radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Белы дом заявіў, што ЗША дамовіліся з Украінай і Расеяй аб бясьпечным суднаходзтве ў Чорным моры

Белы дом апублікаваў заявы па выніках перамоваў з расейскай і ўкраінскай дэлегацыямі 23-25 сакавіка ў Эр-Рыядзе.
У іх гаворыцца, што ЗША дамовіліся з Украінай і Расеяй забясьпечыць бясьпечнае суднаходзтва, выключыць прымяненьне сілы і не дапускаць выкарыстаньня камэрцыйных судоў у ваенных мэтах у Чорным моры.

Злучаныя Штаты, як паведамляецца, дапамогуць аднавіць доступ Расеі да сусьветнага рынку для экспарту сельгаспрадукцыі і ўгнаеньняў, зьнізіць кошт страхаваньня марскіх перавозак, а таксама пашырыць доступ да партоў і плацёжных сыстэм для такіх апэрацый.

Перамірʼе на Чорным моры пачнецца толькі пасьля зьняцьця санкцый з «Россельхозбанка» і расейскіх вытворцаў харчаваньня і ўгнаеньняў. Пра гэта гаворыцца ў заяве Крамля па выніках перамоваў дэлегацый ЗША і Расеі. https://smarturl.click/B6x8j https://smarturl.click/9zgAj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы сьвяткуюць Дзень Волі ў розных краінах.

Фота чытачоў з францускіх Альпаў, Сэулу і Кішынёву.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні праходзіць акцыя, прымеркаваная да Дня Волі.

Беларусы сабраліся на Лукіскай плошчы і рушылі маршам да беларускай амбасады.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністар абароны ЗША адмаўляе, што паплечнікі Трампа абмяркоўвалі ўдары па хусітах у сакрэтным чаце, пра які распавёў галоўрэд The Atlantic

Галоўрэд амэрыканскага часопісу The Atlantic Джэфры Голдбэрг расказаў, што каманда прэзыдэнта Трампа ў справе нацбясьпекі ўключыла яго ў сакрэтны чат, дзе абмяркоўваліся вайсковыя ўдары па еменскіх хусітах.

Паводле журналіста, у чаце ўдзельнічалі дарадца Трампа ў справе нацбясьпекі Уолтц, віцэ-прэзыдэнт Вэнс, дзяржсакратар Рубіё, міністар абароны Гэгсэт і дырэктарка Нацвыведкі Габард.

Міністар абароны заявіў, што ніхто з адміністрацыі прэзыдэнта ЗША «не адпраўляў тэкставыя паведамленьні аб вайсковых плянах» у Signal. Міністар назваў Голдберга «ілжывым і вельмі дыскрэдытаваным так званым журналістам».

Дзве крыніцы CNN паведамілі, што Трамп раней быў праінфармаваны пра публікацыю The Atlantic. Падчас брыфінгу прэзыдэнт сказаў: «Я не вялікі прыхільнік The Atlantic. Для мяне гэта часопіс, які вось-вось зачыніцца».https://smarturl.click/z25qw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне павіншавалі беларусаў з Днём Волі і заклікалі ўзмацніць санкцыі супраць Лукашэнкі

Дэпутацкая група «За дэмакратычную Беларусь», якая дзейнічае ў складзе Вярхоўнай Рады Ўкраіны, павіншавала беларусаў з Днём Волі і заклікала міжнародную супольнасьць да ўзмацненьня санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі.

Дэпутаты заклікалі ўладу Ўкраіны «разарваць дыпляматычныя дачыненьні з рэжымам Лукашэнкі, прызнаць Беларусь акупаванай тэрыторыяй, а памяшканьне беларускай амбасады ў Кіеве перадаць дэмакратычным сілам Беларусі».

У Львове каля абласной рады з нагоды Дня волі побач з украінскім сьцягам сёньня паднялі бел-чырвона-белы сьцяг. https://smarturl.click/RAb2J

Бел-чырвона-белы сьцяг каля Львоўскай абласной рады, 25 сакавіка 2025

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце падзеі і абставіны, зьвязаныя з абвяшчэньнем незалежнасьці БНР 25 сакавіка 1918 году? ТЭСТ

25 сакавіка 2024 году спаўняцца 106 гадоў з дня абвяшчэньня Радай БНР незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтай падзеі папярэднічалі і яе суправаджалі многія іншыя пэрыпэтыі гісторыі. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце тыя падзеі, адкажыце на пытаньні тэсту. https://smarturl.click/4k7qg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рада БНР да Дня Волі сярод іншых пасьмяротна ўзнагародзіла ордэнам Марыю Зайцаву

https://smarturl.click/ppQ12

За асабісты гераізм, выяўлены ў змаганьні з расейскімі агрэсарамі за волю народаў Украіны і Беларусі, Ордэнам Жалезнага рыцара ўзнагароджаная беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава (пасьмяротна). Ёсьць і іншыя ўзнагароджаныя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Сумах колькасьць параненых у выніку расейскага ўдару 24 сакавіка павялічылася да 99, зь іх 23 — дзеці

Абноўленыя лічбы назваў намесьнік мэра ўкраінскага гораду Арцём Кузьняцоў. Паводле яго, на месцах падзеяў разгарнулі тры пляцоўкі, на якіх працуюць ратаўнікі, паліцыя, камунальнікі і валянтэры грамадзкіх арганізацыяў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За месяц сярэдні заробак у Беларусі вырас на 70 капеек, а ў ІТ упаў на 137 рублёў

https://smarturl.click/0eVmW

У лютым сярэдні заробак склаў 2428,1 рубля. Найбольшы заробак — у Менску, 3309,1 рубля.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Старонкі «Арт-Сядзібы» трапілі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

https://smarturl.click/opAwM

Улады Беларусі зноў пашырылі сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Туды трапілі і старонкі вядомых людзей, у прыватнасьці, Славы Камісаранкі, Мікалая Халезіна. Пад забаронай цяпер і моўная суполка «Сэрца беларуса — мова беларуса!». У адпаведным сьпісе ад КДБ цяпер рэсурсы «Арт Сядзiбы», уключаючы старонкі праекту ў Soundcloud, Facebook, «Укантакце», YouTube.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва: каля Сейма ў Вільні ў гонар Дня Волі паднялі бела-чырвона-белы сьцяг.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

USAGM пагаджаецца выдаць частку гранта Радыё Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, пакуль судзьдзя разглядае справу

https://smarturl.click/yq4Yj

Агенцтва ЗША па глябальных мэдыях (USAGM) абавязалася перадаць Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (РСЭ/РС) частку сродкаў, выдзеленых яму Кангрэсам ЗША. Гэтая сума пакрывае толькі пэрыяд з 1 па 14 сакавіка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвясьціла незалежнасьць БНР і аддзяленьне Беларусі ад Расеі. Ад 1989 году ў Менску і іншых гарадах Беларусі ладзіліся сьвяточныя ўрачыстасьці, палітычныя акцыі, мітынгі, шэсьці, пэрформансы, прысьвечаныя ўгодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Падчас кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі ўлады ставіліся да гэтай даты ў розны час з рознай ступеньню варожасьці. Гэтая варожасьць асабліва ўзмацнілася ў апошнія гады, пасьля масавых пратэстаў 2020 году.

Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/e5p1Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Спэцслужбы Аўстрыі заявілі аб выкрыцьці ячэйкі дэзінфармацыі ў інтарэсах Расеі

https://smarturl.click/kj7JX

Упраўленьне дзяржаўнай бясьпекі і разьведкі (DSN) Аўстрыі заявіла аб раскрыцьці ячэйкі, якая плянавала і ажыцьцяўляла маштабную кампанію па дэзінфармацыі ў інтарэсах Расеі, накіраваную на аўстрыйскае грамадзтва. Мэтай кампаніі спэцслужба назвала «маніпуляваньне грамадзкім і палітычным меркаваньнем на шкоду Ўкраіне і на карысьць Расеі». Каардынатарам кампаніі сьледзтва назвала грамадзянку Баўгарыі. Яна затрыманая і прызнала віну.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 24 сакавіка

📌 У Асіповічах разбудоўваюць інфраструктуру для расейскай ядзернай зброі? Спадарожнікавыя здымкі

📌 «ПіК Свабоды». Курс даляра, цана на бэнзін. Экспэрты тлумачаць, куды коціцца эканоміка Беларусі

📌 З 24 сакавіка больш чым на суткі будзе абмежаваны доступ да беларускіх сайтаў з-за мяжы

📌 У 2024 годзе ў Беларусі выяўлена больш за паўмільёна выпадкаў дэпрэсіі

📌 У Пішчалаўскім замку вырашылі разьмясьціць аб’екты грамадзкага харчаваньня і адміністрацыйныя памяшканьні

📌 У Беларусі зноў абвясьцілі аб праверцы баявой гатоўнасьці. Аб заканчэньні папярэдняй не паведамлялі

📌 У Беларусі істотна павялічацца сумы страхавых выплатаў аўтамабілістам па «эўрапратаколе»

📌 З Польшчы за 2 месяцы дэпартавалі больш за 200 беларусаў, сярод прычын — злоўжываньні з гуманітарнымі візамі

📌 У выведцы Ўкраіны паказалі, як выглядаюць дэталі ад беларускага заводу «Інтэграл» для расейскіх ракет

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 25 сакавіка

«ПіК Свабоды». Чаму Лукашэнка прымазваецца да Дня Волі

Рада БНР на ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці: «Нагадвайце, што ў цэнтры Эўропы два народы цярпяць ад Маскоўскага імпэрыялізму»

У Вільні на Дзень Волі ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг, Ціханоўская выступіла ў Сейме Літвы. ФОТА

«Пачатак сучаснай дзяржаўнасьці беларусаў як эўрапейскай нацыі». Як у сьвеце павіншавалі беларусаў з Днём Волі

Прэзыдэнт і прэм’ер Літвы павіншавалі беларусаў з Днём Волі: «Літоўцы ведаюць цану свабодзе і дэмакратыі»

Лукашэнка заявіў пасьля сваёй сёмай інаўгурацыі: «Паўсьвету марыць пра нашую „дыктатуру“»

Інаўгурацыя як дэманстрацыя няўпэўненасьці — аналіз Валера Карбалевіча

Ціханоўская заявіла аб пераносе пашпартнага праекту ў краіны, дзе не вырашаная праблема з дакумэнтамі для беларусаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома, хто стаў апостальскім нунцыем у Беларусі

Апостальскім нунцыем у Беларусі стаў 49-гадовы Ігнацыё Чафалія. Адпаведны дакумэнт падпісаў 25 сакавіка Папа Рымскі Францішак, адначасова прысвоіўшы дыплямату сан арцыбіскупа.

Новы прадстаўнік Папы Рымскага ў Беларусі нарадзіўся ў Палерма (Італія) 28 красавіка 1975 года. Прэсьвітэрскае пасьвячэньне атрымаў 6 жніўня 2003 года. Быў накіраваны ў дыяцэзію П’яна-дэльі-Альбанезі. Вывучаў кананічнае права. Дыпляматычную службу пачаў у 2006 годзе.

Ён працаваў у апостальскіх нунцыятурах у Эквадоры, Тайляндзе, сталай місіі пры Радзе Эўропы ў Страсбургу, сэкцыі па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі Дзяржаўнага сакратарыяту Ватыкану і да апошняга часу — у Вэнэсуэле. https://smarturl.click/Q19BY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ https://youtube.com/live/vR25NsW3ZCE

Чаму Лукашэнка прымазваецца да Дня Волі

25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвясьціла незалежнасьць БНР і аддзяленьне Беларусі ад Расеі. Пра гэтую гістарычную дату і стан беларускай незалежнасьці Дзьмітры Гурневіч размаўляе са сваімі госьцьмі.

Госьці эфіру: Павал Латушка, Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч, Сяргей Шупа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску і вобласьці павысілі плату за праезд у грамадзкім транспарце

У Беларусі пачалі падвышаць цану праезду ў грамадзкім транспарце. Першым гэта зрабіў Менскі аблвыканкам. Цана праезду павялічаная на 10 капеек. У звычайных гарадзкіх аўтобусах зараз трэба будзе аддаць 90 капеек, а на экспрэсных маршрутах — 1 рубель за паездку.

Адпаведна падаражэлі і праязныя білеты. Цяпер яны будуць каштаваць: у гарадах з насельніцтвам да 50 тыс. чалавек — 34,42 рубля за месячны праязны і 12,06 за дэкадны,
у гарадах з насельніцтвам 50–250 тыс. чалавек — 39,43 рубля за месячны праязны і 13,86 рубля за дэкадны.

Пра іншыя гарады такой інфармацыі пакуль няма. https://smarturl.click/O059e

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Інаўгурацыя як дэманстрацыя няўпэўненасьці — аналіз Валера Карбалевіча

У інаўгурацыйнай прамове Лукашэнкі дамінавала агрэсіўная, канфрантацыйная рыторыка, палеміка з унутранымі і вонкавымі апанентамі, з дапамогай якой ён спрабаваў завуаляваць сваю няўпэўненасьць. Ён нібы апраўдваўся, з усіх сілаў даказваў сваё права быць прэзыдэнтам, разумеючы, што ў гэтым ёсьць сумневы і ў краіне, і па-за ёю. Піша Валер Карбалевіч. https://smarturl.click/opAbj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вільня, Літва: Беларусы запалілі зьнічкі і ўсклалі кветкі на могілках Росы да помнікаў братам Луцкевічам і ў капліцы Кастуся Каліноўскага. Фотарэпартаж цалкам глядзіце пад спасылкай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вільня, Літва: у цэнтры горада беларусы зладзілі аўтапрабег з бела-чырвона-белымі і літоўскімі сьцягамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскі бок адзначыў карысьць ад перамоваў з ЗША наконт вайны ва Ўкраіне

https://smarturl.click/VDWXj

Перамовы прайшлі ў Эр-Рыядзе. Раней эфэктыўнасьць сваіх перамоваў з амэрыканцамі адзначылі ў Кіеве.

На здымку наступствы расейскай крывавай атакі на ўкраінскія Сумы з амаль сотняў пацярпелых. Масква правяла яе акурат у час перамоваў у Эр-Рыядзе пра мір.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амаль праз два месяцы пасьля выбараў праходзіць сёмая інаўгурацыі Лукашэнкі

https://smarturl.click/W3EX6

ЦВК Беларусі прызначыў інаўгурацыю Лукашэнкі на 25 сакавіка, гэта найпазьнейшы тэрмін, магчымы паводле новай Канстытуцыі.

10 праваабарончых арганізацый заявілі, што дзяржаўная ўлада ў Беларусі ўтрымліваецца Аляксандрам Лукашэнкам неканстытуцыйным шляхам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва: як уздымалі бела-чырвона-белы сьцяг у Вільні ў гонар Дня Волі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рада БНР на ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці: «Нагадвайце, што ў цэнтры Эўропы два народы церпяць ад Маскоўскага імпэрыялізму»

https://smarturl.click/B6x0Q

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў усяго сьвету зь віншаваньнем да важнай даты нацыянальнай гісторыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

71 балёнік і белы бусел у небе. Як праходзіла першае вулічнае сьвяткаваньне 25 Сакавіка ў савецкі час

https://smarturl.click/AdvRM

Традыцыю вулічнага сьвяткаваньня Дня абвешчаньня незалежнасьці БНР 25 сакавіка заклаў мастак Алесь Пушкін. У 1989 годзе ён правёў першую вулічную акцыю ў цэнтры Менску. У 2023 годзе Алесь Пушкін загінуў у зьняволеньні. Свабода згадвае першае публічнае сьвяткаваньне 25 Сакавіка з ініцыятывы мастака, яго ранейшыя аповеды пра гэта і ўспаміны сяброў ды журналістаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы заклікалі міжнародную супольнасць працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі

https://smarturl.click/8EGob

«Выкарыстоўваць усе даступныя дыпляматычныя сродкі» для ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі з мэтай спыненьня рэпрэсій і вызваленьня палітвязьняў заклікалі міжнародную супольнасьць 24 сакавіка дзесяць беларускіх праваабарончых арганізацый. Іх сумесная заява апублікаваная на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна» і прымеркаваная да маючай адбыцца інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У 2024 годзе ў Беларусі выяўлена больш за паўмільёна выпадкаў дэпрэсіі

https://smarturl.click/XyzeZ

Беларусь па выніках 2024 года займае 8-е месца ў сьвеце па колькасьці «псыхічных разладаў», кожны чацьвёрты жыхар краіны «пакутуе на трывожна-дэпрэсіўныя разлады або разлады адаптацыі». Пра гэта паведаміла на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 24 сакавіка спэцыялістка псыхалягічнага аддзяленьня «Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя» (РНПЦПЗ) Сьвятлана Далжэнка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЖЫВЫ ЭФІР. Курс даляра. Цана на бэнзін. Электрамабілі

❓Задавайце вашы пытаньні ў камэнтары пад відэа на Youtube:

https://www.youtube.com/live/8RI-Rkl2mWU

А 20 30 паводле менскага часу вядучая Ганна Соўсь ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды« абмяркуе з эканамісткай Алісай Рыжычэнкай і эканамічным блогерам і прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам, куды коціцца эканоміка Беларусі.
🔸 Як уплывае на беларусаў падзеньне курсу даляра?
🔸 Ці працягне даражэць бэнзін?
🔸 У якой валюце цяпер найлепей захоўваць грошы?
🔸 Чаму беларусы сталі болей пакупаць электрамабіляў?

Читать полностью…
Subscribe to a channel