radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

У Стамбуле паліцыя разагнала пратэсты каля ўнівэрсытэту

https://smarturl.click/AdvO4

Паліцыя выкарыстала пярцовыя балёнчыкі, гумовыя кулі і вадамёты супраць дэманстрантаў ранкам 27 сакавіка. Напружанасьць пасьля двух дзён адноснага спакою аднавілася. У краіне час найбуйнейшых антыўрадавых пратэстаў у краіне за больш чым дзесяць гадоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што рабіць з «Пагоняй» на новых пашпартах. У Сейме Літвы сустрэліся літоўцы і беларусы

https://smarturl.click/9zgX4

У Сейме Літвы беларусы і літоўцы абмеркавалі змаганьне з рэжымам Лукашэнкі, праблемы жыцьця беларускай дыяспары ў Літве, інтэграцыю беларусаў і пытаньні бясьпекі ў рэгіёне. Абмеркавалі і тое, як літоўцам лепш называць Беларусь па-літоўску.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❗️❗️❗️Агенцтва Reuters раней сёньня працытавала генэральнага сакратара NATO Марк Рутэ пра тое, што зьніклыя ў Літве амэрыканскія вайскоўцы загінулі. Але пазьней прэс-служба NATO патлумачыла, што сьмерці не пацьверджаныя і пошукі працягваюцца. https://smarturl.click/mpx4o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эстонскі парлямэнт пазбавіў права голасу грамадзянаў Беларусі і шэрагу іншых краін на мясцовых выбарах

https://smarturl.click/xBJ8J

26 сакавіка эстонскі парлямэнт вырашыў у паскораным парадку зьмяніць Канстытуцыю і пазбавіць права голасу грамадзян трэціх краін, у тым ліку Беларусі, на муніцыпальных выбарах у Эстоніі. За зьмену Канстытуцыі ў паскораным парадку прагаласавалі 92 дэпутаты, супраць былі 7 дэпутатаў.

Да прыняцьця гэтага закона разам з грамадзянамі Эстоніі і дзяржаў-сябраў ЭЗ у мясцовых выбарах маглі ўдзельнічаць замежнікі, якія жывуць у Эстоніі на падставе доўгатэрміновага віду на жыхарства або пастаяннага права на жыхарства, якія дасягнулі да дня выбараў узросту 16 гадоў, чыё пастаяннае месца жыхарства знаходзіцца ў адпаведных воласьці або горадзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома, што зьніклыя на вучэньнях ў Літве амэрыканскія вайскоўцы загінулі. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў генэральны сакратар NATO Марк Рутэ. https://smarturl.click/mpx4o

Амэрыканскае выданьне The New York Times піша са спасылкай на прадстаўнікоў амэрыканскай арміі, што машына вайскоўцаў магла патануць у балоце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У сэктары Газа праходзяць пратэсты супраць ХАМАС

https://smarturl.click/M1J52

На поўначы сэктара Газа другі дзень працягваюцца пратэсты супраць радыкальнай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе. Цэнтрам пратэстаў стаў горад Бэйт-Лахія, дзе сотні людзей выйшлі на вуліцы, скандуючы: «ХАМАС — прэч!» Мітынгі праходзяць і ў горадзе Газа.

Структуры ХАМАС не камэнтуюць пратэсты. У іх мэдыя і сацсетках выкладзены фатаграфіі і відэа з пратэстаў, якія названы антываеннымі. Аднак патрабаваньні адхіленьня ХАМАС ад улады ў подпісах да гэтых публікацый ня згадваюцца. Ілюстрацыйнае фота: Сэктар Газа

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскія СМІ Delfi і TV3 паведамілі са спасылкай на свае крыніцы, што зьніклыя на палігоне ў Літве амэрыканскіяя вайскоўцы загінулі. Афіцыйных пацьверджаньняў гэтаму пакуль няма. https://smarturl.click/mpx4o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьявілася новая інфармацыя пра зьнікненьне вайскоўцаў каля беларускай мяжы

https://smarturl.click/mpx4o

Чацьвера амэрыканскіх вайскоўцаў і аўтамабіль зьніклі ў аўторак пасьля вучэньняў на палігоне Падбродзьдзе (Pabradė) ў Літве, паведамляе LRT са спасылкай на прэсавую службу літоўскай арміі.

У заяве гаворыцца, што пра зьнікненьне стала вядома каля 16.45 паводле мясцовага часу 25 сакавіка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Лукашэнка незаменны для расейскай вайны», — аўтар кнігі пра Расею як імпэрыю, ірляндзкі прафэсар О Бяхань

https://www.youtube.com/watch?v=z-qW4KgHWJE

Наколькі важная Беларусь для імпэрскіх плянаў Расеі? Якімі могуць быць наступныя расейскія крокі датычна Беларусі? Пра гэта ды іншае ў «Размове са Свабодай» расказвае Донаха О Бяхань, прафэсар Гарадзкога ўнівэрсытэту Дубліну, Ірляндыя.

У красавіку ў яго мае выйсьці кніга «Незавершаная імпэрыя: расейскі імпэрыялізм ва Ўкраіне і блізкім замежжы» (Columbia University Press). Там ёсьць разьдзел і пра Беларусь.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пяць рэгіёнаў, дзе Турэччына адыгрывае ключавую ролю. Як на гэта могуць паўплываць масавыя пратэсты ў краіне

https://smarturl.click/672m5

#rfe_rl
У Турэччыне пасьля арышту Стамбулу Экрэма Імамоглу адбываюцца найбуйнейшыя за дзесяцігодзьдзе пратэсты, і зьяўляюцца здагадкі, ці гэтыя падзеі прывядуць да сур’ёзнага выкліку прэзыдэнту Рэджэпу Таіпу Эрдагану або да далейшага спаўзаньня ў бок аўтарытарызму, і як яны адаб'юцца на інтарэсах краіны ў розных рэгіёнах сьвету. Аналіз Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскі ўласьнік беларускага судна «Надежда» больш за год ня можа яго зарэгістраваць. Што вядома

https://smarturl.click/8EG0V

Карабель пабудавалі ў 2002 годзе ў Гомлі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нацбанк Украіны спыніў разьлік афіцыйнага курсу грыўні да беларускага рубля

https://smarturl.click/opAOn

Афіцыйна паведамлялася, што Ўкраіна спыніла гандаль зь Беларусьсю ў сярэдзіне 2022 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускую мову дадалі ў папулярны генэратар субтытраў

https://smarturl.click/1dDbw

Мабільная праграма Сaptions дазваляе аўтаматычна дадаваць субтытры на створанае відэа з дапамогай штучнага інтэлекту. Беларускія карыстальнікі дадатку заўважылі, што беларуская зьявілася ў сьпісе моваў, на якіх можна ствараць подпісы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд загадаў USAGM спыніць спробы закрыць Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Суд ЗША задаволіў просьбу Radio Free Europe/Radio Liberty аб часовай забароне ў яе судовым пазову супраць Агенцтва глябальных медыя ЗША (USAGM) у сувязі з прыпыненьнем фінансаваньня, выдзеленага Кангрэсам.

Акруговы суд ЗША ў Вашынгтоне ў сваім рашэньні ад 25 сакавіка заявіў, што агенцтва, верагодна, дзейнічала «самавольна і неабгрунтавана» пры спыненьні гранта RFE/RL і што гэта магло б нанесьці «непапраўную шкоду» вяшчальніку, калі б рашэньне было рэалізавана.

Фэдэральны судзьдзя ЗША Ройс Ламбэрт у 10-старонкавым рашэньні адзначыў, што часовая забарона неабходная, каб спыніць закрыцьцё, паколькі RFE/RL прадэманстравала высокую верагоднасьць перамогі ў судзе.

Наступным этапам будзе рашэньне аб выдачы папярэдняй забароны, якая абавязвае USAGM выдзеліць каля 77 мільёнаў даляраў, што Кангрэс прызначыў для дзейнасьці RFE/RL на астатнюю частку фінансавага 2025 году, які заканчваецца 30 верасьня. https://smarturl.click/vwZ0R

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні прайшла акцыя, прымеркаваная да Дня Волі. У ёй прыняла ўдзел і лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Сьвятлана Ціханоўская. Беларусы сабраліся на Лукіскай плошчы і рушылі маршам да беларускай амбасады.

Цалкам галерэю глядзіце пад спасылкай - https://smarturl.click/e5pvX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. Як адбывалася інаўгурацыя Лукашэнкі

ВІДЭА: https://youtu.be/2fRKxHtFbKY

Лукашэнка сёмы раз кляўся, што будзе служыць беларускаму народу і выконваць Канстытуцыю. У Менску адбылася інаўгурацыя. Прапаганда рабіла шмат патугаў, каб прадаць гэта як сьвята.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня — Міжнародны дзень тэатру

27 сакавіка — Міжнародны дзень тэатру, устаноўлены кангрэсам Міжнароднага інстытуту тэатру ў 1961 годзе.

Пяць гадоў таму 27 сакавіка 2020 году праз каранавірус Купалаўскі тэатар паказаў спэктакаль „Паўлінка“ анлайн, за адзін вечар яго паглядзелі 27 тысяч чалавек.

Цяпер «Вольныя купалаўцы» — аб’яднаньне былых актораў Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, якія пакінулі Беларусь пасьля пратэстаў 2020 году. Яны выступаюць у Польшчы і гастралююць па Эўразьвязе.

Больш падзей 27 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/Q19Qq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экс-прэзыдэнт Бразыліі Балсанару зноў паўстане перад судом

https://smarturl.click/aJ2xJ

Вярхоўны суд Бразыліі большасьцю галасоў прыняў рашэньне прыцягнуць да суда былога прэзыдэнта краіны Жаіра Балсанару. Яго абвінавачваюць у спробе дзяржаўнага перавароту пасьля пройгрышу на выбарах 2022 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 26 сакавіка

📌 4 амэрыканскія вайскоўцы загінулі ў Літве каля мяжы зь Беларусьсю

📌 Лукашэнка ў футарале. Як улады прасоўваюць прапагандысцкую кнігу і колькі яна каштуе дзяржаве

📌 Жанчыне, якая падчас выступу Луганскага тэатру ў Белдзяржфілярмоніі выгукнула «Слава Ўкраіне», далі 20 сутак

📌 Прадукцыю «Беларуськалію» перайменавалі і прадаюць Эўразьвязу ў абход санкцыяў — расьсьледаваньне БРЦ

📌 Тбіліскі суд часткова задаволіў скаргу беларускага праваабаронцы Кісьляка на адмову ў прытулку

📌 «Белавія» зьбіраецца закупіць некалькі самалётаў у абыход санкцыяў

📌 Грамадзяніна Ізраілю затрымалі ў Беларусі. Пасьля катаваньняў яму ўдалося выехаць

📌 «Лукашэнка незаменны для расейскай вайны», – аўтар кнігі пра Расею як імпэрыю, ірляндзкі прафэсар О Бяхань

📌 Гэты галоўны фактар перадвызначыць, што Лукашэнка зробіць зь Беларусьсю ў наступныя пяць гадоў

📌 «Гісторыя на Свабодзе». Пабудаваць нацыянальную дзяржаву могуць толькі беларусы, „літвінскі праект“ нежыцьцяздольны, — Вадзім Сідараў

📌 Былыя беларускія палітвязьні расказалі, як ім у зьняволеньні дапамагала Радыё Свабода

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Менскі гадзіньнікавы завод выпусьціў лімітаваную калекцыю да 101-годзьдзя з дня нараджэньня Васіля Быкава

https://smarturl.click/ba8jl

На заводзе падкрэсьлілі, што стварылі калекцыю «з глыбокай пашанай да творчасьці Васіля Быкава і яго ўплыву на нацыянальную культуру».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Грамадзяніна Ізраілю затрымалі ў Беларусі. Пасьля катаваньняў яму ўдалося выехаць

https://smarturl.click/opAqW

Паводле інфармацыі ізраільскай прэсы, мужчыну арыштоўвалі за «экстрэмісцкія падпіскі». Як паведамляе ізраільскае выданьне Ynet, грамадзянін Ізраілю, які прыехаў у Беларусь з жонкай і дзецьмі, быў затрыманы і прайшоў празь цяжкія фізычныя і псыхалягічныя катаваньні. Цяпер ён вызвалены і вярнуўся ў Ізраіль.

Імя пацярпелага на просьбу ягонай сям’і не называюць. Таксама невядома, ці ён рэпатрыянт зь Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці сапраўды прычына няўдач Беларусі — у яе назьве?

Ці сапраўды прычынай няўдач нацыянальнага руху беларусаў зьяўляецца няправільная назва народу і краіны? Што дапамагло балтыйскім народам стварыць свае нацыянальныя дзяржавы і чым іх шлях адрозьніваецца ад беларускага? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
https://youtu.be/FQBPK-zHlbA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка ў футарале. Як улады прасоўваюць прапагандысцкую кнігу і колькі яна каштуе дзяржаве

https://smarturl.click/Adva3

У Беларусі ў пачатку 2025 году, акурат перад выбарамі прэзыдэнта, выдалі прэзэнтацыйную кнігу пра Аляксандра Лукашэнку пад назвай «Наш Президент», аўтарамі якой выступілі чыноўнікі і набліжаныя да ўлады дзеячы Аляксандар Радзькоў, Натальля Эйсмант, Уладзімер Пярцоў і Аляксандар Карлюкевіч.

Выданьне суправаджала шумная інфармацыйная кампанія, кнігу актыўна набываюць дзяржаўныя структуры за бюджэтныя сродкі, пра што ў дэталях можна даведацца з тэндэраў. Свабода вывучыла, як бюджэтныя арганізацыі выдаткоўваюць сродкі на куплю кнігі пра Аляксандра Лукашэнку, якая выйшла да выбараў 26 студзеня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трое вайскоўцаў зьніклі ў Літве пасьля вучэньняў каля мяжы зь Беларусьсю

https://smarturl.click/mpx4o

Трое замежных вайскоўцаў і аўтамабіль зьніклі ўвечары ў аўторак пасьля вучэньняў на палігоне Пабрадзе ў Швянчоніскім (Сьвянцянскім) раёне на ўсходзе Літвы, паведамляе LRT.

Паліцыя высьвятляе абставіны здарэньня. Старшыня парлямэнцкага камітэту па нацыянальнай бясьпецы і абароне Гедрымас Еглінскас заявіў LRT RADIO, што ведае пра зьнікненьне, але ня даў дадатковай інфармацыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былыя беларускія палітвязьні расказалі, як ім у зьняволеньні дапамагала Радыё Свабода

https://smarturl.click/5Okao

Леанід Судаленка пасьля СІЗА на этапе ў калёнію атрымаў раздрукоўкі публікацыяў на сайце Радыё Свабода пра ягоны перасьлед, а Паліна Шарэнда-Панасюк падчас ператрусу перад самым арыштам пасьпела паведаміць дэталі журналісту Свабоды. Журналістцы «Народнай волі» Вользе Класкоўскай сваякі на спатканьнях пераказвалі навіны са Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадукцыю «Беларуськалію» перайменавалі і прадаюць Эўразьвязу ў абход санкцыяў — расьсьледаваньне БРЦ

https://smarturl.click/672D5

Беларускі расьсьледніцкі цэнтар выпусьціў матэрыял пад назвай «Соль у мяшку», у якім расказвае, як адно з галоўных прадпрыемстваў Беларусі абыходзіць санкцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Частковае перамір'е, татальная вайна: Суровая рэальнасьць ва Ўкраіне і Расеі на фоне мірных перамоваў

https://smarturl.click/G63vw

Здымкі з усёй Украіны і Расеі паказваюць, што адны з самых разбуральных удараў бесьпілётнікаў за апошнія тыдні былі нанесеныя пасьля таго, як бакі канфлікту публічна пагадзіліся спыніць атакі на энэргетычную інфраструктуру.

#rfe_rl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

85 гадоў з дня нараджэньня гісторыка Міхаіла Касьцюка

Міхаіл Касьцюк нарадзіўся 26 сакавіка 1940 году ў вёсцы Масьцішча на Наваградчыне. Беларускі гісторык, акадэмік НАН Беларусі, аўтар больш як 250 навуковых прац, 10 манаграфій. Дасьледаваў гісторыю беларускага сялянства, у прыватнасьці ў савецкі пэрыяд.

Больш падзей 26 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/mpxQo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Відэарэпартаж Свабоды зь Дня Волі
https://www.youtube.com/watch?v=lgQVvNruWAY

25 сакавіка 1918 году была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёлета 107-я гадавіна. Мы падрыхтавалі відэа пра тое, як адзначылі беларусы гэтае сьвята і што яно значыць для іх.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Белы дом заявіў, што ЗША дамовіліся з Украінай і Расеяй аб бясьпечным суднаходзтве ў Чорным моры

Белы дом апублікаваў заявы па выніках перамоваў з расейскай і ўкраінскай дэлегацыямі 23-25 сакавіка ў Эр-Рыядзе.
У іх гаворыцца, што ЗША дамовіліся з Украінай і Расеяй забясьпечыць бясьпечнае суднаходзтва, выключыць прымяненьне сілы і не дапускаць выкарыстаньня камэрцыйных судоў у ваенных мэтах у Чорным моры.

Злучаныя Штаты, як паведамляецца, дапамогуць аднавіць доступ Расеі да сусьветнага рынку для экспарту сельгаспрадукцыі і ўгнаеньняў, зьнізіць кошт страхаваньня марскіх перавозак, а таксама пашырыць доступ да партоў і плацёжных сыстэм для такіх апэрацый.

Перамірʼе на Чорным моры пачнецца толькі пасьля зьняцьця санкцый з «Россельхозбанка» і расейскіх вытворцаў харчаваньня і ўгнаеньняў. Пра гэта гаворыцца ў заяве Крамля па выніках перамоваў дэлегацый ЗША і Расеі. https://smarturl.click/B6x8j https://smarturl.click/9zgAj

Читать полностью…
Subscribe to a channel