Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Эстонія пабудуе новую вайсковую базу ў Нарве каля расейскай мяжы
https://smarturl.click/13dQY
🇪🇪 Прычынай стварэньня базы паслужыла ня толькі блізкасьць Нарвы да расейскай мяжы, але й тое, што Нарва адзіны буйны эстонскі горад, дзе дасюль прысутнасьць вайскоўцаў была нізкай.
Каля Хойнікаў арыштавалі эвангельскага пастара, а ў Менску каталіцкага сьвятара
https://smarturl.click/E1e41
Супраць эвангельскага пастара Алега Лойкі (на фота) завялі крымінальную справу. Пазьней стала вядома пра арышт у Менску каталіцкага ксяндза Сяргея Трысьценя.
Міністар замежных спраў Польшчы: «Мы рэалістычна ацэньваем праўленьне Лукашэнкі, які паставіў сваю краіну ў залежнасьць ад Крамля»
https://smarturl.click/mBpQ0
Радаслаў Сікорскі адзначыў, што ў МЗС жывуць надзеяй на тое, што становішча палепшыцца. Але наіўных супрацоўнікаў пры гэтым няма, усе ведаюць, што такое рэжым Лукашэнкі, які ўтрымлівае за кратамі тысячы палітычных вязьняў, у тым ліку этнічнага паляка журналіста Анджэя Пачобута. Таксама польскі міністар паведаміў, што завяршаецца будаўніцтва новай польскай амбасады ў Менску.
Падсанкцыйную беларускую драўніну кантрабандай увозяць у Вялікую Брытанію, — The Guardian
https://smarturl.click/b5ayM
Пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну стала незаконным імпартаваць расейскую і беларускую фанэру і драўняныя вырабы зь Беларусі і Расеі ў Вялікую Брытанію і іншыя эўрапейскія краіны з прычыны санкцыяў. Аднак Масква і Менск пастаянна знаходзяць спосабы абысьці абмежаваньні.
Літоўскі сэрвіс Paysera патлумачыў, чаму заблякаваў рахункі некаторых беларусаў
https://smarturl.click/JnDgO
19 красавіка літоўская фінансавая кампанія Paysera паведаміла кліентам з грамадзянствам Беларусі і Расеі, якія маюць шэнгенскую візу катэгорыі D, што замарозіць іх рахункі, калі яны цягам 14 дзён не прадэманструюць дазвол на жыхарства ў краінах ЭЗ. Цяпер на запыт «Новой газеты Европа» кампанія патлумачыла прычыны такога кроку.
Камітэт дзяржкантролю Беларусі завёў 44 крымінальныя справы за ахвяраваньні
https://smarturl.click/0BeGm
У КДК сьцьвярджаюць, што летась выявілі 1445 беларусаў, якія з дапамогай аплатнага сэрвісу ў Фэйсбуку пералічвалі грошы «экстрэмісцкім фармаваньням», заявіў Герасімаў, а таксама 2,7 тысячы пераводаў у крыптавалюце, «зьвязаных з фінансаваньнем экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці».
Беларускія сілавікі часта выкарыстоўваюць абвінавачаньні ў «экстрэмізьме» і «тэрарызьме» для перасьледу апанэнтаў улады.
Беларускія і расейскія спэцслужбы арганізуюць напады на беларусаў у Літве, — Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі краіны
https://smarturl.click/dwpl0
Паводле літоўскага ведамства, ужо зафіксавалі спробы ўчыненьня актаў гвалту ў дачыненьні да прадстаўнікоў беларускай грамады, якія пражываюць у Літве.
Чарга легкавікоў на беларуска-польскай мяжы перавысіла 1,3 тысячы
Колькасьць легкавых аўтамабіляў на выезд у Польшчу ў пункце пропуску «Берасьце» на 10-ю раніцы сёньня вырасла да 1317, паводле зьвестак Памежнага камітэту. Толькі за апошнія 2 гадзіны яна вырасла на 57 аўто — на 8-ю раніцы ў чарзе стаялі 1260 легкавікоў. Дзень таму ў гэты ж час у чарзе было 900 аўтамабіляў.
Марка Рубіё адмовіўся ад удзелу ў лёнданскай сустрэчы па спыненьні вайны ва Ўкраіне
https://smarturl.click/y6qRk
Дзяржсакратар ЗША прыняў гэтае рашэньне пасьля таго, як прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі публічна адпрэчыў адну з ключавых умоваў мірнага ўрэгуляваньня, прапанаванага адміністрацыяй Трампа, — прызнаньне Ўкраінай расейскай юрысдыкцыі над Крымам.
Рашэньне Рубіё ня ўдзельнічаць у сустрэчы справакавала сумневы з нагоды посьпеху перамоўнага працэсу.
Ужо сёньня: дзень народзінаў Уладзімера Конана і Віктара Казько
23 красавіка 1934 нарадзіўся Ўладзімер Конан (на здымку), беларускі філёзаф, гісторык, літаратурны крытык. У 1940 годзе ў гэты дзень зьвявіўся на сьвет Віктар Казько, беларускі пісьменьнік, ляўрэат прэміі Гедройця.
Больш падзей гэтага дня ў адмысловай падборцы: https://smarturl.click/VRDb4
Беларускага коміка Славу Камісаранку пазбавілі расейскага грамадзянства
З ініцыятывай пазбавіць яго пашпарту выступіла ФСБ. Таксама расейскага грамадзянства пазбавілі ўкраінскага коміка Дзьмітрыя Раманава. Пра гэта пішуць адразу некалькі крыніц. Камісаранка даўно жыве ў Заходняй Эўропе, на радзіме і ў Расеі яго абвясьцілі ў вышук.
У Асіповічах загінула немаўля, у яго сьмерці вінавацяць бацькоў
https://smarturl.click/nVyLV
Увечары 20 красавіка брыгада хуткай дапамогі канстатавала сьмерць дзяўчынкі. Ёй было толькі паўтара месяца. На бацькоў завялі крымінальную справу.
Зьявілася інфармацыя пра зьнікненьне адміністратараў «Беларускай Вікіпедыі» — праваабаронцы
https://smarturl.click/0BeE8
Праваабаронцы просяць паведаміць людзей пра ўсе вядомыя зьвесткі пра зьнікненьне адміністратараў, а таксама пра перасьлед іншых.
Расейскія войскі зноў атакавалі Запарожжа, Харкаў, Херсон. Ёсьць ахвяры
https://smarturl.click/b5aJ6
Паводле апошніх зьвестак, у выніку расейскай атакі па горадзе параненыя 23 чалавек, паведамілі ў Дзяржаўнай службе надзвычайных сытуацый Украіны. Сярод пацярпелых — чацьвёра дзяцей, у тым ліку 14-гадовы хлопчык, які знаходзіцца ў цяжкім стане, і 4-гадовы хлопчык у стане сярэдняй цяжкасьці. Адна жанчына загінула.
Фота ДСНС УКраіны
Курс даляра ў Беларусі абнавіў мінімум зь ліпеня 2023 году
https://smarturl.click/5ZOA3
Даляр ЗША на Беларускай валютна-фондавай біржы 22 ліпеня па выніках таргоў патаньнеў да 3,0251 рубля — на 0,66%, ці на 2,02 капейкі. Гэта мінімальны курс даляра зь ліпеня 2023 году. Эўра ўпаў да 3,4621 рубля (на 2,74 капейкі), расейскі рубель страціў 0,29%. Кітайскі юань нязначна падаражэў.
Галоўнае за 23 красавіка
📌«Мая бабуля скаціну лепшай карміла». Як выглядае бульба, якую зараз прадаюць у беларускіх крамах. Фота
📌Пасьля адмовы Рубіё ад удзелу ў лёнданскай сустрэчы наконт спыненьня вайны ва Ўкраіне яе адклалі
📌У Днепрапятроўскай вобласьці расейскі бесьпілётнік ударыў у аўтобус, сем жанчын і двое мужчын загінулі
📌У Беларусь завезьлі машыны расейскага «ядзернага» ведамства. Яны прымуць удзел у парадзе. ФОТА
📌Беларускія і расейскія спэцслужбы арганізуюць напады на беларусаў у Літве, — Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі краіны
📌Камітэт дзяржаўнага кантролю завёў 44 крымінальныя справы за ахвяраваньні
📌Падсанкцыйную беларускую драўніну кантрабандай увозяць у Вялікую Брытанію, — The Guardian
📌Каля Хойнікаў арыштавалі эвангельскага пастара, а ў Менску каталіцкага сьвятара
📌«Рэанімаваць, адрадзіць, прывесьці ў парадак». Як Лукашэнка 30 год разьвівае рэгіёны
📌У Беларусі спрасьцілі парадак набыцьця дронаў, але толькі для сілавікоў
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу эканамістаў Заікі і Раманчука
https://smarturl.click/DYaj0
Кніга «Беларусь на разломе», напісаная эканамістамі Леанідам Заікам і Яраславам Раманчуком (на фота) у 2008 годзе, трапіла ў абноўлены МУС Беларусі сьпіс «экстрэмісцкай» літаратуры. У кнізе ацэньваліся тэндэнцыі тагачаснай дзяржаўнай эканомікі і прапаноўваліся шляхі разьвіцьця Беларусі, з рыначнай эканомікай, эўрапейскай арыентацыяй і дэмакратычнымі прынцыпамі.
Акрамя таго, улады згадалі імя памерлага год таму добраахвотніка-каліноўца ў сувязі з іншай арганізацыяй, што трапіла ў «экстрэмісцкі» сьпіс.
«Рэанімаваць, адрадзіць, прывесьці ў парадак». Як Лукашэнка 30 год разьвівае рэгіёны
https://smarturl.click/0Be0m
Ідэя штучнага стварэньня на базе прадпрыемстваў ці рэгіёнаў нейкіх «маякоў», якія б бралі за ўзор іншыя суб’екты гаспадараньня ці тэрытарыяльныя адзінкі, выцякае з савецкага досьведу. Лукашэнку цяжка даецца спроба выйсьці за межы ўласнага жыцьцёвага вопыту, таму ён цягам усяго кіраваньня краінай спрабуе рэалізаваць такія праекты.
МВФ палепшыў прагноз росту валавога прадукту Беларусі ў 2025 годзе
https://smarturl.click/L3YnO
Міжнародны валютны фонд прагназуе, што валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі ў 2025 годзе вырасьце на 2,8%. Якімі былі іншыя прагнозы?
Латвія абавяжа беларусаў і расейцаў апавяшчаць пра ўезд з краінаў Шэнгену
https://smarturl.click/3QkG7
Уяжджаючы праз Шэнгенскую зону, грамадзяне Расеі і Беларусі будуць абавязаныя запоўніць заяву аб сваім знаходжаньні ў Латвіі. Гэта прадугледжана правілам, якое распрацоўвае Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі.
У Рыме разьвітваюцца з папам Францішкам
📸 ФОТАГАЛЕРЭЯ: https://smarturl.click/lA54Y
23 красавіка труну папы Рымскага Францішка выставілі для разьвітаньня ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане. Яго пахаваюць у рымскай базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ 26 красавіка. Паглядзелі, як праходзіць разьвітаньне з пантыфікам.
❗️У Беларусь завезьлі машыны расейскага «ядзернага» ведамства. Яны прымуць удзел у парадзе. ФОТА
https://smarturl.click/ggpOo
У Беларусь прывезьлі браняваныя машыны, якія належаць так званаму «ядзернаму» ўпраўленьню Міністэрства абароны Расеі. Пра гэта сьведчыць лічбавы код, што заўважыла Свабода на рэгістрацыйных нумарах гэтай тэхнікі з кадраў, зробленых 3 красавіка 2025 году падчас рэпэтыцыі параду да 9 траўня на аэрадроме Ліпкі пад Менскам. Расказваем падрабязна, што нам удалося даведацца.
У Днепрапятроўскай вобласьці расейскі дрон трапіў у аўтобус з рабочымі, шмат ахвяраў і параненых
https://smarturl.click/j7kJ8
У Марганцы ад расейскага ўдару з дрона-камікадзэ, паводле папярэдніх зьвестак, 9 чалавек загінулі і 30 атрымалі раненьні.
Агулам расейскія вайскоўцы ў ноч на 23 красавіка атакавалі бесьпілётнікамі розныя гарады Ўкраіны. Адэсе і Палтаве ёсьць пацярпелыя, у Харкаве і Кіеве ўзьніклі пажары.
«Мая бабуля скаціну лепшай карміла». Як выглядае бульба, якую зараз прадаюць у беларускіх крамах: фота
https://smarturl.click/mBpXm
У Беларусі ўжо больш за 30 гадоў дзяржаваю кіруе былы дырэктар саўгасу, аднак гэта не гарантуе браку праблемаў з бульбай, морквай і капустай. Паказваем, як выглядае гародніна, якую зараз прадаюць у крамах.
Колькі будзе каштаваць першы беларускі электракар? Відэа Свабоды
Читать полностью…Галоўнае за 22 красавіка
📌Прысяданьні ў гонар танка і штурм Райхстагу ў Горадні. Што ўлады Беларусі сёлета прыдумалі да 9 траўня
📌«Сытуацыя складаная». На поўдні Беларусі і ў Менскім раёне лясныя пажары
📌Беларуская чыгунка прапанавала Літве, Латвіі і Польшчы аднавіць пасажырскія зносіны, спыненыя 5 год таму
📌Расейскія вайскоўцы ўдарылі дронамі па Адэсе, адзін зь іх трапіў у жылы дом. Ёсьць пацярпелыя
📌Папу Рымскага Францішка пахаваюць у базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ 26 красавіка
📌Беларускія ІТ-кампаніі ў Літве працягваюць скарачаць каманды, Wargaming — у топе па адтоку
📌Зьявілася інфармацыя пра зьнікненьне адміністратараў «Беларускай Вікіпедыі» — праваабаронцы
📌Што азначае для Беларусі імкненьне Расеі далучыць расейскамоўныя рэгіёны Ўкраіны — аналіз Валера Карбалевіча
Орбан запусьціў апытаньне грамадзянаў Вугоршчыны наконт уступленьня Ўкраіны ў Эўразьвяз
https://smarturl.click/Axd1y
Сам вугорскі прэм’ер адкрыта заявіў, што выступае супраць. Галоўнай прычынай ён называе зьнішчэньне дзяржаўнай эканомікі, што нібыта адбудзецца ў выпадку ўступленьня ў Эўраўзьвяз краіны-суседкі.
Што азначае для Беларусі імкненьне Расеі далучыць расейскамоўныя рэгіёны Ўкраіны — аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/zd2zo
Прэтэнзіі РФ на расейскамоўныя рэгіёны Украіны цалкам выцякаюць з канцэпту «рускага сьвету». Паводле яго, усе, хто размаўляе на расейскай мове, зьяўляюцца прадстаўнікамі расейскай цывілізацыі.
Беларусь — у асноўным расейскамоўная краіна, дзе працэсы русіфікацыі і сьвядомага абмежаваньня на ўжываньне беларускай мовы сталі часткай дзяржаўнай палітыкі. Таму незалежнасьць Беларусі грунтуецца на вельмі хісткай аснове.
На здымку прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін паціскае руку прадстаўніку прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Стыву Ўіткафу падчас сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу 11 красавіка 2025 году.
Пасьля аварыі на ЧАЭС распаліся каля 60% стронцыю і цэзію, у зоне радыяактыўнага забруджваньня жыве амаль мільён чалавек
https://smarturl.click/9oz1G
Праз 39 гадоў пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС распалася 60% цэзію-137 і каля 62% стронцыю-90.
Агульная плошча радыяактыўнага забруджваньня цяпер складае каля 12% ад тэрыторыі Беларусі (каля 25 тысяч кв. км), у зонах забруджваньня — 1859 населеных пунктаў, у якіх жывуць 930 тысяч чалавек, у тым ліку 181 тысяча дзяцей.
Беларускія ІТ-кампаніі ў Літве працягваюць скарачаць каманды, Wargaming — у топе па адтоку
https://smarturl.click/VRD64
З пачатку 2025 году літоўскія офісы страцілі сумарна больш за 100 спэцыялістаў, заўважыла Dev.by. Больш за ўсё спэцыялістаў са студзеня гэтага году страцілі ІТ-кампаніі, якія займаюцца распрацоўкай гульняў: толькі з Wargaming сёлета сышлі 34 супрацоўнікі, столькі ж — з кампаніі МА (экс-Melsoft LT). А каманда EPAM са студзеня страціла каля 20 спэцыялістаў.