Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
У Расеі арганізатара назіраньня на выбарах асудзілі на 5 год турмы
https://smarturl.click/aRRn5
Басманны суд Масквы асудзіў сустаршыню групы па назіраньні за выбарамі «Голас» Грыгорыя Мельканянца на пяць гадоў пазбаўленьня волі.
Абарона ў спрэчках на судзе заявіла пра невінаватасьць Мельканянца, зноў падкрэсьліўшы, што ліквідаваная асацыяцыя і рух «Голас» — гэта дзьве розныя арганізацыі. Пра гэта Мельканьянц заявіў у сваім апошнім слове, адзначыўшы, што яго судзяць па сутнасьці за тое, што ён працаваў экспэртам у Цэнтральнай выбарчай камісіі Расеі (сьледзтва прызнала гэта ўмяшаньнем «непажаданай» арганізацыі ў палітыку).
У Вільні адрэагавалі на візыт у Менск прарасейскага літоўскага палітыка Вайткуса
https://smarturl.click/b55Xn
Генэральны пракурор Літвы Ніда Грунскене даручыла паліцыі пачаць высьвятленьне фактычных абставін заяваў былога кандыдата ў прэзыдэнты Літвы Эдуардаса Вайткуса, зробленых у Менску.
Трамп сустрэўся з часовым прэзыдэнтам Сырыі, які кіруе краінай пасьля зьвяржэньня Асада
https://smarturl.click/3QQDX
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 14 траўня свайго візыту ў Саудаўскую Арабію сустрэўся з часовым прэзыдэнтам Сырыі Ахмэдам аш-Шараа.
Сустрэча прайшла ў закрытым ад прэсы фармаце, аднак у сеціве ўсё ж зьявіліся фатаграфіі.
Напярэдадні Дональд Трамп заявіў, што аддасьць распараджэньне аб спыненьні санкцый супраць Сырыі. Яны былі ўведзеныя супраць рэжыму прэзыдэнта Башара Асада, якога зрынулі ў сьнежні мінулага году.
За 10 гадоў школьнікаў, якія вучацца па-беларуску, паменела на траціну
https://smarturl.click/WRRb9
🔎 У краіне па-беларуску вучацца толькі крыху больш за 8% школьнікаў.
🎒 За 10 гадоў колькасьць школьнікаў, якія вучацца на беларускай мове, зьменшылася амаль на 35%. На расейскай — павялічылася амаль на 23%.
↘️ Найбольшае скарачэньне беларускамоўных школьнікаў адбылося ў Віцебскай вобласьці (амаль на 60%).
🏙 У Менску іх стала на 10% болей, але гэта ўсё адно мізэрная колькасьць у параўнаньні з тымі, хто вучыцца ў сталіцы па-расейску — менш за 2%.
Эўрапейскі суд пацьвердзіў законнасьць санкцый супраць Гуцэрыева ў сувязі з атрыманьнем выгады ад рэжыму Лукашэнкі
https://smarturl.click/OLLJA
Расейскі базнэсовец Міхаіл Гуцэрыеў (на фота справа) трапіў пад санкцыі Эўразьвязу ў чэрвені 2021 году за тое, што
• ён даўні сябар Аляксандра Лукашэнкі, што дазволіла яму «займець значны капітал і ўплыў сярод палітычнай эліты Беларусі»
• ён падтрымліваў Лукашэнку ў нафтавых спрэчках з Расіяй
• ягоная расейская кампанія была адзінай, якая працягвала экспарт нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы падчас энэргетычнага крызісу паміж Беларусьсю і Расіяй на пачатку 2020 году
• ягоная кампанія «Славкалий» будавала прадпрыемства для вытворчасьці хлярыстага калію каля Любані ў Менскай вобласьці
• Лукашэнка «падтрымаў Гуцэрыева пасьля таго, як супраць яго ў Расеі пачалі крымінальную справу»
• Лукашэнка «дзякаваў Гуцэрыеву за яго фінансавыя ахвяраваньні на дабрачыннасьць і шматмільярдныя інвэстыцыі ў Беларусь»
Грошы для падтрымкі хворай на рак пісьменьніцы Сьвятланы Курс сабралі за адзін дзень
https://smarturl.click/kZZb6
Днямі Сьвятлана Курс, якая вядомая чытачам сваімі кнігамі «Шлях дробнай сволачы» і «Па што ідзеш, воўча?» пад псэўданімам Ева Вежнавец, аб’явіла, што ў яе выявілі рак у позьняй стадыі.
13 траўня 53-гадовая пісьменьніца Сьвятлана Курс напісала, што ёсьць шанец на лячэньне і працяг жыцьця, бо іншыя органы здаровыя. Яе чакае хіміятэрапія, аналізы, працэдуры, апэрацыя., гэта патрабуе сродкаў, якіх у яе няма, і яна зьвярнулася за падтрымкай.
Неабходныя 10 тысяч эўра людзі сабралі за адзін дзень.
30-я гадавіна рэфэрэндуму, які зьмяніў дзяржаўныя сымбалі і зрабіў расейскую мову другой дзяржаўнай
14 траўня 1995 году прайшоў першы ў гісторыі Рэспублікі Беларусь рэфэрэндум. У выніку:
▫️краіна зьмяніла дзяржаўную сымболіку часоў адноўленай незалежнасьці — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг — на падпраўленыя савецкія сымбалі;
▫️расейская мова набыла статус дзяржаўнай.
Таксама рэфэрэндум даў Лукашэнку карт-блянш на эканамічную інтэграцыю з Расеяй і права спыняць паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету.
Больш падзей гэтага дня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/xVVyQ
Галоўнае за 13 траўня
📌«Выбіраюць „no names“». Што вядома пра новую хвалю памілаваньняў палітвязьняў
📌Былы кандыдат у прэзыдэнты Літвы, які заклікаў да выправаджэньня Ціханоўскай, наведаў Менск
📌У Беларусі зьнікнуць агенты па апэрацыях зь нерухомасьцю
📌ICAO прызнала Расею вінаватай у катастрофе малайзійскага Boeing рэйсу MH17
📌Тры беларускія дызайнэркі паказалі калекцыі ў Брусэлі. ФОТА
📌Што атрымала Беларусь ад павароту ў бок Глябальнага Поўдня, — аналіз Валера Карбалевіча
📌Люксэмбург выдаткаваў 250 000 эўра на дапамогу беларускім палітвязьням
🇱🇺 Люксэмбург выдаткаваў 250 000 эўра на дапамогу беларускім палітвязьням
https://smarturl.click/lAAzg
Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь віцэ-прэм’ерам і міністрам замежных справаў Люксэмбургу Ксаўе Бэтэлем. У час сустрэчы абмяркоўваліся шляхі падтрымкі беларускага народу, эўрапейская інтэграцыя і адказнасьць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы.
Ксаўе Бэтэль паінфармаваў, што Люксэмбург далучаецца да міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі беларускім палітвязьням і ўжо выдзеліў 250 000 эўра для лячэньня і рэабілітацыі палітвязьняў і рэпрэсаваных.
Тры беларускія дызайнэркі паказалі свае калекцыі ў Брусэлі
https://smarturl.click/p220E
У Брусэлі 12 траўня адбыўся модны паказ East Bound, у якім узялі ўдзел і беларускія дызайнэркі: KANVA, Таша Кацуба і Кацярына Несьцяровіч.
На пасаду старшыні Каардынацыйнай рады прэтэндуюць Арцём Брухан і Аляксандар Кныровіч
https://smarturl.click/133YD
Пасада стала вакантнай пасьля таямнічага зьнікненьня Анжалікі Мельнікавай.
На пасаду старшыні свае кандыдатуры вылучылі Каманда Латушкі «рух за Свабоду» і фракцыя «Беларусы» (блок Пракоп’ева — Ягорава). Кандыдат ад першых — Арцём Брухан, ад другіх — Аляксандар Кныровіч. Што яны прапануюць?
Былы кандыдат у прэзыдэнты Літвы, які закліка́ў да выдварэньня Ціханоўскай, наведаў Менск
https://smarturl.click/xVVnQ
Эдуардас Вайткус удельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 2024 году ў Літве. Ён набраў тады 7,3% галасоў. Гэта быў пяты вынік з васьмі кандыдатаў. Прычым, у блізкіх да беларускай мяжы Салечніках і Вісагінасе за яго прагаласавала бальшыня з тых, хто прыйшоў на выбары.
У 2023 годзе Эдуардас Вайткус заявіў, што «высылка зь Літвы беларускай жанчыны, якая заявіла пра намер сілай зрынуць рэжым Аляксандра Лукашэнкі, стала б знакам добрасуседзтва і дэманстрацыяй канца палітыкі ўмяшаньня».
У Менску Вайткус раскрытыкаваў улады Літвы, якія, на ягоную думку, вядуць краіну «шляхам зьнішчэньня і літоўцаў, і дзяржаўнасьці», перадае БелТА.
Пракуратура запатрабавала ад гандлёвай інтэрнэт-плятформы прыбраць кнігі Віктара Суворава
https://smarturl.click/zddyA
Пракуратура Менску знайшла кнігі Віктара Суворава на адной з найбуйнейшых інтэрнэт-плятформаў і запатрабавала прыбраць іх з продажу.
Пра якую менавіта гандлёвую пляцоўку ідзе гаворка, не паведамляецца.
У сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў кнігі «Дзень „М“. Калі пачалася Другая Сусьветная вайна», «Ледакол. Хто пачаў Другую Сусьветную вайну?» і «Бяру свае словы назад».
Усяго там ужо больш за 1600 старонак забароненых у Беларусі матэрыялаў.
«Выбіраюць „no names“». Што вядома пра новую хвалю памілаваньняў палітвязьняў
https://smarturl.click/L33g3
«Для некаторых выезд з краіны быў умовай памілаваньня, а гэта дэ факта – дэпартацыя, то бок злачынства. Для многіх татальны кантроль і процьма абмежаваньняў сталі прычынай таго, што людзі самі былі вымушаныя зьехаць за мяжу».
Сілавікі прыйшлі зь ператрусам да бацькоў сябра Грамады, якую прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»
https://smarturl.click/Jnn5q
Раніцай 13 траўня сілавікі прыйшлі зь ператрусам да бацькоў да сябра Грамады, якую прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем», паведаміла @BSDP_Hramada.
«У выніку забралі партыйны сьцяг, партыйны білет, перадвыбарчыя плякаты, буклеты, Статут партыі і іншую партыйную літаратуру».
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) існавала з 1991 году. У 2023 годзе яе зьліквідаваў Вярхоўны суд. Перад гэтым Міністэрства юстыцыі адмовіла ёй у рэгістрацыі. А 7 траўня 2025 МУС прызнала яе «экстрэмісцкім фармаваньнем».
«Дзесяцімільённая краіна апынулася ў закладніках аднаго чалавека». Карбалевіч пра наступствы рэфэрэндуму 1995 году
https://smarturl.click/Y336l
30 гадоў таму прайшоў першы ў гісторыі незалежнай Беларусі рэфэрэндум, які шмат у чым перадвызначыў грамадзка-палітычнае жыцьцё краіны на дзесяцігодзьдзі наперад. Паспрабуем узгадаць, як гэта было.
«Эканамічная газэта» спыняе выхад, яна была апошняй зь недзяржаўных грамадзка-палітычных выданьняў
https://smarturl.click/Jnn3v
Выданьне выходзіла 32 гады. Наклад дасягаў 40 тысяч экзэмпляраў. «Папяровым выданьням з іх цыкламі друку і дастаўкі даводзіцца саступаць месца электронным сродкам масавай інфармацыі», — заявілі ў рэдакцыі.
214 прысудаў, адзін сьмяротны. Колькі чалавек у Беларусі асудзілі за дзеяньні на карысьць Украіны і чаму пра гэтыя справы вядома так мала
https://smarturl.click/xVVgO
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, толькі за арганізацыю і плянаваньне дывэрсіяў на чыгунцы зь сярэдзіны 2020 па студзень 2025 году у Беларусі завялі 34 крымінальныя справы, 19 чалавек былі зьняволеныя.
У маёй кватэры жыве расейскі вайсковец. Як Расея адбірае маёмасьць украінцаў у Крыме
https://smarturl.click/e00bR
Летась расейскія ўлады нацыяналізавалі ў Крыме 900 аб’ектаў, зарабіўшы на гэтым больш як 30 мільёнаў даляраў.
Адчужаныя кватэры, дзялянкі і грашовыя кампэнсацыі прапануюць расейскім вайскоўцам, якія ваююць супраць Украіны.
Праваабаронцы адзначаюць, што ў большасьці выпадкаў уласьнікі ня ведаюць, што іхную зямлю ўжо адабралі.
🇸🇾🇺🇸Трамп абвясьціў, што адменіць санкцыі ЗША супраць Сырыі
https://smarturl.click/B44JM
«Я загадаю зьняць санкцыі з Сырыі, каб даць ёй шанец на веліч», — заявіў Трамп на інвэстыцыйным форуме ў Саудаўскай Арабіі.
Былы прэзыдэнт Сырыі Башар Асад летась уцёк у Расею.
10 фактаў пра рэфэрэндум, які 30 гадоў таму зьмяніў лёс Беларусі
https://smarturl.click/w44XW
14 траўня 1995 году адбыўся першы ў гісторыі незалежнай Беларусі рэфэрэндум, які замяніў гістарычную сымболіку на савецкую, запусьціў працэс русыфікацыі і афіцыйна вярнуў Беларусь пад кантроль Расеі. Свабода сабрала асноўныя факты пра лёсавызначальную падзею 30-гадовай даўніны.
Трынаццаць беларускіх спартоўцаў дапусьцілі да адбору на зімовыя Алімпійскія гульні 2026 году
https://smarturl.click/vddnE
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі паведаміў пра тое, што трынаццаць беларускіх атлетаў атрымалі дазвол на рыхтаваньне да зімовай Алімпіяды, якая пройдзе ў Італіі.
Як паўплывалі на «Кібэрпартызанаў» грошы, выведзеныя з фонду Анжалікі Мельнікавай?
Прадстаўніца суполкі Юльяна Шаметавец расказала пра скрадзеныя ў «Кібэрпартызанаў» грошы, а кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьне Павал Латушка заявіў пра пагрозы з боку спэцслужбаў Беларусі. Падрабязнасьці ў відэа Свабоды.
Што атрымала Беларусь ад павароту ў бок Глябальнага Поўдня — аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/OLLXA
Апошнімі днямі Беларусь адзін за другім наведваюць лідэры замежных краін. Аднак міжнародная вага партнэраў па перамовах і канкрэтныя дывідэнды і выгоды, якую можа атрымаць Беларусь ад гэтых кантактаў, ня ўражвае. Тут больш палітычнага піяру, чым эканамічных вынікаў.
Гарадзенца асудзілі на 13 гадоў за разбой і вымаганьне біткоінаў
https://smarturl.click/JnnVx
Згодна з інфармацыяй нагляднага органу, у жніўні 2024 году двое мужчынаў пад выглядам работнікаў арганізацыі, што абслугоўвае электрасеткі, «падманным шляхам трапілі ў кватэру» жыхара Менску, які, паводле іх зьвестак, «меў вялікую суму біткоінаў».
У Крамлі заявілі, што Пуцін яшчэ ня вырашыў, хто паедзе на перамовы з Украінай у Стамбул
https://smarturl.click/VRR80
Расея працягвае падрыхтоўку да перамоваў з Украінай у Стамбуле, заплянаваных на 15 траўня, і Крамлю пакуль няма чаго дадаць.
Калі прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі канкрэтна сказаў, што адправіцца ў Стамбул, тады кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін вагаецца.
У Беларусі зьнікнуць агенты па апэрацыях зь нерухомасьцю
https://smarturl.click/VRR8x
Правам аказаньня рыэлтарскіх паслуг будуць валодаць толькі рыэлтары, якія ўваходзяць у Палату рыэлтараў і якія маюць пасьведчаньне аб атэстацыі, перадае «Позірк».
Дагэтуль спэцыялістамі ў рыэлтарскай дзейнасьці былі і рыэлтары, і агенты. Першыя маглі выконваць усе паслугі зь нерухомасьцю, другія — толькі некаторыя.
Чым адметная Эўрапейская палітычная супольнасьць, на саміт якой у Тырану запрасілі Ціханоўскую
https://smarturl.click/y6603
Лідэры з усёй Эўропы зьбяруцца 16 траўня ў сталіцы Альбаніі на саміт Эўрапейскай палітычнай супольнасьці. ЭПС, ідэю якой задумаў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон як непасрэдную рэакцыю на вайну ва Ўкраіне.
Саміт зьбіраецца на найвышэйшым узроўні двойчы на год. Яго па чарзе прымаюць 27 краін ЭЗ і 20 краін, якія не ўваходзяць у Зьвяз.
Сёлета ў нефармальным саміце Эўрапейскай палітычнай супольнасьці (ЭПС) запрасілі ўдзельнічаць прадстаўніцу Беларусі Сьвятлану Ціханоўскую.
Суд прызнаў Жэрара Дэпардзьё вінаватым у сэксуалізаваным гвалце
https://smarturl.click/OLLdz
Вырак — паўтара года ўмоўнага зьняволеньня. Жэрар Дэпардзьё віну адмаўляе.
Абвінавачаньне таксама заклікала суд абавязаць Дэпардзьё атрымаць псыхалягічную дапамогу, пакрыць маральную шкоду ахвярам і зарэгістравацца ў рэестры сэксуальных злачынцаў, перадае Le Figaro.
Абвінавачаньні супраць Дэпардзьё зьвязаныя са здымкамі фільма «Зялёныя аканіцы» ў 2021 годзе. Адна з пацярпелых, мастак-пастаноўшчык карціны, заявіла, што актор хапаў яе за талію, жывот і грудзі. Другая, памочніца рэжысэра, паскардзілася на няпрошаныя дакрананьні да грудзей і ягадзіц.
Гэта першая справа супраць Дэпардзьё, якая дайшла да суду, хоць каля 20 жанчын абвінавацілі яго ў непрыстойных паводзінах.
Сёньня на Берасьцейшчыне пачаліся зборы тэрытарыяльнай абароны
https://smarturl.click/Axx5Y
«Асноўная ўвага будзе засяроджаная на адпрацоўцы задач тэрытарыяльнай абароны ўзмоцненымі падразьдзяленьнямі тэрытарыяльных войскаў сумесна з воінскімі часьцямі Ўзброеных сіл, у тым ліку з прымяненьнем сродкаў актыўнага і пасіўнага процідзеяньня бесьпілётным лятальным апаратам», — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны.
25 сакавіка — 18 красавіка зборы тэрытарыяльных войскаў праходзілі ў Горадзенскай вобласьці.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў, які склікаецца ў пэрыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі.