radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Ратавальнікі выцягнулі з балота бронемашыну ў Падбродзьдзі, целаў амэрыканскіх вайскоўцаў не знайшлі

https://smarturl.click/O05Mz

Апэрацыю па выцягваньні машыны завяршылі ў 4:30 раніцы паводле мясцовага часу. Спатрэбіліся два дадатковыя бульдозэры. Літоўскія ўлады заяўляюць, што целаў амэрыканскіх вайскоўцаў пакуль не знайшлі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае і цікавае за 30 сакавіка

🍺 Расейскія півавары прэтэндуюць на траціну беларускага рынку. Ці выціснуць яны беларускіх вытворцаў?

🚀 Расея атакавала Харкаў з паветра. Двое чалавек загінулі, 35 параненых — некалькі ў цяжкім стане

🏢 Беларусы летась сталі значна часьцей купляць тавары ў крэдыт

🗒 Вярхоўны суд Беларусі перастаў публікаваць расклады судовых паседжаньняў

🇲🇲 Беларусь паслала ратавальнікаў у М’янму. Колькасьць ахвяраў землятрусу вырасла да 1700 чалавек

🎾 Арына Сабаленка перамагла на прэстыжным турніры ў Маямі

🇵🇱 Польшча заявіла пра завяршэньне мадэрнізацыі электроннага бар’еру на мяжы зь Беларусьсю

♣️ Што вы ведаеце пра магнацкі род Радзівілаў? ТЭСТ

🇱🇹 Пошук амэрыканскіх вайскоўцаў каля Падбродзьдзя працягваецца. Машыну знайшлі, пра целы інфармацыі няма

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вярхоўны суд Беларусі перастаў публікаваць расклады судовых паседжаньняў

https://smarturl.click/W3E9D

Раней з раскладу станавілася вядома пра крымінальны перасьлед з імавернай палітычнай подбіўкай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь паслала сваіх ратавальнікаў у М’янму. Колькасьць ахвяраў землятрусу вырасла да 1700 чалавек

https://smarturl.click/O05W3

У М’янме і суседнім зь ёй Тайляндзе працягваюць разьбіраць завалы, выкліканыя магутным землятрусам, які адбыўся напярэдадні. Беларусь паслала ў М'янму сваіх частку ратавальнага падразьдзелу. Пазьней туды пашлюць другую частку ратавальнікаў, а таксама гуманітарную дапамогу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што вы ведаеце пра магнацкі род Радзівілаў? ТЭСТ

https://smarturl.click/2Y6W

Радзівілаў называлі некаранаванымі каралямі Вялікага Княства Літоўскага, яны займалі найвышэйшыя пасады ў дзяржаве, спрабавалі аддзяліць Княства ад Рэчы Паспалітай і плянавалі стварыць уласны флёт на Чорным і Балтыйскім моры. Адкажыце на 10 пытаньняў і праверце сваё веданьне гісторыі Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія півавары прэтэндуюць на траціну беларускага рынку. Ці выціснуць яны беларускіх вытворцаў?

https://smarturl.click/RAbxv

У пачатку гэтага году Беларусь стала асноўным імпартэрам расейскага піва. Вытворцы гэтага напою з Расеі і надалей плянуюць нарошчваць пастаўкі на беларускі рынак. Разьбіраемся, што гэта значыць для беларускіх вытворцаў і спажыўцоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

30 сакавіка 1940 году, 85 гадоў таму, у вёсцы Папоўшчына Чэрыкаўскага раёну нарадзіўся Алесь Марачкін, беларускі мастак, жывапісец, пэдагог, грамадзкі дзяяч. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага пэдагагічнага інстытуту (1962), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1972, цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў). Член Саюза мастакоў (з 1977). Быў галоўным мастаком Мастацкага фонду. У 1988—1997 гадах працаваў у Беларускай акадэміі мастацтваў, загадваў катэдрай жывапісу. Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня мастацкай суполкі «Пагоня».

Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»:
https://smarturl.click/aJ2bq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 29 сакавіка

📌 Месцазнаходжаньне Мельнікавай і яе дачок пакуль ня высьветленае — Латушка са спасылкай на праваахоўнікаў Польшчы

📌 Муж Бондаравай расказаў блогеру Андрэю Павуку, за што яе пасадзілі на 13 сутак

📌 У Стамбуле сотні тысяч людзей выйшлі на мітынг супраць арышту палітычнага апанэнта Эрдагана

📌 Лукашэнка два гады таму патрабаваў ліквідаваць чэргі на замену суставаў. Стала вядома, колькі беларусаў чакаюць такія апэрацыі

📌 Суд у ЗША прыпыніў ліквідацыю Голасу Амэрыкі

📌 Суд у Польшчы павялічыў тэрмін пакараньня асуджанаму за шпіянаж беларусу, вызначыўшы яго штатным супрацоўнікам спэцслужбаў

📌 Як здаровае харчаваньне ў сярэднім веку дапамагае старэць без хваробаў

📌 На сваім падворку нельга, а ў лесе можна: Як зьбіраць бярозавік, каб не плаціць штраф і не нашкодзіць прыродзе

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка два гады таму патрабаваў ліквідаваць чэргі на замену суставаў. Стала вядома, колькі беларусаў чакаюць такія апэрацыі

https://smarturl.click/B6xa9

У Беларусі цяпер у лістах чаканьня на эндапратэзаваньне знаходзяцца 19 тысяч 797 пацыентаў. Такая лічба была агучаная на нарадзе па выніках працы траўматоляга-артапэдычнай службы Беларусі за 2024 год і задачах на 2025 год. У траўні 2023-га Аляксандр Лукашэнка патрабаваў да канца 2024 году праапэраваць усіх, хто на той момант стаяў у чарзе на эндапратэзаваньне буйных суставаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькасьць загінулых у выніку землятрусу ў М’янме перавысіла тысячу

https://smarturl.click/yq4ym

Колькасьць загінулых у выніку землятрусу ў М’янме перавысіла 1000, больш за дзьве тысячы жыхароў атрымалі раненьні. Землятрус магнітудай 7,7 адбыўся ў пятніцу, 28 сакавіка. Большая частка разбурэньняў прыпала на Мандалай — другі па велічыні горад М’янмы з насельніцтвам больш за мільён чалавек. Побач Мандалаем знаходзіўся эпіцэнтар падземных штуршкоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у ЗША прыпыніў ліквідацыю Голасу Амэрыкі

https://smarturl.click/aJ2nD

Судзьдзя Джэй Пол Эткен з Акруговага суду ЗША на Манхэтэне, які разглядае пазоў журналістаў Голасу Амэрыкі (Voice of America, VoA) і прафсаюзаў, прыпыніў на 21 дзень спробы адміністрацыі Дональда Трампа ліквідаваць рэдакцыю, піша The New York Times. У пазове сьцьвярджалася, што Белы дом сваімі дзеяньнямі, у тым ліку адпраўкай працаўнікоў VoA у адміністрацыйны адпачынак, парушыў правы журналістаў, замацаваныя Першай папраўкай канстытуцыі ЗША.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Ўкраіны: колькасьць параненых у выніку ўдару па Дняпры ўзрасла да 21, чатыры чалавекі забітыя

https://smarturl.click/VDWJQ

У выніку расейскага ўдару «Шахедамі» па Дняпры загінулі чатыры чалавекі, паранены 21 чалавек, гаворыцца ў паведамленьні Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях (ДСНС) Украіны: «Масіраваны ўдар нанёс маштабныя разбурэньні і пажары. Гарэлі гатэльна-рэстаранны комплекс, 11 прыватных дамоў, гаражы, СТА. Пацярпелі шматпавярховікі і 21 аўтамабіль», — заявілі ў ведамстве.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мельнікава знаходзілася па-за межамі Польшчы на працягу многіх тыдняў — прэс-сакратар кіраўніка польскага МУС

https://smarturl.click/Yzmba

Польскія службы «атрымалі інфармацыю пра тое, што прадстаўнікі Каардынацыйнай рады Беларусі ўжо некалькі дзён ня могуць зьвязацца са старшынёй рады Анжалікай Мельнікавай», паведаміў прэсавы сакратар міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яцэк Дабжыньскі.

«Згодна з данымі польскіх і партнэрскіх службаў, гэтая асоба знаходзілася па-за межамі Польшчы на працягу многіх тыдняў. Польскія службы будуць падтрымліваць дзеяньні службаў іншых краін і Каардынацыйнай рады Беларусі для высьвятленьня месцазнаходжаньня спадарыні Мельнікавай», — напісаў ён раніцай 29 сакавіка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня — дзень памяці Ніла Гілевіча

29 сакавіка 2016 году памёр Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, аўтар вершаванага раману «Родныя дзеці», зборнікаў «Лісьце трыпутніку», «На флейце самоты» і іншых. У 1985–1995 гадах Гілевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 11-га і 12-га скліканьняў.


Больш падзей 29 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня». https://smarturl.click/Xyz4L

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

FT: ЗША ўключылі ў новы праект угоды з Украінай усе рэсурсы

ЗША настойваюць на заключэньні новага пагадненьня з Украінай, якое будзе распаўсюджвацца на ўсе прыродныя рэсурсы, у тым ліку нафту і газ, а таксама на асноўныя энэргетычныя актывы краіны. Аб гэтым паведамляюць газэта Financial Times і агенцтва Bloomberg, якія азнаёміліся з новым праектам угоды.

Згодна з дакумэнтам, адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа патрабуе «правы першай прапановы» на інвэстыцыі ва ўсе інфраструктурныя і рэсурсныя праекты. Калі пагадненьне будзе падпісанае, ЗША атрымаюць магчымасьць кантраляваць інвэстыцыі ў інфраструктуру, зьвязаную з эксплюатацыяй прыродных рэсурсаў, у тым ліку аўтамабільныя дарогі і чыгункі, порты, шахты, перапрацоўчыя заводы.

Кіеў павінен будзе пералічваць у спэцыяльны інвэстыцыйны фонд 50% даходаў ад новых інфраструктурных праектаў і праектаў па распрацоўцы прыродных рэсурсаў. Згодна з праектам пагадненьня, ЗША хочуць атрымаць права першымі патрабаваць прыбытак, які пералічваецца ў гэты фонд. https://smarturl.click/EeQaJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 5 гадоў таму памёр Віктар Дашкевіч — першая ахвяра каранавірусу ў Беларусі

🔸340 гадоў таму, 31 сакавіка 1685 году нарадзіўся Ёган Сэбасьцьян Бах, вялікі нямецкі кампазытар.

🔸240 гадоў таму ў Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз, асьветнік Рэчы Паспалітай і горадзенскі староста. Намаганьнямі Антонія Тызэнгаўза Горадня зрабілася месцам працы розных дзяржаўных установаў і шэрагу фабрык.

🔸5 гадоў таму ў Віцебску памёр тэатральны актор Віктар Дашкевіч (на здымку). Ён стаў першай прызнанай ахвярай COVID-19 у Беларусі.

Больш падзей 31 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/gpLRy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча заявіла пра завяршэньне мадэрнізацыі электроннага бар’еру на мяжы зь Беларусьсю

https://smarturl.click/Q19oB

Цяпер дапамагаць выяўляць парушальнікаў польскай Памежнай варце будзе ня толькі фізычны бар'ер на мяжы, але й штучны інтэлект.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы летась сталі значна часьцей купляць тавары ў крэдыт

https://smarturl.click/YzmVv

Аб’ём пакупак у крэдыт рэзка павялічыўся ў Беларусі ў 2024 годзе. Што адметна — рост працягваецца сёлета.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея атакавала Харкаў з паветра. Двое чалавек загінулі, 35 параненых — некалькі ў цяжкім стане

https://smarturl.click/gpLeB

У ноч на 30 сакавіка Расея нанесла камбінаваны ўдар «шахедамі» па Харкаве.

Здымак харкаўскай паліцыі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пошук амэрыканскіх вайскоўцаў у Літве працягваецца. Машыну знайшлі, пра целы інфармацыі няма

https://smarturl.click/w9Bem

Пасьля актыўных пошукавых работ тэхніку адшукалі на глыбіні каля пяці мэтраў у дрыгве ў межах палігону. Дагэтуль незразумела, ці ёсьць у машыне, пра якую ідзе гаворка, вайскоўцы, якія зьніклі бязь вестак.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Арына Сабаленка перамагла на прэстыжным турніры ў Маямі

https://smarturl.click/mpxe0

У фінале першая ракетка сьвету перагуляла амэрыканку Джэсіку Пэгулу — 7:5, 6:2.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ілан Маск прадаў X сваёй жа кампаніі xAI за 33 мільярды даляраў

https://smarturl.click/gpLkB

Амэрыканскі мільярдэр Ілан Маск паведаміў, што яго кампанія xAI, якая займаецца распрацоўкай тэхналёгій у сфэры штучнага інтэлекту, набыла яго сацсетку X за 33 мільярды даляраў. «Будучыня xAI і X непарыўна зьвязаныя», — напісаў Маск. Прадстаўнікі X і xAI адмовіліся камэнтаваць зьдзелку, паведамляе Reuters. Агенцтва адзначае, што дэталі пакупкі пакуль застаюцца незразумелымі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сотні тысяч людзей выйшлі на мітынг супраць арышту палітычнага апанэнта Эрдагана

https://smarturl.click/8EGjL

У Стамбуле сотні тысяч людзей выйшлі на акцыі пратэсту супраць арышту мэра гораду Экрэма Імамаглу — галоўнага палітычнага апанэнта прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Эрдагана. Гэта была самая маштабная дэманстрацыя ў краіне за апошнія 10 гадоў, піша агенцтва Reuters. Пратэсты ў асноўным насілі мірны характар, аднак паліцыянты затрымалі каля 1900 чалавек.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Муж Бондаравай расказаў блогеру Андрэю Павуку, за што яе пасадзілі на 13 сутак

https://smarturl.click/w9Bnm

Даносчыца Вольга Бондарава, пакараная 13 суткамі арышту, знаходзіцца на Акрэсьціна. Пра гэта яе муж Аляксандр паведаміў блогеру Андрэю Павуку, калі той патэлефанаваў мужчыне пад выглядам аднадумца Вольгі. Андрэй Павук выклаў відэа сваёй размовы ў Youtube. Муж Бондаравай сказаў, што паводле адваката Вольгі Бондаравай, яе пакаралі па «экстрэмісцкім» артыкуле: «Нешта перапосьціла ці што. Хутчэй за ўсё гэта было сплянавана. Трэба было пасадзіць яе адмыслова, яны лавілі яе, кантралявалі», — кажа Аляксандр.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Месцазнаходжаньне Мельнікавай і яе дачок пакуль ня высьветленае — Латушка са спасылкай на праваахоўнікаў Польшчы

https://smarturl.click/0eVQm

На гэты момант месцазнаходжаньне сьпікера Каардынацыйнай рады (КР) Анжалікі Мельнікавай і яе дачок ня высьветленае, паведаміў удзень 29 сакавіка лідэр фракцыі КР «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду», намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Павел Латушка, спасылаючыся на «апошнюю інфармацыю ад праваахоўных органаў Польшчы». «Атрыманае запэўненьне ад прадстаўнікоў уладаў Польшчы, што робяцца актыўныя дзеяньні для пошуку і вызначэньня месцазнаходжаньня сьпікеркі Кардынацыйнай рады», — напісаў палітык у сваім тэлеграм-канале.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як здаровае харчаваньне ў сярэднім веку дапамагае старэць без хваробаў

https://smarturl.click/672Qj

Тое, што вы ясьце ў 40, 50 і 60 гадоў, можа прадказаць, наколькі здаровымі вы будзеце ў 70 гадоў, піша The Washington Post. Газэта расказвае пра вынікі 30-гадовага экспэрымэнту, падчас якога аўтары сачылі за харчовымі звычкамі больш 100 000 дарослых амэрыканцаў сярэдняга веку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у Польшчы падоўжыў тэрмін пакараньня асуджанаму за шпіянаж беларусу, вызначыўшы яго штатным супрацоўнікам спэцслужбаў

https://smarturl.click/xBJgM

Апэляцыйны суд у Познані вынес канчатковае рашэньне ў справе аб шпіянажы, узмацніўшы пакараньне грамадзяніну Беларусі Андрэю Р., паведамляе партал tvn24.pl. Тэрмін зьняволеньня беларусу павялічаны з трох да чатырох гадоў. Прысуд другому фігуранту справы — беларусу Дзьмітрыя Н. — скасаваны, адзначае tvn24.pl. Раней суд першай інстанцыі яго апраўдаў, цяпер рашэньне накіравалі на перагляд.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На сваім падворку нельга, а ў лесе можна: Як зьбіраць бярозавік, каб не плаціць штраф і не нашкодзіць прыродзе

У Беларусі ўжо ідзе сэзон збору бярозавага соку. Зьбіраць можна з пачаткам актыўнага руху соку па ствале дрэва, пра што сьведчыць набуханьне пупышак на галінках.

Бярозавік нельга зьбіраць у гарадах ды іншых паселішчах. Эколягі раяць браць ня больш за літар соку з аднаго дрэва, а таксама ісьці ў мяшаныя лясы — там сок смачнейшы. Як здабываць бярозавік правільна, расказваюць спэцыялісты. https://smarturl.click/kj7xO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мэдыякарпарацыя Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (RFE/RL) працягвае судовы працэс супраць Агенцтва ЗША глябальных мэдыя (USAGM), каб дамагчыся выдзяленьня фінансаваньня, выдзеленага Кангрэсам.

https://smarturl.click/w9Bdv

«Мы з нецярпеньнем чакаем атрыманьня сродкаў, якія Кангрэс выдзеліў нам праз Агенцтва ЗША глябальных мэдыя (USAGM). Да таго часу мы будзем выкарыстоўваць усе неабходныя сродкі прававой абароны, каб пераканацца, што намеры Кангрэса выконваюцца», — гаворыцца ў паведамленьні.

У заяве таксама гаворыцца, што «Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода адданае сваёй аўдыторыі, і наша місія, прадугледжаная Кангрэсам, застаецца непахіснай».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзьве Беларусі змагаюцца за ідэнтычнасьць беларусаў. Вынікі тыдня ад Карбалевіча

Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі на 25 сакавіка на Дзень Волі лішні раз зафіксавала тое, што існуюць дзьве Беларусі з рознай ідэнтычнасьцю. https://www.youtube.com/watch?v=hrj090BHMV8&feature=youtu.be

Читать полностью…
Subscribe to a channel