Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Мінабароны Расеі паведаміла аб абмене палоннымі з Украінай.
Ведамства сьцвярджае, што дадому вярнуліся 307 расейскіх вайскоўцаў. Украіне перадалі 307 ваеннапалонных.
Як паведамляе Мінабароны РФ, зараз расейскія вайскоўцы знаходзяцца ў Беларусі, дзе яны праходзяць мэдагляд.
23 траўня прайшоў першы этап абмену па формуле «1000 на 1000». Дадому вярнуліся 390 украінцаў і 390 расейцаў. У ліку апошніх — адзін беларус.
Беларускую дуду і неглюбскія ручнікі хочуць уключыць у Сьпіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO
https://smarturl.click/3QMkB
Неглюбскія ручнікі — унікальная зьява для Беларусі, складанасьцю выкананьня яе можна параўнаць з слуцкімі паясамі.
Беларуская дуда калісьці гучала амаль у кожнай вёсцы — на вясельлі, на кірмашы, на Каляды. У XX стагодзьдзі дуда амаль зьнікла, але вярнулася — дзякуючы дасьледнікам, майстрам, музыкам.
Расказваем пра гэта, а таксама пра тое, што з беларускіх традыцыяў ужо ёсьць у Сьпісе UNESCO.
23% літоўцаў не хацелі б жыць побач зь беларусамі. У 2023-м узровень непрыязнасьці да беларусаў быў ніжэйшым — 18%.
https://smarturl.click/Gge6Q
Амаль столькі ж не хацелі б жыць побач з тымі, хто не размаўляе па-літоўску.
Лепшае стаўленьне да ўкраінскіх мігрантаў — 10%, горшае да расейскіх — 43%.
Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага ў сакавіку Інстытутам сацыялёгіі Літоўскага цэнтра сацыяльных навук.
Абмен палоннымі — дадому вярнуліся 390 украінскіх ваяроў
Украіна і Расея прыступілі да выкананьня пляну па абмене ў фармаце 1000 на 1000.
Першы этап адбыўся на беларускай мяжы. Падрабязнасьці ў відэа Свабоды.
Украіна ў межах абмену з Расеяй перадала яшчэ аднаго палоннага беларуса. Раней аб ягоным палоне не паведамлялі
https://smarturl.click/qBjBW
Як Свабодзе паведамілі ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», Аляксея Ўладзімеравіча Чарнышова захапілі ў палон нядаўна, але падрабязнасьцяў не ўдакладнілі. Дзе ён жыў, чым займаўся і што яшчэ вядома?
«Цэнтар новых ідэй» правёў дасьледаваньне і прыйшоў да высновы, што выбудаваная Лукашэнкам сыстэма можа захавацца і пасьля ягонай сьмерці
https://smarturl.click/y65qL
Аляксандар Лукашэнка старэе, таму «зьяўленьне новага кіраўніцтва» ў Беларусі «ў бліжэйшае дзесяцігодзьдзе здаецца непазьбежным». Пра гэта гаворыцца ў дасьледаваньні «Цэнтру новых ідэй» «У цені Лукашэнкі: беларуская кіроўная кляса на пачатку транзыту ўлады».
Бесьпілётнік у 2,5 тоны і супрацькульная камізэлька ад Беларусі, цацачныя Т-90МС і «Санцапёк» з Расеі. Што паказалі на MILEX-2025
https://smarturl.click/e0L5R
Міжнародная выстава — пад санкцыямі, «рэвалюцыйныя» распрацоўкі — з кітайскімі прапэлерамі, паўпустая заля прэс-канфэрэнцыі з арганізатарам — і шмат гучных заяваў пра «супрацу з Расеяй». З 21 па 24 траўня ў Менску праходзіць выстава ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі MILEX-2025.
Кубракоў заявіў, што летась у Расеі затрымалі 964 чалавекі, якіх шукаў МУС Беларусі
https://smarturl.click/6We7Z
Заява кіраўніка МУС Беларусі Івана Кубракова прагучала на пасяджэньні калегіі міністэрстваў унутраных спраў так званай Саюзнай дзяржавы ў Магілёве.
Украіна і Расея праводзяць найбуйнейшы абмен палоннымі ад пачатку вайны
https://smarturl.click/kZgj6
Маштабны абмен палоннымі паміж Украінай і Расеяй адбываецца 23 траўня, паведаміла Ўкраінскай службе Радыё Свабода крыніца, якая паведаміла пра ход абмену, але ня мае права афіцыйна яго камэнтаваць.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social: «Паміж Расеяй і Ўкраінай толькі што адбыўся буйны абмен палоннымі. Ён хутка ўступіць у сілу. Мы віншуем абодва бакі з гэтымі перамовамі».
Украіна і Расея дамовіліся аб абмене палоннымі ў прапорцыі 1000 на 1000 пасьля перамоваў паміж дэлегацыямі абедзьвюх краін у Стамбуле 16 траўня.
Дыктатура супраць балотаў. Як беларускія ўлады шкодзяць лёгкім Эўропы
https://smarturl.click/RemLx
Некалі магутныя беларускія балоты зараз патрабуюць пільнай увагі і клопату.
Мэліярацыя, штогадовыя пажары, будаўніцтва дарог, неабдуманыя законы робяць сваю справу — і дыханьне «лёгкіх Эўропы» становіцца больш кволым.
У гэтым тэксьце з цыклю «Сьляды» Свабода расказвае, як беларуская дзяржава абыходзіцца з балотамі.
У Варшаве пачынаецца чацьвёртая Канфэрэнцыя беларусаў сьвету
Адной з гучных падзей 23 траўня стане даклад пра ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны, падрыхтаваны «Байполам» у тым ліку паводле зьвестак з закрытых крыніцаў.
Арганізатары анансуюць яго як «першы сыстэматызаваны доказ» удзелу ўладаў Беларусі ў вайне.
Што яшчэ ў парадку дня: 🔽
https://smarturl.click/9odxz
Інстытут вывучэньня вайны ацаніў расейскія заявы пра незаконнасьць распаду СССР і як яны ўплываюць на Беларусь і Ўкраіну
https://smarturl.click/gggLy
«Расейскія ўлады пэрыядычна аднаўляюць ілжывыя наратывы пра незаконнасьць распаду Савецкага Саюза і заклікі да яго аднаўленьня прынамсі з 2014 году, а таксама прасоўвалі гэтыя інфармацыйныя намаганьні ў 2021 і 2023 гадах».
«Крэмль прыкладае стратэгічныя намаганьні для фактычнай анэксіі Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі і пасьлядоўна адмаўляе сувэрэнітэт Украіны», — гаворыцца ў дакладзе ISW.
Урад ЗША пазбавіў Гарвард магчымасьці прымаць на навучаньне замежных студэнтаў
https://smarturl.click/Reebx
Адміністрацыя прэыдэнта Дональда Трампа ў чацьвер абвастрыла супрацьстаяньне з Гарвардзкім унівэрсытэтам, пазбавіўшы яго магчымасьці прымаць замежных студэнтаў, піша AP.
Урад паведаміў тысячам замежных студэнтаў Гарварда, што яны павінны перавесьціся ў іншыя ўнівэрсытэты, інакш страцяць законны дазвол на знаходжаньне ў ЗША.
Лукашэнка чарговы раз перастаўляе чыноўнікаў.
Натальлю Пяткевіч прызначылі першай намесьніцай прэм’ер-міністра Беларусі, а Ўладзімер Каранік узначаліў Акадэмію навук.
Што могуць значыць гэтыя перастаноўкі?
Расея і Ўкраіна абмяняліся сьпісамі для найбуйнейшага абмену палоннымі ад пачатку вайны
https://smarturl.click/vddZ8
У сьпісах — па 1000 імён з кожнага боку.
Дамоўленасьць пра такі абмен стала адзіным істотным вынікам перамоў у Турэччыне 16 траўня.
«Цяжка жыць у выгнаньні, таму што ты не зьехаў, каб жыць за мяжой — ты зьехаў, каб вярнуцца дадому».
Як дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская адчувае амаль пяць гадоў у выгнаньні? І чаму яна лічыць, што важна мець адкрытыя межы з Беларусьсю? Глядзіце ў відэа
Як расейскія войскі катуюць мірных украінцаў на тэрыторыях, якія яны акупавалі
https://smarturl.click/RemAp
Паводле зьвестак некамэрцыйнай арганізацыі журналісцкіх расьследаваньняў IStories, расейскія вайскоўцы трымаюць тысячы ўкраінскіх ваеннапалонных і мірных жыхароў у нефармальных камэрах на кантраляванай імі тэрыторыі.
Іх жорстка б’юць, але на другім месцы сярод мэтадаў ціску на ваенапалонных — катаваньне электрычным токам праз драты, прымацаваныя да іх целаў.
Апроч катаваньняў, зьняволеных часта трымаюць інкамунікада месяцамі ці нават гадамі, а іхныя сем’і паняцьця не маюць, дзе яны знаходзяцца і ўвогуле ці яшчэ жывыя.
Ужо сёньня: 30 гадоў таму адбылася акцыя-пэрформанс супраць вынікаў рэфэрэндуму аб зьмене сымболікі і дзяржаўным статусе расейскай
https://smarturl.click/5ZMZj
24 траўня 1995 году некалькі дзясяткаў маладых людзей каля рэзыдэнцыі прэзыдэнта зладзілі акцыю-пэрформанс. Гэта адбылося празь дзесяць дзён пасьля рэфэрэндуму, які зьмяніў нацыянальную сымболіку і пазбавіў беларускую мову статусу адзінай дзяржаўнай.
Галоўнае за 23 траўня
📌У Варшаве пачалася чацьвёртая Канфэрэнцыя беларусаў сьвету. Што ў парадку дня
📌Дзеля чаго адбываецца «ператрэсваньне кадраў». Аналіз Валера Карбалевіча
📌Беларусь і Вугоршчына падпісалі дарожную мапу супрацоўніцтва ў атамнай энэргетыцы
📌Дыктатура супраць балотаў. Як улады Беларусі шкодзяць лёгкім Эўропы
📌Расея атакавала цывільныя аб’екты ў Карпатах, Украіна нанесла ўдар па расейскім заводзе, які вырабляе батарэі для дронаў
📌Insider і Polityka: У зьніклай Анжалікі Мельнікавай быў каханак зь беларускай спэцслужбы
📌Бесьпілётнік у 2,5 тоны і супрацькульная камізэлька ад Беларусі, цацачныя Т-90МС і «Санцапёк» з Расеі. Што паказалі на MILEX-2025
📌Прэзыдэнт Украіны заявіў, што з расейскага палону вярнуліся 390 чалавек
У Беларусі выкрылі адзін з найбуйнейшых крыптаабменьнікаў у гісторыі
https://smarturl.click/GgegQ
Як паведаміў Камітэт дзяржкантролю, сума абароту незаконнага «крыптаабменьніка» склала 2,5 млрд рублёў, а папярэдні аб’ём нявыплачаных падаткаў — каля 1 млн рублёў.
Прэзыдэнт Украіны заявіў, што з расейскага палону вярнуліся 390 чалавек
https://smarturl.click/kZgZ6
Першая частка абмену палоннымі паміж Украінай і Расеяй адбылася па формуле «1000 на 1000», абвясьціў 23 траўня ўкраінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі.
Здымкі з афіцыйнага каналу Ўладзіміра Зяленскага
Паводле журналісцкага расьсьледаваньня, якое сумесна публікуюць выданьні Polityka і Insider, Анжаліка Мельнікава была ў рамантычных стасунках з супрацоўнікам беларускай спэцслужбы.
https://smarturl.click/0Bjen
У расьсьледаваньні называецца ягонае імя — Аляксей Лабееў — і сьцьвярджаецца, што ён працаваў пад імем Аляксей Гардзееў.
З публікацыі вынікае, што Мельнікава і Лабееў у адзін час ляталі на Кубу і ў Шры-Лянку. Ці гэта адзіны факт, на якім грунтуюцца высновы пра іх сувязь, не паведамляецца.
«Вясна»: за ахвяраваньні з 2020 году асудзілі як найменей 135 беларусаў
https://smarturl.click/p25pE
Ня менш за 85 асуджаных па гэтых артыкулах знаходзіцца ў няволі, яшчэ чацьвёра чакаюць суду.
Сотні людзей «прайшлі праз допыты і ператрусы», пасьля чаго «супрацоўнікі КДБ многіх прымушалі рабіць „добраахвотныя“ пераводы ў некалькі разоў больш за сум данатаў на спэцыяльныя рахункі, каб супраць іх не была заведзеная крымінальная справа», адзначаюць праваабаронцы.
Суд у Пецярбургу пакараў 84-гадовую жыхарку, якая перанесла нацыстоўскую блякаду горада, за антываенны пікет
https://smarturl.click/Ax4Eg
Аштрафавалі Людмілу Васільеву за адзіночны пікет 24 лютага, у трэцюю гадавіну пачатку расейскага поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну.
Яна стаяла з плякатам «Людзі! Спынім вайну! Мы адказныя за мір на плянэце Зямля».
Людміла Васільева перажыла ў горадзе блякаду падчас Другой сусьветнай вайны.
У Брытаніі зьбіраюцца выпускаць зьняволеных пасьля траціны тэрміну
https://smarturl.click/WRyDk
Гэта зьвязана зь недахопам месцаў у турмах. Летась мінімальны тэрмін ужо зьмяншалі з 50 да 40 адсоткаў, што дазволіла выпусьціць больш за 16 тысяч асуджаных, перадае BBC.
Але гэта ня вырашыла праблемы. На сёньня з амаль 90 тысяч месцаў у турмах засталося незанятых крыху больш за тысячу.
Дзеля чаго адбываецца «ператрэсваньне кадраў». Аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/dwA6J
22 траўня Аляксандр Лукашэнка зрабіў гучныя кадравыя прызначэньні. Такая чахарда, ці «ператрэсваньне кадраў» ня сьведчыць пра стабільнасьць у дзяржаўным апараце, прадуманасьць кадравай палітыкі, а якраз наадварот, лічыць аналітык Свабоды.
На пэтыцыю супраць уезду 150 тысяч пакістанцаў у Беларусь МУС адказала за тры дні
https://smarturl.click/kZZ7Q
Некаторыя прапановы аўтара пэтыцыі супалі з захадамі, ужо прынятымі ва ўказе ад 21 траўня.
З прапаноў аўтара засталася нерэалізаванай хіба што камэнданцкая гадзіна.
МУС падзякавала за іх аўтару пэтыцыі.
Ужо сёньня: 4 гады таму ўлады прымусова пасадзілі самалёт Ryanair, каб затрымаць Пратасевіча
23 траўня 2021 году ўлады Беларусі прымусова пасадзілі самалёт ірляндзкай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Атэнаў у Вільню.
Беларускія спэцслужбы затрымалі пасажыраў рэйсу — аўтара тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» і былога галоўнага рэдактара каналаў Nexta Рамана Пратасевіча і грамадзкую актывістку, грамадзянку Расеі Соф’ю Сапегу.
Краіны Эўразьвязу, Украіна, шэраг іншых краінаў у адказ увялі санкцыі адносна авіязносінаў зь Беларусьсю.
Больш падзей 22 траўня ў гісторыі чытайце пад спасылкай:
https://smarturl.click/y66E3
Галоўнае за 22 траўня
📌«Украінцы казалі: бяз гэтага беларуса мы на штурм ня пойдзем». Размова з пабрацімам загінулага Аляксея Аўдзея
📌Дэфіцыт бульбы і цыбулі — чаканы вынік пастановы пра стрымліваньне цэнаў, — тлумачыць эканаміст Крук
📌Пераемніца кампаніі Wargaming у Беларусі і Расеі трапіла пад судовы перасьлед
📌З 2026 году беларускія дзесяціклясьнікі будуць праходзіць 10-дзённыя вучэбна-палявыя зборы
📌Эўрапарлямэнт ухваліў падвышэньне мытаў на азотныя ўгнаеньні і сельгаспрадукцыю зь Беларусі і Расеі
📌Натальлю Пяткевіч прызначылі першай намесьніцай прэм’ер-міністра Беларусі
📌Дырэктарку пецярбурскай кнігарні будуць судзіць за продаж кнігі беларускага палітвязьня — анархіста Ігара Аліневіча
📌Расея і Ўкраіна абмяняліся сьпісамі для найбуйнейшага абмену палоннымі ад пачатку вайны — 1000 на 1000
Дырэктарку пецярбурскай кнігарні будуць судзіць за продаж кнігі беларускага палітвязьня
https://smarturl.click/Y33m1
Кнігу Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» выдала замежная некамэрцыйная арганізацыя ABCF (Фэдэрацыя анархісцкага чорнага крыжа), якая ў Расеі прызнаная непажаданай.
За продаж гэтай кнігі на дырэктарку кнігарні «Подписные издания» Алену Арлову склалі адміністрацыйны пратакол як за ўдзел у дзейнасьці у такой арганізацыі (арт. 20.33 КоАП РФ).
Аліневіч з гэтай кнігай атрымаў у 2013 годзе першую прэмію імя Аляхновіча, заснаваную Беларускім ПЭНам і Радыё Свабода.
З 2020 году ён за кратамі, да таго ж на жорсткім турэмным рэжыме. Яго асудзілі на 20 гадоў.