radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

У Ватыкан на пахаваньне Папы Рымскага паляціць па прадстаўніку ад Лукашэнкі і Ціханоўскай

https://smarturl.click/nVyqA

На хаўтуры Папы Рымскага Францішка 26 красавіка прыбудуць прадстаўнікі дзейнай улады і апазыцыі Беларусі. Прычым прадстаўнік Лукашэнкі прыляціць у Рым, нягледзячы на знаходжаньне ў санкцыйных сьпісах Эўразьвязу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітзьняволенай Калесьнікавай споўнілася 43 гады. Яна за кратамі і бяз сувязі з роднымі

Свабода паразмаўляла зь сястрой Марыі Калесьнікавай Тацянай Хоміч, якая паведаміла, што пасьля сустрэчы з бацькам Марыя зноў у рэжыме «інкамунікада». Да той сустрэчы яна была бяз сувязі з роднымі 21 месяц, і ніхто ня ведае, ці надоўга зацягнецца чарговы пэрыяд бязь вестак.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Журналісты-расьсьледнікі раскрылі імёны звыш 1500 наймітаў, якія ваююць за Расею супраць Украіны. Сярод іх 71 беларус.

https://smarturl.click/zd2On

Праект «Важные истории» высьветліў іхныя імёны з дапамогай выцеку зьвестак з маскоўскай мэдычнай базы (ЕМІАС), якая ахоплівае пэрыяд крыху больш за год — з моманту адкрыцьця вэрбавальнага цэнтру ў красавіку 2023-га да канца траўня 2024 году.

Гэтыя людзі ажно з 48 краінаў сьвету, ад Азіі да Амэрыкі. Сярод іх звыш сямі дзясяткаў беларусаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цела ўкраінскай журналісткі Вікторыі Рошчынай, якая памерла ў расейскім палоне, вярнулі ва Ўкраіну

https://smarturl.click/Gg6Rm

10 кастрычніка 2024 году прадстаўнік Каардынацыйнага штабу ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі ва Ўкраіне Пятро Яцэнка паведаміў, што ўкраінская журналістка Вікторыя Рошчына, якая зьнікла бязь вестак падчас паездкі на акупаваныя тэрыторыі і была зьняволеная на тэрыторыі Расеі, памерла ў расейскім палоне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асіповічы — ядзерная сталіца Беларусі? Што нам удалося даведацца

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/1Itfa-6ngLU?si=ArgAflxKnKFpz8oB

У Беларусь завезьлі машыны расейскага «ядзернага» ведамства, яны прымуць удзел у парадзе. Ці застануцца ўсе гэтыя машыны або частка зь іх у Беларусі пасьля правядзеньня параду 9 траўня, невядома.

Тым часам беларускія ўлады імкліва ўлады разбудоўваюць вайсковую інфраструктуру пад Асіповічамі, дзе, імаверна, можа рыхтавацца сховішча для расейскіх ядзерных боепрыпасаў. У самых Асіповічах пабудавалі новыя ангары для тэхнікі, склады, жытло для вайскоўцаў, тут жа знаходзяцца перададзеныя Расеяй апэратыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр», якія гэтую ядзерную зброю могуць ужываць. Расказваем у відэа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітзьняволеная Марыя Калесьнікава сустракае дзень народзінаў у рэжыме інкамунікада

https://smarturl.click/DYa0o

24 красавіка споўнілася 43 гады Марыі Калесьнікавай. Гэты дзень народзінаў палітзьняволеная сустрэла ў калёніі ў Гомлі. Сястра Марыі Тацяна Хоміч расказала Свабодзе апошнія навіны ад яе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Слуцку работнікі крамы «Суседзі» зладзілі страйк супраць нізкіх заробкаў

https://smarturl.click/L3Yz3

Сёньня раніцай крама «Суседзі», разьмешчаная на вуліцы Барысаўца ў Слуцку, адкрылася на гадзіну пазьней. Як піша выданьне SlutskGorod, так работнікі крамы выказалі нязгоду зь нізкімі заробкамі: каля дзясятка чалавек, якія мелі выйсьці на працоўную зьмену, узгоднена не адчынілі дзьверы крамы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі правядуць амністыю да 9 траўня

Парлямэнт Беларусі разгледзіць законапраект аб амністыі да 80-годзьдзя з дня заканчэньня вайны, чакаецца, што пад амністыю трапяць каля 8 тысяч зьняволеных.

Паводле БелТА, у законапраекце «захаваныя падыходы, якія пасьпяхова апрабаваныя падчас амністый мінулых гадоў» (у папярэднія гады амністыя не распаўсюджвалася на тых, каго сілавікі ўнесьлі ў сьпіс датычных да «экстрэмісцкай» ці «тэрарыстычнай дзейнасьці»). Пад амністыю могуць трапіць вязьні з пэўнымі захворваньнямі, а таксама людзі старэйшыя за 70 гадоў, асуджаныя на тэрмін да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Беларусі вызначыў цану паляваньня на чырванакніжных мядзьведзя і рысь, ахоўны статус якіх панізілі

https://smarturl.click/0BeDg

Згодна з пастановай, мінімальная цана дазволу на здабычу мядзьведзя: 500 рублёў — для грамадзян Беларусі або іншых краін ЭАЭС, 1000 рублёў — для грамадзян іншых краін. За дазвол паляваць на рысь давядзецца заплаціць 200 рублёў грамадзянам Беларусі і краін ЭАЭС, 500 рублёў — усім астатнім.

Рысь і мядзьведзь уключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Але Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольля Беларусі ў сакавіку панізіла іх ахоўны статус да найменш ахоўванай чацьвёртай ступені.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Будзе сьмярдзець!». Побач з Жодзінам будуюць адстойнік для фэкаліяў менчукоў, мясцовыя спрабуюць пратэставаць

https://smarturl.click/aRJ8D

З словаў эколягаў, такое будаўніцтва мусілі вынесьці на грамадзкае абмеркаваньне, што прадугледжана адразу некалькімі заканадаўчымі актамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі на парад прыехала расейская тэхніка з чорнымі нумарамі

Што гэта за тэхніка, чаму служыць? Пра гэта відэа Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 23 красавіка

📌«Мая бабуля скаціну лепшай карміла». Як выглядае бульба, якую зараз прадаюць у беларускіх крамах. Фота

📌Пасьля адмовы Рубіё ад удзелу ў лёнданскай сустрэчы наконт спыненьня вайны ва Ўкраіне яе адклалі

📌У Днепрапятроўскай вобласьці расейскі бесьпілётнік ударыў у аўтобус, сем жанчын і двое мужчын загінулі

📌У Беларусь завезьлі машыны расейскага «ядзернага» ведамства. Яны прымуць удзел у парадзе. ФОТА

📌Беларускія і расейскія спэцслужбы арганізуюць напады на беларусаў у Літве, — Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі краіны

📌Камітэт дзяржаўнага кантролю завёў 44 крымінальныя справы за ахвяраваньні

📌Падсанкцыйную беларускую драўніну кантрабандай увозяць у Вялікую Брытанію, — The Guardian

📌Каля Хойнікаў арыштавалі эвангельскага пастара, а ў Менску каталіцкага сьвятара

📌«Рэанімаваць, адрадзіць, прывесьці ў парадак». Як Лукашэнка 30 год разьвівае рэгіёны

📌У Беларусі спрасьцілі парадак набыцьця дронаў, але толькі для сілавікоў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу эканамістаў Заікі і Раманчука

https://smarturl.click/DYaj0

Кніга «Беларусь на разломе», напісаная эканамістамі Леанідам Заікам і Яраславам Раманчуком (на фота) у 2008 годзе, трапіла ў абноўлены МУС Беларусі сьпіс «экстрэмісцкай» літаратуры. У кнізе ацэньваліся тэндэнцыі тагачаснай дзяржаўнай эканомікі і прапаноўваліся шляхі разьвіцьця Беларусі, з рыначнай эканомікай, эўрапейскай арыентацыяй і дэмакратычнымі прынцыпамі.

Акрамя таго, улады згадалі імя памерлага год таму добраахвотніка-каліноўца ў сувязі з іншай арганізацыяй, што трапіла ў «экстрэмісцкі» сьпіс.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Рэанімаваць, адрадзіць, прывесьці ў парадак». Як Лукашэнка 30 год разьвівае рэгіёны

https://smarturl.click/0Be0m

Ідэя штучнага стварэньня на базе прадпрыемстваў ці рэгіёнаў нейкіх «маякоў», якія б бралі за ўзор іншыя суб’екты гаспадараньня ці тэрытарыяльныя адзінкі, выцякае з савецкага досьведу. Лукашэнку цяжка даецца спроба выйсьці за межы ўласнага жыцьцёвага вопыту, таму ён цягам усяго кіраваньня краінай спрабуе рэалізаваць такія праекты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МВФ палепшыў прагноз росту валавога прадукту Беларусі ў 2025 годзе

https://smarturl.click/L3YnO

Міжнародны валютны фонд прагназуе, што валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі ў 2025 годзе вырасьце на 2,8%. Якімі былі іншыя прагнозы?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 24 красавіка

📌«Будзе сьмярдзець!». Побач з Жодзінам будуюць адстойнік для фэкаліяў менчукоў, мясцовыя спрабуюць пратэставаць

📌Расея атакавала 9 рэгіёнаў Украіны, найбольш пацярпеў Кіеў, тут загінулі 10 чалавек

📌Дыктатура супраць лясоў. Як палітыка ўладаў Беларусі шкодзіць прыродзе

📌Улады рыхтуюць амністыю для амаль 8 тысяч зьняволеных. Скароцяць тэрміны частцы вязьняў з «наркатычнымі» артыкуламі

📌У Слуцку работнікі крамы «Суседзі» зладзілі страйк супраць нізкіх заробкаў

📌«Атрымліваем абрыўкі інфармацыі пра яе». Сястра Марыі Калеснікавай расказала Свабодзе апошнія навіны ад яе

📌Генпракуратура Беларусі паведаміла пра завочныя прысуды кіраўнікам падразьдзелаў і байцам палку Каліноўскага

📌Журналісты-расьсьледнікі раскрылі імёны звыш 1500 наймітаў, якія ваююць за Расею супраць Украіны. Сярод іх 71 беларус

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Варшаўская паліцыя паведаміла, што Анжаліка Мельнікава разглядаецца ў якасьці пацярпелай у справе аб зьнікненьні

https://smarturl.click/VRD10

Гэта вынікае з адказаў, якія атрымаў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Крывавая атака расейцаў на Кіеў

У ноч на 24 красавіка расейскія войскі зноў атакавалі Ўкраіну ракетамі. У Кіеве шмат загінулых і параненых. Наступствы атакі — у відэа Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Генпракуратура Беларусі вынесла завочныя прысуды кіраўнікам падразьдзелаў і байцам палку Каліноўскага. Ад 12 да 20 гадоў турмы

https://smarturl.click/xVB8L

Супольна пяцёра беларускіх жаўнераў палку Каліноўскага асуджаныя на 90 гадоў пазбаўленьня волі. Прысуд вынесьлі Ігнату Кірэеву, Яну Мельнікаву, Анастасіі Махамет, Арцёму Бігелю і Вячаславу Граноўскаму.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экспэртам ААН вядома пра 33 выпадкі прымусовага псыхіятрычнага лячэньня беларускіх палітвязьняў

https://smarturl.click/3QkxV

Паводле іх зьвестак, з пачатку палітычнага крызісу вакол прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году сама меней 33 чалавек (зь іх 5 жанчын) накіравалі на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне праз тое, што яны выказалі нязгоду з уладамі. «Самаму пажылому чалавеку, якога перавялі на такое лячэньне, 77 гадоў», — паведамляюць экспэрты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве раскрылі схему паставак тавараў у Беларусь і Расею ў абыход санкцыяў Эўразьвязу

https://smarturl.click/xVBWL

У Мытнай крымінальнай службе Літвы раскрылі схему, што дазволіла віленскай кампаніі абыходзіць санкцыі, якія забараняюць экспарт падсанкцыйных тавараў у Расею і Беларусь. Тавары спачатку вывозілі ў краіны Цэнтральнай Азіі (у асноўным у Кіргізстан), а потым адтуль — у Расею. Кампанія ня толькі сама карысталася такой схемай абыходу санкцыяў, але і дапамагла зрабіць гэта іншым кампаніям.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дыктатура супраць лясоў. Як палітыка ўладаў Беларусі шкодзіць прыродзе

https://smarturl.click/Qb1W6

Чаму натуральных лясоў у Беларусі становіцца меней, пры тым што агульная плошча лясных масіваў расьце. Чаму ўлады шкодзяць лесу, калі саджаюць сосны, і пры чым тут бураломы. Што зьмянілася для беларускіх лясоў пасьля 2020 году і як ліквідацыя «Аховы птушак Бацькаўшчыны» замінае Беларусі прадаваць драўніну на Захад.

Свабода ў цыклі «Сьляды» расказвае, як беларуская дзяржава шкодзіць лясам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Магілёўшчыне могуць разьмясьціць пункт захаваньня радыяактыўных адкідаў — Дзяржатамнагляд назваў тры магчымыя пляцоўкі для будаўніцтва

https://smarturl.click/y6qA3

Адзін з варыянтаў разьмяшчэньня пляцоўкі для будаўніцтва пункту захаваньня радыяактыўных адкідаў, не агучаны раней, — Магілёўская вобласьць, дзе таксама прапануюць пабудаваць новую АЭС. Таксама ў якасьці варыянтаў разглядаюць будаўніцтва пляцоўкі паблізу Беларускай АЭС або на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея атакавала 9 рэгіёнаў Украіны, найбольш пацярпеў Кіеў, тут загінулі 9 чалавек

https://smarturl.click/0BeDm

У Кіеве вядома ўжо пра 9 загінулых у выніку маштабнай расейскай атакі, яшчэ больш за 70 атрымалі розныя траўмы, паводле апошніх зьвестак МУС. У Сьвятошынскім раёне Кіева двух дзяцей дагэтуль ня могуць знайсьці.

Пад масіраваным камбінаваным ударам Расеі таксама былі Кіеўская, Жытомірская, Днепрапятроўская, Харкаўская, Палтаўская, Хмяльніцкая, Сумская і Запароская вобласьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай — 43 гады

24 красавіка 1982 году ў Менску нарадзілася беларуская палітычная і грамадзкая актывістка, а таксама прафэсійная музыкантка (флейтыстка), палітзьняволеная Марыя Калесьнікава.

У час выбарчай кампаніі 2020 году ў Беларусі Калесьнікава была адной з кіраўнікоў штабу Віктара Бабарыкі. У верасьні 2020-га сілавікі спрабавалі выдварыць яе з краіны, але на мяжы яна парвала свой пашпарт. У выніку Марыю абвінавацілі ў «змове з мэтай захопу ўлады» і асудзілі на 11 гадоў калёніі. Таксама яна знаходзіцца ў сьпісе асобаў, якія, на думку ўладаў, «датычныя да тэрарыстычнай дзейнасьці».

Іншыя падзі дня ў гісторыі — пад спасылкай: https://smarturl.click/w49Qm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эстонія пабудуе новую вайсковую базу ў Нарве каля расейскай мяжы

https://smarturl.click/13dQY

🇪🇪 Прычынай стварэньня базы паслужыла ня толькі блізкасьць Нарвы да расейскай мяжы, але й тое, што Нарва адзіны буйны эстонскі горад, дзе дасюль прысутнасьць вайскоўцаў была нізкай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каля Хойнікаў арыштавалі эвангельскага пастара, а ў Менску каталіцкага сьвятара

https://smarturl.click/E1e41

Супраць эвангельскага пастара Алега Лойкі (на фота) завялі крымінальную справу. Пазьней стала вядома пра арышт у Менску каталіцкага ксяндза Сяргея Трысьценя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністар замежных спраў Польшчы: «Мы рэалістычна ацэньваем праўленьне Лукашэнкі, які паставіў сваю краіну ў залежнасьць ад Крамля»

https://smarturl.click/mBpQ0

Радаслаў Сікорскі адзначыў, што ў МЗС жывуць надзеяй на тое, што становішча палепшыцца. Але наіўных супрацоўнікаў пры гэтым няма, усе ведаюць, што такое рэжым Лукашэнкі, які ўтрымлівае за кратамі тысячы палітычных вязьняў, у тым ліку этнічнага паляка журналіста Анджэя Пачобута. Таксама польскі міністар паведаміў, што завяршаецца будаўніцтва новай польскай амбасады ў Менску.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падсанкцыйную беларускую драўніну кантрабандай увозяць у Вялікую Брытанію, — The Guardian

https://smarturl.click/b5ayM

Пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну стала незаконным імпартаваць расейскую і беларускую фанэру і драўняныя вырабы зь Беларусі і Расеі ў Вялікую Брытанію і іншыя эўрапейскія краіны з прычыны санкцыяў. Аднак Масква і Менск пастаянна знаходзяць спосабы абысьці абмежаваньні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскі сэрвіс Paysera патлумачыў, чаму заблякаваў рахункі некаторых беларусаў

https://smarturl.click/JnDgO

19 красавіка літоўская фінансавая кампанія Paysera паведаміла кліентам з грамадзянствам Беларусі і Расеі, якія маюць шэнгенскую візу катэгорыі D, што замарозіць іх рахункі, калі яны цягам 14 дзён не прадэманструюць дазвол на жыхарства ў краінах ЭЗ. Цяпер на запыт «Новой газеты Европа» кампанія патлумачыла прычыны такога кроку.

Читать полностью…
Subscribe to a channel