radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

ЖЫВЫ ЭФІР. Дзе сьпікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава? Факты і вэрсіі

❓Задавайце вашы пытаньні ў камэнтары пад відэа на Youtube:

https://www.youtube.com/live/O2DsWiD0WhM

Што магло здарыцца зь спікеркай Каардынацыйнай рады Анжалікай Мельнікавай, якая зьнікла некалькі тыдняў таму? Якой каштоўнай інфармацыяй валодала Анжаліка Мельнікава, да чаго мела доступ? Каму можа быць выгадна зьнікненьне сьпікеркі КР? У 20:30 менскага часу Ганна Соўсь абмяркоўвае пацьверджаныя факты і розныя вэрсіі ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» з намесьнікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Паўлам Латушкам, а таксама Ўладзімерам Жыгарам — прадстаўніком арганізацыі былых сілавікоў BelPol.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Знайшлі целы трох амэрыканскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў Літве

https://smarturl.click/l5v8g

Пасьля таго, як з балота на палігоне ў Пабрадзе ў Літве дасталі гусенічную бронемашыну М88, знайшлі целы трох амэрыканскіх вайскоўцаў. Працягваюцца пошукі чацьвёртага вайскоўца. Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа выказаў спачуваньні ў сувязі з гібельлю амэрыканскіх салдат.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп пагражае Пуціну тарыфамі на нафту, аказвае ціск на Зяленскага з нагоды ўгоды аб карысных выкапнях

https://smarturl.click/opAWO

Прэзыдэнт ЗША Трамп прыгразіў Расеі новым другасным мытам на нафтапрадукты, калі Масква заблякуе яго ініцыятывы па спыненьні агню, а таксама сказаў, што ўкраінскі лідэр Зяленскі сутыкнецца з «вялікімі, вялікімі праблемамі», калі не падпіша з Вашынгтонам ключавое пагадненьне аб карысных выкапнях.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Армэнія адмовілася плаціць складку ў АДКБ

https://smarturl.click/0eVan

МЗС Армэніі падкрэсьліў, што Ерэван афіцыйна апавясьціў сакратарыят АДКБ аб сваім рашэньні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Беларусі панізілі ахоўны статус зуброў, мядзьведзяў, рысяў і барсукоў

https://smarturl.click/8EGXv

У Беларусі ўдакладнілі пералік жывёл і расьлін, якія ўваходзяць у Чырвоную кнігу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латушка заявіў, што мабільны тэлефон старшыні Каардынацыйнай рады Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

https://smarturl.click/718Da

«На гэты момант мы можам паведаміць, што мабільны тэлефон Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Гэта ўстаноўлена намі тэхнічным спосабам», — напісаў 31 сакавіка ў сваім тэлеграм-канале намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта Павал Латушка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пракуратура завяла справу па факце сьмерці амэрыканскіх вайскоўцаў на палігоне ў Літве

https://smarturl.click/O05Mz

Пракуратура Літвы пачала расьсьледаваньне факту сьмерці амэрыканскіх вайскоўцаў.

«Пачатае расьсьледаваньне для высьвятленьня прычын сьмерці», – сказала журналістам генпракурор Літвы Ніда Грунскене.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прызначыў Караева кіраўніком Горадзенскай вобласьці

У час пратэстаў 2020 году Караеў быў міністрам унутраных спраў. Пра яго прызначэньне на Горадзеншчыну паведаміў тэлеграм-канал «Пул первого».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ангела Мэркель рабіла штосьці падобнае». Гісторыя посьпеху беларускага хіміка Дзьмітрыя Фірагі

https://smarturl.click/Adv8Y

Беларус Дзьмітры Фірага стаў ляўрэатам першай незалежнай навуковай прэміі «Бізон Гіґс» у галіне дакладных і прыродазнаўчых навук сярод беларускіх навукоўцаў. Цяпер ён працуе ў нямецкай кампаніі Avant-garde Materials Simulation.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ратавальнікі выцягнулі з балота бронемашыну ў Падбродзьдзі, целаў амэрыканскіх вайскоўцаў не знайшлі

https://smarturl.click/O05Mz

Апэрацыю па выцягваньні машыны завяршылі ў 4:30 раніцы паводле мясцовага часу. Спатрэбіліся два дадатковыя бульдозэры. Літоўскія ўлады заяўляюць, што целаў амэрыканскіх вайскоўцаў пакуль не знайшлі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае і цікавае за 30 сакавіка

🍺 Расейскія півавары прэтэндуюць на траціну беларускага рынку. Ці выціснуць яны беларускіх вытворцаў?

🚀 Расея атакавала Харкаў з паветра. Двое чалавек загінулі, 35 параненых — некалькі ў цяжкім стане

🏢 Беларусы летась сталі значна часьцей купляць тавары ў крэдыт

🗒 Вярхоўны суд Беларусі перастаў публікаваць расклады судовых паседжаньняў

🇲🇲 Беларусь паслала ратавальнікаў у М’янму. Колькасьць ахвяраў землятрусу вырасла да 1700 чалавек

🎾 Арына Сабаленка перамагла на прэстыжным турніры ў Маямі

🇵🇱 Польшча заявіла пра завяршэньне мадэрнізацыі электроннага бар’еру на мяжы зь Беларусьсю

♣️ Што вы ведаеце пра магнацкі род Радзівілаў? ТЭСТ

🇱🇹 Пошук амэрыканскіх вайскоўцаў каля Падбродзьдзя працягваецца. Машыну знайшлі, пра целы інфармацыі няма

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вярхоўны суд Беларусі перастаў публікаваць расклады судовых паседжаньняў

https://smarturl.click/W3E9D

Раней з раскладу станавілася вядома пра крымінальны перасьлед з імавернай палітычнай подбіўкай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь паслала сваіх ратавальнікаў у М’янму. Колькасьць ахвяраў землятрусу вырасла да 1700 чалавек

https://smarturl.click/O05W3

У М’янме і суседнім зь ёй Тайляндзе працягваюць разьбіраць завалы, выкліканыя магутным землятрусам, які адбыўся напярэдадні. Беларусь паслала ў М'янму сваіх частку ратавальнага падразьдзелу. Пазьней туды пашлюць другую частку ратавальнікаў, а таксама гуманітарную дапамогу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што вы ведаеце пра магнацкі род Радзівілаў? ТЭСТ

https://smarturl.click/2Y6W

Радзівілаў называлі некаранаванымі каралямі Вялікага Княства Літоўскага, яны займалі найвышэйшыя пасады ў дзяржаве, спрабавалі аддзяліць Княства ад Рэчы Паспалітай і плянавалі стварыць уласны флёт на Чорным і Балтыйскім моры. Адкажыце на 10 пытаньняў і праверце сваё веданьне гісторыі Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія півавары прэтэндуюць на траціну беларускага рынку. Ці выціснуць яны беларускіх вытворцаў?

https://smarturl.click/RAbxv

У пачатку гэтага году Беларусь стала асноўным імпартэрам расейскага піва. Вытворцы гэтага напою з Расеі і надалей плянуюць нарошчваць пастаўкі на беларускі рынак. Разьбіраемся, што гэта значыць для беларускіх вытворцаў і спажыўцоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэфіцыт зьнешняга гандлю таварамі з пачатку году перавысіў 1 млрд даляраў

https://smarturl.click/W3Ex9

Белстат апублікаваў дадзеныя пра балянс зьнешняга гандлю таварамі ў студзені-лютым 2025 году. Па выніках двух месяцаў дэфіцыт зьнешняга гандлю перавысіў 1 млрд. Рублёў. Асноўнай крыніцай дэфіцыту зьнешняга гандлю стаў рост імпарту з краінаў па-за межамі СНД.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі за нелегальнае перасячэньне мяжы затрымалі грамадзяніна ЗША

https://smarturl.click/qlREW

27-гадовы грамадзянін ЗША затрыманы за нелегальнае перасячэньне беларускай мяжы, вынікае з паведамленьня Дзяржаўнага мытнага камітэту 31 сакавіка. Гэта адбылося на чыгуначнай станцыі Маладэчна ў Менскай вобласьці. Амэрыканец ехаў зь Літвы «ў адным з парожніх вагонаў [таварнага] чыгуначнага саставу».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На рэстаўрацыю касьцёлу Божага Цела ў Нясьвіжы накіруюць 10 млн даляраў

https://smarturl.click/Q19DJ

Стала вядома, колькі працягнуцца работы, ці закрыюць храм для парафіі і турыстаў. Касьцёл у Нясьвіжы 1593 году пабудовы зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю. Гэта адзіны рэлігійны аб’ект Беларусі, які ёсьць у сьпісе Усясьветнай спадчыны ЮНЕСКА. Ён вядомы як другі ў сьвеце і першы ва Ўсходняй Эўропе касьцёл у стылі раньняга барока.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Францускі суд прызнаў лідэра ўльтраправых Марын Лё Пэн вінаватай у справе аб растраце

https://smarturl.click/dpgaJ

🇫🇷 31 сакавіка францускі суд прызнаў лідэра ўльтраправых Марын Лё Пэн вінаватай у незаконным выкарыстаньні сродкаў Эўразьвязу.

Гэта можа прывесьці да таго, што палітыка адхіляць ад удзелу ў прэзыдэнцкай гонцы ў 2027 годзе. Поўны вэрдыкт яшчэ не агучылі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як зьмяніўся Ірпень у Кіеўскай вобласьці праз 3 гады пасьля вызваленьня ад расейскіх войскаў. Фота: як было і як стала

https://smarturl.click/G63Om

З-за расейскіх абстрэлаў і бамбаваньняў Ірпень перанёс значныя разбурэньні ў лютым 2022 году. Паводле абласной адміністрацыі, у час баёў было разбурана каля 70% гораду. Як выглядаў Ірпень у сакавіку 2022 году і што зьмянілася за тры гады пасьля яго вызваленьня — глядзіце ў фотарэпартажы Сяргея Нужненкі з Ўкраінскай службы Радыё Свабода.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цэны, тарыфы, дапамога на пахаваньне. Што зьменіцца для беларусаў з 1 красавіка?

https://smarturl.click/JD1Oq

Свабода паглядзела, якія зьмены заплянаваныя ў Беларусі ў красавіку 2025 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея трымае ў палоне мірных жыхароў Бучы праз 3 гады пасьля яе вызваленьня

https://smarturl.click/nyadX

Праз тры гады пасьля таго, як украінскія сілы вызвалілі Бучу каля Кіева, дзе расейскія войскі зьдзейсьнілі адны з самых страшных злачынстваў у вайне, прынамсі 33 мірныя жыхары гэтага гораду застаюцца ў зьняволеньні ў Расеі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Сырыі прызначылі новы ўрад. У ім ёсьць прадстаўнікамі друзаў, алавітаў і курдаў

https://smarturl.click/2qnQm

Адно зь міністэрстваў узначаліла жанчына-хрысьціянка, якая была ў апазыцыі да дыктатарскага рэжыму Асада.

Функцыі прэм’ер-міністра возьме на сябе часовы прэзыдэнт Сырыі Ахмэд аль-Шараа (на здымку), хаця фармальна такой пасады ў дзяржаве няма.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латвія забароніць частцы дзяржаўных службоўцаў наведваць Беларусь і Расею

https://smarturl.click/6723D

Саэйма Латвіі ўводзіць новыя правілы перасячэньня дзяржаўнай мяжы, гэта тычыцца як грамадзянаў трэціх краінаў, так і грамадзянаў самой Латвіі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 5 гадоў таму памёр Віктар Дашкевіч — першая ахвяра каранавірусу ў Беларусі

🔸340 гадоў таму, 31 сакавіка 1685 году нарадзіўся Ёган Сэбасьцьян Бах, вялікі нямецкі кампазытар.

🔸240 гадоў таму ў Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз, асьветнік Рэчы Паспалітай і горадзенскі староста. Намаганьнямі Антонія Тызэнгаўза Горадня зрабілася месцам працы розных дзяржаўных установаў і шэрагу фабрык.

🔸5 гадоў таму ў Віцебску памёр тэатральны актор Віктар Дашкевіч (на здымку). Ён стаў першай прызнанай ахвярай COVID-19 у Беларусі.

Больш падзей 31 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/gpLRy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча заявіла пра завяршэньне мадэрнізацыі электроннага бар’еру на мяжы зь Беларусьсю

https://smarturl.click/Q19oB

Цяпер дапамагаць выяўляць парушальнікаў польскай Памежнай варце будзе ня толькі фізычны бар'ер на мяжы, але й штучны інтэлект.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы летась сталі значна часьцей купляць тавары ў крэдыт

https://smarturl.click/YzmVv

Аб’ём пакупак у крэдыт рэзка павялічыўся ў Беларусі ў 2024 годзе. Што адметна — рост працягваецца сёлета.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея атакавала Харкаў з паветра. Двое чалавек загінулі, 35 параненых — некалькі ў цяжкім стане

https://smarturl.click/gpLeB

У ноч на 30 сакавіка Расея нанесла камбінаваны ўдар «шахедамі» па Харкаве.

Здымак харкаўскай паліцыі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пошук амэрыканскіх вайскоўцаў у Літве працягваецца. Машыну знайшлі, пра целы інфармацыі няма

https://smarturl.click/w9Bem

Пасьля актыўных пошукавых работ тэхніку адшукалі на глыбіні каля пяці мэтраў у дрыгве ў межах палігону. Дагэтуль незразумела, ці ёсьць у машыне, пра якую ідзе гаворка, вайскоўцы, якія зьніклі бязь вестак.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Арына Сабаленка перамагла на прэстыжным турніры ў Маямі

https://smarturl.click/mpxe0

У фінале першая ракетка сьвету перагуляла амэрыканку Джэсіку Пэгулу — 7:5, 6:2.

Читать полностью…
Subscribe to a channel