radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Пачаўся суд над былым прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі за арганізацыю мяцяжу

https://smarturl.click/JnGOD

Былы прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль 14 красавіка паўстаў перад судом у справе аб увядзеньні ваеннага становішча.

У судзе Юн Сок Ёль адмаўляў, што меў намер учыніць мяцеж.

Юн Сок Ёля абвінавачваюць у спробе мяцяжу празь няўдалае абвяшчэньне ваеннага становішча, але каманда ягоных адвакатаў адпрэчыла абвінавачаньні, а былы прэзыдэнт выступіў, каб абараніць сябе.

Пракуратура сьцьвярджае, што Юн Сок Ёль «плянаваў падбухторваць да мяцяжу з мэтай падарваць канстытуцыйны парадак».

Вэрдыкт, як чакаецца, вынесуць у жніўні.

На фота былы прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Інфляцыя ў Беларусі за тры месяцы перасягнула гадавы прагноз, у лідэрах — прадукты харчаваньня

https://smarturl.click/3QRbg

Паводле Белстату, інфляцыя за першы сёлетні квартал складае 5,6%, а прырост цэнаў на харчовыя тавары — 6,9%.

Як паведамляецца ў штотыднёвым аглядзе Эўразійскага банку разьвіцьця, «паскарэньне росту цэнаў зьвязанае як з падвышэньнем цэнаў на сэзонныя тавары, так і з аслабленьнем беларускага рубля да расейскага (асноўны імпарт харчаваньня ідзе з РФ) у апошнія месяцы».

Такім чынам, інфляцыя за першы квартал перасягнула гадавы прагноз ураду і Нацыянальнага банку, яна будзе расьці надалей, прагназуюць эканамісты ЭАБР.

На архіўным фота крама ў Менску

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кароўнік, сьвінарнік, гандаль крыптай. Як беларускія IT-спэцыялісты прафэсійна дэградуюць падчас зьняволеньня «за палітыку»

https://smarturl.click/ZXaR2

Паводле зьвестак праваабаронцаў, каля сотні беларускіх ІТ-спэцыялістаў асуджаныя ў крымінальных справах.

Тэрміны розныя — ад пары гадоў папраўчых работ за нібыта хуліганства і ўдзел у пратэстах да 10–12 гадоў за ахвяраваньні і падтрымку «экстрэмісцкай дзейнасьці».

Расказваем, з якімі цяжкасьцямі сутыкаюцаа беларускія праграмісты за кратамі і пасьля вызваленьня.

На архіўным фота Парк высокіх тэхналёгіяў пад Менскам

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень народзінаў Сымона Рак-Міхайлоўскага

14 красавіка 1885 году нарадзіўся Сымон Рак-Міхайлоўскі, грамадзка-палітычны дзеяч, чалец Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, публіцыст, заснавальнік і дырэктар настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах (1920–1922).

Пра іншыя падзеі 14 красавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 13 красавіка

❗️Расея ў Вербную нядзелю атакавала ракетамі цэнтар Сумаў: больш за 30 загінулых і звыш сотні пацярпелых 

☢️ Стала вядома, дзе ў Беларусі можа зьявіцца другая АЭС 

🇵🇱 МУС Польшчы: сярод мігрантаў, якія напалі на машыну памежнікаў, заўважылі чалавека ў форме беларускіх службаў 

📚 Два беларускія выдаўцы трапілі ў шорт-ліст прэстыжнай міжнароднай прэміі 

🏖 У Кітай за $1025 ці ў Аман за $900: Куды беларусу сёлета паехаць у адпачынак 

✍🏻 Ці добра вы ведаеце гісторыю беларускай мэдыцыны. Праверце сябе: ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Увага да кожнай дэталі: як беларуска стварыла івянецкі касьцёл з Lego

Беларуска Аляксандра вырашыла зрабіць сяброўцы на дзень народзінаў асаблівы падарунак. Сяброўка мусіла зьехаць зь Беларусі, і, каб падтрымаць яе й нагадаць пра родныя мясьціны, дзяўчына сабрала з Lego мадэль касьцёла зь яе мястэчка. 👆🏻Расказваем, як у яе гэта атрымалася.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МУС Польшчы: сярод мігрантаў, якія напалі на машыну памежнікаў, заўважылі чалавека ў форме беларускіх службаў

https://smarturl.click/GgjV4

Мігранты напалі на аўтамабіль польскіх памежнікаў на мяжы зь Беларусьсю, сярод іх відэакамэры зафіксавалі чалавека ў беларускіх службаў, паведаміў 13 красавіка прэс-сакратар міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яцэк Дабжынскі ў сацсетцы Х і апублікаваў відэа інцыдэнту.

Улады Беларусі пакуль ніяк не камэнтавалі гэтай заявы.

Выява: скрыншот зь відэа x.com/JacekDobrzynski

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Народных апалчэнцаў» пад Горадняй з удзелам артылерыі вучаць змагацца з дывэрсантамі

https://smarturl.click/nVj66

Падчас вучэньняў 13-15 красавіка плянуюць адпрацаваць «пытаньні аховы і абароны аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны, барацьбы з дывэрсійна-выведвальнымі групамі суперніка, забесьпячэньня мераў ваеннага становішча, у тым ліку з удзелам народнага апалчэньня».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кітай за $1025 ці ў Аман за $900: Куды беларусу сёлета паехаць у адпачынак

https://smarturl.click/9oxDp

Адпачынак за год падаражэў на 15-20%. Турыстычныя фірмы прапаноўваюць паездкі ў Эгіпэт, Турцыю, а таксама экзотыку — Аман, Кітай, Кубу. Паглядзелі, колькі каштуюць туры і ці можна яшчэ зьезьдзіць адпачыць у Эўропу.

Атрымаць шэнгенскую візу ў Беларусі становіцца ўсё цяжэй, з гэтай нагоды мяняюцца і кірункі, якія турфірмы прапануюць беларусам для адпачынку. Сярод звыклых кірункаў зьяўляюцца экзатычныя варыянты. Глядзім, што прапануюць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША вызвалілі ад узаемных мытаў смартфоны і кампутары

https://smarturl.click/GgjJ4

Смартфоны, кампутары і іншая спажывецкая электроніка, чыпы, працэсары, жорсткія дыскі, карты памяці, паўправадніковыя прылады і шэраг іншых тавараў увайшлі ў сьпіс выключэньняў з імпартных мытаў, уведзеных раней адміністрацыяй Трампа.

Сьпіс тавараў апублікавала Памежна-мытная служба ЗША. На пералічаныя ў ім тавары ня будуць распаўсюджвацца ні базавыя 10%-я мыты, уведзеныя ЗША для многіх краінаў сьвету, ні 125% дадатковыя мыты, якія дзейнічаюць цяпер для Кітая.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 12 красавіка:

📌 Лукашэнка назваў Пачобута «вечнай праблемай», згадаў зьнікненьне Мельнікавай і распавёў пра 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана

📌 На суботніку ў Менску пры ўдзеле Лукашэнкі высадзілі чырвоныя дубы. Яны шкодзяць мясцовай флёры

📌 У Віцебскай вобласьці з аўкцыёну прадаюць былы кляштар бэрнардынцаў. Пачатковая цана — 42 рублі

📌 Расея адправіла ў космас лётніка, якога ва Ўкраіне асудзілі за дзяржаўную здраду

📌 Ва Ўкраіне разьбіўся другі зьнішчальнік F-16. Загінуў 26-гадовы лётнік

📌 Трамп працягнуў санкцыі супраць Расеі, якія ўвёў Байдэн у 2021 годзе

📌 «Гэта вам ня 40 тысяч эўра за Эвэрэст заплаціць». Чаму ўзыходжаньне беларускі Ліліі Яноўскай на Анапурну можна лічыць фантастыкай

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка назваў Пачобута «вечнай праблемай», згадаў зьнікненьне Мельнікавай і распавёў пра 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана.

https://smarturl.click/E1maL

Выступаючы падчас рэспубліканскага суботніку на месцы будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музэю і парку Народнага адзінства, Лукашэнка зрабіў некалькі гучных заяваў.

У сваіх прамовах ён назваў палітыку Польшчы ў адносінах да Беларусі «кан’юнктуршчынай», зноў паскардзіўся, што Беларусь хацела выдаць Польшчы затрыманага журналіста Пачобута, але тая нібыта адмовілася, і падрабязна патлумачыў, якіх 150 тысяч пакістанцаў чакае ў Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея адправіла на МКС лётчыка, якога ва Ўкраіне асудзілі за дзяржзраду

https://smarturl.click/p2w0j

32-гадовы Аляксей Зубрыцкі стаў першым у гісторыі касманаўтам з прыгаворам па артыкуле аб дзяржздрадзе. Прыгавор завочна вынес Вінніцкі гарадзкі суд 11 сакавіка 2025 году.

Зубрыцкі — ураджэнец Запароскай вобласьці. Лейтэнант УС Украіны, служыў лётчыкам авіяцыйнага зьвяна ў складзе адной з воінскіх частак УСУ, дыслякаванай у Крыме.

Суд палічыў даказаным, што абвінавачаны служыў у расейскіх войсках больш за 10 гадоў, уключаючы перыяд поўнамаштабнай вайны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На суботніку ў Менску пры ўдзеле Лукашэнкі высаджваюць чырвоныя дубы. Навукоўцы кажуць, што яны шкодзяць мясцовай флёры.

https://smarturl.click/kZ6xo

«Масавае пашырэньне гэтага віду ў лясах Беларусі можа нэгатыўна адбіцца на біялягічнай разнастайнасьці, бо ён, ствараючы гушчары ў лясных масівах, з часам можа выціснуць як многія пароды дрэў, так і падполагавую травяністую расьліннасьць».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму ўзыходжаньне беларускі Ліліі Яноўскай на Анапурну можна лічыць фантастыкай?

Новае ўзыходжаньне ўраджэнкі Івянца стала далёка ня першым вялікім дасягненьнем беларускай альпіністкі, але ўсё ж яно асаблівае.


https://smarturl.click/7vMYl

Расказваем, чаму нават найвышэйшая ў сьвеце гара Эвэрэст у параўнаньні з Анапурнай можа здацца простым горным шпацырам, а дасягненьне беларускі ўнікальнае ня толькі для Беларусі, але і для ўсяго сьвету.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Наступствы расейскай атакі на Сумы ў Вербную нядзелю – у фота.

13 красавіка каля паўдня расейскія войскі выпусьцілі дзьве балістычныя ракеты па цэнтры гораду Сумы на ўсходзе Ўкраіны. Прынамсі 34 чалавекі загінулі і больш за 100 атрымалі раненьні. У зоне пашкоджаньня знаходзяцца ўнівэрсытэт, жылыя дамы і крамы

Больш фота тут

Здымкі: AP Photo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ашмянская разьня. Што ў Беларусі рабіла «польскае» паўстаньне

https://smarturl.click/6W0LY

Трагедыя адбылася 14-15 красавіка 1831 году ў Ашмянах у часе паўстаньня супраць расейскай акупацыі.

Паўстанцы вызвалілі горад Ашмяны ад расейскае ўлады. Такім чынам была перарваная паштовая сувязь віленскага расейскага губэрнатара з Масквой. Губэрнатар паслаў у Ашмяны войска: 300 казакоў, 5000 чалавек пяхоты і 4 гарматы. Паўстанцы ацанілі вялікую перавагу расейцаў і адступілі, у горадзе застаўся нешматлікі ар’ергард іхнага атраду.

У асобных крыніцах згадваецца розная колькасьць ахвяраў — да 500 чалавек. Пра тую падзею піша Сяргей Дубавец:

«Чаму мне ўспомнілася Хатынь? Бо Хатыні перасьледуюць беларусаў на працягу ўсёй нашай гісторыі, калі прышлыя сілы зьнішчалі паселішчы разам зь іх жыхарамі. Зусім забытая старонка беларускай гісторыі — Ашмянская разьня, якая адбылася ў 1831 годзе. І гэта «не перагорнутая старонка».


На фота цэнтар сучасных Ашмянаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дональд Трамп адрэагаваў на сьмертаносны ўдар Расеі па Сумах

https://smarturl.click/8p7L7

«Я думаю, што гэта было жудасна. І яны сказалі мне, што зрабілі памылку. Але я лічу, што гэта жахліва. Я думаю, што ўся вайна жудасная», — сказаў Трамп журналістам на борце Air Force One па вяртаньні ў Вашынгтон.

У Вербную нядзелю 13 красавіка каля 10.15 расейскія вайскоўцы нанесьлі два ракетныя ўдары па цэнтры горада Сумы. На гэты момант вядома аб 34 загінулых і 117 параненых.

На фота наступствы расейскай ракетнай атакі на Сумы 13 красавіка 2025

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лук'яновіч: СПА Беларусі з пачатку году зьнішчыла 18 дронаў самалётнага тыпу

https://smarturl.click/0BMX7

З пачатку 2025 году Мінабароны зафіксавала 128 парушэньняў дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы, заявіў камандуючы ВПС і войскамі СПА Узброеных сіл Беларусі Андрэй Лук’яновіч. «У нас баявое прымяненьне (было — рэд.) 23 разы: нашы дзяжурныя сілы зьнішчылі 18 бесьпілётных лятальных апаратаў самалётнага тыпу», — заявіў ён.

23 сакавіка Мікалай Карпянкоў заявіў, што ў Беларусь «вельмі часта» залятаюць дроны з тэрыторыі Украіны. Карпянкоў дэ-факта прызнаў, што беларуская сыстэма абароны не спраўляецца зь імі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Два беларускія выдаўцы трапілі ў шорт-ліст прэстыжнай міжнароднай прэміі

https://smarturl.click/vdbeG

Беларускія выдаўцы Надзея Кандрусевіч (выдавецтва Koska, у выгнаньні ў Швэцыі) і Дзьмітры Строцаў (выдавецтва Hochroth Minsk, у выгнаньні ў Нямеччыне) трапілі ў шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2025 Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў за свабоду публікацыі. Агулам у шорт-ліст увайшлі шэсьць выдаўцоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскі ўдар па Сумах: вядома пра 32 загінулых і 99 пацярпелых, сярод іх ёсьць дзеці

Абнаўляецца: https://smarturl.click/WRDzX

Паводле апошніх зьвестак, у выніку ракетных удараў па цэнтры Сумаў загінулі 32 чалавекі, у тым ліку двое дзяцей. Колькасьць пацярпелых дасягнула 99 чалавек, сярод іх 11 дзяцей. Больш за ўсё людзей загінула ў тралейбусе, шмат хто вяртаўся з царквы.

У выніку ўдару пашкоджана шмат гістарычных будынкаў. Пашкоджаныя будынак унівэрсытэту, дзіцячы тэатар, унівэрсытэцкая бібліятэка, Інстытут фізыкі і царква, перадае карэспандэнт украінскай службы Радыё Свабода.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю беларускай мэдыцыны? Праверце сябе

ТЭСТ: https://smarturl.click/Vo7n

Калі беларускія гісторыкі сьцьвярджаюць, што Беларусь заўсёды была часткай Эўропы і эўрапейскай цывілізацыі, то і мэдыцына на беларускіх землях не павінна быць выключэньнем. Так і было ў сапраўднасьці. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю і дасягненьні беларускай мэдыцыны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вербную нядзелю Расея нанесла ракетны ўдар па цэнтры Сумаў, загінулі сама меней 20 чалавек

Абнаўляецца: https://smarturl.click/WRDzX

Раніцай 13 красавіка расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па ўкраінскім горадзе Сумы, паведаміў выканаўца абавязкаў мэра гораду Арцём Кабзар. Паводле яго, у выніку атакі загінулі сама меней 20 чалавек. У абласной адміністрацыі дадалі, што войскі Расеі ўдарылі дзьвюма балістычнымі ракетамі па цэнтры Сумаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Другая АЭС у Беларусі: стала вядома, якія два месцы разглядаюць для яе будаўніцтва

https://smarturl.click/oVJgB

Цяпер разглядаюць варыянты будаўніцтва ў Беларусі або дадатковага, трэцяга, энэргаблёка ўжо дзейнай БелАЭС у Астраўцы, або новай двухблёкавай АЭС у Магілёўскай вобласьці. Мінэнэрга Беларусі распрацоўвае тэхніка-эканамічнае абгрунтаваньне праекту, працу над ім павінны завяршыць да сярэдзіны гэтага году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень народзінаў Генадзя Мацура

«Я заўсёды пытаюся ў аўтара: якой вы хочаце бачыць сваю кнігу — мяккай, жорсткай, пяшчотнай?»

13 красавіка 1960 году нарадзіўся Генадзь Мацур, знаны кніжны графік, мастак, каліграф. Актыўны ўдзельнік нацыянальнага нефармальнага моладзевага руху 1970–1980 гадоў, сябра мастакоўскае суполкі «На паддашку» і студэнцкае «Майстроўні».

«Бібліятэка Свабоды», «Бібліятэчка часопіса „Дзеяслоў“», сотні кніг самых розных аўтараў пабачылі сьвет, пабываўшы перад тым у руках Мацура.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп працягнуў санкцыі супраць Расеі, якія ўвёў Байдэн у 2021 годзе

https://smarturl.click/ReLdD

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падоўжыў на год агульнанацыянальны рэжым надзвычайнага становішча ў сувязі са «шкоднаснай дзейнасьцю» расейскіх уладаў за мяжой.

Гэты рэжым быў уведзены 15 красавіка 2021 году — яшчэ да расейскага поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну, адміністрацыяй папярэдніка Трампа — Джо Байдэна. Пасьля ён працягваўся і пашыраўся іншымі ўказамі Байдэна, дзеяньне якіх таксама працягнутае.

Раней Трамп казаў, што разглядае санкцыі і тарыфы супраць Расеі, пакуль ня будзе дасягнутае перамір’е.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне разьбіўся ўжо другі зьнішчальнік F-16. Загінуў 26-гадовы лётчык.

https://smarturl.click/MGE32

26 жніўня 2024 года ва Ўкраіне ўпершыню разьбіўся зьнішчальнік F-16. Тады загінуў лётчык Аляксей Месь. УСУ паведамілі, што самалёт разбіўся падчас адбіцьця расейскага камбінаванага ракетна-авіяцыйнага ўдару.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я ня меў на ўвазе падзел Украіны».

https://smarturl.click/GgjAV

Брытанская газэта The Times апублікавала 11 красавіка інтэрвію са спэцыяльным пасланьнікам прэзыдэнта ЗША Трампа па Ўкраіне і Расеі Кітам Келагам. У ім ён прапанаваў свой плян пасьляваеннага падзелу Ўкраіны — на тры часовыя зоны адказнасьці. «Гэта магло б выглядаць амаль як у Бэрліне пасьля Другой сусьветнай вайны», цытавала яго The Times.

Келаг пазьней напісаў, што ня меў на ўвазе падзел Украіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Віцебскай вобласьці з аўкцыёну прадаюць былы кляштар бэрнардынцаў. Пачатковая цана — 42 рублі.

https://smarturl.click/3QRqG

Упершыню будынак кляштару выстаўлялі на таргі ў кастрычніку 2024 году. Тады за яго хацелі 371 000 рублёў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: гадавіна зьбіцьця дэпутатаў БНФ у парлямэнце

У 1995 годзе ў ноч на 12 красавіка на загад Аляксандра Лукашэнкі зьбілі дэпутатаў Вярхоўнага Савету ад апазыцыі Беларускага Народнага Фронту, якія напярэдадні абвясьцілі галадоўку супраць ініцыятывы Лукашэнкі правесьці рэфэрэндум аб зьмене сымболікі, ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/B4zll

Читать полностью…
Subscribe to a channel