Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Латвія абавяжа беларусаў і расейцаў апавяшчаць пра ўезд з краінаў Шэнгену
https://smarturl.click/3QkG7
Уяжджаючы праз Шэнгенскую зону, грамадзяне Расеі і Беларусі будуць абавязаныя запоўніць заяву аб сваім знаходжаньні ў Латвіі. Гэта прадугледжана правілам, якое распрацоўвае Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі.
У Рыме разьвітваюцца з папам Францішкам
📸 ФОТАГАЛЕРЭЯ: https://smarturl.click/lA54Y
23 красавіка труну папы Рымскага Францішка выставілі для разьвітаньня ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане. Яго пахаваюць у рымскай базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ 26 красавіка. Паглядзелі, як праходзіць разьвітаньне з пантыфікам.
❗️У Беларусь завезьлі машыны расейскага «ядзернага» ведамства. Яны прымуць удзел у парадзе. ФОТА
https://smarturl.click/ggpOo
У Беларусь прывезьлі браняваныя машыны, якія належаць так званаму «ядзернаму» ўпраўленьню Міністэрства абароны Расеі. Пра гэта сьведчыць лічбавы код, што заўважыла Свабода на рэгістрацыйных нумарах гэтай тэхнікі з кадраў, зробленых 3 красавіка 2025 году падчас рэпэтыцыі параду да 9 траўня на аэрадроме Ліпкі пад Менскам. Расказваем падрабязна, што нам удалося даведацца.
У Днепрапятроўскай вобласьці расейскі дрон трапіў у аўтобус з рабочымі, шмат ахвяраў і параненых
https://smarturl.click/j7kJ8
У Марганцы ад расейскага ўдару з дрона-камікадзэ, паводле папярэдніх зьвестак, 9 чалавек загінулі і 30 атрымалі раненьні.
Агулам расейскія вайскоўцы ў ноч на 23 красавіка атакавалі бесьпілётнікамі розныя гарады Ўкраіны. Адэсе і Палтаве ёсьць пацярпелыя, у Харкаве і Кіеве ўзьніклі пажары.
«Мая бабуля скаціну лепшай карміла». Як выглядае бульба, якую зараз прадаюць у беларускіх крамах: фота
https://smarturl.click/mBpXm
У Беларусі ўжо больш за 30 гадоў дзяржаваю кіруе былы дырэктар саўгасу, аднак гэта не гарантуе браку праблемаў з бульбай, морквай і капустай. Паказваем, як выглядае гародніна, якую зараз прадаюць у крамах.
Колькі будзе каштаваць першы беларускі электракар? Відэа Свабоды
Читать полностью…Галоўнае за 22 красавіка
📌Прысяданьні ў гонар танка і штурм Райхстагу ў Горадні. Што ўлады Беларусі сёлета прыдумалі да 9 траўня
📌«Сытуацыя складаная». На поўдні Беларусі і ў Менскім раёне лясныя пажары
📌Беларуская чыгунка прапанавала Літве, Латвіі і Польшчы аднавіць пасажырскія зносіны, спыненыя 5 год таму
📌Расейскія вайскоўцы ўдарылі дронамі па Адэсе, адзін зь іх трапіў у жылы дом. Ёсьць пацярпелыя
📌Папу Рымскага Францішка пахаваюць у базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ 26 красавіка
📌Беларускія ІТ-кампаніі ў Літве працягваюць скарачаць каманды, Wargaming — у топе па адтоку
📌Зьявілася інфармацыя пра зьнікненьне адміністратараў «Беларускай Вікіпедыі» — праваабаронцы
📌Што азначае для Беларусі імкненьне Расеі далучыць расейскамоўныя рэгіёны Ўкраіны — аналіз Валера Карбалевіча
Орбан запусьціў апытаньне грамадзянаў Вугоршчыны наконт уступленьня Ўкраіны ў Эўразьвяз
https://smarturl.click/Axd1y
Сам вугорскі прэм’ер адкрыта заявіў, што выступае супраць. Галоўнай прычынай ён называе зьнішчэньне дзяржаўнай эканомікі, што нібыта адбудзецца ў выпадку ўступленьня ў Эўраўзьвяз краіны-суседкі.
Што азначае для Беларусі імкненьне Расеі далучыць расейскамоўныя рэгіёны Ўкраіны — аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/zd2zo
Прэтэнзіі РФ на расейскамоўныя рэгіёны Украіны цалкам выцякаюць з канцэпту «рускага сьвету». Паводле яго, усе, хто размаўляе на расейскай мове, зьяўляюцца прадстаўнікамі расейскай цывілізацыі.
Беларусь — у асноўным расейскамоўная краіна, дзе працэсы русіфікацыі і сьвядомага абмежаваньня на ўжываньне беларускай мовы сталі часткай дзяржаўнай палітыкі. Таму незалежнасьць Беларусі грунтуецца на вельмі хісткай аснове.
На здымку прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін паціскае руку прадстаўніку прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Стыву Ўіткафу падчас сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу 11 красавіка 2025 году.
Пасьля аварыі на ЧАЭС распаліся каля 60% стронцыю і цэзію, у зоне радыяактыўнага забруджваньня жыве амаль мільён чалавек
https://smarturl.click/9oz1G
Праз 39 гадоў пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС распалася 60% цэзію-137 і каля 62% стронцыю-90.
Агульная плошча радыяактыўнага забруджваньня цяпер складае каля 12% ад тэрыторыі Беларусі (каля 25 тысяч кв. км), у зонах забруджваньня — 1859 населеных пунктаў, у якіх жывуць 930 тысяч чалавек, у тым ліку 181 тысяча дзяцей.
Беларускія ІТ-кампаніі ў Літве працягваюць скарачаць каманды, Wargaming — у топе па адтоку
https://smarturl.click/VRD64
З пачатку 2025 году літоўскія офісы страцілі сумарна больш за 100 спэцыялістаў, заўважыла Dev.by. Больш за ўсё спэцыялістаў са студзеня гэтага году страцілі ІТ-кампаніі, якія займаюцца распрацоўкай гульняў: толькі з Wargaming сёлета сышлі 34 супрацоўнікі, столькі ж — з кампаніі МА (экс-Melsoft LT). А каманда EPAM са студзеня страціла каля 20 спэцыялістаў.
Ватыкан апублікаваў духоўны запавет папы Францішка — яго пахаваюць у базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ
https://smarturl.click/ZXyp2
У запавеце папа Францішак просіць, каб пахаваньне было простым: «Магіла павінна быць у зямлі; простая, без асаблівых упрыгожваньняў і з адзіным надпісам: Францішак».
Пахаваньне мае адбыцца паміж 25 і 27 красавіка, дату пакуль ня вызначылі. Паміж 15-м і 20-м днём пасьля сьмерці папы мае сабрацца Канкляў, які абярэ новага папу рымскага. Расказваем, колькі кардыналаў у ім удзельнічаюць і якія імёны гучаць у СМІ сярод магчымых пераемнікаў папы Францішка.
«Сытуацыя складаная». На поўдні Беларусі і ў Менскім раёне лясныя пажары
https://smarturl.click/0Bep8
За выходныя работнікі лясной гаспадаркі ліквідавалі 26 лясных пажараў на плошчы звыш 100 га. Толькі за ўчора стала вядома пра пяць выпадкаў узгараньняў у лясах Менскай, Берасьцейскай і Гомельскай вобласьцяў, паведамляе Мінлясгас. Буйны пажар у Столінскім раёне тушылі з прымяненьнем авіяцыі МНС.
«Сытуацыя складаная. Паведамленьні аб узгараньнях прыходзяць адно за адным», — прызнаў міністар лясной гаспадаркі Беларусі Аляксандар Кулік.
У гэты дзень у 1794-м войскі Касьцюшкі вызвалілі Вільню ад расейцаў
У ноч на 23 красавіка 1794 году Якуб Ясінскі, кіраўнік паўстаньня Касьцюшкі ў ВКЛ, узначаліў паўстаньне ў Вільні. Паўстанцы абяззброілі расейскі гарнізон, узяўшы ў палон 1012 чалавек
Паўстаньне ставіла мэтай скасаваньне першага і другога падзелаў Рэчы Паспалітай, якія адбыліся ў 1772 і 1793 гадах.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/dwpJ6
У Ватыкане агучылі прычыну сьмерці Папы
https://smarturl.click/Gg6e4
Хорхэ Марыё Бэргольё памёр 21 красавіка ў Велікодны панядзелак ва ўзросьце 88 гадоў. Напярэдадні ён зьвярнуўся да вернікаў з традыцыйным велікодным пасланьнем Urbi et Orbi.
Камітэт дзяржкантролю Беларусі завёў 44 крымінальныя справы за ахвяраваньні
https://smarturl.click/0BeGm
У КДК сьцьвярджаюць, што летась выявілі 1445 беларусаў, якія з дапамогай аплатнага сэрвісу ў Фэйсбуку пералічвалі грошы «экстрэмісцкім фармаваньням», заявіў Герасімаў, а таксама 2,7 тысячы пераводаў у крыптавалюце, «зьвязаных з фінансаваньнем экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці».
Беларускія сілавікі часта выкарыстоўваюць абвінавачаньні ў «экстрэмізьме» і «тэрарызьме» для перасьледу апанэнтаў улады.
Беларускія і расейскія спэцслужбы арганізуюць напады на беларусаў у Літве, — Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі краіны
https://smarturl.click/dwpl0
Паводле літоўскага ведамства, ужо зафіксавалі спробы ўчыненьня актаў гвалту ў дачыненьні да прадстаўнікоў беларускай грамады, якія пражываюць у Літве.
Чарга легкавікоў на беларуска-польскай мяжы перавысіла 1,3 тысячы
Колькасьць легкавых аўтамабіляў на выезд у Польшчу ў пункце пропуску «Берасьце» на 10-ю раніцы сёньня вырасла да 1317, паводле зьвестак Памежнага камітэту. Толькі за апошнія 2 гадзіны яна вырасла на 57 аўто — на 8-ю раніцы ў чарзе стаялі 1260 легкавікоў. Дзень таму ў гэты ж час у чарзе было 900 аўтамабіляў.
Марка Рубіё адмовіўся ад удзелу ў лёнданскай сустрэчы па спыненьні вайны ва Ўкраіне
https://smarturl.click/y6qRk
Дзяржсакратар ЗША прыняў гэтае рашэньне пасьля таго, як прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі публічна адпрэчыў адну з ключавых умоваў мірнага ўрэгуляваньня, прапанаванага адміністрацыяй Трампа, — прызнаньне Ўкраінай расейскай юрысдыкцыі над Крымам.
Рашэньне Рубіё ня ўдзельнічаць у сустрэчы справакавала сумневы з нагоды посьпеху перамоўнага працэсу.
Ужо сёньня: дзень народзінаў Уладзімера Конана і Віктара Казько
23 красавіка 1934 нарадзіўся Ўладзімер Конан (на здымку), беларускі філёзаф, гісторык, літаратурны крытык. У 1940 годзе ў гэты дзень зьвявіўся на сьвет Віктар Казько, беларускі пісьменьнік, ляўрэат прэміі Гедройця.
Больш падзей гэтага дня ў адмысловай падборцы: https://smarturl.click/VRDb4
Беларускага коміка Славу Камісаранку пазбавілі расейскага грамадзянства
З ініцыятывай пазбавіць яго пашпарту выступіла ФСБ. Таксама расейскага грамадзянства пазбавілі ўкраінскага коміка Дзьмітрыя Раманава. Пра гэта пішуць адразу некалькі крыніц. Камісаранка даўно жыве ў Заходняй Эўропе, на радзіме і ў Расеі яго абвясьцілі ў вышук.
У Асіповічах загінула немаўля, у яго сьмерці вінавацяць бацькоў
https://smarturl.click/nVyLV
Увечары 20 красавіка брыгада хуткай дапамогі канстатавала сьмерць дзяўчынкі. Ёй было толькі паўтара месяца. На бацькоў завялі крымінальную справу.
Зьявілася інфармацыя пра зьнікненьне адміністратараў «Беларускай Вікіпедыі» — праваабаронцы
https://smarturl.click/0BeE8
Праваабаронцы просяць паведаміць людзей пра ўсе вядомыя зьвесткі пра зьнікненьне адміністратараў, а таксама пра перасьлед іншых.
Расейскія войскі зноў атакавалі Запарожжа, Харкаў, Херсон. Ёсьць ахвяры
https://smarturl.click/b5aJ6
Паводле апошніх зьвестак, у выніку расейскай атакі па горадзе параненыя 23 чалавек, паведамілі ў Дзяржаўнай службе надзвычайных сытуацый Украіны. Сярод пацярпелых — чацьвёра дзяцей, у тым ліку 14-гадовы хлопчык, які знаходзіцца ў цяжкім стане, і 4-гадовы хлопчык у стане сярэдняй цяжкасьці. Адна жанчына загінула.
Фота ДСНС УКраіны
Курс даляра ў Беларусі абнавіў мінімум зь ліпеня 2023 году
https://smarturl.click/5ZOA3
Даляр ЗША на Беларускай валютна-фондавай біржы 22 ліпеня па выніках таргоў патаньнеў да 3,0251 рубля — на 0,66%, ці на 2,02 капейкі. Гэта мінімальны курс даляра зь ліпеня 2023 году. Эўра ўпаў да 3,4621 рубля (на 2,74 капейкі), расейскі рубель страціў 0,29%. Кітайскі юань нязначна падаражэў.
Пасьля сьвятаў на беларуска-польскай мяжы сабралася чарга з 900 легкавікоў
https://smarturl.click/dwp5z
На 10-ю раніцы 22 красавіка ў пункце пропуску «Берасьце» выезду ў Польшчу чакалі 900 легкавых аўтамабіляў. Невялікія чэргі легкавікоў ёсьць і на выезд у Літву: 40 аўтамабіляў у пункце пропуску Каменны Лог і 20 — у Беняконях. Таксама ў чэргах на ўезд у ЭЗ 2630 грузавікоў, больш за ўсё — на беларуска-польскай мяжы.
Беларуская чыгунка прапанавала Літве, Латвіі і Польшчы аднавіць пасажырскія зносіны, спыненыя 5 год таму
https://smarturl.click/13d4W
На Канфэрэнцыі гендырэктараў чыгунак Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак дэлегацыя БЧ прапанавала калегам зь Літвы, Латвіі і Польшчы аднавіць прамыя пасажырскія зносіны зь Беларусьсю. Гэтыя тры краіны-суседкі прыпынілі міжнародныя пасажырскія чыгуначныя зносіны зь Беларусьсю ў сакавіку 2020 году, з пачаткам пандэміі COVID-19, але і па яе заканчэньні перавозкі ня сталі аднаўляць.
Прысяданьні ў гонар танка і штурм Райхстагу ў Горадні. Што ўлады Беларусі сёлета прыдумалі да 9 траўня
https://smarturl.click/AxdeO
Райхстаг у Горадні, надпіс з саджанцаў, дзіцячы парад у Гомлі, 22 крокі на месцы ў дзіцячых садках. Сабралі дзіўныя акцыі, якія ўлады Беларусі прыдумалі сёлета да 9 траўня.
Галоўнае 21 красавіка
📌«Больш за ўсё на Гомельшчыне». Пасьля ўзлому «Гаюна» прайшло больш за два месяцы: што вядома пра зьвязаныя з гэтым арышты
📌Каго ўсе баяцца? Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра «адзін народ»
📌Пасьля хваробы памёр папа Рымскі Францішак. Што ён казаў у апошнім звароце Urbi et Orbi
📌Папа Францішак заклікаў беларускія ўлады адмовіцца ад гвалту, шанаваў ікону Маці Божай Жыровіцкай
📌Праваабаронцы паведамілі, што вязьні ў калёніях зноў маюць праблемы з атрыманьнем грашовых пераводаў
📌Беларускі завод «Пеленг» падаў у суд на расейскага вытворцу. Вынікі першага суду засакрэцілі
📌Пасьля Велікоднага перамір’я расейскія войскі атакавалі Ўкраіну ракетамі і бесьпілётнікамі
У «сьпіс тэрарыстаў», які вядзе КДБ Беларусі, дадалі былых сілавікоў, што выступалі супраць гвалту
https://smarturl.click/JnDnw
Цяпер у «сьпісе тэрарыстаў» КДБ 1385 пазыцыі і 1276 чалавек, зь іх сама меней 588 — грамадзяне Беларусі. Абвешчаным «тэрарыстамі» зьняволеным забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.