Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
У Асіповічах разбудоўваюць інфраструктуру для расейскай ядзернай зброі? Спадарожнікавыя здымкі
https://smarturl.click/2qnbD
Улады Беларусі імкліва разбудоўваюць вайсковую інфраструктуру ў Асіповічах, сьведчыць наш аналіз спадарожнікавых здымкаў. Паводле абарончых экспэртаў, менавіта тут могуць размясьціць расейскую ядзерную зброю. Пра гэта — у расьсьледаваньні Свабоды.
У Менску ў сувязі з інаўгурацыяй Лукашэнкі абмяжуюць рух
https://smarturl.click/DaA4e
Пры гэтым улады ў афіцыйных паведамленьнях пра зьмены ў руху ня згадваюць інаўгурацыі, а пішуць пра безыменныя «мерапрыемствы».
У выведцы Ўкраіны паказалі, як выглядаюць дэталі беларускага заводу «Інтэграл» для расейскіх ракет
https://smarturl.click/ba8on
Усе дэталі былі знойдзеныя на тэрыторыі Ўкраіны ў рэштках ракет пасьля расейскіх удараў.
З Польшчы за два месяцы дэпартавалі больш за 200 беларусаў, сярод прычын — злоўжываньні з гуманітарнымі візамі
https://smarturl.click/jkM4Z
Усяго за два першыя месяцы 2025 году з Польшчы дэпартавалі больш за 1300 замежнікаў, што на 85% больш, чым у мінулым годзе.
24 сакавіка — гадавіна пачатку «Менскай Вясны — 96»
24 сакавіка 1996-га прайшло масавае адзначэньне Дня Волі ў Менску. У шэсьці ўдзельнічалі каля 30 тысяч чалавек. Супраць удзельнікаў сьвята быў кінуты спэцназ, было арыштавана болей за 30 чалавек. На праспэкце Скарыны міліцыя і амон учынілі пабоішча. Дзень Волі— 96 распачаў масавыя акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, якія ўвайшлі ў гісторыю як «Менская Вясна — 96».
Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня». https://smarturl.click/Yzm3e
«Пуцін ня хоча ўсёй Эўропы», — спэцпасланьнік Трампа напярэдадні перамоваў у Саудаўскай Арабіі
Спэцпрадстаўнік прэзыдэнта ЗША Стывен Уіткоф 23 сакавіка выказаў аптымізм напярэдадні пачатку важных перамоваў у Саудаўскай Арабіі аб спыненьні вайны ва Ўкраіне. У эфіры Fox News ён сказаў, што лічыць, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін хоча міру.
«Пуцін ня хоча захопліваць усю Эўропу, сытуацыя моцна адрозьніваецца ад Другой сусьветнай вайны», — лічыць амэрыканскі перамоўшчык.
Раней на гэтым тыдні ў інтэрвію Такеру Карлсану Ўіткоф заявіў, што статус акупаваных Расеяй украінскіх рэгіёнаў зьяўляецца ключавым пытаньнем у вырашэньні вайны ва Ўкраіне.
Паводле яго слоў, гэтыя тэрыторыі дэ-факта знаходзяцца пад кантролем Расеі, і галоўная дыскусія ў тым, ці прызнае іх сьвет расейскімі. https://smarturl.click/kj7g6
Літва мае намер замінаваць мяжу зь Беларусьсю і Расеяй
Міністэрства абароны Літвы заявіла аб плянах выйсьці з Атаўскай канвэнцыі аб забароне супрацьпяхотных мін і анансавала маштабную закупку боепрыпасаў, у тым ліку 85 тысяч супрацьпяхотных мін на суму 50 млн эўра.
Пра гэта паведаміла міністарка абароны краіны Давіле Шакалене, падводзячы вынікі першых 100 дзён сваёй працы на пасадзе. https://smarturl.click/jkM7q
Найважнейшыя падзеі 23 сакавіка
У Варшаве ды іншых гарадах праходзяць акцыі з нагоды Дня Волі
«Мы не здаемся. А вы?» Фотагалерэя зь Дня Волі ў Варшаве
«МУС набірае „сур’ёзных мужыкоў“, якія служылі ў войску ў 70–80 гады», — Карпянкоў пра набор у «народнае апалчэньне» і залёт дронаў
Расейскія дроны атакавалі Кіеў, загінулі тры чалавекі. Над Расеяй зьбілі 59 дронаў
Папа Рымскі Францішак упершыню зьявіўся на публіцы пасьля хваробы
У Турцыі з санкцыі суду арыштавалі мэра Стамбула
З нагоды Дня Волі Аб’яднаны пераходны кабінэт узнагародзіў Вольскага, Дубаўца, Лібера, Луцкіну, Юрконіса і яшчэ трох чалавек
У Турцыі з санкцыі суду арыштавалі мэра Стамбула
У Турцыі ў нядзелю суд выдаў санкцыю на арышт мэра Стамбула Экрэма Імамаглу, якога абвінавачваюць у карупцыі. Яго затрыманьне раней на гэтым тыдні, 19 сакавіка, прывяло да адных з самых буйных пратэстаў па ўсёй краіне за больш як дзесяцігодзьдзе.
Імамаглу займае пасаду мэра Стамбула з 2019 года. Ён лічыцца асноўным палітычным супернікам прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана. https://smarturl.click/LYB3d
Папа рымскі Францішак упершыню зьявіўся на публіцы пасьля хваробы
Папа рымскі Францішак у нядзелю ўпершыню зьявіўся на публіцы больш чым праз пяць тыдняў адсутнасьці, зьвязанай з хваробай.
Пантыфік памахаў рукой з балькона рымскай бальніцы Джэмелі перад сваёй чаканай выпіскай з мэдустановы ў другой палове дня.
88-гадовы Францішак быў шпіталізаваны 14 лютага зь цяжкай рэспіраторнай інфэкцыяй, якая прывяла да самага сур’ёзнага пагаршэньня стану ягонага здароўя за 12 гадоў папства. https://smarturl.click/xBJVQ
🇵🇱 Варшава: яшчэ некалькі здымкаў з Дня Волі 2025.
Читать полностью…Варшава: удзельнікі акцыі да Дня Волі разгарнулі вялікі бела-чырвона-белы сьцяг.
Читать полностью…Варшава: на маршы да Дня Волі ўдзельнікі прынесьлі плякаты ў падтрымку палітвязьня Міколы Статкевіча.
Читать полностью…«МУС набірае „сур’ёзных мужыкоў“, якія служылі ў войску ў 70–80 гады», — Карпянкоў пра набор у «народнае апалчэньне» і залёт дронаў
Аб стварэньні ў памежных з Украінай раёнах падразьдзяленьняў «народнага апалчэньня» заявіў намесьнік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.
У гэтыя падразьдзяленьні, паводле яго слоў, набіраюцца «сурʼёзныя мужыкі, якія ў 70–80-я гады служылі ў войску», — заявіў Карпянкоў.
У Беларусь «вельмі часта» залятаюць бесьпілётныя лятальныя апараты з тэрыторыі Ўкраіны, таксама заявіў Мікалай Карпянкоў.
Карпянкоў дэ-факта прызнаў у інтэрвʼю, што беларуская сыстэма абароны не спраўляецца з такімі баявымі дронамі. Іх паходжаньне ён не назваў. https://smarturl.click/O05LA
Спэцпасланьнік Трампа сказаў у інтэрвію Такеру Карлсану, што Ўкраіна пагадзілася правесьці выбары прэзыдэнта
Стыў Уіткоф сьцьвярджае, што ўлады Ўкраіны пагадзіліся правесьці выбары прэзыдэнта ў краіне. Карлсан задаў пытаньне аб тым, ці будуць выбары ва Ўкраіне, бо расейскія ўлады лічаць Уладзіміра Зяленскага «нелегітымным» прэзыдэнтам і адмаўляюцца падпісваць зь ім мірную дамову.
«Так, яны адбудуцца. Яны ўжо пагадзіліся на гэта», — сказаў Уіткоф.
У гэтым жа інтэрвію спэцпасланнік Дональда Трампа зазначыў, што «самым вялікім пытаньнем» вайны Расеі супраць Украіны стаў статус анэксаванага Крыма і акупаваных украінскіх тэрыторый.
«Яны расейскамоўныя, там прайшлі рэфэрэндумы, на якіх пераважная большасьць насельніцтва заявіла, што хоча быць пад уладай Расеі. Я думаю, што гэта ключавое пытаньне ў канфлікце. Так што гэта першае. Калі гэтае пытаньне будзе вырашана, мы будзем весьці вельмі, вельмі пазытыўныя размовы», — лічыць Уіткоф. https://smarturl.click/8EGpx
У Беларусі істотна павялічацца сумы страхавых выплатаў аўтамабілістам па «эўрапратаколе»
https://smarturl.click/jkM8Z
Так званы «эўрапратакол» — спрошчаная працэдура афармленьня ДТЗ, якая дазваляе кіроўцам вырашыць усё на месцы, без прыцягненьня супрацоўнікаў ДАІ. Дзякуючы новым правілам карыстацца эўрапратаколам стане больш выгадна, асабліва пры нязначных аварыях.
ЗША і Ўкраіна правялі перамовы ў Саудаўскай Арабіі — украінскі бок ацаніў іх станоўча
https://smarturl.click/W3E6O
Вашынгтонская каманда не камэнтавала перамоваў з прадстаўнікамі Кіева, але міністар абароны Ўкраіны Рустэм Умераў заявіў, што сустрэча была «канструктыўнай і зьмястоўнай». Што далей?
Вітаўтас Ландсбэргіс праз 40 год пасьля прыходу да ўлады Гарбачова адказаў, чаму распаўся СССР і што будзе з Расеяй
https://smarturl.click/G63G5
У канцы 1980-х музыказнаўца Вітаўтас Ландсбэргіс стаў лідэрам літоўскага руху за незалежнасьць «Саюдзіс», а пазьней яго абралі кіраўніком Вярхоўнага савета краіны.
Тэракт у паліцэскім пастарунку ў Адэсе: загінула жанчына
https://smarturl.click/DaAee
Здарэньне, падобнае да тэракту, адбылося ўвечары 23 сакавіка.
Мэр Вашынгтона абвясьціла 25 сакавіка Днём Волі ў сталіцы ЗША
Мэр Вашынгтона Мюрыэль Баўзэр абвясьціла 25 сакавіка Днём Волі ў Вашынгтоне. Пра гэта са спасылкай на мэра сталіцы ЗША паведаміў старэйшы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.
Як адзначыў Вячорка для Свабоды, «гэта сымбалічнае абвяшчэньне 25 сакавіка Днём Волі ў Вашынгтоне, і яно адбываецца чацьверты год запар».
Паводле Вячоркі ініцыятыва належыць кіраўніку вашынгтонскага аддзелу беларускай арганізацыі «БАЗА» Вячаславу Бортніку і беларускай дыяспары ў Вашынгтоне, якія падтрымліваюць добрыя адносны з уладамі гораду:
— Гэта напамін пра Беларусь і беларусаў, якія змагаюцца за свабоду. Будуць у іншых гарадах ЗША падобныя абвяшчэньні, узьняцьці бел-чырвона-белага сьцягу. Гэтая традыцыя пачалася дзесяцігодзьдзі назад яшчэ ў часы халоднай вайны, калі беларусаў падтрымлівалі як паняволены народ. Зараз зноў як паняволенаму народу нам патрэбная гэтая падтрымка і салідарнасьць. https://smarturl.click/0eVjn
Сыноптыкі прагназуюць дрэннае надвор’е ў панядзелак. Магчымы мокры сьнег
Аранжавы ўзровень небясьпекі праз кепскае надворʼе сыноптыкі працягнулі на панядзелак. Адпаведнае папярэджаньне апублікаваў Белгідрамет. Часам будуць ісьці дажджы, ноччу і раніцай па поўначы краіны магчымы мокры сьнег. https://smarturl.click/w9B4W
З нагоды Дня Волі АПК узнагародзіў Вольскага, Дубаўца, Лібера, Луцкіну, Юрконіса і яшчэ трох чалавек
Адпаведную пастанову напярэдадні Дня Волі падпісала кіраўніца кабінэту Сьвятлана Ціханоўская.
Крыжам Адраджэньня Беларусі (Братоў Луцкевічаў) узнагароджаны пісьменьнік, журналіст, выдавец Сяргей Дубавец.
Палітоляг, кіраўнік літоўскага офісу праваабарончай арганізацыі Freedom House Віціс Юрконіс уганараваны мэдалём «За плённую працу на карысьць Беларусі».
Гэтую ж узнагароду ўручаць польскаму палітолягу і праваабаронцу Паўлу Казанэцкаму, журналісту Зьмітру Лукашуку і аднаму са стваральнікаў незалежных грамадзкіх плятформ «Голас» і «Новая Беларусь» Паўлу Ліберу.
Мэдалём Францішка Скарыны ўзнагароджаны музыка, літаратар, мастак Лявон Вольскі.
Мэдаль Няскораных (мэдаль Ларысы Геніюш) уручаць былой палітзьняволенай, экс-супрацоўніцы Белтэлерадыёкампаніі Ксеніі Луцкіной.
Мэдалём «Гонар і годнасьць» уганараваны юрыст, палкоўнік юстыцыі ў адстаўцы Аляксандр Варапаеў. https://smarturl.click/Advxg
На акцыі ў гонар Дня Волі ў Варшаве ксёндз Барок заклікаў «гартаваць волю», бо «ідзе час вяртаць Беларусь»
«Самым галоўным сьвятам Беларусі» назваў Дзень Волі ксёндз Вячаслаў Барок, выступаючы 23 сакавіка перад удзельнікамі ўрачыстага мітынгу ў Варшаве.
«Яно сапраўды галоўнае для тых, хто разумее каштоўнасьць свабоды. Хто цэніць свабоду і хто любіць свабоду», — адзначыў сьвятар Барок. Паводле яго слоў, у Дзень Волі трэба ўзгадваць «шлях, які прайшоў беларускі народ».
«Мы свабодныя, — дадаў Барок. — А калі свабодныя, то і адказныя. За лёс нашай нацыі і нашай краіны. Мы бяром на сябе адказнасьць за нашу Беларусь. Бяром нават цяпер, калі краіна акупаваная».
Ён заклікаў беларусаў «не губляць сваіх крылаў». https://smarturl.click/VDWR0
🇵🇱 Варшава: удзельнікі акцыі рушылі па горадзе, несучы ў руках шматмэтровы бела-чырвона-белы сьцяг.
Читать полностью…Варшава: музыка на дудзе грае вядомую песьню «Тры чарапахі» NRM.
Читать полностью…Варшава: ксёндз Вячаслаў Барок са сцэны заклікаў удзельнікаў акцыі падтрымліваць беларускую мову, бо «слова мацнейшае, чым любая куля», гучаць воклічы «Жыве Беларусь».
Читать полностью…У Варшаве пачаўся марш да Дня Волі 2025. На вуліцы сабралася некалькі дзясятак чалавек зь бела-чырвона-белымі сьцягамі.
Читать полностью…«Беларусь часта забываюць у навінах на фоне жорсткай вайны ва Ўкраіне», — Кансэрватыўная партыя Нарвэгіі ўзнагародзіла Ціханоўскую прэміяй
Кансэрватыўная партыя Нарвэгіі (Høyre) на зьездзе ўзнагародзіла прэміяй імя Сьюра Ліндэбрэке ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека кіраўніцу Аб’яднанага пераходнага кабінэта Сьвятлану Ціханоўскую.
Адзначаецца, што яе кандыдатуру падтрымаў незалежны камітэт пад старшынствам палітоляга, пісьменьніцы і палітыка Янэ Хааланд Матлары. «Сьвятлана Ціханоўская вядзе сьмелую барацьбу за дэмакратыю. Беларусь часта забываюць у навінах на фоне жорсткай вайны ва Ўкраіне. Ціханоўская заслугоўвае прызнаньня за сваё лідэрства і трываласьць», — падкрэсьліла Матлары. https://smarturl.click/1dDdD
Расейскія дроны атакавалі Кіеў, загінулі тры чалавекі. Над Расеяй зьбілі 59 дронаў
У ноч на 23 сакавіка расейскае войска атакавала бесьпілётнікамі сталіцу Ўкраіны Кіеў. Паводле зьвестак гарадзкой адміністрацыі, тры чалавекі загінулі, у тым ліку пяцігадовае дзіця, яшчэ 10 атрымалі раненьні.
Сярод загінулых бацька і яго маленькая дачка. Самаму малодшаму пацярпеламу — 11 месяцаў. Паветраная трывога працягвалася больш за пяць гадзінаў. https://smarturl.click/w9B9W