Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Цяперашнія канфлікты ў апазыцыі ўжо мала каго цікавяць, — Шрайбман
https://smarturl.click/0BjD5
Палітычны аналітык Арцём Шрайбман
🔎 кажа, што галоўная праблема дэмакатычных сіл не ў скандалах, а ў нерэлевантнасьці;
🔎 разважае, чаму спэцслужбы павялічваюць працу супраць апазыцыі за мяжой;
🔎 і ацэньвае апошнія кадравыя перастаноўкі ва ўладзе.
Ужо сёньня: 65 гадоў Алесю Аркушу
28 траўня 1960 году ў Жодзіне нарадзіўся Алесь Аркуш, беларускі пісьменьнік, выдавец і журналіст. Стваральнік і натхняльнік Таварыства вольных літаратараў (ТВЛ). Пры ім выходзіў часопіс «Калосьсе», дзейнічала выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда» і была заснаваная літаратурная прэмія «Гліняны Вялес».
Больш падзей 28 траўня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/ZXLQz
Галоўнае за 27 траўня:
📌«Экстрэмізм» — значыць, любоў. Чаму закрываюць усё беларускае?
📌У Санкт-Пецярбургу бэатыфікавалі 10 каталіцкіх дзеячоў — ахвяраў савецкага рэжыму. Большасьць іх беларусы
📌Затрыманьні ў 2020-м, арышт у 2024-м, эміграцыя ў 2025-м. Гісторыя 21-гадовага беларускага «тэрарыста»
📌Беларуская кампанія арганізавала пастаўкі люксавых брэндаў адзеньня ў Расею ў абход санкцый
📌У расейскім палоне загінулі больш за 200 украінскіх салдатаў, катавалі амаль усіх
📌Таемны запіс. Пасьля беларускай канфэрэнцыі ў Варшаве ўзьнік скандал вакол парушэньня правілаў бясьпекі
📌«Менсктранс» зьмяніў правілы перасадкі людзей у аўтобусы на польскай мяжы
📌Як улады рэагуюць на праблемы і імкнуцца гасіць грамадзкае незадаволеньне. Аналіз Валера Карбалевіча
Беларусь зьняла забарону на ўвоз і продаж некаторых прадуктаў зь «недружалюбных» краінаў
https://smarturl.click/B4Mw0
Такое рашэньне ўрад прыняў пасьля таго, як насельніцтва стала скардзіцца на дэфіцыт бульбы і цыбулі. Але афіцыйна рашэньне патлумачылі захадамі ў адказ на санкцыі Эўразьвязу.
Памёр сузаснавальнік каманды «Менскія Зубры» — адзін зь піянэраў амэрыканскага футболу ў Беларусі
https://smarturl.click/nV5W9
Заснавальнік клюбу «Менскія зубры» Алег Марозаў не дажыў да 34-годзьдзя свайго клюбу толькі два дні.
У Беларусь прыбыла партыя расейскіх самалётаў Су-30СМ2
https://smarturl.click/Rem19
Самалёты прыбылі ў Беларусь у адпаведнасьці з плянам будаўніцтва і разьвіцьця Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і вайскова-тэхнічнага разьвіцьця з Расейскай Фэдэрацыяй, паведаміла Міністэрства абароны Беларусі.
«Беларуськалію» вынесьлі папярэджаньне за парушэньне антыманапольнага заканадаўства
https://smarturl.click/9odAO
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) выявіла «прыкметы злоўжываньня» прадпрыемствам сваім дамінуючым становішчам на рынку пры аптовай рэалізацыі галіта — тэхнічнай солі, якая выкарыстоўваецца пры галалёдзе, — і стварэньні «дыскрымінацыйных умоў у частцы аб’ёму адгрузкі».
Што ў пляне Эўразьвязу на 150 мільярдаў эўра для ўмацаваньня абароны ад «пагрозаў з боку Расеі і Беларусі»
https://smarturl.click/Ax4G3
Эўразьвяз 27 траўня вылучыў 150 мільярдаў эўра на павелічэньне вайсковых выдаткаў і падтрымку Ўкраіны.
Гэта трэба, каб змагацца з пагрозамі, якія «ідуць ад Расеі і Беларусі» пры зьмяншэньні ўвагі ЗША да Эўропы.
🇬🇧 У Лівэрпулі аўтамабіль уехаў у натоўп футбольных заўзятараў, пацярпелі каля 50 чалавек
https://smarturl.click/xVYkn
27 чалавек, у тым ліку чацьвёра дзяцей, даставілі ў шпіталі, астатнім пацярпелым дапамогу аказалі на месцы здарэньня.
Вэрсія тэракту не разглядаецца.
У Санкт-Пецярбургу абвясьцілі 10 расейскіх навамучанікаў. Сярод іх большасьць беларусаў
https://smarturl.click/e0LXX
Цяпер гэты сьпіс будзе разглядаць ватыканскі дэпартамэнт праслаўленьня сьвятых
Бэатыфікацыя — гэта акт залічэньня асобы да блаславёных. Яна разглядаецца царквой як этап у працэсе падрыхтоўкі да кананізацыі — прызнаньня сьвятым.
Права бэатыфікацыі належыць папу.
Расеец з падробным пашпартам спрабаваў вывезьці ў ААЭ празь Беларусь выкрадзеную дачку
https://smarturl.click/5ZMjO
У нацыянальным аэрапорце «Менск» у ноч на 22 траўня пры афармленні рэйса ў Дубай памежнікі затрымалі мужчыну і дзяўчынку з часткова падробленымі пашпартамі грамадзян Расеі — у дакумэнтах былі замененыя старонкі з установачнымі зьвесткамі.
Паводле памежнага камітэту Беларусі, расеец выкраў дзяўчынку ў маці і хаваўся зь ёй пяць гадоў.
Ужо сёньня: 125 гадоў таму нарадзіўся паэт Уладзімер Жылка
У свае 20 гадоў ён напісаў верш «Покліч», які пачынаецца з такіх радкоў:
Пад штандар бел-чырвона-белы
Гартуйся, раць, адважна, сьмела
Адважных, храбрых ваякоў!
І ўспомняцца старых вякоў
Паходы мужныя у славе,
Часы Альгерда, Ізяслава,
Грунвальдзкі зь немцам бой!
І боек даўні цяг з Масквой!
Галоўнае за 26 траўня
📌 Лекар і псыхолягі расказваюць, чаму былыя палітвязьні паміраюць пасьля вызваленьня
📌 Стрыечнаму брату Паўла Латушкі дадалі яшчэ паўгода зьняволеньня
📌 Трамп назваў Пуціна «абсалютным вар’ятам» і папярэдзіў пра «падзеньне» Расеі
📌 Украіна перадала Расеі яшчэ аднаго палоннага беларуса. Даведаліся, хто гэта
📌 Украінская выведка заявіла, што ў Беларусі няма расейскай ядзернай зброі
📌 Пачалося банкруцтва «Белрыбы» — аднаго з найбуйнейшых вытворцаў рыбных прадуктаў Беларусі
📌 Беларускіх палітыкаў у Польшчы дапыталі ў справе зьнікненьня Мельнікавай
📌 Беларусь «працягвае жыць у змроку рэпрэсій». Выйшаў даклад ААН пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
Беларусь «працягвае жыць у змроку рэпрэсій». Выйшаў даклад ААН пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
https://smarturl.click/dwAll
У 2024 годзе праваабаронцы налічылі 669 пакаяльных відэа ад затрыманых людзей.
Дакладчык называе гэта «формай жорсткага абыходжаньня», якая супярэчыць Міжнароднаму пакту грамадзянскіх і палітычных правоў.
Якія яшчэ тэмы асьвятляюцца ў дакладзе, расказваем у артыкуле.
Суд у Любліне пакараў 53-гадовага беларуса Мікалая М. 2 гадамі і 2 месяцамі зьняволеньня за шпіянаж.
https://smarturl.click/4OmGw
Аднак з улікам тэрміну папярэдняга зьняволеньня ён можа выйсьці на свабоду ўжо пасьля 30 траўня.
Яго абвінавацілі ў зборы інфарамацыі:
📌 пра раён вайсковага аэрадрома ў Бяла-Падлясцы,
📌 пра дзеяньні вайсковай авіяцыі на гэтым аэрадроме,
📌 пра чыгуначную інфраструктуру і перамяшчэньне вайсковай тэхнікі і іншае.
Мінабароны Беларусі заявіла аб пераносе вучэньняў «Захад-2025» углыб краіны
https://smarturl.click/mBb3o
«Мы прынялі рашэньне аб зьніжэньні парамэтраў вучэньня „Захад-2025“ і пераносе яго асноўных манэўраў углыб тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад заходніх межаў», — заявіў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
Кіраўнік абароннага ведамства Беларусі сказаў, што вайсковыя вучэньні «Захад-2025» не накіраваныя супраць каго-небудзь, а перанос яго асноўных манэўраў углыб тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад заходніх межаў сьведчыць пра гатоўнасьць да дыялёгу і зьніжэньне напружанасьці ў рэгіёне.
У Варшаве адкрылася выстава здымкаў беларускага добраахвотніка ва Ўкраіне
Аўтар здымкаў — Яўген Жураўскі з пазыўным «Салам», ваяр палку Каліноўскага. Зь вясны 2023 году Яўген пачаў фатаграфаваць будні ваяроў на плёначны здымач.
ФОТАГАЛЕРЭЯ: https://smarturl.click/8pdkV
Як прадметы раскошы трапляюць у Расею ў абыход санкцый? Відэа Свабоды
Вядомыя міжнародныя маркі даўно пакінулі Расею, а Эўразьвяз і ЗША ўвялі санкцыі, каб дарагія адзеньне і аксэсуары не траплялі ў Маскву. Аднак гэта ня стала праблемай для расейцаў — знайшлася схема, якая дазваляе тамтэйшым алігархам забясьпечваць сябе і свае сем'і жаданымі таварамі. У схеме ўдзельнічае і Беларусь, тутзадзейнічаны набліжаны да Лукашэнкі алігарх Зайцаў.
«Менсктранс» зьмяніў правілы перасадкі людзей у аўтобусы на польскай мяжы
https://smarturl.click/w4wa4
🚍 «Менсктранс» будзе бясплатна перасаджваць пасажыраў аўтобусаў сваёй кампаніі ў бліжэйшыя да пункту пропуску на мяжы з Польшчай, паведаміла прэс-служба кампаніі.
Як улады рэагуюць на праблемы і імкнуцца гасіць грамадзкае незадаволеньне. Аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/3QMv8
Сацыяльныя праблемы, якія пэрыядычна ўзьнікаюць, прадукуюцца самімі ўладамі. Яны зьяўляюцца непазьбежным вынікам неэфэктыўнай сацыяльнай мадэлі, пабочнымі наступствамі рэпрэсіўнай палітыкі, адсутнасьці зваротнай сувязі з грамадзтвам.
Таемны запіс. Пасьля беларускай канфэрэнцыі ў Варшаве ўзьнік скандал вакол парушэньня правілаў бясьпекі
https://smarturl.click/xVY1Z
Падчас беларускай канфэрэнцыі ў Варшаве адзін з удзельнікаў спрабаваў весьці запіс абмеркаваньня ў малой групе, хоць іншыя былі супраць. Свабода пагаварыла з удзельнкіамі гісторыі.
У расейскім палоне загінула больш за 200 украінскіх салдат, катавалі амаль усіх
https://smarturl.click/Ggeww
Паводле афіцыйных украінскіх крыніц вядома, што ў расейскім палоне загінулі прынамсі 206 украінскіх вайскоўцаў, зь іх — больш за пяцьдзясят у выніку выбуху ў калёніі ў Аленаўцы Данецкай вобласьці.
Яшчэ 245 палонных былі забітыя расейскімі салдатамі на полі бою, паведамляе агенцтва AP са спасылкай на афіцыйныя ўкраінскія зьвесткі.
Беларуская кампанія арганізавала пастаўкі люксавых брэндаў адзеньня ў Расею ў абход санкцый
https://smarturl.click/aRzX0
Беларускі расьледвальны цэнтар сумесна зь літоўскай Siena і расейскім выданьнем «Хроники.Медиа», пры падтрымцы «Кібэрпартызан» апублікаваў расьсьледаваньне, у якім раскрыў схему паставак тавараў дарагіх брэндаў з Эўропы ў Расею.
Арганізатары схемы, як вынікае з расьсьледаваньня, ня толькі абыходзяць санкцыі ЭЗ і ЗША, але і эканомяць на мытах, заніжаючы кошт тавараў, якія ўвозяцца.
Затрыманьні ў 2020-м, арышт у 2024-м, эміграцыя ў 2025-м. Гісторыя 21-гадовага беларускага «тэрарыста»
https://smarturl.click/MGeXa
На волю з калёніі «Воўчыя норы» выйшаў 21-гадовы Аляксей Мазука, ягога асудзілі за допісы ў дваровым чаце, пакінутыя там у 16-гадовым узросьце.
Свабода паразмаўляла зь ім.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп разглядае магчымасьць увядзеньня санкцый супраць Расеі на гэтым тыдні
https://smarturl.click/20wVl
Пра гэта паведамляе газэта Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы ў атачэньні прэзыдэнта ЗША.
Паводле зьвестак газэты, сярод плянаваных санкцыяў няма дадатковых абмежаваньняў супраць расейскага банкаўскага сэктару.
Мэта новых санкцый — прымусіць Уладзіміра Пуціна пайсьці на саступкі, у тым ліку пагадзіцца з трыццацідзённым спыненьнем агню, на чым настойвае прэзыдэнт ЗША.
«Экстрэмізм» — значыць, любоў. Чаму закрываюць усё беларускае?
https://smarturl.click/0BjmL
Улады ў Беларусі ўпарта ваююць супраць усяго беларускага, у тым ліку супраць ініцыятываў, што ніяк не зьвязаныя з палітыкай — адукацыйныя, прыродаахоўныя, выдавецкія — усё ідзе пад нож.
У інтэлектуальным полі ўсялякі самастойны вычын глушыцца дашчэнту і на ягоным месцы запаноўвае пустата, піша Сяргей Дубавец.
Стала вядомае імя трэцяй асобы, абвешчанай Інтэрполам у вышук за прымусовую пасадку самалёта Ryanair у Менску ў 2021-м годзе.
https://smarturl.click/qBjkx
4 верасьня 2024 году Акружны суд Варшавы завочна арыштаваў былога дырэктара «Белаэранавігацыі» Леаніда Чуро, начальніка зьмены кантролю Яўгена Цыганова, а таксама «неназванага афіцэра КДБ высокага рангу Андрэя А. М.»
Цяпер стала вядомае яго імя: прэс-сакратар Нацыянальнай пракуратуры Польшчы паведаміў «Белсату», што трэці чалавек у вышуку — начальнік 9-га галоўнага ўпраўленьня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Андрэй Анатольевіч Мыцько.
Эвакуавалі валянтэра «Вясны» Андрэя Чапюка
Пра гэта паведаміў кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.
Андрэй Чапюк правёў за кратамі паводле палітычных артыкулаў 4,5 гады. Сёлета ў красавіку ён скончыў адбываць тэрмін. Аднак на волю яго выпусьцілі не адразу, а павезьлі на дадатковы допыт.
BySol абвясьціў збор сродкаў на падтрымку Андрэя Чапюка.
Беларускіх палітыкаў у Польшчы дапыталі ў справе зьнікненьня Мельнікавай
https://smarturl.click/gg8O2
Польскія службы дапыталі некаторых сябраў Каардынацыйнай рады і Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня як сьведак у справе зьнікненьня сьпікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай.
Пра гэта паведаміў кіраўнік НАУ Павал Латушка на сваім ютуб-канале, заўважыў «Позірк».
Паводле ранейшых заяваў Паўла Латушкі, заяву аб зьнікненьні Мельнікавай у польскую паліцыю ён падаў 25 сакавіка.
Паводле Латушкі, «найбольш праўдападобнай зьяўляецца вэрсія пра тое, што гэта была дзейнасьць спэцслужбаў рэжыму Лукашэнкі», якія «вядуць вайну з нашымі дэмакратычнымі інстытутамі і канкрэтна з нашай камандай НАУ».
Трамп назваў Пуціна «абсалютным вар’ятам» і папярэдзіў пра «падзеньне» Расеі
https://smarturl.click/8pdob
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пасьля сэрыі сьмяротных нападаў Расеі на Ўкраіну заявіў, што расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін «абсалютна зварʼяцеў» і папярэдзіў, што калі ён паспрабуе заваяваць усю Ўкраіну, гэта прывядзе да «падзеньня» Расеі.
«Мы якраз размаўляем, а ён страляе ракетамі па Кіеве і іншых гарадах. Мне гэта зусім не падабаецца», — сказаў Трамп.