Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
У Варшаве затрымалі трох беларусаў, іх падазраюць у захоўваньні наркотыкаў
https://smarturl.click/AxEw9
Супрацоўнікі паліцыі варшаўскага раёна Бэмова затрымалі грамадзянаў Беларусі 20, 21 і 22 гадоў. Ім высунулі абвінавачаньні ў захоўваньні наркатычных сродкаў і псыхатропных рэчываў у значным памеры.
Украіна ўвяла санкцыі супраць сьветлагорскага «Хімвалакна», а таксама расейскіх кампаній і асобаў
https://smarturl.click/7vM0X
Збольшага ў новым санкцыйным сьпісе Ўкраіны — расейскія фізычныя і юрыдычныя асобы, але трапіла туды і беларускае прадпрыемства.
17 і 18 красавіка цяпло ў Беларусі перакрыла абсалютныя рэкорды: да +27,8°
https://smarturl.click/3QREZ
19 і 21 красавіка ў Беларусі чакаецца да 26 градусаў, 20 красавіка — да 25 градусаў цяпла.
Рубіё: ЗША гатовыя адмовіцца ад спробаў дасягнуць міру паміж Расеяй і Ўкраінай, калі ня будзе прагрэсу
https://smarturl.click/VRyeg
Паводле Марка Рубіё, ЗША чакаюць выніку перамоваў па завяршэньні вайны Расеі ва Ўкраіне «ў бліжэйшыя дні, ня тыдні», і калі гэтага не адбудзецца, яны будуць вымушаныя засяродзіцца на іншых прыярытэтах.
Чытайце таксама: Трамп «да канца тыдня» чакае ад Масквы адказу па спыненьні агню ва Ўкраіне; расейскі амбасадар у ААН заявіў, што «гэта проста нерэалістычна»
Ціханоўская: «Добрыя расейцы» павінны заявіць, што ня будуць замахвацца на сувэрэнітэт Беларусі
https://smarturl.click/vdbp2
«Няма падставаў» для больш шчыльнага супрацоўніцтва беларускіх і расейскіх дэмакратычных сілаў з прычыны «розных кантэкстаў і мэтаў», заявіла лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Сьвятлана Ціханоўская на YouTube-канале «И Грянул Грэм».
«Адзінае, што мы трансьлюем, так бы мовіць, „добрым расейцам“ — яны павінны заявіць, што калі яны адаб’юць сваю краіну, будуць нейкія працэсы ў Расеі — яны ня будуць замахвацца на сувэрэнітэт і незалежнасьць постсавецкіх краін, у прыватнасьці Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі. І яны прыцішаць свае імпэрыялістычныя амбіцыі», — сказала Ціханоўская.Читать полностью…
Расейскае войска атакавала Харкаў ракетамі: дзясяткі параненых, ёсьць загінулы
https://smarturl.click/p2w6W
Паводле апошніх зьвестак, колькасьць ахвяр расейскага ракетнага ўдару па Харкаве раніцай вырасла да 79 чалавек, на цяперашні момант вядома пра 1 загінулага. Раней у гарадзкія бальніцы шпіталізавалі 13 чалавек, у тым ліку дваіх дзяцей. Чатыры чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане.
Лукашэнка ўзнагародзіў сваю нявестку мэдалём Францішка Скарыны
https://smarturl.click/mB8mQ
Мэдаль Францішка Скарыны атрымала нявестка Аляксандра Лукашэнкі Ганна Лукашэнка, жонка сярэдняга сына Лукашэнкі Дзьмітрыя, якая пад творчым псэўданімам Ганна Сялук напісала такія кампазыцыі як «Ах, Аляксандр», «Бульба-дэнс», гімн Генпракуратуры «Захавальнікі права» і песьню да Дня народнага адзінства. Гэта ўжо ня першая дзяржаўная прэмія Ганны.
Ужо сёньня: гадавіна Рыскай мірнай дамовы, якая падзяліла Беларусь
1921 — паміж РСФСР і Польшчай была падпісаная Рыская дамова, згодна зь якой заходнія землі Беларусі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР. Тэрыторыю БССР на той час складалі 6 паветаў Менскай губэрні.
Якуб Колас пра гэта пісаў:
Нас падзялілі — хто? Чужаніцы,
Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К д’яблу граніцы!..
Нашы тут гоні, бары!
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі ў адмысловай падборцы: https://smarturl.click/JnGqL
Галоўнае за 17 красавіка
📌«Калі справаю занялася Нацыянальная пракуратура, гэта не шараговае расьсьледаваньне». Храналёгія зьнікненьня Анжалікі Мельнікавай
📌У Беларусі зноў скарэктавалі сыстэму рэгуляваньня цэнаў. Што падаражэе
📌Літва забараніла ўезд зь Беларусі на матацыклах, мапэдах і мотароварах
📌Ксяндза Вячаслава Барка ўлады Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»
📌Глазьева прызначылі новым дзяржаўным сакратаром «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі. Хто ён такі?
📌Сейм Літвы адхіліў папраўкі, якія маглі б пагоршыць становішча беларусаў у краіне
📌Ва Ўкраіне пакінулі пад вартай камандзіра брыгады, адкуль масава дэзэртавалі байцы ў час замежнай падрыхтоўкі
Ва Ўкраіне пакінулі пад вартай камандзіра брыгады, адкуль масава дэзэртавалі байцы ў час замежнай падрыхтоўкі
https://smarturl.click/0BMkW
Паводле зьвестак Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў (ДБР), былы камандзір уключаў у сьпіс байцоў, накіраваных на навучаньне ў Францыю, нематываваных людзей з папярэджаньнямі і забаронамі.
Папа Францішак сёлета не ўзначаліць велікодную імшу ў Ватыкане
https://smarturl.click/OLz8o
🇻🇦 Папа Рымскі Францішак ня будзе асабіста праводзіць галоўныя велікодныя багаслужбы з прычыны стану здароўя. Хто яго заменіць?
МУС Грузіі прапанавала ўскладніць іншаземцам атрыманьне прытулку
https://smarturl.click/oVJke
Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі ўнесла на разгляд парлямэнту пакет паправак «для ўзмацненьня барацьбы зь нелегальнай міграцыяй і ўдасканаленьня правілаў наданьня міжнароднай абароны».
Сейм Літвы адхіліў папраўкі, якія маглі б пагоршыць становішча беларусаў у краіне
https://smarturl.click/y6dpR
Сейм Літвы падоўжыў на год санкцыі ў дачыненьні да грамадзян Беларусі і Расеі. Ад прапанаваных раней больш жорсткіх абмежавальных мераў для беларусаў адмовіліся.
Падчас абмеркаваньня гучалі прапановы адмовіцца прымаць ад беларусаў, як і ад расейцаў, заявы на выдачу дазволаў на пражываньне ў Літве, калі ў іх няма дзейнай візы, а таксама прапаноўвалі ануляваць ужо выдадзеныя ДНЖ, калі грамадзяне Беларусі больш як раз у тры месяцы наведвалі гэтыя краіны. Гэтыя прапановы ў выніку не ўхвалілі.
У Тэлеграме заблякавалі чат беларусаў і ўкраінцаў Беластоку
https://smarturl.click/AxE3v
Адміністратары найбуйнейшай онлайн-супольнасьці беларусаў і ўкраінцаў Беластоку @belastok_chat расказалі выданьню Most, што прычынай блякаваньня стаў мэтанакіраваны напад з выкарыстаньнем акаўнту, зарэгістраванага на расейскі нумар.
Ксяндза Вячаслава Барка прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»
16 красавіка МУС Беларусі дадало ў сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» каталіцкага ксяндза Вячаслава Барка. Ведамства палічыла «экстрэмісцкімі» сацсеткі сьвятара, тэлеграм і ютуб-каналы, а таксама электронную пошту.
Вячаслаў Барок — каталіцкі сьвятар з Расонаў у Віцебскай вобласьці. Празь перасьлед ён быў вымушаны зьехаць зь Беларусі ў ліпені 2021 году ён пакінуў Беларусь.
Лукашэнка ўзнагародзіў мэдалём Скарыны сваю нявестку. Відэа Свабоды
Гэта далёк ня першы выпадак, калі Лукашэнка адзначае дзяржаўнымі ўзнагародамі, стыпэндыямі, прэміямі членаў сваёй сям'і.
Упершыню па-беларуску выдалі мэмуары Бэлы Шагал
https://smarturl.click/gg2y2
Жонка Марка Шагала напісала свае мэмуары на ідыш. Цяпер іх пераклалі і выдалі на беларускай.
Нацбанк патлумачыў, чаму ў Беларусі пачаліся праблемы з аплатай Apple Pay і аналягамі
https://smarturl.click/E1mk5
У Беларусі ў некаторых крамах і на запраўках стала немагчыма разьлічыцца смартфонам з аплікацыямі для платаў Samsung Pay, Apple Pay, Huawеi Pay і падобнымі. У Нацыянальным банку Беларусі заявілі, што прычына — ня ў дзеяньнях банку, а ў нежаданьні вытворцаў гэтых сыстэм працаваць у краіне, і прапанавалі альтэрнатыўны варыянт.
Ці адкрыюць перамовы ў Парыжы новы шлях да міру ва Ўкраіне. Аналіз Свабоды
https://smarturl.click/MGEgE
Розгалас, які ішоў з Парыжу пасьля перамоваў на высокім узроўні паміж ключавымі эўрапейскімі краінамі, Украінай і Злучанымі Штатамі, быў пазытыўным. Новых дамоўленасьцяў аб Украіне пасьля перамоваў 17 красавіка бакі не абвяшчалі, але дамовіліся, што на наступным тыдні ў Лёндане пройдуць перамовы ў новым фармаце: Эўропа, Украіна і ЗША.
Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода аналізуе, ці адкрыюць гэтыя перамовы новы шлях да міру ва Ўкраіне.
#rfe_rl
ФСБ заявіла пра затрыманьне беларуса, які нібыта рыхтаваў тэракт у Расеі «на заданьне СБУ»
https://smarturl.click/9oxl5
Фэдэральная служба бясьпекі РФ у Краснадарскім краі сьцьвярджае, што затрымала замежнага грамадзяніна 2000 году нараджэньня, якога СБУ нібыта завэрбавала для «збору зьвестак пра месцы дысьлякацыі караблёў Чарнаморскага флёту, вайскоўцаў УС РФ на тэрыторыі Краснадарскага краю і зьдзяйсьненьня тэрактаў». Доказаў ФСБ не прыводзіць, толькі словы затрыманага.
На апублікаваным расейскімі СМІ відэа допыту затрыманы кажа, што ён грамадзянін Беларусі.
У Гомлі завочна судзяць Стрыжака, Лявончыка і іншых актывістаў, у справе 15 артыкулаў Крымінальнага кодэксу
https://smarturl.click/B4zvQ
Сёньня ў Гомельскім абласным судзе пачынаюць завочна разглядаць справу супраць сузаснавальніка BySol Андрэя Стрыжака, кіраўніка кампаніі BY_help Аляксея Лявончыка, стваральніка мабільнай аплікацыі «Новая Беларусь» Яраслава Ліхачэўскага, аднаго са стваральнікаў «Беларускага фонду салідарнасьці» Аляксея Кузьмянкова, а таксама актывістаў Аляксандры Жук, Аляксандра Лапко і Аляксандра Падгорнага.
«Ніколі ня думала, што гэта важна». Чаму ў Беларусі моцна зьнізілася колькасьць шлюбаў
https://smarturl.click/aRBOX
«Усім кажам, што не было часу на вясельле. А так і ёсьць. Вельмі цікава жылі: дзяцей гадавалі, кватэру будавалі, шмат падарожнічалі. І зьвязваць сябе клопатам — рабіць вясельле, запаўняць нейкія дакумэнты — такіх думак нават не было. Ніколі ня думала, што шлюб — гэта вельмі важна».
Злучаныя Штаты анулявалі візы больш чым тысячы замежных студэнтаў
https://smarturl.click/gg2va
За апошнія тыдні ў больш чым 1000 замежных студэнтаў былі ануляваныя візы або юрыдычны статус. Некаторыя зь іх падалі пазовы супраць адміністрацыі Трампа. Яны сьцьвярджаюць, што ўрад адмовіў ім у належным вядзеньні працэсу, калі раптоўна пазбавіў студэнтаў дазволу на знаходжаньне ў ЗША.
ЗША разам з Расеяй і Беларусьсю прагаласавалі ў ААН супраць рэзалюцыі, у якой згадваецца вайна супраць Украіны
https://smarturl.click/w4Yjn
ЗША другі раз прагаласавалі ў ААН супраць рэзалюцыі Генэральнай асамблеі, якая, у тым ліку, асуджала расейскую агрэсію супраць Украіны.
У Расеі скасавалі тэрарыстычны статус «Талібана», які захапіў уладу ў Афганістане
https://smarturl.click/E1mnz
Генэральная пракуратура Расеі раней зьвярнулася да Вярхоўнага суду з просьбай прыпыніць забарону дзейнасьці тэрарыстычнага руху «Талібан», і суд падтрымаў пазоў.
У ЗША закрылі цэнтар барацьбы з замежным уплывам, які змагаўся ў тым ліку з расейскай дэзынфармацыяй
https://smarturl.click/xVpMO
Праца цэнтру каштавала амэрыканскім падаткаплатнікам больш як $50 мільёнаў на год і пры гэтым палягала на «замоўчваньні і цэнзуры галасоў амэрыканцаў, якім ён, як сьцьвярджалася, мусіў служыць», заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё.
BySol абвясьціў традыцыйны збор на летні адпачынак дзяцей палітвязьняў
https://smarturl.click/5ZRL0
Сабраныя грошы выдаткуюць на летнія экскурсіі, паездкі і падарожжы для дзяцей палітвязьняў, дзіцячыя лягеры, адукацыйныя гурткі, спартовыя сэкцыі і рыштунак для гульняў і спорту. Расказваем, як падтрымаць ініцыятыву і хто можа атрымаць дапамогу.
У Польшчы пры загадкавых абставінах загінуў беларускі эмігрант
https://smarturl.click/0BM5M
15 красавіка ў Кракаве знайшлі мёртвым 50-гадовага беларуса з Рэчыцы Сяргея Дубініна. Яго цела знайшлі ў доме, дзе ён жыў. Пра сьмерць актывіста ўжо паведамілі ягонай сям’і ў Беларусі, брат хоча пахаваць яго на радзіме.
Былога дарадцу Пуціна Глазьева прызначылі новым дзяржаўным сакратаром «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі
https://smarturl.click/7vMxR
Новым дзяржсакратаром так званай «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі прызначылі расейскага эканаміста і палітыка Сяргея Глазьева, вядомага сваёй падтрымкай прарасейскіх сэпаратыстаў на ўкраінскім Данбасе. Расказваем пра яго.
Дзьмітрыя Мезенцава, які з 2021 году кіраваў сакратарыятам так званай «саюзнай дзяржавы», Пуцін прызначыў сваім прадстаўніком у Канстытуцыйным судзе Расеі.
Самы высокі паказчык суіцыдаў у Беларусі зафіксавалі ў Менску
https://smarturl.click/gg2M4
Найбольшы ўзровень суіцыдаў у Беларусі ў 2024 годзе быў у Менску — 9,2 выпадка на 100 тысяч насельніцтва, найменшы — у Менскай вобласьці (5,02 выпадка).
Прадстаўніца РНПЦ псыхічнага здароўя Аксана Шылава таксама прызнала рост летась на на 5,8% колькасьці парасуіцыдаў сярод падлеткаў (гэта наўмысная шкода свайму здароўю, якая ня мае мэтай пазбавіць сябе жыцьця; дэманстратыўная, звычайна няўдалая, спроба самагубства).