Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
У Крывым Рагу разьвітваюцца з ахвярамі расейскага абстрэлу 4 красавіка, калі загінулі 19 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей.
У большасьці гарадоў Украіны з гэтай нагоды 7, 8 і 9 красавіка абвясьцілі днямі жалобы.
Лукашэнка падвысіў судзьдзю, які разглядаў справу Nexta аб кампэнсацыі, і звольніў «рэкардсмэнку» ў рэпрэсіях
https://smarturl.click/qB5DO
Аляксандар Лукашэнка прызначыў Аляксандра Стараказьнікава намесьнікам старшыні Менскага абласнога суда і судзьдзём гэтага суда на пяць гадоў.
У чэрвені 2023 году Аляксандар Стараказьнікаў разглядаў грамадзянскі пазоў Міністэрства фінансаў і Генэральнай пракуратуры аб спагнаньні з фігурантаў «справы Nexta» — Сьцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча — маёмаснай шкоды на агульную суму больш за 30 мільёнаў рублёў.
У той жа час вызваленая з пасады судзьдзі суда Наваполацку (Віцебская вобласьць) Зінаіду Балаболаву ў сувязі зь яе адстаўкай. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна» па выніках 2024 году Зінаіда Балаболава заняла другое месца ў сьпісе самых рэпрэсіўных судзьдзяў. Згодна зь інфармацыяй праваабаронцаў, судзьдзя разгледзела 268 адміністрацыйных спраў.
На фота: Аляксандар Стараказьнікаў на сустрэчы з студэнтамі ў лістападзе 2024 году
Дакладчыца ПАРЭ назвала рэжымы ў Беларусі і Расеі «таталітарнымі»
https://smarturl.click/DYmdo
Сытуацыя з палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі і Расеі «застаецца вельмі трывожнай», заявіла генэральная дакладчыца Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) па палітзьняволеных у Эўропе Азадэ Раджхан у інфармацыйнай запісцы, падрыхтаванай да вясеньняй сэсіі ПАРЭ (7–11 красавіка).
Дакладчыца Азадэ Раджхан, якую цытуе Позірк, адзначыла, што ва ўмовах шырокага перасьледу праваабаронцаў і палітычных апанэнтаў «абодва таталітарныя рэжымы перасьледуюць таксама актывістаў, журналістаў, юрыстаў і арганізацыі грамадзянскай супольнасьці праз адвольныя затрыманьні, палітычна матываваныя абвінавачваньні, гвалт і заканадаўчыя абмежаваньні».
На фота: сымболіка Рады Эўропы
Брытанская паліцыя не праводзіць расьсьледаваньня ў сувязі са зьнікненьнем Анжалікі Мельнікавай
https://smarturl.click/L3vW3
Пра гэта Бі-бі-сі паведамілі ў прэс-службе лёнданскай паліцыі. У польскай паліцыі 29 сакавіка паведамілі, што Мельнікава ўжо некалькі тыдняў знаходзіцца па-за межамі краіны.
Ужо сёньня: дзень памяці Пабла Пікаса
https://smarturl.click/y6dkm
Падзеі 8 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
На фота: фрагмэнт рэпрадукцыі карціны Пабла Пікаса «Герніка» (1937)
Галоўнае за 7 красавіка
Сала, цыбуля, тарты і смартфоны. Што можа падаражэць пасьля рашэньня адпусьціць цэны
Да маці Судаленкі прыходзілі сілавікі, Максіма Ўрбановіча трымаюць у СІЗА КДБ
Былы палітвязень расказаў пра катаваньні электрашокерам і зламаныя пальцы
«Нам кажуць, што мы як бы і ня нацыя». Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра каляндарную пастку
Беларуска Лілія Яноўская скарыла пік Анапурна ў Гімалаях і паставіла новы рэкорд
«Дзеці са мной», — былы муж зьніклай сьпікеркі Каардынацыйнай Рады Мельнікавай. Дзе яна, польскія праваахоўнікі ня выявілі
Берасьцейскі акумулятарны завод «АйПаўэр» сыходзіць у часовы прастой
Стаў вядомы зьмест дамовы паміж Беларусьсю і М’янмай аб супрацы паміж органамі юстыцыі
Сёлета ў беларускія ВНУ на бюджэтнае навучаньне прымуць без іспытаў больш за 800 грамадзян Расеі
https://smarturl.click/b5goM
Міністэрства адукацыі Беларусі зацьвердзіла пастановай рашэньне аб залічэньні сёлета ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны 863 грамадзян Расеі без іспытаў і навучаньні за рахунак дзяржаўнага бюджэту Беларусі.
Рашэньне датычыць 131 спэцыяльнасьці.
Стаў вядомы зьмест дамовы паміж Беларусьсю і М’янмай аб супрацы паміж органамі юстыцыі
https://smarturl.click/MGE4p
Дамову падпісалі 7 сакавіка ў Менску ў часе візыту кіраўніка вайсковага ўраду М’янмы Мін Аўнг Глайнга, які прыехаў у Беларусь адразу пасьля перамоў у Маскве з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
Былы палітвязень расказаў пра катаваньні электрашокерам і зламаныя пальцы
https://smarturl.click/xVpdY
Праваабаронцы «Вясны» сустрэліся з былым палітвязьнем Уладзіславам Ефімовічам з Івацэвічаў, які ў студзені 2025-га выйшаў на волю і зьехаў зь Беларусі.
«Дзеці са мной», — былы муж зьніклай сьпікеркі Каардынацыйнай Анжалікі Мельнікавай
https://smarturl.click/0BMpm
Больш як тыдзень таму стала вядома пра зьнікеньне сьпікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай. Інфармацыі, дзе яна знаходзіцца, да гэтага часу няма. Былы муж Мельнікавай Андрэй заявіў @zerkalo_io, што дзеці знаходзяцца зь ім у Беларусі і што яму невядома, дзе яго былая жонка.
У Берасьцейскай вобласьці заўтра загучаць сырэны
https://smarturl.click/oVJjD
8 красавіка ў Берасьцейскай вобласьці правядуць «тэхнічную праверку сыстэмы апавяшчэньня насельніцтва з запускам электрасырэн», папярэдзілі ў МНС і заклікалі жыхароў захоўваць спакой, адзначыўшы, што «ніякіх дзеяньняў не патрабуецца».
Пра прычыны частых праверак сыстэм абвесткі ведамства не паведамляе. Зьвяртае на сябе ўвагу тое, што ў асноўным іх праводзяць у абласьцях, якія мяжуюць з Украінай.
Рэгуляваньне цэнаў у Беларусі захавалася на 45% тавараў спажывецкага кошыка
https://smarturl.click/0BMjm
Нягледзячы на скарачэньне на траціну колькасьці тавараў, цэны на якія рэгулюе дзяржава, рэальнае скарачэньне закранула каля 10% тавараў спажывецкага кошыка, заявіў першы намесьнік міністра антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Іван Вежнавец. Паводле яго, зь сьпісу выключылі найперш тавары, якія «ня маюць штодзённага попыту ў насельніцтва»
Энэргетыкі працягваюць змагацца з наступствамі непагадзі, у Беларусі захоўваецца аранжавы ўзровень небясьпекі
https://smarturl.click/7vMvG
На 8-ю раніцы працы па аднаўленьні электраэнэргіі працягваюць у 47 населеных пунктах Беларусі, пераважна ў Магілёўскай вобласьці, паведамілі ў Мінэнэрга.
Сёньня ў Беларусі захоўваюцца складаныя ўмовы надвор’я: уначы і раніцай па ўсходняй палове краіны чакаецца моцны сьнег, днём на большай частцы тэрыторыі і ў Менску — узмацненьне паўночнага ветру парывамі да 15-18 м/с. Складаныя ўмовы надвор’я становяцца прычынай новых тэхналягічных парушэньняў. Раней Белгідрамет аб'явіў аранжавы ўзровень небясьпекі на 7 красавіка.
7 красавіка — дзень памяці Ларысы Геніюш
7 красавіка 1983 году ў Зэльве памерла Ларыса Геніюш, беларуская пісьменьніца, дзяячка беларускага адраджэньня, захавальніца архіваў БНР. Ларыса Геніюш лічыла сябе беларускай, змагалася за беларускасьць і цярпела за гэта. Разам з мужам вымушаная была 8 гадоў правесьці ў ГУЛАГу, а пасьля да апошніх дзён жыла ў сваёй хаце ў Зэльве пад пільным наглядам КДБ.
Пра іншыя падзеі 7 красавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/3QRQk
Эўразьвяз запусьціў новую праграму падтрымкі для беларусаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў
https://smarturl.click/vdbw5
Мэта праграмы — падтрымка навучаньня і перападрыхтоўкі для вызваленых беларускіх палітвязьняў і беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў і страцілі крыніцу даходу. Тэрмін падачы заявак — да сакавіка 2027 году.
«Хачу працягваць далей». Як 10-гадовая беларуска стала мэдалісткай чэмпіянату Ізраілю ў гімнастыцы
https://smarturl.click/lAJDL
Тры гады таму сям’я Марты Барадзіной мусіла ўцякаць зь Беларусі пасьля таго, як яе бацьку затрымалі за фатаздымкі расейскіх вайскоўцаў. У размове з Свабодай Алег і Марта Барадзіны расказалі пра посьпехі на новым месцы.
На фота: Марта Барадзіна на спаборніцтвах
Фондавыя рынкі паказалі рэзкі спад пасьля ўведзеных Трампам тарыфаў. Інфаграфіка
https://smarturl.click/ReL0x
Сусьветныя рынкі пацярпелі ад указу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, які ўвёў новыя тарыфы на імпарт.
Новыя тарыфы, паводле слоў Дональда Трампа, неабходныя для балянсу сусьветнага гандлю і аднаўленьня ўнутранай вытворчасьці ў ЗША, піша рэдактар лічбавых праектаў Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рыйн Альяс.
Гэты крок, аформлены адміністрацыяй ЗША як акт палітыкі «ўзаемнасьці» і афіцыйна ўведзены 2 красавіка, увёў базавы 10-працэнтны тарыф на імпарт з вышэйшымі стаўкамі для краін, якія маюць станоўчае сальда гандлёвага балянсу з Злучанымі Штатамі. Для некаторых краін тарыфы на імпарт у ЗША большыя за 10 працэнтаў.
На фота: Дональд Трамп з табліцай новых тарыфаў
Гомельскі завод ліцьця і нармаляў узяў крэдыт у банку для выплаты заробкаў, на «Гомсельмашы» — дэфіцыт кадраў
https://smarturl.click/xVpqY
Складанае становішча адразу на двух гомельскіх прадпрыемствах. На «Гомсельмашы», буйным беларускім вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі, кадравы дэфіцыт. А Завод ліцьця і нармаляў (ЗЛіН), які ўваходзіць у склад аб’яднаньня, быў вымушаны ўзяць крэдыт у банку, каб выплаціць заробкі працаўнікам у пачатку 2025 году.
У Беларусі начныя маразы і сьнег пратрымаюцца яшчэ мінімум два дні
https://smarturl.click/0BMym
На 8 красавіка абвясьцілі жоўты ўзровень небясьпекі.
Удзень у многіх раёнах прагназуюць сьнег, мокры сьнег, месцамі слабую завіруху. На асобных участках дарог захаваецца галалёд, тэмпэратура паветра ўначы −3 −9°С, пры праясьненьні да −11°С. Месцамі чакаецца ўзмацненьне ветру парывамі да 15-20 м/с.
Сьнег і мокры сьнег прагназуюць у Менску, Берасьці, Гомлі і Магілёве. У сталіцы ўдзень тэмпэратура паветра складзе +1 +3°С, у Берасьці — +4 +6°С, у Гомлі і Магілёве — −1 +1°С.
На фота: аднаўленчыя працы ў Магілёўскай вобласьці пасьля сьнегападу, 7 красавіка 2025 году. Афіцыйнае фота
Свабода пагаварыла з калегамі Анжалікі Мельнікавай, якія размаўлялі зь ёю незадоўга да афіцыйнай заявы пра яе зьнікненьне. Паводле нашых крыніц, Анжаліка зьбірала дадзеныя для складаньня кантрактаў па супрацы з Каардынацыйнай радай. Размовы адбываліся тады, калі, паводле інфармацыі Паўла Латушкі, тэлефон Анжалікі нібыта ўжо фіксавалі ў Беларусі
https://www.youtube.com/watch?v=ZZ_h1St5sDI
Што думаюць жыхары сяла каля мяжы зь Беларусьсю праз два гады пасьля паўнамаштабнай атакі?
Жыхары сяла Дняпроўскае, якое раней было зьвязанае з суседняй краінай мостам, успамінаюць стары час і момант уварваньня расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Што яны думаюць пра беларусаў і пра ўлады Беларусі сёньня? Відэа Свабоды
Беларуска Лілія Яноўская скарыла пік Анапурна ў Гімалаях і паставіла новы рэкорд
https://smarturl.click/gg2wB
Цяпер за беларускай ужо 9-ы з 14-і пікаў, вышыня якіх перавышае 8000 мэтраў.
Архіўнае фота
Берасьцейскі акумулятарны завод «АйПаўэр» сыходзіць у часовы прастой
https://smarturl.click/L3vGO
Берасьцейскі акумулятарны завод «АйПаўэр» плянуе часовы прастой да 12 траўня і скараціць склад штатных супрацоўнікаў, даведалася @euroradio ад аддзелу кадраў прадпрыемства.
Латушка: Мельнікава, хутчэй за ўсё, не ў Беларусі
Паводле апошняй інфармацыі ад польскіх праваахоўнікаў, Анжаліка Мельнікава не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, але хутчэй за ўсе яна таксама не знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, паведаміў Павал Латушка. Яе дакладнае месцазнаходжаньне не ўстанавілі. Папярэднюю вытворчасьць у справе аб зьнікненьні Мельнікавай вядзе аддзел па барацьбе з крымінальным тэрорам і забойствамі Камэндатуры паліцыі Варшавы.
Кманда НАУ тэхнічным спосабам устанавіла, што яе тэлефон мог знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі 19 і 25 сакавіка.
Сала, цыбуля, тарты і смартфоны. Што можа падаражэць пасьля рашэньня адпусьціць цэны
https://smarturl.click/9oxdv
Сьпіс тавараў, на якія ў Беларусі рэгулююць цэны, скарацілі на 120 пазыцыяў. Гэта прадукты, электратавары, мэбля, тэкстыльныя вырабы. Расказваем пра наступствы.
За выходныя чарга легкавікоў на ўезд зь Беларусі ў Польшчу павялічылася ў 3,5 раза
https://smarturl.click/w4Ywm
Перад адзіным даступным для легкавікоў польскім пунктам пропуску Брэст — Тарэспаль у чарзе па стане на 10-ю гадзіну раніцы стаялі 460 аўтамабіляў (у пятніцу — 130 легкавікоў).
Невялікая чарга легкавікоў сабралася і перад пунктам пропуску Меднікі. Захоўваюцца чэргі на ўезд у ЭЗ для грузавога транспарту — раніцы стаялі агулам 1940 фураў.
«Нам кажуць, што мы як бы і ня нацыя». Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра каляндарную пастку
https://smarturl.click/WRDRZ
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
Да 87-гадовай маці праваабаронцы Судаленкі ў Беларусі прыходзілі сілавікі
https://smarturl.click/qB5Bw
«Прымусілі 87-гадовую жанчыну падпісаць пратакол пра маю адсутнасьць у доме, які я пакінуў яшчэ ў часы СССР. Яны ведаюць, дзе я — і ўсё роўна прыйшлі! Ім абыякавы яе ўзрост, здароўе, сэрца. Яны прыйшлі, каб зламаць. Каб учыніць боль. Каб сказаць: „Твой сын — злачынец. Ён у вышуку“ », — распавёў праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка, які жыве ў эміграцыі ў Літве.
ААН: удар Расеі па Крывым Рогу стаў самым маштабным па колькасьці дзяцей, якія загінулі ад адной атакі зь лютага 2022 году
https://smarturl.click/ReLAb
У выніку атакі на Крывы Рог 4 красавіка, паводле апошніх зьвестак, загінулі 20 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей, некаторыя зь якіх гулялі ў парку. Яшчэ 75 чалавек атрымалі раненьні. У Маніторынгавай місіі ААН адзначылі, што гэтая атака стала самай вялікай па колькасьці загінулых дзяцей у выніку аднаго ўдару зь лютага 2022 году.
Усе сьведкі кажуць, што пры абстрэле ў рэстарацыі і ў раёне не было вайсковай прысутнасьці, як сьцьвярджае Расея.
Латвія працягнула забарону на ўвоз зь Беларусі сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў для жывёл
https://smarturl.click/aRBJq
Забарона будзе дзейнічаць прынамсі да 1 ліпеня 2026 году.
Латвія першай у ЭЗ забараніла імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі зь Беларусі і Расеі ў сакавіку 2024 году. Пазьней да гэтай ініцыятывы далучылася Літва, а ў ліпені 2024 году ў ЭЗ пачалі дзейнічаць павышаныя мыты на некаторыя віды сельскагаспадарчай гаспрадукцыі зь Беларусі і Расеі.