Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Суд у ЗША загадаў аднавіць фінансаваньне Радыё Свабода
https://smarturl.click/lA5WB
Фэдэральны судзьдзя ў Вашынгтоне загадаў Агенцтву ЗША па глябальных мэдыя (USAGM) пералічыць Радыё Cвабодная Эўропа/Радыё Свабода сродкі, ужо выдзеленыя Кангрэсам ЗША на красавік 2025 году.
У сакавіку USAGM замарозіла каля 75 млн даляраў, выдзеленых на фінансаваньне РСЭ/РС Кангрэсам на гэты фінансавы год на падставе ўказу Трампа, які патрабуе «ліквідаваць неэфэктыўнае расходаваньне сродкаў амэрыканскіх падаткаплатнікаў». РСЭ/РС аспрэчыла гэтыя дзеяньні ў фэдэральным акруговым судзе ў Вашынгтоне і 25 сакавіка судзьдзя вынес пастанову на карысьць РСЭ/РС, але USAGM не пералічыла сродкі, абумовіўшы іх выдачу непрымальнымі ўмовамі.
МЗС Літвы нэгатыўна на прапанову Беларускай чыгункі аднавіць пасажырскія зносіны, спыненыя 5 гадоў таму
https://smarturl.click/e05Z5
У літоўскім зьнешнепалітычным ведамстве адзначылі, што не падтрымліваюць ідэю зноў пусьціць пасажырскія цягнікі паміж Вільняй і Менскам. «МЗС цяпер ня бачыць перадумоваў і падставаў для аднаўленьня пасажырскіх чыгуначных перавозак з Рэспублікай Беларусь», — падкрэсьлілі ў міністэрстве.
95 гадоў таму памёр Мікалай Судзілоўскі
30 красавіка 1930 году памёр Мікалай Судзілоўскі, філёзаф і прыродазнаўца, палітык і ўдзельнік грамадзка-палітычных рухаў у розных краінах. Падарожнік-географ, аўтар публіцыстычных твораў, прэзыдэнт Сэнату Гавайскіх астравоў. Паходзіў з Магілёву, валодаў васьмю эўрапейскімі мовамі, а таксама японскай і кітайскай.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/aRJ3g
Галоўнае за 29 красавіка
📌 «Думаю, гэта магло быць самагубства». Гісторыя рэчыцкага актывіста, якога знайшлі мёртвым у Польшчы
📌 Расейскія вайскоўцы праводзілі праверкі на мяжы зь Беларусьсю
📌 Пад Варшавай здарылася аварыя аўтобуса, у якім былі грамадзяне Беларусі і Ўкраіны. Ёсьць пацярпелыя
📌 «Людзі гаварылі, што гэта ўсё Пуцін, што пачалася вайна». Беларуска з Гішпаніі расказвае, як краіна перажывала адключэньне электрычнасьці
📌 Amnesty International апублікавала даклад аб сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце ў 2024 годзе. Што ў ім пра Беларусь
📌 Пасьля заявы Пуціна аб перамір’і на Дзень перамогі Расея працягвае біць па грамадзянскіх аб’ектах Украіны
📌 «Кібэрпартызаны» праверылі сьпіс беларускіх наймітаў у расейскім войску: «Да 2021 году далёк ня ўсе мелі пашпарт Беларусі»
Цела вернутай Украіне журналісткі расейцы вярнулі бяз часткі органаў. Яе катавалі
https://smarturl.click/zd2RE
Расея вярнула Ўкраіне цела журналісткі Вікторыі Рошчынай са сьлядамі катаваньняў і безь некаторых органаў, гаворыцца ў сумесным расьсьледаваньні некалькіх рэдакцый эўрапейскіх СМІ.
Парлямэнт Вугоршчыны прагаласаваў за выхад дзяржавы зь юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суду
https://smarturl.click/aRJ3J
Як чакаецца, сам працэс выхаду Вугоршчыны зойме каля году.
Дзе працуюць і колькі зарабляюць жанчыны з блізкага атачэньня Лукашэнкі? Відэа Свабоды
Читать полностью…Расейская культурная экспансія, кантроль і цэнзура: апублікавалі агляд пра стан культуры ў Беларусі
https://smarturl.click/VRDdZ
Беларуская Рада культуры на падставе размоваў з творцамі, якія працуюць у Беларусі ў розных галінах культуры, падрыхтавала адмысловы агляд пра стан культуры ўнутры краіны ў 2025 годзе.
У ім падсумавалі, што зьмянілася за апошнія 5 гадоў і вылучылі асноўныя тэндэнцыі. Расказваем пра іх.
«Летась улады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі», — Amnesty International пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
https://smarturl.click/9ozy4
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International 29 красавіка прэзэнтавала чарговы даклад па сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце ў 2024 годзе. Паглядзелі, што ў ім гаворыцца пра Беларусь, а таксама пра агульную сытуацыю з правамі чалавека ва Ўсходняй Эўропе.
«Людзі гаварылі, што гэта ўсё Пуцін, што пачалася вайна». Беларуска з Гішпаніі расказвае, як краіна перажывала адключэньне электрычнасьці
https://smarturl.click/j7kdl
Масавае адключэньне электрычнасьці, якое закранула Гішпанію, Партугалію, Андору і паўднёвыя рэгіёны Францыі, адбылося 28–29 красавіка. Беларуска Юлія Матузава, якая жыве ў Малязе, у размове з Свабодай расказала, што адбывалася ў краіне без электрычнасьці і сувязі.
Падачу электраэнэргіі ў Гішпаніі і Партугаліі аднавілі амаль цалкам, прычыны блэкаўту няясныя
https://smarturl.click/xVBGJ
У тэлезвароце ўвечары 28 красавіка прэм’ер-міністар Гішпаніі Пэдра Санчэс сказаў, што ўлады ўсё яшчэ расьсьледуюць тое, што адбылося. Нацыянальны цэнтар кібэрбясьпекі Партугаліі заявіў, што няма ніякіх прыкмет таго, што адключэньне стала вынікам кібэратакі. Выканаўчая віцэ-прэзыдэнтка Эўракамісіі Тэрэза Рыбэра таксама выключыла сабатаж.
«Думаю, гэта магло быць самагубства». Гісторыя рэчыцкага актывіста, якога знайшлі мёртвым у Польшчы
https://smarturl.click/Y3zoV
«У Тэлеграме вісіць, што ён апошні раз быў а 1:30 у сеціве, а потым ужо ўсё, тэлефон быў недасяжны. Калі я ўжо ў памяшканьне зайшоў, я потым бачыў, што тэлефон ляжаў адключаны на тумбачцы… Калі б ён быў дома, хлопцы б яго ўбачылі. Можа, ён не начаваў у панядзелак дома».
Партугалія празь некалькі гадзін пасьля адключэньня электраэнэргіі застаецца безь сьвятла. Гішпанія абвясьціла надзвычайнае становішча
https://smarturl.click/3Qkw8
🇵🇹 Партугальскі апэратар электрасеткі REN заявіў, што ў яго няма ніякай інфармацыі пра кібэратаку на энэргетычныя сеткі.
🇪🇸 Тым часам гішпанскі ўрад абвясьціў у дзяржаве надзвычайнае становішча з прычыны масавага адключэньня электраэнэргіі.
Польшча да 2036 году зьбіраецца пабудаваць АЭС
https://smarturl.click/0BeX5
Дакумэнт падпісаны прадстаўнікамі абедзьвюх кампаній у прысутнасьці Дональда Туска і міністра энэргетыкі ЗША Крыса Райта ў офісе прэм’ер-міністра.
Чыноўнікі зь Берасьцейскага аблвыканкаму хочуць закупіць флягі з чаркамі. Відэа
У Берасьці пусьцяць дзяржаўныя грошы на набыцьцё флягаў і чарак. На кожнай зь іх будуць яшчэ і надпісы. Што гэта і навошта?
Перамовы з Расеяй па спыненьні агню ва Ўкраіне зайшлі ў тупік, — Bloomberg і Financial Times
https://smarturl.click/vdwVG
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін настойвае на поўным кантролі над часткова акупаванымі рэгіёнамі Ўкраіны ў рамках любога пагадненьня аб спыненьні вайны, піша Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы ў Маскве і ўказвае на расчараваньне ў Белым доме наконт адсутнасьці прагрэсу ў перамовах.
Паводле крыніц Financial Times, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп імкнецца заключыць любую дамову як мага хутчэй, нават калі яна апынецца больш сьціплай за яго першапачатковыя амбіцыі.
«Вялікая Перамога» як палітычны інструмэнт для Пуціна і Лукашэнкі. Аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/JnDjw
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка не хаваюць, што ўрачыстае сьвяткаваньне 80-годзьдзя Перамогі патрэбна ня столькі для шанаваньня пераможцаў, колькі для вырашэньня цяперашніх палітычных задач, якія стаяць перад беларускім і расейскім рэжымамі. Пра падыход уладаў Беларусі і Расеі да гістарычнай памяці піша Валер Карбалевіч.
Пакістан рыхтуе пазовы супраць Індыі за перакрытую раку Інд
https://smarturl.click/Qb18R
Пакістан рыхтуе падачу дакумэнтаў у міжнародныя суды ў сувязі з прыпыненьнем Індыяй дзеяньня ключавой дамовы аб разьмеркаваньні рачных водаў. Напружанасьць паміж дзяржавамі-суседкамі ўзмацнілася пасьля нападу на турыстаў у Кашміры, які знаходзіцца пад кіраваньнем Індыі. Былі забітыя 26 чалавек.
«Кібэрпартызаны» праверылі сьпіс беларускіх наймітаў у расейскім войску: «Да 2021 году далёк ня ўсе мелі пашпарт Беларусі»
https://smarturl.click/Axd0O
Большасьць прыведзеных у сьпісе ўсё ж зьяўляюцца грамадзянамі Беларусі. Сярод іх вялікая колькасьць людзей з судзімасьцямі, а таксама шмат былых супрацоўнікаў МУС і КДБ.
З трох памяшканьняў закрытай клінікі «Новы зрок» на аўкцыёнах прадалі толькі адно
https://smarturl.click/E1eD4
24 красавіка павінны былі адбыцца таргі па трох памяшканьнях, дзе раней былі афтальмалягічныя клінікі прыватнай кампаніі «Новы зрок», якую спачатку пазбавілі ліцэнзіі, а потым зьліквідавалі ўлады.Але два памяшканьні дагэтуль ня могуць прадаць.
Спартоўцаў-юніёраў зь Беларусі дапусьцілі да спаборніцтваў у водных відах спорту, з адным выключэньнем
https://smarturl.click/JnDa7
Юных спартоўцаў зь Беларусі і Расеі дапусьцяць да спаборніцтваў ва ўсіх дысцыплінах водных відаў спорту, за выключэньнем воднага пола. Што яшчэ вырашылі і чаму?
Кааліцыя «Хуткая гуманітарная дапамога» зьбірае сродкі для рэпрэсаваных людзей з інваліднасьцю
https://smarturl.click/6W73a
У прыватнасьці, сродкі неабходныя для набыцьця мэдыкамэнтаў, інвалідных вазкоў, інструмэнтаў для рэабілітацыі, аплаты мэдыцынскіх паслуг.
У Эўразьвязе заявілі, што блякаваньне Будапэштам уваходу Ўкраіны ў ЭЗ можа прывесьці да больш раньняга ўступленьня Малдовы
https://smarturl.click/e05eD
У інтэрвію Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода эўракамісарка ў пытаньнях пашырэньня Эўразьвязу Марта Кос расказала, як мірнае пагадненьне з Расеяй можа паўплываць на сяброўства Ўкраіны ў ЭЗ і як зьбіраюцца абыходзіць вугорскае вэта, ці дазволяць Малдове апярэдзіць Украіну на шляху ў ЭЗ, ці дапускаюць у ЭЗ заяўку на сяброўства ад Армэніі і што будуць рабіць з Грузіяй.
#rfe_rl
Зьявілася інфармацыя пра расстрэл расейцамі ўраджэнца Беларусі, які адмовіўся ісьці ў «мясны штурм» на Данбасе
https://smarturl.click/ggpdR
Ураджэнца Беларусі Паўла Глухава расстралялі за адмову ісьці ў «мясны штурм» у складзе расейскіх войскаў, імаверна, у Данецкай вобласьці Ўкраіны, паведамілі Свабодзе ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць». Да вэрбаваньня ў шэрагі расейскай арміі Павал Глухаў адбываў пакараньне за забойства ў папраўчай калёніі № 7 ва Ўдмуртыі. Расказваем, што вядома пра яго.
На Паліну Шарэнду-Панасюк завочна завялі дзьве крымінальныя справы
https://smarturl.click/nVydW
Паводле мужа, Паліну Шарэнду-Панасюк абвінавачваюць ва «ўхіленьні ад прэвэнтыўнага нагляду», а таксама ў «закліках да санкцыяў і іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі». Справы будуць расьсьледаваць завочна.
Пад Варшавай здарылася аварыя аўтобуса, у якім былі грамадзяне Беларусі і Ўкраіны. Ёсьць пацярпелыя
https://smarturl.click/mBpjo
Каля 3-яй гадзіны ночы 29 красавіка на разьвязцы трасаў S2 і S79 непадалёк ад аэрапорту Шапэна ў Варшаве адбылася сур’ёзная аварыя. У аўтобусе, які трапіў у аварыю, знаходзіліся грамадзяне Беларусі і Ўкраіны.
85 гадоў Уладзімеру Ганчарыку
29 красавіка 1940 году на Лагойшчыне нарадзіўся Ўладзімер Ганчарык, адзіны кандыдат ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2001 годзе.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле пад спасылкай: https://smarturl.click/VRDAZ
Галоўнае за 28 красавіка
📌У Партугаліі, Гішпаніі і частцы Францыі адбылося маштабнае адключэньне электрычнасьці
📌«Гарантыя ад сьмерці нацыі». Сяргей Дубавец пра актуальнасьць Францішка Багушэвіча
📌Расея зноў абвясьціла перамір’е, гэтым разам да Дня перамогі. Украіна і ЗША адрэагавалі
📌Ва Ўкраіне назвалі імёны больш як 700 беларусаў, якія ваююць на баку Расеі: 96 зь іх загінулі, 7 — у палоне
📌Грамадзкі транспарт Беларусі вырашылі абсталяваць відэакамэрамі
📌Шанцы ёсьць, гарантый няма. Дзе гэтым летам можна атрымаць шэнгенскую візу
📌Канкляў для выбараў новага папы Рымскага пачнецца 7 траўня
Беларуску затрымалі на польскай мяжы за падробленыя пячаткі ў пашпарце
https://smarturl.click/mBpeo
На памежным пераходзе Карчова ў Падкарпацкім ваяводзтве Польшчы затрымалі грамадзянку Беларусі. У ейным пашпарце памежнікі знайшлі чатыры падробленыя пячаткі пра ўезд і выезд з Польшчы.
У 2024 годзе па статус уцекача ў Ізраілі зьвярнулася 159 грамадзян Беларусі
https://smarturl.click/vdwev
Колькасьць выхадцаў зь Беларусі істотна скарацілася, калі параўноўваць з 2003 годам.