radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Таксычная маскуліннасьць, 19 моваў і вірусна папулярныя трэкі. Чаго вы маглі ня ведаць пра Эўравізію-2025

https://smarturl.click/mBBvz

У Швайцарыі праходзіць 69-я «Эўравізія». Зноў безь Беларусі. У фінале ў суботу, 17 траўня, выступяць прадстаўнікі 26 краін. Расказваем пра асаблівасьці сёлетняга фэстывалю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Папа Леў XIV прапанаваў Ватыкан месцам наступных мірных перамоваў Расеі і Ўкраіны

🇻🇦 Пра жаданьне Сьвятога пасаду быць актыўна залучаным у мірны працэс сказаў кардынал П'етра Паралін, які перадаваў словы папы. Пра гэта піша выданьне Politico.

У Ватыкане вынікі перамоваў у Стамбуле назвалі „трагічнымі“. Там незадаволеныя тым, што Пуцін сам прапанаваў перамовы ў Турэччыне, але не прыляцеў на іх, у той час калі прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі быў гатовы да сустрэчы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Макрон упэўнены, што становішча ва Ўкраіне зьменіць толькі ціск на Маскву

https://smarturl.click/E11b5

Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон у пятніцу абвінаваціў Расею ў тым, што яна «не жадае» спыненьня агню ва Ўкраіне, заявіўшы эўрапейскім лідарам, што толькі ўзмацненьне ціску на Маскву прывядзе да зьменаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Ціханоўская сустрэла Ўладзіміра Зяленскага на саміце ў Тыране

https://smarturl.click/e00ZX

Сьвятлана Ціханоўская і Мая Санду каротка паразмаўлялі з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім на шостым саміце Эўрапейскай палітычнай супольнасьці (EPC), які праходзіць у сталіцы Альбаніі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка і расейскі міністар абароны абмеркавалі пляны супольных вайсковых вучэньняў «Захад-2025»

https://smarturl.click/Jnnjm

У Беларусь 16 траўня з «працоўным візытам» прыбыў міністар абароны Расеі Андрэй Белавусаў. Яго адразу прыняў Аляксандар Лукашэнка.

«Хачу сказаць, што да вучэньняў мы гатовыя», — заявіў Лукашэнка.

«І ні на кога мы нападаць не зьбіраемся, як некаторыя там думаюць. Ну, гэта іхная справа. Няхай думаюць», — дадаў ён.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трохбаковая сустрэча паміж расейскай, украінскай і турэцкай дэлегацыямі заплянавана на 12:30 менскага часу

https://smarturl.click/aRR3b

Пра гэта паведаміла крыніца ў турэцкім МЗС, піша агенцтва AFP.

Перад гэтым пачаліся асобныя перамовы паміж Украінай, Злучанымі Штатамі і Турэччынай, якія былі заплянаваныя на 10:45.

▶️ Што яшчэ вядома пра перамовы на гэты час

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп пра перамовы Ўкраіны і Расеі: «Нічога не адбудзецца, пакуль мы з Пуціным не сустрэнемся»

Гэтак прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаўся ў чацьвер падчас пералёту з Катару ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

Разблытваем клубок інтрыг і сюжэтных паваротаў вакол мірных перамоваў у Турэччыне ў нашым відэа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МЗС Беларусі назваў Украіну «брацкай дзяржавай»

https://smarturl.click/ZXXZq

«Расея і Ўкраіна — гэта ня проста нашы суседзі, гэта брацкія нам дзяржавы. Беларусь заўсёды пасьлядоўна выступала за адкрыты і прамы дыялёг.

Мы перакананыя, што толькі дыпляматычныя перамовы могуць стаць эфэктыўным інструмэнтам пошуку рашэньняў і ўмацаваньня стабільнасьці ў нашым рэгіёне», — напісала МЗС Беларусі.

Заява МЗС Беларусі выйшла ўвечары 15 траўня, 16 траўня чакаецца пачатак перамоваў паміж Украінай і Расеяй у Стамбуле, але не на ўзроўні прэзыдэнтаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 70 гадоў алімпійскай чэмпіёнцы гімнастцы Вользе Корбут

16 траўня 1955 году нарадзілася Вольга Корбут, гімнастка, 4-разовая алімпійская чэмпіёнка. У Мюнхэне-1972 ураджэнка Горадні здабыла тры залатыя мэдалі (каманднае першынство, вольныя практыкаваньні і бервяно), а ў Манрэалі-1976 золата ў камандным першынстве. Ад 1991 году жыве ў Злучаных Штатах, ганаровая грамадзянка гораду Атланта.

Больш падзей гэтага дня — пад спасылкай: https://smarturl.click/0BBaL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўрапейскі суд па правах чалавека адхіліў скаргу Вольгі Карач

https://smarturl.click/QbbDY

Беларуская дзяячка скардзілася на тое, што Літва адмовіла ёй у палітычным прытулку. На радзіме Карач дадалі ў «сьпіс экстрэмістаў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску пачаўся міжнародны форум дасьледчыкаў беларускай казкі і міталёгіі

https://smarturl.click/zddvw

Форум праходзіць у Нацыянальнай акадэміі навук. У праграме — Міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Народная казачная проза ў эўрапейскай культуры: архаічная традыцыя і сучасная інтэрпрэтацыя», круглыя сталы, прысьвечаныя пытаньням беларускай міталёгіі, а таксама праблемам сучаснай літаратурнай казкі і яе ўзаемадзеяньню з фальклёрам, навуковыя даклады і іншыя мерапрыемствы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь і Расея пяройдуць на электронны дакумэнтаабарот пры ўзаемным гандлі

https://smarturl.click/QbbDw

Міждзяржаўны электронны дакумэнтаабарот запусьцяць у прамысловую эксплюатацыю пасьля вырашэньня пытаньня аб прызнаньні беларускага электроннага лічбавага подпісу Расеяй.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ніну Багінскую пачнуць судзіць 30 траўня па крымінальнай справе, ёй пагражае да 3 гадоў турмы

https://smarturl.click/4OORX

Паводле канцылярыі суду, Багінскую абвінавачваюць па артыкуле 342-2 Крымінальнага кодэксу Беларусі (аб неаднаразовым парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў) з-за адзіночных пікетаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля менскіх заяваў экс-кандыдата ў прэзыдэнты Літвы Эдуардаса Вайткуса паліцыя пачала крымінальнае расьсьледаваньне

https://smarturl.click/ZXXOO

Яму пагражае ад 2 да 7 гадоў за дапамогу іншай краіне ў дзеяньнях супраць Літоўскай Рэспублікі.

12 траўня ў Менску Вайткус заявіў, што ў Літвы няма легітымнага прэзыдэнта, бо падчас прэзыдэнцкіх выбараў было шмат парушэньняў.

Ён таксама раскрытыкаваў улады Літвы, якія, на ягоную думку, вядуць краіну «шляхам зьнішчэньня і літоўцаў, і дзяржаўнасьці».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Швайцарыя далучылася да апошніх пакетаў санкцыяў ЭЗ супраць Беларусі і Расеі

https://smarturl.click/E11Og

Швайцарыя з 15 траўня далучылася да 16-га пакету санкцыяў Эўрапейскага Зьвязу супраць Беларусі і Расеі за вайну ва Ўкраіне.

Гэтыя захады ўключаюць узмацненьне жорсткасьці экспартных абмежаваньняў і забарону на імпарт неапрацаванага беларускага алюмінію.

Эўразьвяз тым часам рыхтуе 17-ы санкцыйны пакет.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаго чакаць ад перамоваў Расеі і Ўкраіны. Вынікі тыдня ад Карбалевіча

У Стамбуле прайшлі мірныя перамовы паміж Украінай і Расеяй. Беларусь адзін за другім наведваюць лідэры замежных краін. Лукашэнка „ратуе“ Зымбабвэ ад голаду. Падзеі тыдня тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.

ВІДЭА: https://youtu.be/_8u-1iUwZMs

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першыя вынікі стамбульскіх мірных перамоваў

🇺🇦 Украінская і расейская дэлегацыі абмеркавалі пытаньне абмену палоннымі ў прапорцыі 1000 на 1000, а таксама спыненьня агню. Дзяржавы могуць падрыхтаваць сустрэчу на ўзроўні лідэраў краін. Пра гэта заявіў кіраўнік Міністэрства абароны Рустам Умераў.

🇷🇺 Расейская дэлегацыя адзначыла, што задаволеная вынікамі перамоваў з украінскім бокам. Яна пацьвердзіла, што рыхтуецца маштабны абмен палоннымі ў фармаце «1000 на 1000». Пра гэта заявіў кіраўнік расейскай перамоўнай дэлегацыі Ўладзімір Мядзінскі, паведамляе расейскае дзяржаўнае агенцтва РІА «Новости». Паводле яго слоў, Кіеў таксама ініцыяваў сустрэчу лідэраў дзяржаў, і Масква «прыняла гэта да ведама».

Украіна і Расея дамовіліся пазьней падрабязна апісаць свае прапановы па ўстанаўленьні рэжыму спыненьня агню.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Перамовы Ўкраіны і Расеі ў Стамбуле прыпыніліся праз рэзкія супярэчнасьці бакоў

https://smarturl.click/zddnw

Пакуль незразумела, гэта правал перамоваў, ці бакі здолеюць знайсьці спосаб іх аднавіць. Украінскі бок вінаваціць расейскі ў выстаўленьні невыканальных патрабаваньняў і сабатажы працэсу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Стамбуле пачаліся мірныя перамовы паміж Украінай і Расеяй

https://www.svaboda.org/a/33415797.html

Міністар замежных спраў Турцыі Хакан Фідан адкрыў сустрэчу паміж расейскай і ўкраінскай дэлегацыямі каля 13:35 па менскім часе у стамбульскім палацы Далмабахчэ.

Ён сядзеў на чале стала перад турэцкімі, расейскімі і ўкраінскімі сьцягамі – расійская і ўкраінская дэлегацыі знаходзіліся адна насупраць адной. Каля палаца навінаў зь перамоў чакаюць сотні журналістаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мы ператварылі боль і страх у формы салідарнасьці». Як беларускія жанчыны зьмяняюць нацыю

https://smarturl.click/y66VB

У Францускім інстытуце ў Празе 15 траўня адбылася 3-гадзінная імпрэза «Яе гісторыя, наша будучыня: беларускія жанчыны, якія мяняюць сьвет», на якой вядомыя беларускі расказвалі, як жанчыны паўплывалі на пратэсты супраць дыктатуры ў 2020 годзе і як яны працягваюць змагацца за свабоду зараз.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Разумею, што будуць размовы пра маё мінулае». Гутарка з новым сьпікерам Каардынацыйнай рады Арцёмам Бруханом

https://smarturl.click/WRRxe

Арцёма Брухана абралі сьпікерам Каардынацыйнай рады 14 траўня У выбарах ён удзельнічаў ад фракцыі «Каманда Латушкі і рух „За свабоду“».

У размове з Свабодай Арцём Брухан расказаў пра сваё стаўленьне да гісторыі зьнікненьня Анжалікі Мельнікавай, яго ўплыў на дзейнасьць і фінансаваньне КР, а таксама пра свае адносіны з Паўлам Латушкам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У турме, дзе трымаюць Ціханоўскага, прайшлі вучэньні з удзелам АМАПу

https://smarturl.click/Jnnam

Як бачна на фота, вязьняў вучыліся абясшкоджваць з дапамогай спэцтэхнікі, зброі і сабак.

У жодзінскай турме, акрамя падсьледных, знаходзяцца пакараныя пажыцьцёвым зьняволеньнем і вязьні, пераведзеныя з калёній на больш строгі турэмны рэжым.

Сярод іх, паводле «Вясны», 20 палітвязьняў, самы вядомы зь якіх — Сяргей Ціханоўскі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праверка на паліграфе як панацэя: ці можна верыць «дэтэктару хлусьні»

https://smarturl.click/nVVX7

Разьбіраемся, што менавіта вымярае паліграф, чаму людзі памылкова атаясамліваюць гэтыя паказьнікі з падманам, а таксама паглядзім, як паліграф выкарыстоўваюць у Беларусі і чаму гэтая практыка ня самая дакладная з гледзішча сучаснае навукі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міждзяржаўнае пагадненьне Беларусі з Пакістанам. Што ў ім?

Пакістанцы будуць вучыць у Беларусі расейскую мову, а беларусы ў Пакістане — ангельскую. І гэта ня ўсе дэталі новага пагадненьня, падпісанага Ісламабадам і Менскам. Падрабязнасьці глядзіце ў відэа Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 15 траўня

📌«Усё вельмі дрэнна». Настаўнікі расказваюць, чаму беларускія дзеці ня вучацца на роднай мове

📌Чаго чакаць ад прапанаваных перамоваў у Стамбуле аб вайне Расеі супраць Украіны. Аналіз Свабоды

📌Расея перад магчымымі перамовамі ў Стамбуле атакавала Ўкраіну 110 бесьпілётнікамі

📌Прадстаўніца адміністрацыі Лукашэнкі Пяткевіч патлумачыла, чаму ў Беларусі бракуе лекараў

📌Памёр вядомы гомельскі філёзаф і грамадзкі дзеяч Віктар Адзіночанка

📌Ніну Багінскую пачнуць судзіць 30 траўня па крымінальнай справе, ёй пагражае да 3 гадоў турмы

📌Літоўскі апэляцыйны суд адхіліў апэляцыю Мантаса Данелюса, асуджанага за шпіянаж на карысьць Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр вядомы філёзаф і грамадзкі дзеяч Віктар Адзіночанка

https://smarturl.click/Ree3W

Вядомы навуковец з Рэчыцы, супрацоўнік Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Скарыны, дацэнт катэдры філязофіі, кандыдат філязофскіх навук Віктар Адзіночанка памёр у шпіталі 15 траўня. У сваім рэгіёне навуковец вядомы таксама актыўнай грамадзкай дзейнасьцю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі выпусьцяць маркі з жывёламі, якіх больш няма ў лясох краіны

https://smarturl.click/zddvZ

Маркі выйдуць 19 траўня. Іх выпускае Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Агулам з друку выходзяць чатыры віды марак.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскі апэляцыйны суд адхіліў апэляцыю Мантаса Данелюса, асуджанага за шпіянаж на карысьць Беларусі

https://smarturl.click/oVVdM

Калегія судзьдзяў абвясьціла скаргу асуджанага беспадстаўнай, і пакінула яму прысуд у выглядзе дзевяці гадоў пазбаўленьня волі. Вызначана, што суд першай інстанцыі абгрунтавана абапіраўся на паказаньні пацярпелых, сьведак і Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы. Таксама прысуд базаваўся на матэрыялах ліставаньня Мантаса Данелюса з іншымі асобамі.

Суд пагадзіўся з бокам абвінавачаньня, які прыйшоў да высновы, што беларуская прапагандыстка Ксенія Лебедзева інструктавала Данелюса, якую інфармацыю зьбіраць: яе найбольш цікавілі беларускія арганізацыі ў Літве, людзі, якія ўцякалі зь Беларусі ад перасьледу і якія дапамагалі ім уцякаць, шляхі іх эвакуацыі, вучэньні добраахвотнікаў палка імя Каліноўскага, іх узбраеньне і ланцугі паставак.

Данелюс увайшоў у давер да беларускіх арганізацыяў і прапаноўваў ім юрыдычную дапамогу. Аднойчы ягоныя пытаньні пачалі выклікаць падазрэньні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўнікі Ўкраіны і Расеі прыбылі ў Турэччыну для перамоваў аб міры

https://smarturl.click/VRROg

Пуцін застаўся ў Расеі.

Зяленскі (на фота) у Турэччыне сустракаецца з Эрдаганам у Анкары, але, выглядае, ён не паедзе ў Стамбул на перамовы з Расеяй.

Тым часам Трамп ня выключыў, што далучыцца да перамоваў у пятніцу ў выпадку, калі Расея і Ўкраіна дасягнуць прагрэсу. Гэтую заяву ён зрабіў у сталіцы Катару, ад якой да Стамбулу чатыры гадзіны палёту.

Раней Зяленскі сказаў, што адсутнасьць Пуціна на перамовах будзе выразным сыгналам таго, што ён насамрэч не зацікаўлены ў міры.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўніца адміністрацыі Лукашэнкі Пяткевіч патлумачыла, чаму ў Беларусі бракуе лекараў

https://smarturl.click/WRRd6

Маўляў, расьце попыт на мэдычныя паслугі, бо расьце працягласьць жыцьця з натуральным старэньнем.

«Абсалютна відавочна, што ў краіны унікальна пазытыўны ўзор у сьвеце», — сказала яна на сустрэчы з працаўнікамі цукровага заводу ў Жабінцы, перадае БЕЛТА.

Паводле базы вакансій на 15 траўня, шукаюць:

• больш за 3600 лекараў-спэцыялістаў,
• больш за 3200 мэдычных сёстраў,
• больш за 900 фэльчараў,
• больш за 300 памочнікаў лекара.

Читать полностью…
Subscribe to a channel