Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
«Дзеці са мной», — былы муж зьніклай сьпікеркі Каардынацыйнай Анжалікі Мельнікавай
https://smarturl.click/0BMpm
Больш як тыдзень таму стала вядома пра зьнікеньне сьпікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай. Інфармацыі, дзе яна знаходзіцца, да гэтага часу няма. Былы муж Мельнікавай Андрэй заявіў @zerkalo_io, што дзеці знаходзяцца зь ім у Беларусі і што яму невядома, дзе яго былая жонка.
У Берасьцейскай вобласьці заўтра загучаць сырэны
https://smarturl.click/oVJjD
8 красавіка ў Берасьцейскай вобласьці правядуць «тэхнічную праверку сыстэмы апавяшчэньня насельніцтва з запускам электрасырэн», папярэдзілі ў МНС і заклікалі жыхароў захоўваць спакой, адзначыўшы, што «ніякіх дзеяньняў не патрабуецца».
Пра прычыны частых праверак сыстэм абвесткі ведамства не паведамляе. Зьвяртае на сябе ўвагу тое, што ў асноўным іх праводзяць у абласьцях, якія мяжуюць з Украінай.
Рэгуляваньне цэнаў у Беларусі захавалася на 45% тавараў спажывецкага кошыка
https://smarturl.click/0BMjm
Нягледзячы на скарачэньне на траціну колькасьці тавараў, цэны на якія рэгулюе дзяржава, рэальнае скарачэньне закранула каля 10% тавараў спажывецкага кошыка, заявіў першы намесьнік міністра антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Іван Вежнавец. Паводле яго, зь сьпісу выключылі найперш тавары, якія «ня маюць штодзённага попыту ў насельніцтва»
Энэргетыкі працягваюць змагацца з наступствамі непагадзі, у Беларусі захоўваецца аранжавы ўзровень небясьпекі
https://smarturl.click/7vMvG
На 8-ю раніцы працы па аднаўленьні электраэнэргіі працягваюць у 47 населеных пунктах Беларусі, пераважна ў Магілёўскай вобласьці, паведамілі ў Мінэнэрга.
Сёньня ў Беларусі захоўваюцца складаныя ўмовы надвор’я: уначы і раніцай па ўсходняй палове краіны чакаецца моцны сьнег, днём на большай частцы тэрыторыі і ў Менску — узмацненьне паўночнага ветру парывамі да 15-18 м/с. Складаныя ўмовы надвор’я становяцца прычынай новых тэхналягічных парушэньняў. Раней Белгідрамет аб'явіў аранжавы ўзровень небясьпекі на 7 красавіка.
7 красавіка — дзень памяці Ларысы Геніюш
7 красавіка 1983 году ў Зэльве памерла Ларыса Геніюш, беларуская пісьменьніца, дзяячка беларускага адраджэньня, захавальніца архіваў БНР. Ларыса Геніюш лічыла сябе беларускай, змагалася за беларускасьць і цярпела за гэта. Разам з мужам вымушаная была 8 гадоў правесьці ў ГУЛАГу, а пасьля да апошніх дзён жыла ў сваёй хаце ў Зэльве пад пільным наглядам КДБ.
Пра іншыя падзеі 7 красавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/3QRQk
Эўразьвяз запусьціў новую праграму падтрымкі для беларусаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў
https://smarturl.click/vdbw5
Мэта праграмы — падтрымка навучаньня і перападрыхтоўкі для вызваленых беларускіх палітвязьняў і беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў і страцілі крыніцу даходу. Тэрмін падачы заявак — да сакавіка 2027 году.
У Беларусі перагледзелі сыстэму адзнак па двух школьных прадметах. Што зьменіцца і калі
https://smarturl.click/7vM1G
З 1 верасьня 2025 году ў беларускіх школах зьменіцца сыстэма ацэньваньня дыктовак, праверачных і творчых работ па беларускай і расейскай мовах — да памылак вучняў будуць ставіцца мякчэй. Настаўнікам рэкамэндуюць глядзець ня толькі на колькасьць памылак, але і на іх характар.
Падлетак, які загінуў у Берасьцейскім раёне, знайшоў міну ў высахлай сажалцы, — Сьледчы камітэт
https://smarturl.click/8p7E0
Сьледчыя папярэдне ўстанавілі, што падлетак, які загінуў 4 красавіка ў аграгарадку Страдзеч ад выбуху боепрыпасу, знайшоў мінамётную міну на тэрыторыі высахлай сажалкі за некалькі соцень мэтраў ад дома. Ён прынёс міну на двор і разабраў. Паводле асноўнай вэрсіі, адбылася дэтанацыя ўзрывальніка, які падлетак трымаў у руках.
Празь непагадзь у сотнях населеных пунктах Беларусі — перабоі са сьвятлом, на Магілёўшчыне затрымліваюцца цягнікі
https://smarturl.click/QbMM3
У Менскай вобласьці зь вечара перабоі са сьвятлом былі ў больш як 230 населеных пунктах, у 143 іх дагэтуль ліквідуюць. Найбольш пацярпелі Пухавіцкі і Слуцкі раёны.
На Магілёўшчыне перабоі з электраэнэргіяй былі ў 128 населеных пунктах (на раніцу — у 46), ратавальнікі на ўборцы паваленых дрэў у Бялыніцкім, Бабруйскім, Клічаўскім, Круглянскім, Магілёўскім і Асіповіцкім раёнах. Праз падзеньне дрэваў на чыгуначныя рэйкі цягнікі па маршруце Асіповічы — Магілёў едуць са спазьненьнем.
«Спрэс шыфраваньне й намёкі». Расказваем пра сакрэтны артэфакт 1773 году, які зьявіўся ў «Музэі Вольнай Беларусі»
https://smarturl.click/E1mm0
«На аўкцыён была выстаўлена кніга Мікалая Радзівіла, на якую мы ня сталі нават „замахвацца“ — настолькі яна дарагая. Але ліст берасьцейскага ваяводы Яна Антонія Гараіна, напісаны ў 1773 годзе, мы набылі».
Расея атакавала Кіеў, Купянск і Нікалаеў, ёсьць пацярпелыя і пашкоджаньні
https://smarturl.click/dw66z
На досьвітку расейскія войскі ўдарылі балістычнымі ракетамі па Кіеве. Паводле апошніх зьвестак, пацярпелі тры чалавекі, ратавальнікі ліквідуюць наступствы ў трох раёнах горада. У Купянску Харкаўскай вобласьці ў выніку ўдару авіябомбаў, папярэдне, пацярпелі 2 чалавекі, ёсьць пашкоджаньні.
Позна ўвечары 5 красавіка расейскія вайскоўцы атакавалі дронамі «Шахед» Нікалаеў, пацярпелі чатыры чалавекі.
Галоўнае за 5 красавіка
📌Ва Ўкраіне на баку Расеі ваюе беларускі прапагандыст, які працаваў валянтэрам у штабе Валерыя Цапкалы
📌У Берасьцейскім раёне ад выбуху боепрыпасу загінуў падлетак. Завялі крымінальную справу
📌Улады працягваюць наступ на прыватную адукацыю: што прыдумалі на гэты раз
📌Закінутая савецкая база атрымала новае жыцьцё як чэскі аэраклюб
📌У Беларусі 6 красавіка прагназуюць моцны сьнег. Грамадзян заклікалі не выкарыстоўваць асабісты транспарт
📌Украінскія сілы атакавалі расейскае прадпрыемства па вытворчасьці выбуховых рэчываў
У Крывым Рогу 7,8 і 9 красавіка абвясьцілі днямі жалобы.
«Дзеці, сем’і, людзі сталага ўзросту. Удары балістыкай і шахедамі па жылых кварталах і дзіцячых пляцоўках. Гэта нішто іншае, як масавае забойства мірнага насельніцтва», — заявіў кіраўнік вайсковай адміністрацыі Крывога Рогу (Днепрапятроўская вобласьць) Аляксандар Вілкул.
У выніку двух удараў расейскіх войскаў па горадзе 4 красавіка загінулі 19 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей, і 78 атрымалі раненьні,
Беларусаў папярэдзілі аб спыненьні дзеяньня канвэнцыі аб пазьбяганьні падвойных падаткаў зь Вялікай Брытаніяй
https://smarturl.click/e5ppk
У Міністэрстве па падатках і зборах Беларусі паведамілі, што з 1 красавіка спынілася дзеяньне канвэнцыі аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня зь Вялікай Брытаніяй датычна карпаратыўнага падатку і з 6 красавіка — датычна падаткаў на даходы і прырост вартасьці капіталу.
«Адпаведна, палажэньні канвэнцыі не падлягаюць выкананьня датычна да даходаў, налічаным (выплачаным) з 6 красавіка 2025 году, а таксама да прыбытку за пэрыяды, пачынаючы з 1 красавіка 2025 году», — адзначаецца ў паведамленьні Міністэрства па падатках і зборах Беларусі.
Ўправа падатковых і мытных збораў Вялікай Брытаніі 6 лютага 2025 году паведаміла беларускі бок аб прыпыненьні дзеяньня канвэнцыі аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня.
Улады Вялікай Брытаніі ўхвалілі такое рашэньне ў адказ на дзеяньні Беларусі.
На фота: Лёндан, ілюстрацыя
Інстытут вывучэньня вайны: абмен зьвесткамі аб іншаземцах зь Беларусьсю пашырыць магчымасьці сілавікоў Расеі
https://smarturl.click/8EGG7
«Савет міністраў Беларусі зацьвердзіў пастанову, што вызначае парадак функцыянаваньня інфармацыйнай сыстэмы, якая дасьць магчымасьць дзяржаўным органам Расеі і Беларусі абменьвацца інфармацыяй у памежных пунктах пропуску і пацьвярджаць сапраўднасьць дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць асобу, у тым ліку замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія пражываюць на тэрыторыі саюзнай дзяржавы. Гэтая сыстэма абмену зьвесткамі, імаверна, пашырыць магчымасьці расейскіх праваахоўных органаў у іхнай дзейнасьці ў Расеі», — адзначаецца ў справаздачы ISW за 4 красавіка.
На ілюстрацыйным фота: беларуска-расейская мяжа.
Сала, цыбуля, тарты і смартфоны. Што можа падаражэць пасьля рашэньня адпусьціць цэны
https://smarturl.click/9oxdv
Сьпіс тавараў, на якія ў Беларусі рэгулююць цэны, скарацілі на 120 пазыцыяў. Гэта прадукты, электратавары, мэбля, тэкстыльныя вырабы. Расказваем пра наступствы.
За выходныя чарга легкавікоў на ўезд зь Беларусі ў Польшчу павялічылася ў 3,5 раза
https://smarturl.click/w4Ywm
Перад адзіным даступным для легкавікоў польскім пунктам пропуску Брэст — Тарэспаль у чарзе па стане на 10-ю гадзіну раніцы стаялі 460 аўтамабіляў (у пятніцу — 130 легкавікоў).
Невялікая чарга легкавікоў сабралася і перад пунктам пропуску Меднікі. Захоўваюцца чэргі на ўезд у ЭЗ для грузавога транспарту — раніцы стаялі агулам 1940 фураў.
«Нам кажуць, што мы як бы і ня нацыя». Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра каляндарную пастку
https://smarturl.click/WRDRZ
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
Да 87-гадовай маці праваабаронцы Судаленкі ў Беларусі прыходзілі сілавікі
https://smarturl.click/qB5Bw
«Прымусілі 87-гадовую жанчыну падпісаць пратакол пра маю адсутнасьць у доме, які я пакінуў яшчэ ў часы СССР. Яны ведаюць, дзе я — і ўсё роўна прыйшлі! Ім абыякавы яе ўзрост, здароўе, сэрца. Яны прыйшлі, каб зламаць. Каб учыніць боль. Каб сказаць: „Твой сын — злачынец. Ён у вышуку“ », — распавёў праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка, які жыве ў эміграцыі ў Літве.
ААН: удар Расеі па Крывым Рогу стаў самым маштабным па колькасьці дзяцей, якія загінулі ад адной атакі зь лютага 2022 году
https://smarturl.click/ReLAb
У выніку атакі на Крывы Рог 4 красавіка, паводле апошніх зьвестак, загінулі 20 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей, некаторыя зь якіх гулялі ў парку. Яшчэ 75 чалавек атрымалі раненьні. У Маніторынгавай місіі ААН адзначылі, што гэтая атака стала самай вялікай па колькасьці загінулых дзяцей у выніку аднаго ўдару зь лютага 2022 году.
Усе сьведкі кажуць, што пры абстрэле ў рэстарацыі і ў раёне не было вайсковай прысутнасьці, як сьцьвярджае Расея.
Латвія працягнула забарону на ўвоз зь Беларусі сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў для жывёл
https://smarturl.click/aRBJq
Забарона будзе дзейнічаць прынамсі да 1 ліпеня 2026 году.
Латвія першай у ЭЗ забараніла імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі зь Беларусі і Расеі ў сакавіку 2024 году. Пазьней да гэтай ініцыятывы далучылася Літва, а ў ліпені 2024 году ў ЭЗ пачалі дзейнічаць павышаныя мыты на некаторыя віды сельскагаспадарчай гаспрадукцыі зь Беларусі і Расеі.
Польшча ўвяла электронны кантроль за рэкамі на мяжы зь Беларусьсю
https://smarturl.click/dw6p0
6 красавіка пачалі эксплуатацыю электроннай загароды на ўчастках рэк Істачанка і Сьвіслач у Падляскім ваяводзтве на мяжы зь Беларусьсю. Даўжыня бар’ера складае каля 47 км. Пабудаваць электронную загароду вырашылі ў сувязі са шматлікімі спробамі перасячэньня польска-беларускай мяжы праз памежныя рэкі, яе кошт абышоўся ў амаль 20 млн эўра.
Ці ведаеце вы беларускія гаворкі ды смачныя мясцовыя выразы?
ТЭСТ: https://smarturl.click/z99n
Добраму (беларускаму!) дэтэктыву беларуская мова дапаможа ў працы: ён з аднаго слова можа вызначыць, адкуль чалавек, з дакладнасьцю да вёскі ці гарадзкога раёну. А мы з вамі? Праверце, ці ведаеце вы беларускія гаворкі.
У ЗША і краінах Эўропы прайшлі пратэсты супраць палітыкі Трампа
https://smarturl.click/ReLLl
У ЗША людзі зладзілі акцыі пратэсту супраць палітыкі амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа і ягонага дарадцы, мільярдэра Ілана Маска. Каля 1200 акцыяў пратэсту былі заплянаваныя на 5 красавіка ва ўсіх 50 штатах ЗША. Таксама акцыі прайшлі ў Эўропе, у прыватнасьці — у Парыжы, Бэрліне, Лёндане.
У Беларусі зьмянілі парадак здаваньня іспыту на правы кіроўцы. Што мяняецца
https://smarturl.click/7vMMe
Зьмены тычацца парадку арганізацыі іспытаў, умоваў іх правядзеньня і патрабаваньняў да тых, хто хоча здае на працы. Дакумэнт ужо набыў сілу. Адна з асноўных зьменаў у ім — спрашчэньне практычнага іспыту ў горадзе.
Ужо сёньня: Дзень памяці Генадзя Карпенкі
https://smarturl.click/YzmmA
6 красавіка 1999 году раптоўна і загадкава памёр Генадзь Карпенка, беларускі навуковец і палітык, дэпутат Вярхоўнага Савету 12 і 13 скліканьня. У 1996 годзе Карпенка, тагачасны намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету, кіраваў працэсам імпічмэнту прэзыдэнта Лукашэнкі.
На фота: магіла Генадзя Карпенкі на Ўсходніх могілках у Менску
У Беларусі 6 красавіка прагназуюць моцны сьнег. Грамадзян заклікалі не выкарыстоўваць асабісты транспарт
https://smarturl.click/gpLLw
6 красавіка на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаецца ўзмацненьне паўночнага, паўночна-ўсходняга ветру парывамі 15-20 м/с, завіруха. У паўднёва-ўсходняй частцы — моцны сьнег, мокры сьнег, уначы месцамі вельмі моцны сьнег.
У Міністэрстве надзвычайных сытуацыях папярэдзілі, што рэзкая зьмена надвор’я можа суправаджацца падзеньнем дрэў, парушэньнем энэргазабесьпячэньня, абрывам ліній электраперадач, зьніжэньнем бачнасьці на дарогах і ДТЗ.
На фота: моцны сьнег у ркасавіку 2022 году, архіў
На беларускай мяжы ўезду ў краіны Эўразьвязу чакаюць амаль паўтары тысячы грузавікоў
https://smarturl.click/6722Y
На мяжы Беларусі ўезду ў краіны Эўразьвязу чакаюць 1415 грузавікоў, у тым ліку 375 — у Латвію (памежны пункт Грыгараўшчына), 1 040 — у Літву (550 у пункце пропуску Каменны Лог і 490 — у Беняконях).
Згодна зь інфармацыяй Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі на 16:00, на мяжы з Польшчай чаргі няма.
У Каменным Логу на ўезд у Літву чакаюць 20 легкавых аўтамабіляў і 65 у Берасьці — на ўезд у Польшчу.
Аўтобусаў у чэргах на выезд зь Беларусі няма.
На фота: чарга грузавікоў на ўезд у Літву, архіў
Лік загінулых у выніку землятрусу ў М’янме перавысіў тры тысячы. Там працуюць і беларускія выратавальнікі
https://smarturl.click/9zggG
Колькасьць загінулых у выніку землятрусу ў М’янме павялічылася да 3354, яшчэ 4850 чалавек пацярпелі, 220 зьніклі бязь вестак.
5 красавіка ў Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі паведамілі, што беларускія выратавальнікі працягваюць пошук на адным з участкаў, дзе, паводле мясцовых жыхароў, пад заваламі могуць знаходзіцца 4 чалавекі.
«Праца ідзе ў надзвычай цяжкіх умовах: вузкая замкнёная прастора, будаўнічы пыл і сьпёка. Да беларускіх выратавальнікаў працягваюць зьвяртацца па мэдычную дапамогу жыхары горада», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні МНС Беларусі.
На фота: людзі разьбіраюць завалы разбуранага землятрусам будынку ў горадзе Мандалай (М'янма), 5 красавіка 2025
У Берасьцейскім раёне ад выбуху боепрыпасу загінуў падлетак. Завялі крымінальную справу
https://smarturl.click/mpxOn
У Сьледчым камітэце Беларусі паведамілі, што ўвечары 4 красавіка ў аграгарадку Страдзеч ў выніку выбуху нявызначанага боепрыпасу ў двары мясцовага жыхара загінуў падлетак.
«У зоне паражэньня апынуліся мужчына і ягоны ўнукі 14 і 15 гадоў. Ад атрыманых траўм адзін з падлеткаў загінуў. Пэнсіянэру і другому падлетку экстрана надаецца мэдычная дапамога», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.
На фота: месца, на якім адбыўся выбух 4 красавіка