Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Галоўнае 21 красавіка
📌«Больш за ўсё на Гомельшчыне». Пасьля ўзлому «Гаюна» прайшло больш за два месяцы: што вядома пра зьвязаныя з гэтым арышты
📌Каго ўсе баяцца? Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра «адзін народ»
📌Пасьля хваробы памёр папа Рымскі Францішак. Што ён казаў у апошнім звароце Urbi et Orbi
📌Папа Францішак заклікаў беларускія ўлады адмовіцца ад гвалту, шанаваў ікону Маці Божай Жыровіцкай
📌Праваабаронцы паведамілі, што вязьні ў калёніях зноў маюць праблемы з атрыманьнем грашовых пераводаў
📌Беларускі завод «Пеленг» падаў у суд на расейскага вытворцу. Вынікі першага суду засакрэцілі
📌Пасьля Велікоднага перамір’я расейскія войскі атакавалі Ўкраіну ракетамі і бесьпілётнікамі
У «сьпіс тэрарыстаў», які вядзе КДБ Беларусі, дадалі былых сілавікоў, што выступалі супраць гвалту
https://smarturl.click/JnDnw
Цяпер у «сьпісе тэрарыстаў» КДБ 1385 пазыцыі і 1276 чалавек, зь іх сама меней 588 — грамадзяне Беларусі. Абвешчаным «тэрарыстамі» зьняволеным забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.
За пяць гадоў наклад газэтаў у Беларусі зьменшыўся амаль на 40%
https://smarturl.click/nVy56
Даныя Белстату сьведчаць пра рэзкае падзеньне накладаў папяровых газэт у краіне. Колькасьць найменьняў газэтаў у Беларусі за апошнія пяць гадоў скарацілася на 23,1%. Часопісы і іншыя пэрыядычныя выданьні таксама імкліва дэградуюць.
Расейскі суд аштрафаваў Google за разгалошваньне асабістых зьвестак салдат, якія ваявалі ва Ўкраіне
https://smarturl.click/Qb1d0
Адной з прычынаў штрафу стала публікацыя на YouTube інструкцыі па здачы ў палон для расейскіх вайскоўцаў. Але былі таксама іншыя падставы для судовага перасьледу кампаніі.
«Рэпартэры бязь межаў» лічаць Беларусь «галоўным турэмшчыкам журналістаў» у Эўропе, агенцтва AP расказала пра некаторых зь іх
https://smarturl.click/e055D
Беларусь зьяўляецца лідэрам па колькасьці зьняволеных журналістаў у Эўропе. Каля 40 прадстаўнікоў мэдыя цяпер за кратамі. Сама меней 600 прадстаўнікоў беларускіх мэдыя, паводле зьвестак «Рэпартэраў бязь межаў», зьехалі за мяжу, але і там працягваюць сутыкацца зь ціскам з боку ўладаў.
Агенцтва Associated Press апублікавала артыкул, прысьвечаны рэпрэсіям супраць журналістаў у Беларусі.
У Менску ўшануюць памяць памерлага папы Францішка
https://smarturl.click/eXO1
Сёньня а 15-ай гадзіне ў менскім катэдральным касьцёле Найсьвяцейшага Імя Марыі пачнецца сьвятая Імша ў інтэнцыі спачылага папы Францішка, яе ўзначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, Старшыня Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Што казаў папа Францішак пра вайну Расеі ва Ўкраіне, аборты, ролю жанчын у касьцёле
https://smarturl.click/Qb1b0
266-ы папа Рымска-каталіцкай царквы, Папа Францішак, які памёр сёньня, быў першым папам з Амэрыкі, першым езуітам і першым пантыфікам, які нарадзіўся па-за межамі Эўропы за больш чым тысячагодзьдзе. Ягонае папства было адзначанае засяроджанасьцю на міласэрнасьці, сацыяльнай справядлівасьці і ахове навакольнага асяродзьдзя. Расказваем падрабязна.
Памёр Папа Рымскі Францішак
https://smarturl.click/6W77a
Папа Рымскі Францішак памёр у Велікодны панядзелак, 21 красавіка 2025 году, ва ўзросьце 88 гадоў у сваёй рэзыдэнцыі ў ватыканскім доме Санта-Марта, паведамілі ў Ватыкане.
Пасьля працяглай шпіталізацыі сёлета Папа Францішак не праводзіў велікодныя службы ў Рыме, даручыўшы гэта кардыналам. Учора ён выступіў з апошнім традыцыйным велікодным пасланьнем да вернікаў Urbi et Orbi.
«Больш за ўсё на Гомельшчыне». Пасьля ўзлому «Гаюна» прайшло больш за два месяцы: што вядома пра зьвязаныя з гэтым арышты
https://smarturl.click/w499b
Як стала вядома Свабодзе, затрыманьні за фота і відэа зь перамяшчэньнямі расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі па тэрыторыі Беларусі працягваюцца. Арыштаваным можа пагражаць да сямі гадоў турмы. Расказваем падрабязнасьці.
Ужо сёньня: дзень народзінаў Віктара Каліноўскага
21 красавіка 1833 году нарадзіўся Вік-тар Отан Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху, брат Кастуся Каліноўскага.
Іншыя падзеі дня ў гісторыі: https://smarturl.click/4OkM1
Пасьля рэкордаў холаду ў Беларусі трэці дзень запар падаюць рэкорды цяпла
https://smarturl.click/Gg6jV
19 красавіка ў Полацку паветра прагрэлася да 25,8 градуса вышэй за нуль. Ранейшы максымум дня трымаўся з 2000 году (25,5 градуса ў Берасьці).
У Петрыкаўскім раёне тушылі пажар на тарфяніку, спатрэбілася 14 адзінак тэхнікі
https://smarturl.click/Qb1MR
На тушэньне пажару спатрэбілася звыш трох гадзінаў. Колькасьць падобных пажараў у Гомельскай вобласьці імкліва расьце.
Зяленскі зьвінаваціў Расею ў парушэньні абвешчанага Пуціным замірэньня
https://smarturl.click/xVpJZ
Украінскі бок ранкам 20 красавіка заявіў пра шэраг абстрэлаў з боку расейскіх вайскоўцаў.
Ужо сёньня: Вялікдзень у католікаў, праваслаўных і пратэстантаў
Асноўныя хрысьціянскія канфэсіі (каталікі, праваслаўныя, пратэстанты) сёлета адзначаюць Вялікдзень 20 красавіка.
На сьвята Белгідрамет прагназуе да 25 градусаў цяпла.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі ў матэрыяле пад спасылкай:
https://smarturl.click/aRB50
На архіўным фота велікодная імша ў каталіцкім катэдральным саборы ў Горадні
Галоўнае за 19 красавіка
Пуцін абвясьціў Велікоднае перамір’е да поўначы 21 красавіка. Зяленскі адказаў
Паміж Расеяй і Украінай адбыўся буйны абмен палоннымі
Заўтра Вялікдзень. Расказваем, як сьвяткуюць беларусы замежжа
У Расеі суд пакараў дзяўчыну турмой за верш Тараса Шаўчэнкі
Валянтэр «Вясны» Чапюк выйшаў на волю пасьля адбыцьця тэрміну
Палітвязень Мікола Статкевіч ужо 800 дзён у рэжыме інкамунікада
Paysera папярэдзіла расейцаў і беларусаў пра замарозку рахункаў, калі не пакажуць ВНЖ
У Кітаі робаты-гуманоіды ўпершыню ўзялі ўдзел у паўмарафоне
На фота вызваленыя за расейскага палону ўкраінскія вайскоўцы
У Ватыкане агучылі прычыну сьмерці Папы
https://smarturl.click/Gg6e4
Хорхэ Марыё Бэргольё памёр 21 красавіка ў Велікодны панядзелак ва ўзросьце 88 гадоў. Напярэдадні ён зьвярнуўся да вернікаў з традыцыйным велікодным пасланьнем Urbi et Orbi.
Беларускі завод «Пеленг» падаў у суд на расейскага вытворцу. Вынікі першага суду засакрэцілі
https://smarturl.click/DYaXz
Прадпрыемства беларускага дзяржаўнага вайскова-прамысловага комплексу патрабуе ад расейскай кампаніі 3 млн рублёў. Дэталі судовых спрэчак апісвае @zerkalo_io Адзін з пазоваў тычыцца пагадненьняў 6-гадовай даўніны. Справу разглядае суд Растоўскай вобласьці Расеі.
Лукашэнка заклікаў абмежаваць будаўніцтва жыльля ў вялікіх гарадах і разьвіваць яго ў такіх мястэчках, як Копысь
https://smarturl.click/b5a58
Аляксандар Лукашэнка лічыць, што людзі зь Менску паедуць у яго роднае мястэчка Копысь, што ў Віцебскай вобласьці, каб працаваць на дрэваапрацоўцы. Беларускія пасёлкі гарадзкога тыпу ён назваў «ідэальнымі», пры гэтым ніяк не ўзьняў пытаньня, чаму насельніцтва, у прыватнасьці ў згаданым Аршанскім раёне, штогод рэзка скарачаецца.
У Менску перакрыты тэмпэратурны рэкорд 1911 году
https://smarturl.click/dwpA6
Тэмпэратурны рэкорд 114-гадовай даўніны перакрыты 20 красавіка ў Менску. Таксама на Вялікдзень у Беларусі пабітыя 7 рэкордаў, якія трымаліся з 1950 году.
Што казаў папа Францішак пра Беларусь
https://smarturl.click/eXO1
Папа Францішак зьвяртаў увагу на падзеі ў Беларусі, ён прымаў у сябе герархаў і вернікаў зь Беларусі, шанаваў беларускія сьвятыні. У 2020 годзе пантыфік заклікаў беларускія ўлады адмовіцца ад гвалту, а ў чэрвені 2023 году ў пасланьні да беларусаў заклікаў да «прымірэньня ўнутры краіны і ва ўзаемаадносінах з суседнімі народамі».
Каго ўсе баяцца? Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра «адзін народ»
https://smarturl.click/vdwwQ
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
Трамп выказаў надзею на пагадненьне паміж Украінай і Расеяй «на гэтым тыдні» пасьля Велікоднага перамір’я
https://smarturl.click/ZXyyW
Велікоднае перамір’е ў баях паміж Расіяй і Украінай, як падаецца, скараціла некаторыя авіяўдары па ўкраінскіх гарадах, але Кіеў заявіў пра сотні парушэньняў цішы расейскімі сіламі. Тым ня менш, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп позна ўвечары 20 красавіка заявіў: «Спадзяюся, Украіна і Расея дамовяцца на гэтым тыдні».
Раніцай 21 красавіка паветраныя атакі на Ўкраіну аднавіліся.
#rfe_rl
У Кіеве падлічылі, колькі разоў Расея парушала абвешчанае ёю Велікоднае перамір’е
https://smarturl.click/L3YYj
Паводле дакладу галоўнакамандуючага Ўзброенымі Сіламі Ўкраіны, за Вялікдзень расейскія войскі больш за 2,9 тысячы разоў парушылі аб’яўленае Расеяй спыненьне агню. Пасьля гэтага дакладу прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што дзеяньні Ўкраіны і будуць «люстранымі».
Дзясяткі гэктараў лесу гарэлі ў Гомельскай вобласьці ад пераходу агню з Украіны
https://smarturl.click/nVyyW
Маштабны лясны пажар каля мяжы з Украінай ліквідавалі напярэдадні, паведаміла 20 красавіка Міністэрства лясной гаспадаркі. Агонь з тэрыторыі Ўкраіны перайшоў на лясны фонд Мілошавіцкага лясгасу (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласьці), пацярпелі дзясяткі гектараў ляснога фонду — дакладную плошчу ачагу ўдакладняюць. Пажар тушылі сіламі 70 чалавек і 20 адзінак тэхнікі.
Фота ілюстрацыйнае
Папа Францішак зьвярнуўся да вернікаў і асобна згадаў Украіну, Сырыю, М’янму, Судан і шэраг іншых краінаў
https://smarturl.click/ggp2R
🇻🇦 У Ватыкане прагучала традыцыйнае велікоднае пасланьне Urbi et Orbi.
📷 Як у Менску будавалі Дом ураду
Фотагалерэя: https://smarturl.click/20qMJ
Расейскі «Госкаталог» выклаў у вольны доступ фотальбом з унікальнымі фотаздымкамі з будаўніцтва і адкрыцьця Дому ўраду ў Менску. Арыгіналы здымкаў захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага музэю гісторыі Санкт-Пецярбургу. Знакаміты ўрадавы будынак у сталіцы ўзьвялі ў 1930—1934 гг. паводле праекту архітэктара Ёсіфа Лангбарда.
Здымкі паказваюць работы на Доме ўраду ад першай стадыі будаўніцтва да першых бальшавіцкіх мітынгаў каля ўзьведзенага будынку і пастаўленага перад ім помніка Леніну.
Беларускія цэрквы розных канфэсіяў павіншавалі беларусаў зь Вялікаднем
https://smarturl.click/E1mQL
Сёлета календары супалі, і 20 красавіка вернікі розных канфэсіяў адзначаюць Вялікдзень, адно з найгалоўнейшых хрысьціянскіх сьвятаў.
Вялікдзень. Моўны тэст
https://smarturl.click/yZwL
Вялікдзень — галоўнае сьвята хрысьціян усіх канфэсіяў. У Беларусі яго часта адзначаюць двойчы, бо сьвяточны дзень разьлічваецца паводле грыгарыянскага (заходняга) і юльянскага (усходняга) календароў. Але сёлета ў адзін дзень. Сьвята старажытнае, з дахрысьціянскімі каранямі, у Беларусі зь ім зьвязана мноства калярытных традыцыяў і назваў. Нескладаны і пазнавальны ТЭСТ на велікодныя словы.
Украіна прапануе перамір'е не на 30 гадзін, а на 30 дзён
https://smarturl.click/L3vlM
Спасылаючыся на даклад Вярхоўнага галоўнакамандуючага УСУ Аляксандра Сырскага прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што нягледзячы на заяву Пуціна аб Велікодным перамірʼі да 21 красавіка, на асобных участках фронту працягваюцца расейскія штурмавыя баявыя дзеяньні і абстрэлы расейскай артылерыі.
«Таму да словаў з Масквы няма даверу. Мы добра ведаем, як маніпулюе Масква, і заўсёды гатовыя на ўсё. Украінскія сілы абароны будуць дзейнічаць рацыянальна, адказваючы люстэркава. На кожны расейскі ўдар будзе дастатковы адказ».
«Гэта раскрые сапраўдныя намеры Расеі, бо 30 гадзін дастаткова для загалоўкаў, але не для рэальных захадаў умацаваньня даверу. 30 дзён могуць даць міру шанец».Читать полностью…
Праз сухое цёплае надвор’е ўлады абмежавалі наведваньне лясоў у 116 раёнах Беларусі
https://smarturl.click/MGEWo
Абмежаваньне азначае, што ў лясы нельга заяжджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы.
У Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці ўвялі поўную забарону на наведваньне лясоў, у Лунінецкім Берасьцейскай — забароны і абмежаваньняў няма.
На архіўным фота лясны пажар на Гомельшчыне