radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Два парады з удзелам Лукашэнкі. Вынікі тыдня з Карбалевічам

Глядзець відэа тут:

https://youtu.be/5dkYjjO8W2s

Пасьля 2020 году кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка стаў езьдзіць на парады Перамогі ў Маскву. Гэты год стаў ня стаў выключэньнем.

Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе, чаму на парад у Маскву штогод — новая традыцыя Лукашэнкі.

А беларускі парад стаў праводзіцца паводле астаткавага прынцыпу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лідэры Вялікабрытаніі, ФРГ, Польшчы, Францыі заклікалі Расею да 30-дзённага спыненьня агню

https://smarturl.click/e007k

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск, прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, прэм’ер Вялікабрытаніі Кір Стармэр, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон (на фота) 10 траўня ў Кіеве праводзяць саміт «Кааліцыі ахвочых».

З гэтай нагоды чацьвёра эўрапейскіх лідэраў сумесна падтрымалі пазыцыю прэзыдэнта ЗША і залікалі Расею пагадзіцца на поўнае і безумоўнае 30-дзённае спыненьне агню і запэўнілі ў пашырэньні падтрымкі Ўкраіны:

«Мы выразна заяўляем: кровапраліцьце павінна спыніцца, Расея павінна спыніць сваё незаконнае ўварваньне, і Ўкраіна павінна мець магчымасьць разьвівацца як бясьпечная, надзейная і сувэрэнная дзяржава ў рамках міжнародна прызнаных межаў на працягу многіх пакаленьняў. Мы будзем працягваць пашыраць нашу падтрымку Ўкраіны. Пакуль Расея не пагодзіцца на доўгатэрміновае спыненьне агню, мы будзем павялічваць ціск на расійскую ваенную машыну», — сумесна заявілі чатыры лідэры.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Макрон у Кіеве заклікаў Маскву спыніць агонь у вайне супарць Украіны

https://smarturl.click/vdd0g

Прэзыдэнт Францыі ў Кіеве заявіў:

«Перад абліччам расейскай агрэсіі наш адказ павінен быць калектыўным. Мы зьдзяйсьняем гэтую паездку разам з Нямеччынай, Польшчай і Вялікабрытаніяй», — адзначыў Макрон.


Паводле яго слоў, «справядлівы і трывалы мір пачынаецца з поўнага і безумоўнага спыненьня агню»:

«Гэта прапанова, якую мы робім са Злучанымі Штатамі. Украіна прыняла яе 11 сакавіка. Расея, са свайго боку, зацягвае, ставіць умовы, цягне час і працягвае сваю захопніцкую вайну. Калі Масква працягне блякаду, мы, як эўрапейцы і ў цеснай каардынацыі са Злучанымі Штатамі, узмоцнім ціск. Мы вітаем заклік прэзыдэнта Трампа зрабіць гэты крок».


Абвешчанае Пуціным перамі'е да Дня перамогі завяршаецца 10 траўня.

На фота прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Кір Стармэр і прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у Кіеве

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выбары новага папы ўзмацнілі дыскусіі ў аб цэлібаце каталіцкіх сьвятароў: так было не заўсёды

https://smarturl.click/nVVJ6

Патрабаваньне да сьвятарства захоўваць цэлібат горача абмяркоўваецца ў Каталіцкай царкве стагодзьдзямі, з частымі заклікамі дапусьціць жанатых мужчын — і жанчын — да сьвятарства.

Аднак цэлібат не заўсёды быў абавязковым: у раньняй хрысьціянскай царкве многія сьвятары — і больш чым адзін папа — мелі жонак.

Калі і чаму цэлібат стаў абавязковым для папы Рымскага і рыма-каталіцкага сьвятарства? Пра што спрачаюцца на гэты конт і чаго чакаюць у будучыні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лідэры Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Польшчы і Францыі прыбылі ў Кіеў на саміт «Кааліцыі ахвочых»

https://smarturl.click/vdd0g

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэм’ер-міністры Польшчы і Вялікабрытаніі Дональд Туск і Кір Стармэр, а таксама новы канцлер ФРГ Фрыдрых Мэрц прыбылі ў Кіеў 10 траўня на сустрэчу «Кааліцыі ахвочых».

Фармат кааліцыі абʼядноўвае Вялікабрытанію, Данію, Эстонію, Фінляндыю, Ісляндыю, Латвію, Літву, Нідэрлянды, Нарвэгію, Швэцыю і Ўкраіну.

На фота Кір Стармэр, Фрыдрых Мэрц, Эманюэль Макрон

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 9 траўня

📌Апэляцыйны суд ЗША скасаваў прыпыненьне фінансаваньня Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

📌1100 партрэтаў, цяжкая хвароба і ўсё адно надзея. Вялікая размова з Ксішай Ангелавай

📌Затрыманы за нелегальнае перасячэньне беларускай мяжы грамадзянін ЗША пакінуў Беларусь

📌Затрымалі малодшага брата палітвязьня Ігара Лосіка — Мікіту, вінавацяць у перасыланьні фота «Беларускаму гаюну»

📌У парлямэнце Латвіі адкрылі выставу твораў беларускіх палітвязьняў. ФОТА

📌У Львове падпісалі дэклярацыю пра стварэньне Трыбуналу для расейскіх чыноўнікаў, абвінавачаных у злачынствах агрэсіі

📌Вугоршчына выслала двух супрацоўнікаў украінскага пасольства. Гэта можа быць адказам на затрыманьне двух вугорскіх шпіёнаў ва Ўкраіне

📌На парад у Маскву штогод — новая традыцыя Лукашэнкі. Аналіз Валера Карбалевіча

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Савецкі касьмічны карабель можа ўпасьці на Зямлю праз 53 гады на арбіце

https://smarturl.click/e00v5

«Космас-482» запусьцілі ў сакавіку 1972 году. Калі б усё пайшло паводле пляну, ён бы прызямліўся на сьпякотную паверхню Вэнэры і стаў бы дзявятай бесьпілётнай місіяй на плянэту. Аднак няспраўнасьць ракеты-носьбіта пакінула карабель на калязямной арбіце. З таго часу «Космас-482» павольна вяртаецца на нашу плянэту.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вугоршчына выслала двух супрацоўнікаў украінскага пасольства. Гэта можа быць адказам на затрыманьне двух вугорскіх шпіёнаў ва Ўкраіне

https://smarturl.click/4OOnW

Паводле слоў Сіярта, Міністэрства замежных спраў уручыла паведамленьне аб высылцы паслу Ўкраіны ў Вугоршчыне. Амбасада Ўкраіны пакуль не пракамэнтавала гэтую заяву.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Львове падпісалі дэклярацыю пра стварэньне Трыбуналу для расейскіх чыноўнікаў, абвінавачаных у злачынствах агрэсіі

https://smarturl.click/AxxGO

Чакаецца, што пасьля падпісаньня львоўскай дэклярацыі Спэцыяльны трыбунал будзе афіцыйна створаны ў Люксэмбургу 14 траўня, калі там адбудзецца паседжаньне Камітэту міністраў Рады Эўропы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне заявілі, што ўпершыню ў гісторыі выкрылі вугорскіх шпіёнаў

https://smarturl.click/5ZZqJ

СБУ абвясьціла, што ўпершыню ў гісторыі краіны выкрыла агентурную сетку вугорскай вайсковай выведкі і затрымала дваіх чалавек.

СБУ заявіла, што на заданьне вугорскіх спэцслужбаў адзін з падазраваных намагаўся завэрбаваць прынамсі двух чалавек.

Міністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта на гэта сказаў, што «ва Ўкраіне часта выкарыстоўваецца антывугорская прапаганда, якая ў многіх выпадках аказваецца абсалютна беспадстаўнай».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У расейскіх гарадах падчас правядзеньня парадаў адключаюць мабільны інтэрнэт

https://smarturl.click/B44y5

У Маскве 9 траўня мабільны інтэрнэт перастаў працаваць за гадзіну да пачатку параду. Аб адключэньнях мабільнага інтэрнэту пісалі тэлеграм-каналы і выданьні з Хабараўску, Ніжняга Ноўгараду, Уфы, Саратава, Екацярынбургу, Кастрамы і Варонежу.

Праблемы з мабільным інтэрнэтам, працай анлайн-плацяжоў і службаў дастаўкі пачаліся за два дні да правядзеньня парадаў і іншых імпрэзаў, прысьвечаных 80-годдзю Перамогі.

Раней прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў папярэдзіў, што перабоі з інтэрнэтам будуць доўжыцца да 10 траўня ўключна, і што гэта ня збой, а мэтанакіраваная палітыка ўладаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Затрымалі малодшага брата палітвязьня Ігара Лосіка — Мікіту, вінавацяць у перасылцы фота «Беларускаму гаюну»

https://smarturl.click/Ree28

Як паведаміў Фонд «Краіна для жыцьця», гэта здарылася яшчэ ў сярэдзіне красавіка, і цяпер ён у зьняволеньні.

Крыніцы Свабоды пацьвярджаюць затрыманьне на пачатку красавіка.

Паводле нашай інфармацыі, Мікіту Лосіка вінавацяць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» за нібыта перасылку некалькіх фота перасоўваньня вайсковай тэхнікі ў 2022 годзе тэлеграм-каналу «Беларускі гаюн».

Супраць яго завялі крымінальную справу. Мікіту Лосіка ўтрымліваюць у Віцебскім СІЗА.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна абвінаваціла Расею ў парушэньні перамі’я, Трамп заклікаў да 30-дзённага спыненьня агню

https://smarturl.click/E11RL

«Усё гэта можна зрабіць вельмі хутка, і я буду даступны ў любы момант, калі спатрэбяцца мае паслугі», — заявіў Трамп.

Ён прыгразіў увядзеньнем дадатковых санкцый з боку ЗША і іх партнэраў, калі спыненьне агню не будзе выконвацца.

Трамп зрабіў гэтую заяву пасьля таго, міністра замежных спраў Украіны назваў абвешчанае Расеяй спыненьне агню «фарсам». «Расейскія войскі працягваюць атакаваць па ўсёй лініі фронту, з поўначы да поўдня Расея ўчыніла 734 парушэньні рэжыму спыненьня агню і 63 штурмавыя апэрацыі», — напісаў міністар.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Нам адна дарога — толькі перамога». «Крамбамбуля» выпусьціла да 9 траўня новую песьню

https://smarturl.click/7vvQl

«Трэба нам перамагчы войскі цёмнае начы, а тады ўсё заквітнее». «Колькі б воўк не валок — павалакуць і воўка», «Сьвеціць вера і надзея, і любоў у сьцюжу грэе», — сьпявае знакавы беларускі музыка Лявон Вольскі ў характэрным крамбабулеўскім поп-фолькавым стылі.

У 2023 годзе гурт трапіў у сьпіс забароненых у Беларусі выканаўцаў. Сёлета ў яго заплянаваныя некалькі канцэртаў за межамі радзімы, найбліжэйшы зь якіх адбудзецца пры канцы траўня ў Вільні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі адзначаюць 80-годзьдзе перамогі над нацызмам

9 траўня 1945 году на жаданьне Сталіна ў Бэрліне быў паўторна падпісаны Акт капітуляцыі Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне з удзелам прадстаўнікоў Савецкага Саюзу.

З гэтай прычыны Дзень Перамогі ў краінах савецкага блёку адзначаўся менавіта 9 траўня, а ня днём раней, як у астатнім сьвеце.

Больш падзей 9 траўня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ZXX1W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля саміту «Кааліцыі ахвочых» Украіна заявіла, што гатовая да спыненьня агню з 12 траўня

https://smarturl.click/e007k

Пасьля саміту «Кааліцыі ахвочых» ягоныя ўдзельнікі пагутарылі з Дональдам Трампам.

Міністар замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга заявіў:

«Украіна і ўсе саюзьнікі гатовыя да поўнага безумоўнага спыненьня агню на сушы, у паветры і на моры на працягу як мінімум 30 дзён, пачынаючы з 12 траўня».


Раней падобная заява прагучала з боку прэзыдэнта ЗША.

Паводле слоў міністра замежных спраў Украіны, калі Расея пагодзіцца і будзе забясьпечаны «эфэктыўны маніторынг», «трывалае спыненьне агню і захады па ўмацаваньні даверу могуць адкрыць шлях да мірных перамоваў».

Рэакцыі з боку Расеі пакуль няма.

На фота ўдзельнікі саміту ў Кіеве

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Думаю, я спаліў тысячы сваіх вершаў»

https://smarturl.click/9ooGp

Вялікая размова зь Віталём Рыжковым пра вяртаньне пасьля 10 гадоў перапынку:

«Некалі ад паэткі Тацяны Сапач я пачуў фразу, якая моцна паўплывала на мой сьветапогляд. Яна тады прызналася нам, маладым літаратарам, што ня піша вершаў, бо паэзія пакінула яе. І ў свае 26 ці 27 я зразумеў, што не хачу сябе гвалтаваць як творцу, мне ня пішацца, мне няма чаго сказаць».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пакістан пачаў ваенную апэрацыю супраць Індыі

https://smarturl.click/200WX

Пакістан абвінаваціў Індыю ў ракетных ударах па трох пакістанскіх авіябазах вечарам 9 траўня.

Прэм’ер-міністар Пакістана Шагбаз Шарыф склікаў экстранае пасяджэньне Нацыянальнага каманднага органа на 10 траўня.

Індыйская армія назвала дзеяньні Пакістана «непрымальнымі».

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё пагаварыў з начальнікам арміі Пакістана гэнэралам Асімам Мунірам і заклікаў абодва бакі знайсьці спосабы дээскаляцыі,

На фота пакістанская ракета Fatah-ІІ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Перасьлед, арышты, цэнзура, дыскрымінацыя і трансьмежавы ціск застаюцца штодзённай рэальнасьцю для тых, хто працуе з культурай і словам.

https://smarturl.click/Ree58

Нават тэмы, якія пасьля падзеяў 2020 году лічыліся «бясьпечнымі» для творчасьці (такія як міталёгія і традыцыйная культура), сутыкнуліся з забаронай.

Такія высновы робіць Беларускі ПЭН у маніторынгу парушэньняў культурных правоў за першы квартал 2025 году.

Усяго праваабаронцы налічылі 319 такіх парушэньняў правоў. Сярод 1208 палітзьняволеных, пра якіх было вядома на канец сакавіка, ня менш за 97 дзеячоў культуры.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

85 гадоў з дня гібелі Станіслава Булак-Балаховіча

10 траўня 1940 году ў Варшаве забіты нямецкім патрулём Станіслаў Булак-Балаховіч. Выбітны беларускі вайсковы дзеяч і палітык, удзельнік збройнага змаганьня з бальшавікамі ў 1918–1920 гадах. У свой час камандаваў Асобным аддзелам БНР у Балтыі. Захапіўшы са сваімі аддзеламі Мазыр, Булак-Балаховіч абвясьціў там незалежнасьць БНР.

Больш падзей гэтага дня чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/MGGn4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На парад у Маскву штогод — новая традыцыя Лукашэнкі. Аналіз Валера Карбалевіча

https://smarturl.click/qBBxB

Прысутнасьць Аляксандра Лукашэнкі на парадзе ў Маскве 9 траўня — гэта традыцыя, якая ўсталявалася апошнімі гадамі. Да падзей 2020 году гэты дзень ён звычайна сьвяткаваў дома, у Менску. Цяпер сытуацыя памянялася, без падтрымкі Расеі захаваньне ягонай улады стала нерэальным.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

КДБ назваў «тэрарысткамі» заснавальніц кампаніі Imaguru

https://smarturl.click/p2216

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі ўключыў стваральніц менскага стартап-хабу Imaguru Тацяну Марыніч і Анастасію Хамянкову, а таксама яго дырэктара Яўгена Пугача ў «пералік асоб і арганізацый, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прарасейскія актывісты напалі на ўкраінскую журналістку на акцыі 9 траўня ў Варшаве

https://smarturl.click/y66oJ

На акцыі зьявіліся і ўкраінскія пратэстоўцы, каб паказаць сьвету на ваенныя злачынствы расейцаў у іхнай дзяржаве.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇻 У парлямэнце Латвіі адкрылі выставу твораў беларускіх палітвязьняў

https://smarturl.click/vddGG

Выстава мае назву «Мастацтва з-за кратаў». Сьвятлана Ціханоўская назвала яе «заглыбленьнем ва ўнутраны сьвет людзей, адзіным злачынствам якіх была мара пра вольную і справядлівую Беларусь».

«Гэта ня проста малюнкі або карціны. Гэта сьведчаньні. Гэта акты непадпарадкаваньня. І гэта абяцаньні, што народ Беларусі не забудзе, ня здасца і ня спыніцца, пакуль кожны палітвязень ня будзе вызваленыя», — заявіла Ціханоўская.

🗺Адрас выставы — Jēkaba street 6/8, Main Hall.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

19 кіраўнікоў МЗС краін Эўразьвязу і Вялікабрытаніі прыбылі ў Львоў зь місіяй салідарнасьці

https://smarturl.click/GggL4

Міністар замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Лэмі сустракаецца 9 траўня ў Львове са сваім украінскім калегам і 17 міністрамі замежных спраў краін Эўразьвязу, каб абмеркаваць наступныя крокі для «дасягненьня трывалага міру ў Эўропе», паведаміла брытанскае Міністэрства замежных спраў.

Дэвід Лэмі заклікаў Расею «адмовіцца ад сваіх хітрыкаў» і пагадзіцца на безумоўнае спыненьне агню, як гэта зрабіла Ўкраіна.

У МЗС удакладнілі, што сёньняшнія падзеі адбываюцца на фоне аб’явы прэмʼер-міністра Вялікабрытаніі аб вялікім пакеце санкцый, накіраваных на «ценявы флёт», які перавозіць расейскую нафту. Паводле некаторых ацэнак, санкцыі паралізавалі 200 суднаў — амаль палову ўсяго флёту Расеі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія вайскоўцы з Мар’інай Горкі ўзялі ўдзел у парадзе ў Маскве 9 траўня

https://smarturl.click/XDDjQ

9 траўня на Краснай плошчы ў Маскве сярод парадных разьлікаў расейскага войска і прадстаўнікоў іншых краін прыняў удзел парадны разлік 5-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь, якой камандуе палкоўнік Мікалай Сьмяховіч.

Гэтая частка вядомая як элітная брыгада спэцназу з Мар’інай Горкі.

Іх падраздзяленьні ў тым ліку ахоўвалі беларуска-украінскае памежжа пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі ва Ўкраіне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская дэлегацыя ў КНДР падпісала пагадненьне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і наведала вежу Чучхэ

https://smarturl.click/AxxAO

Падрабязнасьці перамоваў не паведамляюцца. Вядома, што бакі размаўлялі пра супрацу ў сельскай гаспадарцы, машынабудаваньні, ахове здароўя, гандлі і адукацыі.

У праграме візыту ўжо былі паездкі да вежы ідэяў Чучхе, якая паводле паўночнакарэйскага агенцтва навінаў, «апавядае пра бесьсьмяротныя ідэйна-тэарэтычныя подзьвігі прэзыдэнта Кім Ір Сэна.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі Юры Шулейка падзякаваў за цёплы прыём дэлегацыі і сказаў, што пабачыў, як партыя, урад і народ КНДР імкліва рухаюцца па шляху новага разьвіцьця і росквіту.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Затрыманы за нелегальнае перасячэньне беларускай мяжы грамадзянін ЗША пакінуў Беларусь

https://smarturl.click/WRR8W

Грамадзяніна ЗША Антона Роса затрымалі 31 сакавіка ў Маладэчне за нелегальнае перасячэньне беларускай мяжы: ён ехаў зь Літвы ў адным з парожніх вагонаў таварнага цягніка.

У адваротным кірунку Антон Рос разам са сваімі бацькамі перасёк беларускую мяжу ў ноч на 8 траўня. Да гэтага ён правёў больш за тры тыдні ў РНПЦ псыхічнага здароўя.

Ягоная маці сьцьвярджае, што ў сына праблемы з памяцьцю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

1100 партрэтаў, цяжкая хвароба і ўсё адно надзея. Вялікая размова з Ксішай Ангелавай

https://smarturl.click/qBBDv

«Мяне выпісалі з аднаго шпіталя папраўдзе зь сьмяротным дыягназам, не паведаміўшы, што я мушу ісьці ў іншы шпіталь як мага хутчэй. Таму я хацела б папярэдзіць усіх эмігрантаў: уважліва чытайце мэдычныя дакумэнты і дамагайцеся лячэньня».

Вялікая размова з мастачкай Ксішай Ангелавай, якая намалявала больш за тысячу партрэтаў беларускіх палітвязьняў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Апэляцыйны суд ЗША скасаваў прыпыненьне фінансаваньня Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Гэтае рашэньне дае магчымасьць нашай мэдыякарпарацыі атрымаць сродкі, вылучаныя Кангрэсам ЗША, і працягнуць працу.

Але гэта яшчэ не фінальная кропка ў справе.

Падрабязна 👉 https://smarturl.click/4OOG1

Читать полностью…
Subscribe to a channel