radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Расея трэці дзень запар атакуе Ўкраіну ракетамі і бесьпілётнікамі, ёсьць ахвяры

https://smarturl.click/b5BJV

Сілы СПА Ўкраіны працавалі над Кіевам і Харкавам. У Харкаве чулі больш за дзесяць выбухаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Варшаве прайшлі маршы ў падтрымку кандыдатаў на выбарах прэзыдэнта

ФОТА
: https://smarturl.click/3QMap

🇵🇱 Другі тур выбараў прэзыдэнта Польшчы адбудзецца 1 чэрвеня. 25 траўня ў Варшаве прайшлі асобныя маршы прыхільнікаў абодвух кандыдатаў, якія паводле арганізатараў сабралі сотні тысяч чалавек.

У Польшчы ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў выйшлі мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, які прадстаўляе «Грамадзянскусю плятформу», што ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю і кандыдат, які афіцыйна не належыць, але падтрыманы апазыцыйнай кансэрватыўнай партыяй «Права і справядлівасьць», кіраўнік Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы Караль Наўроцкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 30 гадоў таму Аляксандар Лукашэнка і Віктар Чарнамырдзін урачыста прыбралі памежны слуп на мяжы Беларусі і Расеі

А таксама ў гэты дзень

📌скончылася грамадзянская вайна ў ЗША,

📌нарадзіўся Дантэ Аліг’еры,

📌 утварылася літаратурная суполка «Ўзвышша»

Больш падзей 26 траўня ў гісторыі чытайце пад спасылкай:
https://smarturl.click/w4wYW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На мяжы Беларусі і Ўкраіны адбыўся трэці этап вялікага абмену ўкраінскіх і расейскіх палонных

https://smarturl.click/zdl6b

«303 ўкраінскія абаронцы дома. Трэцюю частку абмену ў фармаце 1000 на 1000, пра які ўдалося дамовіцца ў Турэччыне, завяршылі», — напісаў прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі.

Паводле Мінабароны РФ, было вызвалена 880 іх вайскоўцаў і 120 цывільных.

Расейскія грамадзяне пасьля абмену выехалі ў Беларусь.

Абмен адбыўся памежным пераходзе паміж Гомельскай і Чарнігаўскай абласьцямі.

Абмен стаў найбуйнейшым у гісторыі вайны Расеі супраць Украіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ІТ-жаргон і беларускія гаворкі. ТЭСТ

https://smarturl.click/aeED

Народная беларуская мова — скарбніца вобразных і сакавітых словаў.

Нарэшце прыйшоў час авалодаць імі для ІТ-спэцыялістаў (і аматараў таксама).

Запускаем рэжым тэставаньня!

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Другую ноч запар Расея масава атакавала Кіеў і іншыя рэгіёны Ўкраіны

https://smarturl.click/4OmpY

Загінулі як мінімум 7 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.

Гукі выбухаў грымелі ўсю ноч у Кіеве і навакольлі, пакуль украінскія сілы супрацьпаветранай абароны гадзінамі спрабавалі зьбіць варожыя бесьпілотнікі і ракеты. Паводле інфармацыі службы бяспекі Ўкраіны, у сталіцы загінулі як мінімум чатыры чалавекі і 16 атрымалі раненьні.

У Жытомірскай вобласьці, на захад ад Кіева, загінулі трое дзяцей ва ўзросце 8, 12 і 17 гадоў.

На фота наступствы расейскага паветранага нападу на Кіеў, 25 траўня 2025

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ляўрэатам прэміі імя Арсеньневай стаў паэт Сяргей Прылуцкі, які далучыўся да ўкраінскага войска

https://smarturl.click/XDLxG

Зборнік вершаў Прылуцкага «Нічога нястрашнага» журы ўганаравала ўзнагародай за «голас чалавечай любові ў час вайны і бесчалавечнасьці».

Паводле інфармацыі Беларускага ПЭНу, творы ў зборніку, які выйшаў у выдавецтве hochroth Minsk, апісваюць «перажыты аўтарам досьвед вайны ва Ўкраіне».

Зборніка «Нічога нястрашнага» магло б і ня быць, «калі б не было гэтай вайны», заявіў аўтар, дадаўшы, што «гэта, мабыць, быў бы лепшы варыянт».

Прылуцкі жыве ў Бучы (Кіеўская вобласьць Украіны) — горадзе, які ў лютым — сакавіку 2022 года быў пад акупацыяй Расеі, дзе расейскія войскі зладзілі масавыя забойствы мірных жыхароў.

Сёлета напрыканцы красавіка літаратар уступіў у шэрагі Інтэрнацыянальнага легіёну для абароны Ўкраіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ты як чалавек без радзімы. Твая радзіма захоплена дыктатарам, твае сябры, знаёмыя, каханыя — у турмах, ты з гэтым болем жывеш. І ў цэлым, ты не жывеш. Ты проста змагаесься, супраціўляесься кожны дзень, каб хутчэй вярнуцца.

І табе здаецца, што вось тады пачнецца жыцьцё — таму што цяпер няма жыцьця ні для тых, хто ў турмах, няма жыцьця для тых, хто жыве ў Беларусі, і няма жыцьця для тых, хто быццам бы жыве ў свабодным сьвеце, але ўсё роўна прысьвячае сваё жыцьцё барацьбе. Ім таксама жыць за мяжой не так проста».


https://smarturl.click/MGeeR

У інтэрвію праграме «Настоящее Время. Балтия» Сьвятлана Ціханоўская распавяла пра тое, як жыць чалавеку без радзімы, і як яна і яе каманда абараняюць правы тысяч іншых беларусаў, якія таксама былі вымушаныя зьехаць з краіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вайна зь Вікіпэдыяй. Чаму ўлады Беларусі арыштоўваюць рэдактараў аднаго з самых папулярных у сьвеце сайтаў

https://smarturl.click/4OmkG

Некалькі тыдняў таму стала вядома пра арышты беларускіх вікіпэдыстаў Максіма Лепушэнкі і Вольгі Сітнік. Гэта ня першы раз, калі рэдактары онлайн-энцыкляпэдыі трапляюць у Беларусі за краты.

Пра тое, чаму улады Беларусі пачалі чарговую хвалю рэпрэсіяў супраць вікіпэдыстаў, у размове з Свабодай на ўмовах ананімнасьці гаворыць адзін зь дзейных рэдактараў рэсурсу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Цяжка жыць у выгнаньні, таму што ты не зьехаў, каб жыць за мяжой — ты зьехаў, каб вярнуцца дадому».

Як дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская адчувае амаль пяць гадоў у выгнаньні? І чаму яна лічыць, што важна мець адкрытыя межы з Беларусьсю? Глядзіце ў відэа

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як расейскія войскі катуюць мірных украінцаў на тэрыторыях, якія яны акупавалі

https://smarturl.click/RemAp

Паводле зьвестак некамэрцыйнай арганізацыі журналісцкіх расьследаваньняў IStories, расейскія вайскоўцы трымаюць тысячы ўкраінскіх ваеннапалонных і мірных жыхароў у нефармальных камэрах на кантраляванай імі тэрыторыі.

Іх жорстка б’юць, але на другім месцы сярод мэтадаў ціску на ваенапалонных — катаваньне электрычным токам праз драты, прымацаваныя да іх целаў.

Апроч катаваньняў, зьняволеных часта трымаюць інкамунікада месяцамі ці нават гадамі, а іхныя сем’і паняцьця не маюць, дзе яны знаходзяцца і ўвогуле ці яшчэ жывыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 30 гадоў таму адбылася акцыя-пэрформанс супраць вынікаў рэфэрэндуму аб зьмене сымболікі і дзяржаўным статусе расейскай

https://smarturl.click/5ZMZj

24 траўня 1995 году некалькі дзясяткаў маладых людзей каля рэзыдэнцыі прэзыдэнта зладзілі акцыю-пэрформанс. Гэта адбылося празь дзесяць дзён пасьля рэфэрэндуму, які зьмяніў нацыянальную сымболіку і пазбавіў беларускую мову статусу адзінай дзяржаўнай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 23 траўня

📌У Варшаве пачалася чацьвёртая Канфэрэнцыя беларусаў сьвету. Што ў парадку дня

📌Дзеля чаго адбываецца «ператрэсваньне кадраў». Аналіз Валера Карбалевіча

📌Беларусь і Вугоршчына падпісалі дарожную мапу супрацоўніцтва ў атамнай энэргетыцы

📌Дыктатура супраць балотаў. Як улады Беларусі шкодзяць лёгкім Эўропы

📌Расея атакавала цывільныя аб’екты ў Карпатах, Украіна нанесла ўдар па расейскім заводзе, які вырабляе батарэі для дронаў

📌Insider і Polityka: У зьніклай Анжалікі Мельнікавай быў каханак зь беларускай спэцслужбы

📌Бесьпілётнік у 2,5 тоны і супрацькульная камізэлька ад Беларусі, цацачныя Т-90МС і «Санцапёк» з Расеі. Што паказалі на MILEX-2025

📌Прэзыдэнт Украіны заявіў, што з расейскага палону вярнуліся 390 чалавек

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі выкрылі адзін з найбуйнейшых крыптаабменьнікаў у гісторыі

https://smarturl.click/GgegQ

Як паведаміў Камітэт дзяржкантролю, сума абароту незаконнага «крыптаабменьніка» склала 2,5 млрд рублёў, а папярэдні аб’ём нявыплачаных падаткаў — каля 1 млн рублёў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Украіны заявіў, што з расейскага палону вярнуліся 390 чалавек

https://smarturl.click/kZgZ6

Першая частка абмену палоннымі паміж Украінай і Расеяй адбылася па формуле «1000 на 1000», абвясьціў 23 траўня ўкраінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі.

Здымкі з афіцыйнага каналу Ўладзіміра Зяленскага

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзяржаўны камітэт вайсковай прамысловасьці заявіў, што падпісаў рэкордныя кантракты пасьля выставы MILEX-2025

https://smarturl.click/JndeL

Нягледзячы на заяўлены міжнародны статус і актыўную рэкляму падзеі ў праўладных мэдыя, прэс-канферэнцыя Дзьмітрыя Пантуса, старшыні галоўнага арганізатара выставы — Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Беларусі — прайшла практычна ў пустой залі.

Паводле сьцьверджаньня Пантуса, выстава прынесла беларускаму ВПК рэкордны за яе гісторыю партфэль кантрактаў больш чым на 390 млн даляраў. На мінулым форуме два гады таму сума склала 277 млн даляраў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Варта быць уважлівымі да людзей, якія выйшлі з турмы, да іхных пачуцьцяў»

https://smarturl.click/nV5yA

Канец рэсурсаў, страта сэнсу, брак мэдычнай дапамогі — лекар і псыхолягі пракамэнтавалі Свабодзе, чаму былыя палітвязьні могуць паміраць неўзабаве пасьля вызваленьня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэфіцыт бульбы і цыбулі, «Арктычная брыгада» на парадзе ў Менску, размова з бацькамі загінулага добраахвотніка. Самае цікавае за тыдзень

https://smarturl.click/mBblO

Што здарылася на тыдні, што прыцягвала ўвагу, выклікала пытаньні і давала адказы — у самых цікавых публікацыях Свабоды за апошнія сем дзён — глядзіце і чытайце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расказваем пра зьніклых беларускіх жывёлаў, якім сёлета прысьвяцілі маркі

https://smarturl.click/3QM1X

19 траўня ў Беларусі паступілі ў продаж новыя паштовыя маркі, прысьвечаныя дзікім жывёлам, што зьніклі на тэрыторыі краіны.

Тур, хахуля, расамаха, дзікі лясны кот — іх больш не сустрэць у беларускіх лясах, і гэта павінна нагадаць, што варта берагчы прыроду і ставіцца да яе з павагай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выйшла кніга пра гісторыю футболу на Аршаншчыне, аўтар якой прапануе называць гэтую гульню «ножным шпурляком»

https://smarturl.click/DYXee

Кніга «На „Старт“ і ў „Тэмпе“» выйшла ў лёнданскім выдавецтве «Скарына Прэс».

Аўтар кнігі Арцём Сізінцаў ўжывае адметныя спартовыя тэрміны, узятыя з даробку выбітных беларускіх мовазнаўцаў.

Ён расказаў Свабодзе, як шукаў матэрыял і чаму карыстаўся арыгінальнай спартовай лексыкай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўную ўзнагароду кінафэстывалю ў Канах атрымаў фільм іранскага рэжысэра, былога палітвязьня

https://smarturl.click/j7p4Z

Галоўную прэмію 78-га Канскага фэстывалю, Залатую пальмавую галіну, прысудзілі фільму іранскага рэжысёра Джафара Панахі «Простая выпадковасьць».

64-гадовы Джафар Панахі, які ў апошнія гады таемна зьняў шэраг фільмаў у Іране, атрымаў сёлетнюю прэстыжную ўзнагароду за свой фільм пра групу былых зьняволеных у Іране, якія выкралі ахоўніка, які нібыта адказваў за іх катаваньні.

Самога рэжысёра ўлады Ірана перасьледуюць ужо некалькі гадоў, яго часта знявольвалі на радзіме і гадамі забаранялі выяжджаць за мяжу.

У красавіку 2023 года Панахі ўпершыню за 14 гадоў пакінуў Іран пасьля адбыцьця тэрміну зьняволеньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: беларускаму рублю — 33 гады

У 1992-м увялі беларускія грошы, якія ў народзе празвалі «зайчыкамі».

1 беларускі рубель на старце каштаваў 10 савецкіх.

Але да сёньняшняга свайго стану беларускія грошы дайшлі праз дэнамінацыі, якія агулам адкінулі сем нулёў.

Больш падзей 25 траўня ў гісторыі чытайце пад спасылкай:
https://smarturl.click/mBb89

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Варшаве праходзіць IV Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету — яна аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, абмену досьведам.

«Тое, што мы сёньня разам, — прыкмета таго, што нас аб’ядноўвае любоў да Беларусі і адказнасьць за будучыню. Каб пераадолець гэты цяжкі і доўгі маратон, нам патрэбныя ўстойлівыя структуры беларусаў замежжа, дзе будзе месца кожнаму. Структуры, пабудаваныя на даверы, на салідарнасьці і, канешне, самаарганізацыі», — адзначыла ў вітальным слове Сьвятлана Ціханоўская.

Больш фота тут

У першы дзень канфэрэнцыі адной з галоўных падзеяў стала прэзэнтацыя дакладу BELPOL пра ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны.

Сёньня праходзяць панэльныя дыскусіі — удзельнікі і ўдзельніцы прааналізуюць працу дыяспары.

25 траўня гасьцей канфэрэнцыі запрашаюць на выставу з рэчамі палітвязьняў у Музэі Вольнай Беларусі. Свабода ўжо расказвала пра гэтую ўнікальную выставу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінабароны Расеі паведаміла аб абмене палоннымі з Украінай.

Ведамства сьцвярджае, што дадому вярнуліся 307 расейскіх вайскоўцаў. Украіне перадалі 307 ваеннапалонных.

Як паведамляе Мінабароны РФ, зараз расейскія вайскоўцы знаходзяцца ў Беларусі, дзе яны праходзяць мэдагляд.

23 траўня прайшоў першы этап абмену па формуле «1000 на 1000». Дадому вярнуліся 390 украінцаў і 390 расейцаў. У ліку апошніх — адзін беларус.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускую дуду і неглюбскія ручнікі хочуць уключыць у Сьпіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO

https://smarturl.click/3QMkB

Неглюбскія ручнікі — унікальная зьява для Беларусі, складанасьцю выкананьня яе можна параўнаць з слуцкімі паясамі.

Беларуская дуда
калісьці гучала амаль у кожнай вёсцы — на вясельлі, на кірмашы, на Каляды. У XX стагодзьдзі дуда амаль зьнікла, але вярнулася — дзякуючы дасьледнікам, майстрам, музыкам.

Расказваем пра гэта, а таксама пра тое, што з беларускіх традыцыяў ужо ёсьць у Сьпісе UNESCO.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

23% літоўцаў не хацелі б жыць побач зь беларусамі. У 2023-м узровень непрыязнасьці да беларусаў быў ніжэйшым — 18%.

https://smarturl.click/Gge6Q

Амаль столькі ж не хацелі б жыць побач з тымі, хто не размаўляе па-літоўску.

Лепшае стаўленьне да ўкраінскіх мігрантаў — 10%, горшае да расейскіх — 43%.

Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага ў сакавіку Інстытутам сацыялёгіі Літоўскага цэнтра сацыяльных навук.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Абмен палоннымі — дадому вярнуліся 390 украінскіх ваяроў

Украіна і Расея прыступілі да выкананьня пляну па абмене ў фармаце 1000 на 1000.

Першы этап адбыўся на беларускай мяжы. Падрабязнасьці ў відэа Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна ў межах абмену з Расеяй перадала яшчэ аднаго палоннага беларуса. Раней аб ягоным палоне не паведамлялі

https://smarturl.click/qBjBW

Як Свабодзе паведамілі ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», Аляксея Ўладзімеравіча Чарнышова захапілі ў палон нядаўна, але падрабязнасьцяў не ўдакладнілі. Дзе ён жыў, чым займаўся і што яшчэ вядома?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Цэнтар новых ідэй» правёў дасьледаваньне і прыйшоў да высновы, што выбудаваная Лукашэнкам сыстэма можа захавацца і пасьля ягонай сьмерці

https://smarturl.click/y65qL

Аляксандар Лукашэнка старэе, таму «зьяўленьне новага кіраўніцтва» ў Беларусі «ў бліжэйшае дзесяцігодзьдзе здаецца непазьбежным». Пра гэта гаворыцца ў дасьледаваньні «Цэнтру новых ідэй» «У цені Лукашэнкі: беларуская кіроўная кляса на пачатку транзыту ўлады».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бесьпілётнік у 2,5 тоны і супрацькульная камізэлька ад Беларусі, цацачныя Т-90МС і «Санцапёк» з Расеі. Што паказалі на MILEX-2025

https://smarturl.click/e0L5R

Міжнародная выстава — пад санкцыямі, «рэвалюцыйныя» распрацоўкі — з кітайскімі прапэлерамі, паўпустая заля прэс-канфэрэнцыі з арганізатарам — і шмат гучных заяваў пра «супрацу з Расеяй». З 21 па 24 траўня ў Менску праходзіць выстава ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі MILEX-2025.

Читать полностью…
Subscribe to a channel