radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка назваў Пачобута «вечнай праблемай», згадаў зьнікненьне Мельнікавай і распавёў пра 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана.

https://smarturl.click/E1maL

Выступаючы падчас рэспубліканскага суботніку на месцы будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музэю і парку Народнага адзінства, Лукашэнка зрабіў некалькі гучных заяваў.

У сваіх прамовах ён назваў палітыку Польшчы ў адносінах да Беларусі «кан’юнктуршчынай», зноў паскардзіўся, што Беларусь хацела выдаць Польшчы затрыманага журналіста Пачобута, але тая нібыта адмовілася, і падрабязна патлумачыў, якіх 150 тысяч пакістанцаў чакае ў Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея адправіла на МКС лётчыка, якога ва Ўкраіне асудзілі за дзяржзраду

https://smarturl.click/p2w0j

32-гадовы Аляксей Зубрыцкі стаў першым у гісторыі касманаўтам з прыгаворам па артыкуле аб дзяржздрадзе. Прыгавор завочна вынес Вінніцкі гарадзкі суд 11 сакавіка 2025 году.

Зубрыцкі — ураджэнец Запароскай вобласьці. Лейтэнант УС Украіны, служыў лётчыкам авіяцыйнага зьвяна ў складзе адной з воінскіх частак УСУ, дыслякаванай у Крыме.

Суд палічыў даказаным, што абвінавачаны служыў у расейскіх войсках больш за 10 гадоў, уключаючы перыяд поўнамаштабнай вайны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На суботніку ў Менску пры ўдзеле Лукашэнкі высаджваюць чырвоныя дубы. Навукоўцы кажуць, што яны шкодзяць мясцовай флёры.

https://smarturl.click/kZ6xo

«Масавае пашырэньне гэтага віду ў лясах Беларусі можа нэгатыўна адбіцца на біялягічнай разнастайнасьці, бо ён, ствараючы гушчары ў лясных масівах, з часам можа выціснуць як многія пароды дрэў, так і падполагавую травяністую расьліннасьць».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму ўзыходжаньне беларускі Ліліі Яноўскай на Анапурну можна лічыць фантастыкай?

Новае ўзыходжаньне ўраджэнкі Івянца стала далёка ня першым вялікім дасягненьнем беларускай альпіністкі, але ўсё ж яно асаблівае.


https://smarturl.click/7vMYl

Расказваем, чаму нават найвышэйшая ў сьвеце гара Эвэрэст у параўнаньні з Анапурнай можа здацца простым горным шпацырам, а дасягненьне беларускі ўнікальнае ня толькі для Беларусі, але і для ўсяго сьвету.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна наклала санкцыі на прапагандыстку беларускай дзяржаўнай тэлевізіі і дзьве прарасейскія арганізацыі

https://smarturl.click/y6dXv

11 красавіка прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзеньні шэрагу санкцый, пад якія таксама трапіла беларуская прапагандыстка і дзьве арганізацыі, зарэгістраваныя ў Менску.

Мова пра прапагандыстку, якая падманам брала інтэрвію ў беларускіх ваяроў ва Ўкраіне і палітзьняволенай, а таксама дзьве даўно вядомыя сваёй прарасейскай сутнасьцю арганізацыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дагнаць і перагнаць Захад у эканоміцы і дэмакратыі. Валер Карбалевіч — пра інтэрвію Лукашэнкі кампаніі «Мир»

https://smarturl.click/mB8Go

Інтэрвію прайшло ў атмасфэры ўзаемнай сымпатыі. Аднак усё ж была адна тэма, якая зьяўляецца даволі хваравітай для Лукашэнкі. Гэта пытаньне пра дэмакратыю. Калі кранаюць за балючае месца, то ён пачынае хвалявацца, зрываецца. І пераходзіць у атаку, пачынае «выкрываць» заходнюю дэмакратыю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новая дырэктыва Лукашэнкі і іншыя вынікі тыдня ад Карбалевіча

Відэа: https://youtu.be/3MLaDeqeGfA

У сьвеце абмяркоўваюць тарыфную вайну, ініцыяваную ЗША. Беларусь наведвае прэм’ер Пакістана Шабгаза Шарыфа — адказ на візіт Лукашэнкі паўгода таму. Унутры краіны асноўнай падзеяй стала падпісаньне новай дырэктывы пра ідэалёгію беларускай дзяржавы — ужо другой за два тыдні.

Усё гэта — у выніках тыдня ад Валера Карбалевіча.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Журналісты-расьсьледнікі высьветлілі імёны паўсотні кітайскіх наймітаў у расейскім войску

https://smarturl.click/VRy7Z

Як высьветлілася, большасьць кітайцаў адразу ехалі ў Расею з мэтай падпісваць кантракт.

Здымак: Служба безпеки України

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністэрства абароны Беларусі праводзіць чарговыя вучэньні ў памежжы зь Літвой

https://smarturl.click/B4z70

З 11 па 13 красавіка ў Віцебскай вобласьці праходзяць камандна-штабныя вучэньні з тэрытарыяльнымі войскамі Пастаўскага раёну, што мяжуе зь Літвой. Трэці месяц запар у Беларусі правяраюць баявую гатоўнасьць войска.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка гатовы прыняць на працу ў Беларусі да 150 тысяч пакістанцаў — пра гэта ён заявіў па выніках перамоваў з прэм'ерам Пакістану

https://smarturl.click/0BM25

Лукашэнка заявіў, што ў Пакістане шмат людзей, якія могуць і жадаюць працаваць у Беларусі, і ён гатовы прыняць на працу да 150 тысяч пакістанцаў і «стварыць ім неабходныя ўмовы для працы» (у Беларусі працягвае расьці дэфіцыт кадраў: у службе занятасьці агулам па краіне — больш за 198 тыс. вакансій).

Па выніках перамоваў падпісалі пагадненьне аб вайсковым супрацоўніцтве паміж Беларусьсю і Пакістанам і шэраг іншых дакумэнтаў аб супрацы. Расказваем пра перамовы, а таксама пра тавараабарачэньне паміж Беларусьсю і Пакістанам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кітай у адказ павышае мыты на тавары з ЗША да 125%

https://smarturl.click/e0yRb

Кітай павысіў мыты на імпарт з ЗША з 84 да 125%, паведамляюць Bloomberg і Reuters са спасылкай на Міністэрства фінансаў Кітаю. Новыя мыты набудуць моц з 12 красавіка.

Гэты крок зроблены пасьля таго, як напярэдадні прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прадстаўнік Белага дома паведамілі, што агульная сума мытаў на кітайскія тавары складае 145%.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязень Латыпаў сустрэў свае 45 гадоў у турме, гэта яго пяты дзень народзінаў за кратамі

https://smarturl.click/nVjo9

Да выхаду на волю палітвязьню Сьцяпану Латыпаву, якога затрымалі ў верасьні 2020 году ў двары «Плошчы пераменаў» у Менску, застаецца яшчэ каля трох гадоў. Пяты раз палітвязень сустрэў дзень народзінаў у няволі: першы раз у былым менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага, другі — у івацэвіцкай калёніі і яшчэ двойчы — у магілёўскай турме. Расказваем, што вядома пра ўмовы ўтрыманьня Латыпава ў турмах.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Усё, што па-беларуску, — гэта таксама форма пратэсту». Вялікая размова з аўтарам новага фільму аб жніўні 2020 Мішам Козыравым

https://smarturl.click/kZ6W2

Расейскі прадусар і журналіст Міша Козыраў выпусьціў фільм пра беларускія пратэсты 2020 году і пра ролю музыкі ў гэтых падзеях. Стужка стала шостай у цыкле «Нямы рок-н-рол» — аўтарскай праграме Козырава.

«Свабода» распытала аўтара, чаму падзеі пяцігадовай даўніны ў Беларусі застаюцца актуальнымі дагэтуль і як беларускі пратэст успрымалі звонку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Прэлюдыя фашыстоўскага перавароту». 30 год таму дэпутаты апазыцыі галадоўкай спрабавалі спыніць аўтарытарызм Лукашэнкі

https://smarturl.click/xVpaZ

30 год таму, у ноч з 11 на 12 красавіка 1995 году, сілавікі Аляксандра Лукашэнкі зьбілі дэпутатаў Вярхоўнага Савету ад апазыцыі Беларускага Народнага Фронту проста ў залі паседжаньняў. Напярэдадні дэпутаты абвясьцілі галадоўку супраць ініцыятывы Лукашэнкі правесьці рэфэрэндум аб зьмене сымболікі, ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.

Свабода прыгадвае падзеі, якія перадвызначылі ход беларускай найноўшай гісторыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі — масавыя ператрусы ў агенцтвах нерухомасьці. Відэа

Адразу дзесяць кампаній трапілі пад перасьлед сілавікоў. У арганізацыях правялі ператрусы. Што адбываецца і чаго далей чакаць? Пра гэта — у відэа Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне разьбіўся ўжо другі зьнішчальнік F-16. Загінуў 26-гадовы лётчык.

https://smarturl.click/MGE32

26 жніўня 2024 года ва Ўкраіне ўпершыню разьбіўся зьнішчальнік F-16. Тады загінуў лётчык Аляксей Месь. УСУ паведамілі, што самалёт разбіўся падчас адбіцьця расейскага камбінаванага ракетна-авіяцыйнага ўдару.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я ня меў на ўвазе падзел Украіны».

https://smarturl.click/GgjAV

Брытанская газэта The Times апублікавала 11 красавіка інтэрвію са спэцыяльным пасланьнікам прэзыдэнта ЗША Трампа па Ўкраіне і Расеі Кітам Келагам. У ім ён прапанаваў свой плян пасьляваеннага падзелу Ўкраіны — на тры часовыя зоны адказнасьці. «Гэта магло б выглядаць амаль як у Бэрліне пасьля Другой сусьветнай вайны», цытавала яго The Times.

Келаг пазьней напісаў, што ня меў на ўвазе падзел Украіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Віцебскай вобласьці з аўкцыёну прадаюць былы кляштар бэрнардынцаў. Пачатковая цана — 42 рублі.

https://smarturl.click/3QRqG

Упершыню будынак кляштару выстаўлялі на таргі ў кастрычніку 2024 году. Тады за яго хацелі 371 000 рублёў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: гадавіна зьбіцьця дэпутатаў БНФ у парлямэнце

У 1995 годзе ў ноч на 12 красавіка на загад Аляксандра Лукашэнкі зьбілі дэпутатаў Вярхоўнага Савету ад апазыцыі Беларускага Народнага Фронту, якія напярэдадні абвясьцілі галадоўку супраць ініцыятывы Лукашэнкі правесьці рэфэрэндум аб зьмене сымболікі, ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/B4zll

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 11 красавіка:

📌«Быццам на іншай плянэце». Як беларусы зьяжджаюць у эміграцыю ў непапулярныя краіны

📌«Прэлюдыя фашыстоўскага перавароту». 30 гадоў таму дэпутаты апазыцыі галадоўкай спрабавалі спыніць аўтарытарызм Лукашэнкі

📌Палітвязень Латыпаў сустрэў свае 45 гадоў у турме, гэта яго пяты дзень народзінаў за кратамі

📌«Усё, што па-беларуску, — гэта таксама форма пратэсту». Вялікая размова з аўтарам новага фільму аб жніўні 2020 Мішам Козыравым

📌Суд у Кіеве спагнаў у даход дзяржавы ўкраінскія актывы «Беларуськалію»

📌Журналісты-расьсьледнікі высьветлілі імёны паўсотні кітайскіх наймітаў у расейскім войску

📌ВМС Эстоніі затрымалі расейскі карабель. У краіне сьцьвярджаюць, што ён належыць «ценеваму флёту»

📌Новая дырэктыва Лукашэнкі і іншыя вынікі тыдня ад Карбалевіча. Відэа

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ВМС Эстоніі затрымалі расейскі карабель. У краіне сьцьвярджаюць, што ён належыць «ценеваму флёту»

https://smarturl.click/XD3ZA

Нафтавы танкер Kiwala ўлады Эстоніі затрымалі ў Фінскай затоцы, але расьсьледаваньне не зьвязанае з пашкоджаньнем крытычнай інфраструктуры.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьцяпан Латыпаў сустрэў пяты дзень нараджэньня за кратамі

Да выхаду 45-гадовага палітвязьня з-за кратаў застаецца тры гады. У турме прадстаўнік рэдкай прафэсіі арбарыста хварэе. Пра ягоную справу і навіны, якія даходзілі ад Сьцяпана Латыпава — відэа Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Яшчэ ў адной вобласьці Беларусі перагледзелі тарыфы на праезд ў грамадзкім транспарце

https://smarturl.click/8p7JV

У Віцебскай вобласьці таксама даражэе праезд у грамадзкім транспарце, пра што сьведчыць рашэньне Віцебскага аблвыканкаму.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Быццам на іншай плянэце». Як беларусы зьяжджаюць у эміграцыю ў непапулярныя краіны

https://smarturl.click/j7BLk

Беларус расказаў Свабодзе, як пасьля турмы паехаў жыць у Гішпанію і зь якімі складанасьцямі там сутыкнуўся. Кіраўнік фонду дапамогі беларусам расказаў пра складанасьці эміграцыі ў нетыповыя для пераезду краіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у Кіеве спагнаў у даход дзяржавы ўкраінскія актывы «Беларуськалію»

https://smarturl.click/WRDnA

Згодна з рашэньнем суда, у даход дзяржавы спагналі больш за 70 тысяч тон хлёрыстага калію, больш за 250 мільёнаў грыўняў у эквіваленце (звыш 6 млн даляраў), 1545 чыгуначных вагонаў, а таксама 48% статутнага капіталу ТАА «АГРАРАСКВЕТ», сузаснавальнік якога — Беларуская калійная кампанія.

Мінюст Украіны адзначае, што «Беларуськалій» «спрыяе вядзеньню вайны супраць Украіны» праз супрацоўніцтва з прадпрыемствамі вайскова-прамысловага комплексу Расеі і самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР», і мае дачыненьне да прымусовага вывазу ўкраінскіх дзяцей у Беларусь з часова акупаваных тэрыторый.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўнік Трампа Ўіткаф прыляцеў ў Расею, каб трэці раз сустрэцца з Пуціным

https://smarturl.click/5ZR2o

Спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Стывэн Уіткаф накіраваўся ў Расею і, як чакаецца, сёньня сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, паведаміла выданьне Axios са спасылкай на крыніцу. Прэс-сакратар Пуціна Пяскоў пацьвердзіў, што Уіткаф прыляцеў у Расею, і дадаў, што Крэмль паведаміць, калі Пуцін сустрэнецца з Уіткафам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У МЗС Расеі заявілі, што вядуць дыпляматычную перапіску з Украінай празь Беларусь

https://smarturl.click/GgjBw

Масква і Кіеў абменьваюцца нотамі праз амбасады дзьвюх краін у Менску, «галоўным чынам у праўных і консульскіх пытаньнях» заявіў прадстаўнік МЗС Расеі Аляксей Палішчук. Рэакцыі на гэтую заяву з боку Кіева няма.

Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Кіеў разарваў дыпляматычныя адносіны з Масквой, консульствы Ўкраіны закрылі офісы ў Расеі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінінфарм прапанаваў перадусталёўваць нацыянальны радыёплэер у аўтамабілях

https://smarturl.click/3QRW8

У 2023 годзе ў Беларусі стварылі нацыянальны анлайн-радыёплэер, у якім прадстаўленыя «ўсе асноўныя беларускія радыёстанцыі». Цяпер у Беларусі «актыўна прапрацоўваюць» пытаньне перадусталяваньня нацыянальнага анлайн-радыёплэера ў аўтамабілях.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: гадавіна выбуху ў менскім мэтро

https://smarturl.click/xVpLn

11 красавіка 2011 году адбыўся выбух у менскім мэтрапалітэне. У выніку тэракту загінулі 15 чалавек, 203 пацярпелі. Згодна з прысудам меркаваных выканаўцаў выбуху Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава расстралялі.

На фота: людзі дапамагаюць ахвяры выбуху ў менскім мэтро, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскі дэпутат заявіў, што сярод палонных стала больш беларусаў, якія ваююць на баку Расеі. Што вядома

https://smarturl.click/oVJoj

Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксей Ганчарэнка заявіў, што ва ўкраінскі палон сталі часьцей трапляць беларусы, якія ваююць на баку Расеі.

Свабодзе вядома, што на цяпер ва ўкраінскім палоне знаходзяцца знаходзяцца прынамсі пяць грамадзян Беларусі, прозьвішчы якіх вядомыя.

Читать полностью…
Subscribe to a channel