Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Праз сухое цёплае надвор’е ўлады абмежавалі наведваньне лясоў у 116 раёнах Беларусі
https://smarturl.click/MGEWo
Абмежаваньне азначае, што ў лясы нельга заяжджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы.
У Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці ўвялі поўную забарону на наведваньне лясоў, у Лунінецкім Берасьцейскай — забароны і абмежаваньняў няма.
На архіўным фота лясны пажар на Гомельшчыне
Зяленскі адказаў на заяву Пуціна аб Велікодным перамір’і: «У нашым небе расейскія бесьпілётнікі»
https://smarturl.click/L3vlM
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўвечары 19 красавіка пракамэнтаваў заяву Крамля аб «Велікодным перамір’і».
Ён назваў гэта спробай гульні з жыцьцямі людзей і ўказаў на паветраную трывогу ў некалькіх рэгіёнах Украіны:
«У 17.15 у нашым небе былі выяўленыя расейскія ўдарныя бесьпілётнікі. Украінская СПА і авіяцыя ўжо прыступілі да працы па абароне. „Шахеды“ ў нашым небе — гэта сапраўднае стаўленьне Пуціна да Вялікадня і да жыцьцяў людзей».
Пуцін абвясьціў Велікоднае замірэньне і заклікаў Кіеў зрабіць тое ж
https://smarturl.click/L3vlM
Расейскія афіцыйныя СМІ паведамілі, што Ўладзімір Пуцін абвясьціў Велікоднае замірэньне ў вайне з Украінай.
«Расейскі бок спыняе ўсе баявыя дзеяньні з 18:00 19 красавіка да 00:00 21 красавіка», сказаў Пуцін.
У Расеі суд пакараў дзяўчыну турмой за верш Тараса Шаўчэнкі «Запавет»
https://smarturl.click/DYmWZ
Суд у расейскім Санцкт-Пецярбургу прысудзіў 19-гадовую Дар’ю Козыраву да двух гадоў і васьмі месяцаў калёніі агульнага рэжыму па справе аб «дыскрэдытацыі» расейскай арміі з-за пляката на пастамэнце Тараса Шаўчэнкі з фрагмэнтам яго верша і інтэрвію выданьню Радыё Свабода Север.Реалии.
Суд палічыў, што ў клясычным вершы Шаўчэнкі «зьмяшчаецца заклік да супраціву»:
«Поховайте та вставайте /Кайдани порвіте / І вражою злою кров’ю / Волю окропіте»
Валянтэр «Вясны» Андрэй Чапюк выйшаў на волю пасьля адбыцьця тэрміну
https://smarturl.click/xVpRZ
Але на волю яго вывезьлі не адразу, а правялі дадатковы допыт.
Чапюка не аддалі родным, якія чакалі яго каля калёніі, сілавікі пасадзілі яго ў кайданках у машыну.
Але позна 18 красавіка стала вядома, што ў той жа вечар яго адпусьцілі. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзілі ў «Вясьне».
За кратамі застаюцца чатыры прадстаўнікі праваабарончага цэнтра «Вясна»: ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімер Лабковіч, Марфа Рабкова.
Кіраўнік МУС Польшчы наведаў закрыты пераход на мяжы зь Беларусьсю і сказаў, пры якіх умовах яго могуць адкрыць
https://smarturl.click/AxEq9
Міністар Томаш Сямоняк пасьля агляду памежнай інфраструктуры сказаў, што няма ніякіх прыкмет таго, што гібрыдная агрэсія на гэтай мяжы спыніцца.
Пераход у Баброўніках (зь беларускага боку Бераставіца) закрыты з 2023 году.
«Пакуль Беларусь будзе паводзіць сябе так у адносінах да польскай дзяржавы, ня бачу магчымасьці, каб нешта ў гэтай сфэры зьмянілася», — сказаў кіраўнік МУС Польшчы.
Сёлета ўсе хрысьціяне сьвяткуюць Вялікдзень разам. Расказваем, што падрыхтавана для беларусаў замежжа
https://smarturl.click/6W04g
«Пірагі і булкі мы пячом аднолькавыя, і яйкі мы падобна фарбуем. Так што прынамсі тут можам аб’яднацца, славячы Госпада і асьвячаючы стравы».Читать полностью…
Галоўнае за 18 красавіка
📌«Ніколі ня думала, што гэта важна». Чаму ў Беларусі моцна зьнізілася колькасьць шлюбаў
📌Расея атакавала Харкаў трыма ракетамі «Іскандэр», ёсьць ахвяры і разбурэньні
📌Улады адрэагавалі на дэфіцыт бульбы ў беларускіх крамах
📌Ці адкрыюць перамовы ў Парыжы новы шлях да міру ва Ўкраіне. Аналіз Свабоды
📌Ціханоўская: «Добрыя расейцы» павінны заявіць, што ня будуць замахвацца на сувэрэнітэт Беларусі
📌Рубіё: ЗША гатовыя адмовіцца ад спробаў дасягнуць міру паміж Расеяй і Ўкраінай, калі ня будзе прагрэсу
📌Хроніка перасьледу 18 красавіка: затрыманьні і ператрусы ў Койданаве; 50 чалавек папоўнілі «сьпіс экстрэмістаў»
📌Украіна ўвяла санкцыі супраць сьветлагорскага «Хімвалакна», а таксама расейскіх кампаній і асобаў
📌Чаму Нарышкін прыяжджаў у Беларусь і навошта Лукашэнку 150 тысяч пакістанцаў. Вынікі тыдня
Навошта Нарышкін прыяжджаў у Беларусь. Вынікі тыдня
У чым палягае сэнс візыту ў Менск дырэктара Службы зьнешняй разьведкі РФ Сяргея Нарышкіна і навошта Лукашэнку 150 тысяч пакістанцаў у Беларусі. Вынікі тыдня падводзіць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=G4F-pW13ueY
Лукашэнка ўзнагародзіў мэдалём Скарыны сваю нявестку. Відэа Свабоды
Гэта далёк ня першы выпадак, калі Лукашэнка адзначае дзяржаўнымі ўзнагародамі, стыпэндыямі, прэміямі членаў сваёй сям'і.
Упершыню па-беларуску выдалі мэмуары Бэлы Шагал
https://smarturl.click/gg2y2
Жонка Марка Шагала напісала свае мэмуары на ідыш. Цяпер іх пераклалі і выдалі на беларускай.
Нацбанк патлумачыў, чаму ў Беларусі пачаліся праблемы з аплатай Apple Pay і аналягамі
https://smarturl.click/E1mk5
У Беларусі ў некаторых крамах і на запраўках стала немагчыма разьлічыцца смартфонам з аплікацыямі для платаў Samsung Pay, Apple Pay, Huawеi Pay і падобнымі. У Нацыянальным банку Беларусі заявілі, што прычына — ня ў дзеяньнях банку, а ў нежаданьні вытворцаў гэтых сыстэм працаваць у краіне, і прапанавалі альтэрнатыўны варыянт.
Ці адкрыюць перамовы ў Парыжы новы шлях да міру ва Ўкраіне. Аналіз Свабоды
https://smarturl.click/MGEgE
Розгалас, які ішоў з Парыжу пасьля перамоваў на высокім узроўні паміж ключавымі эўрапейскімі краінамі, Украінай і Злучанымі Штатамі, быў пазытыўным. Новых дамоўленасьцяў аб Украіне пасьля перамоваў 17 красавіка бакі не абвяшчалі, але дамовіліся, што на наступным тыдні ў Лёндане пройдуць перамовы ў новым фармаце: Эўропа, Украіна і ЗША.
Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода аналізуе, ці адкрыюць гэтыя перамовы новы шлях да міру ва Ўкраіне.
#rfe_rl
ФСБ заявіла пра затрыманьне беларуса, які нібыта рыхтаваў тэракт у Расеі «на заданьне СБУ»
https://smarturl.click/9oxl5
Фэдэральная служба бясьпекі РФ у Краснадарскім краі сьцьвярджае, што затрымала замежнага грамадзяніна 2000 году нараджэньня, якога СБУ нібыта завэрбавала для «збору зьвестак пра месцы дысьлякацыі караблёў Чарнаморскага флёту, вайскоўцаў УС РФ на тэрыторыі Краснадарскага краю і зьдзяйсьненьня тэрактаў». Доказаў ФСБ не прыводзіць, толькі словы затрыманага.
На апублікаваным расейскімі СМІ відэа допыту затрыманы кажа, што ён грамадзянін Беларусі.
У Гомлі завочна судзяць Стрыжака, Лявончыка і іншых актывістаў, у справе 15 артыкулаў Крымінальнага кодэксу
https://smarturl.click/B4zvQ
Сёньня ў Гомельскім абласным судзе пачынаюць завочна разглядаць справу супраць сузаснавальніка BySol Андрэя Стрыжака, кіраўніка кампаніі BY_help Аляксея Лявончыка, стваральніка мабільнай аплікацыі «Новая Беларусь» Яраслава Ліхачэўскага, аднаго са стваральнікаў «Беларускага фонду салідарнасьці» Аляксея Кузьмянкова, а таксама актывістаў Аляксандры Жук, Аляксандра Лапко і Аляксандра Падгорнага.
Перад Вялікаднем паміж Расеяй і Украінай адбыўся буйны абмен палоннымі
https://smarturl.click/WRDVA
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 19 красавіка паведаміў пра вяртаньне з расейскага палону яшчэ 277 украінскіх вайскоўцаў.
Паводле Зеленскага ўсяго з пачатку поўнамаштабнай вайны з расейскага палону вярнуліся дадому 4552 украінцы — вайскоўцы і мірныя жыхары.
Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Расеі, 19 красавіка «ў выніку перамоўнага працэсу» з Украіны вернутыя 246 расейскіх вайскоўцаў, і яшчэ 15 параненых.
Расейскія вайскоўцы цяпер атрымліваюць мэдыцынскую дапамогу ў Беларусі.
На фота вызваленыя за расейскага палону ўкраінскія вайскоўцы
У Кітаі робаты-гуманоіды ўпершыню ўзялі ўдзел у паўмарафоне
https://smarturl.click/9ox2O
Дзясяткі гуманоідных робатаў выйшлі на вуліцы Пэкіну 19 красавіка, далучыўшыся да жывых бегуноў у першым у сьвеце такім паўмарафоне.
Забег на 21 кілямэтар прайшоў у E-Town (Пэкінскім электронным горадзе).
Адзін невялікі андроід упаў і ляжаў на зямлі некалькі хвілін, перш чым сам падняўся пад гучныя крыкі.
Іншы збочыў праз стартавую лінію, урэзаўся ў бар’ер і зьбіў інжынэра. Але многія дабеглі.
Першым з гуманоінаў на фінішы быў самы высокі і адзін з самых цяжкіх робатаў на спаборніцтвах, нягледзячы на тое, што ён упаў у сярэдзіне гонкі. Чорны мэталічны «Tiangong Ultra» фінішаваў за дзьве гадзіны, 40 хвілін і 42 сэкунды. Хаця людзі беглі хутчэй.
Пры дэфіцыце бульбы і гародніны ў крамах чыноўнікі МАРГ учынілі рэйды ў сховішчы
https://smarturl.click/nVjv9
Апошнім часам з крамаў Беларусі зьнікла бульба і іншая гародніна мясцовага паходжаньня. А калі ёсьць, то дробная і невысокай якасьці.
Але Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю знайшло ў сховішчах дастаткова бульбы, морквы і цыбулі.
Сытуацыя ўзьнікла праз дыспарытэт цэн, калі беларускім вытворцам стала выгадней пастаўляць сваю бульбу на вонкавыя рынкі.
17 красавіка набыла моц пастанова Савету Міністраў, якая карэктуе сыстэму рэгуляваньня цэн.
Закупныя цэны на бульбу і гародніну падвысілі.
На архіўным фота гатункі беларускай бульбы
Літоўская фінансавая кампанія Paysera папярэдзіла расейцаў і беларусаў пра блякаваньне рахункаў
https://smarturl.click/E1mv5
Рахункі могуць заблякаваць, калі кліенты не пацьвердзяць дазвол на жыхарства ў ЭЗ цягам 14 дзён.
Паводле некаторых кліентаў, у іх ужо перасталі працаваць функцыі адпраўкі сродкаў праз Google Pay і аплаты па нумары карты.
Paysera — фінансавая кампанія, у якой можна адкрываць рахункі як фізычным асобам, так і кампаніям і заводзіць платныя карткі, прывязаныя да гэтых рахункаў.
Анамальнае цяпло ў Беларусі: у Менску і трох абласных цэнтрах перапісалі рэкорды дня 66-гадовай даўніны
https://smarturl.click/xVpRn
18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максымумы.
🔸У Верхнядзвінску паветра прагрэлася да 27,9 градуса.
🔸У Менску і трох абласных цэнтрах перапісаны рэкорды дня 66-гадовай даўніны. У сталіцы тэмпэратура на максымуме склала 26,4 градуса.
🔸На 19 красавіка Белгідрамет прагназуе да 26 градусаў. 20 красавіка чакаецца да 25 градусаў.
На фота панарама Менска
Палітвязень Мікола Статкевіч ужо 800 дзён у рэжыме інкамунікада
https://smarturl.click/vdbQR
68-гадовы палітвязень Мікола Статкевіч ўтрымліваецца за кратамі без вестак, у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён.
Гэта стала стала вядома ад яго сваякоў.
Адміністрацыя глыбоцкай калёніі якой паставіла яго на ўлік як «схільнага да экстрэмізму».
Жонка Статкевіча Марына Адамовіч казала, што апошні раз яна нешта атрымлівала ад яго 9 лютага 2023 году.
Ужо сёньня: дзень нараджэньня Ўсевалада Ігнатоўскага
19 красавіка 1881 году нарадзіўся Ўсевалад Ігнатоўскі, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, першы прэзыдэнт Акадэміі навук Беларусі.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі ў матэрыяле пад спасылкай: https://smarturl.click/QbMLY
У выніку ўдараў ЗША па порце на захадзе Емэну загінулі 74 чалавекі
https://smarturl.click/3QRzZ
Паводле лічбаў міністэрства аховы здароўя, падкантрольнага хусітам, у выніку амэрыканскіх авіяўдараў па паліўным порце Рас Іса на захадзе Емэну загінулі мінімум 74 чалавекі, яшчэ 171 чалавек атрымаў раненьні.
У Варшаве затрымалі трох беларусаў, іх падазраюць у захоўваньні наркотыкаў
https://smarturl.click/AxEw9
Супрацоўнікі паліцыі варшаўскага раёна Бэмова затрымалі грамадзянаў Беларусі 20, 21 і 22 гадоў. Ім высунулі абвінавачаньні ў захоўваньні наркатычных сродкаў і псыхатропных рэчываў у значным памеры.
Украіна ўвяла санкцыі супраць сьветлагорскага «Хімвалакна», а таксама расейскіх кампаній і асобаў
https://smarturl.click/7vM0X
Збольшага ў новым санкцыйным сьпісе Ўкраіны — расейскія фізычныя і юрыдычныя асобы, але трапіла туды і беларускае прадпрыемства.
17 і 18 красавіка цяпло ў Беларусі перакрыла абсалютныя рэкорды: да +27,8°
https://smarturl.click/3QREZ
19 і 21 красавіка ў Беларусі чакаецца да 26 градусаў, 20 красавіка — да 25 градусаў цяпла.
Рубіё: ЗША гатовыя адмовіцца ад спробаў дасягнуць міру паміж Расеяй і Ўкраінай, калі ня будзе прагрэсу
https://smarturl.click/VRyeg
Паводле Марка Рубіё, ЗША чакаюць выніку перамоваў па завяршэньні вайны Расеі ва Ўкраіне «ў бліжэйшыя дні, ня тыдні», і калі гэтага не адбудзецца, яны будуць вымушаныя засяродзіцца на іншых прыярытэтах.
Чытайце таксама: Трамп «да канца тыдня» чакае ад Масквы адказу па спыненьні агню ва Ўкраіне; расейскі амбасадар у ААН заявіў, што «гэта проста нерэалістычна»
Ціханоўская: «Добрыя расейцы» павінны заявіць, што ня будуць замахвацца на сувэрэнітэт Беларусі
https://smarturl.click/vdbp2
«Няма падставаў» для больш шчыльнага супрацоўніцтва беларускіх і расейскіх дэмакратычных сілаў з прычыны «розных кантэкстаў і мэтаў», заявіла лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Сьвятлана Ціханоўская на YouTube-канале «И Грянул Грэм».
«Адзінае, што мы трансьлюем, так бы мовіць, „добрым расейцам“ — яны павінны заявіць, што калі яны адаб’юць сваю краіну, будуць нейкія працэсы ў Расеі — яны ня будуць замахвацца на сувэрэнітэт і незалежнасьць постсавецкіх краін, у прыватнасьці Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі. І яны прыцішаць свае імпэрыялістычныя амбіцыі», — сказала Ціханоўская.Читать полностью…
Расейскае войска атакавала Харкаў ракетамі: дзясяткі параненых, ёсьць загінулы
https://smarturl.click/p2w6W
Паводле апошніх зьвестак, колькасьць ахвяр расейскага ракетнага ўдару па Харкаве раніцай вырасла да 79 чалавек, на цяперашні момант вядома пра 1 загінулага. Раней у гарадзкія бальніцы шпіталізавалі 13 чалавек, у тым ліку дваіх дзяцей. Чатыры чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане.
Лукашэнка ўзнагародзіў сваю нявестку мэдалём Францішка Скарыны
https://smarturl.click/mB8mQ
Мэдаль Францішка Скарыны атрымала нявестка Аляксандра Лукашэнкі Ганна Лукашэнка, жонка сярэдняга сына Лукашэнкі Дзьмітрыя, якая пад творчым псэўданімам Ганна Сялук напісала такія кампазыцыі як «Ах, Аляксандр», «Бульба-дэнс», гімн Генпракуратуры «Захавальнікі права» і песьню да Дня народнага адзінства. Гэта ўжо ня першая дзяржаўная прэмія Ганны.