Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Эўразьвяз запусьціў новую праграму падтрымкі для беларусаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў
https://smarturl.click/vdbw5
Мэта праграмы — падтрымка навучаньня і перападрыхтоўкі для вызваленых беларускіх палітвязьняў і беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў і страцілі крыніцу даходу. Тэрмін падачы заявак — да сакавіка 2027 году.
У Беларусі перагледзелі сыстэму адзнак па двух школьных прадметах. Што зьменіцца і калі
https://smarturl.click/7vM1G
З 1 верасьня 2025 году ў беларускіх школах зьменіцца сыстэма ацэньваньня дыктовак, праверачных і творчых работ па беларускай і расейскай мовах — да памылак вучняў будуць ставіцца мякчэй. Настаўнікам рэкамэндуюць глядзець ня толькі на колькасьць памылак, але і на іх характар.
Падлетак, які загінуў у Берасьцейскім раёне, знайшоў міну ў высахлай сажалцы, — Сьледчы камітэт
https://smarturl.click/8p7E0
Сьледчыя папярэдне ўстанавілі, што падлетак, які загінуў 4 красавіка ў аграгарадку Страдзеч ад выбуху боепрыпасу, знайшоў мінамётную міну на тэрыторыі высахлай сажалкі за некалькі соцень мэтраў ад дома. Ён прынёс міну на двор і разабраў. Паводле асноўнай вэрсіі, адбылася дэтанацыя ўзрывальніка, які падлетак трымаў у руках.
Празь непагадзь у сотнях населеных пунктах Беларусі — перабоі са сьвятлом, на Магілёўшчыне затрымліваюцца цягнікі
https://smarturl.click/QbMM3
У Менскай вобласьці зь вечара перабоі са сьвятлом былі ў больш як 230 населеных пунктах, у 143 іх дагэтуль ліквідуюць. Найбольш пацярпелі Пухавіцкі і Слуцкі раёны.
На Магілёўшчыне перабоі з электраэнэргіяй былі ў 128 населеных пунктах (на раніцу — у 46), ратавальнікі на ўборцы паваленых дрэў у Бялыніцкім, Бабруйскім, Клічаўскім, Круглянскім, Магілёўскім і Асіповіцкім раёнах. Праз падзеньне дрэваў на чыгуначныя рэйкі цягнікі па маршруце Асіповічы — Магілёў едуць са спазьненьнем.
«Спрэс шыфраваньне й намёкі». Расказваем пра сакрэтны артэфакт 1773 году, які зьявіўся ў «Музэі Вольнай Беларусі»
https://smarturl.click/E1mm0
«На аўкцыён была выстаўлена кніга Мікалая Радзівіла, на якую мы ня сталі нават „замахвацца“ — настолькі яна дарагая. Але ліст берасьцейскага ваяводы Яна Антонія Гараіна, напісаны ў 1773 годзе, мы набылі».
Расея атакавала Кіеў, Купянск і Нікалаеў, ёсьць пацярпелыя і пашкоджаньні
https://smarturl.click/dw66z
На досьвітку расейскія войскі ўдарылі балістычнымі ракетамі па Кіеве. Паводле апошніх зьвестак, пацярпелі тры чалавекі, ратавальнікі ліквідуюць наступствы ў трох раёнах горада. У Купянску Харкаўскай вобласьці ў выніку ўдару авіябомбаў, папярэдне, пацярпелі 2 чалавекі, ёсьць пашкоджаньні.
Позна ўвечары 5 красавіка расейскія вайскоўцы атакавалі дронамі «Шахед» Нікалаеў, пацярпелі чатыры чалавекі.
Галоўнае за 5 красавіка
📌Ва Ўкраіне на баку Расеі ваюе беларускі прапагандыст, які працаваў валянтэрам у штабе Валерыя Цапкалы
📌У Берасьцейскім раёне ад выбуху боепрыпасу загінуў падлетак. Завялі крымінальную справу
📌Улады працягваюць наступ на прыватную адукацыю: што прыдумалі на гэты раз
📌Закінутая савецкая база атрымала новае жыцьцё як чэскі аэраклюб
📌У Беларусі 6 красавіка прагназуюць моцны сьнег. Грамадзян заклікалі не выкарыстоўваць асабісты транспарт
📌Украінскія сілы атакавалі расейскае прадпрыемства па вытворчасьці выбуховых рэчываў
У Крывым Рогу 7,8 і 9 красавіка абвясьцілі днямі жалобы.
«Дзеці, сем’і, людзі сталага ўзросту. Удары балістыкай і шахедамі па жылых кварталах і дзіцячых пляцоўках. Гэта нішто іншае, як масавае забойства мірнага насельніцтва», — заявіў кіраўнік вайсковай адміністрацыі Крывога Рогу (Днепрапятроўская вобласьць) Аляксандар Вілкул.
У выніку двух удараў расейскіх войскаў па горадзе 4 красавіка загінулі 19 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей, і 78 атрымалі раненьні,
Беларусаў папярэдзілі аб спыненьні дзеяньня канвэнцыі аб пазьбяганьні падвойных падаткаў зь Вялікай Брытаніяй
https://smarturl.click/e5ppk
У Міністэрстве па падатках і зборах Беларусі паведамілі, што з 1 красавіка спынілася дзеяньне канвэнцыі аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня зь Вялікай Брытаніяй датычна карпаратыўнага падатку і з 6 красавіка — датычна падаткаў на даходы і прырост вартасьці капіталу.
«Адпаведна, палажэньні канвэнцыі не падлягаюць выкананьня датычна да даходаў, налічаным (выплачаным) з 6 красавіка 2025 году, а таксама да прыбытку за пэрыяды, пачынаючы з 1 красавіка 2025 году», — адзначаецца ў паведамленьні Міністэрства па падатках і зборах Беларусі.
Ўправа падатковых і мытных збораў Вялікай Брытаніі 6 лютага 2025 году паведаміла беларускі бок аб прыпыненьні дзеяньня канвэнцыі аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня.
Улады Вялікай Брытаніі ўхвалілі такое рашэньне ў адказ на дзеяньні Беларусі.
На фота: Лёндан, ілюстрацыя
Інстытут вывучэньня вайны: абмен зьвесткамі аб іншаземцах зь Беларусьсю пашырыць магчымасьці сілавікоў Расеі
https://smarturl.click/8EGG7
«Савет міністраў Беларусі зацьвердзіў пастанову, што вызначае парадак функцыянаваньня інфармацыйнай сыстэмы, якая дасьць магчымасьць дзяржаўным органам Расеі і Беларусі абменьвацца інфармацыяй у памежных пунктах пропуску і пацьвярджаць сапраўднасьць дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць асобу, у тым ліку замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія пражываюць на тэрыторыі саюзнай дзяржавы. Гэтая сыстэма абмену зьвесткамі, імаверна, пашырыць магчымасьці расейскіх праваахоўных органаў у іхнай дзейнасьці ў Расеі», — адзначаецца ў справаздачы ISW за 4 красавіка.
На ілюстрацыйным фота: беларуска-расейская мяжа.
Закінутая савецкая база атрымала новае жыцьцё як чэскі аэраклюб. Фотагалерэя
https://smarturl.click/AdvpO
Вайсковы аб'ект у Мілавіцах пачаў жыцьцё як казармы і трэніровачны палігон для аўстрыйскай арміі ў 1904 годзе, а пазьней выкарыстоўваўся чэхаславацкімі, а затым акупацыйнымі нацысцкімі сіламі падчас Другой сусьветнай вайны.
Пасьля савецкага ўварваньня ў Чэхаславаччыну ў 1968 годзе акупацыйныя савецкія войскі абсталявалі базу браняванымі ангарамі і іншай інфраструктурай, гатовай да вайны.
Што цяпер адбываецца з былой савецкай базай?
На фота: браняваны ангар закінутай савецкай базы стаў часткай Мілавіцкага аэраклюбу
Ва Ўкраіне на баку Расеі ваюе беларускі прапагандыст, які працаваў валянтэрам у штабе Валерыя Цапкалы
https://smarturl.click/RAba8
Беларускі прапагандыст Ільля Бягун, які працаваў у выбарчым штабе Валерыя Цапкалы, а ў 2021 годзе трапіў у сьпіс непажаданых асобаў у Літве, ваюе ў расейскай арміі.
Як вынікае зь ягонага Telegram-каналу, ён служыць у падразьдзеле радыёэлектроннай барацьбы.
На ілюстрацыйным фота: расейскія вайскоўцы на вучэньнях «Саюзная рашучасьць-2022» у Беларусі, пасьля якіх Расея ўварвалася на тэрыторыю Ўкраіны.
Белстат пахваліўся лепшай, чым у Эўропе, забясьпечанасьцю лекарамі. Але ёсьць нюанс
https://smarturl.click/qlRdB
Паводле Белстату, у Беларусі колькасьць лекараў практыкаў большая, чым у Швайцарыі, Баўгарыі, Літве і Ісьляндыі, а малодшага мэдпэрсаналу — чым у Швайцарыі, Нідэрляндах, Аўстрыі і Ісьляндыі.
Пры гэтым ужо некалькі гадоў у Беларусі пацягваецца праблема дэфіцыту мэдыкаў, летась у чэрвені шукалі адразу 7000 лекараў.
На сходзе NATO ў Брусэлі Пуціна абвінавацілі ў сабатажы спробаў мірнага пагадненьня з Украінай
https://smarturl.click/gpLbD
У прыватнасьці, палітыку Крамля скрытыкаваў міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Дэвід Лэмі. Ён зьвінаваціў Маскву ў зацягваньні часу.
«Ён зараз можа прыняць рашэньне спыніць агонь. Пры гэтым ён працягвае бамбардаваць Украіну, яе цывільнае насельніцтва і энэргетычныя магутнасьці. Мы бачым цябе, Уладзімір Пуцін, мы ведаем, што ты робіш».Читать полностью…
Галоўнае за 4 красавіка
📌«Мяне вельмі моцна непакоіць, чыё яно». Гісторыя беларуса, якому ў Польшчы перасадзілі новае сэрца
📌Сталі вядомыя падрабязнасьці пра грамадзяніна ЗША, затрыманага ў Беларусі. Яго шукае маці
📌У Менску і яшчэ ў дзьвюх вобласьцях Беларусі павысілі цану праезду ў грамадзкім транспарце
📌Амаль палова шматдзетных менчукоў-«чаргавікоў» летась адмовіліся ад будаўніцтва жытла
📌«Памнажэньне колькасьці візуальнага сьмецьця». Што думаюць мастакі пра выявы, створаныя штучным інтэлектам
📌Заснавальнік фонду BY_help пачаў уласнае расьсьледаваньне зьнікненьня Анжалікі Мельнікавай
📌Агенцыя USAGM прыпыніла вяшчаньне некалькіх спадарожнікавых праграмаў «Настоящего времени»
📌У Беларусі ўступная кампанія ў ВНУ пачнецца з 18 ліпеня
📌Карбалевіч пра гандлёвыя войны і ньюзмэйкераў тыдня
Латвія працягнула забарону на ўвоз зь Беларусі сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў для жывёл
https://smarturl.click/aRBJq
Забарона будзе дзейнічаць прынамсі да 1 ліпеня 2026 году.
Латвія першай у ЭЗ забараніла імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі зь Беларусі і Расеі ў сакавіку 2024 году. Пазьней да гэтай ініцыятывы далучылася Літва, а ў ліпені 2024 году ў ЭЗ пачалі дзейнічаць павышаныя мыты на некаторыя віды сельскагаспадарчай гаспрадукцыі зь Беларусі і Расеі.
Польшча ўвяла электронны кантроль за рэкамі на мяжы зь Беларусьсю
https://smarturl.click/dw6p0
6 красавіка пачалі эксплуатацыю электроннай загароды на ўчастках рэк Істачанка і Сьвіслач у Падляскім ваяводзтве на мяжы зь Беларусьсю. Даўжыня бар’ера складае каля 47 км. Пабудаваць электронную загароду вырашылі ў сувязі са шматлікімі спробамі перасячэньня польска-беларускай мяжы праз памежныя рэкі, яе кошт абышоўся ў амаль 20 млн эўра.
Ці ведаеце вы беларускія гаворкі ды смачныя мясцовыя выразы?
ТЭСТ: https://smarturl.click/z99n
Добраму (беларускаму!) дэтэктыву беларуская мова дапаможа ў працы: ён з аднаго слова можа вызначыць, адкуль чалавек, з дакладнасьцю да вёскі ці гарадзкога раёну. А мы з вамі? Праверце, ці ведаеце вы беларускія гаворкі.
У ЗША і краінах Эўропы прайшлі пратэсты супраць палітыкі Трампа
https://smarturl.click/ReLLl
У ЗША людзі зладзілі акцыі пратэсту супраць палітыкі амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа і ягонага дарадцы, мільярдэра Ілана Маска. Каля 1200 акцыяў пратэсту былі заплянаваныя на 5 красавіка ва ўсіх 50 штатах ЗША. Таксама акцыі прайшлі ў Эўропе, у прыватнасьці — у Парыжы, Бэрліне, Лёндане.
У Беларусі зьмянілі парадак здаваньня іспыту на правы кіроўцы. Што мяняецца
https://smarturl.click/7vMMe
Зьмены тычацца парадку арганізацыі іспытаў, умоваў іх правядзеньня і патрабаваньняў да тых, хто хоча здае на працы. Дакумэнт ужо набыў сілу. Адна з асноўных зьменаў у ім — спрашчэньне практычнага іспыту ў горадзе.
Ужо сёньня: Дзень памяці Генадзя Карпенкі
https://smarturl.click/YzmmA
6 красавіка 1999 году раптоўна і загадкава памёр Генадзь Карпенка, беларускі навуковец і палітык, дэпутат Вярхоўнага Савету 12 і 13 скліканьня. У 1996 годзе Карпенка, тагачасны намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету, кіраваў працэсам імпічмэнту прэзыдэнта Лукашэнкі.
На фота: магіла Генадзя Карпенкі на Ўсходніх могілках у Менску
У Беларусі 6 красавіка прагназуюць моцны сьнег. Грамадзян заклікалі не выкарыстоўваць асабісты транспарт
https://smarturl.click/gpLLw
6 красавіка на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаецца ўзмацненьне паўночнага, паўночна-ўсходняга ветру парывамі 15-20 м/с, завіруха. У паўднёва-ўсходняй частцы — моцны сьнег, мокры сьнег, уначы месцамі вельмі моцны сьнег.
У Міністэрстве надзвычайных сытуацыях папярэдзілі, што рэзкая зьмена надвор’я можа суправаджацца падзеньнем дрэў, парушэньнем энэргазабесьпячэньня, абрывам ліній электраперадач, зьніжэньнем бачнасьці на дарогах і ДТЗ.
На фота: моцны сьнег у ркасавіку 2022 году, архіў
На беларускай мяжы ўезду ў краіны Эўразьвязу чакаюць амаль паўтары тысячы грузавікоў
https://smarturl.click/6722Y
На мяжы Беларусі ўезду ў краіны Эўразьвязу чакаюць 1415 грузавікоў, у тым ліку 375 — у Латвію (памежны пункт Грыгараўшчына), 1 040 — у Літву (550 у пункце пропуску Каменны Лог і 490 — у Беняконях).
Згодна зь інфармацыяй Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі на 16:00, на мяжы з Польшчай чаргі няма.
У Каменным Логу на ўезд у Літву чакаюць 20 легкавых аўтамабіляў і 65 у Берасьці — на ўезд у Польшчу.
Аўтобусаў у чэргах на выезд зь Беларусі няма.
На фота: чарга грузавікоў на ўезд у Літву, архіў
Лік загінулых у выніку землятрусу ў М’янме перавысіў тры тысячы. Там працуюць і беларускія выратавальнікі
https://smarturl.click/9zggG
Колькасьць загінулых у выніку землятрусу ў М’янме павялічылася да 3354, яшчэ 4850 чалавек пацярпелі, 220 зьніклі бязь вестак.
5 красавіка ў Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі паведамілі, што беларускія выратавальнікі працягваюць пошук на адным з участкаў, дзе, паводле мясцовых жыхароў, пад заваламі могуць знаходзіцца 4 чалавекі.
«Праца ідзе ў надзвычай цяжкіх умовах: вузкая замкнёная прастора, будаўнічы пыл і сьпёка. Да беларускіх выратавальнікаў працягваюць зьвяртацца па мэдычную дапамогу жыхары горада», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні МНС Беларусі.
На фота: людзі разьбіраюць завалы разбуранага землятрусам будынку ў горадзе Мандалай (М'янма), 5 красавіка 2025
У Берасьцейскім раёне ад выбуху боепрыпасу загінуў падлетак. Завялі крымінальную справу
https://smarturl.click/mpxOn
У Сьледчым камітэце Беларусі паведамілі, што ўвечары 4 красавіка ў аграгарадку Страдзеч ў выніку выбуху нявызначанага боепрыпасу ў двары мясцовага жыхара загінуў падлетак.
«У зоне паражэньня апынуліся мужчына і ягоны ўнукі 14 і 15 гадоў. Ад атрыманых траўм адзін з падлеткаў загінуў. Пэнсіянэру і другому падлетку экстрана надаецца мэдычная дапамога», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.
На фота: месца, на якім адбыўся выбух 4 красавіка
Удар па рэпэтытарах. Улады працягваюць наступ на прыватную адукацыю: што прыдумалі на гэты раз
https://smarturl.click/mpxO5
Міністэрства адукацыі прапануе забараніць выкладаньне онлайн празь небеларускія сэрвісы, а таксама прымусіць лягапэдаў працаваць выключна індывідуальна. Расказваем пра новы законапраект і пра тое, як на яго рэагуюць рэпэтытары.
Фота ілюстрацыйнае
МЗС Літвы: NATO адрэагуе на беларуска-расейскія вучэньні «Захад» пры неабходнасьці
https://smarturl.click/Zy02Y
Міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што рэакцыя NATO на правядзеньне ў Беларусі вучэньняў «Захад-2025» будзе адпавядаць колькасьці задзейнічаных расейскіх і беларускіх сіл і рэсурсаў.
«Пэўныя дзеяньні плянуюцца залежна ад таго, што мы пабачым па той бок, якія расейскія і беларускія сілы будуць задзейнічаныя ў гэтых вучэньнях, і гэта, безумоўна, не застанецца без увагі», — працытавала агенцтва BNS Кястуціса Будрыса, паведаміла выданьне LRT.
На фота: міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс зрабіў заяву ў часе сустрэчы ў Брусэлі кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў краін NATO, 4 красавіка 2025
Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Канстанціна Радзівіла
https://smarturl.click/W3E1X
5 красавіка 1793 году ў Рыме ў сям'і Мацея Радзівіла і яго жонкі графіні Альжбеты Хадкевіч нарадзіўся Канстанцін Радзівіл, адзін зь першых беларускіх фальклярыстаў, палітычны дзяяч і мэцэнат. Атрымаў у спадчыну маёнтак Паланэчка пад Баранавічамі, які дзякуючы Канстанціну Радзівілу стаў адным з культурных асяродкаў у краі.
На фота: партрэт Канстанціна Радзівіла
У Беларусі на 5 красавіка праз рэзкае пахаладаньне абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі
https://smarturl.click/mpxW5
У Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі папярэдзілі аб магчымых абрывах ліній сувязі і электраперадач, парушэньнях энэргазабесьпячэньня, абрушэньні слаба ўмацаваных канструкцый, пашкоджаньнях дахаў будынкаў і транспартных сродкаў, а таксама падзеньні дрэў.
Грамадзянам рэкамэндуюць абыходзіць няўстойлівыя канструкцыі, ставіць машыны ў гараж або далей ад дрэваў.
На ілюстрацыйным фота: наступствы моцнага ветру ў Менску ў 2016 годзе.
Траіх менчукоў абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве». Прычына — сацыялягічныя дасьледаваньні
https://smarturl.click/ba8p8
Траім жыхарам Менску выставілі абвінавачаньне за «здраду дзяржаве» за сацыялягічныя дасьледаваньні. Згодна з матэрыяламі справы, 42-гадовы мянчук за матэрыяльную ўзнагароду падрыхтаваў для адной з арганізацый дасьледаваньне, якое зьмяшчае «заведама ілжывыя зьвесткі аб палітыцы ў галіне аховы здароўя, у частцы захадаў у барацьбе з каранавіруснай інфэкцыяй».
Акрамя яго, на лаве падсудных дзьве жанчыны. Іх перасьледуюць за іншае сацыялягічнае дасьледаваньне.