Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Перасьлед, арышты, цэнзура, дыскрымінацыя і трансьмежавы ціск застаюцца штодзённай рэальнасьцю для тых, хто працуе з культурай і словам.
https://smarturl.click/Ree58
Нават тэмы, якія пасьля падзеяў 2020 году лічыліся «бясьпечнымі» для творчасьці (такія як міталёгія і традыцыйная культура), сутыкнуліся з забаронай.
Такія высновы робіць Беларускі ПЭН у маніторынгу парушэньняў культурных правоў за першы квартал 2025 году.
Усяго праваабаронцы налічылі 319 такіх парушэньняў правоў. Сярод 1208 палітзьняволеных, пра якіх было вядома на канец сакавіка, ня менш за 97 дзеячоў культуры.
85 гадоў з дня гібелі Станіслава Булак-Балаховіча
10 траўня 1940 году ў Варшаве забіты нямецкім патрулём Станіслаў Булак-Балаховіч. Выбітны беларускі вайсковы дзеяч і палітык, удзельнік збройнага змаганьня з бальшавікамі ў 1918–1920 гадах. У свой час камандаваў Асобным аддзелам БНР у Балтыі. Захапіўшы са сваімі аддзеламі Мазыр, Булак-Балаховіч абвясьціў там незалежнасьць БНР.
Больш падзей гэтага дня чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/MGGn4
На парад у Маскву штогод — новая традыцыя Лукашэнкі. Аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/qBBxB
Прысутнасьць Аляксандра Лукашэнкі на парадзе ў Маскве 9 траўня — гэта традыцыя, якая ўсталявалася апошнімі гадамі. Да падзей 2020 году гэты дзень ён звычайна сьвяткаваў дома, у Менску. Цяпер сытуацыя памянялася, без падтрымкі Расеі захаваньне ягонай улады стала нерэальным.
КДБ назваў «тэрарысткамі» заснавальніц кампаніі Imaguru
https://smarturl.click/p2216
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі ўключыў стваральніц менскага стартап-хабу Imaguru Тацяну Марыніч і Анастасію Хамянкову, а таксама яго дырэктара Яўгена Пугача ў «пералік асоб і арганізацый, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Прарасейскія актывісты напалі на ўкраінскую журналістку на акцыі 9 траўня ў Варшаве
https://smarturl.click/y66oJ
На акцыі зьявіліся і ўкраінскія пратэстоўцы, каб паказаць сьвету на ваенныя злачынствы расейцаў у іхнай дзяржаве.
🇱🇻 У парлямэнце Латвіі адкрылі выставу твораў беларускіх палітвязьняў
https://smarturl.click/vddGG
Выстава мае назву «Мастацтва з-за кратаў». Сьвятлана Ціханоўская назвала яе «заглыбленьнем ва ўнутраны сьвет людзей, адзіным злачынствам якіх была мара пра вольную і справядлівую Беларусь».
«Гэта ня проста малюнкі або карціны. Гэта сьведчаньні. Гэта акты непадпарадкаваньня. І гэта абяцаньні, што народ Беларусі не забудзе, ня здасца і ня спыніцца, пакуль кожны палітвязень ня будзе вызваленыя», — заявіла Ціханоўская.
🗺Адрас выставы — Jēkaba street 6/8, Main Hall.
19 кіраўнікоў МЗС краін Эўразьвязу і Вялікабрытаніі прыбылі ў Львоў зь місіяй салідарнасьці
https://smarturl.click/GggL4
Міністар замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Лэмі сустракаецца 9 траўня ў Львове са сваім украінскім калегам і 17 міністрамі замежных спраў краін Эўразьвязу, каб абмеркаваць наступныя крокі для «дасягненьня трывалага міру ў Эўропе», паведаміла брытанскае Міністэрства замежных спраў.
Дэвід Лэмі заклікаў Расею «адмовіцца ад сваіх хітрыкаў» і пагадзіцца на безумоўнае спыненьне агню, як гэта зрабіла Ўкраіна.
У МЗС удакладнілі, што сёньняшнія падзеі адбываюцца на фоне аб’явы прэмʼер-міністра Вялікабрытаніі аб вялікім пакеце санкцый, накіраваных на «ценявы флёт», які перавозіць расейскую нафту. Паводле некаторых ацэнак, санкцыі паралізавалі 200 суднаў — амаль палову ўсяго флёту Расеі.
Беларускія вайскоўцы з Мар’інай Горкі ўзялі ўдзел у парадзе ў Маскве 9 траўня
https://smarturl.click/XDDjQ
9 траўня на Краснай плошчы ў Маскве сярод парадных разьлікаў расейскага войска і прадстаўнікоў іншых краін прыняў удзел парадны разлік 5-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь, якой камандуе палкоўнік Мікалай Сьмяховіч.
Гэтая частка вядомая як элітная брыгада спэцназу з Мар’інай Горкі.
Іх падраздзяленьні ў тым ліку ахоўвалі беларуска-украінскае памежжа пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі ва Ўкраіне.
Беларуская дэлегацыя ў КНДР падпісала пагадненьне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і наведала вежу Чучхэ
https://smarturl.click/AxxAO
Падрабязнасьці перамоваў не паведамляюцца. Вядома, што бакі размаўлялі пра супрацу ў сельскай гаспадарцы, машынабудаваньні, ахове здароўя, гандлі і адукацыі.
У праграме візыту ўжо былі паездкі да вежы ідэяў Чучхе, якая паводле паўночнакарэйскага агенцтва навінаў, «апавядае пра бесьсьмяротныя ідэйна-тэарэтычныя подзьвігі прэзыдэнта Кім Ір Сэна.
Кіраўнік беларускай дэлегацыі Юры Шулейка падзякаваў за цёплы прыём дэлегацыі і сказаў, што пабачыў, як партыя, урад і народ КНДР імкліва рухаюцца па шляху новага разьвіцьця і росквіту.
Затрыманы за нелегальнае перасячэньне беларускай мяжы грамадзянін ЗША пакінуў Беларусь
https://smarturl.click/WRR8W
Грамадзяніна ЗША Антона Роса затрымалі 31 сакавіка ў Маладэчне за нелегальнае перасячэньне беларускай мяжы: ён ехаў зь Літвы ў адным з парожніх вагонаў таварнага цягніка.
У адваротным кірунку Антон Рос разам са сваімі бацькамі перасёк беларускую мяжу ў ноч на 8 траўня. Да гэтага ён правёў больш за тры тыдні ў РНПЦ псыхічнага здароўя.
Ягоная маці сьцьвярджае, што ў сына праблемы з памяцьцю.
1100 партрэтаў, цяжкая хвароба і ўсё адно надзея. Вялікая размова з Ксішай Ангелавай
https://smarturl.click/qBBDv
«Мяне выпісалі з аднаго шпіталя папраўдзе зь сьмяротным дыягназам, не паведаміўшы, што я мушу ісьці ў іншы шпіталь як мага хутчэй. Таму я хацела б папярэдзіць усіх эмігрантаў: уважліва чытайце мэдычныя дакумэнты і дамагайцеся лячэньня».
Вялікая размова з мастачкай Ксішай Ангелавай, якая намалявала больш за тысячу партрэтаў беларускіх палітвязьняў.
Апэляцыйны суд ЗША скасаваў прыпыненьне фінансаваньня Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Гэтае рашэньне дае магчымасьць нашай мэдыякарпарацыі атрымаць сродкі, вылучаныя Кангрэсам ЗША, і працягнуць працу.
Але гэта яшчэ не фінальная кропка ў справе.
Падрабязна 👉 https://smarturl.click/4OOG1
Галоўнае за 8 траўня
📌Леў XIV. Канкляў у Ватыкане абраў новага папу, ім стаў кардынал з ЗША
📌Ці зможа рахунак з грашыма Каардынацыйнай рады расказаць, што адбылося з Анжалікай Мельнікавай
📌Лукашэнка прызнаў дэфіцыт бульбы ў крамах Беларусі і заклікаў месяц патрываць
📌Дзень Перамогі на Краснай плошчы: 5 асаблівасьцяў адзначэньня ў Расеі гадавіны заканчэньня вайны
📌Вярхоўная Рада Ўкраіны ратыфікавала пагадненьне з ЗША аб карысных выкапнях
📌У Крамлі заявілі, што дамовіліся з Кітаем умацоўваць супрацу, каб процістаяць Злучаным Штатам
📌«Кірую, скідаю, зьнішчаю». Як працуюць ўкраінскія апэратары бесьпілётнікаў
Берасьцейскага бізнэсоўца завочна асудзілі на 3 гады калёніі
https://smarturl.click/3QQ9G
Андрэя Вароніна прызналі вінаватым у «публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады, а таксама зьдзяйсьненьні іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь».
Новы папа атрымаў імя Льва XIV
Новым папам стаў амэрыканскі кардынал Роберт Прэвост. Да сёньня ён быў прэфэктам Дыкастэрыі Біскупаў.
У гэтыя хвіліны чакаецца ягоны першы выхад як пантыфіка перад публікай на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане.
Лідэры Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Польшчы і Францыі прыбылі ў Кіеў на саміт «Кааліцыі ахвочых»
https://smarturl.click/vdd0g
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэм’ер-міністры Польшчы і Вялікабрытаніі Дональд Туск і Кір Стармэр, а таксама новы канцлер ФРГ Фрыдрых Мэрц прыбылі ў Кіеў 10 траўня на сустрэчу «Кааліцыі ахвочых».
Фармат кааліцыі абʼядноўвае Вялікабрытанію, Данію, Эстонію, Фінляндыю, Ісляндыю, Латвію, Літву, Нідэрлянды, Нарвэгію, Швэцыю і Ўкраіну.
На фота Кір Стармэр, Фрыдрых Мэрц, Эманюэль Макрон
Галоўнае за 9 траўня
📌Апэляцыйны суд ЗША скасаваў прыпыненьне фінансаваньня Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
📌1100 партрэтаў, цяжкая хвароба і ўсё адно надзея. Вялікая размова з Ксішай Ангелавай
📌Затрыманы за нелегальнае перасячэньне беларускай мяжы грамадзянін ЗША пакінуў Беларусь
📌Затрымалі малодшага брата палітвязьня Ігара Лосіка — Мікіту, вінавацяць у перасыланьні фота «Беларускаму гаюну»
📌У парлямэнце Латвіі адкрылі выставу твораў беларускіх палітвязьняў. ФОТА
📌У Львове падпісалі дэклярацыю пра стварэньне Трыбуналу для расейскіх чыноўнікаў, абвінавачаных у злачынствах агрэсіі
📌Вугоршчына выслала двух супрацоўнікаў украінскага пасольства. Гэта можа быць адказам на затрыманьне двух вугорскіх шпіёнаў ва Ўкраіне
📌На парад у Маскву штогод — новая традыцыя Лукашэнкі. Аналіз Валера Карбалевіча
Савецкі касьмічны карабель можа ўпасьці на Зямлю праз 53 гады на арбіце
https://smarturl.click/e00v5
«Космас-482» запусьцілі ў сакавіку 1972 году. Калі б усё пайшло паводле пляну, ён бы прызямліўся на сьпякотную паверхню Вэнэры і стаў бы дзявятай бесьпілётнай місіяй на плянэту. Аднак няспраўнасьць ракеты-носьбіта пакінула карабель на калязямной арбіце. З таго часу «Космас-482» павольна вяртаецца на нашу плянэту.
Вугоршчына выслала двух супрацоўнікаў украінскага пасольства. Гэта можа быць адказам на затрыманьне двух вугорскіх шпіёнаў ва Ўкраіне
https://smarturl.click/4OOnW
Паводле слоў Сіярта, Міністэрства замежных спраў уручыла паведамленьне аб высылцы паслу Ўкраіны ў Вугоршчыне. Амбасада Ўкраіны пакуль не пракамэнтавала гэтую заяву.
У Львове падпісалі дэклярацыю пра стварэньне Трыбуналу для расейскіх чыноўнікаў, абвінавачаных у злачынствах агрэсіі
https://smarturl.click/AxxGO
Чакаецца, што пасьля падпісаньня львоўскай дэклярацыі Спэцыяльны трыбунал будзе афіцыйна створаны ў Люксэмбургу 14 траўня, калі там адбудзецца паседжаньне Камітэту міністраў Рады Эўропы.
Ва Ўкраіне заявілі, што ўпершыню ў гісторыі выкрылі вугорскіх шпіёнаў
https://smarturl.click/5ZZqJ
СБУ абвясьціла, што ўпершыню ў гісторыі краіны выкрыла агентурную сетку вугорскай вайсковай выведкі і затрымала дваіх чалавек.
СБУ заявіла, што на заданьне вугорскіх спэцслужбаў адзін з падазраваных намагаўся завэрбаваць прынамсі двух чалавек.
Міністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта на гэта сказаў, што «ва Ўкраіне часта выкарыстоўваецца антывугорская прапаганда, якая ў многіх выпадках аказваецца абсалютна беспадстаўнай».
У расейскіх гарадах падчас правядзеньня парадаў адключаюць мабільны інтэрнэт
https://smarturl.click/B44y5
У Маскве 9 траўня мабільны інтэрнэт перастаў працаваць за гадзіну да пачатку параду. Аб адключэньнях мабільнага інтэрнэту пісалі тэлеграм-каналы і выданьні з Хабараўску, Ніжняга Ноўгараду, Уфы, Саратава, Екацярынбургу, Кастрамы і Варонежу.
Праблемы з мабільным інтэрнэтам, працай анлайн-плацяжоў і службаў дастаўкі пачаліся за два дні да правядзеньня парадаў і іншых імпрэзаў, прысьвечаных 80-годдзю Перамогі.
Раней прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў папярэдзіў, што перабоі з інтэрнэтам будуць доўжыцца да 10 траўня ўключна, і што гэта ня збой, а мэтанакіраваная палітыка ўладаў.
Затрымалі малодшага брата палітвязьня Ігара Лосіка — Мікіту, вінавацяць у перасылцы фота «Беларускаму гаюну»
https://smarturl.click/Ree28
Як паведаміў Фонд «Краіна для жыцьця», гэта здарылася яшчэ ў сярэдзіне красавіка, і цяпер ён у зьняволеньні.
Крыніцы Свабоды пацьвярджаюць затрыманьне на пачатку красавіка.
Паводле нашай інфармацыі, Мікіту Лосіка вінавацяць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» за нібыта перасылку некалькіх фота перасоўваньня вайсковай тэхнікі ў 2022 годзе тэлеграм-каналу «Беларускі гаюн».
Супраць яго завялі крымінальную справу. Мікіту Лосіка ўтрымліваюць у Віцебскім СІЗА.
Украіна абвінаваціла Расею ў парушэньні перамі’я, Трамп заклікаў да 30-дзённага спыненьня агню
https://smarturl.click/E11RL
«Усё гэта можна зрабіць вельмі хутка, і я буду даступны ў любы момант, калі спатрэбяцца мае паслугі», — заявіў Трамп.
Ён прыгразіў увядзеньнем дадатковых санкцый з боку ЗША і іх партнэраў, калі спыненьне агню не будзе выконвацца.
Трамп зрабіў гэтую заяву пасьля таго, міністра замежных спраў Украіны назваў абвешчанае Расеяй спыненьне агню «фарсам». «Расейскія войскі працягваюць атакаваць па ўсёй лініі фронту, з поўначы да поўдня Расея ўчыніла 734 парушэньні рэжыму спыненьня агню і 63 штурмавыя апэрацыі», — напісаў міністар.
«Нам адна дарога — толькі перамога». «Крамбамбуля» выпусьціла да 9 траўня новую песьню
https://smarturl.click/7vvQl
«Трэба нам перамагчы войскі цёмнае начы, а тады ўсё заквітнее». «Колькі б воўк не валок — павалакуць і воўка», «Сьвеціць вера і надзея, і любоў у сьцюжу грэе», — сьпявае знакавы беларускі музыка Лявон Вольскі ў характэрным крамбабулеўскім поп-фолькавым стылі.
У 2023 годзе гурт трапіў у сьпіс забароненых у Беларусі выканаўцаў. Сёлета ў яго заплянаваныя некалькі канцэртаў за межамі радзімы, найбліжэйшы зь якіх адбудзецца пры канцы траўня ў Вільні.
У Беларусі адзначаюць 80-годзьдзе перамогі над нацызмам
9 траўня 1945 году на жаданьне Сталіна ў Бэрліне быў паўторна падпісаны Акт капітуляцыі Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне з удзелам прадстаўнікоў Савецкага Саюзу.
З гэтай прычыны Дзень Перамогі ў краінах савецкага блёку адзначаўся менавіта 9 траўня, а ня днём раней, як у астатнім сьвеце.
Больш падзей 9 траўня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ZXX1W
Як выбіралі папу 🇻🇦
Амэрыканскі кардынал Робэрт Прэво, выбраны на Сьвяты Пасад, узяў імя Леў XIV.
ФОТАГАЛЕРЭЯ: https://smarturl.click/kZZmo
Новы папа Леў XIV. Што пра яго вядома?
https://smarturl.click/w44lb
Новым папам стаў амэрыканскі кардынал Робэрт Прэво. Ён узяў імя Леў XIV. Гэта першы папа з Паўночнай Амэрыкі. Пішам пра тое, якія погляды ён мае, якую асьвету атрымаў і іншыя падрабязнасьці біяграфіі новага пантыфіка.
Леў XIV вітае хрысьціянаў усяго сьвету ў трыбуны на плошчы сьвятога Пятра
Читать полностью…Хітры бульбяны плян Лукашэнкі
Цэны на бульбу растуць, яе становіцца меней. А сам Лукашэнка прапанаваў беларусам месяц пагаладаць, а потым абяцае продажы па добрай цане і вялікі ўраджай. Падрабязнасьці ў відэа Свабоды.