radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

«Рэпартэры бязь межаў» лічаць Беларусь «галоўным турэмшчыкам журналістаў» у Эўропе, агенцтва AP расказала пра некаторых зь іх

https://smarturl.click/e055D

Беларусь зьяўляецца лідэрам па колькасьці зьняволеных журналістаў у Эўропе. Каля 40 прадстаўнікоў мэдыя цяпер за кратамі. Сама меней 600 прадстаўнікоў беларускіх мэдыя, паводле зьвестак «Рэпартэраў бязь межаў», зьехалі за мяжу, але і там працягваюць сутыкацца зь ціскам з боку ўладаў.

Агенцтва Associated Press апублікавала артыкул, прысьвечаны рэпрэсіям супраць журналістаў у Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску ўшануюць памяць памерлага папы Францішка

https://smarturl.click/eXO1

Сёньня а 15-ай гадзіне ў менскім катэдральным касьцёле Найсьвяцейшага Імя Марыі пачнецца сьвятая Імша ў інтэнцыі спачылага папы Францішка, яе ўзначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, Старшыня Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што казаў папа Францішак пра вайну Расеі ва Ўкраіне, аборты, ролю жанчын у касьцёле

https://smarturl.click/Qb1b0

266-ы папа Рымска-каталіцкай царквы, Папа Францішак, які памёр сёньня, быў першым папам з Амэрыкі, першым езуітам і першым пантыфікам, які нарадзіўся па-за межамі Эўропы за больш чым тысячагодзьдзе. Ягонае папства было адзначанае засяроджанасьцю на міласэрнасьці, сацыяльнай справядлівасьці і ахове навакольнага асяродзьдзя. Расказваем падрабязна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр Папа Рымскі Францішак

https://smarturl.click/6W77a

Папа Рымскі Францішак памёр у Велікодны панядзелак, 21 красавіка 2025 году, ва ўзросьце 88 гадоў у сваёй рэзыдэнцыі ў ватыканскім доме Санта-Марта, паведамілі ў Ватыкане.

Пасьля працяглай шпіталізацыі сёлета Папа Францішак не праводзіў велікодныя службы ў Рыме, даручыўшы гэта кардыналам. Учора ён выступіў з апошнім традыцыйным велікодным пасланьнем да вернікаў Urbi et Orbi.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Больш за ўсё на Гомельшчыне». Пасьля ўзлому «Гаюна» прайшло больш за два месяцы: што вядома пра зьвязаныя з гэтым арышты

https://smarturl.click/w499b

Як стала вядома Свабодзе, затрыманьні за фота і відэа зь перамяшчэньнямі расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі па тэрыторыі Беларусі працягваюцца. Арыштаваным можа пагражаць да сямі гадоў турмы. Расказваем падрабязнасьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень народзінаў Віктара Каліноўскага

21 красавіка 1833 году нарадзіўся Вік-тар Отан Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху, брат Кастуся Каліноўскага.

Іншыя падзеі дня ў гісторыі: https://smarturl.click/4OkM1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля рэкордаў холаду ў Беларусі трэці дзень запар падаюць рэкорды цяпла

https://smarturl.click/Gg6jV

19 красавіка ў Полацку паветра прагрэлася да 25,8 градуса вышэй за нуль. Ранейшы максымум дня трымаўся з 2000 году (25,5 градуса ў Берасьці).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Петрыкаўскім раёне тушылі пажар на тарфяніку, спатрэбілася 14 адзінак тэхнікі

https://smarturl.click/Qb1MR

На тушэньне пажару спатрэбілася звыш трох гадзінаў. Колькасьць падобных пажараў у Гомельскай вобласьці імкліва расьце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі зьвінаваціў Расею ў парушэньні абвешчанага Пуціным замірэньня

https://smarturl.click/xVpJZ

Украінскі бок ранкам 20 красавіка заявіў пра шэраг абстрэлаў з боку расейскіх вайскоўцаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Вялікдзень у католікаў, праваслаўных і пратэстантаў

Асноўныя хрысьціянскія канфэсіі (каталікі, праваслаўныя, пратэстанты) сёлета адзначаюць Вялікдзень 20 красавіка.
На сьвята Белгідрамет прагназуе да 25 градусаў цяпла.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі ў матэрыяле пад спасылкай:

https://smarturl.click/aRB50

На архіўным фота велікодная імша ў каталіцкім катэдральным саборы ў Горадні

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 19 красавіка

Пуцін абвясьціў Велікоднае перамір’е да поўначы 21 красавіка. Зяленскі адказаў

Паміж Расеяй і Украінай адбыўся буйны абмен палоннымі

Заўтра Вялікдзень. Расказваем, як сьвяткуюць беларусы замежжа

У Расеі суд пакараў дзяўчыну турмой за верш Тараса Шаўчэнкі

Валянтэр «Вясны» Чапюк выйшаў на волю пасьля адбыцьця тэрміну

Палітвязень Мікола Статкевіч ужо 800 дзён у рэжыме інкамунікада

Paysera папярэдзіла расейцаў і беларусаў пра замарозку рахункаў, калі не пакажуць ВНЖ

У Кітаі робаты-гуманоіды ўпершыню ўзялі ўдзел у паўмарафоне

На фота вызваленыя за расейскага палону ўкраінскія вайскоўцы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Перад Вялікаднем паміж Расеяй і Украінай адбыўся буйны абмен палоннымі

https://smarturl.click/WRDVA

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 19 красавіка паведаміў пра вяртаньне з расейскага палону яшчэ 277 украінскіх вайскоўцаў.

Паводле Зеленскага ўсяго з пачатку поўнамаштабнай вайны з расейскага палону вярнуліся дадому 4552 украінцы — вайскоўцы і мірныя жыхары.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Расеі, 19 красавіка «ў выніку перамоўнага працэсу» з Украіны вернутыя 246 расейскіх вайскоўцаў, і яшчэ 15 параненых.

Расейскія вайскоўцы цяпер атрымліваюць мэдыцынскую дапамогу ў Беларусі.

На фота вызваленыя за расейскага палону ўкраінскія вайскоўцы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кітаі робаты-гуманоіды ўпершыню ўзялі ўдзел у паўмарафоне

https://smarturl.click/9ox2O

Дзясяткі гуманоідных робатаў выйшлі на вуліцы Пэкіну 19 красавіка, далучыўшыся да жывых бегуноў у першым у сьвеце такім паўмарафоне.

Забег на 21 кілямэтар прайшоў у E-Town (Пэкінскім электронным горадзе).

Адзін невялікі андроід упаў і ляжаў на зямлі некалькі хвілін, перш чым сам падняўся пад гучныя крыкі.

Іншы збочыў праз стартавую лінію, урэзаўся ў бар’ер і зьбіў інжынэра. Але многія дабеглі.

Першым з гуманоінаў на фінішы быў самы высокі і адзін з самых цяжкіх робатаў на спаборніцтвах, нягледзячы на тое, што ён упаў у сярэдзіне гонкі. Чорны мэталічны «Tiangong Ultra» фінішаваў за дзьве гадзіны, 40 хвілін і 42 сэкунды. Хаця людзі беглі хутчэй.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пры дэфіцыце бульбы і гародніны ў крамах чыноўнікі МАРГ учынілі рэйды ў сховішчы

https://smarturl.click/nVjv9

Апошнім часам з крамаў Беларусі зьнікла бульба і іншая гародніна мясцовага паходжаньня. А калі ёсьць, то дробная і невысокай якасьці.

Але Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю знайшло ў сховішчах дастаткова бульбы, морквы і цыбулі.

Сытуацыя ўзьнікла праз дыспарытэт цэн, калі беларускім вытворцам стала выгадней пастаўляць сваю бульбу на вонкавыя рынкі.

17 красавіка набыла моц пастанова Савету Міністраў, якая карэктуе сыстэму рэгуляваньня цэн.

Закупныя цэны на бульбу і гародніну падвысілі.

На архіўным фота гатункі беларускай бульбы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўская фінансавая кампанія Paysera папярэдзіла расейцаў і беларусаў пра блякаваньне рахункаў

https://smarturl.click/E1mv5

Рахункі могуць заблякаваць, калі кліенты не пацьвердзяць дазвол на жыхарства ў ЭЗ цягам 14 дзён.

Паводле некаторых кліентаў, у іх ужо перасталі працаваць функцыі адпраўкі сродкаў праз Google Pay і аплаты па нумары карты.

Paysera — фінансавая кампанія, у якой можна адкрываць рахункі як фізычным асобам, так і кампаніям і заводзіць платныя карткі, прывязаныя да гэтых рахункаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што казаў папа Францішак пра Беларусь

https://smarturl.click/eXO1

Папа Францішак зьвяртаў увагу на падзеі ў Беларусі, ён прымаў у сябе герархаў і вернікаў зь Беларусі, шанаваў беларускія сьвятыні. У 2020 годзе пантыфік заклікаў беларускія ўлады адмовіцца ад гвалту, а ў чэрвені 2023 году ў пасланьні да беларусаў заклікаў да «прымірэньня ўнутры краіны і ва ўзаемаадносінах з суседнімі народамі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каго ўсе баяцца? Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра «адзін народ»

https://smarturl.click/vdwwQ

Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп выказаў надзею на пагадненьне паміж Украінай і Расеяй «на гэтым тыдні» пасьля Велікоднага перамір’я

https://smarturl.click/ZXyyW

Велікоднае перамір’е ў баях паміж Расіяй і Украінай, як падаецца, скараціла некаторыя авіяўдары па ўкраінскіх гарадах, але Кіеў заявіў пра сотні парушэньняў цішы расейскімі сіламі. Тым ня менш, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп позна ўвечары 20 красавіка заявіў: «Спадзяюся, Украіна і Расея дамовяцца на гэтым тыдні».

Раніцай 21 красавіка паветраныя атакі на Ўкраіну аднавіліся.

#rfe_rl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кіеве падлічылі, колькі разоў Расея парушала абвешчанае ёю Велікоднае перамір’е

https://smarturl.click/L3YYj

Паводле дакладу галоўнакамандуючага Ўзброенымі Сіламі Ўкраіны, за Вялікдзень расейскія войскі больш за 2,9 тысячы разоў парушылі аб’яўленае Расеяй спыненьне агню. Пасьля гэтага дакладу прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што дзеяньні Ўкраіны і будуць «люстранымі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзясяткі гэктараў лесу гарэлі ў Гомельскай вобласьці ад пераходу агню з Украіны

https://smarturl.click/nVyyW

Маштабны лясны пажар каля мяжы з Украінай ліквідавалі напярэдадні, паведаміла 20 красавіка Міністэрства лясной гаспадаркі. Агонь з тэрыторыі Ўкраіны перайшоў на лясны фонд Мілошавіцкага лясгасу (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласьці), пацярпелі дзясяткі гектараў ляснога фонду — дакладную плошчу ачагу ўдакладняюць. Пажар тушылі сіламі 70 чалавек і 20 адзінак тэхнікі.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Папа Францішак зьвярнуўся да вернікаў і асобна згадаў Украіну, Сырыю, М’янму, Судан і шэраг іншых краінаў

https://smarturl.click/ggp2R

🇻🇦 У Ватыкане прагучала традыцыйнае велікоднае пасланьне Urbi et Orbi.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📷 Як у Менску будавалі Дом ураду

Фотагалерэя: https://smarturl.click/20qMJ

Расейскі «Госкаталог» выклаў у вольны доступ фотальбом з унікальнымі фотаздымкамі з будаўніцтва і адкрыцьця Дому ўраду ў Менску. Арыгіналы здымкаў захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага музэю гісторыі Санкт-Пецярбургу. Знакаміты ўрадавы будынак у сталіцы ўзьвялі ў 1930—1934 гг. паводле праекту архітэктара Ёсіфа Лангбарда.

Здымкі паказваюць работы на Доме ўраду ад першай стадыі будаўніцтва да першых бальшавіцкіх мітынгаў каля ўзьведзенага будынку і пастаўленага перад ім помніка Леніну.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія цэрквы розных канфэсіяў павіншавалі беларусаў зь Вялікаднем

https://smarturl.click/E1mQL

Сёлета календары супалі, і 20 красавіка вернікі розных канфэсіяў адзначаюць Вялікдзень, адно з найгалоўнейшых хрысьціянскіх сьвятаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вялікдзень. Моўны тэст

https://smarturl.click/yZwL

Вялікдзень — галоўнае сьвята хрысьціян усіх канфэсіяў. У Беларусі яго часта адзначаюць двойчы, бо сьвяточны дзень разьлічваецца паводле грыгарыянскага (заходняга) і юльянскага (усходняга) календароў. Але сёлета ў адзін дзень. Сьвята старажытнае, з дахрысьціянскімі каранямі, у Беларусі зь ім зьвязана мноства калярытных традыцыяў і назваў. Нескладаны і пазнавальны ТЭСТ на велікодныя словы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна прапануе перамір'е не на 30 гадзін, а на 30 дзён

https://smarturl.click/L3vlM

Спасылаючыся на даклад Вярхоўнага галоўнакамандуючага УСУ Аляксандра Сырскага прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што нягледзячы на заяву Пуціна аб Велікодным перамірʼі да 21 красавіка, на асобных участках фронту працягваюцца расейскія штурмавыя баявыя дзеяньні і абстрэлы расейскай артылерыі.

«Таму да словаў з Масквы няма даверу. Мы добра ведаем, як маніпулюе Масква, і заўсёды гатовыя на ўсё. Украінскія сілы абароны будуць дзейнічаць рацыянальна, адказваючы люстэркава. На кожны расейскі ўдар будзе дастатковы адказ».


Зяленскі заявіў, што калі сапраўды запануе поўная цішыня, то Ўкраіна прапануе падоўжыць яе і пасьля Вялікадня 20 красавіка:

«Гэта раскрые сапраўдныя намеры Расеі, бо 30 гадзін дастаткова для загалоўкаў, але не для рэальных захадаў умацаваньня даверу. 30 дзён могуць даць міру шанец».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праз сухое цёплае надвор’е ўлады абмежавалі наведваньне лясоў у 116 раёнах Беларусі

https://smarturl.click/MGEWo

Абмежаваньне азначае, што ў лясы нельга заяжджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы.

У Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці ўвялі поўную забарону на наведваньне лясоў, у Лунінецкім Берасьцейскай — забароны і абмежаваньняў няма.

На архіўным фота лясны пажар на Гомельшчыне

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі адказаў на заяву Пуціна аб Велікодным перамір’і: «У нашым небе расейскія бесьпілётнікі»

https://smarturl.click/L3vlM

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўвечары 19 красавіка пракамэнтаваў заяву Крамля аб «Велікодным перамір’і».

Ён назваў гэта спробай гульні з жыцьцямі людзей і ўказаў на паветраную трывогу ў некалькіх рэгіёнах Украіны:

«У 17.15 у нашым небе былі выяўленыя расейскія ўдарныя бесьпілётнікі. Украінская СПА і авіяцыя ўжо прыступілі да працы па абароне. „Шахеды“ ў нашым небе — гэта сапраўднае стаўленьне Пуціна да Вялікадня і да жыцьцяў людзей».


Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў аб працы супрацьпаветранай абароны ад расейскіх бесьпілётнікаў на левым беразе сталіцы Ўкраіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін абвясьціў Велікоднае замірэньне і заклікаў Кіеў зрабіць тое ж
https://smarturl.click/L3vlM

Расейскія афіцыйныя СМІ паведамілі, што Ўладзімір Пуцін абвясьціў Велікоднае замірэньне ў вайне з Украінай.

«Расейскі бок спыняе ўсе баявыя дзеяньні з 18:00 19 красавіка да 00:00 21 красавіка», сказаў Пуцін.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі суд пакараў дзяўчыну турмой за верш Тараса Шаўчэнкі «Запавет»

https://smarturl.click/DYmWZ

Суд у расейскім Санцкт-Пецярбургу прысудзіў 19-гадовую Дар’ю Козыраву да двух гадоў і васьмі месяцаў калёніі агульнага рэжыму па справе аб «дыскрэдытацыі» расейскай арміі з-за пляката на пастамэнце Тараса Шаўчэнкі з фрагмэнтам яго верша і інтэрвію выданьню Радыё Свабода Север.Реалии.

Суд палічыў, што ў клясычным вершы Шаўчэнкі «зьмяшчаецца заклік да супраціву»:

«Поховайте та вставайте /Кайдани порвіте / І вражою злою кров’ю / Волю окропіте»

.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Валянтэр «Вясны» Андрэй Чапюк выйшаў на волю пасьля адбыцьця тэрміну

https://smarturl.click/xVpRZ

Але на волю яго вывезьлі не адразу, а правялі дадатковы допыт.

Чапюка не аддалі родным, якія чакалі яго каля калёніі, сілавікі пасадзілі яго ў кайданках у машыну.

Але позна 18 красавіка стала вядома, што ў той жа вечар яго адпусьцілі. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзілі ў «Вясьне».

За кратамі застаюцца чатыры прадстаўнікі праваабарончага цэнтра «Вясна»: ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімер Лабковіч, Марфа Рабкова.

Читать полностью…
Subscribe to a channel