Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», рассылаюць позвы зь міліцыі. Праваабаронцы пракамэнтавалі
https://smarturl.click/9oox5
Жыхары вобласьці, уключаныя ў сьпісы «незанятых у эканоміцы», сталі атрымліваць лісты зь міліцыі.
У выпадку няяўкі людзям пагражаюць адміністрацыйнай адказнасьцю.
Мэрца выбралі канцлерам Нямеччыны з другой спробы
https://smarturl.click/zdd2Z
🇩🇪 Фрыдрых Мэрц выбраны 10-м канцлерам Нямеччыны пасьля ІІ усясьветнай вайны.
«Я гуляю». Супраць легендарнай сьцяганошы Ніны Багінскай завялі крымінальную справу
Рэжым Лукашэнкі не пакідае ў спакоі пэнсыянэрку зь Менску. Ніна Багінская шырока вядомая адданасьцю беларускім нацыянальным сымбалям. Шмат гадоў яна нястомна выходзіла на вуліцы і працягвала патрабаваць вяртаньня ў краіну дэмакратыі, паляпшэньня становішча беларускай мовы, нацыянальных сымбаляў і вызваленьня палітычных зьняволеных. Яе шмат разоў затрымлівалі сілавікі, штрафавалі, спрабавалі змагацца адпраўленьнем на псыхіятрычныя экспэртызы.
Аднак Ніна Багінская заставалася нязломнай. І ў 2024 годзе яна выходзіла на вуліцы беларускай сталіцы, пачапіўшы значок нацыянальных бел-чырвона-белых колераў на адзеньне. Больш — у відэа Свабоды.
Беларуску Судлянкову, якую выслалі з Чэхіі за супрацу з ГРУ Расеі, уключылі ў праект 17-га пакета санкцый Эўразьвязу
https://smarturl.click/XDD3Z
У праекце пастановы Эўрапейскай рады, доступ да якога мае Радыё Свабода, пазначана, што Натальля Судлянкова займаецца распрацоўкай медыяпрадукцыі на замову, «якая ўключае маніпуляцыі інфармацыяй і распаўсюд ілжывых наратываў, накіраваных на падтрымку зьнешнепалітычных інтарэсаў Расеі і падрыў грамадзкага даверу да чэскіх нацыянальных і дэмакратычных каштоўнасьцей і працэсаў Эўразьвязу».
У дакумэнце таксама зазначана, што Судлянкова працяглы час атрымлівала заданьні з Расеі і фінансавую ўзнагароду, адыгрывала значную ролю ў плянаваньні і кіраваньні маніпуляцыямі інфармацыяй, прызначанымі для грамадзкасьці Чэхіі і іншых дзяржаў-чальцоў ЭЗ, а таксама супрацоўнічала з расейскімі дзяржаўнымі структурамі, якія прадстаўляюць інтарэсы Расеі, у тым ліку «Несьмяротны полк», супрацоўнікамі ГРУ.
У 1999 годзе Судлянкова атрымала ў Чэхіі прытулак, але сёлета ў красавіку мусіла пакінуць Чэскую Рэспубліку цягам 30 дзён. Цяпер яна ў Маскве.
Парад у Менску 9 траўня прызначылі на позьні вечар
https://smarturl.click/0BBMW
Вайсковы парад, прысьвечаны 80-й гадавіне Перамогі, у Менску пачнецца 9 траўня ў 20.30.
Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведаміў намесьнік міністра абароны Аляксандр Навуменка.
Апрача беларускіх вайскоўцаў у парадзе прымуць і расейскія.
Вайсковы парад да Дня перамогі 9 траўня пройдзе таксама ў Маскве. Там ён пачнецца ў 10.00.
На гэты парад запрасілі Аляксандра Лукашэнку.
На фота парад у Менску ў 2020 годзе
Зьелі суседзі? Эканаміст расказвае, куды падзелася беларуская бульба
https://smarturl.click/e05p9
«Чыноўнікі ня могуць усё прадугледзець. Зьнікне што-небудзь нечакана – тады яны пачынаюць варушыцца. Каардынацыі няма. І Лукашэнка мае падставы, каб кагосьці звольніць, нараду правесьці. Пасьля бульбы зьнікла цыбуля, на чарзе, магчыма, буракі». Эканаміст расказвае, куды падзелася беларуская бульба.
Кіраўнікі МЗС краін Эўразьвязу зьбіраюцца ў Варшаве і Львове, каб абмеркаваць санкцыі і ваенны трыбунал для Расеі
https://smarturl.click/JnD1L
Міністры замежных справаў Эўрапейскага Зьвязу зьбяруцца на гэтым тыдні ў Варшаве на нефармальнае пасяджэньне, а затым накіруюцца ў Львоў, каб выказаць салідарнасьць з Украінай у сувязі з маштабнымі ўрачыстасьцямі з нагоды Дня Перамогі ў Расеі.
ЭЗ мерыцца абвясьціць пра дадатковыя сродкі на абаронную прамысловасьць Украіны.
Чакаецца, што ЭЗ таксама паскорыць санкцыі супраць Расеі пасьля шматлікіх ракетных і дронавых нападаў на ўкраінскія гарады апошнімі тыднямі.
#rfe_rl
КДБ заявіў, што ў Беларусь «даставілі» былога байца палка Каліноўскага і апазыцыйнага актывіста
https://smarturl.click/ReAbm
Затрыманыя Васіль Грачыха і Павал Бялюцін, паводле КДБ Беларусі, нібыта плянавалі сілавое зьвяржэньне ўлады і дронавую атаку на БелАЭС у 2020 годзе.
Паводле сьцьвярджэньня прапагандыстаў, Бялюцін нібыта ўваходзіў у Віленскую харугву і «трэніраваўся па ваенізаваным узоры», а ў 2020 годзе нібыта быў сярод тых, хто плянаваў атаку дронаў на БелАЭС. Доказаў гэтаму не прыводзіцца.
Грачыху КДБ назваў «зьбеглым тэрарыстам», які ваяваў у палку Каліноўскага. У сюжэце паказваюць, як былога каліноўца вядуць праз лес і балота. Ці рэальныя гэта кадры, ці інсцэніроўка, невядома.
Галоўнае за 5 траўня
📌У другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі выходзяць ультранацыяналіст Сім’ён і праэўрапейскі кандыдат Нікушор
📌Чыгунка, якая паўдзельнічала ў абвяшчэньні незалежнасьці БНР. Якія цягнікі хадзілі паміж Менскам і Вільняй і чаму іх няма цяпер
📌Лясны пажар на мяжы Беларусі і Літвы тушылі амаль тыдзень
📌Вызвалены з турмы ў Беларусі Зянковіч праходзіць праграму рэабілітацыі ў ЗША
📌«Бязьвіз» з Альбаніяй для беларусаў спыніцца з 30 верасьня
📌Людзі хаваюць суседзяў у дварах, а дроны аблыталі горад павуціньнем. Што адбываецца ў прыфрантавым Пакроўску
📌Украіна абвясьціла вышук ураджэнца Беларусі. Яго абвінавачваюць у катаваньні жыхароў акупаванага Расеяй Скадоўску Херсонскай вобласьці
📌Літва выдаткуе 1,1 млрд эўра на ўмацаваньне мяжы зь Беларусьсю і Расеяй
📌У Беларусі абвясьцілі чарговы прызыў афіцэраў запасу
📌YouTube-канал гурта «BRUTTO» прызналі «экстрэмісцкім»
📌Штомесяц суды выносяць больш за 140 палітычна матываваных прысудаў — «Вясна»
У Літве і Эстоніі пачаліся вайсковыя вучэньні з удзелам вайскоўцаў іншых краін NATO
https://smarturl.click/kZjpR
У Эстоніі ў вучэньнях Hedgehog 25 прымуць удзел больш за 16 тысяч чалавек. Яны сярод іншага адпрацуюць хуткае і маштабнае разгортваньне саюзных сілаў з Францыі і Вялікай Брытаніі, далучэньне іх да эстонскіх войскаў і выхад на поўную баявую гатоўнасьць.
Трамп загадаў увесьці 100% тарыф на фільмы замежнай вытворчасьці, каб «выратаваць» Галівуд
https://smarturl.click/XDyRG
Прэзыдэнт ЗША абвясьціў аб увядзеньні 100% тарыфаў на фільмы, зьнятыя за межамі краіны, заявіўшы, што амэрыканская кінаіндустрыя памірае «вельмі хуткай сьмерцю» з-за стымулаў, якія іншыя краіны прапануюць, каб прыцягнуць кінематаграфістаў.
На масавых акцыях 9 траўня ў Менску арганізуюць надгляд, міліцыя будзе як у форме, так і ў цывільным
https://smarturl.click/dwpOk
У Дзень перамогі 9 траўня асабовы склад органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Беларусі з 6.00 перавядуць на «ўзмоцнены варыянт нясеньня службы».
У новым нямецкім урадзе будуць і вядомыя палітыкі, і новыя твары
https://smarturl.click/4OkJY
Новы фэдэральны ўрад Нямеччыны цяпер на старце: калі ХДЗ і СДПГ ухваляць кааліцыйнае пагадненьне, новы ўрад можа пачаць працу 6 траўня.
Фрыдрых Мэрц, падобна, будзе абраны канцлерам у аўторак.
Нядаўна стаў вядомы склад кааліцыйнага кабінэту ад сацыял-дэмакратаў, партыі — партнэра ў будучай кааліцыі.
Некалькі чалавек ва ўрадзе раней спрычыняліся да беларускай праблематыкі.
Сярод іх Бэрбэль Бас — будучая фэдэральная міністарка працы й сацыяльных справаў. Яна на пасадзе сьпікеркі Бундэстагу сустракалася зь Сьвятланай Ціханоўскай падчас уручэньня прэміі імя Карла Вялікага два гады таму.
На фота Будучы канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц
Людзі хаваюць суседзяў у дварах, а дроны аблыталі горад павуцінай. Што адбываецца ў прыфрантавым Пакроўску
https://smarturl.click/Qb131
Расея паўгоду спрабуе захапіць Пакроўск Данецкай вобласьці, дзень за днём ператвараючы яго ў руіны
Новае ў апакаліптычным пэйзажы — павуціньне оптавалакна, якім аблытаны горад. Яго адносна нядаўна прыстасавалі для кіраваньня дронамі, каб пераадольваць радыёэлектронную абарону. І цяпер яно паўсюль: на гаражах, слупах, дрэвах, у дварах.
Летась пры канцы году расейскае войска ўшчыльную падышло да Пакроўску на Данбасе. Але атачыць яго не змагло, а лабавыя штурмы выніку таксама не далі. Цяпер нападнікі выкарыстоўваюць тактыка захопу, даўно апрабаваную на іншых гарадах Украіны, — зраўняць яго зь зямлёй, апавядае «Настоящее время».
#rfe_rl
У другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі выходзяць ультранацыяналіст і ўмераны кандыдат
https://smarturl.click/5ZOmj
Папярэднія вынікі галасаваньня 4 траўня далі ўльтранацыяналісту Джорджэ Сыміёну пераканаўчую перамогу ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі.
Але ён не атрымаў неабходнай большасьці, каб пазьбегнуць другога тура 18 траўня, верагодна, супраць умеранага кандыдата мэра Бухарэста Нікушора Дана.
Новыя выбары праходзяць пасьля таго як леташняя кампанія была скасаваная.
На фота Джорджэ Сыміён выступае пасьля выбараў 4 траўня
Няўдалыя спробы Лукашэнкі абараніцца ад наступу «рускага сьвету» — аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/e00y9
З паводзінаў беларускіх уладаў можна зрабіць выснову, што Расея на афіцыйным ці паўафіцыйным узроўні патрабуе поўнай уніфікацыі з расейскай сымболікай. Прычым, ціск робіцца такі вялікі, што Аляксандр Лукашэнка вымушаны быў публічна апраўдвацца — нават двойчы.
Украіна перадала Расеі аднаго палоннага беларуса, якога летась захапілі ў Луганскай вобласьці
https://smarturl.click/L33vR
Украіна ў межах абмену палоннымі 6 траўня перадала Расеі грамадзяніна Беларусі Дзьмітра Ананчыка зь Менску, якога ў сьнежні 2024 году захапілі ў часе баёў у Луганскай вобласьці.
У Варшаве плянуюць правесьці выставу да 60-годзьдзя Алеся Пушкіна, зьбіраюць сродкі
https://smarturl.click/ZXXaO
У Варшаве 6 жніўня плянуюць адкрыць выставу, прымеркаваную да 60-годзьдзя Алеся Пушкіна. Паводле ідэі праекту, на ёй будзе да 20 мастацкіх прац, натхнёных творчасьцю беларускага мастака.
Ад аўтараў чакаюць творы на тэму выгнаньня, страты, пошуку каранёў, унутранай свабоды, памяць, рытуалу і побыту.
Прэм’ер Турчын патлумачыў Лукашэнку прычыну дэфіцыту бульбы
https://smarturl.click/aRRBX
Стаў вядомы зьмест лістоў на імя Лукашэнкі ад прэмʼер-міністра Аляксандра Турчына і старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Васіля Герасімава.
Яны тлумачаць, што беларуская бульба зьнікла з крамаў праз дыспарытэт цэнаў на яе, бо ў Расеі яны вышэйшыя і туды вытворцам выгадней прадаваць.
Турчын прапануе выкарыстоўваць для забесьпячэньня насельніцтва запасы насеннага фонду — каля 15 тысяч тон з лішкавых запасаў насеннай бульбы.
Пулітцэраўскую прэмію атрымала кніга пра гісторыю савецкіх дысыдэнтаў
https://smarturl.click/MGGEE
Пулітцэраўскую прэмію 2025 года за найлепшую немастацкую кнігу атрымаў амэрыканскі гісторык Бэнджамін Натанс за працу «За посьпех нашай безнадзейнай справы».
Кніга распавядае пра савецкі дысыдэнцкі рух.
Фрыдрых Мэрц прайграў першы тур галасаваньня на пасаду канцлера ФРГ
Не хапіла 6 галасоў
https://smarturl.click/9ozg5
Кансэрватыўны лідэр Фрыдрых Мэрц, кандыдат на пасаду 10-га канцлера Нямеччыны пасьля Другой сусьветнай вайны, праваліўся ў першым туры галасаваньня ў Бундэстагу ў аўторак.
Раней чакалася, што ён лёгка выйграе гэтае галасаваньне.
Ці адбудзецца сёньня чарговы тур галасаваньня, пакуль невядома.
На Ніну Багінскую завялі крымінальную справу за адзіночныя пікеты
https://smarturl.click/j7kMb
Супраць 78-гадовай актывісткі Ніны Багінскай завялі крымінальную справу за «неаднаразовае парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (арт. 342-2 Крымінальнага кодэксу). Прычынай сталі шпацыры са значкам бел-чырвона-белага колеру на адзеньні і дэманстрацыя нацыянальнай сымболікі на вуліцах Менску ў 2024 годзе, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
Падчас сьледзтва Ніну Багінскую некалькі разоў вазілі на псыхіятрычную экспэртызу.
Раней Лукашэнка публічна загадваў сілавікам не перасьледаваць Ніну Багінскую за яе акцыі.
35 гадоў палітвязьню Францкевічу
6 траўня 1990 году ў Наваполацку нарадзіўся анархіст, палітычны вязень Аляксандар Францкевіч. 6 верасьня 2022 году Францкевічу прысудзілі 17 гадоў пазбаўленьня волі.
Больш падзей гэтага дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/w49WQ
Штомесяц суды выносяць больш за 140 палітычна матываваных прысудаў — «Вясна»
https://smarturl.click/p2pbA
Штомесяц суды ў Беларусі выносяць ня менш за 143 палітычна матываваныя прысуды — каля сямі ў сярэднім за працоўны дзень.
YouTube-канал гурта «BRUTTO» прызналі «экстрэмісцкім»
https://smarturl.click/4OkjY
Суд Ганцавіцкага раёну 26 красавіка вырашыў прызнаць «экстрэмісцкім» тэлеграм-канал музычнага калектыву «BRUTTO». Сам гурт ужо не выступае і не існуе некалькі гадоў.
Літва выдаткуе 1,1 млрд эўра на ўмацаваньне мяжы зь Беларусьсю і Расеяй
https://smarturl.click/7v1gR
Літва назапасіць супрацьтанкавыя сыстэмы і іншыя ўмацаваньні паблізу так званага Сувалскага калідора.
У Беларусі за кратамі застаюцца прынамсі дзевяць палітвязьняў з інваліднасьцю
https://smarturl.click/8pE5a
На сёньня за кратамі ў Беларусі знаходзяцца прынамсі дзевяць палітзьняволеных з інваліднасьцю, падлічыў праваабарончы цэнтар «Вясна».
«Для гэтых людзей умовы зьняволеньня зьяўляюцца катаваньнямі часьцей, чым для іншых», — пішуць праваабаронцы.
5 траўня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за правы людзей з інваліднасьцю.
Украіна абвясьціла вышук ураджэнца Беларусі
Яго абвінавачваюць у катаваньні жыхароў акупаванага Расеяй Скадоўску Херсонскай вобласьці
https://smarturl.click/3Qk8X
Сьледчыя ўпраўленьня Службы бясьпекі Ўкраіны ў Херсонскай вобласьці завялі супраць ураджэнца Слуцку, грамадзяніна Расеі Віктара Багатурава крымінальную справу за парушэньне законаў і звычаяў вайны.
Як стала вядома Свабодзе, міжнародны вышук Віктара Багатурава абвясьцілі 31 сакавіка і завочна арыштавалі яго 24 красавіка 2025 году.
Багатураў выконваў функцыі вайсковага камэнданта Скадоўскага раёну Херсонскай вобласьці. Ён асабіста ўдзельнічаў у допытах і пабіцьці прадстаўнікоў кіраўніцтва Скадоўску — мэра Аляксандра Якаўлева, ягонага намесьніка і сакратара гарадзкой рады.
Лясны пажар на мяжы Беларусі і Літвы тушылі амаль тыдзень
https://smarturl.click/aRJVY
Вечарам 4 траўня МНС Беларусі ліквідавала лясны пажар на мяжы зь Літвой, які пачаўся ў канцы красавіка.
Аб тым, што ў Воранаўскім раёне агнём ахоплена 60 гэктараў лесу, стала вядома ўвечары 30 красавіка. На наступны дзень Горадзенскі аблвыканкам пасьпяшаўся аб'явіць пажар ліквідаваным, аднак ажно да сёньня МНС рэгулярна рапартаваў аб тым, што тушэньне асяродкаў узгараньня працягваецца, піша «Позірк».
Шмат у якіх раёнах Беларусі забаронена наведваць лясы.
Чыгунка, якая паўдзельнічала ў абвяшчэньні незалежнасьці БНР
Якія цягнікі хадзілі паміж Менскам і Вільняй і чаму іх няма цяпер
https://smarturl.click/8pEQx
Чарговая спроба беларускіх уладаў аднавіць пасажырскі рух паміж Беларусьсю і Літвой зноў скончылася няўдачай.
Расказваем, чаму квіток на цягнік да Вільні зь Менску нельга набыць ужо пяць гадоў і якія цягнікі хадзілі на гэтай гістарычна важнай для беларусаў лініі раней.