radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14477

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Коўл вернецца ў Менск? Лукашэнка адказвае ЗША. Узбэкі не паедуць у Беларусь.

Галоўныя навіны за 28 ліпеня

https://youtu.be/e9xvorE8SBg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус у 82 гады пераплыў Басфор

Адолець пратоку нялёгка нават маладым добра трэнаваным плыўцам. Падрабязьней пра ўнікальнага беларуса ў відэа Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 28 ліпеня на Радыё Свабода
 
📌У Магілёўскім інстытуце МУС хацелі набраць 20 апэратыўніц, але заяву не падаў ніхто. Як праходзіць набор у сілавыя ВНУ
 
📌Выправадзілі з Украіны, пераехаў у Чарнагорыю. Новае ў справе беларуса, які шантажаваў украінскіх валянтэраў
 
📌Лукашэнка атрымаў новыя прапановы з ЗША. Кавалеўскі лічыць, што для ўлады перамовы з Вашынгтонам — прыярытэт
 
📌Івашкевіч ацаніў новыя антыкарупцыйныя справы беларускіх уладаў: часам яны вядуць да яшчэ большай карупцыі
 
📌Коўл вяртаецца ў Менск? Лукашэнка адказвае ЗША. Чаму ўзбэкі выбралі Расею, а не Беларусь. Навіны 28 ліпеня

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гарналыжны комплекс «Лагойск» прадалі на аўкцыёне. Таргі ладзілі тры гады
 
https://smarturl.click/zjxgZ
 
Комплекс, які калісьці належаў набліжанаму да Лукашэнкі прадпрымальніку Чыжу, нарэшце ўдалося прадаць. Аўкцыёны доўжыліся некалькі гадоў і толькі цяпер пакупніка ўдалося адшукаць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Легендарны гарадзенец». У Польшчы выйшла пасьмяротная кніга вершаў Юрыя Гуменюка
 
https://smarturl.click/yyEjj
 
У Беластоку выйшла беларуская кніга паэзіі «І крыж каменны вырасьце, як дрэва». Гэта выбраныя вершы вядомага горадзенскага паэта Юрыя Гумянюка, які трагічна загінуў 13 гадоў таму ў Горадні, дзе жыў, працаваў, напісаў дзіцячыя п’есы, раман і вершы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску вынесьлі выракі 54 абвінавачаным у справе ашуканскіх кол-цэнтраў
 
https://smarturl.click/n69z4
 
Супрацоўнікі махлярскіх цэнтраў абзвону выманьвалі ў людзей грошы. Цяпер злачынцам вынесьлі прысуд.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Журналісты выявілі, што Януковіч жыве ў Сочы пад чужым імем: https://smarturl.click/5nwgj

Віктар Януковіч пражывае ў сочынскім маёнтку разам з грамадзянскай жонкай Любоўю Паляжай і карыстаецца дакумэнтамі на імя Алега Лявонава.

Яго сям’я за гады жыцьця ў Расеі набыла сотні гектараў зямлі, дзясяткі абʼектаў нерухомасьці і назапасіла мільёны даляраў на банкаўскіх рахунках.

А сын былога прэзыдэнта Ўкраіны зарабляе мільярды рублёў на продажы вугалю з акупаваных Расеяй тэрыторый Данбаса.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Авіякампанія Turkish Airlines аднаўляе рэйсы ў Менск: https://smarturl.click/LXlxA

Turkish Airlines будзе лётаць шэсьць разоў на тыдзень па аўторках, чацьвяргах і суботах: чатыры рэйсы будуць начнымі, два — дзённымі.

Час палёту — 3 гадзіны 40 хвілін, што прыкладна на дзьве гадзіны менш, чым працягласць аналягічнага рэйсу «Белавія».

Яны не выконвалі рэйсы ў Менск з 2022 году. Авіякампанія Turkish Airlines спыніла палёты ў Беларусь пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, якое падтрымала ўлада Беларусі. Забарону на палёты неаднаразова працягвалі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзяржава працягвае забіраць у набліжанага да Лукашэнкі бізнэсоўца Шакуціна і ягоных партнэраў акцыі «Амкадору»

Пра тое, што справы ў «Амкадора» ідуць не найлепш, раней расказваў у сваім расьсьледаваньні BelPol.

Да лістапада 2023 году «Амкадор» меў пратэрмінаваную запазычанасьць у пагашэньні крэдыту ў «Беларусбанку» ў 38 мільёнаў рублёў. Беларускія «дочкі» холдынгу моцна закрэдытаваныя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Магілёўскім інстытуце МУС хацелі набраць 20 апэратыўніц, але заяву не падаў ніхто. А ў Акадэмію МУС падаюць заявы абітурыенты з баламі, ніжэйшымі за 130.

«Туды ідуць людзі, якія аб’ектыўна больш нікуды ў іншае месца паступіць ня могуць. Цябе апранаюць, даюць стыпэндыю, абяцаюць стабільны заробак і пэрспэктыву атрымаць кватэру ў Менску.

Для людзей, асабліва з правінцыі, гэты варыянт — проста крок у будучыню»


Як сёлета праходзіць набор у сілавыя ВНУ і зь якімі баламі туды паступаюць: https://smarturl.click/xXvLQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

112 гадоў таму пачалася Першая сусьветная вайна: https://smarturl.click/0Q36g

28 ліпеня 1914 году ў Сараеве застрэлілі насьледніка аўстрыйскага трону, эрцгерцага Франца Фэрдынанда. Гэтае забойства паслужыла зачэпкай для выбуху Першай Сусьветнай вайны.

— 28 ліпеня Аўстра-Вугоршчына афіцыйна абвясьціла вайну Сэрбіі.
— 1 жніўня Нямеччына абвясьціла вайну Расеі.
— 4 жніўня Вялікая Брытанія абвясьціла вайну Нямеччыне.
— 6 жніўня Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Расеі.

Пачаўся сусьветны ваенны канфлікт, які трываў да 11 лістапада 1918 году і каштаваў жыцьця 20 мільёнаў чалавек.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇹🇩 Чад выходзіць зь Міжнароднага крымінальнага суду. Раней пра гэта заявілі ўлады яшчэ чатырох краінаў
 
https://smarturl.click/WzVkD
 
Афрыканская дзяржава абвясьціла пра пляны выйсьці зь Міжнароднага крымінальнага суду і паскардзілася на яго «абмежаваную і нераўнамерную» эфэктыўнасьць.
 
Ускоснае дачыненьне да становішча ў Чадзе мае і Беларусь.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскія памежнікі знайшлі і паказалі падземны ход, які зь беларускага боку пракапалі мігранты
 
https://smarturl.click/q0d3V
 
Падземны ход адшукалі памежнікі ў Аранскім (Varėnos) раёне, побач зь дзяржаўнай мяжой. Ход вёў зь Беларусі ў Літву. Як заяўляюць літоўскія памежнікі, мігрантам заставалася толькі выкапаць выхад на літоўскі бок.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇲🇲 Беларусам далі «бязьвіз» у М’янму, але абавязалі рэгістраваць там свае мабільныя тэлефоны

https://smarturl.click/0Q3Dm
 
Беларусаў, якія наважацца паехаць у М’янму, чакае навацыя ў мясцовым законе. Цяпер у гэтай краіне, якой кіруе вайсковая хунта, трэба рэгістраваць мабільныя тэлефоны, калі яны раней у краіне не выкарыстоўваліся.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы ва ўкраінскім палоне. Ваенкамы ў палях. Кардаш ня хочуць абменьваць? Навіны 27 ліпеня
 
🔸Ва ўкраінскім Каардынацыйным штабе ўпершыню назвалі колькасьць беларусаў, якія трапілі ў палон, ваюючы на баку Расеі. Што чакае гэтых людзей у выпадку абмену?
🔸Прадстаўнікі ваенкаматаў прыйшлі на палі Гарадзеншчыны пасьля вуснага загаду Лукашэнкі.
🔸Чаму ўлады Расеі і Беларусі не сьпяшаюцца абменьваць Іну Кардаш, якую абвінавачваюць у шпіянажы на КДБ ва Ўкраіне?
 
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь таксама раскажам, як рызыкуюць беларускія прадаўцы на пляцоўцы Wildberries, пра перасьлед рэжысэра Андрэя Кудзіненкі і спадчыну Ежы Гедройця, які зрабіў незалежнасьць Беларусі часткай польскай палітычнай думкі.
 
https://youtu.be/6dk-yd3eja0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 65 гадоў таму Шацілкі пераназвалі ў Сьветлагорск
 
1961 — гарадзкі пасёлак Шацілкі (Шацілавічы) пераўтвораны ў горад Сьветлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Сьветлагорскі. У горадзе ёсьць помнік Раману Шацілу (на здымку). Гэта першы жыхар Шацілавічаў, вядомы паводле пісьмовай крыніцы (1560 год), меў у карыстаньні маёнтак Шацілінскі Востраў.
 
Яшчэ ў 1980-я мясцовая гістарычна-культурная суполка «Поўня» зьвярталася да камуністаў з просьбай вярнуць Сьветлагорску гістарычную назву, але прапанову адкінулі.
 
Сьветлагорск — не ўнікальная назва. Такі ж горад ёсьць у Калінінградзкай вобласьці Расеі. І там гэта таксама прыдуманая камуністамі назва, бо да 1947 году ён называўся Раўшэн.
 
Зь беларускага Сьветлагорску паходзіць шмат вядомых асобаў, а найбольш знаны — нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі.

Больш падзей 29 ліпеня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/omLGe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ува Ўкраіне не выключаюць крымінальнай справы супраць Лукашэнкі
 
https://smarturl.click/3D6mZ
 
Адіністрацыя Ўладзіміра Зяленскага накіравала зварот генэральнаму пракурору Ўкраіны з просьбай разгледзець магчымасьць крымінальнай справы супраць Аляксандра Лукашэнкі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэжысэр Андрэй Кудзіненка расказаў пра перасьлед уладаў, які прымусіў яго пакінуць Беларусь
 
https://smarturl.click/xXvgn
 
Нічога пры ператрусе ў кінашколе, якой кіраваў рэжысэр, не знайшлі, аднак сілавікі адразу далі зразумець, што школа больш працаваць ня будзе. Яны пужалі, што яму можа пагражаць ад 8 да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Яшчэ адзін праблемны актыў». Навошта ўлады нацыяналізуюць «Амкадор»

https://smarturl.click/kEpxX
 
Урад Беларусі пастанавіў бязвыплатна перадаць дзяржаве яшчэ 683 акцыі ААТ «Амкадор», якія належалі бізнэсоўцу Аляксандру Шакуціну, ягоным кампаніям і партнэрам.
 
Свабода папрасіла ацаніць гэта эканамічную экспэртку. Таксама мы ўспомнілі, каму раней належалі акцыі «Амкадору».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Коўл вернецца ў Менск? Лукашэнка адказвае ЗША. Узбэкі не паедуць у Беларусь. Навіны 28 ліпеня

🔸Што ЗША прапанавалі Лукашэнку і ці будуць новыя вызваленьні палітвязьняў?
🔸Чаму ўзбэцкія работнікі выбіраюць Расею і Казахстан, а не Беларусь?
🔸Як барацьба з карупцыяй ператвараецца ў новыя схемы?

У новым выпуску «ПіК Свабоды» з Ганнай Соўсь пагаворым таксама пра лёс «Амкадору» і раскажам натхняльную гісторыю пра тое, як 82-гадовы беларус пераплыў Басфор.

https://youtu.be/e9xvorE8SBg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

44 чыноўнікі затрыманыя за хабар. Але ці азначае гэта, што карупцыі ў Беларусі стала менш?

Кіраўнік Беларускага расьсьледавальніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч лічыць, што гучныя антыкарупцыйныя справы часам проста зьмяняюць адну карупцыйную схему на іншую — яшчэ больш выгадную для набліжаных да ўлады.

У якасьці прыкладаў ён прыводзіць гісторыі з «Белшынай» і закупкамі эндапратэзаў. Паводле Івашкевіча, пасьля гучных затрыманьняў кантроль над грашовымі патокамі пераходзіў да структураў, зьвязаных з атачэньнем Лукашэнкі, а страты для дзяржавы толькі павялічваліся.

Падрабязьней: https://smarturl.click/1Vngb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Валер Кавалеўскі кажа, што досыць добразычлівы і канструктыўны тон Лукашэнкі паказвае, што перамоўны працэс паміж Менскам і Вашынгтонам працягваецца і сапраўды вядзецца да нейкіх новых вызваленьняў.

«Будзем на гэта спадзявацца, канешне. Тыдзень таму я таксама быў у Вашынгтоне і праводзіў сустрэчы менавіта па гэтай праблематыцы.

У мяне таксама склалася такое адчуваньне, што прагрэс ёсьць, але ніхто зараз ня можа ўзяць на сябе такія абавязаньні заявіць пра нейкі графік таго, як будуць выглядаць наступныя крокі і калі будзе наступнае вызваленьне»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рыбакоў перадаў Лукашэнку новыя прапановы адміністрацыі ЗША, а той адказаў Коўлу: https://smarturl.click/BaoGg

«Мы абмяркоўваем наступныя крокі, якія абодва бакі могуць і павінны зрабіць пасьля яго папярэдняга візыту.

Магчыма, мова будзе пра нейкія наступныя візыты. Я зараз ня буду агучваць канкрэтныя рэчы або даты»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выправадзілі з Украіны, пераехаў у Чарнагорыю. Новае ў справе беларуса, які шантажаваў украінскіх валянтэраў: https://smarturl.click/J3YAx

Паводле ўкраінскага сьледзтва, Юры Захараў з сваёй жонкай Аляксандрай займаўся «чорным піярам» — публікаваў на падкантрольных яму сайтах і ў Telegram-канале дыскрэдытацыйныя артыкулы аб вядомых ва Ўкраіне асобах, а потым вымагаў у іх грошы за выдаленьне кампрамэтуючых матэрыялаў.

Яму пагражае ад 7 да 12 гадоў зьняволеньня з поўнай канфіскацыяй маёмасьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы валянтэр Андрэй Ткачоў падзяліўся думкамі, чаму яму крыўдна за беларусаў ва Ўкраіне.

Інтэрвію цалкам

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы ва ўкраінскім палоне. Ваенкамы ў палях. Кардаш ня хочуць абменьваць?

Галоўныя навіны за 27 ліпеня

https://www.youtube.com/watch?v=6dk-yd3eja0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 27 ліпеня на Радыё Свабода
 
📌У Кіеве назвалі лік узятых у палон беларусаў і паведамілі дэталі перамоваў пра абмен Іны Кардаш
 
📌На расейскіх пляцоўках Wildberries і Ozon зарэгістравана па 20 тысяч беларускіх прадаўцоў
 
📌Стала вядома аб першым выпадку вяртаньня працоўнага мігранта ва Ўзбэкістан. Спатрэбілася дапамога дыпляматаў
 
📌Фільм Андрэя Куцілы пра рэпрэсіі ў Беларусі трапіў на Вэнэцыянскі міжнародны фэстываль
 
📌Беларусы ва ўкраінскім палоне. Ваенкамы ў палях. Кардаш ня хочуць абменьваць? Навіны 27 ліпеня

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як сьвяткавалі Дзень незалежнасьці да 1996?

З 1991 па 1996 гг. Беларусь афіцыйна сьвяткавала Дзень Незалежнасьці 27 ліпеня. Як гэта было? Глядзіце ў відэа

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фільм Андрэя Куцілы пра рэпрэсіі ў Беларусі трапіў на Вэнэцыянскі міжнародны фэстываль
 
https://smarturl.click/D69j0
 
Прэм’ера беларускага фільма «Лісты» (ангельская вэрсія Letters from the Silenced Country) адбудзецца сёлета на Вэнэцыянскім міжнародным кінафэстывалі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гістарычны маёнтак ва Ўшацкім раёне, прададзены сёлета расейцу, зноў выставілі на аўкцыён

https://smarturl.click/RZa5b
 
Маёнтак Малыя Дольцы знаходзіцца ў вёсцы Новае жыцьцё Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці. Яго пабудавалі арыентавана ў пачатку ХІХ стагодзьдзя. Тады ён належаў сямейству Вярэнькаў, а ў пачатку ХХ стагодзьдзя — роду Сушчынскіх.

Читать полностью…
Subscribe to a channel