Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
1 красавіка 1940 году, 85 гадоў таму, у турме памёр Язэп Лёсік, беларускі мовазнаўца, публіцыст, палітычны дзеяч, старшыня Рады БНР. Быў дзеячом Беларускай сацыялістычнай грамады, удзельнікам Першага Ўсебеларускага зьезду. Адзін з ініцыятараў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. 2-і старшыня Рады БНР, пасьля старшыня Найвышэйшай Рады БНР. Выкладчык БДУ і Белпэдтэхнікуму, правадзейны сябра Інбелкульту (1922), Акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928). Аўтар шматлікіх прац па беларускім мовазнаўстве.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/5Ok5j
Паліцыя Ўкраіны раскрыла забойствы 72 мірных жыхароў Бучы ў 2022 годзе
https://smarturl.click/w9B0W
Украінская паліцыя заявіла аб раскрыцьці 72 забойстваў мірных жыхароў салдатамі расейскай арміі ў прыгарадзе Кіева Бучы вясной 2022 году. Пра гэта агенцтву «Укрінфарм» паведаміў прадстаўнік нацыянальнай паліцыі Дзьмітрый Шаўчук. Таксама раскрыты больш за 35 эпізодаў жорсткага абыходжаньня зь мірнымі жыхарамі — ад катаваньняў да згвалтаваньняў.
BySol эвакуіруе аднаго чалавека раз на тры дні — Стрыжак
https://smarturl.click/Xyz6W
З пачатку году зь Беларусі фондам салідарнасьці BySol было эвакуіравана 29 чалавек, паведаміў яго сузаснавальнік Андрэй Стрыжак 31 сакавіка ў эфіры ютуб-каналу «Обычное утро». «Такія сёньня аб’ёмы работы — практычна адзін чалавек у тры дні, — адзначыў ён. — Цяпер шмат людзей зьвяртаецца, таму што прэсінг унутры краіны не спыняецца».
ЖЫВЫ ЭФІР. Дзе сьпікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава? Факты і вэрсіі
❓Задавайце вашы пытаньні ў камэнтары пад відэа на Youtube:
https://www.youtube.com/live/O2DsWiD0WhM
Што магло здарыцца зь спікеркай Каардынацыйнай рады Анжалікай Мельнікавай, якая зьнікла некалькі тыдняў таму? Якой каштоўнай інфармацыяй валодала Анжаліка Мельнікава, да чаго мела доступ? Каму можа быць выгадна зьнікненьне сьпікеркі КР? У 20:30 менскага часу Ганна Соўсь абмяркоўвае пацьверджаныя факты і розныя вэрсіі ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» з намесьнікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Паўлам Латушкам, а таксама Ўладзімерам Жыгарам — прадстаўніком арганізацыі былых сілавікоў BelPol.
Знайшлі целы трох амэрыканскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў Літве
https://smarturl.click/l5v8g
Пасьля таго, як з балота на палігоне ў Пабрадзе ў Літве дасталі гусенічную бронемашыну М88, знайшлі целы трох амэрыканскіх вайскоўцаў. Працягваюцца пошукі чацьвёртага вайскоўца. Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа выказаў спачуваньні ў сувязі з гібельлю амэрыканскіх салдат.
Трамп пагражае Пуціну тарыфамі на нафту, аказвае ціск на Зяленскага з нагоды ўгоды аб карысных выкапнях
https://smarturl.click/opAWO
Прэзыдэнт ЗША Трамп прыгразіў Расеі новым другасным мытам на нафтапрадукты, калі Масква заблякуе яго ініцыятывы па спыненьні агню, а таксама сказаў, што ўкраінскі лідэр Зяленскі сутыкнецца з «вялікімі, вялікімі праблемамі», калі не падпіша з Вашынгтонам ключавое пагадненьне аб карысных выкапнях.
Армэнія адмовілася плаціць складку ў АДКБ
https://smarturl.click/0eVan
МЗС Армэніі падкрэсьліў, што Ерэван афіцыйна апавясьціў сакратарыят АДКБ аб сваім рашэньні.
Улады Беларусі панізілі ахоўны статус зуброў, мядзьведзяў, рысяў і барсукоў
https://smarturl.click/8EGXv
У Беларусі ўдакладнілі пералік жывёл і расьлін, якія ўваходзяць у Чырвоную кнігу.
Латушка заявіў, што мабільны тэлефон старшыні Каардынацыйнай рады Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі
https://smarturl.click/718Da
«На гэты момант мы можам паведаміць, што мабільны тэлефон Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Гэта ўстаноўлена намі тэхнічным спосабам», — напісаў 31 сакавіка ў сваім тэлеграм-канале намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта Павал Латушка.
Пракуратура завяла справу па факце сьмерці амэрыканскіх вайскоўцаў на палігоне ў Літве
https://smarturl.click/O05Mz
Пракуратура Літвы пачала расьсьледаваньне факту сьмерці амэрыканскіх вайскоўцаў.
«Пачатае расьсьледаваньне для высьвятленьня прычын сьмерці», – сказала журналістам генпракурор Літвы Ніда Грунскене.
Лукашэнка прызначыў Караева кіраўніком Горадзенскай вобласьці
У час пратэстаў 2020 году Караеў быў міністрам унутраных спраў. Пра яго прызначэньне на Горадзеншчыну паведаміў тэлеграм-канал «Пул первого».
«Ангела Мэркель рабіла штосьці падобнае». Гісторыя посьпеху беларускага хіміка Дзьмітрыя Фірагі
https://smarturl.click/Adv8Y
Беларус Дзьмітры Фірага стаў ляўрэатам першай незалежнай навуковай прэміі «Бізон Гіґс» у галіне дакладных і прыродазнаўчых навук сярод беларускіх навукоўцаў. Цяпер ён працуе ў нямецкай кампаніі Avant-garde Materials Simulation.
Ратавальнікі выцягнулі з балота бронемашыну ў Падбродзьдзі, целаў амэрыканскіх вайскоўцаў не знайшлі
https://smarturl.click/O05Mz
Апэрацыю па выцягваньні машыны завяршылі ў 4:30 раніцы паводле мясцовага часу. Спатрэбіліся два дадатковыя бульдозэры. Літоўскія ўлады заяўляюць, што целаў амэрыканскіх вайскоўцаў пакуль не знайшлі.
Галоўнае і цікавае за 30 сакавіка
🍺 Расейскія півавары прэтэндуюць на траціну беларускага рынку. Ці выціснуць яны беларускіх вытворцаў?
🚀 Расея атакавала Харкаў з паветра. Двое чалавек загінулі, 35 параненых — некалькі ў цяжкім стане
🏢 Беларусы летась сталі значна часьцей купляць тавары ў крэдыт
🗒 Вярхоўны суд Беларусі перастаў публікаваць расклады судовых паседжаньняў
🇲🇲 Беларусь паслала ратавальнікаў у М’янму. Колькасьць ахвяраў землятрусу вырасла да 1700 чалавек
🎾 Арына Сабаленка перамагла на прэстыжным турніры ў Маямі
🇵🇱 Польшча заявіла пра завяршэньне мадэрнізацыі электроннага бар’еру на мяжы зь Беларусьсю
♣️ Што вы ведаеце пра магнацкі род Радзівілаў? ТЭСТ
🇱🇹 Пошук амэрыканскіх вайскоўцаў каля Падбродзьдзя працягваецца. Машыну знайшлі, пра целы інфармацыі няма
Вярхоўны суд Беларусі перастаў публікаваць расклады судовых паседжаньняў
https://smarturl.click/W3E9D
Раней з раскладу станавілася вядома пра крымінальны перасьлед з імавернай палітычнай подбіўкай.
У БДУ выступіў расейскі гандляр зброяй Віктар Бут, які сядзеў у турме ў ЗША
https://smarturl.click/jkM2q
У БДУ перад супрацоўнікамі і студэнтамі 31 сакавіка выступіў расеец, гандляр зброяй Віктар Бут, які ў ЗША быў прызнаны вінаватым у змове і атрымаў 25 гадоў турмы, а пазьней быў адпраўлены ў РФ па абмене. Бут быў прадстаўлены як «расейскі грамадзкі дзеяч, прадпрымальнік, дэпутат Заканадаўчага сходу Ульянаўскай вобласьці VII скліканьня».
Галоўнае за 31 сакавіка
📌 «ПіК Свабоды». Дзе спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава? Факты і вэрсіі
📌 Латушка заявіў, што мабільны тэлефон Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі
📌 Цэны, тарыфы, дапамога на пахаваньне. Што зьменіцца для беларусаў з 1 красавіка?
📌 Беларусь ужо рыхтуе перамовы з Расеяй наконт другой АЭС
📌 Лукашэнка прызначыў былога міністра ўнутраных справаў кіраўніком Горадзенскай вобласьці
📌 «Другое прышэсьце» Юрыя Караева. Аналіз Валера Карбалевіча
📌 КДБ арыштаваў бацькоўскую хату журналіста Дзікавіцкага ў Пінску
📌 У Беларусі за нелегальнае перасячэньне мяжы затрымалі грамадзяніна ЗША
📌 «Ангела Мэркель рабіла штосьці падобнае». Гісторыя посьпеху беларускага хіміка Дзьмітрыя Фірагі
📌 Радыё Свабода змагаецца за выжываньне. Зварот рэдакцыі
Радыё Свабода змагаецца за выжываньне. Зварот рэдакцыі
https://smarturl.click/EeQDW
Беларуская служба Радыё Свабода вымушаная адправіць частку рэдакцыі ў адпачынак, бо прыпынена фінансаваньне. Мэдыякарпарацыя «чакае афіцыйнага пацьверджаньня ад USAGM аб аднаўленьні грантавага фінансаваньня», але гэтага пакуль не адбылося. Адпаведна, кампанія ня мае належных сродкаў для паўнавартаснай працы.
З гэтай прычыны мы вымушаныя адправіць частку нашай рэдакцыі ў адпачынак. Адпаведна, бліжэйшым часам публікацыяў на нашых плятформах стане прыкметна менш. Некаторыя з нашых знакавых праектаў — «ПіК Свабоды» на YouTube-канале «Свабода Premium» ці «Тлумачым з Гурневічам» на YouTube-канале Радыё Свабода, відэападкасты «Гісторыя на Свабодзе» і «Куды коціцца сьвет» — стануць на вымушаную паўзу. Аднак мы не разьвітваемся.
Дэфіцыт зьнешняга гандлю таварамі з пачатку году перавысіў 1 млрд даляраў
https://smarturl.click/W3Ex9
Белстат апублікаваў дадзеныя пра балянс зьнешняга гандлю таварамі ў студзені-лютым 2025 году. Па выніках двух месяцаў дэфіцыт зьнешняга гандлю перавысіў 1 млрд. Рублёў. Асноўнай крыніцай дэфіцыту зьнешняга гандлю стаў рост імпарту з краінаў па-за межамі СНД.
У Беларусі за нелегальнае перасячэньне мяжы затрымалі грамадзяніна ЗША
https://smarturl.click/qlREW
27-гадовы грамадзянін ЗША затрыманы за нелегальнае перасячэньне беларускай мяжы, вынікае з паведамленьня Дзяржаўнага мытнага камітэту 31 сакавіка. Гэта адбылося на чыгуначнай станцыі Маладэчна ў Менскай вобласьці. Амэрыканец ехаў зь Літвы «ў адным з парожніх вагонаў [таварнага] чыгуначнага саставу».
На рэстаўрацыю касьцёлу Божага Цела ў Нясьвіжы накіруюць 10 млн даляраў
https://smarturl.click/Q19DJ
Стала вядома, колькі працягнуцца работы, ці закрыюць храм для парафіі і турыстаў. Касьцёл у Нясьвіжы 1593 году пабудовы зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю. Гэта адзіны рэлігійны аб’ект Беларусі, які ёсьць у сьпісе Усясьветнай спадчыны ЮНЕСКА. Ён вядомы як другі ў сьвеце і першы ва Ўсходняй Эўропе касьцёл у стылі раньняга барока.
Францускі суд прызнаў лідэра ўльтраправых Марын Лё Пэн вінаватай у справе аб растраце
https://smarturl.click/dpgaJ
🇫🇷 31 сакавіка францускі суд прызнаў лідэра ўльтраправых Марын Лё Пэн вінаватай у незаконным выкарыстаньні сродкаў Эўразьвязу.
Гэта можа прывесьці да таго, што палітыка адхіляць ад удзелу ў прэзыдэнцкай гонцы ў 2027 годзе. Поўны вэрдыкт яшчэ не агучылі.
Як зьмяніўся Ірпень у Кіеўскай вобласьці праз 3 гады пасьля вызваленьня ад расейскіх войскаў. Фота: як было і як стала
https://smarturl.click/G63Om
З-за расейскіх абстрэлаў і бамбаваньняў Ірпень перанёс значныя разбурэньні ў лютым 2022 году. Паводле абласной адміністрацыі, у час баёў было разбурана каля 70% гораду. Як выглядаў Ірпень у сакавіку 2022 году і што зьмянілася за тры гады пасьля яго вызваленьня — глядзіце ў фотарэпартажы Сяргея Нужненкі з Ўкраінскай службы Радыё Свабода.
Цэны, тарыфы, дапамога на пахаваньне. Што зьменіцца для беларусаў з 1 красавіка?
https://smarturl.click/JD1Oq
Свабода паглядзела, якія зьмены заплянаваныя ў Беларусі ў красавіку 2025 году.
Расея трымае ў палоне мірных жыхароў Бучы праз 3 гады пасьля яе вызваленьня
https://smarturl.click/nyadX
Праз тры гады пасьля таго, як украінскія сілы вызвалілі Бучу каля Кіева, дзе расейскія войскі зьдзейсьнілі адны з самых страшных злачынстваў у вайне, прынамсі 33 мірныя жыхары гэтага гораду застаюцца ў зьняволеньні ў Расеі.
У Сырыі прызначылі новы ўрад. У ім ёсьць прадстаўнікамі друзаў, алавітаў і курдаў
https://smarturl.click/2qnQm
Адно зь міністэрстваў узначаліла жанчына-хрысьціянка, якая была ў апазыцыі да дыктатарскага рэжыму Асада.
Функцыі прэм’ер-міністра возьме на сябе часовы прэзыдэнт Сырыі Ахмэд аль-Шараа (на здымку), хаця фармальна такой пасады ў дзяржаве няма.
Латвія забароніць частцы дзяржаўных службоўцаў наведваць Беларусь і Расею
https://smarturl.click/6723D
Саэйма Латвіі ўводзіць новыя правілы перасячэньня дзяржаўнай мяжы, гэта тычыцца як грамадзянаў трэціх краінаў, так і грамадзянаў самой Латвіі.
Ужо сёньня: 5 гадоў таму памёр Віктар Дашкевіч — першая ахвяра каранавірусу ў Беларусі
🔸340 гадоў таму, 31 сакавіка 1685 году нарадзіўся Ёган Сэбасьцьян Бах, вялікі нямецкі кампазытар.
🔸240 гадоў таму ў Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз, асьветнік Рэчы Паспалітай і горадзенскі староста. Намаганьнямі Антонія Тызэнгаўза Горадня зрабілася месцам працы розных дзяржаўных установаў і шэрагу фабрык.
🔸5 гадоў таму ў Віцебску памёр тэатральны актор Віктар Дашкевіч (на здымку). Ён стаў першай прызнанай ахвярай COVID-19 у Беларусі.
Больш падзей 31 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/gpLRy
Польшча заявіла пра завяршэньне мадэрнізацыі электроннага бар’еру на мяжы зь Беларусьсю
https://smarturl.click/Q19oB
Цяпер дапамагаць выяўляць парушальнікаў польскай Памежнай варце будзе ня толькі фізычны бар'ер на мяжы, але й штучны інтэлект.
Беларусы летась сталі значна часьцей купляць тавары ў крэдыт
https://smarturl.click/YzmVv
Аб’ём пакупак у крэдыт рэзка павялічыўся ў Беларусі ў 2024 годзе. Што адметна — рост працягваецца сёлета.