14477
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
У Казахстане праходзяць выбары
Незалежныя назіральнікі адзначаюць, што ўсе сем партыяў ляяльныя прэзыдэнту Касыму-Жомарту Такаеву.
Парлямэнцкія выбары адбываюцца ў дзясяты раз з часу здабыцьця краінай незалежнасьці ў 1991 годзе і ўпершыню — паводле новай Канстытуцыі.
https://smarturl.click/oeEjM
Ужо сёньня: гадавіна падпісаньня пакту Молатава — Рыбэнтропа і «Маршу новай Беларусі»
23 жніўня 2020 году ў Менску і іншых гарадах адбыліся «Маршы новай Беларусі» — адны з самых масавых акцыяў у 2020 годзе.
У гэтыж дзень у 1939 годзе ў Маскве падпісалі пакт аб ненападзе паміж СССР і Нямеччынай, вядомы як пакт Молатава — Рыбэнтропа. Сакрэтны пратакол да гэтага пакту прадугледжваў падзел сфэраў уплыву паміж бальшавіцкай і нацысцкай імпэрыямі.
Пра іншыя падзеі 23 жніўня ў Беларусі, сьвеце і гісторыі можна пачытаць на сайце Свабоды.
Галоўнае за 22 жніўня на Радыё Свабода
📌У Варшаве пахавалі Аляксандра Мілінкевіча. Яго пасьмяротна адзначылі дзяржаўнай узнагародай
📌Чалавек, які ўвасабляў беларускую дэмакратычную супольнасьць. Памяці Аляксандра Мілінкевіча
📌«Ён хацеў расказаць пра сваю зямлю». Агнешка Рамашэўская — пра Мілінкевіча і кнігу, якую яны не пасьпелі скончыць
📌Адна з расейскіх ракет-дронаў «Бандэроль» упала ў раёне мястэчка Капаткевічы на Гомельшчыне
📌Расейскія войскі атакавалі чыгунку ў Кіеве і Адэскай вобласьці. Загінуў цывільны
📌У Беларусі праз цыклён «Прыска» без электрычнасьці засталіся 148 населеных пунктаў
У Беларусі праз цыклён «Прыска» без электрычнасьці засталіся 148 населеных пунктаў: https://smarturl.click/W0WEO
У Горадзенскай, Віцебскай і Берасьцейскай вобласьцях працуюць 185 аварыйных брыгад і 220 адзінак тэхнікі.
Цыклён «Прыска» прынёс у Беларусь моцны шквалісты вецер — да 27 мэтраў за сэкунду. Мэтэаролягі абвясьцілі аранжавы і чырвоны ўзровень небясьпекі.
«Работы значна ўскладняюць мноства дрэў і галін, што ўпалі на лініі электраперадач», — адзначылі энэргетыкі.
ℹ️Згодна з інфармацыяй Белгідрамэта, 23 жніўня моцны вецер прагназуюць і на поўначы Беларусі — парывамі 15-20 мэтраў за сэкунду, а ўначы ў асобных раёнах Віцебскай вобласьці — 21-24 мэтры за сэкунду.
«Целы людзей плылі па вуліцах». Валянтэры падлічылі лік загінулых у выніку падрыву расейцамі Кахоўскай ГЭС: https://smarturl.click/YVEme
Сама меней 10 тысяч чалавек загінулі празь зьнішчэньне плаціны Кахоўскай ГЭС у 2023 годзе на Правабярэжжы, якое кантралюе Кіеў, і 2 тысячы зьніклі бязь вестак толькі ў адным горадзе Алешкі на Левабярэжжы Дняпра, акупаваным расейскімі войскамі.
Як паведаміла Ўкраінская служба Радыё Свабода, такія зьвесткі, і, імаверна, яшчэ няпоўныя, сабралі валянтэры.
«Ён хацеў расказаць пра сваю зямлю». Агнешка Рамашэўская — пра Мілінкевіча і кнігу, якую яны не пасьпелі скончыць: https://smarturl.click/dZ3OJ
Стваральніца тэлеканаду «Белсат» Агнешка Рамашэўская расказала, як з Аляксандрам Мілінкевічам працавалі над кнігай, у якой палітык хацеў расказаць пра гісторыю сваёй сям’і, Горадзеншчыны і ўласны палітычны шлях.
«Мы пазнаёміліся з Аляксандрам шмат гадоў таму, але ідэя ўзьнікла ў мінулым годзе. Мы разам сустрэліся на вечарыне ў нашага супольнага сябра, які пісаў пра Палесьсе. І тады спадар Мілінкевіч сказаў мне: „Гэта так цікава, што ён расказвае пра сваю зямлю, а я пра сваю ніколі гэтага не расказваў. Пра сваю Горадзеншчыну“. І тады я сказала: „Дык давайце пагаворым“».Читать полностью…
Адна з ракет-дронаў «Бандэроль» упала ў раёне мястэчка Капаткевічы Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Украінскія рэсурсы сьцьвярджаюць, што ў яе закончылася паліва і яна ўпала ў полі. Улады Беларусі гэтую інфармацыю не камэнтуюць.
Читать полностью…
Сьвятую імшу правёў ксёндз Вячаслаў Барок, які сам вымушана зьехаў зь Беларусі. У прамове ён сказаў, што Аляксандар Мілінкевіч вельмі любіў Беларусь, цяжка перажываў расстаньне з радзімай і насіў Беларусь у сэрцы.
«Дарагі Аляксандар, ты адыходзіш ад нас у момант, калі краіна змагаецца з цемрай. Ты ня ўбачыш вольнае Беларусі, за якую ты змагаўся. Але зерні, якія ты пакінуў, будуць прыкладам для беларусаў. Свабода даецца толькі тым, хто гатовы за яе жыцьцё сваё аддаць. Няхай Бог прыме яго ахвяру. Няхай адпачывае ў спакоі вечным», — прамовіў Вячаслаў Барок у сваім казаньні.
Прэзыдэнт Польшчы Караль Наўроцкі пасьмяротна ўзнагародзіў беларускага палітыка Аляксандра Мілінкевіча Афіцэрскім крыжам за заслугі Рэспублікі Польшча. Гэта высокая дзяржаўная ўзнагарода Польшчы, якую ўручаюць іншаземцам і палякам, якія жывуць за мяжой, за асаблівы ўнёсак у разьвіцьцё міжнароднай супрацы і сувязяў з Польшчай.
Гэтая ўзнагарода заснаваная ў 1974 годзе і ўваходзіць у сыстэму афіцыйных прэзыдэнцкіх узнагарод.
«Ты можаш ствараць нешта добрае нават да апошніх гадоў свайго жыцьця». Журналіст і аўтар гістарычнага праекту «Загляне сонца» Аляксандар Івулін расказаў, што для яго значыў Аляксандар Мілінкевіч.
Читать полностью…
У Варшаве хутка пачнецца разьвітаньне з Аляксандрам Мілінкевічам. Труну зь целам Аляксандра Мілінкевіча выставілі ў Варшаўскай архікатэдры для разьвітаньня.
А 12-й мясцовага часу (а 13-й менскага часу) пачнецца пахавальная імша ў гэтым жа саборы, а 15-й (16:00) Аляксандра Мілінкевіча пахаваюць на Вайсковых могілках «Павонзкі» ў Варшаве.
Мілінкевіч памёр 11 жніўня на 80-м годзе жыцьця.
Чалавек, які ўвасабляў беларускую дэмакратычную супольнасьць. Памяці Аляксандра Мілінкевіча: https://smarturl.click/1yEW6
Любую гістарычную эпоху ўвасабляюць знакамітыя постаці. Гэта могуць быць палітыкі, грамадзкія дзеячы, рэлігійныя прапаведнікі, выбітныя культурныя асобы. Такія людзі — гэта своеасаблівыя вехі, зь якімі атаясамляецца пэўны гістарычны пэрыяд. Можна нават сказаць, што эпохі заканчваецца, калі сыходзяць яе найбольш знакавыя постаці.
Сыход з жыцьця Аляксандра Мілінкевіча ў пэўным сэнсе сымбалізуе канец цэлай эпохі, калі беларуская апазыцыя магла дзейнічаць легальна. Ён быў сымбалічным люстэркам дэмакратычнай супольнасьці, яе вобразам, увасабляў як гонар і годнасьць, так і ейныя недахопы.
Ужо сёньня — гадавіна сьмерці Мікіты Крыўцова → https://smarturl.click/A593
Шэсьць гадоў таму ў менскім лесапарку знайшлі павешаным беларуса Мікіту Крыўцова.
Яму было 28 гадоў. Сьледчы камітэт тады адмовіўся пачынаць крымінальную справу, але забараніў сваякам адчыняць труну пад пагрозай крымінальнай справы. Пра гэта ў 2023 годзе Свабодзе расказала маці Мікіты Анжаліка Кухто.
«Я пра ўсе гэтыя несупадзеньні гаварыла падчас расьсьледаваньня. Хто мяне слухаў? Сьледчых зьмянялі, кожны раз нехта новы. Адной са сьледчых я сказала фразу: „Пры ўсім жаданьні, калі б вы і хацелі нам дапамагчы, вам жа не дадуць гэтага зрабіць“. Яна міргнула мне ў адказ», — успамінае Анжаліка.
У Менску ўзброены нападнік абрабаваў ювэлірную краму і ўцёк: https://smarturl.click/0Xvkm
Сёньня каля 17:50 мужчына ў мэдычнай масцы і з прадметам, падобным на пісталет, абрабаваў краму «Самацьветы» на праспэкце Незалежнасьці, 155 у мікрараёне Ўсход.
Ён забраў зь вітрыны ювэлірныя вырабы і ўцёк. Міліцыя ўвяла спэцыяльныя пляны ў сталіцы і Менскім раёне.
У Менску ўрачыста адкрылі пасольства М’янмы, але будынак для яго яшчэ не закончылі: https://smarturl.click/VAYoQ
Прэзыдэнт М’янмы падчас свайго візыту прыяжджаў паглядзець на будоўлю.
У Гэты ж час Беларусь закрывае пасольства ў Фінляндыі
Разьвітаньне з Аляксандрам Мілінкевічам: як гэта было
У Варшаве разьвіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам — палітыкам, навукоўцам і грамадзкім дзеячам, які ў 2006 годзе стаў адзіным кандыдатам дэмакратычных сілаў у прэзыдэнта Беларусі.
https://www.youtube.com/watch?v=sBsS2nhH0TQ
Пад бел-чырвона-белым сьцягам і з кветкамі. Як у Варшаве разьвіталіся зь беларускім палітыкам Аляксандрам Мілінкевічам. ФОТА: https://smarturl.click/pexwA
Аляксандар Мілінкевіч нарадзіўся і большую частку жыцьця пражыў у Горадні. Разьвіталіся зь ім у Варшаве — як і з многімі беларусамі, якія апошнія гады жыцьця правялі далёка ад радзімы.
Беларускі палітык памёр 11 жніўня на 80-м годзе жыцьця.
Разьвітаньне з Аляксандрам Мілінкевічам, фота.
Читать полностью…
Разьвітацца з Мілінкевічам прыйшлі сваякі, сябры, беларускія актывісты, грамадзкія дзеячы і літаратары. Усе яны нясуць кветкі.
Сярод іх таксама беларуская паэтка Валянціна Аксак, Уладзімер Арлоў, колішні палітвязень Віктар Бабарыка, праваабаронца, былы палітвязень Уладзімер Лабковіч, Павал Латушка і Сьвятлана Ціханоўская.
Пахавалі Мілінкевіча на Вайсковых могілках Павонзкі ў Варшаве. Гэта адзін з галоўных нацыянальных нэкропаляў Польшчы, дзе пахаваныя ўдзельнікі барацьбы за незалежнасьць, абаронцы Варшавы, жаўнеры Арміі Краёвай і ўдзельнікі Варшаўскага паўстаньня. Пахаваньне на гэтых могілках лічыцца знакам асаблівай грамадзкай пашаны.
«Сымбаль надзеі і годнасьці».
Аляксандар Мілінкевіч нарадзіўся і большую частку жыцьця пражыў у Горадні. Разьвітваюцца зь ім у Варшаве — як і з многімі беларусамі, якія апошнія гады жыцьця правялі далёка ад радзімы.
Пасьля імшы зачыталі разьвітальны ліст міністра замежных справаў Польшчы Радослава Сікорскага.
«Мілінкевіч як грамадзянін дзьвюх нацыяў сваім жыцьцём напісаў прыгожую карціну. Ягонае жыцьцё было ўзорам. Польшча будзе заўжды памятаць. Мы страцілі ня толькі вялікага чалавека, але выбітнага гуманіста, які нёс гэты гуманізм у палітыку», — адзначаецца ў лісьце.
Ад імя сьпікеркі Сэйму Польшчы выступіў дэпутат Робэрт Тышкевіч, які сябраваў з Аляксандрам Мілінкевічам.
«Мы разьвітваемся з выбітным чалавекам. Мы сябравалі зь ім з 2006 году. [...] Ён ня быў рэвалюцыянэрам, ён быў беларускім патрыётам, які паходзіў ад роду ўдзельніка студзеньскага паўстаньня 1863 году. Быў заснавальнікам студэнцкай праграмы імя Каліноўскага, якая павінна працягвацца», – сказаў ён.
«Дагэтуль ня верыцца, што Аляксандра няма з намі. Да апошняга мы верылі, што ён адужае хваробу, і чакалі цуду. Зь нябёсаў ён бачыць, колькі тут людзей, яго паплечнікаў і вучняў. Кожны раз, калі мы зь ім размаўлялі, у яго было першае пытаньне — як дапамагчы, і ён дапамагаў, чым мог. Ён быў чалавекам, на якога хацелася раўняцца. У ім беларусы бачылі будучую эўрапейскую Беларусь. Безь яго ня быў бы магчымы ўздым 2020 году. Асабістае і нацыянальнае ў ім былі непадзельныя», — сказала Сьвятлана Ціханоўская.
Читать полностью…
Ля ўваходу ў Архікатэдру ў адмысловай кнізе ўсе ахвочыя могуць выказаць свае спачуваньні і згадаць, якім быў для іх Аляксандар Мілінкевіч.
«Гэта сымбаль эўрапейскага выбару, гэта сымбаль надзеі на дэмакратыю, на лепшую будучыню. Але яшчэ гэта першы чалавек, у якога, нягледзячы на розьніцу ва ўзросьце, паверыла беларуская моладзь. І Плошча 2006 году — гэта таксама быў эўрапейскі выбар», — сказаў Аляксандар Фядута.
На разьвітаньне з Мілінкевічам прыйшла Сьвятлана Ціханоўская.
Читать полностью…
Родныя і сябры разьвітваюцца з палітыкам Аляксандрам Мілінкевічам.
Читать полностью…
Навіны палітвязьняў: дзень народзінаў за кратамі сустракае Павал Белавус: https://smarturl.click/MLppx
Шосты раз за кратамі дзень народзінаў сустракае Павал Белавус. 22 жніўня палітвязьню споўнілася 39 гадоў. Новай інфармацыі пра яго вельмі мала. Паводле зьвестак былых палітвязьняў, у лютым 2026 году Паўла перавялі бяз рэчаў і бязь біркі ў магілёўскую турму № 4.
ℹ️На 22 жніўня ў зьняволеньні ў Беларусі былі як мінімум 878 палітвязьняў, прызнаныя такімі праваабарончай супольнасьцю. Рэальна зьняволеных з палітычных матываў у краіне можа быць больш.
У Беларусі падымалі авіяцыю праз расейскія гібрыдныя дроны «Бандэроль». Чым яны небясьпечныя
Адразу некалькі ўкраінскіх маніторынгавых каналаў, якія падчас расейскіх атак адсочваюць рух дронаў і ракет з Расеі, паведамілі, што раніцай 22 жніўня на тэрыторыю Беларусі заляцелі сама меней 12 расейскіх дронаў «Бандэроль».
Імаверна, іх рух адбываўся ўжо з тэрыторыі Ўкраіны.
Свабода сабрала інфармацыю аб часе і кірунках палёту небясьпечных ракет-дронаў.
«Я ня бачыла іх гадамі»: бацькоўскі боль былых палітзьняволеных
Прымусова вывезеныя за мяжу, былыя вязьні спрабуюць аднавіць жыцьцё ў чужых краінах, адначасова застаючыся бацькамі на адлегласьці.
https://www.youtube.com/watch?v=t6jFR1JbZ_g&t=3s
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды за 21 жніўня
Як Беларусь шукае партнэраў сярод краін-ізгояў. Аналіз Валера Карбалевіча
«Некаторыя могуць зьнікнуць». Якія рэкі мялеюць у Беларусі і што будзе далей
Лукашэнка расказаў кіраўніку хунты М’янмы, як кіраваць народам
Памежнікі Латвіі выявілі яшчэ адзін тунэль на мяжы зь Беларусьсю
Суд Беларусі больш за 10 гадоў ня можа дабіцца кампэнсацыі ўрону ад расейца, які незаконна забіў зубра
Расея атакавала гандлёвы цэнтар у Крывым Розе. Загінулі 6 чалавек: https://smarturl.click/YVELa
Боль за сто чалавек атрымалі раненьні, зь іх два дзясяткі ў цяжкім стане.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі назваў гэтую атаку «абсалютна цынічным і подлым ударам».
«Такія ўдары — гэта проста тэракт. І сьвет павінен рэагаваць на іх адпаведна — рэальным ціскам на агрэсара. Каб мір стаў магчымы, патрэбная рэальная адказнасьць Расеі»