14477
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Дзьве беларускі заваявалі мэдалі чэмпіянату Эўропы для Польшчы
Беларускія лёгкаатлеткі Марыя Жодзік і Крысьціна Ціманоўская, якія выступаюць за Польшчу, заваявалі мэдалі чэмпіянату Эўропы ў Бірмінгеме. Жодзік здабыла срэбра ў скачках у вышыню, а Ціманоўская стала бронзавай мэдалісткай у эстафэце 4×100 мэтраў.
https://smarturl.click/weoyQ
Фота: Reuters
У Інданэзіі адбыўся магутны землятрус, дзясяткі людзей загінулі → https://smarturl.click/41x8G
Раніцай суботы ва ўсходняй Інданэзіі адбыўся землятрус магутнасьцю да 7,7 бала. На момант публікацыі лічба загінулых дасягнула 47, пры тым, што ратавальнікі яшчэ не дабраліся да раёнаў, блізкіх да эпіцэнтру, перадае Reuters.
Тысячы людзей засталіся бяз даху над галавой. Ня менш за дзьве тысячы уцяклі ў горы, баючыся цунамі.
У Асьвеі ўзарвалі адзін з самых высокіх будынкаў мястэчка → https://smarturl.click/QEOGJ
МНС паведаміла, што кантраляваным выбухам пасьпяхова зруйнавалі трохпавярховы пакінуты будынак.
Хоць больш ніякай інфармацыі пра будынак не паведамілі, відавочна, што гаворка ідзе пра былую школу-інтэрнат, закрытую летам 2003 году — іншых такіх масіўных трохпавярховых будынкаў у Асьвеі проста няма.
Яшчэ сёлета ў траўні будынак 1961 году спрабавалі прадаць за крыху больш як 113 тысяч рублёў, але пакупнікоў не знайшлося.
За 200 мэтраў ад яго месьцяцца руіны палаца Гільзэнаў і Шадурскіх канца XVIII стагодзьдзя.
Украіна ўвяла санкцыі супраць дзьвюх беларускіх кампаній, датычных да «незаконнага вывазу збожжа» з акупаваных тэрыторый → https://smarturl.click/9903z
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўключыў дзьве беларускія кампаніі ў санкцыйны сьпіс Украіны.
Гаворка ідзе пра зарэгістраваныя ў Менску ТАА «Ростаграінвэст» і «Трыял экспэрт».
Асноўны від дзейнасьці першай кампаніі — гуртавы гандаль збожжам, насеньнем і кармамі для сельскагаспадарчых жывёлаў. На сайце другой пазначана, што яна вырабляе, разьлівае і фасуе расьлінныя алеі, піша «Позірк».
Руіны езуіцкага касьцёла ў Бабруйску аддалі набліжанаму да ўладаў бізнэсоўцу → https://smarturl.click/56zQG
Леташняй вясной у найстарэйшага будынка горада абвалілася сьцяна. А восеньню помнік архітэктуры бязвыплатна перадалі кампаніі, зьвязанай з блізкім да ўладаў бізнэсоўцам Аляксандрам Зайцавым. Пра гэта стала вядома з адказу Міністэрства культуры, апублікаванага тэлеграм-каналам «Спадчына».
ℹ️ 49-гадовы Аляксандар Зайцаў працаваў у Дзяржсакратарыяце Рады бясьпекі, быў памочнікам прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага і Віктара Лукашэнкі. ЗША і ЭЗ ўвялі супраць яго санкцыі за сувязі з Аляксандрам Лукашэнкам.
Пабыць бюракратам на мяжы, услаўляць рэжым у газэце, ці фатаграфаваць рэвалюцыю. Пяць гульняў пра аўтарытарныя рэжымы і барацьбу зь імі → https://smarturl.click/1yWke
Стаць удзельнікам падпольля ў Нямеччыне часоў Гітлера, далучыцца да рэвалюцыянэраў, ці ціха быць чыноўнікам пры аўтарытарным рэжыме.
У сёньняшняй падборцы Свабоды гульні пра выбар — стаць часткай жорсткай сыстэмы, ці чыніць ёй адпор.
Ужо сёньня: 195 гадоў з дня нараджэньня Вінцэся Каратынскага → https://smarturl.click/ne27V
15 жніўня 1831 году нарадзіўся беларускі і польскі паэт і журналіст Вінцэсь Каратынскі. Ён дэбютаваў у друку ў 1856 годзе. Аўтар зборніка паэзіі «Чым хата багата, тым рада» (па-польску, 1857), паэмы «Таміла» (па-польску, 1858), таксама Каратынскаму прыпісваюць ананімныя антыцарскія творы «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка суседзяў».
Зь беларускамоўных твораў захаваліся вершы «Уставайма, братцы, за дзела, за дзела», «Далі бог-то, Арцём…», «Туга на чужой старане».
Адарвалі сіраціну ад сваей зямлі!
Даўшы розум, хараміну,
Шчасьця не далі…
Міжнародная аўтамабільная фэдэрацыя зьняла ўсе абмежаваньні зь беларускіх гоншчыкаў → https://smarturl.click/Rx9Bb
Беларускія спартоўцы цяпер могуць удзельнічаць у аўтамабільных спаборніцтвах паасобку і ў камадзе, а таксама выкарыстоўваць дзяржаўную сымболіку.
Разам зь імі на спаборніцтвы могуць прыяжджаць і беларускія афіцыйныя асобы. Падпісваць абавязаньні пра нэўтралітэт не патрэбна.
Каля 100 затрыманых у Беларусі грузавікоў так і не вярнуліся ў Літву → https://smarturl.click/YVv9a
Перавозьнікам ужо проста нявыгадна іх забіраць.
«Ня ўсе прыгналі, засталося каля 100 транспартных сродкаў (...). Празь фінансавыя цяжкасьці і, само сабой, бо гэта нявыгадна, калі плата за стаянку перавышае кошт самога транспартнага сродку. У асноўным засталіся паўпрычэпы, але ёсьць і цягачы», — сказаў кіраўнік Нацыянальнай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Linava Эрландас Мікенас агенцтву BNS, перадае LRT.Читать полностью…
Мілінкевіч, Статкевіч і Бабарыка: як Беларусь страціла палітычную эліту. Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам → https://youtu.be/N-D_z6XWCdI
Сьмерць Аляксандра Мілінкевіча, 70-годзьдзе Міколы Статкевіча і вялікае інтэрвію Віктара Бабарыкі зноў прыцягнулі ўвагу да трох знакавых асобаў беларускага дэмакратычнага руху.
Чым яны адрозьніваюцца і ці можна паставіць іх у адзін шэраг?
І як за тры дзесяцігодзьдзі ўлады Лукашэнкі Беларусь страціла сваю палітычную эліту?
Пасьля публікацый у незалежных СМІ зьнік сайт, празь які беларусаў рэкрутавалі ў расейскую армію: https://smarturl.click/ye9zk
Сайт «Защитник.БЕЛ», што зьявіўся ў нацыянальнай даменнай зоне Беларусі для пошуку ахвочых служыць у расейскай арміі і ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны, ужо не адкрываецца.
Ініцыятыва Maldzis набыла гравюру з выявай Берасьця да будаўніцтва Берасьцейскай крэпасьці: https://smarturl.click/MLgbV
На гравюры можна пабачыць, як выглядала старая частка горада да рашэньня ўладаў Расейскай імпэрыі аб яе зьнішчэньні дзеля будаўніцтва Берасьцейскай крэпасьці.
«Гэтая гравюра — рэдкае вакно ў гісторыю Берасьця XVII стагодзьдзя. Горад, які больш не існуе, паказаны такім, якім яго запомнілі ўдзельнікі гістарычных падзей, — з умацаваньнямі, забудовай і храмамі, што зьніклі назаўжды. Такія візуальныя сьведчаньні дазваляюць беларусам па-новаму ўявіць гісторыю беларускіх зямель да ўваходжаньня ў склад Расейскай імпэрыі»Читать полностью…
Ад званка да званка. Расказваем пра тых палітвязьняў, хто ўжо цалкам адбыў вялікі тэрмін і вызваліўся без памілаваньня: https://smarturl.click/b1Vn6
«Прысуд агаломшыў: 5 гадоў! Аднак і адвакат, і маці з жонкай літаральна на другі дзень на першым спатканьні пасьля прысуду суцяшалі і запэўнівалі, што столькі сядзець ня буду»
«На ранейшую працу мяне не ўзялі, хоць на маршы мы выходзілі амаль ўсім аддзелам. Начальнік хаваў вочы і казаў, што ня ён цяпер прымае рашэньні.
І яшчэ вельмі зьдзівіўся, як зьмяніліся людзі і атмасфэра ў горадзе. Сусед, зь якім мы былі ў прыяцельскіх адносінах, літаральна зьбег, убачыўшы мяне, пару сяброў таксама адвярнуліся. Хлопец, зь якім быў у адным атрадзе і якога памілавалі і выкінулі за мяжу, раіць зьяжджаць»Читать полностью…
У расейскім порце Усьць-Луга, які выкарыстоўвае Беларусь, пажар пасьля ўкраінскай атакі. Дрон зьбілі і ў Латвіі: https://smarturl.click/jewRz
Порт забясьпечвае амаль палову экспартных нафтавых паставак Расеі і амаль цалкам — беларускі экспарт.
Удары па гэтым порце і спыненьне яго дзейнасьці могуць істотна паўплываць на даходы Беларусі ад замежнага гандлю нафтапрадуктамі і ўгнаеньнямі.
А ў Латвіі ноччу ў паветра паднялі зьнішчальнікі NATO, якія зьбілі адзін дрон.
Улады маўчаць пра згарэлыя фуры. Беларусы загінулі ў Грузіі. У зоне «.бел» клічуць на вайну → https://youtu.be/z8c4gLX7xrI
Галоўныя навіны 13 жніўня — у «ПіКу Свабоды»
Асноўнае за 15 жніўня
• Пабыць бюракратам на мяжы, услаўляць рэжым у газэце, ці фатаграфаваць рэвалюцыю. Пяць гульняў пра аўтарытарныя рэжымы і барацьбу зь імі
• Вольга Зазулінская: Трэба заслужыць давер беларусаў ва Ўкраіне
• Руіны езуіцкага касьцёла ў Бабруйску аддалі набліжанаму да ўладаў бізнэсоўцу
• Хронікі вайны. Ад расейскага дрона загінула немаўля. Украіна атакавала прадпрыемства «Раскосмасу»
• Украіна ўвяла санкцыі супраць дзьвюх беларускіх кампаній, датычных да «незаконнага вывазу збожжа» з акупаваных тэрыторый
• Пачобут: «Я хачу дадому і паеду дадому»
• Сьмяротнае ДТЗ зь беларусамі ў Грузіі. Кіроўца ня меў правоў на перавозку столькіх пасажыраў
Сьмяротнае ДТЗ зь беларусамі ў Грузіі. Кіроўца ня меў правоў на перавозку столькіх пасажыраў → https://smarturl.click/ZREqy
Грузінская пракуратура выставіла абвінавачаньне кіроўцу, які 12 жніўня не ўтрымаў свой мікрааўтобус на дарозе і той упаў у цясьніну. У выніку загінулі 4 беларусы, яшчэ 16 чалавек атрымалі траўмы.
Паводле сьледчых, кіроўца ня меў правоў адпаведнай катэгорыі для перавозкі такой колькасьці пасажыраў.
Яго затрымалі і абвінавацілі ў парушэньні правілаў бясьпекі руху, што прывяло да сьмерці больш як двух чалавек. Максымальнае пакараньне за такое злачынства — 10 гадоў зьняволеньня.
Пачобут: «Я хачу дадому і паеду дадому» → https://smarturl.click/geXDO
Былы палітвязень Анджэй Пачобут па-ранейшаму зьбіраецца вярнуцца ў Беларусь на пачатку верасьня, нягледзячы на небясьпеку зноў трапіць за краты. Пра гэта ён заявіў у размове з карэспандэнтам польскага рэгіянальнага выданьня Tygodnik Podhalański.
💬 «Тут ты адрываесься ад астатняга грамадзтва, ад людзей, якія там жывуць у абсалютна іншых умовах. І ты проста ня маеш права гаварыць ад іхнага імя», — патлумачыў ён сваю пазыцыю.
«Я з Горадні, я з-над Нёмана, там мая радзіма, Горадзеншчына. Калі я паехаў у Вільню і апынуўся на Віленшчыне, калі пачуў там нашую польскую мову, мясцовыя рысы, дык, ведаеш, увогуле ўсе гэтыя нашыя настроі... Бо гэта фактычна адзін рэгіён, што тут казаць. Мне было вельмі блізка да дому. Настальгія вельмі моцна ўдарыла менавіта там, калі мы прыехалі ў Друскенікі, там быў Нёман. Так што, без сумневу, я хачу дадому і паеду дадому. На пачатку верасьня буду, яшчэ некалькі справаў маю — і паеду».Читать полностью…
Хронікі вайны. Ад расейскага дрона загінула немаўля. Украіна атакавала прадпрыемства «Раскосмасу» → https://smarturl.click/A9y3g
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі пацьвердзіў паражэньне ў Самарскай вобласьці РФ аднаго з ключавых прадпрыемстваў «Раскосмасу» — цэнтру «Прагрэс», які займаўся, у прыватнасьці, вытворчасьцю электронікі.
Над Расеяй перахапілі амаль 600 украінскіх дронаў.
Ад расейскіх жа ўдараў уначы пацярпелі дзеці і загінула немаўля.
Вольга Зазулінская: Трэба заслужыць давер беларусаў ва Ўкраіне → https://smarturl.click/ZRE95
Вольга Зазулінская ўзначаліць місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Ўкраіне. Распыталіся ў яе пра пляны і прыярытэты.
«З усімі афіцыйнымі асобамі, інстытутамі я ўжо правяла сустрэчы, з усімі сустрэлася, з усімі паразмаўляла. Проста я такі чалавек: ніколі не буду пра гэта расказваць у сацыяльных сетках ці рабіць нейкія інтэрвію. Я так не працую. Я люблю працаваць ціха, пакуль няма выніку».
Хто застанецца ў гісторыі Беларусі? Сабаленка, Мілінкевіч, Курс.
У выніковым «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь падсумоўваем падзеі тыдня з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім.
Таксама ў нашым эфіры — інтэрвію з новай кіраўніцай місіі беларускіх дэмакратычных сілаў ва Ўкраіне Вольгай Зазулінскай і выканаўцай абавязкаў прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях Юліяй Міцкевіч.
https://www.youtube.com/watch?v=44fN60wtnJM
Асноўнае за 14 жніўня
• Хто застанецца ў гісторыі Беларусі? Сабаленка, Мілінкевіч, Курс. Вынікі тыдня
• Мілінкевіч, Статкевіч і Бабарыка: як Беларусь страціла палітычную эліту. Тыдзень з Карбалевічам
• Ад званка да званка. Расказваем пра тых палітвязняў, хто ўжо цалкам адбыў вялікі тэрмін і вызваліўся без памілаваньня
• Пасьля доўгага перапынку ў Беларусь зноў заляцеў дрон
• Пасьля публікацый у незалежных СМІ зьнік сайт, празь які беларусаў рэкрутавалі ў расейскую армію
У беларускіх школах будуць вучыць кіраваць дронамі
Хоць звычайнаму беларусу нельга мець дрон пад страхам крымінальнай кары.
Тады навошта гэта? Расказваем у кароткім відэа.
Хто застанецца ў гісторыі Беларусі? Сабаленка, Мілінкевіч, Курс. Вынікі тыдня
• Першая беларуска зьявілася на вокладцы амэрыканскага часопісу Time. Чаму беларусы па-рознаму ставяцца да тэнісісткі Арыны Сабаленкі?
• Як захаваць для нашчадкаў спадчыну выбітных беларусаў, якія пайшлі з жыцьця гэтым летам?
У выніковым «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь падсумоўваем падзеі тыдня з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім.
Таксама ў нашым эфіры — інтэрвію з новай кіраўніцай місіі беларускіх дэмакратычных сілаў ва Ўкраіне Вольгай Зазулінскай і выканаўцай абавязкаў прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях Юліяй Міцкевіч.
https://www.youtube.com/watch?v=44fN60wtnJM
Тадэвуш Кандрусевіч расказаў пра сваё самаадчуваньне пасьля апэрацыі: https://smarturl.click/geXYo
«Стары чалавек падобны да старой машыны — як там марафет не навадзі, усё роўна старая машына»
Пасьля доўгага перапынку ў Беларусь зноў заляцеў дрон: https://smarturl.click/Rx9El
Хутчэй за ўсё, гэта быў расейскі дрон пасьля ўзьдзеяньня на яго ўкраінскімі сродкамі радыёэлектроннай барацьбы. Гэта адбылося ў пачатку 5-й гадзіны раніцы.
У гэты ж час расейскія войскі атакавалі памежны зь Беларусьсю раён Жытомірскай вобласьці.
А некалькі дзён таму выданьне Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласьці «Прыпяцкая праўда» зьвярнула ўвагу на тое, як трэба сябе паводзіць у выпадку выяўленьня бесьпілётніка:
«Пры выяўленьні бесьпілётніка варта адысьці на бясьпечную адлегласьць, паведаміць у міліцыю аб месцы яго выяўленьня або кірунку яго руху, па магчымасьці сфатаграфаваць або зрабіць відэа»Читать полностью…
Сёньня, 14 жніўня, Мікіце Мелказёраву споўнілася б 38 гадоў.
Беларускі журналіст, блогер і вядоўца раптоўна пайшоў з жыцьця ў сьнежні 2025 году.
«Рэдкая рыса — умець казаць добрае іншым людзям». Сябры і калегі згадваюць Мікіту Мелказёрава: https://smarturl.click/L3QmW
У Кіргізстане ў часе пошуку зьніклых альпіністаў знайшлі іхныя рэчы: https://smarturl.click/990WG
На вышыні прыблізна 4500 мэтраў пабачылі заплечнік і аранжавую рэч — імаверна, спальнік або куртку аднаго з альпіністаў.
«Больш дакладна пакуль не сказаць. Побач зь імі асобныя прадметы, мяркуючы па ўсім, з гэтага ж заплечніка. Рыштунак, імаверна, належыць аднаму чалавеку з групы. Ні саміх хлопцаў, ні іншых сьлядоў вакол і на рабры не відаць»
Ужо сёньня: шэсьць гадоў таму быў створаны фонд BySol → https://smarturl.click/Rx9ZD
14 жніўня 2020 году ў адказ на масавыя арышты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі створаны фонд BySol, які арганізуе збор сродкаў для падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій у Беларусі.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 14 жніўня чытайце на сайце Свабоды.
Беларусаў на расейскую вайну вэрбуюць ужо і ў зоне «.бел» → https://smarturl.click/ye9JJ
У беларускай дамэннай зоне .бел ужо больш за 3 месяцы зарэгістраваны сайт, на якім беларусаў заклікаюць на расейскую вайну супраць Украіны.
Вось што пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» сказаў экспэрт у лічбавай бясьпецы Мікалай Кванталіяні:
«З аднаго боку, так, рэгуляваньне нацыянальнага сэгмэнту інтэрнэту знаходзіцца ў руках нацыянальнага рэгістратара пры падтрымцы Апэратыўна-аналітычнага цэнтру. І такое нібыта ня можа знаходзіцца на прасторах інтэрнэту ў Беларусі. Але мы бачым, што пакуль гэты сайт не раздражняе ці не выклікае пярэаньняў у рэгістратараў.Читать полностью…
Зь іншага боку, мы бачым, што калі трэба адабраць сайт у беларускіх незалежных мэдыяў, гэта адбываецца дастаткова апэратыўна».