14477
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Гульцы зборнай Гішпаніі Фэран Торэс (зьлева) і Лямін Ямаль сьвяткуюць гол Торэса, які прынёс перамогу на Чэмпіянаце сьвету ў ЗША
Читать полностью…
Колькі заплацяць пракрамлёўскім артыстам, якія выступяць на «Славянскім базары»? А каму выступаць там цяпер забаронена?
Читать полностью…
Сьвятлана Ціханоўская перадае свой гарсэт і фота ў тым гарсэце з 2020 году, якія яна падпісала, пераможцу аўкцыёну на фэсьце «Тутака». Дабрачынны аўкцыён ладзіў фонд BySol — грошы зь яго прызначаныя для палітвязьняў. Пераможцам аўкцыёну стаў беларус, які купіў гарсэт для сваёй жонкі за 500 злотых. Рэпартаж з фэсту можна пабачыць тут https://smarturl.click/LXoj3
Читать полностью…
Публіка, у тым ліку дзеці, скакала пад сьпевы гурту „Дзецюкі“ на фэсьце „Тутака“ ўвечары 18 ліпеня. Рэпартаж з фэсту можна пабачыць тут https://smarturl.click/LXoj3
Читать полностью…
Як добра вы ведаеце мастацкія творы? ТЭСТ
https://smarturl.click/n6w04
Ці зможаце вы назваць аўтараў гэтых твораў мастацтва з розных музэяў сьвету?
Грошы за атмасфэру. Рэпартаж з фэстывалю Tutaka
https://smarturl.click/LXoj3
Фэстываль Tutaka ідзе шосты раз ва ўрочышчы Барык на Падляшшы ў Польшчы. Свабода наведала падзею ў суботу — самы дажджлівы фэстывальны дзень.
ЗША восьмую ноч запар наносілі ўдары па Іране, Кувэйт паведаміў пра іранскія атакі
https://smarturl.click/gkRva
Амэрыканскія вайскоўцы заявілі аб нанясеньні новых авіяўдараў па Іране ў ноч на 19 ліпеня, восьмую ноч запар. Удары адбыліся празь некалькі гадзін пасьля пацьверджаньня, што два амэрыканскія салдаты загінулі, а адзін зьнік бязь вестак у Ярданіі падчас іранскіх нападаў.
Раніцай 19 ліпеня Кувэйт паведаміў пра новыя іранскія ракетныя атакі і атакі бесьпілётнікаў, а Тэгеран заявіў пра новыя ўдары па амэрыканскіх базах у рэгіёне.
Уначы ў мэдычным комплексе на вуліцы Абухава ў Горадні адбыўся пажар. Міністэрства надзвычайных сытуацыяў паведамляе, што 11 чалавек уратавалі, а яшчэ 254, дзесяць зь якіх дзеці, эвакуавалі. Відэа МНС Беларусі
Читать полностью…
Год бязь Вячкі Станкевіча
16 ліпеня споўніўся год, як у Злучаных Штатах на 93-м годзе пайшоў з жыцьця Вячка Станкевіч, адзін з найстарэйшых дзеячаў беларускай дыяспары ў Амэрыцы, радны БНР, колішні дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода.
Сын выбітнага мовазнаўцы, нарадзіўся ў Вільні, працаваў інжынэрам у вядомых кампаніях, гуляў за футбольны клюб, ачольваў беларускія фундацыі і рабіў важныя журналісцкія матэрыялы — гэта паасобныя зьвесткі ягонай насычанай біяграфіі. А якім чалавекам ён запомніўся тым, хто яго знаў і з кім ён працаваў? Пра гэта мы маем асобны артыкул.
«Працаўнік для дабра ўсяго беларускага». Успаміны пра Вячку Станкевіча
Галоўнае за 18 ліпеня на Радыё Свабода
📌Ігар Ільяш другі раз сустракае дзень народзінаў за кратамі, ён ня траціць вытрымкі, але мае праблемы здароўя
📌Мітычная прыпавесьць, альтэрнатыўны Дзікі Захад, уласная фэрма на бальконе: якія новыя гульні распрацоўваюць беларусы
📌«Сабаленка хоча застацца сваёй і тут, і там». Цыганкоў тлумачыць, чаму Сабаленка не сустрэлася з Лукашэнкам
📌Украіна ўдарыла па буйным складзе Wildberries і нафтабазе пад Масквою
📌У памежных раёнах Беларусі ўвялі ліміты на бэнзін? У «Беларуснафце» зьняпраўджваюць
📌Знайшлі зьніклага ў Каталёніі беларуса Генадзя Смаляка
У памежных раёнах Беларусі ўвялі ліміты на бэнзін? У «Беларуснафце» зьняпраўджваюць
https://smarturl.click/BaL49
Дэфіцыту паліва на АЗС «Беларуснафты» няма, заяўляюць у арганізацыі. Пры гэтым на прыгранічных АЗС Віцебскай вобласьці ёсьць навацыя, але яна тычыцца не лімітаў.
Мітычная прыпавесьць, альтэрнатыўны Дзікі Захад, уласная фэрма на бальконе: якія новыя гульні распрацоўваюць беларусы
https://smarturl.click/1VVkw
У новай падборцы расказваем пра гульні ад беларускіх студыяў і ад студыяў з удзелам беларусаў. Ува ўсіх будзе беларуская мова, у дзьвюх ужо ёсьць дэма-вэрсіі, у якія можна пагуляць.
⛽ У Езярышчы за 2 км ад расейскай мяжы ўвялі ліміт паліва
У гарадзкім пасёлку Езярышча Віцебскай вобласьці Беларусі, за 2 км ад шматбаковага аўтамабільнага пункту пропуску Лабок Пскоўскай вобласьці Расеі, абмежавалі запраўку аўтамабіляў 20 літрамі паліва. Кіроўцы сьведчаць, што як мінімум такі рэжым захоўваўся 16-17 ліпеня, даведаўся MayDay Team.
Іншыя крыніцы пакуль не падаюць падобнай інфармацыі.
Работнікі АЗС растлумачылі, што ёсьць указаньне на ўсіх прыгранічных станцыях не запраўляць машыны да поўнага баку і ня ліць паліва ў каністры, бо аўтаўладальнікі, якія едуць у Расею, спусташаюць калёнкі і праз гэта не хапае паліва мясцовым жыхарам. Напрыклад, у Езярышчы жыве больш за тысячу чалавек, а найбліжэйшая іншая АЗС — у Гарадку за 40 км.
Ажыятаж вакол паліва паўстаў пасьля ўкраінскіх удараў па Расеі, якія істотна зьменшылі расейскія запасы паліва як для войска ва Ўкраіне, гэтак і для грамадзянаў.
Ва Ўкраіне пратэстуюць супраць звальненьня міністра абароны
Ягоная праца правяла да большай эфэктыўнасьці ўдараў па Расеі, а фірмы для куплі бесьпілётнікаў сталі выбірацца не асобнымі ўраднікамі, а альгарытмам, які ацэньваў посьпехі бесьпілётнікаў розных вытворцаў на полі бою.
Падрабязнасьці скандалу ўва Ўкраіне — у відэа.
Ужо сёньня: Дзень памяці Іпація Пацея
18 ліпеня 1613 году ўва ўкраінскім Уладзімеры памёр Іпаці Пацей, дзяржаўны і царкоўны дзяяч Рэчы Паспалітай, багаслоў, пісьменьнік-палеміст.
Нарадзіўся ў вёсцы Ражанка на Берасьцейшчыне, цяпер гэтая мясцовасьць у Люблінскім ваяводзтве Польшчы. Яшчэ да пострыгу ў манахі выступаў з пазыцыяў царкоўнай уніі, імкнучыся вярнуць каталікоў і праваслаўных у адзіную царкву. Прывабіў да гэтай ідэі мноства сьвятароў і шляхцічаў. У 1600 годзе, стаўшы Кіеўскім мітрапалітам, узначаліў Уніяцкую Царкву ў Рэчы Паспалітай. Удзельнічаў у заснаваньні Ордэну Базылянаў.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі глядзіце пад спасылкай: https://smarturl.click/pAmDW
Гішпанія другі раз стала футбольным чэмпіёнам сьвету
У фінале яна перамагла трохразовых чэмпіёнаў, зборную Аргентыны зь лікам 1-0 пасьля дадатковага часу. Гол у гішпанцаў забіў Фэран Торэс на 106-й хвіліне гульні.
Асноўны час скончыўся зь лікам 0-0. На апошніх хвілінах асноўнага часу гулец зборнай Аргентыны Энса Фэрнандэс атрымаў другую жоўтую картку і быў выдалены з поля. Больш за паўгадзіны аргентынцы гулялі ўдзесяцёх. За гульню яны ні разу не нанесьлі ўдару ў браму і пераважна абараняліся, перахапіўшы ініцыятыву толькі ў апошнія хвіліны дадатковага часу.
Фінальны матч адбыўся на стадыёне MetLife у амэрыканскім штаце Нью-Джэрзі, непадалёк ад Нью-Ёрку.
Асноўнае за 19 ліпеня
📌 На панядзелак у Беларусі абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі, бо чакаюць навальніцы, моцны вецер і залевы
📌 Грошы за атмасфэру. Рэпартаж з фэстывалю Tutaka
📌 «Я схуднела з 98 да 72 кг». Як Ozempic зьмяняе цела і жыцьцё
📌 «Спорт — гэта вайна бязь сьмерцяў»: Цыганкоў пра Мэсі, палітыку і прагноз на фінал ЧС па футболе
📌 Як добра вы ведаеце мастацкія творы? ТЭСТ
МАГАТЭ расьсьледуе паведамленьні пра ўдар па ядзерным аб’екце ў Іране
https://smarturl.click/E0OVJ
Агенцтва ядзернай энэргетыкі ААН 19 ліпеня заявіла, што вывучае паведамленьні аб начным удары па будаванай атамнай электрастанцыі Дархавін у Іране. МАГАТЭ заявіла, што абʼект усё яшчэ знаходзіцца на вельмі раньняй стадыі будаўніцтва, там не было ядзерных матэрыялаў падчас апошняй праверкі.
Раней сёньня Арганізацыя атамнай энэргіі Ірану абвінаваціла Злучаныя Штаты ў нападзе на гэты абʼект у правінцыі Хузэстан, назваўшы напад парушэньнем міжнароднага права. Вашынгтон пакуль не пракамэнтаваў абвінавачваньня.
На панядзелак у Беларусі абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі, бо чакаюць навальніцы, моцны вецер і залевы
https://smarturl.click/omdOA
Раніцай і ўдзень 20 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюць навальніцы, месцамі залевы і парывы ветру 15-20 м/c, паведаміла Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях. Гэта пагражае разбурэньнямі будынкаў і лініяў электраперадачаў, падзеньнем дрэваў, аварыямі на дарогах і затапленьнем некаторых будынкаў і дарогаў, піша МНС.
«Спорт — гэта вайна бязь сьмерцяў»: Цыганкоў пра Мэсі, палітыку і прагноз на фінал ЧС па футболе
https://smarturl.click/E0ovV
19 ліпеня вызначыцца новы чэмпіён сьвету па футболе. Мільёны заўзятараў па ўсім сьвеце сочаць за фіналам, і беларусы таксама актыўна абмяркоўваюць турнір — ад футбольнай тактыкі да сымпатыяў да пэўных зборных.
Чаму для адных героямі сталі нарвэскія футбалісты, іншыя падтрымліваюць Гішпанію ці Аргентыну, і як спорт ператвараецца ў адлюстраваньне палітычных, культурных і нацыянальных уяўленьняў? Пра гэта ў ПіКу Свабоды размаўляем з аглядальнікам Віталём Цыганковым.
Ад расейскага ўдару па Кіеве загінуў чалавек, 15 параненых
https://smarturl.click/dj0q3
У ноч на 19 ліпеня расейскія войскі нанесьлі масіраваны камбінаваны ўдар па Ўкраіне з выкарыстаньнем ударных бесьпілётнікаў, паветраных і наземных ракет розных тыпаў, паведамілі Ваенна-паветраныя сілы Ўкраіны.
Вайскоўцы заявілі, што галоўнай мэтай удару быў Кіеў, там адзін чалавек загінуў, 15 атрымалі раненьні.
«Я схуднела з 98 да 72 кг». Як Ozempic зьмяняе цела і жыцьцё
https://www.youtube.com/watch?v=4oFYhov4tb8
Препараты Ozempic, Wegovy і Mounjaro называюць рэвалюцыяй у лячэньні атлусьценьня. Яны дапамагаюць людзям істотна зьніжаць вагу, але могуць мець пабочныя эфэкты, а пасьля адмены кіляграмы нярэдка вяртаюцца. На гісторыі Ганны Матуляк, якая за год схуднела з 98 да 72 кіляграмаў, разьбіраемся, каму патрэбныя такія лекі, як яны працуюць і ці давядзецца прымаць іх усё жыцьцё.
Ужо сёньня: 111 гадоў з дня нараджэньня Антона Шукелойця
111 гадоў таму, 19 ліпеня 1915 году, нарадзіўся Антон Шукелойць, беларускі грамадзкі дзяяч у ЗША. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе Шукелойць працаваў настаўнікам на Ашмяншчыне. Арганізаваў у Ашмяне першую беларускую сярэднюю школу, настаўніцкія курсы і каля 90 беларускіх школаў на тэрыторыі былога Ашмянскага павету.
Падчас нацысцкай акупацыі Шукелойць працаваў у аддзеле асьветы і культуры Менскай гарадзкой управы, затым стаў загадчыкам Беларускага гістарычнага музэю. З 1944 году жыў у эміграцыі. Быў актыўным удзельнікам жыцьця беларускай дыяспары ў ЗША. Памёр 7 студзеня 2017 году.
Антон Шукелойць выступае на 29-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, 2010 год.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі: https://smarturl.click/xXXMm
Ціханоўская пра адмовы беларусам у міжнароднай абароне: «Трэба зьвярнуцца да юрыста. Дайце нам крышку часу»
Сьвятлана Ціханоўская на нефармальнай сустрэчы на фэстывалі Tutaka ў Польшчы адказала на пытаньне пра захады офісу ў зьвязку з тым, што беларусам у Польшчы сталі адмаўляць у міжнароднай абароне. Адзін з удзельнікаў прыгадаў, што ўдвая больш беларусаў атрымалі адмову ў міжнароднай абароне, чым тых, каму далі гэты статус.
«Палітычна мы ня бачым ніякіх зьменаў. Трэба зьвярнуцца да юрыста. Магчыма, людзям адмаўляюць, бо не хапае падставаў. Дайце нам крышачку часу. Калі мы сустракаемся з польскімі палітыкамі, мы заўжды прамаўляем, што беларусы гэта не звычайныя мігранты.
Трэба разабрацца, параўнаць статыстыку з мінулымі гадамі», — адказала Ціханоўская.
Знайшлі зьніклага ў Каталёніі беларуса Генадзя Смаляка
https://smarturl.click/zjJl6
Беларускага ўцекача шукалі каля месяца, цяпер ён у шпіталі.
З 18 ліпеня ў Беларусі дазволеныя крыптабанкі
https://smarturl.click/yyJqk
У Беларусі зацьверджаны парадак дыстанцыйнай ідэнтыфікацыі кліентаў крыптабанкаў, згодна зь якім такія арганізацыі змогуць правяраць асобу кліентаў бязь іх асабістага візыту, выкарыстоўваючы лічбавыя сыстэмы і біямэтрычныя даныя.
Украіна ўдарыла па буйным складзе Wildberries і нафтабазе пад Масквою
https://smarturl.click/BaaRx
Першы асобны цэнтар войскаў бесьпілётных сыстэмаў пацьвердзіў удар па буйным складзе Wildberries у Электрасталі Маскоўскай вобласьці. Кіраўніцтва кампаніі пацьвердзіла ўдар па цэнтры.
«Сабаленка хоча застацца сваёй і тут, і там». Цыганкоў тлумачыць, чаму Сабаленка не сустрэлася з Лукашэнкам
https://smarturl.click/9wwk4
Першая ракетка сьвету Арына Сабаленка наведала Менск, адкрыла тэнісную школу і сустрэлася з прыхільнікамі. Пры гэтым яе візыт адбыўся без сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, хоць раней такія сустрэчы са знакамітымі беларускімі спартоўцамі адбываліся.
Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў патлумачыў у ПіКу Свабоды, чаму Сабаленка, імаверна, пазьбягала палітычнага складніку гэтага візыту і як варта ацэньваць грамадзянскую пазыцыю спартовых зорак.
Ігар Ільяш другі раз сустракае дзень народзінаў за кратамі
https://smarturl.click/jvvEq
Палітвязень, журналіст Ігар Ільяш 18 ліпеня мае дзень народзінаў — яму спаўняецца 38 гадоў.
Ігара Ільяша трымаюць у бабруйскай калёніі № 2 з канца 2025 году. Жонка Ільяша журналістка Кацярына Андрэева расказала Свабодзе, што ня мае зь ім ліставаньня і званкоў, але кантактуе з крыніцамі, якія лічыць дасьведчанымі ў справах мужа. Паводле гэтых крыніцаў, пасьля адпраўкі ў калёнію ў Ігара Ільяша пагоршылася здароўе.
🇵🇱 У чэрвені колькасьць адмоваў беларусам у міжнароднай абароне ў Польшчы ўдвая перавысіла лік станоўчых пастановаў
https://smarturl.click/Wz4Z9
Краіна, якая яшчэ нядаўна ўважалася ледзь не за найбольш прыязную для беларускіх палітычных уцекачоў, цяпер усё часьцей ставіць ім палкі ў колы. Вінаватыя беларусы ці польскія бюракраты?