radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Астравецкая «кругасьветка», БелАЗ, Хатынь. Куды возяць турыстаў на экскурсіі па Беларусі

Названыя самыя папулярныя экскурсіі ў турыстаў, як беларускіх, так і замежных.
https://smarturl.click/9z2D7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ер Вялікабрытаніі праводзіць онлайн саміт краін Захаду па Ўкраіне

Брытанія не падтрымлівае ідэю распаўсюджваньня ядзернай зброі ў Эўропе, заявіў Стармэр на прэс-канфэрэнцыі па выніках онлайн саміту.
https://smarturl.click/G6dJQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ДТЗ на трасе пад Быхавам сямёра пацярпелых, трое дзяцей у рэанімацыі

Nissan у складаных дарожных умовах занесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся з Honda. У салёне Nissan знаходзіліся дзьве жанчыны і трое дзяцей-пасажыраў 5, 6 і 7 гадоў. У аўтамабілі Honda апынуліся заблякаваныя 29-гадовы кіроўца і ягоная жонка.
https://smarturl.click/XyR4W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Узброеныя сіла Ўкраіны пацьвердзілі страту Суджы, але абверглі зьвесткі аб атачэньні

Генштаб Узброеных сіл Украіны ў суботу ў ранішняй зводцы пацьвердзіў, што УСУ пакінулі райцэнтар Суджа — найбуйнейшы населены пункт Курскай вобласьці Расеі, заняты ўкраінскімі вайскоўцамі пасьля пачатку апэрацыі на расейскай тэрыторыі ў жніўні летась. Адыход з Суджы паказаны на мапе, якую апублікаваў Генштаб. Раней аб узяцьці Суджы паведаміла Мінабароны РФ.
https://smarturl.click/Adp6g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Замарожаныя амбіцыі. Даўняя барацьба Амэрыкі за Грэнляндыю

Цяперашняя ўвага да Грэнляндыі — толькі найноўшы этап больш чым 150-гадовай гісторыі амбіцыйных памкненьняў Вашынгтону авалодаць тэрыторыяй.
https://smarturl.click/vwln8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сэнат ЗША прадухіліў шатдаўн

Сэнат ЗША прыняў законапраект аб часовым фінансаваньні дзяржаўных установаў і адправіў яго на подпіс прэзыдэнту. Закон забясьпечыць фінансаваньне ўрадавых структур да 30 верасьня.

Некаторыя з дэмакратаў палічылі, што спыненьне працы ўрадавых установаў — горшы вынік, чым прыняцьце гэтага бюджэту. Дзевяць зь іх, разам зь лідэрам дэмакратычнай большасьці дазволілі законапраекту прайсьці канчатковае галасаваньне.
https://smarturl.click/gpGZy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лідэр літоўскіх кансэрватараў прапанаваў пазбаўляць ДНЖ беларусаў, якія рэгулярна езьдзяць на радзіму

https://smarturl.click/EeL8Z

Зрабіць больш строгімі абмежаваньні для беларусаў, прапісаныя ў прадстаўленым літоўскім МЗС законапраекце аб падаўжэньні нацыянальных санкцый, прапанаваў старшыня кансэрватыўнай партыі «Саюз Айчыны — Хрысьціянскія дэмакраты Літвы» Лаўрынас Кашчунас. Паводле інфармацыі парталу Delfi, парлямэнтар разам з калегамі па апазыцыі мае намер зарэгістраваць адпаведны варыянт у Сэйме.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МУС Украіны: падазраваны ў забойстве актывіста Ганула затрыманы

https://smarturl.click/aJkZA

У Адэсе затрыманы падазраваны ў забойстве мясцовага актывіста, паведаміў сёньня міністар унутраных справаў Украіны Ігар Кліменка: «Затрыманы падазраваны ў забойстве актывіста. У кватэры, дзе ён хаваўся, была знойдзена зброя, пры дапамозе якой, імаверна, верагодна, і было ўчыненае злачынства», — сказаў ён.

Удзень 14 сакавіка Нацыянальная паліцыя заявіла, што расьсьледуе забойства чалавека ў цэнтры Адэсы. Пазьней стала вядома, што быў забіты грамадзкі актывіст, удзельнік «Рэвалюцыі годнасьці», валянтэр Дзямʼян Ганул (на здымку). Ён узначальваў грамадзкую арганізацыю «Вулічны фронт».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЖЫВЫ ЭФІР. Ад чаго Лукашэнка бароніцца ў Маскве і чаму цягне з інаўгурацыяй

❓Задавайце вашы пытаньні ў камэнтары пад відэа на Youtube:

https://youtube.com/live/ZtQHU-2rueY

А 20.30 паводле менскага часу на Youtube-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам гісторыка і палітоляга Аляксандра Фрыдмана. Сярод іншага, ён адкажа на такія пытаньні:

- Чаму Лукашэнка зацягвае з інаўгурацыяй амаль да апошняга?
- Ці можна сказаць што ў сваёй прамове ў Маскве ён бараніўся ад паглынаньня Беларусі Расеяй і ад увядзеньня адзінай валюты?
- Як паўплываюць на Беларусь перамовы паміж ЗША і Расеяй?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Для палітвязьня Гундара ўпершыню за два гады прынялі харчовую перадачу

https://smarturl.click/l5oEL

Палітзьняволены Ўладзімер Гундар атрымаў прадуктовую перадачу ўпершыню за амаль два гады, паведаміла дасьведчаная крыніца са спасылкай на сваякоў зьняволенага. «Будзе яму крыху садавіны і гародніны каб падмацавацца. Але пісаў, што даўно прызвычаіўся да турэмнай ежы», — паведаміла крыніца.

Ужо 1,5 года Ўладзімера Гундара трымаюць на турэмным рэжыме ў Магілёве. Палітвязьня пазбавілі спатканьняў і прадуктовых перадач, а за якую правіннасьць, невядома. Уладзімер ня мае адной нагі вышэй калена. На прагулкі ён выходзіць на мыліцах. (Фота архіўнае)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп пагаварыў з Пуціным і папрасіў захаваць жыцьцё аточаным украінскім вайскоўцам

https://smarturl.click/G6d5m

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сацыяльнай сетцы Truth realDonaldTrump/posts/114161039436456514">паведаміў, што ўчора меў тэлефонную размову з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным:

«Учора мы правялі вельмі добрыя і плённыя дыскусіі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, і ёсьць вельмі добрыя шанцы, што гэтая жудасная, крывавая вайна можа нарэшце скончыцца — але ў гэты самы момант тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў цалкам аточаныя расейскімі войскамі і знаходзяцца ў вельмі кепскай і ўразьлівай пазыцыі. Я настойліва прасіў прэзыдэнта Пуціна захаваць ім жыцьцё. Гэта была б жудасная разьня, якой не было з часоў Другой сусьветнай вайны. Дай Бог ім усім».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэпутаты Эўрапарлямэнта падпісалі 846 паштовак беларускім палітвязьням

https://smarturl.click/EeL5Z

У Эўрапейскім парлямэнце прайшла трэцяя па ліку акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязьняў.

У рамках ініцыятывы #EPStandsBYyou эўрапейскія палітыкі з усіх камітэтаў і палітычных групаў Эўрапарлямэнту ў Страсбуры зладзілі акцыю салідарнасьці з беларускімі палітвязьнямі. З 10 па 13 сакавіка яны пісалі ім лісты і паштоўкі. Агулам было падпісана 846 паштовак — гэта самы высокі паказчык за ўсю гісторыю праекта з 2022 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Адэсе застрэлілі 31-гадовага актывіста «Правага сэктару»

https://smarturl.click/67162

Загінуў Дзям’ян Ганул — заснавальнік і кіраўнік ГА «Вулічны фронт», удзельнік «Рэвалюцыі годнасьці» 2014 году.

На сайце Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны апублікавана паведамленьне аб забойстве, але імёнаў у ім не называюць. У прэс-рэлізе гаворыцца, што невядомы мужчына стрэліў у мінака ў Прыморскім раёне Адэсы, паведамленьне ў паліцыю паступіла каля 10:30 мясцовага часу. Стралок зь месца злачынства ўцёк. Пацярпелы загінуў.

На фота: Дзям’ян Ганул зьлева. Архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Эўразьвязе падоўжылі санкцыі супраць Расеі, нягледзячы на пазыцыю Вугоршчыны

https://smarturl.click/opLzD

Чатырох расейцаў выключылі з санкцыйнага сьпісу ЭЗ на патрабаваньне Вугоршчыны.

Як паведаміў эўрапейскі карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк, амбасадары краін Эўразьвязу ў пятніцу 14 сакавіка пагадзіліся падоўжыць шэраг санкцый ЭЗ супраць Расеі пасьля таго, як ім удалося дамовіцца з Вугоршчыны.

Такім чынам, санкцыі будуць падоўжаныя на паўгода, да 15 верасьня 2025 года. З санкцыйнага сьпісу выключаныя 4 асобы. Пра гэта Рада ЭЗ мае паведаміць пазьней.

Вугоршчына аспрэчвала санкцыі Эўразьвязу супраць Расеі, настойваючы на выдаленьні ключавых фігураў з чорнага сьпісу.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ігуменьня Бабруйскага манастыра прыехала на прыём да Хрэніна, каб абмеркаваць аднаўленьне сабору

https://smarturl.click/ny9xp

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што ігуменьня Параскева з жаночага манастыра Сьвятых жанчын-міраносіц у Бабруйску, дзе коштам вайсковага ведамства аднаўляюць сабор у гонар расейскага князя Аляксандра Неўскага і храм Іконы Божай маці Жыровіцкай, першай прыйшла на прыём да міністра абароны Віктара Хрэніна.

Вайсковае ведамства Беларусі ажыцьцяўляе «спонсарскую» дапамогу манастыру на падставе дамовы, падпісанай у 2021 годзе. З таго часу Міністэрства абароны перадавала дапамогу манастыру тройчы.

На фота: Віктар Хрэнін, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Бялградзе на шматтысячнай акцыі пратэсту аўтамабіль BMW заехаў у натоўп
https://smarturl.click/ppbgE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп падпісаў указ аб значных скарачэньнях у 7 агенцтвах, уключаючы куратара Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа

«На працягу 7 дзён з даты падпісаньня гэтага ўказу кіраўнік кожнай з пералічаных [у дакумэнце] дзяржаўных установаў павінен падаць дырэктару Адміністрацыйна-бюджэтнага ўпраўленьня справаздачу, якая пацьвярджае поўнае выкананьне ўказу, а таксама тлумачыць, якія падразьдзяленьні або функцыі гэтай установы зьяўляюцца прадпісанымі законам і ў якой ступені», — гаворыцца ў тэксьце ўказу.

Агенцтва ЗША па глябальных мэдыя (USAGM) курыруе Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа (RFE/RL) і іншыя дзяржаўныя мэдыярэсурсы.
https://smarturl.click/yqEjL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская і Лукашэнка па-рознаму павіншавалі беларусаў зь Днём канстытуцыі

«Канстытуцыя Беларусі поўная супярэчнасьцяў». «Асноўны Закон стаў фундамэнтам для пабудовы сапраўды народнай дзяржавы».
https://smarturl.click/xBvyQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як перапісвалі Канстытуцыю на карысьць Лукашэнкі

За гады кіраваньня Лукашэнкі Канстытуцыю зьмянялі так, каб канцэнтраваць уладу ў ягоных руках. Спачатку ён атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы і магчымасьць кіраваць пажыцьцёва, а затым замацаваў страхоўку на выпадак сыходу, забясьпечыўшы сабе недатыкальнасьць і ўплыў праз новыя структуры.
Нагадваем асноўныя этапы:
https://smarturl.click/VDQ5x

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

The New York Times: Адміністрацыя Трампа прапануе абмежаваць уезд у ЗША грамадзянам Беларусі

У праекце, які цыркулюе ўнутры адміністрацыі прэзыдэнта ЗША, пералічаныя тры ўзроўні краін, грамадзяне якіх могуць сутыкнуцца з абмежаваньнямі на ўезд у Злучаныя Штаты, піша NYT са спасылкай на амэрыканскіх чыноўнікаў, знаёмых з пытаньнем. Усяго ў праекце 43 краіны.

У «аранжавым» сьпісе краін — тых, якім візы будуць рэзка абмежаваныя, але ня спыненыя — і Беларусь.
https://smarturl.click/baZ4B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

15 сакавіка 1994 году Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі. Апазыцыя БНФ у галасаваньні ня ўдзельнічала, бо выступала супраць увядзеньня пасады прэзыдэнта, заявіўшы, што гэта прывядзе да дыктатуры. Канстытуцыю падпісаў старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб.

Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/W3VJk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін адказаў на просьбу Трампа праявіць літасьць да ўкраінскіх вайскоўцаў у Курскай вобласьці

https://smarturl.click/VDQ8x

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на нарадзе з чальцамі Рады бясьпекі РФ адрэагаваў на просьбу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа праявіць літасьць да ўкраінскіх вайскоўцаў, якія, паводле Трампа, апынуліся ў «кепскай і ўразьлівай сытуацыі» ў Курскай вобласьці Расеі. Пуцін заявіў, што «ў выпадку складаньня зброі і здачы ў палон ім будзе гарантаванае жыцьцё і годнае абыходжаньне ў адпаведнасьці з нормамі міжнароднага права і законамі Расейскай Фэдэрацыі».

Генштаб УСУ адмаўляе, што ўкраінскія вайскоўцы ў Курскай вобласьці трапілі ў акружэньне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 14 сакавіка

📌 Лукашэнка заявіў, што Беларусь ня будзе ўваходзіць у склад Расеі і пераходзіць на адзіную валюту

📌 Савет Фэдэрацыі Расеі пасьля выступу Лукашэнкі ратыфікаваў дамову аб адтэрмінаваньні для Беларусі пагашэньня даўгоў

📌 Узор ляяльнасьці Крамлю: што паказаў візыт Лукашэнкі ў Маскву

📌 Ад чаго Лукашэнка бароніцца ў Маскве і чаму цягне з інаўгурацыяй

📌 Дату інаўгурацыі Лукашэнкі абяцаюць назваць на наступным тыдні. Пасьля выбараў прайшлі рэкордныя 47 дзён

📌 Трамп: «Мы правялі вельмі добрыя і прадуктыўныя перамовы з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным»

📌 Для палітвязьня Гундара ўпершыню за два гады прынялі харчовую перадачу

📌 На аўкцыён выставілі будынак і аўтамабілі клінікі «Новы зрок»

📌 У Беларусі праз узмацненьне ветру і пахаладаньне абвясьцілі «аранжавы» ўзровень небясьпекі

📌 Горшыя на смак, даражэйшыя. Што ў Беларусі будзе з кавай і шакалядам

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Узор ляяльнасьці Крамлю: што паказаў візыт Лукашэнкі ў Маскву

https://smarturl.click/671YD

🔸 Выступ Лукашэнкі ў Савеце Фэдэрацыі Расеі — знак пашаны, які стаў працягам агучваньня адказу Пуціна на прапанову аб перамір’і ў прысутнасьці Лукашэнкі.

🔸 Лукашэнка пазначыў межы паглыбленьня палітычнага збліжэньня Беларусі і Расеі: не — уваходжаньню Беларусі ў РФ, не — пераходу на расейскі рубель.

🔸 Для Крамля статус вельмі кантраляванай, але незалежнай Беларусі — узор для постсавецкіх краінаў, у тым ліку і для Ўкраіны.

Піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна адмовілася ад ратыфікацыі дамовы зь Беларусьсю, падпісанай 13 гадоў таму

https://smarturl.click/Adp5Y

Украіна вырашыла адмовіцца ад удзелу ў міжурадавай дамове зь Беларусьсю аб супрацы ў галіне вышэйшай і пасьлядыплёмнай адукацыі. Як паведаміўпрадстаўнік Кабінэту міністраў Украіны ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук, адпаведнае рашэньне ўхвалілі 14 сакавіка на пасяджэньні ўраду Ўкраіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На аўкцыён выставілі будынак і аўтамабілі клінікі «Новы зрок»

https://smarturl.click/ny94X

У Гомлі выставілі на аўкцыён гандлёвае памяшканьне мэдычнага цэнтру «Новы зрок», а таксама некалькі аўтамабіляў гэтай кампаніі. Таргі пройдуць 26 сакавіка. Першапачатковы кошт маёмасьці— 1 140 000.00 рублёў, пазначана на сайце «БелЮрЗабеспячэння». Цяпер у былым памяшканьня мэдычнага цэнтру знаходзіцца крама «Тавары для дому». Валодае гэтым гандлёвым памяшканьнем расейская кампанія «Афтальмалагічны цэнтар Карэліі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Савет Фэдэрацыі пасьля выступу Лукашэнкі ратыфікаваў дамову аб адтэрмінаваньні для Беларусі пагашэньня даўгоў

https://smarturl.click/z2xQ6

Савет Фэдэрацыі Расеі адобрыў ратыфікацыю беларуска-расейскай міжурадавай дамовы аб зьмене ўмоў асобных дакумэнтаў, якія прадугледжваюць адтэрмінаваньне для Беларусі плацяжоў па пагашэньні даўгоў.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, намесьнік старшыні Камітэты ў міжнародных справах Андрэй Клімаў паведаміў, што дамовы, падпісаныя 25 красавіка 2024 году, прадугледжваюць перанос плацяжоў беларускага боку і пагашэньне асноўнага доўгу з 1 красавіка па 31 сьнежня 2024 году і адсоткавых плацяжоў з 1 ліпеня па 31 сьнежня 2024 году на пэрыяд 2031–2036 гадоў.

Агульная сума плацяжоў, якая падлягае адтэрміноўцы, складае каля 800 мільёнаў у даляравым эквіваленце.

На фота: Савет Фэдэрацыі Фэдэральнага сходу Расеі, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка заявіў, што Беларусь ня будзе ўваходзіць у склад Расеі і пераходзіць на адзіную валюту

https://smarturl.click/l5o6M

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што пры будаўніцтве так званай «саюзнай дзяржавы» ня варта дабівацца аб’яднаньня Расеі і Беларусі ў адной дзяржаве.

«Слухайце, а чаго вы хочаце (ад саюзнай дзяржавы), чаго? Калі Расея ўвойдзе ў склад Беларусі або, наадварот, Беларусь увойдзе ў склад Расеі? Гэта наўрад ці будзе неўзабаве. І калі мы будзем у гэтым пляне ламіцца ў гэтыя адчыненыя дзьверы, мы загубім усё, што мы зрабілі», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго, «варта ісьці спакойна, крок за крокам, нешта рэалізоўваць, як мы робім цяпер».

Што ён сказаў пра адзіную валюту, можна пачытаць тут

На фота: Аляксандар Лукашэнка, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка: Беларусь і Расея падтрымлівалі абраньне Трампа, але цяпер варта апасацца абману на перамовах

https://smarturl.click/Zy3Wd

Аляксандар Лукашэнка, зьвяртаючыся да расейскіх сэнатараў у Савеце Фэдэрацыі Расеі, зьвярнуў увагу на тое, што пасьля прыходу да ўлады Дональд Трамп зрабіў «шмат заяў, абяцаньняў, ціску — на адзін бок, на іншы».

«Пакуль неразьбярыха. [...] У ЗША няма ніякіх плянаў нават па Ўкраіне. Так, Дональд хоча спыніць вайну. Дзякуй яму за гэта. Калі ён шчыры ў тым, што ён перажывае, што гінуць людзі. Але пры гэтым мы павінны цьвёрда стаяць на сваіх пазыцыях. Нас ніхто не павінен адхіліць у бок, і, ня дай Божа, падмануць нас або абвесьці вакол пальца», — заявіў Лукашэнка.

«Мы ведаем, чаго мы хочам, і мы цьвёрда павінны стаяць на сваім. Мы за мір, супраць усялякай вайны і гэтак далей, але мы павінны бачыць свае інтарэсы», — падкрэсьліў ён.

На фота: Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка на перамовах 13 сакавіка 2025 году ў Маскве

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі да 1 красавіка створаць сыстэму абмену з Расеяй інфармацыяй аб іншаземцах, якім забаронены ўезд

https://smarturl.click/71kzk

У 2017 годзе Беларусь і Расея падпісалі пратакол пра абмен зьвесткамі аб «неўязных» беларусах і расейцах, а абмен інфармацыяй аб іншаземцах ня быў унармаваны, хоць беларускія памежнікі адмаўлялі ва ўезьдзе, найперш, грамадзянам Украіны.

У Беларусі ўзаконілі абмен з Расеяй інфармацыяй аб іншаземцах, якія перасякаюць беларускую мяжу і маюць забарону на ўезд ці выезд або ануляваныя на пражываньне ў Расеі ці Беларусі дакумэнты або накіроўваюцца на спартовыя ці культурныя мерапрыемствы.

Як адзначаецца ў апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусе указе Аляксандра Лукашэнкі, такую інфармацыйную сыстэму абмену створаць да 1 красавіка 2025 году.

На ілюстрацыйным фота: беларуска-расейская мяжа, архіў

Читать полностью…
Subscribe to a channel