Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Інаўгурацыя як дэманстрацыя няўпэўненасьці — аналіз Валера Карбалевіча
У інаўгурацыйнай прамове Лукашэнкі дамінавала агрэсіўная, канфрантацыйная рыторыка, палеміка з унутранымі і вонкавымі апанентамі, з дапамогай якой ён спрабаваў завуаляваць сваю няўпэўненасьць. Ён нібы апраўдваўся, з усіх сілаў даказваў сваё права быць прэзыдэнтам, разумеючы, што ў гэтым ёсьць сумневы і ў краіне, і па-за ёю. Піша Валер Карбалевіч. https://smarturl.click/opAbj
Вільня, Літва: Беларусы запалілі зьнічкі і ўсклалі кветкі на могілках Росы да помнікаў братам Луцкевічам і ў капліцы Кастуся Каліноўскага. Фотарэпартаж цалкам глядзіце пад спасылкай.
Читать полностью…Вільня, Літва: у цэнтры горада беларусы зладзілі аўтапрабег з бела-чырвона-белымі і літоўскімі сьцягамі.
Читать полностью…Расейскі бок адзначыў карысьць ад перамоваў з ЗША наконт вайны ва Ўкраіне
https://smarturl.click/VDWXj
Перамовы прайшлі ў Эр-Рыядзе. Раней эфэктыўнасьць сваіх перамоваў з амэрыканцамі адзначылі ў Кіеве.
На здымку наступствы расейскай крывавай атакі на ўкраінскія Сумы з амаль сотняў пацярпелых. Масква правяла яе акурат у час перамоваў у Эр-Рыядзе пра мір.
Амаль праз два месяцы пасьля выбараў праходзіць сёмая інаўгурацыі Лукашэнкі
https://smarturl.click/W3EX6
ЦВК Беларусі прызначыў інаўгурацыю Лукашэнкі на 25 сакавіка, гэта найпазьнейшы тэрмін, магчымы паводле новай Канстытуцыі.
10 праваабарончых арганізацый заявілі, што дзяржаўная ўлада ў Беларусі ўтрымліваецца Аляксандрам Лукашэнкам неканстытуцыйным шляхам.
Літва: як уздымалі бела-чырвона-белы сьцяг у Вільні ў гонар Дня Волі.
Читать полностью…Рада БНР на ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці: «Нагадвайце, што ў цэнтры Эўропы два народы церпяць ад Маскоўскага імпэрыялізму»
https://smarturl.click/B6x0Q
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў усяго сьвету зь віншаваньнем да важнай даты нацыянальнай гісторыі.
71 балёнік і белы бусел у небе. Як праходзіла першае вулічнае сьвяткаваньне 25 Сакавіка ў савецкі час
https://smarturl.click/AdvRM
Традыцыю вулічнага сьвяткаваньня Дня абвешчаньня незалежнасьці БНР 25 сакавіка заклаў мастак Алесь Пушкін. У 1989 годзе ён правёў першую вулічную акцыю ў цэнтры Менску. У 2023 годзе Алесь Пушкін загінуў у зьняволеньні. Свабода згадвае першае публічнае сьвяткаваньне 25 Сакавіка з ініцыятывы мастака, яго ранейшыя аповеды пра гэта і ўспаміны сяброў ды журналістаў.
Праваабаронцы заклікалі міжнародную супольнасць працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі
https://smarturl.click/8EGob
«Выкарыстоўваць усе даступныя дыпляматычныя сродкі» для ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі з мэтай спыненьня рэпрэсій і вызваленьня палітвязьняў заклікалі міжнародную супольнасьць 24 сакавіка дзесяць беларускіх праваабарончых арганізацый. Іх сумесная заява апублікаваная на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна» і прымеркаваная да маючай адбыцца інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.
У 2024 годзе ў Беларусі выяўлена больш за паўмільёна выпадкаў дэпрэсіі
https://smarturl.click/XyzeZ
Беларусь па выніках 2024 года займае 8-е месца ў сьвеце па колькасьці «псыхічных разладаў», кожны чацьвёрты жыхар краіны «пакутуе на трывожна-дэпрэсіўныя разлады або разлады адаптацыі». Пра гэта паведаміла на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 24 сакавіка спэцыялістка псыхалягічнага аддзяленьня «Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя» (РНПЦПЗ) Сьвятлана Далжэнка.
ЖЫВЫ ЭФІР. Курс даляра. Цана на бэнзін. Электрамабілі
❓Задавайце вашы пытаньні ў камэнтары пад відэа на Youtube:
https://www.youtube.com/live/8RI-Rkl2mWU
А 20 30 паводле менскага часу вядучая Ганна Соўсь ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды« абмяркуе з эканамісткай Алісай Рыжычэнкай і эканамічным блогерам і прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам, куды коціцца эканоміка Беларусі.
🔸 Як уплывае на беларусаў падзеньне курсу даляра?
🔸 Ці працягне даражэць бэнзін?
🔸 У якой валюце цяпер найлепей захоўваць грошы?
🔸 Чаму беларусы сталі болей пакупаць электрамабіляў?
«Непазьбежна адбудзецца вяртаньне». Чаму таньнее даляр і што будзе з курсам далей
https://smarturl.click/0eVEW
На таргах 24 сакавіка даляр зноў зьнізіўся адносна беларускага рубля, цяпер ён каштуе 3,13 рубля. Паступовае зьніжэньне амэрыканскай валюты назіраецца з пачатку году. Тады даляр каштаваў 3.47 рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей, расказваем.
У Пішчалаўскім замку вырашылі разьмясьціць аб’екты грамадзкага харчаваньня і адміністрацыйныя памяшканьні
https://smarturl.click/aJ2D5
Пра прыстасаваньне Пішчалаўскага замка пад цывільны аб’ект падчас нарады ў Менгарвыканкаме распавёў дырэктар КУП «Менская спадчына» Аляксандр Кохан: «На тэрыторыі комплексу плянуецца захаваньне пяці будынкаў, — сказаў Кохан. — На ніжніх паверхах плянуем разьмясьціць аб’екты грамадзкага харчаваньня, апэратарамі якіх выступяць дзяржаўныя прадпрыемствы. На паверхах вышэй мяркуецца разьмясьціць адміністрацыйныя памяшканьні. Акрамя таго, праект тэрыторыі комплексу прадугледжвае пляцоўку для культурна-масавых мерапрыемстваў».
Суд у ЗША разглядае пазоў Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода аб аднаўленьні фінансаваньня
https://smarturl.click/LYB2A
Слуханьне пазову, пададзенага Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (РСЭ/РС) супраць Агенцтва глябальных мэдыя ЗША (USAGM), «каб пазьбегнуць непапраўнай шкоды» трансьлятару ад спыненьня гранту, ухваленага Кангрэсам, пачынаецца 24 сакавіка ў судзе ў Вашынгтоне.
У Беларусі істотна павялічацца сумы страхавых выплатаў аўтамабілістам па «эўрапратаколе»
https://smarturl.click/jkM8Z
Так званы «эўрапратакол» — спрошчаная працэдура афармленьня ДТЗ, якая дазваляе кіроўцам вырашыць усё на месцы, без прыцягненьня супрацоўнікаў ДАІ. Дзякуючы новым правілам карыстацца эўрапратаколам стане больш выгадна, асабліва пры нязначных аварыях.
Ці добра вы ведаеце падзеі і абставіны, зьвязаныя з абвяшчэньнем незалежнасьці БНР 25 сакавіка 1918 году? ТЭСТ
25 сакавіка 2024 году спаўняцца 106 гадоў з дня абвяшчэньня Радай БНР незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтай падзеі папярэднічалі і яе суправаджалі многія іншыя пэрыпэтыі гісторыі. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце тыя падзеі, адкажыце на пытаньні тэсту. https://smarturl.click/4k7qg
Рада БНР да Дня Волі сярод іншых пасьмяротна ўзнагародзіла ордэнам Марыю Зайцаву
https://smarturl.click/ppQ12
За асабісты гераізм, выяўлены ў змаганьні з расейскімі агрэсарамі за волю народаў Украіны і Беларусі, Ордэнам Жалезнага рыцара ўзнагароджаная беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава (пасьмяротна). Ёсьць і іншыя ўзнагароджаныя.
У Сумах колькасьць параненых у выніку расейскага ўдару 24 сакавіка павялічылася да 99, зь іх 23 — дзеці
Абноўленыя лічбы назваў намесьнік мэра ўкраінскага гораду Арцём Кузьняцоў. Паводле яго, на месцах падзеяў разгарнулі тры пляцоўкі, на якіх працуюць ратаўнікі, паліцыя, камунальнікі і валянтэры грамадзкіх арганізацыяў.
За месяц сярэдні заробак у Беларусі вырас на 70 капеек, а ў ІТ упаў на 137 рублёў
https://smarturl.click/0eVmW
У лютым сярэдні заробак склаў 2428,1 рубля. Найбольшы заробак — у Менску, 3309,1 рубля.
Старонкі «Арт-Сядзібы» трапілі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
https://smarturl.click/opAwM
Улады Беларусі зноў пашырылі сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Туды трапілі і старонкі вядомых людзей, у прыватнасьці, Славы Камісаранкі, Мікалая Халезіна. Пад забаронай цяпер і моўная суполка «Сэрца беларуса — мова беларуса!». У адпаведным сьпісе ад КДБ цяпер рэсурсы «Арт Сядзiбы», уключаючы старонкі праекту ў Soundcloud, Facebook, «Укантакце», YouTube.
Літва: каля Сейма ў Вільні ў гонар Дня Волі паднялі бела-чырвона-белы сьцяг.
Читать полностью…USAGM пагаджаецца выдаць частку гранта Радыё Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, пакуль судзьдзя разглядае справу
https://smarturl.click/yq4Yj
Агенцтва ЗША па глябальных мэдыях (USAGM) абавязалася перадаць Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (РСЭ/РС) частку сродкаў, выдзеленых яму Кангрэсам ЗША. Гэтая сума пакрывае толькі пэрыяд з 1 па 14 сакавіка.
25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвясьціла незалежнасьць БНР і аддзяленьне Беларусі ад Расеі. Ад 1989 году ў Менску і іншых гарадах Беларусі ладзіліся сьвяточныя ўрачыстасьці, палітычныя акцыі, мітынгі, шэсьці, пэрформансы, прысьвечаныя ўгодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Падчас кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі ўлады ставіліся да гэтай даты ў розны час з рознай ступеньню варожасьці. Гэтая варожасьць асабліва ўзмацнілася ў апошнія гады, пасьля масавых пратэстаў 2020 году.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/e5p1Y
Спэцслужбы Аўстрыі заявілі аб выкрыцьці ячэйкі дэзінфармацыі ў інтарэсах Расеі
https://smarturl.click/kj7JX
Упраўленьне дзяржаўнай бясьпекі і разьведкі (DSN) Аўстрыі заявіла аб раскрыцьці ячэйкі, якая плянавала і ажыцьцяўляла маштабную кампанію па дэзінфармацыі ў інтарэсах Расеі, накіраваную на аўстрыйскае грамадзтва. Мэтай кампаніі спэцслужба назвала «маніпуляваньне грамадзкім і палітычным меркаваньнем на шкоду Ўкраіне і на карысьць Расеі». Каардынатарам кампаніі сьледзтва назвала грамадзянку Баўгарыі. Яна затрыманая і прызнала віну.
Галоўнае за 24 сакавіка
📌 У Асіповічах разбудоўваюць інфраструктуру для расейскай ядзернай зброі? Спадарожнікавыя здымкі
📌 «ПіК Свабоды». Курс даляра, цана на бэнзін. Экспэрты тлумачаць, куды коціцца эканоміка Беларусі
📌 З 24 сакавіка больш чым на суткі будзе абмежаваны доступ да беларускіх сайтаў з-за мяжы
📌 У 2024 годзе ў Беларусі выяўлена больш за паўмільёна выпадкаў дэпрэсіі
📌 У Пішчалаўскім замку вырашылі разьмясьціць аб’екты грамадзкага харчаваньня і адміністрацыйныя памяшканьні
📌 У Беларусі зноў абвясьцілі аб праверцы баявой гатоўнасьці. Аб заканчэньні папярэдняй не паведамлялі
📌 У Беларусі істотна павялічацца сумы страхавых выплатаў аўтамабілістам па «эўрапратаколе»
📌 З Польшчы за 2 месяцы дэпартавалі больш за 200 беларусаў, сярод прычын — злоўжываньні з гуманітарнымі візамі
📌 У выведцы Ўкраіны паказалі, як выглядаюць дэталі ад беларускага заводу «Інтэграл» для расейскіх ракет
Расейскія войскі ўдарылі па Сумах, параненыя 74 чалавекі, у тым ліку 13 дзяцей
https://smarturl.click/3kyap
Выканаўца абавязкаў мэра гораду Арцём Кабзар паведаміў, што вядома пра 28 параненых, сярод іх — чацьвёра дзяцей. Пазьней у мэрыі ўдакладнілі, што пацярпелі 74 чалавекі, у тым ліку 13 дзяцей. Пашкоджаны шматкватэрныя жылыя дамы. Газазабесьпячэньне адсутнічае ў васьмі дамах, гарачая вада і ацяпленьне — у 18, халодная вада — у шасьці.
У Таліне адкрылі Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі
https://smarturl.click/vwZW2
Адкрыцьцё Офісу адбылося падчас працоўнага візыту ў Эстонію Сьвятланы Ціханоўскай. Кіраўніком Офісу будзе Віталь Малчанаў — прадстаўнік Ціханоўскай у Эстоніі і Латвіі. У сваёй прамове дэмакратычная лідэрка Беларусі заклікала «перашкодзіць Пуціну аднавіць Расейскую імпэрыю — турму народаў».
Арыштаванага мэра Стамбулу вылучылі кандыдатам у прэзыдэнты Турэччыны
https://smarturl.click/Advev
Апазыцыйная Народна-рэспубліканская партыя Турэччыны вылучыла кандыдатам у прэзыдэнты краіны арыштаванага і адхіленага ад пасады мэра Стамбулу Экрэма Імамоглу. На партыйных выбарах за яго аддалі галасы каля 15 мільёнаў чалавек. Гэта рашэньне партыі, востра апазыцыйнай прэзыдэнту краіны Рэджэпу Эрдагану.
У Асіповічах разбудоўваюць інфраструктуру для расейскай ядзернай зброі? Спадарожнікавыя здымкі
https://smarturl.click/2qnbD
Улады Беларусі імкліва разбудоўваюць вайсковую інфраструктуру ў Асіповічах, сьведчыць наш аналіз спадарожнікавых здымкаў. Паводле абарончых экспэртаў, менавіта тут могуць размясьціць расейскую ядзерную зброю. Пра гэта — у расьсьледаваньні Свабоды.
У Менску ў сувязі з інаўгурацыяй Лукашэнкі абмяжуюць рух
https://smarturl.click/DaA4e
Пры гэтым улады ў афіцыйных паведамленьнях пра зьмены ў руху ня згадваюць інаўгурацыі, а пішуць пра безыменныя «мерапрыемствы».