radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь — найбольш небясьпечная для журналістаў краіна Эўропы

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусі гарантуе «свабоду слова», але пра тое, як выконваецца гэты пункт Асноўнага закону, можна меркаваць зь месца, што займае дзяржава ў міжнародным сьпісе свабоды прэсы. Пра гэта — відэа Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трох мужчынаў асудзілі да 25 гадоў калёніі за спробу падрыву чыгуначнага саставу на Талачыншчыне

https://smarturl.click/E1enZ

У «справе аб спробе падрыву чыгуначнага саставу ў Талачынскім раёне» судзілі трох чалавек. Беларусаў Івана Бародзіча і Барыса Пухальскага і ўкраінца Івана Ліхалата. Прысуд выносіла судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч, даўно вядомая актыўным удзелам у палітычна матываваных судах.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былая журналістка Натальля Судлянкова, якую ў Чэхіі абвінавацілі ў супрацы з ГРУ, выехала ў Расею.

Судлянкова зрабіла гэта ў чацьвер, 1 траўня, — у апошні магчымы дзень, які яна атрымала ў рамках распараджэньня аб дэпартацыі.

https://smarturl.click/ReA4v

Раней у інтэрвію чэскаму выданьню Seznam Zprávy яна казала, што разглядае тры варыянты, куды пераехаць з Чэхіі, — у Беларусь (найменш верагодна), а таксама — у Расею ці Ўзбэкістан.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амэрыканскі рок-гурт R.E.M. выпусьціў рэмікс свайго хіта ў падтрымку Радыё Свабода/ Радыё Свабодная Эўропа.

«Гэта невялікі ўнёсак, які мы маглі б зрабіць у падтрымку свабоды слова і асабліва якаснай журналістыкі», — распавёў лідэр гурта Майкл Стайп у інтэрвію CBS Mornings.


https://smarturl.click/lA5lM

Рэмікс зьяўляецца адной з пяці песень на новым альбоме, у які таксама ўвайшлі трэкі гурта, якія ніколі не выдаваліся. Таксама будзе выпушчаная аранжавая (у фірмовых колерах Радыё Свабода) вінілявая кружэлка, цішоткі і і постэры ў падтрымку РСЭ/РС.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Грузіі зьмяншаецца колькасьць беларускіх мігрантаў

https://smarturl.click/Gg61E

За 2023-24 гады колькасьць беларускіх грамадзянаў у Грузіі зьменшылася больш чым на тысячу. Што яшчэ гавораць лічбы?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад заўтра ў Беларусі 8-ы раз вырастуць цэны на аўтамабільнае паліва

Цэны зноў павялічацца на 2 капейкі. З 15 сакавіка яны агулам вырасьлі на 16 капеек — гэта будзе апошняе падаражэньне з раней анансаваных «Белнафтахімам».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Судзьдзя не адказаў Бяспалаву, але зь ім зьвязваўся невядомы

Сяргей Бяспалаў, камэнтуючы Свабодзе прысуд, сказаў, што вырак для яго чаканы і ён нават больш мяккі, чым магло б быць:

«Яны зьменшылі штраф зь 10 мільёнаў даляраў да 13 тысяч і далі толькі 18 гадоў зьняволеньня, хоць маглі пакараць тэрмінам да 20 гадоў. Я ня меў з судом, сьледчымі ці адвакатамі ніякіх зносінаў. Хоць я рэальна хацеў пагутарыць з судзьдзём, знайшоў яго кантакты, званіў і пісаў яму ў тэлеграм. Але ён не адказаў», — кажа блогер.


Бяспалаў распавёў, што разам з тым у красавіку яму ў Тэлеграм напісаў нейкі чалавек і заклікаў вярнуцца ў Беларусь, абяцаў, што ён застанецца на волі і што зь ім паўтораць кейс Рамана Пратасевіча, які пайшоў на супрацоўніцтва з уладамі. Бяспалаў успрыняў гэта як правакацыю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Блогера Сяргея Бяспалава завочна асудзілі на 18 гадоў зьняволеньня

https://smarturl.click/B4629

Судзьдзя Аляксандар Рыбакоў, вядомы прысудамі шэрагу палітвязьняў, завочна беларускаму блогеру, стваральніку тэлеграм-каналу «Мая краіна Беларусь» Сяргею Бяспалаву 18 гадоў пазбаўленьня волі і штраф у 42 тысячы рублёў. Яму інкрымінавалі 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Савет рэспублікі прыняў законапраект аб амністыі. Карупцыянэрам палёгка будзе, палітвязьням — не

https://smarturl.click/DYa80

Сталі вядомыя новыя дэталі праекта закона аб амністыі да 80 годзьдзя перамогі ў вайне.

Прапанавана скараціць тэрмін пакараньня на адзін год асобам, якія зьдзейсьнілі карупцыйныя злачынствы, асобам, якія ўчынілі злачынствы, зьвязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, а таксама што амністыя закране і катэгорыю асоб, якія асуджаныя за алімэнты.

Але амністыя не прымяняецца да асобаў, якія маюць дачыненьне да так званай экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці.

Апошні пункт, відавочна, разьлічаны на палітычных вязьняў, якіх несправядліва ўносяць у такія сьпісы.

На фота будынак Савету Рэспублікі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь займае 166-е месца са 180 у сусьветным рэйтынгу свабоды прэсы за 2025 год ад «Рэпартэраў бязь межаў»

https://smarturl.click/aRJ0q

У параўнаньні з 2024 годам Беларусь паднялася ў рэйтынгу на адну пазыцыю, абагнаўшы Расею. У папярэднія гады Беларусь была вышэй у рэйтынгу.

На старонцы, прысьвечанай Беларусі, гаворыцца, што ў гэтай «самай небясьпечнай краіне Эўропы для журналістаў да ўварваньня Расеі ва Ўкраіну» працягваюцца масавыя рэпрэсіі супраць незалежных СМІ і што Беларусь — адзін зь лідэраў па колькасьці зьняволеных журналістаў у сьвеце і адметная тым, што за кратамі там — вялікая колькасьць жанчын-журналістаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паміж талерантнасьцю і ксэнафобіяй

https://smarturl.click/L3YkX

Беларусаў абурыла навіна пра магчымы прыезд 150 тысяч пакістанцаў у Беларусь. Гісторык і псыхоляг патлумачылі, чаму такая рэакцыя і ці можна лічыць беларусаў талерантнай нацыяй.

На фота 2021 году Лукашэнка выступае перад мігрантамі падчас наведваньня транспартна-лягістычнага цэнтру «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Нарвэгіі да Дня свабоды прэсы выдалі газэту з артыкулам беларускага журналіста Дзяніса Івашына

https://smarturl.click/ReAyb

Нарвэская гандлёвая сетка Narvesen прымеркавала да Ўсясьветнага дня свабоды прэсы выпуск газэты, якая цалкам складаецца з артыкулаў, забароненых да публікацыі ў краінах іх паходжаньня. Выпуск падрыхтаваны ў супрацы з Нобэлеўскім цэнтрам міру.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне стралялі ў грамадзкага дзеяча і валянтэра Сяргея Сьцярненку

https://smarturl.click/Y3zBa

Валянтэр не ўдакладніў, дзе менавіта адбыўся напад. У выніку ён атрымаў траўмы і ўжо перанёс апэрацыю. Гэта ўжо ня першы замах на жыцьцё адэсіта.

Здымак СБУ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Магілёве хочуць пабудаваць новую царкву РПЦ. Дзеля яе зьбіраюцца зьнішчыць ладную частку Пячорскага парку

https://smarturl.click/L3YVX

Тэрыторыя знаходзіцца пад аховай, але нормы для пабудовы новай царквы могуць зьмяніць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Віцебску зноў гарэў гандлёвы цэнтар

Падрабязнасьці: https://smarturl.click/20qyW

Гэта ўжо другі пажар у гандлёвым цэнтры ў Віцебску за апошнія месяцы. Папярэдні быў 13 сьнежня 2024 году ў ГЦ «Беларусь». Тады было шмат пацярпелых.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 2 траўня

📌Трох мужчынаў асудзілі да 25 гадоў калёніі за спробу падрыву чыгуначнага саставу на Талачыншчыне

📌Сьледам за бульбай у Беларусі дэфіцытнай стала цыбуля

📌Былая журналістка Натальля Судлянкова, якую ў Чэхіі абвінавацілі ў супрацы з ГРУ, выехала ў Расею

📌Беларусь па-ранейшаму ў канцы сусьветнага рэйтынгу свабоды прэсы

📌Расея зноў ударыла па Ўкраіне дронамі, у Запарожжы атакавалі лякаматыварамонтны завод, дзясяткі параненых

📌У Латвіі прапанавалі забараніць паездкі ў Беларусь дэпутатам і супрацоўнікам парлямэнту

📌Паміж талерантнасьцю і ксэнафобіяй. Гісторык і псыхоляг тлумачаць, чаму беларусаў абурыла навіна пра 150 тысяч пакістанцаў

📌Гурт R.E.M. выпусьціў рэмікс свайго хіта ў падтрымку Радыё Свабода/ Радыё Свабодная Эўропа

📌Што абмяркоўвалі Лукашэнка і Пуцін у Валгаградзе. Вынікі тыдня ад Карбалевіча

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што абмяркоўвалі Лукашэнка і Пуцін у Валгаградзе. Вынікі тыдня ад Карбалевіча

У Беларусі абвясьцілі амністыю, але не для ўсіх. Вызваленьне грамадзяніна Беларусі і ЗША Юрася Зянковіча стала беспрэцэдэнтнай падзеяй. На Радаўніцу Лукашэнка зьлётаў да Пуціна.

Галоўныя падзеі тыдня ў аглядзе палітычнага аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча.

ВІДЭА: https://youtu.be/9jgiJZB1EwA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь апярэдзіла Расею па пастаўках гарэлкі ў Кітай

https://smarturl.click/0Be5m

За першыя тры месяцы 2025 году беларускія вытворцы адправілі ў Кітай 386 тонаў гарэлкі. А хто яшчэ ў лідэрах?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Блогера Лапшына затрымлівалі ў аэрапорце Ерэвану на запыт уладаў Беларусі. Падобныя затрыманьні могуць чакаць і беларусаў

https://smarturl.click/Y3zMv

🇦🇲 У Генэральнай пракуратуры Армэніі блогеру Аляксандру Лапшыну патлумачылі, што ў Менску прымяняюць тактыку «юрыдычнага тэрарызму». Гэта можа чакаць і грамадзянаў Беларусі, пагатоў падобныя выпадкі ўжо здараліся.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь па-ранейшаму ў канцы сусьветнага рэйтынгу свабоды прэсы

https://smarturl.click/aRJ0q

Беларусь займае 166-е месца са 180 у сусьветным рэйтынгу свабоды прэсы за 2025 год. Але пры гэтым у суседняй Расеі становішча яшчэ горш.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ФРГ прызналі праваэкстрэмісцкай партыю «Альтэрнатыва для Нямеччыны». Яе дэпутаты маюць сувязі зь Беларусьсю

https://smarturl.click/vdwMw

Рашэньне прызнаць партыю «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) праваэкстрэмісцкай арганізацыяй на фэдэральным узроўні тлумачыцца экстрэмісцкім характарам партыі, якая «грэбуе чалавечай годнасьцю».

У пачатку красавіка ў Беларусь прыяжджаў сябра партыі Ульрых Зінгер, а дэпутат AfD ад фэдэральнай зямлі Саксонія Ёрг Дорнаў мае бізнэс у Беларусі — на ягонай плянтацыі цыбулі пад Лідай працавалі палітвязьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьледам за бульбай у Беларусі дэфіцытнай стала цыбуля

https://smarturl.click/5ZOQB

На брак у крамах таннай беларускай цыбулі пачалі скардзіцца ў сацыяльных сетках пакупнікі.

Як вынікае з інфармацыі на сайце дастаўкі найбуйнейшай у Беларусі сеткі раздробнага гандлю «Эўраопт» Edostavka.by, у продажы на паліцах няма ня толькі беларускай бульбы, але і цыбулі.

«Эўраопт» прапануе мытую ізраільскую бульбу па 10,49 рубля за кіляграм і чырвоную расейскую цыбулю па 4,21 рубля.

Апошнім часам з крамаў Беларусі зьнікла бульба й іншая гародніна мясцовай вытворчасьці, а калі ёсьць, то дробная і невысокай якасьці.

На фота скрын з сайту сеткі раздробнага гандлю «Эўраопт» Edostavka.by

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі — масавыя затрыманьні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна», — праваабаронцы

👉🏻 Хроніка перасьледу (абнаўляецца): https://smarturl.click/ZXyDd

Пра затрыманьні праваабаронцам распавялі тыя, хто выйшаў зь менскага ізалятару на Акрэсьціна. Паводле іх, шмат затрыманых за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» ў «справе Гаюна» (пасьля таго, як сілавікі атрымалі доступ да базы кантактаў маніторынгавага праекту «Беларускі гаюн»), фігурантаў адпраўляюць у СІЗА.

Таксама паведамляюць, што шмат затрыманьняў паводле «пратэставага» артыкулу 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускіх школьнікаў будуць вучыць кіраваць дронамі

https://smarturl.click/E1eJ1

Новы факультатыў «Асновы кіраваньня квадракоптарам» зьявіцца ў школах Беларусі з новага навучальнага году.

Паводле Мінадукацыі, збольшага заняткі будуць прысьвечаныя «працы на віртуальным сымулятары і практыкаваньнях па кіраваньні квадракоптарамі».

Праграма заняткаў разьлічаная на вучняў 8-х і 9-х клясаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраваць амбасадай ЗША ў Кіеве будзе дыпляматка, якую раней прызначалі ў Беларусь, але ўлады не далі візы

https://smarturl.click/lA51Y

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прызначыў дыпляматку Джулію Дэйвіс Фішэр часовым павераным у справах ЗША ва Ўкраіне.

У сьнежні 2020 году Джулію Дэйвіс Фішэр прызначылі першай амбасадаркай ЗША ў Беларусі за больш чым 10 гадоў, але яна так і не прыехала ў Беларусь, улады якой не далі ёй візы і адклікалі сваю папярэднюю згоду з прычыны пазыцыі ЗША, якія жорстка ацэнілі прэзыдэнцкія выбары-2020 і масавыя рэпрэсіі. У выніку дыпляматка стала спэцыяльным пасланьнікам і працавала ў Вільні. У чэрвені 2022 года яна пакінула пасаду.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: гадавіна найбуйнейшай чыгуначнай катастрофы ў гісторыі Беларусі

2 траўня 1977 году на чыгуначнай станцыі Крыжоўка пад Менскам адбылося сутыкненьне пасажырскага цягніка з электрычкай. Паводле афіцыйных дадзеных загінулі 22 чалавекі, паводле неафіцыйных — да 200 чалавек. Гэта была самая буйная чыгуначная катастрофа ў гісторыі Беларусі.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/XDyOL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Майка Ўолца звольнілі з пасады дарадцы Трампа ў нацыянальнай бясьпецы

https://smarturl.click/13dGe

Апошнім часам з чыноўнікам быў зьвязаны скандал з выцекам сакрэтных зьвестак.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму амністыя не распаўсюджваецца на палітвязьняў — аналіз Валера Карбалевіча

https://smarturl.click/zd28o

Палітычнае жыцьцё Беларусі круціцца вакол тэмы палітвязьняў. Гэтая праблема так ці інакш зьяўляецца галоўным пытаньнем беларускай палітыкі. Добрай навіной стала інфармацыя пра вызваленьне Юрася Зянковіча.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея — Беларусь — Армэнія — Грузія — Харватыя. Як расеец-дэзэртыр спрабуе легалізавацца ў Эўропе

https://smarturl.click/ggpao

У верасьні 2022 году 22-гадовы вэб-дызайнэр з Масквы Яўген трапіў пад мабілізацыйную аблаву ў мэтро. Амаль праз год ён дэзэртаваў і зьехаў у Францыю з надзеяй атрымаць палітычны прытулак.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта ўсяго толькі цень радасьці». Размова з рэжысэрам, які зьняў фільм пра жыцьцё палітвязьня пасьля вызваленьня

https://smarturl.click/E1elJ

Праваабарончы цэнтар «Вясна» прэзэнтаваў дакумэнтальны фільм «Цень радасьці» — пра рэсацыялізацыю былога беларускага палітвязьня Артура Жвірыдоўскага ў эміграцыі. Пагаварылі з рэжысэрам стужкі Зьмітром Брэсцкім.

Читать полностью…
Subscribe to a channel