўразьлівыя групы зазнаюць дыскрымінацыю пры працаўладкаваньні, а таксама на працоўным месцы.
Чаму сілавікі і прапаганда распачалі кампанію супраць нямецкай амбасады — тлумачэньне былога дыплямата Мацукевіча
https://smarturl.click/4OmdG
Чым тлумачыцца прапагандысцкая атака беларускіх уладаў на амбасаду Нямеччыны? Адказам на што магла стаць гэтая спэцапэрацыя? Якія наступствы яна можа мець?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае старэйшы дасьледчык Цэнтру новых ідэяў, былы дыплямат Павал Мацукевіч.
«З таго, што аб’ектам атакі стала амбасада Нямеччыны, я раблю выснову, што гэта, хутчэй за ўсё, нейкая помста за тыя, скажам так, складанасьці, зь якімі сутыкаецца зараз амбасада Беларусі ў Нямеччыне. Што магло выклікаць такую рэакцыю беларускіх уладаў? Магчыма, тое, што беларускія афіцыйныя прадстаўнікі не былі запрошаныя на ўрачыстасьці з нагоды гадавіны завяршэньня Другой сусьветнай вайны. А таксама тое, што беларускіх прадстаўнікоў не запрашаюць на мерапрыемствы, зьвязаныя з датамі вызваленьня нацысцкіх канцлягераў на тэрыторыі Нямеччыны».Читать полностью…
Ужо сёньня: 90 гадоў Васілю Зуёнку
3 чэрвеня 1935 году ў вёсцы Мачулішча пад Халопенічамі нарадзіўся Васіль Зуёнак, беларускі паэт, празаік, крытык, перакладчык і літаратуразнаўца. Працаваў у розных газэтах і часопісах Беларусі, у розныя гады ўзначальваў рэдакцыі літаратурных часопісаў «Бярозка» і «Маладосьць», быў на кіроўных пасадаў у Саюзе пісьменьнікаў БССР. Аўтар шматлікіх зборнікаў і кніг лірычнай прозы, паэзіі, перакладаў.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/RemOp
Асноўнае за 2 чэрвеня:
▪️Зяленскі зноў папярэдзіў, што Масква можа рыхтаваць напады зь Беларусі. Ён спаслаўся на выведку
▪️Стала вядома яшчэ аб адным беларусе, які ваяваў на баку Расеі і прапаў бязь вестак у баях на Луганшчыне
▪️Украіна і Расея правялі другі раўнд мірных перамоваў у Стамбуле. Асноўныя вынікі
▪️Чаму Берасьцейскую крэпасьць не далучаць да сьпісу сусьветнай спадчыны UNESCO і што беларусам варта туды прапаноўваць замест яе
Апэрацыя «Павуціна»:
⚡️«Украіна паказала ўсім, і найперш Лукашэнку як суагрэсару, што яна здольная наносіць такія ўдары», — украінскі палітоляг Магда
⚡️Прадстаўнік BelPol назваў беларускія прадпрыемствы, якія могуць стаць «законнымі цэлямі для Ўкраіны»
⚡️«Не сумняваюся, што Лукашэнка даў каманду працаваць над наступным пакаленьнем дронаў», — палітоляг пра беларускі кантэкст «Павуціны»
⚡️Як украінская апэрацыя «Павуціна» можа зьмяніць сучасную вайну
Караль Наўроцкі — гісторык-кансэрватар, які перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы дзякуючы стратэгіі Трампа
https://smarturl.click/xVYzQ
Кансэрватыўны кандыдат Караль Наўроцкі, гісторык, які стварае імідж «крутога хлопца», адначасова дэманструючы падтрымку ад прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, зрабіў сур'ёзны выклік, перамогшы лібэральнага мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы 1 чэрвеня.
У цэнтры Горадні абвалілася сьцяна 125-гадовага дома
https://smarturl.click/w4wxW
Раніцай у панядзелак абвалілася сьцяна будынка на Вялікай Траецкай вуліцы ў Горадні, на якім вялася рэканструкцыя. Цэгла праламала агароджу будаўнічай пляцоўкі і высыпалася на праезную частку, паведаміла @newgrodno
Гэтыя дамы пабудавалі ў 1900 годзе. Перад рэканструкцыяй абвясьцілі, што яны ў аварыйным стане і іх давядзецца часткова разабраць.
«Украіна паказала ўсім, і найперш Лукашэнку як суагрэсару, што яна здольная наносіць такія ўдары», — украінскі палітоляг Магда
https://smarturl.click/WRydk
Украінскі палітоляг Яўген Магда камэнтуе Свабодзе, які сыгнал дасылае Аляксандру Лукашэнку ўкраінская апэрацыя па зьнішчэньні расейскіх вайсковых аб’ектаў, ці магчымыя падобныя атакі на расейскія вайсковыя абʼекты ў Беларусі.
Украіна і Расея правялі другі раўнд мірных перамоваў у Стамбуле. Яны доўжыліся крыху больш за гадзіну
https://smarturl.click/aRzdY
Перамовы адбыліся на наступны дзень пасьля таго, як Украіна зьдзейсьніла дронавую атаку на стратэгічныя бамбавікі ў глыбіні Расеі і заявіла, што зьнішчыла дзясяткі самалётаў.
«Не сумняваюся, што Лукашэнка даў каманду працаваць над наступным пакаленьнем дронаў», — палітоляг пра беларускі кантэкст «Павуціны»
https://smarturl.click/MGeOx
«Украінская атака на расейскія аэрадромы стала шокам для Крамля, і несумненна, яна зьяўляецца пэўным шокам і для Беларусі таксама», — лічыць расейскі палітоляг Аляксандар Марозаў.
Ён параўноўвае яе з такімі маштабнымі падзеямі за тры гады вайны як украінскае пранікненьне ў Курскую вобласьць і мяцеж Прыгожына.
Як адбывалася атака дронаў на расейскія авіябазы. Як рэагавалі відавочцы. Якія былі наступствы.
📹 Сабралі ўсё самае важнае ў кароткім відэа.
Зьявіліся здымкі пасьля нападу ўкраінскіх дронаў на расейскі стратэгічны аэрадром
https://smarturl.click/aRzaA
OSINT-аналітык Крыс Бігерс у панядзелак раніцай апублікаваў спадарожнікавыя здымкі аэрадрома «Белая» ў Іркуцкай вобласьці пасьля ўдару ўкраінскіх дронаў.
Яны зробленыя з дапамогай радара з сынтэзаванай апэртурай (SAR), які дазваляе «бачыць» аб’екты на зямлі скрозь аблокі.
З фатаграфій вынікае, што на авіябазе былі зьнішчаны 4 стратэгічныя бамбавікі Ту-95 і столькі ж Ту-22.
Чаму Берасьцейскую крэпасьць не далучаць да сьпісу сусьветнай спадчыны UNESCO і што беларусам варта туды прапаноўваць замест яе
https://smarturl.click/OLGoz
Беларусь зараз мае чатыры аб’екты, унесеныя ў сьпіс сусьветнай спадчыны UNESCO.
Яшчэ шэсьць — у папярэднім сьпісе. Паразмаўлялі з экспэртам пра тое, ці ёсьць шанцы дадаць у асноўны сьпіс нешта яшчэ.
Перад перамовамі ў Турэччыне амбасадар Глаз заявіў, што Беларусь выступае за мір паміж Расеяй і Ўкраінай
https://smarturl.click/Remxx
«Наша краіна мяжуе з Украінай, таму мы яшчэ і глыбока па-чалавечы перажываем тое, што адбываецца: нам неабыякавыя ахвяры і мы радуемся любому прагрэсу ў перамоўным працэсе», — сказаў амбасадар Беларусі ў Турэччыне Анатоль Глаз.
Ён назваў «канфлікт» ва Ўкраіне «глыбока асабістым» і «гуманітарным» для ўладаў у Менску.
Чакаецца, што 2 чэрвеня ў Стамбуле пройдзе другі раўнд перамоваў паміж Масквой і Кіевам дзеля ўрэгуляваньня вайны Расеі супраць Ўкраіны.