14477
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
🇵🇱 У чэрвені колькасьць адмоваў беларусам у міжнароднай абароне ў Польшчы ўдвая перавысіла лік станоўчых пастановаў
https://smarturl.click/Wz4Z9
Краіна, якая яшчэ нядаўна ўважалася ледзь не за найбольш прыязную для беларускіх палітычных уцекачоў, цяпер усё часьцей ставіць ім палкі ў колы. Вінаватыя беларусы ці польскія бюракраты?
На Астравецкай АЭС зноў звальненьні «за палітыку». Пры гэтым на станцыі паўтары сотні вакансіяў
https://smarturl.click/an43q
Беларуская АЭС шукае больш за 160 супрацоўнікаў, прапаноўваючы заробкі да 10 000 рублёў і службовае жыльлё. Тым часам на станцыі працягваюцца «палітычныя» чысткі, даведалася @zerkalo_io. Напярэдадні стала вядома пра звальненьне начальніка адной зь лябараторый — адмыслоўца, які ў свой час настаяў на праверцы корпусу рэактара пасьля таго, як той упаў.
Карбалевіч пра дэфіцыт кадраў і новы СССР
❓Чаму ўлады забараняюць народнае Купальле, пікнікі і фэсты, але ладзяць уласныя сьвяты?
❓Навошта Лукашэнка вяртае ў сельскую гаспадарку савецкую схему кіраваньня?
❓Ці здолеюць працоўныя мігранты з Узбэкістану замяніць сотні тысяч беларусаў, якія пакінулі краіну?
Галоўныя падзеі тыдня аналізуе палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.
https://www.youtube.com/watch?v=tP_REetz2sU
З аўкцыёну прадалі кашулю Пэле зь фіналу першынства сьвету 1958 году
https://smarturl.click/5n2bJ
Кашуля вялікага бразыльца, аднак, ня здолела перабіць па фінальнай суме кашулю выбітнага аргентынца Марадоны.
Дыплямат ЗША, які вёў перамовы з Лукашэнкам аб палітвязьнях, пакідае пасаду
https://smarturl.click/jvQqd
Як стала вядома Свабодзе з дыпляматычных крыніц, Крыстафэр Сьміт, намесьнік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША для Ўсходняй Эўропы, неўзабаве пакіне пасаду.
Куды зьнік бэнзін? Шок на расейскіх АЗС
І чаму нават пастаўкі паліва з Беларусі ня могуць выратаваць Расею ад дэфіцыту? Тлумачым з Дзьмітрыем Гурневічам.
https://www.youtube.com/watch?v=Zt70YIrWbuY
На беларускага праваабаронцу, які жыве ў Тбілісі без дакумэнтаў, склалі пратакол: https://smarturl.click/yyZ3B
«Сказалі: мы зараз праверым; калі загадаюць вас даставіць, мы надзенем на вас кайданкі і адвязем у Дэпартамэнт міграцыі. Яны былі ўзброеныя, з пісталетамі. Патэлефанавалі ў дэпартамэнт і вырашылі»
У Варшаве арыштавалі нападніка на Аляксандру Герасіменю: https://smarturl.click/q0pmV
Ён нападаў на розных людзей, у тым ліку на былую віцэ-чэмпіёнку Алімпійскіх гульняў у плаваньні беларуску Аляксандру Герасіменю.
Ён прызнаў віну і ў сваіх тлумачэньнях заявіў, што пацярпелыя «былі ягонымі сябрамі, якім ён пазычыў грошы, а цяпер яны яго не пазнаюць», піша @belsat
Фэстываль TUTAKA пачаўся на польска-беларускім памежжы шосты раз
На фэсьце выступіць беларускамоўны рок-гурт RIMA. Сярод музыкаў фэсту — таксама рэпэр Vinsent, Анастасія Рыдлеўская, гурты Dzieciuki, B: N:, «Бяз назвы», «Разьбітае сэрца пацана».
У праграме — нефармальная сустрэча з Сьвятланай Ціханоўскай, а таксама з Паўлам Севярынцам, Максімам Знакам
Упершыню сёлета на фэст прадаюць білеты. Калі ў папярэднія гады ўваход на падзею быў бясплатны, то цяпер квіток для дарослага каштуе 150 злотых (каля 35 эўра).
Поўная праграма: https://smarturl.click/mzqMm
У Беларусі рыхтуюць бамбасховішчы. Экс-памочнік Лукашэнкі атрымаў 12 гадоў. Статкевіч выдаў кнігу
Галоўныя падзеі 16 ліпеня
https://youtu.be/hnDjU0oFu4Y
У Беларусі ўводзяць гендэрныя тэсты для спартовак
https://smarturl.click/ombRB
Беларускія спартоўкі, якія ўдзельнічаюць у міжнародных спаборніцтвах, будуць праходзіць гендэрнае тэставаньне, пачынаючы ад жніўня.
У Беларусі рыхтуюць бамбасховішчы. Экс-памочнік Лукашэнкі атрымаў 12 гадоў. Статкевіч выдаў кнігу
🔸У Беларусі масава правяраюць і аднаўляюць бамбасховішчы — BelPol бачыць у гэтым прыкметы цэнтралізаванай праграмы.
🔸Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло атрымаў 12 гадоў калёніі ў гучнай «малочнай справе».
🔸Узбэцкі працоўны, які скардзіўся на ўмовы і заробак у Беларусі, цяпер просіць выдаліць яго відэа з усіх сацсетак. Кажа, што сытуацыя палепшылася.
🔸У Беластоку выйшаў зборнік турэмных эсэ Міколы Статкевіча.
🔸Міліцыя папярэдзіла, што штраф цяпер можна атрымаць нават за безалькагольнае піва.
🔸Тым часам адзін з самых вядомых твораў Марка Шагала ўпершыню прывезьлі ў Беларусь.
У «ПіКу Свабоды» Ганна Ермаковіч і экспэрты расказваюць пра падзеі 16 ліпеня і тлумачаць, што яны значаць.
https://youtu.be/hnDjU0oFu4Y
Тлумачым з Гурневічам. Як Расея перастала быць бэнзакалёнкай
Расея застаецца адным з найбуйнейшых экспарцёраў нафты ў сьвеце. Але ўсё часьцей яе ўласныя запраўкі застаюцца без паліва, а чэргі і бойкі за бэнзін становяцца звычайнай зьявай.
Чаму так адбываецца? Як украінскія ўдары па нафтаперапрацоўчых заводах мяняюць ход вайны? І чаму нават пастаўкі паліва з Беларусі ня могуць выратаваць Расею ад дэфіцыту?
Тлумачым зь Дзьмітрыем Гурневічам: https://www.youtube.com/watch?v=Zt70YIrWbuY
21-ы пакет санкцыяў ЭЗ супраць Расеі і Беларусі заблякавала Грэцыя — за расейскі звадкаваны газ: https://smarturl.click/WzvM4
Кіраўніца Эўракамісіі: «Мы ўзгадняем гандлёвыя абмежаваньні для Беларусі, каб яна не магла служыць шчылінай для расейскага гандлю»
У Беларусь упершыню прывезьлі самую вядомую карціну Марка Шагала — «Над горадам».
Ад 16 ліпеня яе будуць паказваць у Віцебску, куды палатно прыехала з Расеі.
Галоўнае за 17 ліпеня на Радыё Свабода
📌Фэстываль TUTAKA пачаўся на польска-беларускім памежжы шосты раз
📌Зьявіўся беларускі архіўны рэсурс ArchiveByNet для захаваньня онлайн-праектаў
📌Пра жыцьцё гарадоў і людзей у іх. Беларусы стварылі бясплатны адукацыйны курс з чат-ботам
📌Дыплямат ЗША, які вёў перамовы з Лукашэнкам аб палітвязьнях, пакідае пасаду
📌Вынікі тыдня: Узбэцкія мігранты замест беларускай эліты. Што стаіць за зьнікненьнем брэндаў. Чаму Сабаленка абмінула Лукашэнку
📌Карбалевіч пра дэфіцыт кадраў і новы СССР
Прэзыдэнт Польшчы наклаў «вэта» на закон, які мог дапамагчы ЛГБТК-асобам
https://smarturl.click/8jYvV
Закон аб статусе найбліжэйшай асобы ў адносінах і ўмове пра супольнае пражываньне прадугледжваў, што два дарослыя могуць заключыць пагадненьне перад натарыюсам, зарэгістраванае ў ЗАГСе, якое рэгулюе такія пытаньні, як супольная маёмасьць, абавязкі па ўтрыманьні, жыльлёвыя правы, доступ да мэдыцынскай інфармацыі і парадак пахаваньня.
Вэта Наўроцкага можа паўплываць і на жыцьцё некаторых беларускіх уцекачоў.
«Ніякімі мігрантамі немагчыма замяніць эліту, якая зьехала зь Беларусі». Вынікі тыдня
🔸Ці праваліцца ініцыятыва Лукашэнка замяніць на ўзбэцкіх мігрантаў беларускіх работнікаў, вымушаных зьехаць?
🔸Ці магчымы дыялёг паміж рознымі часткамі беларускага грамадзтва, пра які загаварыла нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч?
🔸І чаму падчас свайго публічнага візыту ў Менск першая ракетка сьвету Арына Сабаленка так і не сустрэлася з Аляксандрам Лукашэнкам?
У «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь падсумоўвае галоўныя падзеі тыдня разам з палітычным аглядальнікам агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім і палітычным аглядальнікам Віталём Цыганковым.
https://youtu.be/1-z_8GS6azk
⚙️Беларуская эканоміка не дацягвае да плянаў уладаў. За паўгода ВУП вырас на 1,5%, хаця Лукашэнка і ўрад абяцалі 2,8% за год. У апрацоўчай прамысловасьці — падзеньне на 2,1%. МВФ прагназуе Беларусі толькі 1,2% росту.
🇺🇸🇮🇷 ЗША шостую ноч запар атакавалі Іран. Удары нанесеныя па дзясятках вайсковых аб’ектаў, мастах, чыгунцы і аэрапорце. Іран адказаў атакамі на амэрыканскія базы. Але Белы дом пры гэтым запэўнівае: дыпляматыя ўсё яшчэ магчымая.
💾 Беларускія онлайн-праекты цяпер можна ўратаваць ад зьнікненьня. Запрацаваў ArchiveByNet — сэрвіс, дзе беларускія мэдыя, культурніцкія і дасьледчыя ініцыятывы могуць бясплатна захоўваць рэзэрвовыя копіі сайтаў, дакумэнтаў, фота, аўдыё і відэа. Бо ва ўмовах рэпрэсіяў нават адна захаваная копія можа ўратаваць цэлы кавалак беларускай гісторыі.
🇺🇦 Зяленскі даручыў кіраўніку СБУ Яўгену Хмару выконваць абавязкі міністра абароны. Ягоная галоўная задача — далёкія тэхналягічныя ўдары па Расеі і рэформа абароннага сэктару. Папярэдняга міністра Міхаіла Фёдарава звольнілі на фоне паведамленьняў пра канфлікт з галоўнакамандуючым Сырскім і вулічных пратэстаў.
Гісторыя ўкраінкі, якая ўцякла з акупаванага Марыюпалю, пабудавала ў Кіеве ўсё з нуля і зноў страціла пасьля расейскага ўдару: https://smarturl.click/3DovZ
«Кожны раз пасьля абстрэлаў я казала: „Нам пашанцавала“. Сёньня нам не пашанцавала. Палае наша крама, наш адзіны заробак. Усё, што нам удалося пачаць і зрабіць пасьля Марыюпалю.Читать полностью…
Ляцела балістыка, яшчэ ляцелі крылатыя ракеты. І я думаю: „С*ка, хоць бы яно сюды прыляцела, па мне“. Я проста стамілася»
Беларусы стварылі адукацыйны праект пра беларускія гарады: https://smarturl.click/Y6gBV
Адтуль можна даведацца, чаму горад тоне пасьля залевы, як завод ператвараецца ў лофт, чаму спальныя раёны робяць людзей адзінокімі і як сама гарадзкая прастора ўплывае на нашыя паводзіны.
Яго аформілі ў выглядзе тэлеграм-бота. У ім пэрсанаж Урбік расказвае простай мовай цікавінкі пра гарады «зь вялікіх кніг і навуковых працаў».
А мы пагаварылі аб праекце з адной зь яго аўтарак.
Сілы бесьпілётных сыстэм Украіны заявілі, што падбілі яшчэ 12 расейскіх караблёў у Чорным моры: https://smarturl.click/5nXnj
Усяго з 6 па 17 ліпеня было падбіта 159 караблёў расейскага «ценявога флёту»: 117 адзінак у Азоўскім моры і 42 — у Чорным.
Робэрт Броўдзі («Мадзяр») заявіў, што мэта ўкраінскіх вайскоўцаў — ператварыць кожны карабель у «баржу, якая дрэйфуе ў моры, сьляпую і глухую» і не наносіць шкоды марам, таму, як ён напісаў, яны ня робяць «ніякіх дзірак» у караблях.
Расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па Адэсе, загінулі два чалавекі: https://smarturl.click/v362v
Сярод загінулых жанчына, якая падчас нападу гуляла ў парку з дзецьмі. Пашкоджаныя 11 жылых дамоў.
Ужо сёньня: 12 гадоў таму над Данбасам прарасейскія баевікі зьбілі малайзійскі «Боінг»
17 ліпеня 2014 году, над Данбасам зьбілі малайзійскі авіялайнэр: загінулі 283 пасажыры і 15 сяброў экіпажу.
Суд у Гаазе ў выніку прыйшоў да высновы, што самалёт «Boeing» MH-17 зьбілі ракетай з комплексу «Бук», запушчанай з боку Першамайскага, якое кантралявалі падкантрольныя Расеі сілы з так званай «ДНР».
17 лістапада 2022 году суд завочна прызнаў Ігара Гіркіна (Стралкова) і яго падначаленых Сяргея Дубінскага і Леаніда Харчанку вінаватымі і датычнымі да зьнішчэньня самалёта «Boeing» MH17 і забойства 298 чалавек. Яшчэ аднаго абвінавачанага Алега Пулатава прызналі невінаватым.
Расея лічыць, што судовы працэс па справе аб катастрофе MH17 «быў заснаваны на палітычнай замове».
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/6XB1a
Галоўнае за 16 ліпеня на Радыё Свабода
📌Выйшла кніга турэмных эсэ Статкевіча, якія ён пачаў ствараць з 2005 году
📌Што рабіць, калі адмовілі ў міжнароднай абароне ў Польшчы. Даведаліся ў экспэртаў
📌Генэральная пракуратура Латвіі завяла крымінальную справу на беларускіх памежнікаў за мігранцкі крызіс
📌Тлумачым з Гурневічам. Як Расея перастала быць бэнзакалёнкай
📌У Беларусі рыхтуюць бамбасховішчы. Былы памочнік Лукашэнкі атрымаў 12 гадоў калёніі. Статкевіч выдаў кнігу. ПіК Свабоды
Ніхто з працоўных мігрантаў пакуль не вярнуўся зь Беларусі ўва Ўзбэкістан. Прапаганда гаворыць, што ім палепшылі ўмовы
https://smarturl.click/J3Wqx
13 ліпеня ў Беларусь прыбылі 255 жыхароў Андыжанскай вобласьці Ўзбэкістану, каб працаваць у сфэры сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі. 15 ліпеня ў інтэрнэце імкліва набыў папулярнасьць відэаролік, у якіх мужчыны скардзіліся на нізкі заробак і кепскія ўмовы.
Belavia увяла ў эксплюатацыю трэці Boeing з «гамбійскай» партыі
https://smarturl.click/anLJd
З «гамбійскай» партыі першым пачалі карыстацца самалётам EW-548PA, потым да яго далучыўся EW-546PA. Цяпер рэгулярныя рэйсы Belavia пачаў выконваць і трэці самалёт з гэтай партыі — EW-547PA.
Пішам, што значыць «гамбійская партыя» і як Беларусь атрымлівае смалёты з Захаду, нягледзячы на санкцыі.
Стэфановіч пра сваю праваабарончую прэмію за 2025 год: яна сьведчыць, што крызіс з правамі беларусаў працягваецца: https://smarturl.click/Xae9A
Агучыць інфармацыю пра прэмію змаглі толькі пасьля вызваленьня Валянціна Стэфановіча і выезду зь Беларусі.
«Сама прэмія мяне вельмі ўсьцешыла, бо гэта важная адзнака маёй шматгадовай праваабарончай дзейнасьці.Читать полностью…
Аднак разумею, што гэтая прэмія маю такую асаблівасьць, што ёй узнагароджваюць праваабаронцаў, якія змагаюцца за правы чалавека ў найбольш небясьпечных краінах. На жаль, наша Беларусь зараз адносіцца да такога шэрагу краінаў, і гэты крызіс з правамі беларусаў працягваецца»
Францускія «Рафалі» замест савецкіх зьнішчальнікаў — сымбалічная зьмена ўва ўкраінскіх Паветраных сілах. Аналіз Свабоды: https://smarturl.click/Xax4z
Парыж абвясьціў, што першыя чатыры з 16 самалётаў Dassault Rafale будуць пастаўленыя ва Ўкраіну.
Украіна плянуе набыць 100 францускіх самалётаў.
Ва Ўкраіне звольнілі папулярнага міністра абароны Фёдарава, што выклікала пратэсты. З чым гэта зьвязана: https://smarturl.click/Y6jWl
За шэсьць месяцаў яго знаходжаньня на пасадзе міністра Ўкраіна значна палепшыла сваё становішча на полі бою, шматкроць атакуючы расейскія нафтаперапрацоўчыя заводы, ствараючы дэфіцыт паліва ў Расеі й ставячы прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна ў цяжкое становішча.
Украінскія мэдыя раней ужо пісалі, што Фёдарава могуць звольніць, бо ён знаходзіцца ў «сыстэмным канфлікце» зь іншымі чальцамі Кабінэту міністраў, якія ўдзельнічаюць у разьмеркаваньні выдаткаў на абарону.
Выданьне «Українська правда» піша аб працяглым канфлікце Міхаіла Фёдарава і галоўнакамандуючага Аляксандра Сырскага.