Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Свабода пагаварыла з калегамі Анжалікі Мельнікавай, якія размаўлялі зь ёю незадоўга да афіцыйнай заявы пра яе зьнікненьне. Паводле нашых крыніц, Анжаліка зьбірала дадзеныя для складаньня кантрактаў па супрацы з Каардынацыйнай радай. Размовы адбываліся тады, калі, паводле інфармацыі Паўла Латушкі, тэлефон Анжалікі нібыта ўжо фіксавалі ў Беларусі
https://www.youtube.com/watch?v=ZZ_h1St5sDI
Што думаюць жыхары сяла каля мяжы зь Беларусьсю праз два гады пасьля паўнамаштабнай атакі?
Жыхары сяла Дняпроўскае, якое раней было зьвязанае з суседняй краінай мостам, успамінаюць стары час і момант уварваньня расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Што яны думаюць пра беларусаў і пра ўлады Беларусі сёньня? Відэа Свабоды
Беларуска Лілія Яноўская скарыла пік Анапурна ў Гімалаях і паставіла новы рэкорд
https://smarturl.click/gg2wB
Цяпер за беларускай ужо 9-ы з 14-і пікаў, вышыня якіх перавышае 8000 мэтраў.
Архіўнае фота
Берасьцейскі акумулятарны завод «АйПаўэр» сыходзіць у часовы прастой
https://smarturl.click/L3vGO
Берасьцейскі акумулятарны завод «АйПаўэр» плянуе часовы прастой да 12 траўня і скараціць склад штатных супрацоўнікаў, даведалася @euroradio ад аддзелу кадраў прадпрыемства.
Латушка: Мельнікава, хутчэй за ўсё, не ў Беларусі
Паводле апошняй інфармацыі ад польскіх праваахоўнікаў, Анжаліка Мельнікава не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, але хутчэй за ўсе яна таксама не знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, паведаміў Павал Латушка. Яе дакладнае месцазнаходжаньне не ўстанавілі. Папярэднюю вытворчасьць у справе аб зьнікненьні Мельнікавай вядзе аддзел па барацьбе з крымінальным тэрорам і забойствамі Камэндатуры паліцыі Варшавы.
Кманда НАУ тэхнічным спосабам устанавіла, што яе тэлефон мог знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі 19 і 25 сакавіка.
Сала, цыбуля, тарты і смартфоны. Што можа падаражэць пасьля рашэньня адпусьціць цэны
https://smarturl.click/9oxdv
Сьпіс тавараў, на якія ў Беларусі рэгулююць цэны, скарацілі на 120 пазыцыяў. Гэта прадукты, электратавары, мэбля, тэкстыльныя вырабы. Расказваем пра наступствы.
За выходныя чарга легкавікоў на ўезд зь Беларусі ў Польшчу павялічылася ў 3,5 раза
https://smarturl.click/w4Ywm
Перад адзіным даступным для легкавікоў польскім пунктам пропуску Брэст — Тарэспаль у чарзе па стане на 10-ю гадзіну раніцы стаялі 460 аўтамабіляў (у пятніцу — 130 легкавікоў).
Невялікая чарга легкавікоў сабралася і перад пунктам пропуску Меднікі. Захоўваюцца чэргі на ўезд у ЭЗ для грузавога транспарту — раніцы стаялі агулам 1940 фураў.
«Нам кажуць, што мы як бы і ня нацыя». Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра каляндарную пастку
https://smarturl.click/WRDRZ
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
Да 87-гадовай маці праваабаронцы Судаленкі ў Беларусі прыходзілі сілавікі
https://smarturl.click/qB5Bw
«Прымусілі 87-гадовую жанчыну падпісаць пратакол пра маю адсутнасьць у доме, які я пакінуў яшчэ ў часы СССР. Яны ведаюць, дзе я — і ўсё роўна прыйшлі! Ім абыякавы яе ўзрост, здароўе, сэрца. Яны прыйшлі, каб зламаць. Каб учыніць боль. Каб сказаць: „Твой сын — злачынец. Ён у вышуку“ », — распавёў праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка, які жыве ў эміграцыі ў Літве.
ААН: удар Расеі па Крывым Рогу стаў самым маштабным па колькасьці дзяцей, якія загінулі ад адной атакі зь лютага 2022 году
https://smarturl.click/ReLAb
У выніку атакі на Крывы Рог 4 красавіка, паводле апошніх зьвестак, загінулі 20 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей, некаторыя зь якіх гулялі ў парку. Яшчэ 75 чалавек атрымалі раненьні. У Маніторынгавай місіі ААН адзначылі, што гэтая атака стала самай вялікай па колькасьці загінулых дзяцей у выніку аднаго ўдару зь лютага 2022 году.
Усе сьведкі кажуць, што пры абстрэле ў рэстарацыі і ў раёне не было вайсковай прысутнасьці, як сьцьвярджае Расея.
Латвія працягнула забарону на ўвоз зь Беларусі сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў для жывёл
https://smarturl.click/aRBJq
Забарона будзе дзейнічаць прынамсі да 1 ліпеня 2026 году.
Латвія першай у ЭЗ забараніла імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі зь Беларусі і Расеі ў сакавіку 2024 году. Пазьней да гэтай ініцыятывы далучылася Літва, а ў ліпені 2024 году ў ЭЗ пачалі дзейнічаць павышаныя мыты на некаторыя віды сельскагаспадарчай гаспрадукцыі зь Беларусі і Расеі.
Польшча ўвяла электронны кантроль за рэкамі на мяжы зь Беларусьсю
https://smarturl.click/dw6p0
6 красавіка пачалі эксплуатацыю электроннай загароды на ўчастках рэк Істачанка і Сьвіслач у Падляскім ваяводзтве на мяжы зь Беларусьсю. Даўжыня бар’ера складае каля 47 км. Пабудаваць электронную загароду вырашылі ў сувязі са шматлікімі спробамі перасячэньня польска-беларускай мяжы праз памежныя рэкі, яе кошт абышоўся ў амаль 20 млн эўра.
Ці ведаеце вы беларускія гаворкі ды смачныя мясцовыя выразы?
ТЭСТ: https://smarturl.click/z99n
Добраму (беларускаму!) дэтэктыву беларуская мова дапаможа ў працы: ён з аднаго слова можа вызначыць, адкуль чалавек, з дакладнасьцю да вёскі ці гарадзкога раёну. А мы з вамі? Праверце, ці ведаеце вы беларускія гаворкі.
У ЗША і краінах Эўропы прайшлі пратэсты супраць палітыкі Трампа
https://smarturl.click/ReLLl
У ЗША людзі зладзілі акцыі пратэсту супраць палітыкі амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа і ягонага дарадцы, мільярдэра Ілана Маска. Каля 1200 акцыяў пратэсту былі заплянаваныя на 5 красавіка ва ўсіх 50 штатах ЗША. Таксама акцыі прайшлі ў Эўропе, у прыватнасьці — у Парыжы, Бэрліне, Лёндане.
У Беларусі зьмянілі парадак здаваньня іспыту на правы кіроўцы. Што мяняецца
https://smarturl.click/7vMMe
Зьмены тычацца парадку арганізацыі іспытаў, умоваў іх правядзеньня і патрабаваньняў да тых, хто хоча здае на працы. Дакумэнт ужо набыў сілу. Адна з асноўных зьменаў у ім — спрашчэньне практычнага іспыту ў горадзе.
Галоўнае за 7 красавіка
Сала, цыбуля, тарты і смартфоны. Што можа падаражэць пасьля рашэньня адпусьціць цэны
Да маці Судаленкі прыходзілі сілавікі, Максіма Ўрбановіча трымаюць у СІЗА КДБ
Былы палітвязень расказаў пра катаваньні электрашокерам і зламаныя пальцы
«Нам кажуць, што мы як бы і ня нацыя». Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра каляндарную пастку
Беларуска Лілія Яноўская скарыла пік Анапурна ў Гімалаях і паставіла новы рэкорд
«Дзеці са мной», — былы муж зьніклай сьпікеркі Каардынацыйнай Рады Мельнікавай. Дзе яна, польскія праваахоўнікі ня выявілі
Берасьцейскі акумулятарны завод «АйПаўэр» сыходзіць у часовы прастой
Стаў вядомы зьмест дамовы паміж Беларусьсю і М’янмай аб супрацы паміж органамі юстыцыі
Сёлета ў беларускія ВНУ на бюджэтнае навучаньне прымуць без іспытаў больш за 800 грамадзян Расеі
https://smarturl.click/b5goM
Міністэрства адукацыі Беларусі зацьвердзіла пастановай рашэньне аб залічэньні сёлета ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны 863 грамадзян Расеі без іспытаў і навучаньні за рахунак дзяржаўнага бюджэту Беларусі.
Рашэньне датычыць 131 спэцыяльнасьці.
Стаў вядомы зьмест дамовы паміж Беларусьсю і М’янмай аб супрацы паміж органамі юстыцыі
https://smarturl.click/MGE4p
Дамову падпісалі 7 сакавіка ў Менску ў часе візыту кіраўніка вайсковага ўраду М’янмы Мін Аўнг Глайнга, які прыехаў у Беларусь адразу пасьля перамоў у Маскве з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
Былы палітвязень расказаў пра катаваньні электрашокерам і зламаныя пальцы
https://smarturl.click/xVpdY
Праваабаронцы «Вясны» сустрэліся з былым палітвязьнем Уладзіславам Ефімовічам з Івацэвічаў, які ў студзені 2025-га выйшаў на волю і зьехаў зь Беларусі.
«Дзеці са мной», — былы муж зьніклай сьпікеркі Каардынацыйнай Анжалікі Мельнікавай
https://smarturl.click/0BMpm
Больш як тыдзень таму стала вядома пра зьнікеньне сьпікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай. Інфармацыі, дзе яна знаходзіцца, да гэтага часу няма. Былы муж Мельнікавай Андрэй заявіў @zerkalo_io, што дзеці знаходзяцца зь ім у Беларусі і што яму невядома, дзе яго былая жонка.
У Берасьцейскай вобласьці заўтра загучаць сырэны
https://smarturl.click/oVJjD
8 красавіка ў Берасьцейскай вобласьці правядуць «тэхнічную праверку сыстэмы апавяшчэньня насельніцтва з запускам электрасырэн», папярэдзілі ў МНС і заклікалі жыхароў захоўваць спакой, адзначыўшы, што «ніякіх дзеяньняў не патрабуецца».
Пра прычыны частых праверак сыстэм абвесткі ведамства не паведамляе. Зьвяртае на сябе ўвагу тое, што ў асноўным іх праводзяць у абласьцях, якія мяжуюць з Украінай.
Рэгуляваньне цэнаў у Беларусі захавалася на 45% тавараў спажывецкага кошыка
https://smarturl.click/0BMjm
Нягледзячы на скарачэньне на траціну колькасьці тавараў, цэны на якія рэгулюе дзяржава, рэальнае скарачэньне закранула каля 10% тавараў спажывецкага кошыка, заявіў першы намесьнік міністра антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Іван Вежнавец. Паводле яго, зь сьпісу выключылі найперш тавары, якія «ня маюць штодзённага попыту ў насельніцтва»
Энэргетыкі працягваюць змагацца з наступствамі непагадзі, у Беларусі захоўваецца аранжавы ўзровень небясьпекі
https://smarturl.click/7vMvG
На 8-ю раніцы працы па аднаўленьні электраэнэргіі працягваюць у 47 населеных пунктах Беларусі, пераважна ў Магілёўскай вобласьці, паведамілі ў Мінэнэрга.
Сёньня ў Беларусі захоўваюцца складаныя ўмовы надвор’я: уначы і раніцай па ўсходняй палове краіны чакаецца моцны сьнег, днём на большай частцы тэрыторыі і ў Менску — узмацненьне паўночнага ветру парывамі да 15-18 м/с. Складаныя ўмовы надвор’я становяцца прычынай новых тэхналягічных парушэньняў. Раней Белгідрамет аб'явіў аранжавы ўзровень небясьпекі на 7 красавіка.
7 красавіка — дзень памяці Ларысы Геніюш
7 красавіка 1983 году ў Зэльве памерла Ларыса Геніюш, беларуская пісьменьніца, дзяячка беларускага адраджэньня, захавальніца архіваў БНР. Ларыса Геніюш лічыла сябе беларускай, змагалася за беларускасьць і цярпела за гэта. Разам з мужам вымушаная была 8 гадоў правесьці ў ГУЛАГу, а пасьля да апошніх дзён жыла ў сваёй хаце ў Зэльве пад пільным наглядам КДБ.
Пра іншыя падзеі 7 красавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/3QRQk
Эўразьвяз запусьціў новую праграму падтрымкі для беларусаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў
https://smarturl.click/vdbw5
Мэта праграмы — падтрымка навучаньня і перападрыхтоўкі для вызваленых беларускіх палітвязьняў і беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў і страцілі крыніцу даходу. Тэрмін падачы заявак — да сакавіка 2027 году.
У Беларусі перагледзелі сыстэму адзнак па двух школьных прадметах. Што зьменіцца і калі
https://smarturl.click/7vM1G
З 1 верасьня 2025 году ў беларускіх школах зьменіцца сыстэма ацэньваньня дыктовак, праверачных і творчых работ па беларускай і расейскай мовах — да памылак вучняў будуць ставіцца мякчэй. Настаўнікам рэкамэндуюць глядзець ня толькі на колькасьць памылак, але і на іх характар.
Падлетак, які загінуў у Берасьцейскім раёне, знайшоў міну ў высахлай сажалцы, — Сьледчы камітэт
https://smarturl.click/8p7E0
Сьледчыя папярэдне ўстанавілі, што падлетак, які загінуў 4 красавіка ў аграгарадку Страдзеч ад выбуху боепрыпасу, знайшоў мінамётную міну на тэрыторыі высахлай сажалкі за некалькі соцень мэтраў ад дома. Ён прынёс міну на двор і разабраў. Паводле асноўнай вэрсіі, адбылася дэтанацыя ўзрывальніка, які падлетак трымаў у руках.
Празь непагадзь у сотнях населеных пунктах Беларусі — перабоі са сьвятлом, на Магілёўшчыне затрымліваюцца цягнікі
https://smarturl.click/QbMM3
У Менскай вобласьці зь вечара перабоі са сьвятлом былі ў больш як 230 населеных пунктах, у 143 іх дагэтуль ліквідуюць. Найбольш пацярпелі Пухавіцкі і Слуцкі раёны.
На Магілёўшчыне перабоі з электраэнэргіяй былі ў 128 населеных пунктах (на раніцу — у 46), ратавальнікі на ўборцы паваленых дрэў у Бялыніцкім, Бабруйскім, Клічаўскім, Круглянскім, Магілёўскім і Асіповіцкім раёнах. Праз падзеньне дрэваў на чыгуначныя рэйкі цягнікі па маршруце Асіповічы — Магілёў едуць са спазьненьнем.
«Спрэс шыфраваньне й намёкі». Расказваем пра сакрэтны артэфакт 1773 году, які зьявіўся ў «Музэі Вольнай Беларусі»
https://smarturl.click/E1mm0
«На аўкцыён была выстаўлена кніга Мікалая Радзівіла, на якую мы ня сталі нават „замахвацца“ — настолькі яна дарагая. Але ліст берасьцейскага ваяводы Яна Антонія Гараіна, напісаны ў 1773 годзе, мы набылі».
Расея атакавала Кіеў, Купянск і Нікалаеў, ёсьць пацярпелыя і пашкоджаньні
https://smarturl.click/dw66z
На досьвітку расейскія войскі ўдарылі балістычнымі ракетамі па Кіеве. Паводле апошніх зьвестак, пацярпелі тры чалавекі, ратавальнікі ліквідуюць наступствы ў трох раёнах горада. У Купянску Харкаўскай вобласьці ў выніку ўдару авіябомбаў, папярэдне, пацярпелі 2 чалавекі, ёсьць пашкоджаньні.
Позна ўвечары 5 красавіка расейскія вайскоўцы атакавалі дронамі «Шахед» Нікалаеў, пацярпелі чатыры чалавекі.