Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
ЗША адмянілі гранты на дэмакратыю для Беларусі і шэрагу іншых краінаў на 214 мільёны даляраў
https://smarturl.click/ReLlx
Ведамства адмяніла 139 грантаў на агульную суму 214 мільёнаў даляраў, у прыватнасьці — грант на 2,4 мільёна даляраў на «Рэагаваньне на дэзінфармацыю з дапамогай крэатыўнага кантэнту ў Беларусі». Таксама адмянілі гранты для Ўзбэкістану, Малдовы, Кіргізстану, грант у 1,7 млн даляраў на «Незалежныя СМІ за мір і дэмакратыю» у Эўропе і іншыя.
У шэрагу вобласьцяў Беларусі днямі могуць гучаць сырэны, жыхароў прасілі не палохацца
https://smarturl.click/lAJQL
«Плянавыя тэхнічныя праверкі сыстэмы апавяшчэньня насельніцтва» праходзяць сёньня з 9.00 да 13.00 у Менскай вобласьці, з 15 па 17 красавіка — у Магілёве, а 17 красавіка — на Гомельшчыне. Беларусаў просяць захоўваць спакой — у выпадку сырэны нічога рабіць ня трэба. Аб прычынах такіх частых праверак улады не паведамляюць.
У Баранавічах забаранілі правядзеньне Крыжовага шляху на Вялікдзень
https://smarturl.click/XD356
Сёлета традыцыйныя для Вялікага посту набажэнствы Крыжовага шляху католікам дазволілі правесьці па вуліцах гарадоў толькі ў адным Горадзенскай вобласьці. У Баранавічах зноў забаранілі, а ў Менску шлях пройдзе толькі ў двары касьцёлу.
На базе былога піянэрскага лягеру «Чайка» пад Гомлем працягваюць будаваць вайсковы гарадок з палігонам
https://smarturl.click/nVj7X
Летась Свабода публікавала пашпарт аб’екту, разьмешчаны на плоце былога піянэрскага лягеру «Чайка». З пашпарту стала вядома, што заказчык будаўніцтва — упраўленьне капітальнага будаўніцтва Ўзброеных сілаў, распрацоўнік — менскі інстытут «Ваенпраект», генэральны падраднік — Гомельскі домабудаўнічы камбінат, будаўнічае ўпраўленьне № 243.
Палітзьняволенага з польскім грамадзянствам дэпартавалі пасьля вызваленьня і забаранілі ўезд у Беларусь
https://smarturl.click/j7B9Y
Робэрта Тампалу асудзілі за камэнтары ў сацыяльных сетках да трох гадоў пазбаўленьня волі, якія ён адбыў у наваполацкай калёніі № 1.
Выкарыстаньне «беларускага балькону». Навошта Нарышкін прыяжджаў у Беларусь
https://smarturl.click/aRB9A
Сэнс візыту ў Менск дырэктара Службы зьнешняй разьведкі РФ Сяргея Нарышкіна палягае ў тым, каб пагражаць суседзям Беларусі і адначасова поўнасьцю ангажаваць паслухмянага саюзьніка ў сваю ваенную палітыку, геапалітычны канфлікт з Захадам, лічыць Валер Карбалевіч.
У Рызе заявілі пра актывізацыю мігранцкага крызісу на беларуска-латвійскай мяжы
https://smarturl.click/oVJYD
З пачатку 2025 году латвійскія памежнікі спынілі 877 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы. 7 чалавек прапусьцілі з гуманітарных меркаваньняў.
Вольгу Бондараву адлічылі з унівэрсытэту пасьля содняў на Акрэсьціна
https://smarturl.click/WRDgD
З 2022 году Вольга Бондарава навучалася на дзённым аддзяленьні філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка на спэцыяльнасьці «Беларуская мова і літаратура». Цяпер @zerkalo_io даведалася, што кіраўніцтва ўстановы адлічыла прарасейскую актывістку.
Летась хворнасьць на гепатыт А ў Беларусі вырасла ў 8,4 раза ў гадавым вымярэньні
https://smarturl.click/20MkR
Хворнасьць на гепатыт А ў Беларусі ў 2024 годзе склала 7,48 выпадкі на 100 тысяч насельніцтва (выпадкі зафіксаваныя ў 56 адміністрацыйных адзінках краіны), у 2023 годзе — 0,35 выпадка, вынікае з дакладу прадстаўніцы РНПЦ эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі Тамары Амвросьевай. Прычыны ўспышкі прафэсарка не назвала.
Новую хвалю ціску на журналістаў і іхных родных у Беларусі фіксуе Беларуская асацыяцыя журналістаў
https://smarturl.click/L3vbO
Паводле БАЖ, у большасьці выпадкаў сілавікі прыходзілі па месцы рэгістрацыі журналістаў, якія цяпер вымушана працуюць па-за межамі Беларусі. Часам візыты сілавікоў суправаджаліся аглядам памяшканьня ў сувязі з заведзенай на журналіста крымінальнай справы.
Кіраўнік расейскай выведкі Нарышкін прыбыў з неанансаваным візытам у Менск, сустракаецца з Лукашэнкам
Абнаўляецца: https://smarturl.click/gg2BB
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дырэктарам Службы зьнешняй выведкі Расеі Сяргеем Нарышкіным заявіў пра намер абмеркаваць шэраг пытаньняў і сумесныя дзеяньні на пэрспэктыву «недалёкую пэрспэктыву». Пасьля гэтай заявы сустрэча працягнулася ў закрытым фармаце.
У перамовах прымае ўдзел кіраўнік КДБ Беларусі Іван Тэртэль. Візыт Нарышкіна ў Менск раней не анасавалі.
Рэйтынгавае агенцтва Moody’s выставіла крэдытны рэйтынг Беларусі на самым нізкім узроўні
https://smarturl.click/0BM8m
Рэйтынг Беларусі захаваны на ўзроўні С: пазыкавыя абавязацельствы з рэйтынгам C уяўляюць сабой кляс аблігацый з самым нізкім рэйтынгам і звычайна знаходзяцца ў стане дэфолту. Верагоднасьць выплаты асноўнай сумы доўгу і працэнтаў па такіх аблігацыях малая.
Гомельская вобласьць апошняй павысіла цану праезду ў грамадзкім транспарце
https://smarturl.click/7vM5G
Цяпер адна паездка на звычайных і хуткасных аўтобусах і тралейбусах Гомельскай вобласьці каштуе 90 капеек, а на экспрэсных — 1 рубель. Тарыфы ў прыгарадным транспарце павялічылі на 1 капейку.
Раней праезд падаражэў у 5 вобласьцях Беларусі і ў Менску.
Трамп абвінаваціў у пачатку расейска-ўкраінскай вайны Зяленскага і Байдэна
https://smarturl.click/3QR5k
Цяперашнія словы Трампа ня першы выпадак, калі ён публічна вінаваціць у вайне іншыя сілы, а не Расею. Напрыклад, у лютым 2025 году Трамп назваў Зяленскага «дыктатарам бяз выбараў» і абвінаваціў яго ў «жахлівай працы» па прадухіленьні вайны.
Галоўнае за 14 красавіка
📌Кароўнік, сьвінарнік, гандаль крыптай. Як беларускія IT-спэцыялісты прафэсійна дэградуюць падчас зьняволеньня «за палітыку»
📌Інфляцыя ў Беларусі за тры месяцы перасягнула гадавы прагноз, у лідэрах — прадукты харчаваньня
📌Наступствы ракетнай атакі Расеі на цэнтар гораду Сумы. ФОТА
📌Ашмянская разьня. Што ў Беларусі рабіла «польскае» паўстаньне
📌150 тысяч пакістанцаў замест 500 тысяч беларусаў: стратэгічны ход Лукашэнкі як спосаб умацаваньня рэжыму? Аналіз Валера Карбалевіча
📌Намесьнік старшыні БАЖ Гарэцкі: пад выглядам журналістаў да людзей зьвяртаюцца трэція асобы
📌Зьнікненьнем Анжалікі Мельнікавай зоймецца Нацыянальная пракуратура Польшчы
Восем краін далучыліся да апошняга пакету санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі
https://smarturl.click/aRBlA
Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Нарвэгія, Паўночная Македонія і Ўкраіна далучыліся да апошніх санкцыяў ЭЗ ад 27 сакавіка ў дачыненьні да 7 юрыдычных і 25 фізычных асобаў зь Беларусі.
Палітзьняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту 52 гады
16 красавіка 1973 году ў гарадзкім пасёлку Вялікая Бераставіца Горадзенскай вобласьці нарадзіўся Анджэй Пачобут — журналіст, грамадзкі дзеяч, сябра незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі, палітвязень.
Больш пра Анджэя Пачобута і іншыя падзеі, якія адбыліся 16 красавіка ў розныя гады і стагодзьдзі — у падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ReLBx
На міжнароднай канфэрэнцыі ў Кіеве забаранілі выкарыстаньне беларускай мовы
https://smarturl.click/y6d73
Арганізатары адзначаюць, што ведаюць пра гаротны стан беларускай мовы ў Беларусі і пра русыфікацыю, аднак спасылаюцца на рашэньне Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.
Галоўнае за 15 красавіка
📌Даўгі беларускіх прадпрыемстваў за год вырасьлі на 37,2%
📌Выкарыстаньне «беларускага балькону». Навошта Нарышкін прыяжджаў у Беларусь
📌На базе былога піянэрскага лягеру «Чайка» пад Гомлем працягваюць будаваць вайсковы гарадок з палігонам
📌У Расеі вайскоўца ўпершыню асудзілі за здачу ў палон. Яго вярнулі ў рамках абмену
📌Міністэрства адукацыі ЗША заявіла пра замарожваньне грантаў для Гарварду на 2,2 мільярда даляраў
📌Летась хворнасьць на гепатыт А ў Беларусі вырасла ў 8,4 раза ў гадавым вымярэньні
📌Ці можа Эўразьвяз падоўжыць санкцыі супраць Расеі, не зважаючы на шантаж Вугоршчыны?
📌На спатканьні ў калёніі пачалі пускаць людзей, якія жывуць у «грамадзянскім» шлюбе. Палітвязьняў гэта не датычыць
📌Вольгу Бондараву адлічылі зь філялягічнага факультэту пасьля содняў на Акрэсьціна
Аб’яднаны пераходны кабінэт узнагародзіў Лявона Вольскага мэдалём Францішка Скарыны
https://smarturl.click/VRy4x
Мэдаль Францішка Скарыны прысуджаецца за ўнёсак у разьвіцьцё беларускай навукі, адукацыі і культуры. У выпадку зь Лявонам Вольскім — гэта прызнаньне шматгадовай працы, якая зрабіла яго творчасьць неад’емнай часткай музычнага жыцьця Беларусі, адзначыла Сьвятлана Ціханоўская.
Ці завязуць у Беларусь пакістанцаў? Відэа Свабоды
Звыш паўмільёна чалавек, пераважна маладых і адукаваных беларусаў вымушана пакінулі радзіму ў апошнія пяць гадоў. Гэта адбылося праз палітычны перасьлед, які ўчыніў у дзяржаве рэжым Лукашэнкі. Цяпер дыктатар зьбіраецца завезьці ў краіну да 150 тысяч пакістанцаў. Ці ёсьць нейкія перадумовы для гэтага? Адказ у відэа.
На спатканьні ў калёніі пачалі пускаць людзей, якія жывуць у «грамадзянскім» шлюбе
https://smarturl.click/MGEMp
Праваабаронцам вядомыя чатыры такія выпадкі па ўсёй Беларусі, але сярод іх няма палітычных зьняволеных.
Ці можа Эўразьвяз падоўжыць санкцыі супраць Расеі, не зважаючы на шантаж Вугоршчыны?
https://smarturl.click/9ox4v
Падаўжэньне санкцыяў супраць Расеі стала адным з самых вострых пытаньняў для Эўразьвязу, асабліва сёлета. І тое, што Вугоршчына сыстэматычна перашкаджае такім мерам, прымушае чыноўнікаў у Брусэлі непакоіцца, што будзе ў ліпені, калі прыйдзе час іх чарговага працягу.
Пра тое, які санкцыйны «плян Б» (іх некалькі) разглядаюць у Эўропе, піша эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
#rfe_rl
Даўгі беларускіх прадпрыемстваў за год вырасьлі на 37,2%
https://smarturl.click/3QRZ7
На 1 сакавіка даўгі беларускіх прадпрыемстваў склалі 107,6 мільярда рублёў — за год таму яны вырасьлі на 37,2%. Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасьць беларускіх прадпрыемстваў за год вырасла на 16%.
Нарышкін прыгразіў Польшчы і краінам Балтыі «ў выпадку агрэсіі NATO»
Кіраўнік расейскай выведкі заявіў, што ў «Польшчы і Прыбалтыцы павінны зразумець, што яны пацерпяць першымі ў выпадку агрэсіі NATO супраць саюзнай дзяржавы». Таксама Нарышкін перадаў Лукашэнку прывітаньне ад Пуціна і заявіў, што, на яго думку, «мірнае рашэньне ва Ўкраіне мае на ўвазе яе бязьядзерны статус, адмену дыскрымінацыйных законаў і прызнаньне сувэрэнітэту межаў РФ».
Два беларускія выдаўцы трапілі ў шорт-ліст прэстыжнай прэміі. Расказваем пра яе падрабязьней
https://smarturl.click/DYmb0
Беларускія выдаўцы Надзея Кандрусевіч і Дзьмітры Строцаў трапілі ў шорт-ліст прэстыжнай прэміі IPA Prix Voltaire 2025 (прэмія Вальтэ́ра Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў за свабоду публікаваньня). Запыталіся ў старшыні ПЭН і выдаўца, чаму гэта так важна для Беларусі.
«Мы, выдаўцы ў выгнаньні, адарваныя ад сваёй глебы, існуем як бы ў падвешаным стане, і нам вельмі важна атрымліваць знакі, сыгналы таго, што нас бачаць, заўважаюць, нас прызнаюць як паўнавартасных удзельнікаў эўрапейскага выдавецкага працэсу».Читать полностью…
Урад зноў павялічыў частку дзяржавы ў 7 заводах, сярод іх — цэмэнтавыя і дрэваапрацоўчыя. Летась ім далі 46,55 млн рублёў падтрымкі
https://smarturl.click/mB8Jm
Павялічаць долю дзяржавы ў статутных фондах 7 прадпрыемстваў: сярод іх — стратныя цэмэнтныя заводы («Беларускі цэмэнтны завод», «Крычаўцэмэнтнашыфэр», «Краснасельскбудматэрыялы»), прадпрыемствы канцэрну «Беллеспаперапрам», які раней крытыкаваў Лукашэнка («Барысаўдрэў», «Івацэвічдрэў» і «Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат»), а таксама «Гомельшкло».
Агульная сума дзяржаўнай падтрымкі, якую надалі заводам у 2024 годзе, складае 46,55 млн беларускіх рублёў.
10 гадоў без айца Аляксандра Надсана
15 красавіка 2015 году ў Лёндане пайшоў з жыцьця айцец Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар і апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы.
Больш падзей гэтага дня чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/VRyjQ
Два кітайцы, захопленыя Ўкраінай у палон, расказалі, як апынуліся на лініі фронту
https://smarturl.click/ReL3b
Два палонныя грамадзяне Кітая — Ван Гуанцзюнь і Чжан Рэнба запэўніваюць, што не чакалі апынуцца ў зоне баявых дзеяньняў ва Ўкраіне.
Яны стваралі будучыню Беларусі, а цяпер яны ў кароўніках, ШЫЗА, ПКТ і турмах
Пра каго гаворка? Адказ — у новым відэа Свабоды.